Тэма 3. БеларусКІЯ ЗЕМЛІ Ў СкЛАДЗЕ Вялікага княства Літоўскага, Рускага І Жамойцкага

(СЯРЭДЗІНА XIII – першая палова XVI стст.)

(2 гадзіны)

Асноўныя тэндэнцыі ў палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці Заходняй і Усходняй Еўропы ў познім сярэднявеччы. Імкненне да кансалідацыі грамадства ў Англіі, Францыі, Польшчы. Утварэнне цэнтралізаваных дзяржаў. Фарміраванне і ўзвышэнне Маскоўскай дзяржавы.

Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ. Федэратыўны прынцып пабудовы ВКЛ і цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў літоўскіх. Пашырэнне тэрытарыяльных межаў. Крэўская унія (1385 г.) і яе наступствы. Грунвальдская бітва (1410 г.) і яе значэнне. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі ВКЛ, барацьба за гегемонію ва Усходняй Еўропе ў XIV – XVI стст.

Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Цэнтральныя і мясцовыя органы ўлады і кіравання ў ВКЛ, іх функцыі. Судовая сістэма. Крыніцы права.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ. Феадальнае землекарыстанне і сельская гаспадарка. Фарміраванне саслоўяў феадальнага грамадства. Асноўныя этапы запрыгоньвання сялян. Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера). Гарады Беларусі – цэнтры рамёстваў і гандлю. Магдэбургскае права і сістэма гарадскога самакіравання.

Асаблівасці культурнага развіцця беларускіх зямель у складзе ВКЛ. Станаўленне старабеларускай мовы і яе статус у ВКЛ. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларускага этнасу. Этнічныя працэсы на беларускіх землях. Вытокі беларускага этнасу. Тэорыі паходжання беларусаў. Паходжанне і ўсталяванне назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускага этнасу.

Новая эпоха ў культурным развіцці Еўропы. Гуманізм. Распаўсюджванне ідэй Рэнесансу. Адраджэнне на Беларусі. Ф.Скарына – першадрукар, асветнік і гуманіст.

Літаратура. Светапогляд і гуманістычная дзейнасць М.Гусоўскага, С.Буднага, В.Цяпінскага.

Дойлідства і мастацтва Беларусі ў складзе ВКЛ (выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, тэатр і музыка).

Роля і месца беларускай культуры сярэднявечча ў агульнаеўрапейскімкультурна-цывілізацыйным працэсе.