рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

ЦНБ НАН Беларуси

ЦНБ НАН Беларуси - раздел Философия, Характерные особенности НТИМК, их влияние на отраслевую информационную деятельность. В Настоящее Время В Цнб Нан Беларуси 14 Баз Данных Собственной Генер...

В настоящее время в ЦНБ НАН Беларуси 14

баз данных собственной генерации, среди которых библиографические БД «Природа Беларуси», «Национальная академия наук Беларуси», «Наука и научно-исследовательская работа в Беларуси», «Ученые НАН Беларуси», «Белорусское языкознание», «Научные съезды, конференции, совещания», «Полесье», реферативная БД «Экология и охрана окружающей среды Беларуси», полнотекстовая БД «Биографии академиков и членов-корреспондентов НАН Беларуси» и др.

№25. Формы б-на інф-га забесп-ня кар-ў у галіне НТіМК.

Информационное обеспечение (ИО)– совместимость инф-х ресурсов и услуг, предоставляемых для решения управленческих и н-техн. задач в соотв. с этапами их выполнения. Процесс ИО является комплексным, где участники – сама б-ка, отдел маркетинга, патентные подразделения, отдел стандартизации и информатизации.Ф-ции информир-я спец-та: спец-т всё больше инф-й посредник, должен уметь уточнять неопред. запросы пользователей, аналит., синтет. обработку выявленных мат-лов, предост. инф. в том виде, в кот. необходима пользователю. Для этого б-рь (спец-т) обладать широким кругозором, ориентир. в ресурсах, способствовать к ассоциативному мышлению пользователей. Сейчас интеллектуализация ИО связана с усложнением запросов польз-й, их комплексным хар-ром. Само ИБО (инф-но бгр. обсл) – промежуточная форма других видов обслуживания. Новое онлайновое обслуж-е (как самостоятельный вид ИБО), появилось эл-но справочное обслуж – передача справочных и обучающих услуг всем пользователям б-ки в мобильное время.

 

№26.Першасныя дакументы па медыцыне: віда-тыпалагічны, тэматычны, моўны аналіз.

Первые издания появились в 19 веке. Это были практические руководства и периодические издания (например, «Минские врачебные ведомости»). Развитие ДИП неравномерно. Пик развития пришелся на 70 гг., когда ежегодно выходило свыше 200 книг. В 90 гг. выходило свыше 700 книг – за счет деятельности негосударственных издательство.

Распределение потока по тематике:

Государственные издательства Проценты Негосударственные издательства Проценты
Патология и клиническая медицина 38% Фармакология 33%
Гигиена, охрана здоровья 30% Гигиена, охрана здоровья 31%
Фармакология 15% Патология, клиническая медицина 24%
Физиология, анатомия 7% Физиология, анатомия 3,5%
Литература по педиатрии 5% Ортопедия 2%

По целевому признаку:

Государственные издательства Проценты Негосударственные издательства Проценты
Учебные издания 21% Научно-популярные Более 49%
Справочные 20% Научные 15,5%
Научные 18% Производственно-практические 14%
Производственно-практические 15% Справочные 12%
Другие 5% Учебная и другая литература 7%

 

По виду:

1. статьи из периодических и продолжающихся изданий

2. книги

3. неопубликованные (авторефераты диссертаций)

4. патенты

5. нормативно-технические документы.

Количество периодики было стабильным до 90 гг. В 90 гг. количество ее возросло. Например, «Сестринское дело», «Здоровье и успех», «Мир медицины», «Медицинские новости» (РНМБ).

По языку:

- русский – 98%

- белорусский -1%

- другие – 1%.

 

№27. Азначэнне інф-ных рэсурсаў галіны і іх адметныя рысы.

Массивы и потоки документов имеют сложную структуру, их состав многообразен по видо-типологическому признаку. Внешние содержателные границы документных массивов и потоков составляют документы по основным отраслям НТИМК:

- документы по естествознанию, сельскому хозяйству, медицине, технике (НТИМК)

- документы, возникающие в результате интеграции смежных отраслей (документы по экономике, экологии, политологии, культуре)

Внутренние содержательные границы выражаются различными классификационными системами: ИПЯ, УДК, рубрикатороми, ГАСНТИ, Mesh (рубрикатор по медицине).

Особенности научно-технического знания влияют на характер документных информационных ресурсов НТИМК.

1. особенности социального назначения документа. Способствует прогрессу.

2. интернациональных характер

3. особенности содержания и язык.

4. влияние интеграции и дифференциации.

5. разнообразие видо-типологического состава.

Документальный информационных поток представлен непериодическими изданиями, периодическими изданиями, статьями, патентами, техническими нормативно-правовыми актами, промышленными каталогами, неопубликованными документами.

Типологическая характеристика документного информационного потока (ДИП):

1. научные документы

2. справочные документы

3. профессионально-производственные документы

4. учебные

5. официальные

6. научно-популярные.

1. сфера науки. Характерно возникновение монографий, сборников научных трудов, материалов конференций, отчетов НИР, диссертаций, авторефератов диссертаций, научных статей, аналитических обзоров, препринтов.

2. техническая сфера. ДИП представлен статьями производственного характера, отчетами ОКР, промышленными каталогами, проектно-конструкторскими документами.

3. сфера производства. Представлены производственные инструкции, технические условия, каталожные листы продукции, производственными руководствами, стандартами, рекомендациями.

4. непроизводственная сфера. Представлена учебная литература, рекламные документы, обзорно-аналитические материалы, инструкции, постановления, законы.

Ценностные свойства НТИМК: оригинальность, актуальность, точность, достоверность, полнота сведений об объекте, оперативность фиксации сведений, соответствие формы документа его цели создания и содержания.

