Тэма 4. ПАЧАТАК НОВАГА ЧАСУ Ў АЙЧЫННАЙ ГІСТОРЫІ.

беларускія землі ў складзе Рэчы паспалітай (дрУГАЯ палОВА XVI – XVIII стст.)

(2 гадзіны)

Новыя тэндэнцыі ў развіцці Еўропы. Эпоха вялікіх адкрыццяў і вынаходніцтваў. Паскарэнне эканамічнага развіцця. Зараджэнне капіталістычных адносін. Першыя буржуазныя рэвалюцыі ў Еўропе. Галоўныя рысы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця заходнееўрапейскіх краін у другой палове XVI-XVIII стст.

Люблінская унія (1569 г.) і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Умовы аб’яднання ВКЛ і Польшчы.

ВКЛ у палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай. Змены ва ўнутранай палітыцы вярхоўнай улады. Узмацненне польскага ўплыву ў палітычным і культурна-рэлігійным жыцці. Барацьба за самастойнасць ВКЛ. Распрацоўка і прыняцце Статута ВКЛ 1588г.

Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Стан сельскай гаспадаркі. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Эканамічнае развіццё гарадоў і мястэчак. Гарадскія рамёствы і гандаль. Цэхавыя арганізацыі. Зараджэнне мануфактурнай вытворчасці.

Ваенныя дзеянні на Беларусі ў 1648-1667 гг. і іх цяжкія наступствы для беларускіх зямель. Дэмаграфічны рэгрэс і эканамічны заняпад на Беларусі. Аслабленне каралеўскай улады. Узмацненне феадальнай анархіі. Сацыяльныя супярэчнасці.

Нармалізацыя эканамічнага жыцця на Беларусі ў сярэдзіне XVIII ст. Аднаўленне сельскай і гарадской гаспадаркі. Пачатак разлажэння феадалізму. Эканамічныя рэформы 60-90-х гг. XVIII ст. у Рэчы Паспалітай.

Абвастрэнне палітычнага крызісу у Рэчы Паспалітай у 1760-1770-я гг. Роля “дысідэнцкага пытання”. Умяшанне суседніх дзяржаў. Першы падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі.

Спробы рэформ палітычнага ладу. Чатырохгадовы сойм і прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне да Расіі цэнтральнай часткі Беларусі.

Паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі, яго ход і вынікі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне да Расіі заходняй часткі Беларусі.

Гісторыка-прававая ацэнка падзелаў Рэчы Паспалітай.

Культура беларускіх зямель у часы існавання Рэчы Паспалітай. Эпоха Асветніцтва і яе ўплыў на развіццё культуры і адукацыі. Складванне рэлігійных сістэм адукацыі у другой палове XVI-XVIII стст. Віленская іезуіцкая акадэмія і калегіўмы. Брацкія праваслаўныя і пратэстанцкія школы, іх кнігавыдавецкая дзейнасць. Дзейнасць Адукацыйнай камісіі. Развіццё “рускай” і “лацінскай літаратуры”.

Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна –прыкладное мастацтва эпохі барока. Асаблівасці Віленскага барока. Класіцызм.