Урок беларускай мовы

Тэма: Аналіз тэкстаў-апісанняў. 4 клас

Мэта:спрыяць узнаўленню і паглыбленню паняцця вучняў пра тэкст, яго стылі і тыпы, вызначаць стыль выразных тэкстаў; усведамляць залежнасць тыпу тэксту ад зместу выказвання; спрыяць усведамленню вучнямі асаблівасцей тэкстаў-апісанняў; вучыць адрозніваць апісальныя тэксты мастацкага і навуковага стыляў; развіваць уменне вучняў самастойна складаць тэксты мастацкага і навуковага стыляў; выхоўваць у вучняў любоў да мастацкага слова.

Методыка:падрыхтоўчая гутарка (узнаўленне раней вывучанага для стварэння апоры пры засваенні новага); аналітычныя практыкаванні; сінтэтычныя практыкаванні; творчыя практыкаванні.

Тып і від урока:камбінаваны ўрок (паўтарэнне вывучанага, замацаванне ведаў, уменняў і навыкаў і вывучэнне новага матэрыялу); урок з выкананнем практыкаванняў і гутаркай.

Ход урока:

1. Падрыхтоўчая гутарка(узнаўленне пройдзенага матэрыялу для стварэння апоры па замацаваннi новага).

Настаўнік: Дзеці, на папярэдніх уроках вы праходзілі тэму «Тэкст». Успомніце, што такое тэкст?

Вучні: Тэкст – гэта выказванне, аб'яднанае паводле сэнсу і законаў граматыкі.

Настаўнік: А якія бываюць тыпы тэксту?

Вучні: Апавяданне, апісанне, разважанне.

Настаўнік: Якімі асаблівасцямі вызначаюцца апавядальныя тэксты?

Вучні: Яны маюць схему будовы, складаюцца з завязкі, развіцця дзеяння, кульмінацыі і развязкі. Яшчэ да іх можна паставіць агульныя пытанні "хто?". "што?", "дзе?", "калі?", "як адбывалася дзеянне?".

Настаўнік: Добра. А цяпер успомніце: яшчэ раней вы праходзілі тэму "Стылі маўлення". Назавіце мне ўсе маўленчыя стылі.

Вучні: навуковы, публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы, гутарковы, мастацкі.

Настаўнік: Якімі прыкметамі вызначаецца навуковы стыль?

Вучні: Яму характэрны навуковасць, дакладнасць, лагічнасць, сухасць, адсутнасць вобразна-выяўленчых сродкаў. Гэта стыль слоўнікаў, падручнікаў.

Настаўнік: А што характэрна для мастацкага стылю?

Вучні: выразнасць, вобразнасць, эмацыянальнасць, багацце вобразна-выяўленчых сродкаў. Па тэкстах гэтага стылю можна даведацца пра адносіны з'яў, якiя апісваюцца.

Настаўнік: Вельмі добра. А зараз адкрыйце свае падручнікі. Тэма нашага сённяшняга ўрока «Аналіз тэкстаў-апісанняў».

2. Азнаямленне з новым матэрыялам.

Настаўнік: Хто-небудзь, прачытайце ўслых правіла з падручніка.

Вучань: У тэкстах-апісаннях апісваюцца прадмет гаворкі (чалавек, жывёла, прырода і інш.) і яго прыкметы. Схема апісальнага тэксту наступная: даецца агульнае ўяўленне аб прадмеце, яго ролі, выглядзе, апісваюцца яго прыкметы, уласцівасці. Часта падкрэсліваюцца адносіны аўтара да таго, што апісваецца. Самае агульнае пытанне да тэкстаў-апісанняў – які прадмет? Апісанне прадмета можа быць у навуковым і мастацкім стылях.

Настаунік: Такім чынам, якое пытанне можна задаць да тэкстаў-апісанняў?

Вучні: "Які прадмет?".

Настаўнік: А ў якіх стылях можа быць апісанне чаго-небудзь?

Вучні: Апісанне можа быць у мастацкім і навуковым стылях.

3. Выкананне практыкаванняў.

Настаунік: Прачытайце, калі ласка, гэты тэкст у падручніку.

Вучань: Дуб – прадстаўнік вечназялёных дрэў з сямейства букавых. Адна з галоўных лясных парод. Драўніна цвёрдая і гнуткая, выкарыстоўваецца ў розных галінах прамысловасці (выраб мэблі, ужываецца пры вагона- і суднабудаваннi). Жалуды ідуць на корм жывёле. Дуб звычайны (або летні) пашыраны на ўсёй тэрыторыі Беларусі, асабліва на поўдні, дзе шмат дубовых лясоў. Цвіце ў красавіку-маі, жалуды выспяваюць у верасні-кастрычніку. (Энцыклапедыя «Прырода Беларусі»)

Настаўнік: У якім стылі напісаны гэты тэкст?

Вучні: У навуковым стылі.

Настаўнік: Як вы аб гэтым здагадаліся?

Вучні: Гэты тэкст сухі, лагічны, без вобразных сродкаў.

Настаўнік: Да якога тыпу тэксту адносіцца гэты тэкст?

Вучні: Гэта тэкст-апісанне.

Настаўнік: Чаму?

Вучні: Таму што ў ім апісваецца дуб, яго выгляд, уласцівасці.

Настаўнік: А зараз прачытайце наступны тэкст.

Вучань:Дуб

На ўзбярэжжы блакітнай ракі,

Дзе гамоніць лаза з асакой,

Ці то ўвечар, ці ранняй парой, -

Нібы волат, дуб казачны стаяў,

Горда ўзняўшы свой велічны стан.

На ўзбярэжжы блакітнай ракі

Ён у бурах грымотных узрос,

Бачыў шмат за свае ён вякі

Вераснёўскіх і чэрвеньскіх рос.

I ні спёка, мароз, ні туман

Сіл тваіх не змаглі, велікан.

Ты стаіш на ўзбярэжжы ракі,

Усіх пушчаў наймагутнейшы сын,

Ты і мужны, і дужы такі,

Тваю сілу ўслаўляюць вякі.

I ніхто не пахіліць твой стан,

Сэрцу любы лясоў - велікан. (Анатоль Астрэйка)

Настаунік: А гэты тэкст у якім стылі напісаны?

Вучні: У мастацкім. Настаўнік: Чаму вы так вырашылі?

Вучні: Таму што ён вобразны, у ім шмат вобразна-выяўленчых сродкаў. Гэта прыгожае, мастацкае апісанне дуба.

Настаунік: Якія словы і выразы выкарыстоўвае паэт пры апісанні дуба ў вершы?

Вучні: «волат», «казачны дуб», «велічны стан», «велікан», «пушчаў наймагутнейшы сын», «мужны», «дужы».

Настаўнік: Ці можна па гэтых выразах меркаваць, якія пачуцці выклікае дуб у сэрцы паэта?

