рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Белорусский фольклор

Белорусский фольклор - раздел Искусство, Змест: 1. Уводзіны…2. Беларуская Вусна-Паэтычная Творчасць……….3. Каляндарна-А...

Змест: 1. Уводзіны…2. Беларуская вусна-паэтычная творчасць……….3. Каляндарна-абрадавая паэзія…4. Замовы… 5. Прыказкі і прымаўкі… 6. Загадкі…7. Казкі… 8. Легенды і паданні…9. Анекдоты, жарты, гумарэскі… 10. Прыпеўкі… 11. Пазаабрадавыя песні… 12. Балады… 13. Народны тэатр….12 14. Заключэнне… 15. Прыклады….14 16. Спіс літаратуры… 18 Ёсць ў простай яго [селяніна] думцы, ў шчырай наіўнай ноце яго песні, у яе прыродных танах якаясь невядомая любасць, чароўная сіла, якая прымушае шыбка біцца сэрца; захапляе, уракае, нават самой прастатой цешыць.

Аляксандр Рыпінскі. Уводзіны. Яшчэ задоўга да таго, калі мастацкае слова было зафіксавана ў помніках пісьменнасці, народ выяўляў свае настроі і думы ў песнях, казках, легендах і паданнях, якія былі першымі праявамі яго мастацкай творчасці. Песні, казкі, паданні на працягу многіх гадоў і стагоддзяў свайго бытавання перадаваліся, станавіліся выдатнымі творамі мастацтва. Ў іх адлюстроўваліся ўсе найважнейшыя асаблівасці народнага жыцця з самых далёкіх часоў: барацьба чалавека з прыроднай стыхіяй, яго мары, меркаванні, любоў да радзімы і нянавісць да ворагаў, глыбокі антымізм. Многія фальклорныя творы ствараліся і бытавалі пры пэўных акалічнасцях ¬–¬ у час свят, працы.

Яны суправаджалі працоўную дзейнасць чалавека (працоўныя песні), дапамагалі ў выхаванні дзяцей (песні-калыханкі, дзіцячыя песні, загадкі, казкі), перадавалі новым пакаленням жыццёвы вопыт і мудрасць (легенды, паданні, прымаўкі, прыказкі і інш.). Пашыраючыся і ў пазнейшы час, фальклорныя творы ўплывалі нават на развіцце пісьмовай літаратуры.

Вусная паэзія народа заўсёды жывіла паэзію і літаратараў, і пісьменнікаў, была невычэрпнай крыніцай ідэй, вобразаў, спосабаў мастацкага адлюстравання жыцця беларускага народа.

Вусная народная творчасць – важнейшая частка духоўнай культуры народа – надзвычай добра захавалася не толькі ў памяці беларусаў, але і ў актыўным бытаванні, адыграла вялікую ролю ў нацыянальнай самасвядомасці, ў развіцці літаратуры і мастацтва; яна плённа ўплывае і сёння на працэсы нацыянальнага адраджэння. Тэрмін фальклор, які ўзнік у сярэдзіне XIX ст у перакладзе азначае народная мудрасць. Фальклор у яго вузкім, філалагічным значэнні – адзін з відаў народнага мастацтва, які адлюстроўвае рэчаіснасць у вобразах, створаных пры дапамозе паэтычных слоў. Фальклорны працэс заўсёды адбываецца ў межах традыцыі, абапіраецца на папярэдні вопыт, выкарыстоўвае мастацкія каштоўнасці, якія належаць усяму народу.

Фальклор узнік раней, чым пісьменнасць і, натуральна, бытаваў толькі ў вуснай перадачы. Або і са з’яўленнем пісьменнасці доўгі час перадача з вуснаў у вусны таксама была адзіным шляхам распаўсюджвання фальклору. Але народ знаёміўся не толькі з песняй, казкай, прыказкай, прымаўкай, легендай, але і з узорамі лепшай пісьмовай літаратуры.

Калектыўнасць, вуснае бытаванне, варыянтнасць – рысы, уласцівыя толькі фальклору і якімі ён прынцыпова адрозніваецца ад мастацкай літаратуры. Фальклорныя творы адрозніваюцца ад твораў пісьмовай літаратуры і некаторымі асаблівасцямі мастацкай формы. Гэта ў першую чаргу традыцыйная паэтыка, выпрацаваная народам на працягу стагоддзяў. Традыцыйная народная сімволіка, разнастайныя формы, пастаянныя эпітэты, метафары, параўнанні і іншыя віды тропаў, асаблівасці кампазіцыі надаюць вуснай паэзіі спецыяльны каларыт.

