Асноўныя паняцці, тэрміны, асобы:
Савецкая улада, дыктатура пралетарыяту, Першы Усебеларускi з’езд, Ваенная интэрвенцыя Германii, Беларуская Народная Рэспублiка, Брэсцкi мiр, ССРБ, Лiтоўска-Беларуская ССР, Савецка-польская вайна, Рыжскi мiр, разруха, iнфляцыя, беспрацоуе, бежанцы, лiкбез.
Ленiн У.I., Iгнатоускi В., Кнорын В., Ластоускi В., Мяснiкоу А., Луцкевiч А., Пiлсудскi Ю.Чарвякоў А.Р., Варонка I., Жылунович Д.Ф., Мiцкявiчус-Капсукас В.
Асноўныя падзеі:
25 кастрычніка 1917 г.- перамога ўзброенага паўстання ў Петраградзе,
кастрычнік - лістапад 1917 г. - усталяванне савецкай улады на неакупаванай тэрыторыі Беларусі,
26 лістапада 1917 г. - утварэнне абласнога выканаўчага камітэту Савета дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) і Савета народных камісараў Заходняй вобласці,
15-17 снежня 1917 г. - I Усебеларускі з'езд (кангрэс) прадстаўнікоў беларускіх партый і арганізацый,
12 студзеня 1918 г. - пачатак мяцежа корпуса генерала Доўбар-Мусніцкага супраць савецкай улады,
31 студзеня 1918 г. дэкрэт СНК РСФСР аб утварэнні Беларускага нацыянальнага камісарыяту (Белнацкама),
18 лютага 1918 г. - пачатак наступлення нямецкіх войск і акупацыі Цэнтральнай і Ўсходняй Беларусі,
20-21 лютага 1918 г. - утварэнне ў Мінску (ад імя Рады Ўсебеларускага з'езду) Народнага сакратарыяту Беларусі — першага урада Беларусі пасля распаду Расійскай імперыі,
3 сакавіка 1918 г. - заключэнне Брэсцкага міру з Германіяй,
9 сакавіка 1918 г. - абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР),
18 сакавіка 1918 г. - перайменаванне Рады Ўсебеларускага з'езду ў Раду БНР,
25 сакавіка 1918 г. - абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР),
лістапад - снежань 1918 г. - вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў,
1 студзеня 1919 г. - абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусія (ССРБ.). Утварэнне Часовага працоўна-сялянскага ўраду Беларусі на чале з Д.Ф.Жылуновічам,
1 студзеня 1919 – пачатак 1920-х гг. - частковае дзеянне на тэрыторыі Беларусі заканадаўчых актаў РСФСР,
2-3 лютага 1919 г. - I Усебеларускі з'езд Саветаў. Прыняцце першай Канстытуцыі ССРБ. Выбары ЦВК Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЛітБелССР),
1919-1939 г. - паланізацыя заходніх тэрыторый Беларусі,
27 лютага 1919 г. - першае аб'яднанае паседжанне ЦВК ЛітБелССР і ЦВК ССРБ,
сакавік 1919 г. - кастрычнік 1920 г. - польска-савецкая вайна,
31 ліпеня 1920 г. - прыняцце «Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі»,
лістапад - снежань 1920 г. - Слуцкае паўстанне,
18 сакавіка 1921 г. - падпісанне ў Рызе мірнага дагавору паміж Савецкай Расеей і Польшчай (аб падзеле тэрыторыі суверэнай БССР без удзелу прадстаўнікоў апошней).
Пытаннi для абмеркавання i разважання:
1. Основные противоречия национальной и классовой позиций в формировании государственности Беларуси
2. Внешнеполитические факторы в развитии Беларуси в 1917-20 гг.