Вучні: Можна.

Настаунік: I якія ж, на ваш погляд, гэта пачуцці?

Вучні: Захапленне, павага.

Настаўнік: А ў першым тэксце, які напісаны ў навуковым стылі, ці можам мы даведацца пра адносіны аўтара гэтага тэксту да дуба?

Вучні: Не можам.

Настаўнік: Сапраўды, не можам, таму што ў гэтым тэксце няма ніякіх слоў з эмацыянальным адценнем. А цяпер прачытайце, калі ласка, наступнае заданне і адкажыце на пытанне. Што пастаўлена ў ім.

Вучань: З тэкстам якога стылю суадносіцца наступная схема апісання дуба? 1. Дуб – дрэва сямейства букавых. 2. Дзе ўжываецца драўніна дуба? 3. Дзе растуць дубы?

Вучань: Гэтае апісанне дуба суадносіцца з тэкстам навуковага стылю.

Настаўнік: Прачытайце, калі ласка, заданне да наступнага практыкавання і тэкст да яго. У якім стылі пададзена апісанне кошкі? Дакажыце, растлумачце сваю думку.

Белыя панчошкі

У маленькай кошкі

Белыя панчошкі,

Беласнежны фартушок,

Белы банцік аж да шчок.

Вельмі шкода, вельмі шкода,
Бо ў яе такая мода,
Бо зімою і летам

У адно адзета.

Кожны, пэўна, згодзіцца,

Часта мыць прыходзіцца –

Фартушок, панчошкі,

Вопратку для кошкі. (Ніна Галіноўская)

Вучань: Апісанне кошкі ў гэтым тэксце пададзена ў мастацкім стылі, таму што тут шмат слоў з эмацыянальным адценнем, вобразна-выяўленчых сродкаў. Па гэтым тэксце можна здагадацца аб адносінах аўтара да кошкі.

Настаўнік: А зараз давайце згуляем з вамі ў адну цікавую гульню. Уявіце сабе, што вы – сур'ёзныя, дарослыя навукоўцы. Уявілі? А цяпер паспрабуйце даць навуковае апісанне кошкі, так, як гэта зрабілі б сапраўдныя навукоўцы – гэта значыць, у навуковым стылі. Пры напісанні тэксту карыстайцеся словамі, што запісаны на дошцы, а таксама сваімі ўспамінамі. Усе ж вы, напэўна, бачылі кошак. (Апорныя словы загадзя запісаны настаўнікам на дошцы: «млекакормячая жывёла», «драпежнік», «даўжыня цела», «поўсць», «маса цела», «дзе жывуць»). Прачытайце. Што ў вас атрымалася.

Вучань: Кошка – млекакормячая жывёла, драпежнік. Даўжыня цела -30-40 см. Маса цела – 1–1,5 кг. Поўсць можа быць рознага колеру. Жыве амаль паўсюдна – амаль паўсюдна. Харчуецца мышамі, птушкамі.

Настаунік: Скажыце, ці можа навуковае апісанне мець загаловак «белыя панчошкі»?

Вучні: Не, не можа. Таму што гэта вобразны, эмацыянальны загаловак.

Настаунік: Прачытайце, калі ласка, заданне да наступнага практыкавання і яго тэкст.

Вучань: Здагадайцеся, чыё апісанне падае энцыклапедыя «Прырода Беларусі». Па якіх прыкметах вы распазналі гэтую жывёліну? Млекакормячая драпежная жывёла. Пашырана ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы. Водзіцца па ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Жыве ў лясах. Актыўная ноччу, днём хаваецца ў хмызняках і ярах. У пошуках корму робіць пераходы да 50 км. Корміцца дзікімі і свойскімі жывёламі, птушкамі. Даўжыня цела – 1,1 - 1,4 м, маса –

25-54 кг. Шыя кароткая, вушы востраканцовыя. Ногі доўгія, кіпцюры тупыя. Жыве да 15 гадоў.

Вучні: Гэтая жывёла – воўк. Яе можна пазнаць па апісанні памераў, знешняга выгляду, яе ежы.

Настаўнік: А цяпер я прапаную вам выканаць вельмі цікавае заданне. Паспрабуйце апісаць ваўка ў мастацкім стылі, выкарыстоўваючы разнастайныя вобразна-выяўленчыя сродкі і паспрабуйце выказаць у тэксце свае адносіны да ваўка. Я прапаную вам апісаць ваўка з пункту погляду розных рэальных людзей, а таксама персанажаў казак, мультфільмаў – на ваш выбар. Вы чыталі казкі пра жывёл. Які там воўк, напрыклад, з пункту погляду лісы? Напэўна, бязглузды, баязлівы. А вось у чарадзейных казках, напрыклад у казцы «Залаты птах»? Там воўк – вельмі разумная магічная жывёла, якая дапамагае герою. Якім будзе воўк з пункту погляду героя чарадзейнай казкі? А вось арганізацыя маскоўскіх байкераў-матацыклістаў называецца «Начныя ваўкі». Чаму, на ваш погляд, гэтыя людзі абралі ў якасці сваёй эмблемы ваўка, які ён для іх? Смелы, дужы, свабодны? У народных павер'ях вельмі часта лічыцца, што чараўнікі любяць ваўкоў, сябруюць з імі – у такім разе, якім уяўляецца воўк чараўнікам? Таямнічым, магічным? А яшчэ ёсць павер'і пра людзей-ваўкалакаў, якія самі ператвараюцца ў ваўкоў.

Вучань (прыкладны тэкст): Я – вялікі чараўнік, знаўца патаемных ведаў. Мой замак стаіць ў цёмным лесе, а мае найлепшыя сябры – ваўкі. Яны падобныя да мяне: такія ж загадкавыя, змрочныя і свабодныя. Ваўкі – чараўнікі лесу, яны захоўваюць яго тайны. I ў вокны майго замка часта глядзіцца Месяц – Сонца ваўкоў.

4. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаунік: На гэтым уроку мы з вамі пазнаёміліся з тэкстамі-апісаннямі. Вы даведаліся, што яны могуць пісацца ў двух стылях – навуковым і мастацкім і навучыліся адрозніваць тэксты гэтых стыляў. I вы таксама навучыліся складаць тэксты-апісанні ў гэтых двух стылях.

5. Дамашняе заданне.

Урок беларускай лiтаратуры.

Тэма: Вусная народная творчасць. Народная казка. Віды казак. Клас: 4

Мэта ўрока:даць вучням веды аб тым, што такое вусная народная творчасць (фальклор), што да яе адносіцца, што такое казка, якія існуюць віды казак, дапамагчы вучням усвядоміць выключную ролю казак у духоўным развіцці народа, навучыць адрозніваць розныя віды казак, вызначаць тэматычную дамінанту, заўважаць адметнасці будовы, асноўны канфлікт у казках, своеасаблівую лексіку, статычнасць характараў.