Гэтыя мастацкія сродкі характэрны і для старадаўніх класічных форм народнай творчасці, і для многіх твораў, што ўзнікаюць у наш час, хаця, бясспрэчна, паэтыка сучаснага фальклору набывае і новыя рысы. Фальклор нясе ідэі справядлівасці і сацыяльнай роўнасці, перадае адносіны народа да важнейшых падзей, выказвае цікавасці працоўных. Творы адлюстроўвалі і ўслаўлялі барацьбу супраць прыгнёту, супраць іншаземных захопнікаў. У творчасці кожнага народа ёсць свае непаўторныя рысы, якія ўтвараюць народную спецыфіку фальклора.

Разам з тым многія творы, складзеныя рознымі народамі, падобныя. Прычынамі такога падабенства з’яўляюцца агульнасць законаў развіцця чалавечага мыслення, свядомасці людзей і мастацкай творчасці, асабліва ў падобных умовах жыцця. Беларуская вусна-паэтычная творчасць Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць таксама мае шмат агульнага з творчасцю іншых народаў свету і ў той жа час уносіць у сусветную скарбніцу народнай паэзіі свой пэўны ўклад, канкрэтнае значэнне якога становіцца відавочным пры разглядзе асноўных этапаў развіцця беларускага фальклору і асобных яго жанраў. Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць прадстаўлена амаль усімі жанрамі: каляндарная і сямейна-абрадавая паэзія, казкі, паданні і легенды, прыказкі і прымаўкі, загадкі, замовы, народны тэатр у розных яго відах, сацыяльна-бытавая лірыка. Не было ў беларускім фальклоры такіх твораў, як быльны або думы, спецыфічных для рускага і ўкраінскага фальклору.

Але беларускі народ таксама стварыў свой гераічны і гістарычны эпас, які хаця і не набыў адзінай жанравай формы, аднак даволі поўна адлюстроўваў многія гераічныя старанні нашага мінулага.

Нацыянальны каларыт беларускаму фальклору надаюць паэтычныя вобразы волатаў і асілкаў, асобныя мастацкія сродкі, паэтычная мова. Фальклор з’явіўся першай паэтычнай школай многіх выдатных пісьменнікаў. Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча, М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа і многіх іншых вядомых беларускіх паэтаў і празаікаў непарыўна звязана з народнай паэзіяй і па сутнасці выкарыстана з яе. І вось што гаварыў Я. Купала аб фальклоры: “Кнігі абудзілі маю фантазію… Але больш за ўсё, я думаю, зрабілі на мяне ўплыў беларускія народныя казкі, якія я чуў у маленстве… Не толькі блізкасць да народа, з якім я падзяляў і гора, і радасць, але і народная торчасць, з якой я знаёміўся, слухаючы ад блізкіх мне людзей казкі і інш безумоўна рабіла на мяне свой уплыў у сэнсе развіцця фантазіі.” Беларуская вусна-паэтычная творчасць глыбока і ўсебакова раскрывае веліч мастацкага генія народа, прыгажосць яго маральнага аблічча, высакароднасць ідэалаў, самаадданую барацьбу за іх ажыццяўленне.

Разам з іншымі відамі народнага і прафесійнага мастацтва яна з’яўляецца важнейшым духоўным набытам нацыі, адным са сродкаў выхавання яе сама-свядомасці. Падзяліць вусныя народныя творы па часе іх з’яўлення немагчыма, бо ў адным і тым жа творы можна знайсці нешта ад розных часоў, сувязь самой мінуўшчыны з цяперашнім жыццём. Таму лепш разглядаць паасобна віды вуснай народнай творчасці. Каляндарна-абрадавая паэзія Каляндарна-абрадавая паэзія – від фальклору, які суправаджаў аграрныя святы і працу земляроба на працягу гаспадарчага года. Вытокі каляндарна-абрадавай паэзіі – у родавым грамадстве.