28. Класіфікацыя інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў

Існуюць розныя падыходы да класіфікацыі інфармацыйных рэсурсаў, улічваючы разнастайнасць іх азначэння.Ў гэтай лекцыі будзе удзеляцца увага толькі класіфікацыі інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў НТіМК. За аснову ўзяты фасетны прынцып дзялення аб'ектаў. А Па форме ўласнасці

А1 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы дзяржаўнай ўласнасці А2 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы недзяржаўнай формы уласнасці

АЗ інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы змешанай формы уласнасці

В Па праву валодання і распаўсюджання

81 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы дзяржаўнага валодання і

распаўсюджання

82 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы рэгіянальнага валодання і

распаўсюджання

 

83 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы галіновага валодання і

распаўсюджання

84 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы мясцовага валодання і

распаўсюджання

С Па форме носьбіта

С1 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы на традыцыйных носьбітах С2 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы на электронных носьбітах СЗ інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы на іншых носьбітах

Д Пазмесце

Д1 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы па прыродазнаўстве

Д2 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы па тэхніцы

ДЗ інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы па сельскай гаспадарцы

Д4 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы па медацыне

Д5 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы па сумежных галінах

Е Па знакавай прыродзе прадстаўлення

Е1 тэкставыя інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы

Е2 лічбавыя інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы

ЕЗ аўдыяльныя інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы

Е4 графічныя інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы

Е5 мультымедыйныя інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы

Р Па спосабу распаўсюджвання

Р1 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы якія распаўсюджваюцца ў глабальных інфармацыйных сетках

Р2 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы якія распаўсюджваюцца ў лакальных інфармацыйных сетках

РЗ інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы, якія распаўсюджваецца па падпіске

Р4 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы якія распаўсюджваюцца па электроннай пошце

Р5 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы якія распаўсюджваюцца праз бібліятэку

С Па характары выкарыстання

1 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы масавага характару

2 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы ведамаснага характару

03 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы унутрыфірменнага

характару

04 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы асабістага характару

Н Па месцы размяшчэння

Н1 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы унутры кніг і часопісаў

Н2 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы на сайтах бібліятэк і

інфармацыйных цэктраў

НЗ інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы ў базах данных

Н4 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы ў інтэрактыўных кніжкых

крамах

Н5 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы на радыё і тэлебачанні Н6 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы на кніжных выставах

I Па мовах прадстаўлення

I1 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы на натуральнай мове

12 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы на штучнай мове

/Па прыналежнасці да пэўных сістэм

Л інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы універсальных сістэм, якія ўключаюць усе ці шэраг відаў ІР

]2 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы відавыя , створаныя для рэгістрацыі і выкарыстання пэўных відаў дакументаў

53 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы галіновых сістэм

]А аб'ектныя,створаныя для інфармавання аб пэўнай катэгорыі аб'ектаў

15 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы ведамасных сістэм

16 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы іншых сістэм, разлічаныя на

пэўныя катэгорыі карыстальнікаў, на пэўную форму прадстаўлення

інфармацыі, на пэўную ступень адчыненасці ці абмежавальнасці інфармацыі

К па ступени адкрытасци

К1 адкрытыя інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы

К2 інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы з абмежаваным доступам

Магчыма таксама класіфікаваць інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы і па іншых прыметах .

У апошнія гады ўсе болыпую ролю ў інфармацыйным абслугоўванні карыстальнікаў адыгрываюць электронныя інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы. Яны размяшчаюцца на кампакт-дысках, сайтах галіновых бібліятэк, у спецыяльных інфармацыйных сетках.Так у СТБ 7.73-96 «Пошук і распаўсюджванне інфармацыі»(3 ) называюцца такія віды БД як

А Па раскрыццю зместа А1 бібліяграфічныя А2 рэфератыўныя АЗ поўнатэктавыя А4 гіпертэкставыя

В Па об'екту адлюстравання

B1 дакументальныя

B2 аб'ектаграфічныя

В2.1 .фактаграфічныя

В2.2лексікаграфічныя

В2.3 паказчыкаў

С Па формепрадстаўлення інфармацыі

С1 лікавая

С2 тэкставая

СЗ лікава-тэкставая

Супрацоўнікі ЦНБ НАН прапануюць класіфікацыю Д^ЕВ-рэсурсаў, на якіх можа размяшчацца бібліяграфічная інфармацыя ()

29. Галіновыя асаблівасці стварэння інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў НТ і МК.

Массивы и потоки документов имеют сложную структуру, их состав многообразен по видо-типологическому признаку. Внешние содержателные границы документных массивов и потоков составляют документы по основным отраслям НТИМК:

- документы по естествознанию, сельскому хозяйству, медицине, технике (НТИМК)

- документы, возникающие в результате интеграции смежных отраслей (документы по экономике, экологии, политологии, культуре)

Внутренние содержательные границы выражаются различными классификационными системами: ИПЯ, УДК, рубрикатороми, ГАСНТИ, Mesh (рубрикатор по медицине).

Особенности научно-технического знания влияют на характер документных информационных ресурсов НТИМК.

1. особенности социального назначения документа. Способствует прогрессу.

2. интернациональных характер

3. особенности содержания и язык.

4. влияние интеграции и дифференциации.

5. разнообразие видо-типологического состава.

Документальный информационных поток представлен непериодическими изданиями, периодическими изданиями, статьями, патентами, техническими нормативно-правовыми актами, промышленными каталогами, неопубликованными документами.

Типологическая характеристика документного информационного потока (ДИП):

1. научные документы

2. справочные документы

3. профессионально-производственные документы

4. учебные

5. официальные

6. научно-популярные.

1. сфера науки. Характерно возникновение монографий, сборников научных трудов, материалов конференций, отчетов НИР, диссертаций, авторефератов диссертаций, научных статей, аналитических обзоров, препринтов.

2. техническая сфера. ДИП представлен статьями производственного характера, отчетами ОКР, промышленными каталогами, проектно-конструкторскими документами.

3. сфера производства. Представлены производственные инструкции, технические условия, каталожные листы продукции, производственными руководствами, стандартами, рекомендациями.

4. непроизводственная сфера. Представлена учебная литература, рекламные документы, обзорно-аналитические материалы, инструкции, постановления, законы.

Ценностные свойства НТИМК: оригинальность, актуальность, точность, достоверность, полнота сведений об объекте, оперативность фиксации сведений, соответствие формы документа его цели создания и содержания.

 

№.30. Дзейнасць РНТБ па стварэнні інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў НТ МК.

На сучасным (трэццім) этапе значна ўзрасла роля РНТБ, якая з’яўляецца галоўным цэнтрам у рэспубліцы па бібліяграфаванню тэхнічнай літаратуры. Бібліятэкай падрыхтаваны шэраг рэтраспектыўных дапаможнікаў па актуальных тэмах. Усе яны падрыхтаваны па адзінай методыцы – адлюстроўваюць айчынную і замежную літаратуру – кнігі, артыкулы, інфармацыйныя матэрыялы, патэнтную і нарматыўна-тэхнічную дакументацыю. У дапаможніках, як правіла, ёсць прадмова, дапаможныя паказальнікі. Абсалютная большасць дапаможнікаў уключае звесткі аб дакументах за апошнія 3-5 гадоў. Да такіх паказальнікаў адносяцца “Энергосберагающие технологии и оборудование”, “ Экономия материалов в машиностроении” і інш. Але сярод выданняў РНТБ ёсць і такія, у якіх літаратура адлюстравана за значна большы адрэзак часу. Напрыклад, “Переработка отходов”, “Гісторыя развіцця вынаходніцтва на Беларусі”. Гэты рэтраспектыўны паказальнік (ч.II), прысвечаны прасачыць гістарычны шлях развіцця вынаходніцтва ў нашай рэспубліцы і ўключае выданні за 1945-1995 гг., якія падрыхтаваны беларускімі аўтарамі ці надрукаваны на тэрыторыі Беларусі.

Акрамя РНТБ у падрыхтоўцы паказальнікаў прымалі ўдзел і іншыя бібліятэкі. Нацыянальная бібліятэка выдае паказальнікі “Чарнобыль”, у падрыхтоўцы якіх прымалі ўдзел і галіновыя бібліятэкі дзяржавы.

Традыцыйным для масіву бібліяграфічнай прадукцыі з’яўляецца наяўнасць біябліяграфічных паказальнікаў. За разгялдаемы перыяд падрыхтаваны паказальнікі, прысвечаныя А.Д.Якушка, М.У.Фёдараву, дактарам навук ЦНДІКВВР. На жаль, невялікая колькасць паказальнікаў практычна не дае магчымасці весці размову аб забеспячэнні бібліяграфічнай прадукцыяй спецыялістаў асобных галін тэхнікі.

Акрамя падрыхтоўкі паказальнікаў па традыцыйнай тэхналогіі РНТБ і яе абласныя філіялы арганізоўваюць інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне навукі і вытворчасці на базе новых інфармацыйных тэхналогій. РНТБ прадстаўляе спецыялістам аператыўную інфармацыю з дапамогай БД − рэфератыўных, бібліяграфічных, фактаграфічных. Сёння бібліятэка прапануе спецыялістам інфармацыю, якая ўтрымліваецца ў 27 БД. Сярод бібліяграфічных БД:

− «Экономика производства», утрымлівае інфармацыю аб кнігах, артыкулах з перыядычных выданняў з 1995 года.

− «Инновационная деятельность» з 1995 года, кнігі, артыкулы з айчынных перыядычных выданняў.

− «Устойчивое развитие» − з 1994 г.

− «Энергосбережение». Рэтраспектыва 1982 г. Створана ў 1997 г., утрымлівае бібліяграфічныя запісы на кнігі, артыкулы з айчынных і замежных выданняў, патэнтныя дакументы, прамысловыя каталогі, нарматыўныя вытворча-практычныя выданні.

− «Машины и оборудование для санитарной очистки города» таксама ўключае інфармацыю аб кніжных выданнях, патэнтных, НТД, прамысловых каталогах з 1981 г.

− «История развития изобретательства в Беларуси». Створана ў 1997 г., уключае бібліяграфічныя запісы на кнігі, артыкулы, архіўныя матэрыялы, пачынаючы з першага афіцыйна зарэгістраванага вынаходніцтва. Рэтраспектыва − 1821−2000 гг.

− «Статьи по стандартизации», уключае артыкулы з айчынных перыядычных выданняў з 2002 года.

Фактаграфічныя БД:

− «Внедренные изобретения (Республика Беларусь)» утрымлівае бібліяграфічныя запісы на прадпрыемствах і ўстановах РБ з указаннем года і месца ўкаранення з 1961 г.

− «Материалы международных выставок». Уключае інфармацыю аб прыстэндавых матэрыялах міжнародных выстаў, якія адбыліся ў Мінску з 1993 г.

Значнае месца ў інфармацыйным абслугоўванні спецыялістаў належыць БД, набытым РНТБ. Сярод іх поўнатэкставыя БД патэнтных дакументаў (21) Аўстраліі, Аўстрыі, Бельгіі, Велікабрытаніі, еўрапейскім патэнтным заяўкам, міжнародным заяўкам (РСТ) і інш.

Рэфератыўныя БД (7) на вынаходніцтвы Японіі, Францыі, РФ, Аўстраліі і інш.

Бібліяграічныя БД (4) − уключаюць інфармацыю аб патэнтах ЗША, Германіі, РФ і інш. краін.

Акрамя таго, РНТБ набыла БД таварных знакаў, прамысловых узораў, даведачна-пошукавыя БД.

З мэтай удасканалення ўнутраных тэхналагічных працэсаў у бібліятэцы створаны каля дзесяці службовых БД.

 

№.31. Дзейнасць БелСХБ па стварэнні інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў НТМК.

У 60–70-я гады БелСГБ рыхтавала штомесячныя паказальнікі замежных часопісаў, якія паступілі ў бібліятэку, галіновыя паказальнікі новай літаратуры па раслінаводстве, жывёлагадоўлі, механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі і г.д.

Паказальнікі рэкамендацыйныя былі прадстаўлены выдавецкай прадукцыяй БелСГБ, Нацыянальнай бібліятэкі, абласных бібліятэк. Гэта, напрыклад, “Работникам ведущих сельскохозяйственных профессий. Растениеводство”, “Подсобное хозяйство”, “Книгу рекомендует специалист” і г.д.

У працэсе развіцця бібліяграфічных паказальнікаў па сельскай гаспадарцы ў розныя гады папаўнення сукупнага бібліяграфічнага фонда новымі адзінкамі складаецца сістэма бібліяграфічных паказальнікаў па сельскай гаспадарцы ў рэспубліцы. Праз сукупнасць сістэмных сувязей (пераемнасць, функцыянальная спецыялізацыя асобных звёнаў, каардынацыя) гэта сістэма пачынае ўздзейнічаць на ўласцівасці новых бібліяграфічных элементаў.

Моцным фактарам уздзеяння на сістэму бібліяграфічных паказальнікаў у рэспубліцы з’явілася стварэнне АПК. У сувязі з гэтым сістэма бібліяграфічных паказальнікаў з’яўляецца зараз структурным элементам самога АПК, дзе ажыццяўляе функцыю забеспячэння.

Аналіз развіцця асобна выдадзеных бібліяграфічных навукова-дапаможных паказальнікаў па сельскай гаспадарцы сведчаць аб тым, што колькасць паказальнікаў за 60–70-я гады павялічылася больш чым у 3 разы ў параўнанні з першым перыядам. У 80-я гады гэта тэндэнцыя некалькі замарудзілася, аднак прырост склаў 1,5 разы.

