Тэма 6. Дэкаратыўнае шкло.

Старажытныя цывілізацыі. Егіпет: асаблівасці тэхналогіі (апрацоўка на стадыі вязкага цеста, тэхніка стрыжня), паліхромнасць вырабаў, малюнак “пёр’я”, разнастайнасць асартыменту. Рымскае шкло: выкарыстанне шкловыдзімальнай трубкі; тэхнікі: гравіроўка, роспіс, двухслойнае і залачонае шкло, разнастайнасць асартыменту і форм (дыатрэта з Кёльну). Гліптыка (камеі).

Заходнеўрапейскае шкло. Мастацтва раманскага і гатычнага вітража. Венецыянскае шкло Адраджэння: асартымент (блюда, талеркі, кубкі, біжутэрыя); якасці шкла (“крыстало” – празрыстае шкло), філіграннае шкло (“лацімо” - малочнае шкло); разнастайнасць форм шкляных вырабаў, тэхнікі атрымання дэкору: роспіс эмалямі і золатам, алмазная грань (з XVI ст.). Венецыянскія люстэркі. Багемскі крышталь, характар вырабаў, магчымасці дэкарыравання (гравіроўка).

Шкло перыяду барока і ракако. Разнастайнасць прадукцыі і тэхналогіі шкловытворчасці: кубкі для віна (“рёмер”- Паўднёвая Германія), шкло–кракле, налепленыя элементы (Іспанія); статуэткі з распіснога гутнага шкла, “свінцовы крышталь” (Англія); вынаходніцтва тэхналогіі ліставога шкла, выраб люстэркаў (Францыя).

Развіццё крыштальнага шкла ў XVIII ст., пашырэнне асартыменту шклянога посуду (разнастайныя па формах кубкі, бутэлькі, бутлі, глякі, лямпы, аптэчны посуд, звонападобны посуд, начнікі і г.д.), арыгінальныя формы іспанскага посуду; спосабы атрымання дэкору: рэльефны арнамент, разьба, шліфоўка, роспіс эмалямі, гравіроўка (Англія), прыём пункцірнай гравіроўкі (Галандыя), выкарыстанне апалавага (Германія), падвойнага шкла з ажурнай залатой пракладкай (Чэхія). Шкляныя вырабы беларускіх мануфактур Налібак і Урэчча.

ХІХ – пачатак ХХ стст. Аднаўленне вытворчасці шкла, новыя тэхналогіі і віды шкла (крышталь с падфарбоўваннем, шкло з бурбалкамі). Вядучыя мастакі: Эміль Гале (“натурстыль” - серыя “Геалогія”) і яго вучань Луіс Тыфані (складаная тэхналогія атрымання шкла), Кёпінг, Зітцман (раслінападобныя ўпрыгажэнні кубкаў), Р. Лалік (серыйная вытворчасць, флаконы для духоў), кубкі Сімона Гатэ.