рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Філасофія сярэднявечча

Філасофія сярэднявечча - раздел Философия, Рэферат На Тэму Філасофія Сярэднявечча Змест 1. Храрактарыстыка Філасофіі Сяр...

РЭФЕРАТ НА ТЭМУ Філасофія сярэднявечча Змест 1. Храрактарыстыка філасофіі сярэдніх вякоу 2. Адметнасць філасофіі сярэднявечча 3. Усталяванне патрыстыкі 4. Апалагетыка 5. Распрацоука філасофскай парадыгмы 6. Фармаванне схаластычнай філасофіі 7. Арабскамоуная філасофія падчас сярэднявечча 8. Росквіт і заняпад схаластыкі у Заходняй Еуропе Выкарыстаная літаратура 1. Храрактарыстыка філасофіі сярэдніх вякоу Філасофія сярэдніх вякоу найбольш доўгі па працягласці перыяд у развіцці сустветнай філасофскай думкі. У яго няма дакладна вызначаных часавых межаў. Справа у тым, што працэс станаўлення сярэднявечнай філасофіі, а затым і яе пераадолення быў даволі паступовым.

Найболыл абгрунтаваным падаецца сцвярджэнне, якое абмяжоўвае разглядаемы перыяд II XV стагоддзямі. Але ж адразу кідаецца ў вочы тая акалічнасць, што вызначаныя межы не супадаюць са звыклым аднясеннем сярэдневечча да часоў феадалізму. Парадаксальнасць сітуацыі ў тым, што сярэднявечны спосаб філасофствавання ўзнік напрыканцы антычнай гісторыі, а знік, калі еўрапейскі феадалізм япгчэ працягваў нейкі час існаваць.

Гэтаму не трэба здзіўляцца храналагічныя акалічнасці толькі знешні бок вельмі своеасаблівай па сваёй сутнасці тагачаснай філасофіі. Яе карані, безумоўна, знаходзяцца ў іншым месцы. Творы найбуйнейшых мысліцеляў тых часоў пераканаўча сведчаць, што філасофская думка сярэднявечча вызначалася найперш адмысловым спосабам асэнсавання рэчаіснасці, які ўсталяваўся ў Еўропе і на Блізкім Усходзе.

У адпаведнасці з гэтым варта засяродзіць увагу менавіта на еўрапейскай і арабскамоўнай філасофіі. Нельга зразумець сутнасць сярэднявечнай філасофіі, калі не прыгадаць, што яе жывілі дзве крыніцы ідэі антычных мысліцеляў і ўстаноўкі монатэістычнага веравызнання. Менавіта такое дзіўнае спалучэнне абумовіла з яўленне філасофіі, якая сапраўдныя пытанні рэчаіснасці вырашала ў тэалагічнай форме.

Ад антычнасці яна захавала скіраванасць думкі на аналіз першапачаткаў быцця. Але пад уплывам рэлігійных дагматаў адбываецца нечаканая метамарфоза космас раптам перастае ўспрымацца як сапраўднае быццё, што было ўласціва антычнасці, і фармуецца ўяўленне аб наяўнасці звышпрыроднага пачатку, які атаясамляецца з богам і лічыцца сапраўдным быццём. У цэнтры філасофскага аналізу з яваў апынаецца ідэя патойбаковага быцця. Праз яе разглядаюцца і асэнсоўваюцца ўсе праблемы. А гэта карэнным чынам мяняе выпрацаваны папярэдняй філасофіяй погляд на рэчаіснасць.

Субстанцыя з матэрыяльнага падмурка быцця перамяшчаецца ў звышпрыродны свет, і ўжо бог разглядаецца як абсалютны пачатак і аснова адзінства ўсяго існага. Бог лічыцца таксама зыходнай крыніцай руху і прычынай, якая ажыццяўляе свет. У той жа час прырода прызнаецца косным, няздольным да самавызначэння мноствам рэчаў, якое створана богам. Разам з ідэяй патойбочнага нашаму свету быцця ў філасофію ўвайшло паняцце веры. Філосафы вымушаны былі звярнуцца да яго, каб неяк абгрунтаваць падзел існага на дзве часткі зямную і боскую.

