Старажытны перыяд

Асноўныя паняцці: палеаліт, мезаліт, неаліт, археалагічная культура, праабшчына, родавая абшчына, племя, неалітычная рэвалюцыя, спажывецкая гаспадарка, паляванне, збіральніцтва, вытворчая гаспадарка, земляробства, жывёлагадоўля, ганчарства, ткацтва, прадзенне, фіна-угры, бронзавы век, жалезны век, кавальства, этнагенез, індаеўрапейцы, балты, славяне, германцы, крывічы, дрыгавічы, радзімічы, лядна-агнявое земляробства, гарадзішча, “вялікае перасяленне народаў”, язычніцтва, політэізм, анімізм, фетышызм, татэмізм, магія, капішча.

 

Археалагічная перыядызацыя:

1.Каменны век – ад 100-40 да 2 тыс. да н.э., падзяляецца на перыяды:

1).Палеаліт (ранні каменны век) – ад 100-40 да 10 тыс. да н.э.;

2).Мезаліт (сярэдні каменны век) – 9 – 5 тыс. да н.э.;

3).Неаліт (новы каменны век) – 4 – 3 тыс. да н.э.;

2.Бронзавы век – 2 – пачатак 1 тыс. да н.э.;

3. Жалезны век – VІІІ-VІІ ст. да н.э. – VІІІ ст. н.э.

 

Этнічная перыядызацыя:

1.Даіндаеўрапейскі перыяд (100-40 – мяжа 3-2 тыс. да н.э.)

2.Індаеўрапейскі перыяд(2 тыс. да н.э. – сучаснасць), падзяляецца на этапы:

1).Балцкі этап (2 тыс. да н.э. – VІ-VІІ ст. н.э. на поўдзень ад р. Прыпяць; 2 тыс. да н.э. – VІІІ ст. н.э. на поўнач ад р. Прыпяць);

2). Славянскі этап (VІ-VІІ ст. н.э. – сучаснасць).