Тэма 4. Міжнародныя класіфікацыі аб’ектаў прамысловай уласнасцi

Асноўныя прынцыпы пабудовы класіфікацый вынаходніцтваў.

Міжнародная патэнтная класіфікацыя (МПК). Міжнародныя пагадненні па стварэнні і ўвядзенні МПК. Яе структура, змест, характэрныя рысы. Рэдакцыі МПК. Методыка індэксавання дакументаў з дапамогай МПК. Даведачна-пошукавы апарат да МПК. Выкарыстанне МПК у краінах з рознымі формамі патэнтнай экспертызы. Недахопы МПК, шляхі яе ўдасканалення на сучасным этапе.

Нацыянальныя патэнтныя класіфікацыі (НПК). Характарыстыка НПК, якія дзейнічаюць на сучасны момант. НПК ЗША і Вялікабрытаніі. Прынцыпы пабудовы НПК, іх структура, даведачна-пошукавы апарат. Праблемы выкарыстання. Перспектывы развіцця.

Міжнародная класіфікацыя прамысловых узораў (МКПУ). Гісторыя ўзнікнення. Яе структура, змест, даведачна-пошукавы апарат, методыка выкарыстання. Нацыянальныя сістэмы класіфікацыі прамысловых узораў, якія дзейнічаюць на сённяшні момант. Іх структура і пошукавыя магчымасці.

Міжнародная класіфікацыя тавараў і паслуг (МКТП). Гісторыя ўзнікнення. Рэдакцыі МКТП. Яе структура, даведачна-пошукавы апарат, методыка выкарыстання. Нацыянальныя класіфікацыі таварных знакаў.

Класіфікацыя выяўленчых элементаў, таварных знакаў. Асаблівасці пабудовы. Методыка выкарыстання.