Культура беларускіх зямель у складзе ВКЛ.

 

Гаспадары (князі) ВКЛ:

Міндоўг (1235-1263); Трайнята (1263-1264); Войшалк (1263-1267); Шварн Данілавіч (1267-1270); Трайдэн (1270-1282); Віцень (1295-1316); Гедымін (1316-1341); Яўнуцій (Яўнут) (1341-1345); Альгерд (1345-1377); Ягайла (з 1385 г. - Уладзіслаў) Альгердавіч (1377-1392); Вітаўт Кейстутавіч (1392-1430); Свідрыгайла Альгердавіч (1430-1432); Сігізмунд (Жыгімонт) Кейстутавіч (1432-1440); Казімір Уладзіслававіч (Ягайлавіч) (1440-1492); Аляксандр Казіміравіч (1492-1506); Сігізмунд (Жыгімонт) I Стары (1506-1548); Сігізмунд (Жыгімонт) II Аўгуст (1548-1572).

 

Іншыя палітічныя дзеячы:

Аляксандр Неўскі, Якаў Палачанін, Давыд Гарадзенскі, Дзмітрый Данскі, Кейстут, Ядвіга, Ульрых фон Юнгінген, Рыгор Цамблак, Фёдар Бельскі, Іван Гальшанскі, Міхаіл Глінскі, Іван ІІІ, Іван ІV.

Асноўныя паняцці, што тычаца дзяржаўнага і палітычнага ладу ВКЛ:

гаспадар, рада (паны-рада), пярэдняя рада (лава), вальны сейм (сойм), павятовы сеймік, маршалак земскі, гетман, канцлер, падскарбій, ваявода, падваявода, кашталян, староста, харунжы, маршалак павятовы, ваяводства, павет, магдэбургскае права, магістрат, гарадская рада, гарадская лава, войт, бурмістр, радца, лаўнік, судзебнік Казіміра (1468), статуты ВКЛ (1529, 1566, 1588), прывілеі (Казіміра 1447, Аляксандра 1492), трыбунал ВКЛ, суды (гродскі, земскі,падкаморскі, копны, вотчынны), Крэўская ўнія (1385), Гарадзельская ўнія (1413).

 

Асноўныя паняцці, што тычацца грамадскага і сацыяльна-эканамічнага ладу:

станы (саслоў’і), феадалы (шляхта, магнаты, паны, баяры), сяляне (людзі пахожыя, людзі непахожыя, чэлядзь невольная, закупы, слугі, цяглыя, асадныя (чыншавыя), даннікі, дольнікі, агароднікі, бабылі), мяшчане (рамеснікі, партачы, купцы, госці, прасолы, чорныя людзі), духавенства, павіннасці (паншчына, чынш, дзякла, даніна), прыгоннае права, цэхі, юрыдыкі, “Устава на валокі” (1557), фальварак,валока, дым, служба, саха.

 

Асноўныя паняцці, тэрміны і назвы:

крыжакі, Ордэн мечаносцаў, Лівонскі ордэн, Тэўтонскі ордэн, харугва, татара-манголы, ярлык, тумен, Залатая Арда, Галіцка-Валынскае княства, Маскоўскае княства, Навагрудак, Вільня, “Пагоня”, “Кведлінбургскія анналы”, Літва, аўкштайты, жэмайты, прусы, беларусцы, русіны, літвіны, Белая Русь, Чорная Русь, Чырвоная Русь, Польшча.

 

Асноўныя падзеі:

