рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Усходні напрамак

Усходні напрамак - раздел Образование, ВКЛ – беларуска-літоўска-ўкраінская поліэтнічная дзяржава Адносіны З Масковіяй Былі Найбольш Небяспечныя І Складаныя. Усе 3 Напрамкі Це...

Адносіны з Масковіяй былі найбольш небяспечныя і складаныя. Усе 3 напрамкі цесна звязаны паміж сабой. Калі ў 13-15 стст. пагроза для ВКЛ ішла спачатку ад татара-манголаў, потым – крыжакаў, то з канца 15 ст. усё больш адкрытую варожасць дэманструе Маскоўскае княства. Пасля 1480 года вызвалены ад татара-манголаў. Маскоўскія князі пачынаюць збіраць т.зв. рускія землі пад сваёй уладай (спадчыну Рурыкавічаў), заселеныя пераважна праваслаўнымі.

Калі 200 год раней збіралі ўсходне-славянскія землі князі ВКЛ Гедымін, Альгерд і Вітаўт, то зараз гэта пачынае рабіць Іван ІІІ, унук Вітаўта. Ні з адным з суседзяў не даводзілася ліцвіну так часта ваяваць, як з Масковіяй. Лозунг: абарона праваслаўя у ВКЛ + спадчыну Рурыкавічаў.

Раней адносіны паміж ВКЛ і Масковіяй рэгуляваліся трактатам ад 1449 года: манархі Казімір і Васіль ІІ абавязваліся захоўваць непарушнасць межаў: маскоўскі князь абавязваўся "не вступать ни в Смоленск, ни во Любутск, ни во Мценск, ни во вси вкраинные места". А Казімір (з ВКЛ) адмаўляўся ад Ноўгарада і Пскова (Цвер застаўся пад уплывам ВКЛ). А вось з часоў Івана ІІІ ён далучыў даўняга ворага Масквы – Цвярское княства. Выказвае прэтэнзіі на беларускія і украінскія землі.

На працягу першых сто гадоў свайго існавання ВКЛ было адзіным цэнтрам збірання ўсходнеславянскіх земляў. Гэтае збіранне з'яўлялася фактычна вызваленнем народаў усходніх славян ад татара-мангольскага іга, не было накіравана на заваёву і падпарадкаванне сілаю ВКЛ. З сярэдзіны 14 ст. аналагічную справу пачынае рабіць Маскоўскае княства. Яго ўладары ў 1328 годзе атрымалі ханскі ярлык на збіранне даніны для Арды з суседніх рускіх княстваў. Асабліва гэты ярлык удала выкарыстаў Іван І Каліта ("Мяшок з грашыма"). Ён толькі частку даніны аддаваў хану Залатой Арды, а частку прысвойваў сабе. У выніку Маскоўскае княства стала багацець і аказваць ваенны і эканамічны ўплыў на іншыя княствы. Пачалося аб’яднанне ўдзельных княстваў вакол Масквы. Яно ішло пад пагрозай расправы за непаслухмянасць як з боку Залатой Арды, так і ад войск Івана І.

Такім чынам, збіранне славянскіх (рускіх) земляў вакол Масквы праходзіла ў асноўным узброеным шляхам, накіраваным супраць гэтага народа і не вызваляла яго ад татара-мангольскага іга. І ў гэты час 2 цэнтры аб'яднання рускіх зямель сустрэліся ў сваіх інтарэсах і пачалася барацьба паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам. Барацьба ішла з пераменным поспехам, асабліва за Смаленск, Бранск, Пскоў, Ноўгарад.

З сярэдзіны 15 ст. маскоўскія князі пачалі ствараць ідэалогію, якая апраўдвала бы пашырэнне Маскоўскага княства за кошт ВКЛ. Гэтая ідэалогія атрымала такую фармулёўку: "2 Рыма падоша, трэці стаіць, а чацвёртаму не быць". 1 Рым – Рымская імперыя, 2 –Візантыя, 3 – Маскоўская імперыя. Гэта ідэалогія асабліва стала выкарыстоўвацца пасля таго, як маскоўскі князь Іван ІІІ ажаніўся з сястрой апошняга Візантыйскага імператара Соф'яй (1472 г.) і быў пераняты герб – двухгаловы арол. Акрамя таго, князь Іван ІІІ прыняў тытул цара ("цэзар"). Ён абвясціў усе землі ўсходніх славян, асабліва праваслаўнага веравызнання сваёй вотчынай, якая засталася ў спадчыну ад Кіеўскай Русі. Пачаліся частыя і вельмі крывавыя напады на ўсходнія землі ВКЛ. Праваслаўная царква таксама стала ўносіць сваю долю на ўзмацненне Маскоўскага княства. У выніку гэтага магнаты і шляхта, незадаволеныя каталізацый эліты ВКЛ, сталі пераходзіць на бок Масквы разам са сваёй чэляддзю. За час 1450-1520 гг. беларускія князі перайшлі ў Маскоўскае княства (Варатынскія, Вяземскія, Глінскія, Бельскія і іншыя).