Методыка:лекцыя, ускладненая пытаннямі да вучняў, гутарка настаўніка з вучнямі, выразнае чытанне з гутаркай па змесце казак, дэманстрацыя ілюстрацый з гутаркай па іх сюжэце.

Тып і від урока:урок тлумачэння ведаў; урок-лекцыя з элементамі гутаркі і дэманстрацыі.

Абсталяванне: ілюстрацыі да казак.

Ход урока:

I. Слова (паведамленне) настаўніка.

Настаўнік: Дзеці, усім вам, спадзяюся, некалі чыталі казкі, а можа цяпер і вы iх чытаеце. Усім вам казкі вядомыя і звыклыя, і вы лічыце іх нечым звычайным і выдуманым толькі для малых дзяцей. Але сёння я раскажу вам, што казкі – гэта вельмі незвычайныя і таямнічыя творы і зразумець іх цяжка нават дарослым людзям. Вось, па-першае, хто з вас ведае – адкуль узяліся казкі, хто іх прыдумаў?

Вучні: Казкі прыдумаў народ.

Настаунік: На самой справе, народныя казкі – гэта творы вуснай народнай творчасці, іх склаў народ. А як вы гэта разумееце? Як цэлы народ мог скласці нейкі адзін твор?

Вучні: адказваюць.

Настаунік: Вусная народная творчасць, ці фальклор – што ў перакладзе з анлійскай мовы азначае « народная мудрасць» – гэта мноства твораў, якія былі створаны так даўно, у такой глыбокай старажытнасці, што імёны іх першых аўтараў да нас не дайшлі. Гэтыя творы перадаваліся з пакалення ў пакаленне, ад бацькоў дзецям, кожны расказчык дадаваў да іх нешта сваё – такім чынам творы станавіліся не індывідуальнымі, а калектыўнымі, і таму гавораць, што іх стварыў народ. Акрамя казак, да фальклору адносяцца таксама легенды, паданні, загадкі, замовы, прыказкі і прымаўкі, шматлікія песні і іншыя творы. Такая народная творчасць называецца « вуснай» таму, што раней у людзей не было пісьменнасці і творы перадаваліся вусна, па памяці. Трэба адзначыць, што беларускі фальклор – самы багаты і разнастайны ў Еўропе. Запішыце ў свае літаратурныя сшыткі дату, тэму нашага ўрока, а потым словы: «вусная народная творчасць = фальклор. Фальклор (англ.) «народная мудрасць» (усе словы і азначэнні, якія вучням трэба будзе запісаць у сшыткі, запісаны настаўнікам на дошцы да пачатку ўрока). Вучні запісваюць.

Настаўнік: А цяпер вернемся да казак. Казка – гэта вуснае мастацкае апавяданне з элементамі фантастычнасці. Запішыце, калі ласка, сабе ў сшыткі гэтае азначэнне. Вучні запісваюць.

Настаўнік: У гэтым азначэнні прагучала слова «фантастычнасць». А хто з вас можа адказаць, што такое фантастыка?

Вучні: Гэта нешта неверагоднае, незвычайнае, чаго ў рэальным жыцці не існуе, ці тое, што адбываецца вельмі рэдка.

Настаунік: Казкі – не выдумкі, створаныя для таго, каб пацешыць малых дзяцей. На самой справе ў казках змешчаны веды нашых продкаў пра прыроду, космас, жыцце пасля смерці, змешчаны таксама шматлікія ўяўленні, рэлігійныя вераванні, духоўныя каштоўнасці, а яшчэ інфармацыя пра бытавы ўклад жыцця старажытных людзей і рэальныя гістарычныя падзеі. Гэтыя звесткі ў казках пададзены у своеасаблівым закадзiраваным выглядзе, як шыфр. Часцей за ўсё вылучаюць тры віды казак: казкі пра жывёл, чарадзейныя і бытавыя.

Казкі пра жывёл – гэта казкі, у якіх галоўнымі дзеючымі асобамі з'яўляюцца жывёлы. Запомніце, што менавіта ГАЛОЎНЫМІ, таму што жывёлы сустракаюцца і ў іншых відах казак, але толькі ў казках пра жывёл усё дзеянне круціцца каля іх. Ці можаце вы ўспомніць, якія жывёлы часцей за ўсё дзейнічаюць у казках?

Вучні: Воўк, ліса, мядзведзь, заяц, кот, певень і г.д.

Настаўнік: Але мы не павінны думаць, быццам казкі пра жывёл на самой справе апавядаюць пра жыццё рэальных жывёл. Як правіла, яны маюць мала агульнага з сапраўдным жыццём і звычкамі звяроў. Напрыклад, згодна з казкамі, мы прывыклі думаць, што ліса – самы хітры звер. У казках яна заўсёды ўсіх абдурвае. Але на самой справе ў прыродзе ліса – не больш хітрая за ваўка ці мядзведзя. Такім чынам, паводзіны і характары жывел у казках больш нагадваюць паводзіны людзей. Што гэта можа азначаць? У навуцы есць пункт гледжання, што ў казках пра жывел адлюстраваны татэмізм. Ці ведае хто-небудзь з вас, што такое «татэм»? Болыпасць з вас і вашых бацькоў ведаюць, што ўсе людзі пайшлі ад першых людзей – Адама і Евы, якіх стварыў Бог. А шмат тысяч гадоў таму людзі жылі асобнымі групамі – плямёнамі, І кожнае такое племя лічыла, што самы старажытны продак усіх людзей іх племені – гэта фантастычны дух у выглядзе якой-небудзь жывёлы. Вось такі дух, такая фантастычная жывёла, якую людзі лічылі сваім продкам і якой маліліся, як Богу, і называецца татэм. А такая з'ява, калі людзі лічаць сваім продкам татэма называецца татэмізм. У кожнага племені ў якасці «татэма» выступала свая жывёла, і плямёны называліся па назве свайго «татэма» – напрыклад, «племя лісы», ці «род мядзведзя», ці «клан ваўка». Дык вось, у казках пра жывел апісаны на самой справе не жывёлы, а людзі з адпаведных плямён. I характары казачных жывел належаць на самой справе не сапраўдным жывелам, а людзям плямен з «татэмаў» ваўка, лісы, зайца і іншых. Запішыце ў вашы сшыткі наступнае: казкі пра жывел — гэта такія казкі, у якіх галоўнымі героямі з'яўляюцца жывёлы.

Вучні запісваюць.