Калі зямны свет раскрываецца розумам, то як быць з боскім, які не мае нічога агульнага з прадметнай рэчаіснасцю? Ён не дасягальны для нашых пачуццяў і розуму яны прыстасаваны арыентавацца толькі ў цялесным асяроддзі. Вера ж здольная адкрываць тое, што ўтоена ад розуму, яна можа пераадольваць межы ігрыроднага бьшдя і спасцігаць боскі свет. Зразумела, фенамен веры набыў у сярэднявечнай філасофіі вьжлючна вялікае значэнне.

Станаўленне культуры сярэднявечча пацвярджае вядомую ісціну, што філасофія найболып ёмка і сцДсла выражае дух свайго часу. Сярэднявечны спосаб светаразумення складваўся, калі рэлігія заняла пануючае становішча ў грамадскай свядомасці. Гэта не было выпадковым. Рымская імперыя носьбіт антычнай духоўнай традыцыі перажывала тады вялікія цяжкасці. У шматнацыянальнай дзяржаве то там, то тут успыхвалі вызваленчыя войны. Унутраныя супярэчнасці прывялі да падзелу імперьгі спачатку на дзве, а затым на чатыры часткі. Жорсткая працяглая барацьба вялася Рымам з варварскімі народамі. А 24 жніўня 410 г. старажытная сталіца імперыі пала яна была захоплена і абрабавана вестготамі. Пасля распаду дзяржавы тут утвараюцца аўтаномныя варварскія каралеўствы. Паступова прыходзяць у заняпад гарады, згортваецца гандаль, адбываецца агульнае паніжэнне ўзроўню духоўнага жыцця.

Кульмінацыяй спусташэння былой культуры стала закрыццё у 529 годзе імператарам Юстыніянам афінскай Акадэміі. Гэтая ганебная з ява азначала канец антычнай філасофіі. Старая цывілізацыя спыняла сваё існаванне.

Звязаныя з гэтым драматычныя падзеі стваралі рэальную пагрозу канчатковага разбурэння культуры. Абрабаваная і знясіленая шматнацыянальная Еўропа прагла міру і спакою. Ідэалы паганскай культуры з племяннымі багамі і вытанчанай мала зразумелай неадукаванаму варвару філасофіяй не маглі забяспечыць устойлівасць грамадства. Частковае паразуменне народаў і адносная стабільнасць грамадства былі дасягнуты на падставе прынцыпаў хрысціяскай веры. Вельмі паказальна абвяшчэнне хрысціянствам роўнасці ўсіх вернікаў перад богам, незалежна ад іх этнічнага паходжання ці сацыяльнага становіпгча. Касмапалітызм і некаторы дэмакратызм першапачатковага хрысціянства значна спрыялі ва ўмовах вялікіх сацыяльных узрушэнняў шырокаму распаўсюджванню ўзнікшай веры. Рэлігійныя ўяўленні становяцца асновай светапогляду, істотным элементам масавай свядомасці. Нягледзячы на пераследаванні першых хрысціянаў і востра крытычныя адносіны да сябе з боку адукаванай часткі антычнага грамадства, хутка хрысціянства робіцца дзяржаўнай рэлігіяй. Цікава, што першыя хрысціяне часам вельмі рашуча выступалі супраць антычнай філасофіі. Яны адчувалі вялікую розніцу рэлігійнага і філасофскага светапоглядаў. Але затым тэолагі ўсё часцей пачынаюць звяртацца да філасофскіх меркаванняў і развагаў. Каб грунтоўна ўсталявацца ў духоўным жыцці грамадства, рэлігіі было яўна недастаткова адной алоры на масавую свядомасць.

Яна вымушана была карыстацца філасофскімі аргументамі. Так фармавалася адмысловая форма светаразумення, якая затым атрымала назву сярэднявечнай філасофіі. А ў яе падмурку алынуліся дзве розныя традыцыі хрысціянскарэлігійная і антычнафіласофская.

