Тэма 5. Еўрапейскі фаянс і фарфор.

Еўрапейская кераміка ранняга сярэдневякоўя – кафля для падлогі, тэхналогія вырабу, выкарыстанне палівы; формы (квадратныя, прамакутныя і шасцікутныя), дэкор (раслінны, жывёльны, тэраталагічны), асаблівасці укладкі.

Кераміка Адраджэння: італьянская маёліка; цэнтры вытворчасці фаянса - Фаэнца, гарады Орвіета, Сіена, Урбіна. Асартымент: посуд (талеркі “Падарункі ўлюбёных”), аптэчны посуд (альбарэлы), кафля. Майстры. Своеасаблівасць творчасці Бернана Палісі (цікавасць да жывой прыроды).

Кераміка перыяду барока і ракако. Цэнтры вытворчасці фаянсу: Невер, Руан, Сеўр (Францыя), Стафардшыр (Англія), Фаэнца, Кастэлія (Італія), іспанскі фаянс, Дэлфтскі фаянс (Галандыя). Своеасаблівасці тэхналогіі, асартыменту.

XVIII ст. – адкрыццё фарфора І. Бетгерам (Майсен), яго ўплыў на еўрапейскі фарфор (посуд, дробная пластыка). Асаблівасці развіцця англійскай керамікі (Веджвуд), французскага і рускага фарфору. Фаянсавыя мануфактуры на Беларусі.

ХІХ- ХХ стст. – творчыя пошукі мастакоў керамікі; разнастайнасць формаўтварэння і дэкарыравання, зварот да ўсходняй (японскай, персідскай), народнай і ранняй керамікі. Серыйнасць вытворчасці фарфоравага і фаянсавага посуду; мадэрнізацыя і тэхналагічныя інавацыі. Вядучыя еўрапейскія фабрыкі і асартымент іх вырабаў.