Настаўнік: Другі від казак – гэта чарадзейныя. З усіх казак яны найбольш фантастычныя. Чарадзейныя казкі – гэта творы, пабудаваныя па пэўнай схеме, мадэлі. Адрозніваць іх ад іншых відаў казак трэба менавіта па тым, ці можна казку падставіць у гэтую схему. У пачатку чарадзейнай казкі аднаму з персанажаў абавязкова чаго-небудзь не хапае ў жыцці: таму што ен хоча нешта мець (напрыклад, стары цар хоча мець маладзільныя яблыкі, каб стаць маладым), ці таму, што ў яго нешта ўкралі (напрыклад, у цара ўкраў дочак Змей Гарыныч). Далей у казцы, каб пазбавіцца ад гэтага недахопу, галоўны герой выпраўляецца ў дарогу шукаць тое, чаго яму ці каму-небудзь іншаму не хапае. Па дарозе галоўны герой праходзіць праз шматлікія выпрабаванні. Ен заўседы вытрымлівае іх і таму ўзнагароджваецца. Спачатку герой сустракае якую-небудзь незвычайную істоту (чараўніка, Бабу-Ягу) – ен выконвае яе заданні ці паводзіць сябе так, што ў гэтай істоты ствараецца аб ім добрае ўражанне – і істота дарыць яму чароўную жывелу ці магічны прадмет, якія ў далейшым дапамагаюць герою. Потым ен сустракае розных жывел, але не забівае іх, нягледзячы на тое, што хоча есці, а нават дапамагае гэтым жывёлам у бядзе (напрыклад: рыбу выкінула на бераг, а герой па яе просьбе пускае яе ў ваду). За гэта жывелы абяцаюць яму дапамогу. Яшчэ адно выпрабаванне чакае героя, калі ен сустракае злодзея, ці супраціўніка, у якога знаходзіцца тое, што трэба. Герой б'ецца з ворагам ці перамагае яго розумам і хітрасцю. Пасля ўсіх гэтых выпрабаванняў ен знаходзіць свае, і вяртаецца дадому, дзе атрымлівае больш высокі сацыяльны статус, чым раней, да выпрабаванняў. Напрыклад, у пачатку казкі герой мог быць звычайным селянінам, а ў канцы ен жэніцца з царэўнай і становіцца царом. Увогуле, у канцы герой часцей за ўсё жэніцца з якой-небудзь незвычайнай дзяўчынай. Чаму так адбываецца і чаму чарадзейныя казкі пабудаваны па такой аднолькавай схеме? Справа ў тым, што гэта схема, мадэль ініцыяцыі. Ініцыяцыя – гэта спецыяльныя выпрабаванні, прайшоўшы праз якія чалавек пераходзіць на больш высокі ўзровень. Калі вы гуляеце ў камп′ ютэрныя гульні, вы маглі заўважыць, што ў многіх з іх герой мае пэўны ўзровень, які ў працэсе гульні павышаецца. У пачатку гульні герой 1-га ўзроўню, а калі ён заб' е нейкую колькасць ворагаў, то стане 2-га ўзроўню, а калі выканае нейкае заданне – стане 3-га і г.д. I ў гульнях, і ў казках гэтая з'ява запазычана з рэальнага жыцця людзей. Яна некалі існавала ва ўсіх народаў, а ў некаторых існуе і цяпер. Лічылася, напрыклад, што чалавек можа выйсці з дзіцячага ўзросту і пачаць лічыцца дарослым толькі тады, калі ён пройдзе праз выпрабаванні. Таму, калі хлопчык ці дзяўчынка дасягалі ўзросту 13–14 год, яны павінны былі прайсці праз гэтыя выпрабаванні. Выпрабаванні былі самыя розныя: дзецям маглі задаваць загадкі, якія трэба было адгадаць, ці цяжкія пытанні, маглі загадаць знайсці якую-небудзь рэч, маглі пакiнуць жыць адных у лесе на некалькі месяцаў. У некаторых народаў людзей білі, палілі агнём і г.д. Калі чалавек добра вытрымліваў гэтыя выпрабаванні – ен пачынаў лічыцца дарослым чалавекам, а значыць, пераходзіў на больш высокі ўзровень, займаў больш высокае становішча ў грамадстве. Паколькі ен цяпер лічыўся дарослым, то можна было жаніцца ці выйсці замуж. Такім чынам, у чарадзейных казках хутчэй за ўсё адлюстравана мадэль ініцыяцыі. Такія казкі, напэўна, ствараліся дзеля таго, каб расказваць іх людзям перад ініцыяцыяй і ў зашыфраванай форме даць падказкі, як трэба сябе паводзіць і якімі якасцямі валодаць, каб прайсці праз выпрабаванні. I ўвогуле – якімі трэба быць, як паводзіць сябе ў жыцці. Ініцыяцыю маглі праводзіць не толькі, каб стаць дарослым, але і ў іншых выпадках, калі ад чалавека патрабавалася даказаць, што ён варты таго, каб перайсці на вышэйшы ўзровень. Напрыклад, каб сярод салдат вылучыць камандуючага, ці для таго, каб стаць чараўніком.

Чарадзейныя казкі маюць, акрамя будовы па схеме, яшчэ і іншыя адметнасці. Часцей за ўсё яны маюць традыцыйныя зачыны і канцоўкі: г. зн. словы, з якіх пачынаюцца і якімі заканчваюцца казкі, паўтараюцца ў многіх казках, для мноства казак яны аднолькавыя. Напрыклад, многія казкі пачынаюцца словамі: «Жылі-былі», ці «Даўно гэта было ці нядаўна, так ці не так – цяпер ужо, напэўна, ніхто не ведае», а канчаюцца многія казкі словамі: «Я там быў, мёд-піва піў, па барадзе цякло, а ў роце не было» ці «Тут і казцы канец, а хто слухаў – маладзец» і іншыя. Таксама характэрныя для чарадзейных казак трохразовыя паўторы. У казках часта дзейнічаюць тры браты ці тры сястры-царэўны, герою трэба тры ночы начаваць на магіле бацькі, у Змея-Гарыныча тры галавы, герой змагаецца ў казцы з трыма Змеямі і г. д. У чарадзейнай казцы заўсёды ёсць два светы: адзін свет – той, у якім жыве герой, гэта наш звычайны свет. А другі свет – гэта «трыдзесятае царства», якое з'яўляецца паралельным вымярэннем, ці царствам памерлых. Жыхары, жывелы, месцы, прадметы і падзеі ў гэтым іншым свеце заўсёды магічныя і фантастычныя. Мова герояў чарадзейнай казкі часта таксама незвычайная, яны гавораць такімі ж сталымі выразамі, якімі напісаны зачыны і канцоўкі казак. У чарадзейных казках заўсёды шчаслівы канец, герой заўседы перамагае. А зараз адкажыце мне: якія незвычайныя месцы, прадметы і персанажаў з чарадзейных казак вы можаце назваць?