Пасля 1480 года, калі адбылося вызваленне ўсходнеславянскіх княстваў ад татара-мангольскага іга, маскоўскія цары пачалі актыўную агрэсіўную палітыку супраць ВКЛ, каб адабраць для сябе шматлікія землі. Пачаліся бясконцыя войны, якія іші з пераменным поспехам. Асабліва шмат было войнаў за Смаленск.

У 1500 годзе князь ВКЛ (Аляксандр) накіраваў з Вільні 4-тысячны атрад гетмана Канстанціна Астрожскага сцерагчы межы ВКЛ з Масковіяй. А маскоўцы з іх 40-тысячным войскам (у 10 разоў больш) сустрэліся на рацэ Ведраш (Смаленск). Уступаць у бітву 4 супраць 40 – самагубства.

Але гетман К.Астрожскі вырашыў: “ мала ці многа маскоўцаў будзе, ды толькі ўзяўшы Бога ў падмогу будзем біцца з імі, а не біўшыся – назад не вяртацца”. Праваслаўны гетман і яго атрад разгромлены, гетман трапіў у палон (пазней уцячэ) – гэта была першая значная перамога маскоўцаў над войскам ВКЛ.

У 1503 г. – спалілі Оршу, разрабавалі Мсціслаў, Полацк, Віцебск.

1507-1508 гг. – заключаны вечны мір, але бакі разумелі, што гэта была перадышка.

1512 годзе вайна аднавілася (цягнулася 10 год). Адна з наступальных аперацый – бітва пад Оршай (рацэ Крапіўна).

8 верасня 1514 годзе – 35 тыс. вояў гетмана Астрожскага (з бел-чырвона-белым штандартам) ушчэнт разбілі 80-тысячнае маскоўскае войска Васіля ІІІ. Тады Васіль заявіў: для мяне тыя, хто трапіў у палон – мёртвыя (як і Сталін в у ВАВ). Бітва пад Оршай – адна з буйнейшых бітваў на тэрыторыі Еўропы таго часу. Еўрапейскія стратэгі доўгі час вывучалі тактыку Астрожскага. Тым не менш Масковія, сабраўшы новыя войскі, будзе нападаць не раз і рабаваць беларускія землі.(Лівонская вайна 1557-1582 гг. – дамаганні на беларускія і ўкраінскія землі).

Войны з Масковіяй вялі да спусташэнняў, знясілення ВКЛ і стварэння РП.

Такім чынам, створанае ў 30-я гг. 13 ст. ВКЛ была федэрацыяй народаў Беларусі, Прыбалтыкі, Украіны і Расіі, дзе жылі як праваслаўныя, так і католікі. Гедымін, які быў мудрым правіцелем, не аддаваў перавагі ні праваслаўю, ні каталіцтву ў такой шматрэлігійнай дзяржаве, якой з'яўлялася ВКЛ. Усе народы, якія прымалі ўдзел ва ўтварэнні ВКЛ, найперш сучасныя літоўскі і беларускі, лічацца гісторыкамі спадкаемцамі гэтай дзяржавы.

ВКЛ паўстала як балта-ўсходнеславянская дзяржава са значнай перавагай усходнеславянскіх тэрыторый. Аб'яднанне ў 1 дзяржаву дапамагло народам выстаяць у барацьбе з крыжацкай агрэсіяй і татара-мангольскім нашэсцем, не падпасці пад уладу чыжынца. Гэта была адна з самых мудрых дзяржаў сярэднявечча і Адраджэння, якая ўпісала сваю славутую старонку ў еўрапейскую і сусветную гісторыю.

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

ВКЛ – беларуска-літоўска-ўкраінская поліэтнічная дзяржава

На сайте allrefs.net читайте: ВКЛ – беларуска-літоўска-ўкраінская поліэтнічная дзяржава.

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Усходні напрамак

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

ВКЛ – беларуска-літоўска-ўкраінская поліэтнічная дзяржава
1. Перадумовы ўзнікнення ВКЛ.Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы. 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ. 3. Грамадска-палітычны лад ВКЛ. 4. Знешняя палітыка ВКЛ.

Прычыны (перадумовы) ўзнікнення ВКЛ у беларускім Панямонні?
а)Унутраныя – высокі эканамічны і культурны ўзровень развіцця беларускага Панямоння – гарадоў Ваўкавыск, Свіслач, Гародня, Слонім, асабліва Навагародак (заснаваны ў 10 ст.). У 12-1

Фарміраванне тэрыторыі ВКЛ
1. Гедымін зрабіў 2 паспяховыя паходы на поўдзень ў 1321-1322 гг. і далучыў да ВКЛ "манархію Кіеўскую, Валынскае і Северскае княствы аж да Пуціўля (за Кіевам на 50 міль, згадв

Палітычны лад ВКЛ.
ВКЛ была феадальнай манархіяй, на чале якой быў гасудар, які называўся гаспадаром, ачольнікам, вялікім князем (часта быў і польскім каралём). Ён з'яўляўся выканаўчай уладай. Першым тытул к

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги