ТЭМА 2. БЕЛАРУСЬ У РАННІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ ЎСХОДНІХ СЛАВЯН. ПЕРШЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

(VIII – першая палова XIII ст.ст.)

(2 гадзіны)

Эпоха сярэднявечча ў Еўропе: асноўныя тэндэнцыі палітычнага, эканамічнага, рэлігійнага, культурнага развіцця. Складванне феадальных адносін. Фарміраванне раннекласавага грамадства. Зараджэнне дзяржаўнасці ў “варварскіх” народаў Еўропы.

Этнічныя славянскія супольнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Крывічы, дрыгавічы, радзімічы: паходжанне назваў, тэрыторыі рассялення. Асаблівасці іх грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.

Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян. Асноўныя канцэпцыі заснавання старажытнарускай дзяржавы. “Шлях з варагаў у грэкі”. Паняцце “Кіеўская Русь” . Феадальная раздробленнасць.

Полацкае і Тураўскае княствы – першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Палітычная гісторыя Полацкага княства, яго ўзаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Барацьба супраць крыжакоў і мангола-татар. Дзяржаўны і грамадскі лад у землях-княствах. Развіццё сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлю на землях Беларусі ва ўмовах станаўлення феадалізму.

Культура беларускіх зямель у ІХ – ХІІІ ст.ст. Прыняцце хрысціянства і яго ўплыў на развіццё пісьменнасці і літаратуры. Помнікі пісьменнасці, традыцыі летапісання. Культурна-асветніцкая дзейнасць Е.Полацкай, К.Тураўскага, К.Смаляціча. Дойлідства, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.