У параўнанні з іншымі галінамі развіццё бібліяграфічных паказальнікаў па сельскай гаспадарцы ішло больш хуткімі тэмпамі ў 80-я гады. Гэта было звязана з перабудовай галіны, выкананнем мэтавых комплексных праграм. У 1985 годзе сельская гаспадарка ўвайшла як складаная частка ў інтэгрыраваны комплекс розных галін, якія ўключаюць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, яе пераапрацоўку, дастаўку і рэалізацыю – Аграпрамысловы комплекс (АПК). У 1987 годзе было прынята “Плажэнне аб сістэме НТІ ў галіне сельскай гаспадаркі”, у сувязі з якім Беларуская рэспубліканская навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка (БРНСГБ) становіцца галоўнай бібліятэкай па абслугоўванню спецыялістаў АПК. У гэтыя гады быў створаны і спецыялізаваны інстытут НТІ па АПК у рэспубліцы – Беларускі філіял навукова-даследчага інстытута інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў аграпрома. Усё гэта дазволіла павысіць эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці, адраснасць бібліяграфічных паказальнікаў, перайсці на новыя формы іх падрыхтоўкі.

Відавы склад бібліяграфічных паказальнікаў сведчыць аб вялікай пераваге галіновых і тэматычных паказальнікаў. Менш 1/3 часткі складаюць паказальнікі прац НДУ і біябліяграфічныя.

На першым этапе развіцця бібліяграфіі сельскагаспадарчай літаратуры бібліяграфічная прадукцыя была прадстаўлена ў асноўным тэматычнымі спісамі літаратуры. Сярод буйнейшых паказальнікаў былі “Указатель литературы по вопросам мелиорации земель Западной области” (1922 г.), “Бібліяграфічны паказальнік літаратуры аб бульбе”. Характэрна, што яны змяшчалі дарэвалюцыйную літаратуру, адлюстроўвалі розныя віды дакументаў на розных мовах. Прыкладам паказальнікаў зместу зборнікаў з’яўляецца “Указатель к трудам общества по изучению Белоруссии при Горецкой сельскохозяйственной академии”, аднак дастатковага развіцця гэты від паказальнікаў у той перыяд не атрымаў.

На другім этапе ў рэспубліцы пачалі выдавацца бягучыя паказальнікі па сельскай гаспадарцы. Вялікая роля ў іх падрыхтоўцы належыла БРНСГБ. З 1964 года яна друкавала спісы паступіўшай у бібліятэку новай літаратуры па асноўных галінах сельскай гаспадаркі – раслінаводстве, жывёлагадоўлі, эканоміцы сельскай гаспадаркі, механізацыі і электрыфікацыі і г.д.

З 1972 г. пачаў выходзіць прафесійна-вытворчы анатаваны паказальнік “Новости сельскохозяйственной литераутры”, у якім змяшчаліся як айчынныя, так і замежныя дакументы розных відаў. БРНСГБ актыўна выдавала рэтраспектыўныя бібліяграфічныя паказальнікі па актуальных для рэспублікі праблемах “Льноводство”, “Овощеводство запущенного грунта”, “Социально-экономическое развитие современного села”.

У гэты перыяд быў створаны адзін з буйнейшых паказальнікаў сельскагаспадарчай тэматыцы – “Гречиха” за 1824–1971 гг.

У 80-я гады падрыхтоўку бібліяграфічных дапаможнікаў ажыццяўлялі: БРНСГБ, бібліятэкі сельскагаспадарчых НДУ, праектна-канструктарскіх арганізацый, ВНУ рэспублікі, абласныя бібліятэкі, БелНДІНТІ, іншыя. Аднак, як і чакалася, на долю БРНСГБ, якая з’яўлялася галоўнай па абслугоўванню спецыялістаў АПК, прыпадала каля 50% усіх падрыхтаваных паказальнікаў. На другім месцы былі – бібліятэкі і органы НТІ розных навукова-даследчых, праектна-канструктарскіх арганізацый, напрыклад, Усесаюзны навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут па вытворчасці прадуктаў харчавання з бульбы, БелНДІ жывёлагадоўлі і іншыя. Невялікая колькасць паказальнікаў (у цэлым больш 10%) прыпадала на абласныя бібліятэкі, бібліятэкі ВНУ, БелНДІНТІ, выдавецтвы. Неабходна адзначыць таксама, што ў падрыхтоўцы інфармацыйнай прадукцыі тых гадоў вызначаную ролю сыграў БФУНДІНТІаграпрам, які выдаваў агляды па актуальных пытаннях АПК. Такім чынам, у падрыхтоўку бібліяграфічнай прадукцыі па сельскай гаспадарцы ў 80-я гады быў уцягнуты шэраг розных арганізацый. Размеркаванне бібліяграфічных паказальнікаў сельскагаспадарчай тэматыкі за апошняе дзесяцігоддзе не паказала рэзкіх хістанняў у колькасці выдадзеных дапаможнікаў. У сярэднім штогодна выдавалася 7–8 рэтраспектыўных паказальнікаў. Невялікае павелічэнне іх колькасці ў 1983 г. да 10 паказальнікаў і ў 1986–1989 г. – да 9 паказальнікаў было звязана са зменамі, якія адбываліся ў самой галіне. Напрыклад, у сувязі з пачаткам рэалізацыі Харчовай праграмы, арганізацыяй і пачаткам функцыяніравання АПК і інш.

Неабходна адзначыць, што забяспечанасць спажыўцоўрозных галін бібліяграфічнай інфармацыяй па сельскай гаспадарцы неаднолькавыя.

Значнае месца сярод бібліяграфічных паказальнікаў па раслінаводстве належыць тэматычным спісам літаратуры, якія рыхтаваліся БРНСГБ і змяшчаліся ў “Новых книгах БССР”. Яны былі прысвечаны самым актуальным для галіны праблемам, напрыклад, “Послеуборочная обработка семян сельскохозяйственных культур”, “Биологические методы и средства защиты растений” і іншыя.

Цікавым прыкладам унутрыкніжнага рэтраспектыўнага паказальніка з’яўляецца тэматычны паказальнік у даведніку “Бульба”. Тут адлюстраваны каля 900 дакументаў на беларускай, рускай, украінскай і іншых замежных мовах. Храналагічныя рамкі ахопа літаратуры – з 1905 па 1988 гг., усе дакументы згрупаваны па раздзелах.

