Тлумачальная запіска

 

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва з’яўляецца адной з галін творчай дзейнасці чалавека, якая яскрава раскрывае асаблівасці развіцця цывілізацыі. Як адзін з відаў архітэктанічных форм мастацва яно цесна звязана з чалавекам і яго прадметным акружэннем. Своеасаблівасць існавання такіх рэчаў заключацца ў эстэтызацыі асяроддзя і яго мастацкім насычэнні. Творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва - гэта адлюстраванне адметнасцей часу і эпохі, эстэтычных ідэалаў, узроўню разіцця тэхналогіі і майстэрства. Ён таксама характарызуе асобу, якая выбрала пэўную рэч, адпаведна свайму густу, роду дзейнасці, фінансавым магчымасцям.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва развіваецца сінхронна з развіццём іншых відаў пластычных мастацтваў у межах існавання гістарычна-мастацкіх стыляў. Яго творы ствараюцца па прынцыпах мэтазгоднасці, утылітарнасці прызначэння і мастацкіх якасцях. Разнастайнасць матэрыялаў і тэхнік іх апрацоўкі, якія выкарыстоўваюцца пры выкананні рэчаў адрозніваецца вялікім багаццем.

Праграма курса «Гісторыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва» распрацавана для спецыялізацыі “Народныя рамёствы” і “Рэстаўрацыя твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”. Яна ўключае матэрыял па гісторыі асноўных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ад старажытнасці да пачатку ХХ ст., ахоплівае найбольш значныя перыяды развіцця еўрапейскай культуры і па сваёй структуры адпавядае перыядызацыі, якая склалася ў мастацтвазнаўчай практыцы.

Мэтай курса “Гісторыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва” з’яўляецца фарміраванне ў студэнтаў сістэмы тэарэтычных ведаў, якія будуць узбагачаць іх творчае мысленне, фарміраваць здольнасць да самаадукацыі, накіроўваць на рашэнне прафесійных задач.

Задачы курса:

- вызначыць ролю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў сістэме пластычных мастацтваў;

- раскрыць спецыфіку развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ад часоў старажытных цывілізацый да пачатка ХХ стагоддзя;

- пазнаёміць студэнтаў са стылістычнымі асаблівасцямі еўрапейскага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

Аб'ём і змест тэм праграмы абумоўлены неабходнасцю фарміравання ў студэнтаў здольнасцей разбірацца ў складаных праблемах мастацкага працэсу мінулага і ў сучаснасці. У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны ведаць:

· наступныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – кераміку, шкло, тэкстыль, мастацкі метал, мэблю і адрозніваць іх па сваёй спецыфыцы;

· асноўныя характарыстыкі твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

· асаблівасці арнаментальных пабудоў і матываў старажытных цывілізацый, суадносіць характар арнаменацыі з еўрапейскімі мастацкімі стылямі;

· месца дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў сістэме пластычных мастацтваў у пэўную стылявую эпоху;

· асаблівасці формаўтварэння ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, яго сувязь з узроўнем развіцця цывілізацыі;

умець:

· вызначаць час стварэння пэўнага твора дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, характыразаваць яго матэрыял, тэхніку выканання;

· аналізаваць стылістычныя асаблівасці твора дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

· арыентавацца ў гістарычна-мастацкіх стылях і адзначаць іх адметныя рысы ў творах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

· самастойна назапашваць матэрыял па розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Праграма курса разлічана на 76 аўдыторных гадзін і прадугледжвае лекцыі, практычныя заняткі. У ёй змешчаны даволі шырокі спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, што звязана з атсутнасцю ў цяперашні час абагульняючых прац па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. Важнай часткай навучальнага працэсу з’яўляецца самастойная работа студэнтаў, якая складаецца са сбору ілюстратыўнага і дадатковага матэрыялу па разглядаемых тэмах.

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

№   Тэма Колькасць гадзін
Ауд. гадзіны Лекцыі Практ. заняткі
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, яго месца ў сістэме пластычных мастацтваў  
2. Роль дэкору ў мастацкім вырашэнні твора дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Этапы развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і мастацкія стылі.
Кераміка. Старажытныя цывілізацыі: Егіпет, Пярэдняя Азія, Крыт і Мікены, Грэцыя, этрускі, Рым
Еўрапейскі фаянс і фарфор.
Дэкаратыўнае шкло.
7. Дэкаратыўныя тканіны.
8. Шпалернае мастацтва і вытворчасць дываноў.
9. Мастацкая апрацоўка дрэва. Асаблівасці развіцця мэблі.
10. Мастацкая апрацоўка металу. Ювелірнае мастацтва.
  Усяго