Культура беларускіх зямель у ІХ-ХІІІ стст.

Асноўныя паняцці: хрысціянізацыя, двухвер’е, царква, епархія, манастыр, “стоўпніцтва”, скрыпторый, кірыліца, “Рагвалодавы (Барысавы) камяні”, берасцяныя граматы, летапісанне, агіяграфія, пергамент, пісалы, “Аповесць мінулых гадоў”, “Слова пра паход Ігаравы”, мураванае дойлідства, архітэктурная школа, неф, апсіда, плінфа, мазаіка, іконапіс, крыжова-купальны храм.

 

Храналогія падзей:

988 г. – афіцыйная дата хрышчэння Русі,

992 г. – заснаванне Полацкай епархіі,

1005 г. – заснаванне Тураўскай епархіі,

1054 г. – раскол хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную,

1044-1066 г.г. (1050-1055 г.г.) – будаўніцтва Сафійскага сабора,

ХІ ст. – Тураўскае Евангелле,

ХІІ ст. – Друцкае евангелле,

ХІІ ст. – Барысавы камяні,

1161 г. – па замове Еўфрасінні Полацкай майстар-ювелір Лазар-Богша зрабіў напрастольны крыж.

 

Культурныя дзеячы: Міна – першы вядомы епіскап Полацкай епархіі, Еўфрасіння Полацкая (? - 1173) – асветніца, заснавальніца царквы Спаса і жаночага манастыра ў Полацку, Іаан (ХІІ ст.) – дойлід, які пабудаваў Спасскую царкву ў Полацку, Кірыла, епіскап Тураўскі (1130? - 1182) – пачынальнік рэлігійнай літаратуры ва Усходняй Еўропе, аўтар словаў, прытчаў, рэлігійных вершаў і малітваў, Клімент Смаляціч (ХІІ ст.) – кіеўскі мітрапаліт, аўтар першага вядомага ў Беларусі пісьмовага твора “пасланне прасвітару Фаме”.

 

Помнікі архітэктуры: Полацкі сабор Святой Сафіі (ХІ ст.), Спасская царква ў Полацку (ХІІ ст.), Пятніцкая і Барысаглебская цэрквы ў Бельчыцах (ХІІ ст.), Дабравешчанская царква ў Віцебску (ХІІ ст.), Барысаглебская (Каложская) царква ў Гародні, “Белая” вежа-данжон валынскага тыпу ў Камянцы (ХІІІ ст.).