Менавіта іх спалучэннем тлумачыцца незвычайны каларыт сярэднявечнай філасофіі. Біблейскія ўяўленні самым сур ёзным чынам паўплывалі на станаўленне ідэі трасцэндэнтнага і неспасцігальнага бога. А з антычнай філасофіі найбольшае ўздзеянне аказалі спачатку вучэнне Платона, а затым Арыстоцеля, у якіх змяшчаўся моцны пласт уяўленняў аб пазаасабовых формах духоўнасці. Сцвярджэнне хрысціянскай цывілізацыі было няпростым, а часам нават вельмі жорсткім разбураліся цудоўныя антычныя храмы, знішчаліся выдатныя скульптуры антычных майстроў, руйнавалася наладжаная сістэма адукацыі. Грамадства правальвалася у бездань сацыяльнага хаосу. Зразумела, што філасафізацыя тэалогіі мела ў такой сітуацыі вельмі вялікае значэнне яна прыпыняла працэс распаду культуры і давала ёй другое жыццё. Сапраўды, авалоданне філасофскім мысленнем прыцягвала ўвагу да кнігі, да мастацтва пісьма і мовы. Існавала вялікая патрэба ў перакладзе рэлігійных вобразаў на мову філасофскіх паняццяў. Філасофскае мысленне задавальняла інтэлектуальную прагу чалавека, які апынуўся ў складаных варунках гісторыі, зразумець жыццёвы сэнс існага і вызначыць свае адносіны да закранутых рэлігіяй, але не растлумачаных ёю гранічных з яваў нашага быцця нараджэння і смерці, віны і адказнасці, разбэшчанасці і збаўлення.

Натуральна, усё гэта вымагала ствараць адпаведную сістэму адукацыі. Неўзабаве пры манастырах і саборах узнікаюць школы. Падчас варварскіх нашэсцяў яны выконвалі ролю своеасаблівых сховішчаў філасофскіх твораў антычнасці. Тут рабіліся пераклады старажытных аўтараў на лацінскую мову. Для захавання і развіцця культуры было вельмі важна, што навучэнцы школаў далучаліся да разнастайных галінаў ведаў. Іх падрыхтоўка падзялялася на дзве ступені. Першая называлася трывіум. Тут вучні авалодвалі граматыкай, рыторыкай і дыялектыкай ці логікай. Другая называлася квадрыум.

Тут выкладаліся арыфметыка, геаметрыя, астраномія і тэорыя музыкі. Усё разам гэта складала сем вольных мастацтваў. Гэткім чынам далёкія на першы погляд ад штодзённага клопату задачы тэарэтычнага асэнсавання глыбінных структураў чалавечага існавання абуджалі рацыянальнае пазнанне ўвогуле.

Праз адукацыю ажыццяўляўся пераход думкі ў практычную плоскасць.

Такі працэс прыносіў у канчатковым выніку вялікі плён асобе, узмацняючы і ўзвышаючы яе духоўнасць.

На доўгі час манастыры становяцца асяродкамі інтэлектуальнага жыцця, захавання і развіцця філасофскай думкі. Не выпадкова, культура сярэднявечча асацыіруецца з постацямі манаха і царкоўнага прапаведніка. Абагульняючы сказанае, можна адзначыць, што сярэднявечная філасофія ёсць адмысловы спосаб светаразумення.

На яго станаўленне і развіццё вялікі ўплыў аказаў цэлы шэраг сацыяльнакультурных акалічнасцяў. Найболып значнымі сярод іх былі наступныя крушэнне Рымскай імперыі і станаўленне на яе месцы феадальнага грамадства, што запатрабавала адпаведны тып тлумачэння і разумення сэнсу з яваў, якія адбываліся наўкол пераход монатэістычнага веравызнання да пануючага становішча ў грамадскай свядомасці, пры гэтым бог разглядаецца як пазапрыродная аснова адзінства свету і знешняя ўмова маральных паводзінаў людзей усталяванне царкоўнай формы адукацыі рэлігійныя ўстаноўкі дыктуюць выбарчыя адносіны да антычнай духоўнай спадчыны безумоўную перавагу атрымліваюць ідэалістычныя філасофскія сістэмы.