Вучні: хатка Бабы-Ягі, залаты палац, трыдзесятае царства, шапка-невідзімка, кiлiм-самалет, чарадзейная лямпа, боты-скараходы, Баба-Яга, жар-птушка, трохгаловы Змей і г. д.

Настаўнік: Добра. А зараз запішыце ў свае сшыткі азначэнне чарадзейнай казкі: чарадзейныя казкі - гэта творы фантастычнага зместу, пабудаваныя па схеме: «недахоп-ад 'езд героя з дому-выпрабаванні-перамога-павышэнне ўзроўню героя».

Вучні запісваюць.

Настаунік: Зараз пераходзім да трэцяга віду казак – гэта казкі бытавыя, ці рэалістычныя. Па многіх параметрах гэтыя казкі супрацьлеглыя чарадзейным. У бытавых казках заўсёды толькі адзін свет – наш, рэальны. У іх дзейнічаюць часцей за ўсё простыя, рэальныя людзі. Галоўныя героі бытавых казак звычайна сяляне, сустракаюцца ў іх таксама паны, святары. У такіх казках можна знайсці шматлікія апісанні быту звычайнага чалавека – ежы, вопраткі, жылля сялянскага і панскага. Гутарка персанажаў – простыя, народныя. Бытавыя казкі нiбыта апавяданнi – гэта апавяданні аб звычайным жыцці простых людзей. Але ж у пачатку мы сказалі, што казкі – гэта творы з элементамі фантастыкі. I на самой справе, у бытавых казках таксама заўсёды апісваюцца вельмі незвычайныя, фантастычныя, неверагодныя гісторыі, якіх ніколі не бывае ў жыцці, ці якія здараюцца вельмі рэдка. Напрыклад, гісторыя аб тым, як злая жонка ператварыла мужа ў сабаку, ці як селянін незнрок выліў у лужыну кісель і потым доўга шукаў яго разам з панам. У бытавых казках нават могуць сустракацца фантастычныя істоты – чорт ці чараўнік. Але, калі ў чарадзейных казках адразу бачна, што нейкая істота ці рэч незвычайная і яны выклікаюць захапленне ці жах менавіта сваёй незвычайнасцю і магічнасцю, дык у бытавых казках незвычайныя падзеі падаюцца на бытавым фоне, сярод звычайных рэчаў і з' яў і апісваюцца так, як быццам у іх няма нічога незвычайнага. Чорт у бытавых казках паводзіць сябе як звычайны чалавек. Героі, трапляючы ў дзіўныя сітуацыі, вядуць сябе так, як і ў штодзённым жыцці. I адна з галоўных прыкмет бытавых казак – гэта іх камічнасць, гумарыстычнасць. Бытавыя казкі заўсёды смешныя.

Незвычайныя з' явы не выклікаюць такога захаплення і жаху, як у чарадзейных, з-за таго, што яны пададзены ў смешным выглядзе. Але, як і ў чарадзейных, у бытавых казак заўсёды шчаслівы канец, галоўны герой заўсёды перамагае. Запішыце, калі ласка, у свае сшыткі: бытавыя казкі гэта казкі, у якіх незвычайныя падзеі пададзены на фоне звычайных, бытавых з' яў і пры ўдзеле простых людзей.

Вучні запісваюць.

Настаунік: Вы маглі заўважыць, што не ўсе казкі падыходзяць да гэтых трох відаў. Напрыклад, у казцы «Рэпка» нельга вызначыць, хто галоўныя героі – людзі ці жывёлы. А ў казцы «Калабок" галоўным героем увогуле з'яўляецца прадмет. Справа ў тым, што існуе яшчэ чацверты від казак – кумулятыўныя казкі. Вызначаць іх трэба па тым, што ў іх аснове, як і ў чарадзейных, ляжыць пэўная схема. Яна заключаецца ў тым, што дзеянне ў такіх казках уяўляе сабой ланцужок аднолькавых падзей. Уявіце сабе ланцужок, ен складаецца з аднолькавых звеньяў, якія прычэплены адно да аднаго. Так і ў кумулятыўных казках. Напрыклад, у казцы «Калабок» ланцужок аднолькавых падзей складаецца са спроб розных звяроў з'есці Калабка. А ў казцы «Рэпка» ланцужок утвараецца з людзей і жывёл, якія чапляюцца адзін за аднаго, каб выцягнуць рэпку: «дзедка за рэпку, бабка за дзедку, унучка за бабку і г. д.» Кумулятыўныя казкі можна яшчэ назваць «ланцужковымі». Запішыце азначэнне кумулятыўных казак: кумулятыўныя казкі – гэта казкі, дзеяннем якіх з′яўляецца ланцужок аднолькавых ці вельмі падобных падзей.

Вучні запісваюць.

2. Гутарка настаўніка з вучнямі. Актуалізацыя ведаў.

Настаўнік: Мы з вамі разгледзелі тэму "Вусная народная творчасць. Народныя казкі". Давайце праверым, як вы засвоілі гэты матэрыял. Адкажыце, калі ласка, на наступныя пытанні:

§ Што такое казка?

§ Якія існуюць віды казак?

§ Якія вы можаце назваць іншыя творы мастацтва, дзе выкарыстаны казкі (мастацкія фільмы, мультфільмы, жывапіс, камп' ютэрныя гульні).

3. Выразнае чытанне казак. Гутарка па змесце казак.

Вучні чытаюць невялікія ўрыўкi тэкстаў казак розных відаў, вызначаюць прачытаных казак. Бяруцца невялікія (у некалькі абзацаў) ўрыўкі з народных казак розных відаў. Вучні выразна чытаюць iх, а потым вызначаюць, да якога віду казак яны адносяцца. Можна, напрыклад, узяць найбольш выразныя часткі з казак «Як курачка пеўніка ратавала», «Хітры вол», «Ганарыстая варона», «Бацькаў дар», «Удовін сын», «Як мужык гусей дзяліў», «Кісель» (з кнігі «Беларускія народныя казкі»: Для дашкол. Узросту /Апрац. А. Якімовіча; Уклад. М.А. Казбярук; Маст. В.І. Валынец. – Мн.: Юнацтва, 1990).

Звяртаць увагу вучняў на тыповыя маўленчыя формулы (зачыны, канцоўкі і інш.), на статычнасць характараў персанажаў.

4. Работа з ілюстрацыямі.

Настаўнiк паказвае ілюстрацыi да казак розных мастакоў. Пытанне да вучняў: «Да казак якога віду мог быць намаляваны гэты малюнак?» (напрыклад, карціны В. Васняцова, К. Васільева і інш.).

Напрыклад, настаўнік паказвае карціну В. Васняцова « Іван Царэвіч і шэры воўк», кажа яе назву і задае пытанне: «Уважліва паглядзіце на гэтую карціну і скажыце, да якога віду казак яна можа быць ілюстрацыяй?».