Жывёлагадоўля з’яўляецца адной з прыярытэтных галін сельскай гаспадаркі рэспублікі. Таму і заканамерна тая ўвага, якая надаецца складанню дапаможнікаў і забеспячэнню спецыялістаў гэтай галіны бібліяграфічнай інфармацыяй. Па жывёлагадоўлі складзена каля ¼ усіх падрыхтаваных паказальнікаў. Сярод их “Профилактика и меры борьбы с болезнями сельскохозяйственных животных в специализированных хозяйствах и комплексах”.

Эканамічныя пытанні развіцця галіны знайшлі адлюстраванне ў невялікай, але стабільнай на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў колькасці дапаможнікаў. Гэта паказальнікі, якія складалі БРНСГБ і абласныя бібліятэкі. Напрыклад, “Социально-экономическое развитие современного села”, “Передовой опыт в сельском хозяйстве Гомельской области”, а таксама спісы па эканамічным пытанням галіны, напрыклад, “Подряд на селе”, паказальнік РНТБ па праблемах АПК і г.д.

Паказальнікі пабудаваны па традыцыйнай методыцы: адлюстроўваць айчынную літаратуру за апошнія 3–4 гады, выкарыстоўваецца сістэматычнае размяшчэнне літаратуры.

Недастатковая колькасць дапаможнікаў па механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі можна растлумачыць цеснымі сувязямі гэтай комплекснай галіны з асобнымі галінамі тэхнікі, у сувязі з чым, пытанні канструіравання, рамонта сельскагаспадарчай тэхнікі знаходзяць адлюстраванне ў дапаможніках па тэхніцы. У 80-я гады было падрыхтавана толькі 2 паказальніка па галінах пераапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі і толькі 6 дапаможнікаў па харчовай прамысловасці, якія зараз уваходзяць у адзіны АПК. Калі разглядаць гэтыя дапаможнікі ў адзінай сістэме бібліяграфічнага забеспячэння АПК, дык іх недастаткова для рэспублікі ні з пункту гледжання колькасці, ні з пункту гледжання забеспячэння асобных галін, ні з метадычнага боку.

Як правіла, большая частка бібліяграфічных паказальнікаў адлюстроўвае дакументы за апошнія 1–3–5 гадоў. Выключэнне складаюць паказальнікі прац супрацоўнікаў НДУ, а таксама рэтраспектыўны паказальнік у даведніку “Бульба”. Гэта абумоўлена слабай матэрыяльнай базай бібліятэк і скарачэннем запытаў чытачоў на рэтраспектыўны пошук дакументаў, на выданні мінулых гадоў.

У масіве бібліяграфічных паказальнікаў ёсць дапаможнікі, якія адлюстроўваюць толькі адзін від дакументаў: справаздачы аб НДР, ці дакументы на вынаходствы, стандарты. Гэта такія паказальнікі, як “Аннотированный перечень законченных НИР…”, “Аннотированный указатель изобретений ВНИИИТИМЖа” і інш. Аднак у цэлым, у большай частцы падрыхтаваных паказальнікаў адлюстраваны традыцыйныя віды дакументаў – кнігі, часопісныя артыкулы.

Такім чынам, бібліяграфічная забяспечанасць сельскай гаспадаркі, АПК у цэлым мае свае дасягненні. Аднак трэба адзначыць, што па многіх тэмах перапрацоўчай прамысловасці, буйных праблемах раслінаводства і жывёлагадоўлі, на якіх спецыялізуецца сельская гаспадарка рэспублікі сучасных паказальнікаў няма. Не спрыяе гэтаму і тое, што БелСГБ з пачатку 90-х гадоў перастала рыхтаваць бібліяграфічныя паказальнікі ў традацыйным выглядзе, перайшла да стварэння БД, з’явіўшыся першапраходцам у гэтым кірунку дзейнасці сярод галіновых бібліятэк рэспублікі.

Сярод галоўных інфармацыйных прадуктаў БелСГБ з’яўляецца БД BelAl – Электронны каталог БелСГБ, які ўтрымлівае анатаваныя бібліяграфічныя запісы на кнігі, брашуры, пераклады і іншыя дакументы, якія паступілі ў бібліятэку. Вядзецца з 1993 года.

Таксама з 1993 года бібліятэка стварае БД BelAgrilit – Сельскохозяйственная литература Беларуси. Адлюстроўвае сельскагаспадарчую літаратуру, выдадзеную ў Беларусі.

БД Лен. Генерыруецца з 1989 г. Але сёння ўсе гэтыя БД закансерваваны і актуалізуецца толькі БД BelAl.

Акрамя таго, БелСГБ атрымлівае БД AGROS – БД ЦНСГБ, якая ўтрымлівае бібліяграфічныя запісы дакументаў па праблемах АПК і сумежных галін, якія паступілі ў бібліятэку.

БД AGRICOLA – інфармацыйная сістэма па сельскай гаспадарцы ЗША. Адлюстроўвае дакументы з 1970 г. Нацыянальнай сельскагаспадарчай бібліятэкай ЗША. Утрымлівае прыкладна 3 млн. запісаў на англійскай мове. Ёсць таксама і іншыя электронныя рэсурсы. У апошнія гады інфармацыя аб новых дакументах па сельскай гаспадарцы, а таксама звесткі фантаграфічнага характару змяшчаюцца на сайце БелСГБ – AyroWeb.

 

№.32. Дзейнасць РНМБ па стварэнні інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў НТМК.

У маі 1940 года на базе бібліятэкі Мінскага медінстытута была створана РНМБ, што паспрыяла планаваму характару падрыхтоўкі бібліяграфічнай прадукцыі, пашырэнню віда-тыпалагічнай разнастайнасці паказальнікаў з мэтай задавальнення інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў. У гэты час прадзелана вялікая работа па ўдасканаленні методыкі складання бібліяграфічных прадуктаў. На трэцім этапе актыўна ідзе працэс укаранення аўтаматызаваных тэхналогій у практыку работы бібліятэк, ажыццяўляецца міжнародане супрацоўніцтва, выкарыстанне БД замежных краін.

На першым этапе падрыхтавана 21 самастойны паказальнік, што зусім недастаткова для такога адрэзку часу. У параўнанні з першым этапам на другім (колькасць паказальнікаў узрасла больш чым у 20 разоў. Сярэднегадавая колькасць падрыхтаваных паказальнікаў – 16). Але, неабходна памятаць, што значнае месца ў гэтым масіве належыць спісам літаратуры і даведкам. На трэцім этапе сярэднегадавая колькасць зменшылася да 13 у сувязі з пераходам на аўтаматызаваныя тэхналогіі.