сяр. 1230-ых гг. - утварэнне ВКЛ,

1251 г. - хрышчэнне Міндоўга ў каталіцтва,

1253 г. - каранцыя Міндоўга,

1260 г. - бітва на возеры Дурбе,

1307 г. - далучэнне Полацка да ВКЛ,

1323 г. - ,заснаванне Вільні ,

1331 г. - бітва на рацэ Акмяне,

1348 г. - бітва на рацэ Стрэве,

1363 г. - бітва на рацэ Сінія Воды,

1368, 1370, 1372 гг. - паходы Альгерда на Маскву,

1380 г. - Кулікоўская бітва,

1382 г. - забойства Кейстута,

1385 г. - Крэўская ўнія,

1392 г. - Востраўскае пагадненне,

1399 г. - бітва на рацэ Ворскле,

1401 г. - Віленска-Радамская ўнія,

1409-1411 гг. - Вялікая (Прусская) вайна,

1410 г. - Грунвальдская бітва,

1413 г. - Гарадзельская ўнія,

1447 г.- прывілей Казіміра,

1468 г. - судзебнік Казіміра,

1481 г. - змова супраць Казіміра,

1492 г. - прывілей Аляксандра,

1492-1494, 1500-1503 - войны з Маскоўскім княствам,

1500 г. - бітва на рацэ Вядрошы,

1506 г. - Клецкая бітва,

1508 г. - мяцеж Міхаіла Глінскага,

1507-1508, 1512-1522, 1534-1537 гг. - войны Маскоўскага княства з ВКЛ,

1514 г. - бітва на рацэ Крапіўне (бітва пад Оршай),

1529, 1566, 1588 гг. - прыняцце Статута ВКЛ,

1557 г. - прыняцце “Уставы на валокі” (валочная рэформа),

1558-1583 гг. - Лівонскя вайна,

1565-1566 гг. - адміністрацыйна-судовая рэформа,

1563 г. - заняцце Полацка рускім войскам,

1569 г. - Люблінская ўнія.

 

Культура Беларускіх зямель у час існавання ВКЛ (XIII-XVI стст.):

 

Асноўныя паняцці:

рэнесанс, гуманізм, пратэстантызм, рэфармацыя, брацтвы;

архітэктурныя стылі (раманскі, гатычны, беларуская абарончая готыка, рэнесанс), Троіцкі касцёл (в. Ішкалдзь), Мураванкаўская, Сынкавіцкая і Супрасальская цэрквы, Кацярынінская (Петрапаўлаўская) царква ў Мінску, замкі (Крэўскі, Навагрудскі, Лідскі, Мірскі, Гальшанскі і інш.), пратэстанцкія (кальвінскія) зборы;

беларускі іканапіс, сармацкі партрэт, фрэскі, драўляная скульптура;

батлейка;

друкарня, скрыпторый;

 

Дзеячы культуры:

Францыск Скарына (1490-1551), Мікола Гусоўскі (1470-1553), Сымон Будны (1530-1593), Васіль Цяпінскі (1530-1603), Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец, Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565), Ян Вісліцкі, Андрэй Рымша, Ян Радван, браты Мамонічы;

 

Помнікі літаратуры:

“Біблія” (1517-1519), “Песня пра зубра” (1522), “Малая падарожная кніжыца” (1522), “Апостал” (1525), “Катэхізіс” (1562), “Берасцейская біблія” (1563), “Евангелле” (1570), “Несвіжская біблія”(1572), “Астрожская біблія” (1580-1581);

“Летапісец Вялікіх князей Літоўскіх” (1396), “Пахвала Вітаўту” (1420-я гг.), “Беларуска-літоўскі леапіс” (1446), “Баркулабаўскі летапіс”, “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі М. Стрыйкоўскага” (1582).

 

Пытанні для абмеркавання і разважання:

1. Назавіце палітычныя (унутраныя і знешнія) і эканамічныя прычыны ўзнікнення Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Якую ролю адыгрывалі пры яго з’яўленні балцкі і славянскі этнасы, чаму? Якое азначэнне вам падаецца найбольш верным і чаму: ВКЛ – гэта літоўская, славянская, руская, беларуская, балта-славянская, беларуска-літоўская дзяржава?

2. Ахарактарызуйце дзяржаўна-палітычны лад ВКЛ: ці была гэта манархія абсалютная, абмежаваная, саслоўна-прдстаўнічая? Абгрунтуйце свой адказ.

3. Назавіце вышэйшыя і мясцовыя органы улады у ВКЛ, іх кампетэнцыю, параўнайце з органамі ўлады і кіравання часоў Кіеўскай Русі, Полацкага і Тураўскага княстваў. Якія істотныя змены у сістэме кіравання, на ваш погляд, адбыліся за гэты час?

4. У чым сутнасць феадальнай эканамічнай сістэмы, што склалася на беларускіх землях у эпоху існавання ВКЛ? Вызначыце асноўныя этапы запрыгоньвання сялян, параўнайце іх становішча ў ВКЛ з часамі Кіеўскай Русі.

5. Што такое “феадальная лесвіца”? Якія саслоў’і (станы) склаліся ў ВКЛ і што вы ведаеце пра іх?

6. Назавіце асноўныя накірункі знешняй палітыкі ВКЛ у XIII-XVI стст., хто быў галоўнымі ворагамі дзяржавы ў розныя перыяды? Якія найбольш значныя ваенныя падзеі таго часу вы ведаеце?

7. Як, на ваш поляд, адбілася Крэўская унія на лёсе беларускага народу? Ці магло княства пайсці па іншаму шляху, адмовіўшыся ад саюзу з Польшчай? Якія магчымы былі альтэрнатыўныя гістарычныя шляхі?

8. Ці справядліва сцвярджэнне, што XVI стагоддзе – гэта “залаты век беларускай культуры”? Якія працэсы у гэты час адбываюцца ў культурным развіцці Еўропы і як яны адлюстраваліся на беларускіх землях?