Гэтыя акалічнасці абумовілі рэлігійны характар сярэднявечнай філасофіі, у якой асабліва вялікай увагай карысталіся маральныя пытанні. 2. Адметнасць філасофіі сярэднявечча Сучаснага чытача сярэднявечная філасофія вабіць перш за ўсё заўважанымі ёю і ўпершыню дакладна сфармуляванымі жыццёвызначальнымі пытаннямі аб уласцівасцях чалавечай душы і прычынах нашых учынкаў, аб сутнасці і характары існавання людзей, аб сэнсе жыцця і смерці. Хаця з таго часу, як яны былі выказаны, мінула шмат стагоддзяў, але гэтыя і падобныя да іх іншыя пытанні яшчэ далёка не вычарпалі ўсёй глыбіні свайго сэнсу.

Вялікая прыцягальная сіла змешчана таксама ў створаных геніяльнай думкай тагачасных мысліцеляў філасофскіх сюжэтах, дзе лёс чалавека злучаецца з сусветнымі падзеямі і робяцца адважныя спробы зразумець нябачную пазаэмпірычную рэальнасць, а за ўчынкамі асобных людзей разгледзець заканамернае шэсце гісторыі. Аблічча сярэднявечнай філасофіі і яе ўнікальнасць вызначаюцца чатырма асноўнымі рысамі тэацэнтрызмам, крэацыянізмам, правідэнцыялізмам і адкравеннем.

Што ж яны уяўляюць? Тэа у перакладзе з грэчаскай мовы азначае бог. Прынцып тэацэнтрызму патрабаваў прызнаць зыходнай кропкай філасофскага аналізу звышпрыроднае самадастатковае і абсалютна дасканалае быццё. Зразумела гэта бог. Ён уяўляе найвышэйшую субстанцыю, у якой бесцялесная форма і якая ўвасабляе ўсю паўнату дабра.

Цікава, што філасофскае асэнсаванне ідэі бога непазбежна выводзіла на праблемы быцця як такога.

Філосафы ўдзялялі самую пільную ўвагу катэгорыям субстанцыі, існавання, якасці, атрыбута, уласцівасці і г.д. 3 дапамогай гэтых паняццяў яны імкнуліся зразумець і растлумачыць сутнасць быцця. Мы працягваем сёння карыстацца многімі катэгорыямі, што былі ўведзены сярэднявечнымі аўтарамі. Ідэя бога здымала цяжка вырашальныя праблемы зыходнай крьініцы руху і якаснай разнастайнасці існага.

На рэлігійнай аснове філосафамі была створана цэласная карціна светабудовы. Яна вылучалася адной незвычайнай асаблівасцю падставай для яе былі не фізічныя законы, а каштоўнасныя ўяўленні. У залежнасці ад набліжанасці да бога існае мела розны кошт. Найболып далёка ад бога знаходзіцца матэрыя. Над ёю ўзвышаюцца іншыя пласты быцця мінералы, расліны, жывёлы, людзі і анёлы. Парознаму ацэньваліся нябесны і зямны свет, сакральныя і прафанныя мясціны. Час таксама падзяляўся на звычайны і свяшчэнны.

Апошні звязвалі са знамянальнымі падзеямі рэлігійнай гісторыі. Такая карціна свету ўяўляла, пасутнасці, сістэму дабротаў, якія служылі зямнымі арыенцірамі дзейнасці сярэднявечнага чалавека. Створаная карціна свету мела, аднак, свае заганы. Галоўны з іх гэта яе стацічнасць. Сусвет выглядаў у ёй нейкім здранцвелым утварэннем, дзе кожнай рэчы было загадзя вызначана сваё месца. Філасофія зафіксавала ў тагачаснай карціне свету адну важную супярэчнасць хрысціянскай культуры, проціпаставіўшай чалавека як найболып дасканалую форму зямнога існавання астатняй прыродзе, якой была прызначана роля служкі. Драма такога падыхода да існага разыгралася ў XX стагоддзі, калі прырода не вытрымала націску чалавека і пачалося яе разбурэнне.