Па колькасці рыхтуемай бібліяграфічнай прадукцыі медыцына займае першае месца сярод галін разглядаемага комплексу.

Бягучая інфармацыя аб дакументах па кірунках, галінах медыцыны і аховы здароўя пачала планамерна развівацца з канца 70-х гадоў па некалькіх напрамках.

Агульнагаліновы паказальнік «Новые медицинские издания» (перыядычнасць выпуску неаднаразова змянялася) з 1983 года 1 раз у 2 месяцы выходзіў галіновымі выпускамі, а з 1986 годзе выдаваўся ў выглядзе універсальнага штомесячнага выдання. Асаблівасцю гэтага паказальніка з’яўляецца тое, што ён дае інфармацыю толькі аб айчыннай літаратуры – манаграфіях, зборніках, аўтарэфератах дысертацый і інш. У ім літаратура для сярэдніх медработнікаў выдзелена ў спецыяльны падраздзел.

Штоквартальна выдаваўся паказальнік «Сигнальная информация по зарубежной литературе». У ім даваліся бібліяграфічныя апісанні кніг, артыкулаў амаль з 400 агульнамедыцынскіх часопісаў. Паказальнік меў сваю ўстаяўшуюся методыку складання, у пэўнай ступені садзейнічаў пераадольванню моўнага бар’ера, бо ўсе запісы былі дадзены з перакладам.

Свае камунікатыўныя функцыі па перадачы інфармацыі аб замежных выданнях зараз выконвае штогоднік РНМБ «Указатель иностранных периодических изданий, выписанных библиотекой на …. год».

Ролю бягучых агульнагаліновых бібліяграфічных дапаможнікаў выконваюць выданні Рэспубліканскага аддзела навукова-тэхнічнай інфармацыі «Информационные материалы на изданную литературу, содержащую предложения для внедрения в практику». У гэтым выданні, прызначаным для ўрачоў-практыкаў, паведамлялася аб новай літаратуры, якая садзейнічае вывучэнню і ўкараненню перадавога вопыту. Паказальнік рыхтаваўся па асобных галінах медыцыны.

Акрамя таго, цэнтр рыхтаваў яшчэ адно выданне «Сигнальная информация об инструктивно-методических материалах, поступивших в РСИФ Беларуси, в …. году».

Мэтай гэтага выдання было садзейнічанне ўкараненню перадавога вопыту ў практыку аховы здароўя рэспублікі і камплектаванню медыцынскіх устаноў інструктыўна-метадычнымі матэрыяламі, а таксама знаёмтсва практычных медработнікаў са зместам дакладаў, якія абмяркоўваліся на міжнародных канферэнцыях і сімпозіумах.

Невялікія спісы літаратуры друкаваліся на старонках часопіса «Здравоохранение Беларуси».

Найбольш значнае месца ў масіве бібліяграфічных дапаможнікаў належыць навукова-дапаможным рэтраспектыўным паказальнікам, падрыхтоўкай якіх займаюцца РНМБ, НДІ, бібліятэкі ВНУ і іншыя.

Сярод паказальнiкаў, падрыхтаваных РНМБ значнае месца займаюць рэспублiказнаўчыя. З кафедрай сацыяльнй гiгiены Мiнскага медiнстытута РНМБ падрыхтавала 5 паказальнiкаў “Здравоохранение Беларуси”. Першы быў падрыхтаваны ў 1961 годзе i ахоплiваў звесткi аб лiтаратуры за 1919—1968 гг., другi — за 1959—1968 гг. у сукупнасцi адлюстроўваюць дакументы амаль за 70 год.

Сярод фундаментальных бiблiяграфiчных паказальнiкаў, якiя адлюстроўваюць дакументы па актуальных праблемах неабходна назваць “Туберкулёз” у 5 выпусках якога адлюстравана лiтаратура з 1919 года да нашых дзён. Увогуле трэба адзначыць, што асноўная частка тэматычных рэтраспектыўных паказальнiкаў ахоплiвае важныя актуальныя тэмы. Адна з iх з’яўляецца глабальнай праблемай чалавецтва. “Синдром приобретенного иммунодефицита”, “Комбинированное и комплексное лечение злокачественных опухолей”.

У другой палове 80-х гадоў стала актуальнай i застаецца да гэтага часу тэма, праблема “Чарнобыля”. РНМБ прымала ўдзел у падрыхтоўцы першых выпускаў гэтага бiблiяграфiчнага дапаможнiка, а потым стала самастойна рыхтаваць паказальнiкi па праблемах мiнiмiзацыi наступства чарнобыльскай трагедыi.

Дыферэнцыяцыя рэтраспектыўных паказальнiкаў па асобных галiнах медыцыны сведчыць аб тым, што больш за ўсё падрыхтавана паказальнiкаў па пытаннях “арганiзацыi аховы здароўя”.

РНМБ у 80-х гадах разам з БелНДI эпiдэмiялогii i вiрусалогii падрыхтаваны шэраг паказальнiкаў па тэме, якая мела агульнасаюзнае значэнне “Химиотерапия и химиопрофилактика вирусных инфекций”. У асобных выпусках паказальнiкаў адлюстроўваюцца:

— патэнты ЗША;

— патэнты Велiкабрытанii, Францыi, ФРГ;

— айчынная i замежная лiтаратура.

Асобную групу рэтраспектыўных паказальнiкаў складаюць дапаможнiкi прац супрацоўнiкаў НДI рэспублiкi. РНМБ рыхтуе iх разам з супрацоўнiкамi iнфармацыйных службаў i спецыялiстамi НДI. Так, пад рэдакцыяй бiблiёграфаў РНМБ выдадзены паказальнiкi прац супрацоўнiкаў:

— НИИ охраны материнства и детства; за 50 лет.

— НИИ онкологии и медицинской радиологии;

— НИИ гематологии и переливания крови i iнш. Усяго падрыхтавана больш 20 паказальнiкаў.

Разглядаючы масiў бiблiяграфiчнай прадукцыi па медыцыне, неабходна адзначыць i прафесiянальна-вытворчыя бiблiяграфiчныя дапаможнiкi. Так, бiблiятэка МДМУ падрыхтавала некалькi дапаможнiкаў прысвечаных у дапамогу выпускнiкам. Яны павiнны стаць настольным дапаможнiкам кожнага маладога ўрача. Мэта — пазнаёмiць маладых спецыялiстаў з асноўнай лiтаратурай апошнiх год па спецыяльнасцi “В помощь выпускнику – врачу педиатару”.

