ТЭМА 1. БЕЛАРУСЬ Ў СТАРАЖЫТНЫ ПЕРЫЯД

(2 гадзіны)

 

Першабытнае грамадства – агульны этап у гісторыі чалавецтва. Асноўныя рысы першабытнага ладу. Сучасныя навуковыя погляды на прычыны, час і месца з’яўлення першага чалавека.

Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Першапачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларусі на асноўных этапах каменнага веку (палеаліт, мезаліт, неаліт). Спажывецкая і вытворчая гаспадаркі. Неалітычная рэвалюцыя. Эвалюцыя сацыяльных адносін. Старажытныя фіна-угры.

Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. “Вялікае перасяленне народаў”. Канцэпцыі паходжання і міграцыі індаеўрапейцаў. Балты, славяне, германцы.

Балцкі этап індаеўрапейскага перыяду. Прарадзіма балтаў і іх рассяленне на тэрыторыі Беларусі. Гаспадарка, сацыяльныя адносіны і грамадскі лад плямён жалезнага веку на Беларусі.

Славянскі этап індаеўрапейскага перыяду. Асноўныя канцэпцыі вызначэння славянскай прарадзімы. Прычыны і шляхі славянскай міграцыі. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў.

Духоўная культура насельніцтва Беларусі. Славянскае язычніцтва: першабытныя формы рэлігіі і міфалогія. Рацыянальныя веды. Першабытныя формы мастацтва.