Прызнанне бога асновай быцця вымагала зрабіць наступны крок, абвясціўшы яго творцай ўсяго існага. Гэтым тлумачыцца з яўленне у філасофіі такога прынцыпу, як крэацыянізм лац. сгеаііо тварэнне. Прынцып патрабаваў разглядаць усе з явы як адносныя і несамастойныя.

Абсалютны бог стварыў рэчы з нічога. Узнікшыя такім чынам рэчы мяняюцца, старэюць, імкнучыся зноў стаць нічым. Бог як творца ў латэнтным выглядзе змяшчае ў сабе ўсё магчымае. Адсюль наступная рыса філасофіі правідэнцыялізм лац. ргоуіаепііа прадбачанне, г.зн прадвызначанасць ці наканаванасць падзеяў. На гэтым прынцыпу добра бачны налёт фаталізму, нейкай спрадвечнай зададзенасці прыродных працэсаў і чалавечых лёсаў. Але ён жа выклікаў і цікавасць да праблемы адзінства быцця і мыслення.

Ці магчыма спасцігнуць неабходны рух падзеяў? Як выразіць яго ў словах? Што ўяўляюць уладкаванне, структура і мэтазгоднасць? Наступная рыса выступае ў якасці прынцыпа адкравення, які сцвярджае, што нельга спазнаць пазалрыроднага бога зямнымі сродкамі. Уведаць яго можна толькі звышнатуральным шляхам з дапамогай веры. Ісціну можна знайсці як адкравенне ў свяшчэнных кнігах і пісаннях прарокаў пасрэднікаў між богам і людзьмі. Прынцып адкравення як культурную з яву нельга ацэньваць адназначна.

Безумоўна, ён перашкаджаў разгортванню навуковых даследаванняў, асабліва доследнага пазнання. Разам з тым гэты прынцып стымуляваў развіццё герменэўтыкі адмысловага мастацтва, якое займаецца выяўленнем сапраўднага сэнсу пісьмовых тэкстаў. Надзвычай вялшае значэнне, якое надавала сярэднявечная філасофія веры і адкравенню, абумовіла яе рэтраспектыўнасць, прыхільнасць да традыцыйных крыніцаў ведаў. Найболыл каштоўным творам лічылася Біблія. Пры гэтым ацэнка годнасці ідэяў рабілася па такой схеме Чым старажытней, тым сапраўдней, чым сапраўдней, тым праўдзівей. Філосафы бачылі сваю задачу ў раскрыцці сэнсу і вытлумачэнні свяшчэнных кнігаў. Асабліва высокім аўтарытэтам карысталіся працы заснавальнікаў царквы.

Меркаванні самога філосафа не мелі вялікага значэння. Важным прызнавалася як мага болып дакладная перадача кананічнага тэксту. Адносіны да наватарства былі адмоўныя яго разглядалі як прыкмету мітульговай ганарлівасці. Не здарма найвьппэйшай годнасцю філосафа прызнавалася эрудыцыя, энцыклаледычнасць ведаў. У гэтым пэўны кансерватызм тагачаснай філасофіі. I ўсё ж нават у такіх складаных умовах філасофія не была цалкам закрытая ад навацыяў. Часта каментарыі хрысціянскіх і язычаскіх аўтараў былі толькі падставай для выкладання асабістых думак.

Сярэднявечны філосаф гэта найперш настаўнік. Ён рупіўся даступна і пераканаўча перадаць вучню сваё разуменне прпдмета. Але як гэта зрабіць? I вось тут узнікае неабходнасць у распрацоўцы плавілаў логікі і тэорыі пазнання.