У РНМБ iснуе добрая практыка складання да канферэнцый i сімпозіумаў спiсаў айчыннай лiтаратуры, яны ўключаюць да 100 назваў кнiг, артыкулаў. Адбор матэрыялаў iдзе па каталогах бiблiятэкi i на аснове вiзуальнага прагляду перыядычных выданняў. Тэматыка разнастайная “Литература по актуальным проблемам хирургии: к 30 съезду хирургов, “Список литературы к Республиканскому совещанию по организации питания больных”, “Пути улучшения организации и повышения качества лекарственного обеспечения населения: к V съезду фармацевтов.

Персанальныя паказальнікі прысвечаны акадэмікам Бирич Т. Акад. Савченко Н.Е., Антонов И.П.

Пачынаючы з другой паловы 80-х гадоў у масiве бiблiяграфiчнай медыцынскай прадукцыi з’яўляецца новая разнавiднасць — даведкi тыпу бiблiяграфiчнага агляду. Яны ставяць наступныя мэты:

— прапаганда перадавога айчыннага i замежнага вопыту;

— садзеянне укараненню гэтага вопыту ў практыку;

— фармiраванне фонду iнфармацыйных матэрыялаў на месцах.

Кожная “Даведка” прадстаўляе сабой агляд айчыннай i замежнай лiтаратуры, якая змяшчае рэкамендацыi для ўкаранення ў практыку. Агляды складаюцца па плану БелЦМТ вядучымі спецыялістаміМiнiстэрства аховы здароўя. У асобныя гады колькасць “Даведак” перабольшвае колькасць рэтраспектыўных, бягучых i рэкамендацыйных паказальнiкаў — як правiла, яны невялiкiя, да 11 старонак, суправаджаюцца спiсам лiтаратуры. Так, напрыклад у 1991 г. зарэгiстрыравана 15 паказальнiкаў i 28 “Даведак” у 1989 г. — 34 паказальнiка i 54 “Даведкi” і г.д.

Напрыклад, “Пчелиный яд в практике дерматолога”, “Влияние факторов окружающей среды на здоровье населения”.

У масiве бiблiяграфiчнай прадукцыi па медыцыне i ахове здароўя прысутнiчаюць i рэкамендацыйныя паказальнiкi. У агульным выпуску яны складаюць невялiкую частку — да 7%. Рэкамендацыйныя паказальнiкi разнастайныя па тэматыцы: нiтраты i iх уздзеянне на чалавека, тэмы сям’i, праблемы педыятрыi, здаровы лад жыцця.

Для развiцця рэкамендацыйнай бiблiяграфii вялiкую ролю адыгрывае супрацоўнiцтва РНМБ с НББ, якiя штомесячна выдае бiблiяграфiчны бюллетэнь “Новыя кнiгi Беларусi”, на старонках якога надрукаваны спiсы: “Искусство быть здоровым”, “Путь к себе (как победить стресс)”, “Родителям о детях” i iнш. Яны ўключаюць розныя дакументы, даволi шырокiя храналагiчныя рамкi дазваляюць выкарыстоўваць iх для раскрыцця кнiжнага фонда, абслугоўвання чытачоў.

За апошняе 10-годдзе назiраецца знiжэнне iх колькасцi. Так, калi у 1991 г. iх было 33, то ў 1998 — 14.

БД па медыцыне

З мэтай пашырэння інфармацыйнай прасторы і пераходу на новыя тэхналогіі ў РНМБ пачаўся працэс актыўнага ўкаранення камп’ютэраў. Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла «Проект автоматизации РНМБ», разлічаны на 2 гады, у якім прадугледжвалася аўтаматызацыя асноўных працэсаў, прадстаўлення абанентам рэспублікі он-лайнавага доступу да каталогаў бібліятэкі і нават стварэння выхада да глабальных сетак.

На сучасным этапе бібліятэка вядзе наступныя БД:

1. “BOOK” (книги) адлюстроўвае манаграфіі, зборнікі, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, даведнікі і інш. Матэрыялы на рускай, беларускай і замежнай мовах. База налічвае прыкладна 14 тысяч дакументаў з 1991 г.

2. DISS (автореферат диссертации) па медыцыне і сумежных галінах ведаў прыеладна 14 тысяч дакументаў.

3. “Нацыянальная бібліяграфія па медыцыне і ахове здароўя Беларусі” ўключае работы беларускіх аўтараў, апублікаваныя ў Беларусі і за мяжой з 1994 г.

4. JOUK (журналы) складаецца з айчынных і замежных часопісаў, якія паступаюць у бібліятэку. Звесткі аб экзэмплярнасці і месцы знаходжання.

Бібліятэка набыла БД «Российская медицина», якая з’яўляецца ЭК ГЦНМБ РФ, утрымлівае інфармацыю з 1998 г.

З 1993 г. РНМБ актыўна выкарыстоўвае замежныя БД на CD−ROM БД “Medline” утрымлівае апісанне больш 7 млн. запісаў з 3600 часопісаў па біамедыцыне з 1966 г. У ёй таксама адлюстроўваюцца рэфераты кніг, аўтарэфераты дысертацый, іншых дакументаў.

БД «The complete yean book collection» за перыяд з 1989 па 1997 гг. штогоднік шрача-практыка, матэрыял з 1989 г.

Дзякуючы падтрымцы Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША РНМБ мае сувязь па электроннай пошце з бібліятэкай Масачусетскага медыцынскага цэнтра. Адкуль медыкі рэспублікі атрымліваюць поўнатэкставыя копіі артыкулаў.

РНМБ мае доступ да БД (40) сістэмы Medlars Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША ў выглядзе запытаў і адказаў у рэжыме электроннай пошты.

 

№.33. Дзейнасць ЦНБ НАН па стварэнні інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў НТМК.

Асноўная частка паказальнікаў падрыхтавана бібліёграфімі ЦНБ НАН імя Я.Коласа і яе філіялаў.

Адметнымі асаблівасцямі сістэмы бібліяграфічных паказальнікаў па прыродазнаўчым навукам з’яўляецца наяўнасць паказальнікаў вялікага храналагічнага ахопу; выданняў, якія працягваюцца, паказальнікаў вялікага аб’ёму, добрага метадычнага ўзроўню і паліграфічнага афармлення. Усе дапаможнікі ўключаюць не толькі беларускую, але і замежную літаратуру, паколькі развіццё навукі немагчыма толькі на нацыянальных крыніцах.