У самым старажытным пласце каляндарных абрадаў, павер’яў, песень ужо адбіўся культ Сонца. Не выпадкова і найбольшыя земляробчыя ўрачастасці, святкаванні, у першую чаргу каляды, купалле, прыпадалі на зімовае і летняе сонцастаянне.

Назіранні старажытнага чалавека над кругазваротам сонца, зменамі ў прыродзе, біялагічнымі цыкламі раслін склаліся ў цэлую сістэму поглядаў, якія знайшлі выяўленне ў аграрна-магічных абрадах, павер’ях, каляндарных прыкметах, прыказках, песнях.

Чалавек першабытнага грамадства імкнуўся разгадаць таямніцы прыроды, паўплываць на іх дзеля захавання роду, каб забяспечыць аснову дабрабыту сям’і – вырасціць і сабраць ураджай, захаваць статак, спадзяваўся дасягнуць гэтага заклінаннем, магічным словам, абрадавым рытуалам.

З развіццём грамадства каляндарна-абрадавая паэзія шырока адлюстроўвала ў сабе працоўную дзейнасць земляроба, маральна-этычныя ўяўленні народа, паэтычны погляд на свет, прыроду, чалавека. Паэзія беларускага земляробчага календара ўключае звыш 20-ці жанравых і групавых песенных разнавіднасцей. Яна буйна развівалася, добра захавалася і складае своеасаблівы феномен беларускай нацыянальнай паэтычна-песеннай культуры.

Цыклізацыя каляндарна-абрадавай паэзіі абумоўлена кругазваротам ў прыродзе, чаргаваннем пор года. У паэзіі беларускага земляробчага календара вылучаюцца чатыры вялікія цыклы: веснавы, летні, асенні, зімовы. Кожная пара года, кожны сезонна-вытворчы перыяд мелі адпаведныя абра-ды, звычаі, павер’і, песеннае суправаджэнне. Агульнай у іх была шырокая аграрная аснова, мэтавая ўстаноўка, паасобныя матывы, што вынікалі з яе. Усе каляндарныя абрадава-песенныя комплексы былі прасякнуты думкай аб будучыні роду, сям’і, клопатам пра тое, каб у найспрыяльнейшы час засеяць ніву, вырасціць і захаваць ад стыхій ураджай, зберагчы статак ад паморку і дзікіх звяроў, у пару сабраць плён. Аднак толькі гэтай, галоўнай, функцыяй змест каляндарна-абрадавай паэзіі не вычэрпваўся. Мела яна і гулліва-пацешлівае прызначэнне, а таксама немалое эстэтычнае значэнне.

Зімовы перыяд у сялянскім каляндары меў падрыхтоўчы характар.

Абрады і песні зімовага цыкла былі накіраваны на тое, каб загадзя, наперад паўплываць на будучы ўраджай, захаваць азімыя пасевы, рунь на палях. Веснавыя абрады і песні павінны былі асвячаць сабою асабліва адказны перыяд у жыцці старажытнага земляроба – пачатак палявых работ, час веснавых усходаў, выгану жывёлы на пашу. Летнія абрады і песні прызначаліся зберагчы збажыну ў пару даспявання, паспрыяць паспяховаму збору ўраджаю. Асенні перыяд земляробчага каляндара быў бедны на абрады.

Звязаны з уборкай яравых, выбаркай, апрацоўкай ільну, засяваннем азімых – заканчэннем палявых работ, ён характарызаваўся дамінаваннем у песнях перадвясельных матываў, развіццём у іх моцнага лірычнага пачатку. Замовы. Замовы (у народзе яшчэ называюць загаворамі, нагаворамі, шэптамі) – гэта славесныя формулы, якім надавалася магічнае значэнне. Замовы – від народнай творчасці, які ў сучасны момант у жывым бытаванні амаль не сустракаецца. У мінулым замовы былі шырока распаўсюджаны ў быце і мелі чыста ўтылітарнае значынне: з дапамогай слова, магічнага дзеяння ператварыць жаданае ў рыальнасць, падобным выклікаць падобнае.

Нягледзячы на пашыранасць сярод сялянства, замовы больш за ўсё знаходзіліся на ўзбраенні вузкай групы людзей – “прафесіяналаў”, так званых шаптуноў, чараўнікоў, ведзьмароў, якія з мэтай замацавання ў насельніцтва веры ў магічную сілу слова нярэдка выкарыстоўвалі рацыянальныя сродкі народнай медыцыны, чым забяспечвалі больш устойлівае месца гэтаму віду творчасці ў народзе.

