Тэма 7. Дэкаратыўныя тканіны.

Гісторыя развіцця вытворчасці тканін з бавоўны, ільну, шоўку, воўны. Раннія копцкія тканіны: сыравіна, тэхнікі, малюнак.

Асаблівасці арнаментацыі тканін. Візантыйскія тканіны: віды, характар дэкору – раслінныя, геаметрычныя, тэраталагічныя і хрысціянскія матывы, колеравая палітра, ужыванне металічных нітак (Далматыка Карла Вялікага).

Мастацкія тканіны раманскага і гатычнага перыядаў. Парадныя мантыі (каранацыйная мантыя Роджэра ІІ). Мастацкія тканіны Германіі, Іспаніі. Італія - лідэр у вырабе тканін; цэнтры: Лука, Сіцылія, Венецыя і г.д. і іх спецыялізацыя. Характар малюнка, уплывы мусульманскія, кітайскія, гатычныя. Набіўныя тканіны (тканіна з Сіона).

Дэкаратыўныя тканіны Адраджэння: італьянскія і іспанскія шаўковыя тканіны.

Дэкаратыўныя тканіны XVII - XVIII стст. і Новага часу. Францыя – лідэр у вытворчасці тканін. Ліёнскія ткацкія мануфактуры. Дзейнасць Клода Дангона. Разнастайнасць тканін па якасці, фактурах, колеру, малюнку. Своеасаблівасць малюнкаў для тканін: змены ў трактоўцы матываў у эпоху ракако; уплыў на развіццё тыкстылю жывапісу.

Асаблівасці кампазіцыі класіцыстычных тканін, “зварот да прыроды” павышэнне ролі фону. Творчасць Ласаля. Развіццё набіванкі, два напрамкі ў дэкоры баваўняных тканін: стыль Жуй з матывамі палявання і эльзаскі з кветкамі на паласатым фоне. “Персідскія” набіванкі. Асаблівасці развіцця набіванкі ў Англіі.

Перахода ад імперскага стылю да стылю ампір.

Пачатак ХХ ст. Асаблівасці трактоўкі дэкору; уплыў кубізму, творчасці вядомых мадэльераў на колер, матывы і ўзоры тканін. Новыя тэхнічныя магчымасці і накірункі развіцця тэкстылю.

Карункапляценне (венецыянскія і міланскія гіпюры), матывы і іх тэхналагічныя асаблівасці. З’яўленне плеценых карункаў у XVIII ст.: валансьен, блонды, шанцільі; своеасаблівасць трактоўкі матываў і фону, колер карункаў.

Вышыўка – разнастайнасць прыёмаў, святлоценявая распрацоўка матываў (уплыў жывапісу), выкарыстанне рэльефу, арнаментальныя і сюжэтныя матывы.