Тэма 4. Кераміка. Старажытныя цывілізацыі: Егіпет, Пярэдняя Азія, Крыт і Мікены, Грэцыя, этрускі, Рым.

Гліняны посуд, тэхнікі вырабу: лепка, фармаванне на ганчарным крузе, паліроўка, абпал. Разнастайнасць форм, характар дэкору.

Вырабы з фаянсу – адно з дасягненняў мастацткіх рамёстваў Егіпта (фаянсавыя пліткі, канопы, пацеркі, посуд). Пярэдняя Азія: дэкаратыўная мазаіка храма Багіні Іштар, кераміка Суз, Сіалка.

Крыта-мікенская кераміка стылю “камарэс” (“кікладская жароўня”, “Ваза з Гурніі”).

Грэцыя: перыяды развіцця керамікі і стылі: геаметрычны стыль (гамераўскі перыяд - XI- IX ст.да н.э.) – распрацоўка геаметрычных матываў (дыпілонскія вазы); арыенталізуючы (дывановы) стыль (пераходны перыяд, «Ваза Франсуа» – яскравы прыклад увасаблення стылю); чорнафігурны стыль (станаўленне мастацтва архаікі зVII ст. да н.э.); чырвонафігурны стыль (класічны перыяд-VI – Vстст. да 388 г да н. э.); апошнія дзясіцягоддзі VI ст. да н. э. - узнікненне белафоннага роспісу. Разнастайнасць форм і прызначэння керамічных вырабаў; роспіс: сюжэты, майстры.

Этруская кераміка “імпасто” і “букеро”, посуд складаных форм падобны на жывёл, птушак, раслін. Канопы, іх прызначэнне і дэкор.

Рым, прамысловы характар керамікі IV ст. да н.э. – IV ст. н.э. Асаблівасці керамічных вырабаў Арэцыума (рэльефныя ўпрыгожанні на вырабах).