ТЭМА 6. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ І РАЗВІЦЦЯ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА Ў СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ

(ДРУГАЯ ПАЛОВА XIX – ПАЧАТАК XX СТСТ.)

(2 гадзіны)

 

Фарміраванне сацыяльнай структуры буржуазнага грамадства, незавершанасць гэтага працэсу ў Беларусі. Мадэрнізацыя і працэсы індустрыялізацыі, урбанізацыі, станаўлення нацыі, змены ў менталітэце беларускага грамадства.

Адмена прыгоннага права. Рэскрыпт У. І. Назімаву. Маніфест і «Палажэнні» 19 лютага 1861 г. Спецыфіка мясцовых «Палажэнняў» для Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губерняў. Правы сялян. Змены ў рэалізацыі рэформы, звязаныя з паўстаннем 1863 г. Рэформы аграрных адносін дзяржаўных сялян і ўпарадкаванне іншых катэгорый сельскага насельніцтва. Вынікі і значэнне аграрных рэформ.

Буржуазныя рэформы 60—70-х гг.Ваенная, школьная, цэнзурная, судовая, гарадскога самакіравання рэформы, іх прычыны, сутнасць і асаблівасці рэалізацыі ў Беларусі. Значэнне рэформ. Контррэформы і іх вынікі. Увядзенне інстытута земскіх начальнікаў. Русіфікацыя Беларусі. Пашырэнне ўплыву праваслаўнай царквы.

Сельская гаспадарка.Памешчыцкае і сялянскае землеўладанне. Асаблівасці буржуазнай эвалюцыі сельскай гаспадаркі Беларусі. Аграрны крызіс 80-х гг. і яго ўплыў на рыначную спецыялізацыю сельскай гаспадаркі. Малочная і мясная жывёлагадоўля. Вытворчасць тэхнічных культур. Вінакурэнне. Становішча сялян. Фарміраванне аграрнай буржуазіі. Адыходныя промыслы. Развiццё капiталiзму ў сельскай гаспадарцы. Феадальна-прыгоннiцкiя перажыткi ў беларускай вёсцы, сацыяльная дыферэнцыяцыя сялянства. Аграрная перанаселенасць, мiграцыя вясковага насельнiцтва.

Прамысловасць і гарады. Спецыялізацыя беларускай прамысловасці, яе галіновая структура. Спецыфічныя рысы тэрытарыяльнага размяшчэння прамысловых прадпрыемстваў. Асаблівасці прамысловай рэвалюцыі ў Беларусі. Удзельная вага дробнай вытворчасці. Рост гарадоў і іх добраўпарадкаванне. Асаблівасці ўрадавай палітыкі ў дачыненні горадаўтварэння. Мястэчкі. Фарміраванне гандлёва-прамысловай буржуазіі. Колькасць, склад, становішча рабочых. Прамысловы крызiс у Беларусi 1900—1903 гг. Рост акцыянернага капiталу, банкi Беларусi. Пранiкненне замежнага капiталу ў эканомiку Беларусi.

Транспарт, гандаль, фінансы.Будаўніцтва чыгунак. Важнейшыя чыгуначныя лініі ў Беларусі; іх уплыў на развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гарадоў і гандлю. Рачны транспарт. Фарміраванне фінансава-крэдытнай сістэмы. Дзейнасць у Беларусі аддзяленняў Дзяржаўнага, Сялянскага, Дваранскага і іншых банкаў. Скарачэнне кірмашоў і развіццё магазінна-крамнага гандлю. Фарміраванне на тэрыторыі Беларусі адзінага эканамічнага рэгіёна.

Паўстанне 1863-1864 гг.Прычыны паўстання. «Чырвоныя» і «белыя». К. Каліноўскі і яго дзейнасць. «Мужыцкая праўда». Арганізацыя паўстанцкіх атрадаў і іх дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Тактыка «белых». Меры царскай адміністрацыі ў сувязі з паўстаннем. М. Мураўёў. Спад паўстанцкага руху. Утварэнне «Літоўска-Беларускага чырвонага жонду». Падаўленне паўстання. «Лісты з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага. Характар і прычыны паражэння паўстання.

Грамадска-палітычнае жыццё. Грамадская думка: асноўныя плыні і іх эвалюцыя. Ідэалогія манархізму ў Беларусі. «Заходнерусізм» і яго плыні. М. Каяловіч. Станаўленне ліберальнай думкі. Вытокі ідэалогіі беларускага нацыянальнага руху. Ф. Багушэвіч. К. Каліноўскі.

Вытокі і сутнасць народніцтва. Першыя народніцкія гурткі пачатку 70-х гг. і іх дзейнасць. Народніцкія гурткі другой паловы 70-х гг. Пераход на пазіцыі «Народнай волі». Выхадцы з Беларусі ў народніцкіх арганізацыях Расіі. Народніцкія арганізацыі ў Беларусі ў першай палове 80-х гг. Група «Гоман» і яе погляды на развіццё Беларусі. Ліберальныя народнікі.

Эвалюцыя рабочага руху. Распаўсюджванне марксізму. Дзейнасць сацыял-дэмакратыі Польшчы і Літвы. Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз (Бунд). І з’езд РСДРП. Утварэнне i дзейнасць Беларускай сацыялiстычнай грамады.

Фарміраванне беларускай нацыі. Умовы ўтварэння беларускай нацыі. Этнічная тэрыторыя беларусаў, нацыянальны склад насельніцтва. Сацыяльна-класавыя асаблівасці станаўлення беларускай нацыі. Фарміраванне агульных нацыянальных прыкмет. Этнічная і нацыянальная самасвядомасць. Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Самавызначэнне беларускага нацыянальнага руху.

Культура Беларусі ў 60—90-я гг.Асноўныя стылі і накірункі ў развіцці культуры. Асвета. Палітыка ўрада ў галіне школьнай справы. Пачатковая і сярэдняя адукацыя. Тыпы і колькасць школ. Узнікненне прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Настаўніцкія семінарыі. Развіццё прыродазнаўчых навук. Вывучэнне этнаграфіі, гісторыі і культуры Беларусі. Публікацыя гістарычных крыніц і помнікаў духоўнай культуры. Развіццё мастацкай літаратуры. Творчасць Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча, Я. Лучыны, К. Каганца і інш. Тэатр і музыка. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Змяненне выгляду беларускіх гарадоў. Эклектыка. Жывапіс. Гістарычны і бытавы жанры. Партрэт. Графіка.

ТЭМА 7. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў ПЕРЫЯД САЦЫЯЛЬНЫХ УЗРУШЭННЯЎ У ПАЧАТКУ XX СТ.(частка 1)

(1 гадзіна)

 

Рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг. у Беларусі.Абвастрэнне сацыяльных i нацыянальных супярэчнасцяў. Пачатак рэвалюцыi. Уздым выступленняў рабочых, сялян i салдат у студзенi — вераснi 1905 г. Кастрычнiцкая палiтычная стачка ў гарадах i мястэчках Беларусi. Манiфест 17 кастрычнiка 1905 г. Курлоўскi расстрэл у Мiнску. Снежаньскiя падзеi ў Беларусi. Адступленне рэвалюцыi.Выбарчы закон ад 11 снежня 1905 г., адносiны да яго палiтычных партый i арганiзацый у Беларусi. Выбары ў I i II Дзяржаўныя думы Расii, сацыяльны i партыйны склад дэпутатаў ад беларускiх губерняў, iх пазiцыi па пытаннях эканамiчнага i палiтычнага жыцця краiны. Прычыны роспуску I i II Дзяржаўных дум. Уздым рабочага, сялянскага i салдацкага рухаў вясной — летам 1906 г., змены ў іх дынамiцы i характары. Рэвалюцыйныя хваляваннi ў Беларусi вясною 1907 г. Прычыны паражэння першай расiйскай рэвалюцыi.

Беларускi нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыi 1905—1907 гг., роля БСГ. Праграмныя ўстаноўкi БСГ, яе адносiны да I i II расiйскiх Дум. II з’езд БСГ. Рашэннi чэрвеньскай (1906) канферэнцыi БСГ. Газеты «Наша доля» i «Наша нiва», iх роля ў развiццi нацыянальна-вызваленчага руху.

Сталыпінскія рэформы.Прычыны правядзення аграрнай рэформы, яе мэты i задачы. Скасаванне сельскай абшчыны. Насаджэнне хутароў i атрубоў. Перасяленне сялян у азiяцкую частку Расii. Далейшая спецыялiзацыя сельскай гаспадаркi i рост вытворчасцi. Узмацненне сацыяльнай дыферэнцыяцыi беларускай вёскi. Вынiкi сталыпiнскай аграрнай рэформы для Беларусi.

