ТЭМА 5. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў ЧАС СТАНАЎЛЕННЯ ІНДУСТРЫЯЛЬНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ Ў СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў КАНЦЫ XVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX СТСТ.

(2 гадзіны)

 

Тэрыторыя і насельніцтва.Адміністрацыйны падзел. Сацыяльная і нацыянальна-рэлігійная структура насельніцтва. Яе асаблівасці. Катэгорыі сялян. Становішча і склад гарадскога насельніцтва.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё.Разлажэнне феадальна-прыгонніцкага ладу і фарміраванне капіталістычных адносін. Развіццё таварнай вытворчасці ў сельскай гаспадарцы. Пачатак яе спецыялізацыі. Новыя з’явы ў агратэхніцы. Структура і формы арганізацыі прамысловай вытворчасці. Вотчынныя і купецкія мануфактуры. Рост выкарыстання наёмнай працы. Будаўніцтва дарог і каналаў. Гандаль. Кірмашы. Узрастанне ролі гарадоў і мястэчкаў.

Вайна 1812 г. і Беларусь.Расійска-французскія адносіны і палітычная сітуацыя ў заходніх губернях напярэдадні вайны. Праект адраджэння Вялікага княства Літоўскага. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. Палітыка французскіх улад. Дзейнасць Часовай камісіі ўрада Вялі­кага княства Літоўскага. Адносіны шляхты да Напалеона. Пазіцыі сялянства. Партызанскі рух. Удзел насельніцтва Беларусі ў баявых дзеяннях. Разгром французскіх войскаў на Бярэзіне. Вынікі вайны для Беларусі.

Урадавая палітыка. «Польскае пытанне» і ўрадавая палітыка. Эвалюцыя саслоўнай палітыкі. Ваенныя пасяленні. Актуалізацыя сялянскага пытання ў другой чвэрці XIX cт. Люстрацыя дзяржаўных маёнткаў. Інвентарная рэформа. Канфесіянальная палітыка. Полацкі царкоўны сабор і яго вынікі. Змяненні палітыкі ў галіне асветы. Заканадаўства. Камітэт заходніх губерняў і яго дзейнасць. Русіфікацыя і яе сутнасць.

Грамадска-палітычнае жыццё і яго накірункі. Тайныя таварыствы вучнёўскай моладзі і іх дзейнасць. Дзекабрысты. Беларусь у планах дзекабрыстаў. Бабруйскі план паўстання. «Таварыства ваенных сяброў». Выступленне дзекабрыстаў у Літоўскім корпусе і ў Бабруйскай крэпасці. Разгром тайных таварыстваў.

Шляхецкае паўстанне 1830—1831 гг. Яго мэты і праграма дзеянняў. Развіццё паўстання ў заходніх і паўднёвых раёнах Беларусі. Мабілізацыя сялян і мяшчан. Бітва за Вільню. Падаўленне паўстання.

«Дэмакратычнае таварыства». Ф. Савіч. «Саюз свабодных братоў». Зараджэнне беларускага нацыянальна-культурнага руху.

«Заходнерусізм» і яго прадстаўнікі: мітрапаліт літоўскі І. Сямашка, І. Грыгаровіч і інш.

Культура. Рамантызм і асветніцтва.Фарміраванне сістэмы свецкай і духоўнай адукацыі. Віленская навучальная акруга. Віленскі універсітэт. Гімназіі. Павятовыя вучылішчы. Царкоўнапрыходскія школы. Змены ў сістэме адукацыі. Беларуская навучальная акруга. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Віцебская настаўніцкая семінарыя. Духоўная адукацыя. Полацкая езуіцкая акадэмія. Ваеннае і прафесійнае навучанне. Зараджэнне і развіццё археаграфіі, крыніцазнаўства, славяназнаўства, беларусазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. Прыродазнаўчыя веды: батаніка, біялогія, фізіялогія, хімія. Станаўленне новай беларускай мовы і літаратуры. Рамантызм: А. Міцкевіч, Я. Чачот, У. Сыракомля, Я. Баршчэўскі. Пераход да рэалізму. В. Дунін-Марцінкевіч. Ананімная паэзія. Мастацтва. Тэатр. Музыка. А. Абрамовіч, М. Агінскі, Д. Стэфановіч, С. Манюшка. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Палацава-сядзібнае будаўніцтва. Класіцызм. Неаготыка. Жывапіс. Віленская школа жывапісу. Я. Дамель, І. Аляшкевіч, В. Ваньковіч, І. Хруцкі, В. Дмахоўскі. Графіка. Скульптура.