Раздзел 10. Беларусь на сучасным этапе развіцця.

Развіццё Рэспублікі Беларусь як незалежнай дзяржавы. Узмацненне руху за нацыянальнае адраджэнне і суверэнітэт Беларусі. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Заканадаўчае афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Пагадненне ад 8 снежня 1991 г. аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Міжнароднае прызнанне Рэспублікі Беларусь. Увядзенне прэзідэнцкай формы кіравання краінай. Выбранне першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Рэферэндумы 1995, 1996, 2004 гг. Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь.

Навука і культура. Уплыў дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця на актывізацыю духоўнага патэнцыялу рэспублікі. Прыняцце Закона аб адукацыі і Закона аб культуры 1991 г. Рэформа агульна-адукацыйнай школы, змены ў сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў у ВНУ. Інтэграцыя ў міжнародную навуковую супольнасць. Развіццё навукі ў вышэйшай школе. Новы этап у развіцці літаратуры, мастацтва: дасягненні, цяжкасці. Правядзенне музычных фестываляў. Праблемы і перспектывы беларускага культурнага адраджэння.

Ключавыя словы, паняцці: крызіс камандна-адміністрацыйнай сістэмы, сацыяльная палітыка, перабудова, Чарнобыльская катастрофа, спажывецкі рынак, дэмакратызацыя, апазіцыя, шматпартыйнасць, суверэнітэт, незалежнасць, Садружнасць Незалежных Дзяржаў, саюзная дзяржава, прэзідэнцкая форма кіравання, нацыянальная сімволіка, рэферэндум, беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця, рыначныя адносіны, канфесіі, дэструктыўныя секты.