З гісторыі развіцця афіцыйна-дзелавога стылю

З гісторыі развіцця афіцыйна-дзелавога стылю Б еларуская мова была дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім на працягу некалькіх стагоддяў. На ёй створана багатая літаратура розных стыляў і жанраў. Сапраўднага росквіту дасягнула таксама беларускае справаводства і заканадаўства. Выдатнае месца сярод прававых актаў займае Літоўскі Статут (рэдакціі 1529, 1566, 1588 гг.). Напэўна, усў гэта меў на ўвазе Янка Купала, калі пісаў, што даўней беларуская мова “свае правы чужым дыктавала”. У афіцыйных дакументах Вялікага княства Літоўскага замацавалася тэрміналогія, устойлівыя юрыдычныя формулы, характэрныя для справавой мовы ўсходнеславянскага перыяду (грамота, міръ, правда, посолъ, договоръ чинити, а се я , а при том были сведци). Узніклі і новыя моўна-стылёвыя сродкі, галоўным чынам на аснове жывой гаворкі народа: доводъ, держава, помства, властность, громада, врядникъ, пригонъ, пригонные люди. Беларуская мова папаўнялася тэрмінамі з польскай, лацінскай і іншых моваў: рада, скарга, дэкрэт, канстытуцыя, апеляцыя.

Канец XVII-XIX стст. Былі неспрыяльныя для беларускай мовы наогул і справаводства ў прывтнасці: яно было выцеснена спярша польскім, а потым – рускім. Таму калі на пачатку ХХ ст. паўстала задача адраджэння беларускай мовы, то асноўная апора была на жывую гаворку народа і на ўзнаўленне занядбанных літаратурна-пісьмовых традыцый.

Значны ўклад у развіццё грамадска-палітычнай і афіцыйна-справавой лексікі і фразеалогіі зрабілі ўдзельнікі палітычных рухаў, культурна-асветніцкіх, дабрачынных аб’яднанняў. У 20-ыя гады разгарнулася інтэнсіўная распрацоўка і ўпарадкаванне беларускай нацыянальнай тэрміналогіі. Тэрміналагічная камісія Інстытута беларускае культуры падрыхтавала і выдала 24 галіновых выпуску.

Тэрміналогія права падаецца ў Х выпуску, грамадазнаўства – у ХІ. Пасля рэарганізацыі Інстытута тэрміналогіі права была другі раз перагледжана ў камісіі дзеля вывучэння савецкага будаўніцтва ў чэрвені-ліпені 1925 года. У часе перагляду былі зроблены некаторыя папраўкі, у аснове якіх паклалі дослед удзельнікаў камісіі, практычных працоўнікаў у галіне савецкага будаўніцтва, які яны сабралі за часы сваёй працы ў дзяржаўных установах Беларусі. У 20-ыя гады выйшлі з друку кнігі, спецыяльна прысвечаныя справаводству. “Падручнік справаводства сельскіх і местачковых саветаў. Выпуск першы” складзены на аснове падручніка справаводства, “шырока ўжыванага ў РСФСР”. Аналагічна рыхтаваўся “Падручнік справаводства раённых выканаўчых камітэтаў. Выпуск першы (Мн 1926). У гэтыя кнігі ўвайшлі агульнае справаводства, адміністрацыйнае, паштовае справаводства, узоры трафарэтаў, штампаў і інш. Такім чынам, ўзоры папер, дакументаў, распрацаваныя ў рускім справаводстве, пераносіліся на беларускую глебу. Нацыянальная спецыфіка выяўлялася ў лексічным напісанні, у марфалогіі і сінтаксісе. Апрача агульных тэрмінаў, ўжываюцца шматлікія больш прыватныя словы і выразы: уступныя і выходныя паперы, прыняцце, перадача і адасланне папер, паказанне сапраўднага адрасу, адрасаваць на ўстанову, на папярэднюю перапіску, мы, загад, імя, па бацьку, выдаткі, ліст. Замацоўваліся беларуская тэрміналогія і ў кнізе Сяргея Серады “Дзелавод.

Узоры афіцыйных папер, слоўнік тэхнічна-канцылярскіх выразаў і іншыя патрэбныя ў дзелаводстве веды”. Вось некалькі прыкладаў: даручэнне на атрыманне грошай, запіс аб нараджэнні, пасведчанне асабовае, просьба пра дазвол насіць зброю, заява, разрахунак”. Аснова сучаснай бухгалтарскай тэрміналогіі вызначаны таксамі ў 20-ыя гады. Інстытут беларускае культуры быў распрацаваны і апублікованы ў 1928 годзе “Слоўнік бухгалтарскае тэрміналогіі”, у якім змешчаны 1642 рускіх тэрміны і адпаведная колькасць беларускіх. Скопинов Артем.