Паказальнікі па біялагічных навуках займалі першае месца на другім этапе. Тут неабходна адзначыць штогоднікі па флоры і фаўне, якія з 1970 г. рыхтавала ЦНБ імя Я.Коласа і комплексны паказальнік «Полесье». Акрамя таго, бібліятэка падрыхтавала і фундаментальныя рэтраспектыўныя паказальнікі «Советская литература по флоре и растительности Белоруссии» і «Животный мир Белоруссии», якіх ахопліваюць перыяд з 1919 па 1968 гг.

Сярод рэтраспектыўных вызначаюцца і паказальнікі НББ “Савецкая кніга пра Беларусь” і “Прырода Беларусі” і паказльнікі, прысвечаныя рэспубліканскім запаведным месцам «Беловежская пуща (1835–1983 гг.) і «Березинский заповедник (1925–1986 гг.)». Паказальнікі, якія ў пэўнай ступені дапамагаюць ліквідаваць прабелы ў бібліяграфаванні літаратуры аб прыродных багаццях – анатаваныя спісы літаратуры, якія рыхтавала бібліятэка Дзяржаўнага камітэта па ахове прыроды.

Значнае месца ў бібліяграфічнай прадукцыі па біялагічных навуках належыць паказальнікам работ супрацоўнікаў НДУ (эксперыментальнай батанікі, фізіялогіі, генетыкі і цыталогіі і інш) і персанальныя, прысвечаныя акадэмікам НАН В.Купрэвічу, А.Вечару, Д.Голубу, У.Булыгіну і інш.

У падрыхтоўцы паказальнікаў па фізіка-матэматычных навуках адзначаецца дзейнасць Інстытута фізікі НАН і яго фііялаў, які рыхтаваў штогоднікі «Оптические квантовые генераторы», рэтраспектыўны паказальнік «Интегральная оптика» і «Передаточные функции оптических систем», які працягваецца, Інстытут фізікі твёрдага цела – «Химическая связь в полупроводниках», Інстытут цепла- і масаабмену – «Библиография по реофизике» і інш.

Што тычыцца паказальнікаў па хімічных і геолага-геаграфічных навуках, то гэта пераважна паказальнікі работ супрацоўнікаў НДУ (агульнай і неарганічнай хіміі, фізіка-арганічнай хіміі) і персанальныя паказальнікі.

На працягу апошняга пяцігоддзя значная ўвага надавалася бібліяграфічным паказальнікам, прысвечаных вядомым беларускім вучоным, якія рыхтуюць бібліятэкі многіх ВНУ рэспублікі, ЦНБ імя Я.Коласа НАН. Так, ЦНБ выпусціла больш за 20 такіх работ, якія ўваходзяць у серыю “Біяграфіі вучоных Беларусі”

Падкрэсліваючы значэнне гэтага віда бібліяграфічнай прадукцыі для вырашэння пытання аб укладзе навукоўцаў у распрацоўку асобных галін, навуковых напрамкаў, тым не менш неабходна адзначыць, што пры агульным змяншэнні колькасці бібліяграфічнай прадукцыі такая ўвага да персанальных дапаможнікаў не можа ацэньвацца станоўча.

На сучасным этапе ў гады апошняй пяцігодкі ў “Летапісу друку Беларусь” зарэгістраваны толькі навукова-дапаможныя паказальнікі. Але можна дапусціць, што пэўная колькасць рэкамендацыйных паказальнікаў створана абласнымі бібліятэкамі, але інфармацыя аб іх не паступіла ў НКП.

У пэўнай ступені гэта звязана з укараненнем аўтаматызаваных тэхналогій у практыку работы бібліятэк і, перш за ўсё, у дзейнасць ЦНБ імя Я.Коласа, якая задавальняе інфармацыйныя патрэбнасці супрацоўнікаў НДУ.

З 1990 г. бібліятэка генерыруе электронныя рэсурсы: БД, а з 1994 г. – электронны катоалог (ЭК). Бібліятэка вядзе 12 лакальных БД. Сярод іх найбольш значнымі па аб’ёму з’яўляецца «Природа Беларуси», «Учение НАН Беларуси», «Биографии академиков и членов-корреспондентов НАН» (полнотекстовая), «Издания НАН Беларуси».

Разам са стварэннем БД ЦНБ ЦНБ НАН Беларусі набывае БД на сучасных носьбітах. Толькі фонд аддзела даведачна-інфармацыйнай работы ўтрымлівае каля 30 расійскіх і замежных БД сярод іх дакументна- рэфератыўная БД Усерасійскага інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі «РЖ Физика», палітэматычная БД «РЖ Биология. Физика. Химия» і інш.

Колькасць замежных БД у апошнія гады значна ўзрасла. Акрамя вельмі карыснай бібліяграфічнай «Science Citation Index», у бібліятэку паступілі «Boston Spa Conferences» і шмат інш.

 

 

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Характерные особенности НТИМК, их влияние на отраслевую информационную деятельность.

НТИМК развивается в РФ и РБ нестабильно испытывает кризис х гг в первую... Особенности ситуации сокращение ликвидация НТ библиотек и информационных служб...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: ЦНБ НАН Беларуси

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

РНТБ Базы данных собственной генерации
Электронный каталог РНТБ. Создан в 1995 г. Библиографические базы данных БД "Инновационная деятельность". Создана в 2000 г. Тематика: инновационная деят-ть, новые технологии, высок

Специализированная база данных по компьютерным наукам и технологиям
“Компьютерный вестник” (КомВест) Обновленная база данных по компьютерным наукам и технологиям ведется с 2006 года. Она формируется на основе материалов, ежемесячно отражаю

Специализированная база данных по малотиражной отечественной литературе
Специализированная база данных по “серой” литературе создана и поддерживается по тематическим направлениям ГПНТБ России: техника, естественные науки, сельское хозяйство и медицина, а также по ряду

ТЕМАТИЧЕСКИЙ СОСТАВ БАЗЫ ДАННЫХ ВИНИТИ ПО НАУКЕ И ТЕХНИКЕ
База данных (БД) ВИНИТИ – одна из крупнейших в России баз данных по естественным, точным и техническим наукам включает материалы РЖ (Реферативного Журнала) ВИНИТИ с 1981 г. Общий объем БД – более 2

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги