ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ І АФАРМЛЕННЯ РЭФЕРАТАЎ

 

Рэферат з’яўляецца адной з важных формаў смастойнай працы студэнта, ён паказвае уменне студэнта працаваць з літаратурай і іншымі крыніцамі інфармацыі, самастойна знаходзіць неабходныя дадзеныя, рабіць іх аналіз і фармуляваць вывады. У час пошуку дадатковай інфармацыі значна пашыраецца і дапаўняецца кола атрыманых на лекцыйных і семінарскіх заняткаў ведаў студэнта. Праца над рэфератамі з’яўляецца падрыхтоўкай навучэнца да выканання курсавых і дыпломных праектаў. Таксама пры напісанні рэфератаў з’яуляецца магчымасць вызначыць схільнасць студэнтаў да навуковых даследаванняў.

Рэфераты выконваюцца да канкрэтных семінарскіх заняткаў па вызначаных выкладчыкам тэмах. У час правядзення семінара студэнту неабходна выступіць са сваім рэфератам перад групай, пасля выступлення павінна адбыцца кароткае абмеркаванне зробленай працы.

Рэфераты выконваюцца у друкаваным ці рукапісным выглядзе ў адпаведнасці з наступнымі структурай і правіламі афармлення.

1. Тытульны ліст (прыклад глядзі далей).

2. Уводзіны (кароткая частка на 1-2 старонкі, дзе павінны быць вызначаны тэма рэферата, яго асноўны змест і пытанні, якія разглядаюцца ў рабоце, таксама абавязкова студэнт павінен правесці кароткі аналіз выкарыстаных крыніц).

3. Асноўная частка рэферата (непасрэдна сама работа). У друкаваным варыянце трэба выкарыстоўваць камп’ютарны шрыфт Times New Roman, размер 14, міжрадковы інтэрвал адзінарны, палі – 1,5 см злева, справа, зверху і знізу. Для першай стракі абзаца неабходна рабіць адступленне (“чырвоная страка”). Тэкст выоўніваецца па шырыне аркуша, не дапускаецца наяўнасць “вісячых строк”. Агульны аб’ём асноўнай часткі рэферата – 10-15 друкаваных старонак (без уліку тытульнага ліста, уводзін, заключэння і спіса выкарыстаных крыніц). Унутры рэферата адбываецца нумерацыя старонак. Нумар старонкі прастаўляецца арабскімі лічбамі у правым ніжнім баку. Тытульны ліст з’яўляецца першай старонкай, аднак лічба на ім не ставіцца. Нумерацыя пачынаецца на першай старонке “Уводзін” з лічбы “2”.

4. Заключэнне(кароткая частка на1-2 старонкі, тут павінны быць сфармуляваны асноўныя вывады, адбываецца абагульненне праведзенай працы).

5. Спіс выкарыстаных крыніц.У алфавітным парадку ў адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання падаецца выкарыстаная студэнтам літаратура і іншыя крыніцы (архіўныя крыніцы, матэрыялы перыядычных выданняў, інтэрнет-сайты, электроння дакументы і інш.).

6. Дадатак. Пры неабходнасці у гэтую частку рэферата змяшчаюць патрэбны ілюстратыўны матэрыял (малюнкі, карты, схемы, табліцы і інш.). Аднак гэта неабавязковая частка рэферата.

Прыклад афармлення тытульнага ліста: