АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ

 

ТЭМА 8. БССР У МIЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1921-1939 гг.)

(2 гадзіны)

Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця Еўропы ў міжваенны перыяд. Цяжкасці пасляваеннага аднаўлення.

Асаблівасці пераходу БССР да мірнага жыцця. Крызіс палітыкі “ваеннага камунізму”.

Аб’яднанне савецкіх рэспублік у адзіным дзяржаўным саюзе. Удзел БССР ва ўтварэнні СССР.

Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў СССР. Савецкая Беларусь ва ўмовах нэпа. Аднаўленне прамысловасці. Сельская гаспадарка. Развіццё кааперацыі. Вынікі аднаўлення гаспадаркі рэспублікі і перспектывы развіцця.

Устанаўленне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі. Праявы адміністрацыйна-бюракратычнай і нацыянальна-дэмакратычнай тэндэнцый. Вяртанне ўсходніх тэрыторый рэспублікі. Усталяванне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы ў БССР.

Спроба нацыянальна-культурнага адраджэння. Палітыка беларусізацыі: мэты, асноўныя накірункі, ажыццяўленне і вынікі.

Згортванне нэпа і усталяванне сістэмы “дзяржаўнага сацыялізму” ў СССР і БССР. Пераход да карэнных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Ажыццяўленне індустрыялізацыі ў БССР: характар, дасягненні, выдаткі. Асаблівасці калектывізацыі ў БССР, яе вынікі.

Згортванне беларусізацыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-палітычнага апарата. Палітычныя рэпрэсіі ў БССР, іх трагічныя наступствы.

Агульныя вынікі сацыяльна-эканамічных і палітычных пераўтварэнняў 20-30-х гг. ХХ ст. у СССР і БССР.

Рыжскі мір у гістарычным лёсе беларускага народа. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Польскай дзяржавы. Стан і характар прамысловага развіцця Заходняй Беларусі. Аграрнае пытанне. Становішча сялян.

Нацыянальны прыгнёт і палітычнае бяспраўе працоўных Заходняй Беларусі. Санацыйны рэжым.

Сацыяльны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі. Дзейнасць беларускіх палітычных партый і арганізацый (КПЗБ, БСРГ, ТБШ і і нш.).

Культурныя дасягненні Заходняй Беларусі.