Вялікая ўвага надаецца ўменню весці дыскусію. Філасофія прымае, такім чынам, форму школьнай філасофіі. Нельга не адзначыць япгчэ адну цікавую асаблівасць. Размова ідзе аб узнікшым у гады сярэднявечча жанры філасофскай споведзі. Самапаглыбленне ва ўласны духоўны свет дазваляла філосафам заўважаць і апісваць самыя тонкія зрухі чалавечай душы, закранаць фундаментальныя пытанні маралі і пазнання. Шырока вядомай стала Споведзь Аўгусціна Аўрэля Блажэннага . Існавала перакананне, што спасціжэнне душы неабходна для ачышчэння сумлення. Такая незвычайная пгчырасць самааналізу не была дасягнута ніякай іншай эпохай.

Сярэднявечная філасофія як бы вырвала чалавека з касмічнай зададзенасці быцця, што было характэрна для антычнага светаразумення. Мыслілася, чалавек падобны богу. У яго ёсць розум і воля, яму ўласцівае сумленне. Усё гэта цесна звязана між сабой, а сам чалавек аказваецца асобнай адзінкай ён непадзельная істота. Паступова фармуецца ўяўленне аб унутраным чалавеку.

Гэта быў важны крок да ўсведамлення чалавекам сваёй самастойнасці і свабоды, што стала істотнай перадумовай яго станаўлення як суб екта асэнсаванай творчай дзейнасці. У развіцці сярэднявечнай еўрапейскай філасофіі вьфазна вылучаюцца два этапы патрыстыка і схаластыка. Патрыстыка лац. бацька выпрацавала спецыфічны стыль мыслення, характэрны для гэтай філасофіі, выставіла асноўныя яе праблемы, увяла ў абарот новыя паняцці. Апрача таго, яна стварыла сімвалічны менталітэт, сутнасць якога ў іншасказальным тлумачэнні свяпгчэнных кнігаў і меркаванні, нібы любая з ява змяпгчае ў сабе апрача таго, што мы ў ёй непасрэдна заўважаем, яшчэ нейкі патаемны найвышэйшы сэнс. Схаластыка, насупраць, болып арыентавалася на рацыянальнае вытлумачэнне рэлігійных ідэяў і сістэматызацыю разглядаемых палажэнняў. Вельмі паказальна, што на працягу ўсяго развіцця сярэднявечнай філасофіі побач з рацыянальным аналізам праблемаў існавала містыка, якая мела на мэце наладзіць прамыя зносіны з богам.

На этапе патрыстыкі еўрапейская філасофія развівалася галоўным чынам на ўласнай аснове.

Затым, асабліва падчас позняй схаластыкі, вялікі ўплыў на яе аказала блізкаўсходняя філасофская думка. Такім чынам, сярэднявечная філасофія ўсталявала новы погляд на месца чалавека ў сусвеце. Асаблівая цікавасць была праяўлена да праблемы ўзаемадачынення знепшіх і ўнутраных стымулаў ва ўчынках людзей. Склаўся спецыфічны стыль мыслення. Ен зарыентаваны на ўзнаўленне некаторых стэрэатыпаў, якія круцяцца вакол сюжэтаў першапрьгчыны і душы, ведаў і веры, дабра і зла і г.д. Некаторыя з заўважаных у той час праблемаў захавалі дагэтуль сваю вастрыню.

Так, вялікі інтарэс у сучасных філосафаў выклікаюць праблемы адчужэння асобы, людской адзіноты, пэўнай скіраванасці сацыяльных працэсаў, інтэнцьіянальнасці нагггых перажыванняў і дзеянняў і г.д. Можна з вялікай упэўненасцю сказаць, што без аналізу філасофскай культуры сярэднявечча немагчыма зразумець далейшае развіццё еўрапейскай думкі. 3. Усталяванне патрыстыкі Эпоха патрыстыкі ахоплівае прыкладна IIVI стагоддзі. У яе развіцці вылучаюцца два этапы.

