Тэма 9. Мастацкая апрацоўка дрэва. Асаблівасці развіцця мэблі.

Мэбля старажытных цывілізацый.

Прымітыўны характар еўрапейскай сярэдневяковай мэблі - куфар, як яе асноўны від, многафункцыянальнасць, уплыў архітэктурнага дэкору. Культавая мэбля: літургічныя лавы, кафудры, рызнічныя шафы, крэслы з пюпітрам. Свецкая мэбля: сталы, ложкі (наяўнасць стрэшкі і полага).

Гатычная мэбля: дуб – асноўны матэрыял, манументальнасць вырабаў, распаўсюджанне буфетаў, шафаў (шаф з Байё), мэбля для сядзення (разнастайнасць форм), ложкі, сталы. Дэкор – “льняныя складкі”, раслінныя, архітэктурныя, жывёльныя, сюжэтныя матывы; рэльефная разьба, роспіс.

Мэбля Адраджэння, адыход ад традыцый готыкі, пашырэнне новага матэрыялу – арэха; дамініраванне разнога дэкору; італьянскі і антычны ўплывы; расшырэнне асартыменту: адкрыты буфет для посуду, кабінеты, разнастайнасць мэблі для сядзення (крэслы з высокай і вузкай спінкай, скразнымі бакавінамі, крэслы з падлакотнікамі і г.д.), рэнесансныя сталы і ложкі.

Мэбля XVII - XVIII стст. і Новага часу. Масіўнасць і манументальнасць форм, віды, асаблівасці дэкору – ужыванне інкрустацый, фларэнційскай мазаікі, разьбы; майстры А. Буль (Францыя), Т. Чыпендэйл (Англія), А. Брусталоне (Італія). XVIII ст. – памяншэнне памераў мэблі, наданне большай зручнасці; ракайльная стылістыка; з’яўленне новых відаў сталоў, крэслаў, шафаў, ложкаў; распаўсюджванне гарнітураў; дэкор – колеравыя лакі (браты Мартэн), маркетры, роспіс.

ХІХ ст. – зварот да неастыляў, нязначнасць інавацый ў форме, зручнасць і практычнасць мэблі, яе нязначная мастацкая каштоўнасць. 1870 г.- пачатак фарміравання сучаснага стылю мэблі. Дзейнасць аб’яднанняў “Мастацтва і рамяство” (Англія), “Школа Глазга” (Шатландыя) і пачанальнікаў Югендстылю (Германія), Сецэсія (Аўстрыя), Ліберці (Італія), Ар-нуво (Францыя), іх уплыў на развіццё мэблі, разнастайнасць канструктыўных і пластычных рашэнняў.

ХХ ст. – распрацоўка новых мадэляў з улікам сучасных метадаў вытворчасці і масавага спажывання; роля Баухауза, прынцып стандартызацыі пэўных элементаў В. Гропіўса. Традыцыйныя і новыя матэрыялы (пластмаса).