Раздзел 3. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ў XIII – першай палове XVІст.

Утварэнне і ўмацаванне Вялікага Княства Літоўскага. Асноўныя падыходы да праблемы ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага. Першыя звесткі пра Літву. Аб'яднаўчыя працэсы ў балта-ўсходне-славянскім рэгіёне ў пачатку XIII ст. Уплыў знешнепалітычнай сітуацыі на ўтварэнне дзяржавы ў верхнім і сярэднім Панямонні. Міндоўг і яго палітыка. Княжанне Войшалка, Трайдзеня, Віценя, Гедзіміна і Альгерда. Уключэнне ў склад ВКЛ Полацкага, Віцебскага, Менскага княстваў і падняпроўскіх зямель. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у Вялікім Княстве Літоўскім у канцы XIV ст. Дынастычная барацьба ў 70-я гг. XIV ст. Княжанне Вітаўта, яго ўнутраная і знешняя палітыка. Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гг. XV ст. Казімір IV і яго палітыка. Палітычныя працэсы на беларускіх землях у канцы ХУ – першай палове ХУІ стст. Значэнне Вялікага Княства Літоўскага ў гісторыі беларускага народа.

Знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага. Супрацьстаянне з Ордэнам. Давыд Гарадзенскі. «Вялікая вайна». Разгром крыжакоў пад Грунвальдам. Барацьба з мангола-татарамі. Бітва на Сініх Водах. Бітва на рацэ Ворскла і яе значэнне. Падрыхтоўка, заключэнне, змест і вынікі Крэўскай уніі. Знешняя палітыка і войны Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст. Адносіны Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай. Набегі крымскіх татар і барацьба з паўднёвым агрэсарам. Бітва пад Клецкам.

Дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага. Сталіцы, герб і мова дзяржаўнага справаводства. Органы дзяржаўнай улады і кіравання. Вялікі князь. Гаспадарская рада. Узнікненне вялікага «вальнага» сойма і сфера яго кампетэнцыі. Вышэйшыя службовыя асобы: маршалак земскі, канцлер, падканцлер, падскарбій земскі, гетманы. Дворныя ўраднікі. Сістэма мясцовага кіраўніцтва дзяржавай: удзельныя князі, ваяводы, кашталяны, старосты і дзяржаўцы. Судовая сістэма і асаблівасці яе існавання ў XIV–XV ст. Эвалюцыя дзяржаўнага ладу Вялікага Княства Літоўскага. Агульназемскія прывілеі 1492 і 1506 гг. Увядзенне павятовага сойміка і рэформа вялікага вальнага сойма. Мясцовае кіраванне. Суды і заканадаўства. Статуты Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. Судовая рэформа. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага.

Эканамічнае развіццё і сацыяльныя адносіны. Развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы. Феадальнае землеўладанне: дзяржаўнае, свецкае і царкоўнае. Магнаты, шляхта, баяры, зямяне. Сялянская гаспадарка і павіннасці сялян, іх юрыдычны стан. «Дымы» і «дворышчы». Вёскі, сёлы і воласці. Мясцовая адміністрацыя. Гарады і замкі. Склад гарадскога насельніцтва. Рамяство і гандаль. Магдэбургскае права і яго роля ў эканамічным і грамадска-палітычным жыцці гарадоў.