Перыяд станаўлення дзяржаўнасці

Кіеўскія князі: Рурык (862-879), Алег (879-912), Ігар (912-945), Вольга (945-957), Святаслаў (957-972), Яраполк (972-980), Уладзімір Святы (980-1015), Святаполк Акаянны (1015-1019), Яраслаў Мудры (1019-1054), Уладзімір Манамах (1113-1125).

 

Полацкія князі: Рагвалод (?-980), Рагнеда, Ізяслаў (988-1001), Брачыслаў (1003-1044), Усяслаў Чарадзей (1044-1101), Глеб Мінскі, Барыс Полацкі, Святаслаў Віцебскі, Давыд Лагойскі, Уладзімір (1186-1216).

Асноўныя паняцці: дзяржаўнасць, “Кіеўская Русь”, Куявія, Славія, варагі, хазары, феадалізм, феадальная раздробленнасць, удзельныя княствы, міжусобныя войны, мангола-татары, “шлях з варагаў у грэкі”, валокі, суседская (тэрытарыяльная) абшчына, дзядзінец, князь, баяры, дружына, вотчына, халопы, закупы, радовічы, удачы, ізгоі, смерды, верв, палюддзе, веча, рада, пасаднік, тысяцкі, цівун, ключнік, падвойскі, епіскап, воласць, “Руская праўда”.

Храналогія падзей:

862 г. – Полацк упершыню ўзгадваецца ў пісьмовых крыніцах,

980 г. – захоп Полацка Уладзімірам,

1019 г. – бітва на р. Альта,

1021 г. – бітва на р. Судамір,

1065 г. – аблога Пскова Усяславам,

1066 г. – штурм Ноўгарада Усяславам,

3 сакавіка 1067 г. – бітва на р. Няміга,

1116 г. – паход Глеба Мінскага на Слуцк,

1117 г. – паход Глеба Мінскага на Оршу і Копысь,

1119 г. – Уладзімір Манамах бярэ Глеба Мінскага ў палон,

1127 г. – падпарадкаванне Полацкага княства Кіеўскаму Мсціславам,

1129 г. – сорак удзельных полацкіх князёў высланы ў Візантыю,

1132 г. – полацкае веча выгнала пасадніка кіеўскага князя Ізяслава і выбрала прадстаўніка полацкай дынастыі Васільку Святаславіча,

1184 г. – каталіцкі манах Мейнард атрымаў дазвол ад Уладзіміра Полацкага на місіянерскую дзейнасць у вусці Заходняй Дзвіны,

1201 г. – заснаванне крэпасці Рыга,

1202 г. – заснаванне Ордэна Мечаносцаў,

1203 г. – асада Уладзімірам Полацкім крэпасці крыжакоў Ікскуль,

1206 г. – асада Уладзімірам Полацкім крэпасці крыжакоў Гольм,

1208 г. – захоп крыжакамі Кукенойса, 1209 г. – захоп крыжакамі Герцыке, 1216 г. – падрыхтоўка сумеснага паходу палачан, смалян, ліваў, эстаў супраць крыжакоў,

1210 г. і 1223 г. – дамовы Полацка з Рыгай аб свабодным гандлі па Дзвіне ад Полацка да Рыгі,

1223 г. – бітва на р. Калка,

1230 г. – заснаваны Тэўтонскі ордэн,

1238 г. – Бату-хан падпарадкаваў Уладзіміра-Суздальскае і Смаленскае княства,

1239-1241 г.г. – мангола-татары спалілі Гомель, Тураў, Мазыр, Пінск, Берасце,

1240 г. – бітва на р. Нява,

1242 г. – бітва на Чудскім возеры,

1242 г. і 1249 г. – няўдалыя спробы мангола-татар прарвацца ў цэнтральныя землі Беларусі.