Вучні: Гэтая карціна можа быць ілюстрацыяй да чарадзейных казак.

Настаўнік: А чаму вы так думаеце?

Вучні: Таму што тут галоўны герой – царэвіч, і імя «Іван Царэвіч» – тыповае для чарадзейных казак, і яму дапамагае чарадзейная істота – воўк.

5. Заключнае слова настаўніка.Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік: Сення на ўроку вы даведаліся аб тым, што такое вусная народная творчасць, як яна называецца па-інакш, што ўваходзіць у яе склад. Мы з вамі таксама разгледзелі адзін з найбольш цікавых і таямнічых жанраў фальклору – казкі, і вызначылі, якія існуюць віды казак. Вы навучыліся адрозніваць казкі розных відаў і пабачылі, якія могуць быць да іх намаляваны ілюстрацыі.

6. Дамашняе заданне.

Навучыцца добра, выразна чытаць казку « Легкі хлеб», пераказваць яе кароткі змест, вызначыць да якога віду казак яна адносіцца. Па жаданню: намаляваць малюнак па сваёй любімай казцы.

 

Раздел III. Предметные» формы воспитательной работы

3.1. География.

Географический КВН

Цель: Проверить общую эрудицию учащихся по географии; выявить самого эрудированного участника игры. Расширить кругозор учащихся в географии; развивать логическое мышление, внимание, познавательный интерес; дать возможность полнее реализовать себя, свои интересы и способности.

Оборудование: Плакаты с названием команд, на доске задания для команд.

Ведущий 1. Сегодня между командами сраженье.

Но пусть обид не будет среди вас,

Ведь победитель или побежденный

Сегодня будет кто-то среди вас.

Мы будем рады, если вы в сраженьях

Покажете находчивость свою

Уменья, знанья и веселье

Позволят вам сыграть вничью.

Ведущий 2. Не в театре телевизионном,

А среди наших школьных стен,

Начнем сейчас традиционный

Наш гео-КВН.

Ведущий 1. По традиции мы начинаем КВН с приветствия команд.

(Выступление команд)

Ведущий 2. Главными судьями нашей игры являются…

Ведущий 1. Каждый песнею сердечной

С кем-то делится порою:

Травы с полем, ива – с речкой,

Человек с родной землею.

Ведущий 2. Как бы он далеко ни был,

Манит вновь неповторимо:

Журавля – крутое небо,

Человека – край родимый.

Ведущий 1. И гордится каждый в мире

Тем, что всех ему милее:

Ветер – силой, поле – ширью,

Люди – Родиной своею!

Ведущий 2. Первым конкурсом нашего КВНа является конкурс «Разминка». Особенность конкурса заключается в том, что вам необходимо правильно определить по градусной сетке координат место нахождения объекта. (Читает задания и принимает ответы)

Ведущий 1 (Читает задания каждой команде)

1. 10 января 1821 г. русская экспедиция на судах «Восток» и «Мирный» открыла остров. Координаты его 690 ю. ш. и 910 з. д. Как он называется? (Остров Петра I).

2. На большом острове, центральная часть которого расположена на 190 ю. ш. и 470 в.д. водятся самые маленькие полуобезьяны (длина их тела 12 см.). Определите, какой это остров. (Мадагаскар).

(Ученик читает стихотворение о родном крае).

Ведущий 1. Пока команды готовятся к следующему конкурсу, мы просим членов жюри огласить итоги конкурсов: «Приветствие» и «Разминка».

Ведущий 2. Есть два разряда путешествий:

Один – пускаться с места вдаль,

Другой – сидеть себе на месте,

Листать обратно календарь. (А. Твардовский)

Ведущий 1. Привычка странствовать по картам, видеть в своем воображении разные места помогает правильно увидеть их в действительности. (К. Паустовский)

Этими словами мы начинаем наш следующий конкурс – «История», который посвящен эпохе Великих Географических открытий.

Ведущий 2 (читает задания каждой команде)

1. Из учебника географии вы знаете, что Христофор Колумб совершил четыре путешествия к берегам Америки. Каковы географические результаты его путешествия? В чем заключается историческое значение открытий великого мореплавателя?

2. Более года понадобилось одному мореплавателю, чтобы найти пролив, в существовании которого он был уверен. Более месяца, чтобы по этому полному опасности пути выйти в океан. Четыре месяца шли его корабли по неведомому океану, который он назвал Тихим. Достигнув неизвестных островов, названных позднее Филиппинскими, он вмешался в междоусобную войну и был убит. Много месяцев блуждали его корабли между островами огромного архипелага, разыскивая сказочные острова пряностей. Закупив пряности, корабли разделились: «Трини-дар» должен был вернуться в Испанию через вновь открытый Тихий океан, а «Виктория» – через Индийский океан, вокруг мыса Доброй Надежды.Кто этот мореплаватель? Какой пролив вывел его корабли в Тихий океан? Чем завершилось плавание? Каковы его результаты?

Ведущий 1. Пока команды работают, для вас прозвучит песня «Улыбка».

Ведущий 2. Анализ ответов команд по конкурсу «История».

Ведущий 1. Я летаю в разные края,

Кто же знает, где мы завтра будем?

Дождик привожу в пустыню я,

Солнце раздаю хорошим людям.

Почему, дружок? Да потому,

Что я жизнь учил не по учебникам,

Просто я работаю Волшебником.

Строчками из этой замечательной песни мы открываем следующий конкурс нашей игры «Эрудит».

Ведущий 2. Эрудыты, эрудыты:

Хто ж такия эрудыты?

А, магчыма, гэта вы,

Калi веды набылі,

Логіку мыслення прымянілі.

І праз нейкi пэўны час,

Дасце правільны адказ.

Вопросы для конкурса «Эрудиты» для первой команды.

1. Как называется место открытой разработки полезных ископаемых? (Карьер)

2. Какое самое глубокое озеро в Евразии? (Байкал.)

3. Назовите основные части горы. (Подножье, склоны, вершина.)

4. Что такое гейзер? (Фонтан горячей воды, который бьет из-под земли.)

5. Какой прибор регистрирует колебания земной поверхности? (Сейсмограф.)

6. Что такое эрозия? (Процесс разрушения почвы под воздействием воды и ветра.)

7. Какой город был столицей Российской Империи? (Санкт-Петербург.)

8. Из какой страны пришло кимоно? (Из Японии.)

 

Вопросы для второй команды:

1. Где находится Северный полюс? (В Арктике.)

2. Что такой оазис? (Участок пустыни, имеющий водоемы.)

3. Что такое полуостров? (Часть суши, с трех сторон омываемая вдой.)

4. Какую часть поверхности Земли составляют моря? (71%)

5. Что такое экватор? (Это условная линия широты, проходимая по поверхности земли на равном расстоянии от Северного и Южного полюсов.)