Галоўнай прыкметай першага было стаўленне і тэарэтьгчнае асэнсаванне пэўных ідэяў, якія змястоўна звязаны з біблейскімі сюжэтамі, і стварэнне на гэтай падставе новай традыцыі рэлігійнафіласофскага мыслення. Этап заканчваецца 325 годам, калі адбыўся Нікейскі сабор, на якім былі прыняты сімвалы веры. Другі этап вызначаецца распрацоўкай хрысціянскай філасофскай дактрыны.

Хрысціянская ідэалогія падчас свайго нараджэння не мела свабоднай нішы ў духоўным жыцці грамадства. Яна мусіла сцвярджаць сваё права на існаванне ў жорсткай канкурэнцыі з развітай і вытанчанай антьгчнай філасофіяй. Няпроста складваліся іх адносіны ад канфрантацыі да выкарыстання некаторых ідэяў антычных мысліцеляў у якасці інтэлектуальнага інструментарыя. Разам з тым для філасофіі позняй антьтчнасці даволі паказальны рух насустрач рэлігіі, сакралізацыя зместу некаторых філасофскіх тэорыяў. Радзімай рэлігійнай філасофіі стала Александрыя буйны асяродак элінскай культуры.

Вучоныя, паэты і філосафы знаходзілі тут вельмі спрыяльныя ўмовы для творчай дзейнасці. У горадзе размяпгчалася выдатная бібліятэка. А мясцовыя ўлады вызначаліся вялікай верацярпімасцю. Яны заахвочвалі развіццё не толькі грэчаскай, але таксама егіпецкай і блізкаўсходняй культураў, якія тут здаўна існавалі, добразычліва ставіліся да пашырэння стасункаў паміж імі. Адукаваныя эліны праяўляюць значны інтарэс да іудзейскай духоўнай спадчыны.

Робяцца першыя спробы асэнсаваць рэлігійнаміфалагічныя паданні Бібліі ў тэрмінах грэчаскай філасофіі. 3 іншага боку, узнікла вострая патрэба апраўдаць розумам рэлігійныя сцвярджэнні. У гэтых мэтах выкарыстоўваецца алегарычнае тлумачэнне тэкстаў Свяшчэннага Пісання, г.зн метад экзегетыкі гр. ехедеііказ тлумачыць. Шмат зрабіў для станаўлення рэлігійнай філасофіі Філон Александрыйскі, творчыя гады жыцця якога прыпадаюць на пачатак I стагоддзя. Ён стаў вялікім майстрам экзегетыкі. Філон скіроўвае свае думкі на Маісеева Пяцікніжжа. Шмат распрацаваных ім прыёмаў вытлумачэння тэкстаў сталі ўзорам для ўсёй наступнай экзегетыкі. Філон увогуле правільна меркаваў, пгго за знепшяй формай міфа ці гістарычнага падання хаваецца глыбокі духоўны сэнс. Адной з важных умоваў пранікнення ў таямніцу святых пісьмёнаў з яўляепда, на яго думку, грунтоўная навуковая і філасофская адукацыя.

Але Філона мала цікавіць зямны сэнс рэлігійньгх міфалагем. Ён быў першым філосафам, для якога ідэя бога зрабілася галоўным прадметам інтэлектуальных памкненняў. Майстэрству экзегезы будуць вучыцца ў Філона айцы царквы.

Мастацтва тлумачэння тэкстаў трывала засвоіцца культурай сярэднявечча. Праз стагоддзе пасля дзейнасці Філона дасягае росквіту другая разнавіднасць рэлігійнай філасофіі гнастыцызм. Яго прыхільнікі спрабавалі даць філасофскае тлумачэнне хрысціянскаму веравызнанню. Цікава, што пад ведамі яны разумелі зусім не вынік пазнання прыроды і чалавека, а ўсведамленне міфалагічных і рэлігійных вобразаў. Здабыць такія веды яны імкнуліся, як і Філон, пры дапамозе алегарьганага і сімвалічнага тлумачэння міфаў. Вядомым гностыкам быў Валянцін, які жыў у II ст. Ён паходзіў з Егіпта, але пераехаў у Рым і меў значны поспех у тамашняй хрысціянскай грамадзе. Асновай светапогляду гностыкаў было ўяўленне аб раздвоенасці ўсяго існага на святло і цемру, дабро і зло. Носьбітам святла і дабра з яўляецца дух плерома, а ўсё злое і цёмнае залежыць ад матэрыі. Гэтыя процілегласці бесперапынна змагаюцца паміж сабой.