Прычыны i мэты правядзення земскай рэформы ў беларускiх губернях, яе асаблiвасцi. «Палажэнне аб земскiх установах» ад 27 сакавiка 1911 г. Губернскiя i павятовыя земскiя ўправы i iх роля ў арганiзацыi мясцовага кiравання i гаспадарчага жыцця. Значэнне ўвядзення земстваў у Вiцебскай, Магiлёўскай i Мiнскай губернях.

Эканамічнае развіццё і грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў 1907—1914 гг. Уздым прамысловасцi. Рост канцэнтрацыi вытворчасцi. Становiшча рабочага класа. Сельская гаспадарка. Сацыяльныя зрухi ў вёсцы. Падаткi i павiннасцi сялян.

Палiтычныя пазiцыi ўрадавых партый i арганiзацый, лiберальны рух, аслабленне рэвалюцыйных партый i арганiзацый. Дынамiка i характар рабочага i сялянскага рухаў. Грамадска-палiтычны рух у Беларусi ў час выбараў у III i IV Дзяржаўныя думы. Дэпутаты ад беларускiх губерняў у III i IV Думах i iх пазiцыi па пытаннях палiтычнага i эканамiчнага жыцця краiны.

Беларускi нацыянальна-вызваленчы рух. Барацьба самадзяржаўя з беларускiм нацыянальна-адраджэнскiм рухам. «Наша нiва».

Культура Беларусі. Умовы i асаблiвасцi культурнага развiцця Беларусі. Палiтыка царызму ў Беларусi ў галiне культуры. Iдэалогiя i практыка «заходнерусiзму».

Перыядычны друк i выдавецкая справа. Школа, асвета i адукацыя, навука i навуковыя даследаваннi. Развiццё беларусазнаўства. Я. Карскi, М. Доўнар-Запольскi, В. Ластоўскi i iнш. Тэхнiчная iнтэлiгенцыя. Раз­вiццё лiтаратуры i мастацтва. М. Багдановiч, Я. Купала, Я. Колас i iнш. Выяўленчае мастацтва. В. Бялынiцкi-Бiруля. Архiтэктура. Беларускi тэатр i музыка. I. Буйнiцкi.

Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Прычыны i пачатак вайны. Увядзенне ваеннага становiшча ў Беларусi. Адносiны да вайны розных груп насельнiцтва, палiтычных пар­тый i грамадскіх арганiзацый. Ваенныя дзеяннi на германска-расiйскiм (Усходнiм) фронце ў 1914—1915 гг. Свянцянскi прарыў. Стабiлiзацыя фронту ў кастрычнiку 1915 г. Захоп Заходняй Беларусi войскамi кайзераўскай Германii. Беларускiя тэрыторыi ў складзе Обер-Оста, устанаўленне акупацыйнага рэжыму на захопленай тэрыторыi. Ваенныя дзеяннi на тэрыторыi Беларусi ў 1916 г. Нарачанская i Баранавiцкая ваенныя аперацыi. Колькасць, асноўныя месцы рассялення бежанцаў з Беларусi ў расiйскiх губернях. Стварэнне i дзейнасць грамадскiх арганiзацый бежанцаў i камiтэтаў дапамогi ахвярам вайны.

Становiшча на неакупiраванай тэрыторыi Беларусi: прамысловасць, сельская гаспадарка, мiлiтарызацыя эканомiкi, размяшчэнне расiйскiх войскаў. Ваенныя павiннасцi. Харчовы крызiс.

Палітыка нямецкай акупацыйнай адміністрацыі. Беларускi нацыянальны рух у гады вайны.. Школа i культурна-асветнiцкая справа ва ўмовах нямецкай акупацыi ў 1915—1916 гг.

Беларусь у час Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Перамога рэвалюцыi ў Петраградзе. Падзеі Лютаўскай рэвалюцыі ў Беларусi i на Заходнiм фронце. Звяржэнне самадзяржаўя. Стварэнне органаў Часовага ўрада, Саветаў, салдацкіх камітэтаў у Беларусi i на Заходнiм фронце i iх дзейнасць. Асаблiвасцi палiтычнага становiшча ў Беларусi. Палiтычная дыферэнцыяцыя грамадства. I з’езд ваенных i рабочых дэпутатаў армii i тылу Заходняга фронту. З’езды сялянскiх дэпутатаў. Наступленне на франтах i яго вынiкi. Лiпеньскiя падзеi. Канец двоеўладдзя.