6. Что такое дельта реки? (Устье реки, расширенное наносами песка и ила.)

7. Какой город является столицей Армении? (Ереван.)

8. Назовите столицу Японии. (Токио.)

Ведущий 1. Для подведения итогов слово предоставляется жюри.

Ведущий 2. А путь и далек и долог,

И нельзя повернуть назад…

Держись, капитан,

Крепись, капитан,

Ты – ветра и солнца брат.

А сейчас традиционный конкурс любого КВНа «Конкурс капитнов».

Вопросы для капитанов:

1. Какова основная причина океанических течений?

а) географическое положение океана;

б) нагревание воды Солнцем;

в) подземные водные источники;

г) постоянные ветры;

д) все выше перечисленные причины.

2. Почему пресная вода на Земле не иссякает?

а) существуют океаны и моря;

б) существуют реки и озера;

в) существуют ледники;

г) существуют почвенные и подземные воды;

д) существует круговорот воды в природе.

3. Какова основная причина морских приливов?

а) океанические течения;

б) притяжение воды Луной;

в) перепад температур морской воды;

г) ветры.

д) все вместе взятое.

4. В каких состояниях существует вода в природе?

а) жидком;

б) твердом;

в) газообразном;

г) во всех названных состояниях.

5. В каком состоянии воды в природе больше?

а) твердом;

б) жидком;

в) газообразном;

г) гигроскопическом.

6. Назовите материк, омываемый четырьмя океанами?

а) Евразия;

б) Африка;

в) Австралия;

г) Северная Америка;

д) Южная Америка.

7.В каком из перечисленных морей наибольшая соленость воды?

а) Черном;

б) Средиземном;

в) Каспийском;

г) Красном;

д) Карибском.

8.Что такое архипелаг?

а) коралловые острова;

б) материковые острова;

в) вулканические острова;

г) группа островов.

(Жюри оценивает конкурс капитанов)

Ведущий 1. На уроках географии вы совершали заочные путешествия по странам и континентам. Следующий наш конкурс «Узнай меня». Вашему вниманию предлагается описание нескольких стран. Вам необходимо узнать эти страны и их столицы.

1. Большая по площади и разнообразная по природным условиям страна. На ее территории расположено величайшее озеро мира. Новый год в этой стране можно встретить несколько раз. (Россия, Москва.)

2. В рельефе этой страны преобладают холмистые равнины. На ее территории находится национальный парк, где обитает редкое животное весом в 1000 кг. Сама страна занимает центр Европы. (Беларусь, Минск.)

3. Страна с мягким климатом. Ласковое море омывает ее берега. Пляжи и курорты известны во всем мире. (Болгария, София.)

4. На территории этой страны расположены горы Карпаты. Из полезных ископаемых наиболее значительны запасы нефти и газа. Бывают землетрясения. Главная зерновая культура – кукуруза. (Румыния, Бухарест.)

5. Самая большая по населению страна мира. По ее территории протекают величайшие реки мира. Основная сельскохозяйственная культура – рис. (Китай, Пекин.)

6. Страна расположена в центре Азии. Имеет континентальный и резко континентальный климат. Основное занятие населения – животноводство. (Монголия, Улан-Батор.)

7. (Подводятся итоги конкурса.)

Ведущий 2. Пока идет подготовка к конкурсу «Домашнее задание» мы загадаем младшим школьникам загадки.

Голубой аэропланчик

Сел на желтый одуванчик. (Стрекоза.)

 

Тонкий стебелек у дорожки,

На конце его – сережки.

На земле лежат листки –

Маленькие лопушки.

Нам он как хороший друг,

Лечит раны ног и рук. (Подорожник.)

 

Стоял на крепкой ножке,

Теперь лежит в лукошке. (Гриб.)

 

Царицей цветов я зовусь,

На вид я прекрасна, нежна,

Но тронешь меня невзначай,

Почувствуешь, как я сильна. (Роза.)

 

На плечах Игнашки

Сорок три рубашки –

Все из ткани отбеленной,

А поверх – пиджак зеленый. (Кочан капусты.)

 

Туча скрыла солнца свет,

Рухнул мост, а щепок нет. (Радуга.)

 

Приходил – стучал по крыше,

Уходил – никто не слышал. (Дождь.)

 

Ведущий 1. Итоговым конкурсом нашего КВНа будет конкурс «Домашнее задание». Тема его – взаимосвязь с другими науками, точными и неточными. (Команды показывают инсценировки «Тиха украинская ночь» и «Гадание цыганки».)

Ведущий 2. А сейчас мы попросим уважаемое жюри огласить итоги нашей игры.

(В заключение звучит песня «Маленькая страна».)

 

Игра «Вокруг света за один вечер»

Цель: Расширить и углубить знания учащихся, направляя их на поиск дополнительных источников информации по географии; развивать творчество детей при выполнении нестандартных заданий; воспитывать чувство коллективизма, дисциплинированность.

 

Оборудование: кубик с разноцветными гранями, цифровое табло, конверты с вопросами, подарки для победителей.

Ход игры.

Для проведения игры класс делится на две команды. В качестве зрителей приглашаются учащиеся других классов. Игра проводится с помощью кубика с разноцветными гранями. Каждому гейму соответствует свой цвет грани и конверт с вопросами: зеленый – «По странам и континентам», красный – «Самое, самое в мире…», синий – «Занимательная география», коричневый – « Вселенная», желтый – « Географические загадки», белый – «Счастливый случай».

Правила.

Вопросы задаются поочередно каждой команде. За правильный ответ – один балл. Когда выпадает грань «Счастливый случай», команда получает 3 балла. Жюри на табло отмечает количество набранных баллов.

Гейм 1. «По странам и континентам»

Всем командам задается одинаковое количество вопросов. Один из организаторов игры бросает кубик и называет соответствующую тему. Ведущий выбирает соответствующий конверт и задает команде вопрос, на который необходимо ответить как можно быстрее. Если вопрос лекий, то на него отвечает тот, кто знает ответ. Если вопрос трудный, то команде дается определенное время на его обсуждение. Когда вопросы исчерпаны, можно провести музыкальную паузу.

Вопросы первой команде:

1. Страна, имеющая форму сапога? (Италия.)

2. Какое государство называют сердцем Альп? (Швейцария.)

3. Какая страна расположена в двух частях света – Европе и Азии? (Турция.)

4. Какая страна является родиной вальса? (Австрия, Вена.)

5. Название самого большого в мире острова, почти полностью покрытого льдом, переводится как «зеленая страна». Что это за остров? (Гренландия.)

Вопросы второй команде:

1. Какой северный остров лежит в двух полушариях? (о. Врангеля.)

2. В честь какого животного назван один из островов близ Австралии? (о. Кенгуру.)

3. Какое озеро России называется морем? (Каспийское.)