Гностыкаў жыва цікавіць фундаментальная праблема адкуль жа ў свеце зло і якая яго прырода? Варта заўважыць, што ў хрысціянскім светапоглядзе гэтая праблема адыгрывае выключна вялікую ролю. Прыгадаем хоць бы вострую ўвагу вернікаў да фенамену граха.

Каб вырашыць праблему, гностыкі дапускаюць існаванне двух багоў богтворца і богзбавіцель. Першы творыць з недасканалай па самой сваёй сутнасці матэрыі цялесны свет, які таму ўжо адпачатку перапоўнены злом. Другі выступае захавальнікам і збавіцелем чалавецтва.

Але збаўленне патрабуе ад чалавека ўласных намаганняў, што немагчыма без узвышэння духа над плоццю. Афіцыйная царква напрыканцы другога стагоддзя адвергла гнастыцызм. Яе кіраўнікоў не задавальняла, што многія гностыкі адмовіліся ад Старога Запавета і што іх вучэнне было надта складаным для неадукаванага верніка. Апрача таго, дуалізм гнастыцызму сцвярджаў незалежнасць матэрыі ад бога, а гэта разбурала монатэістычную карціну хрысціянства.

Блізкім да гнастыцызму было маніхейства. Яго заснавальнікам з яўляецца Ману, перс царскага паходжання. Ману пгмат вандраваў, распаўсюджваючы свае ідэі. Гэты мысліцель наведаў розныя куткі Ірана, пабываў у Індыі і Сярэдняй Азіі. Трагічнай аказалася канчына стваральніка новага вучэння персідскі шах пакараў мысліцеля за яго погляды. Маніхейства абапіраецца на ідэі старажытнай персідскай рэлігіі зараастрызм, дзе, як і ў гнастыцызме, пануе думка аб адвечнай барацьбе святла і цемры.

Але процілегласць гэтых двух пачаткаў у маніхействе дасягае крайнага выражэння. Гнастыцызм ўсё ж такі прызнаваў матэрыю вытворнай ад духа формай. Між тым маніхейства лічыць матэрыю вечным пачаткам, незнічтажальнай цемраю. Калі святло гэта боскі пачатак, то цемра гэта пачатак д ябальскі. Яны непрымірьгмыя. Іх барацьба непазбежная. Такім чынам, выказваецца варожая хрысціянству думка аб невыкараняльнасці зла. Цалкам зразумела адмоўная рэакцыя хрысціянскай царквы на маніхейскае вучэнне яно было абвешчана ерасю.

Суполкі машхеяў часам складваліся ва ўстойлівыя царкоўныя арганізацыі. Яны існавалі на працягу амаль усяго сярэднявечча, аказваючы істотны ўплыў на грамадскую думку. 4.

Апалагетыка

Гэткім чынам ажыццяўляецца множанне рэчаіснасці. Ці атрымае земляроб ураджай, калі не даверыць зерне глебе? Хто адважыц... А каб спасцігнуць патойбочны духоўны свет, душа сама павінна ўзвысіцца... Творчасць Авіцэны не абыходзіць праблемы чалавека. Знакаміты філосаф п... Сувязь філасофіі і рэлігіі Авероэс бачыў у тым, пгто абедзве формы свя...

– Конец работы –

Используемые теги: Філасофія, сярэднявечча0.05

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Філасофія сярэднявечча

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным для Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Еще рефераты, курсовые, дипломные работы на эту тему:

0.029
Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • По категориям
  • По работам