4. В какой стране есть три Китая? (Польша.)

5. Назовите два наиболее известных вулкана в Европе. (Везувий, Этна.)

Гейм 2. «Самое, самое в мире…»

На ответы дается по 30 секунд. Вопросы задаются самые простые, требующие односложных ответов. Гейм выигрывает команда, ответившая на большее количество вопросов.

Вопросы первой команде:

1. Самая длинная река в мире? (Нил.)

2. Самая большая пустыня в мире? (Сахара.)

3. Высочайший в мире водопад? (Анхель.)

4. Самая глубокая в мире впадина на суше? (Впадина Мертвого моря.)

5. Самая полноводная река? (Амазонка.)

Вопросы второй команде:

1. Самое глубокое озеро в мире? (Байкал.)

2. Самый большой остров? (Гренландия.)

3. Самый большой в мире полуостров? (Аравийский.)

4. Самая высокая в мире гора? (Эверест.)

5. Самое мелкое в мире море? (Желтое.)

Гейм 3. «Занимательная география»

Вопросы первой команде:

1. Название какой страны оканчивается на три «я»? (Австрия.)

2. Они носят одно название – страна и головной убор. (Панама.)

3. Река, носящая название хищного животного. (Тигр.)

4. Какой полуостров говорит о своей величине? (Ямал.)

5. Какую цепь невозможно поднять? (Горную.)

Вопросы второй команде:

1. Каким поясом не подпояшешься? (Климатическим.)

2. Каким мысом можно «копать»? (Мыс Лопатка.)

3. Какой город «летает» (Орел.)

4. Какую реку можно «срезать ножом»? (Река Прут, Молдова.)

5. Какой город в Японии сам заявляет о себе, что он не одет? (Нагойя.)

Гейм 4. «Вселенная»

Вопросы первой команде:

1. Древнегреческий астроном, который в 280 г. до н.э. предположил, что Солнце, а не Земля является центром Солнечной системы? (Архимед.)

2. На какой планете сутки приблизительно равны ее году? (Венера.)

3. На какой планете обнаружены русла высохших рек? (Марс.)

4. Верхний слой земной атмосферы? (Ионосфера.)

5. Самая большая планета Солнечной системы? (Юпитер.)

Вопросы второй команде:

1. Какой элемент вращается вокруг Солнца? (Уран.)

2. Почти 5 веков назад этот польский ученый «убрал» земной шар из Центра Вселенной и поместил его на околосолнечную орбиту. Кто этот ученый? (Н. Коперник.)

3. Имя эта планета получила от жуликоватого древнеримского бога, покровителя торговцев и мошенников. Как называется эта планета? (Меркурий.)

4. Расстояние от Земли до Луны? (384 тыс. км.)

5. Раскаленный плазменный шар, типичная звезда-карлик? (Солнце.)

Гейм 5. «Географические загадки»

Вопросы первой команде:

1. Первый слог мой каждый знает,

В классах он всегда бывает.

Вы к нему союз прибавьте,

Сзади дерево поставьте.

Чтобы целое узнать,

Город нужно вам назвать. (Мелитополь.)

2. Поверьте мне, загадка эта

Весьма проста и несложна:

Я с «у» – далекая планета,

А с «и» – я в Азии страна? (Иран.)

3. Ты меня, наверно, знаешь,

Я сказки Пушкина герой.

Но если «л» на «н» сменяешь

Сибирской стану я рекой. (Енисей.)

Вопросы второй команде:

1. Обычно я зверька скрываю,

Хоть и узка, но глубока.

А если буквы переставишь,

То я – французская река. (Рона.)

2. С птицы начинается,

Зверьком кончается.

Как город называется? (Воронеж.)

3. К торжественному крику

Прибавь согласный звук,

Чтоб протянулись горы

С севера на юг. (Урал.)

Анализ и итоги мероприятия.

Викторина «Вперед, географ!»

Цель: проверить общую эрудицию детей по географии, выявить самого эрудированного участника игры; развивать у детей логическое мышление, внимание, смекалку, память; воспитывать организованность, уважение друг к другу.

Ход мероприятия.

Есть 15 вопросов с четырьмя вариантами ответов на каждый. Правильный ответ на первый вопрос позволяет участнику игры перейти на уровень второго вопроса. Правильный ответ на второй вопрос – перейти на уровень третьего вопроса и т. д.

При неправильном ответе участник игры выбывает, набранные уровни и баллы к этому моменту «теряются». Но у участника есть две «несгораемые» цифры 5 и 10. Набранные баллы на эти «несгоревшие» цифры дают участнику возможность получить поощрительный приз.

Все призы за каждый уровень. Вопрос находится в черных ящиках, то есть участник игры не знает, что ему достанется за данный балл в случае, если он согласится взять приз на очередном этапе.

Призы могут быть такими: ластик, карандаш, линейка, ручка, блокнот, жевательная резинка и т. д.

Участник игры может воспользоваться тремя подсказками:

1. «Пятьдесят на пятьдесят» – в этом случае ведущим закрываются два неверных варианта ответа и игрок должен выбрать правильный ответ из оставшихся двух.

2. «Обращение к аудитории» – это возможность попросить совета у класса, наблюдающего за игрой. Чтобы организовать голосование аудитории, необходимо каждому зрителю раздать четыре карточки разного цвета (каждый цвет карточки соответствует букве: А – зеленый, Б – красный, В – желтый, Г – синий). Помощники ведущего игры должны посчитать количество поднятых вверх зрителями карточек каждого цвета и объявить полученный результат.

3. «Звонок другу» – это вопрос, на который участник затрудняется ответить. Вопрос задается его другу, присутствующему среди зрителей. Для ответа на него у участника есть лишь 30 секунд.

Для участия в игре предварительно проводится отборочный тур. Для этого все желающие участвовать в сражении должны написать очередность вариантов ответов на вопросы:

1. Расположите эти океаны, начиная с самого большого.

а) Индийский;

б) Тихий;

в) Северный Ледовитый;

г) Атлантический (б, г, а, в).

2. Расположите эти материки, начиная с наименьшего.

а) Евразия;

б) Северная Америка;

в) Африка;

г) Австралия (г, б, в, а).

3. Расположите основные эпохи горообразования во временной последовательности от самых древних до самых молодых.

а) Альпийская;

б) Герцинская;

в) Мезозойская;

г) Каледонская (г, б, в, а).

4. Расположите географические пояса в той последовательности, в какой они сменяют друг друга в Северном полушарии в направлении с юга на север.

а) умеренный;

б) тропический;

в) экваториальный;

г) арктический (в, б, а, г).

Ведущий: Итак, вам предстоит ответить на 15 вопросов разной степени сложности. Если вы не знаете ответа, можете воспользоваться тремя подсказками или взять поощрительный приз за данный вопрос.