Прынята дзяліць замовы на некалькі тыматычных груп: 1. Замовы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека (паляванне, рыбацтва, пчалярства, збор ягад, грыбоў, захаванне жывёлы, ураджаю); 2. Замовы супраць хвароб; 3. Замовы, звязаныя з сямейнымі адносінамі і прыватным бытам (сюды адносяцца таксама прысушкі і адсушкі – любоўныя замовы); 4. Замовы, звязаныя з грамадскімі адносінамі і г.д. Замовы каштоўныя тым, што ў іх знайшлі адлюстраванне асаблівасці гаспадарчага, грамадскага і духоўнага жыцця чалавека.

Яны з’яўляюцца помнікамі мастацкага слова народа. Прыказкі і прымаўкі. У афарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі багаты працоўны і жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогію і светапогляд, маральна этнічныя і эстэтычныя ідэалы. Прыказкі і прымаўкі ўзніклі яшчэ ў дакласавым грамадстве. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні пра сусвет, прыроду, чалавека, расліны, жывёл. Кожная эпоха пакідае пасля сябе велізарныя пласты прыказак і прымавак: у іх адлюстроўвалася жыццё ў часы прыгону, ва ўмовах жорсткай капіталістычнай эксплуатацыі, раскрываюцца карэнныя змены ў жыцці і побыце народа ў сучаснасці. Ў прыказках і прымаўках эпохі феадалізму выразна адбілася тэма прыгоннага жыцця, паказана стаўленне народа да паноў і іх падданых.

Прыказкі вучаць любіць свой край, Радзіму, яе герояў і ненавідзець ворагаў. Трапна выказвае народ свае думкі пра шчасце, лёс і долю, дабро і зло. Увогуле, прыказкі і прымаўкі – гэта своеасаблівая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі. Загадкі. Загадка – кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з’явы, якое даецца, як правіла, у форме пытання і адгадваецца па другарадных адзнаках, па прыкметах падабенства.

Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі – развіваць ў чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычны погляд на рычаіснасць. У мінулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей, іншасказальная, загадкавая форма з поспехам выкарыстоўвалася ў ваенных і пасольскіх справах.

Загадкі, песні-загадкі надзвачай шырока ўжываліся ў вясельных абрадах, напрыклад, з мэтай “праверкі” разумовай сталасці жаніха. Доўгімі зімовымі вечарамі моладзь і старэйшыя людзі, сабраўшыся ў якой-небудзь хаце, арганізоўвалі займальныя спаборніцтвы загадачнікаў. Яна пашырала кругагляд чалавека, развівала яго фантазію, кемлівасць, назіральнасць, трэніравала памяць, прывучала да развагі, аналізу. Цяпер гэты старажытны жанр страціў сваю сур’ёзную актыўна-грамадскую функцыю і стаў сродкам забавы і пацехі – творчасцю дзяцей і для дзяцей.

Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстравала гаспадарчую і працоўную дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, быт, працу, фауну, флору, будову сусвету і да нашых дзён мае вялікае эстэтычна-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей. Казкі. Сярод апавядальных жанраў беларускай вуснапаэтычнай творчасці шырынёй ахопу жыццёвых з’яў, глыбінёй абагульнення, яркасцю створаных вобразаў вылучаюцца казкі. Тэрмін “казка” аб’ядноўвае розныя па форме і зместу апавядальныя творы: пра жывёл і птушак, пра фантастычных пачвар і непераможных асілкаў, пра кемлівага сялянскага сына Несцерку і ненажэрных крывасмокаў-паноў, пра хітруна-злодзея і служкаў культу, пра мудрую дзяўчыну і языкатую жонку і інш. Сярод розных, але ў асноўным блізкіх паміж сабой азначэнняў казкі, якія прыводзяцца ў навуковай літаратуры, найбольш прыдатным можна лічыць наступнае: казка – гэта мастацкае вуснае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або авантурна-навелістычнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць пры дапамозе мастацкай выдумкі і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс. Казкі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і заўсёды былі непарыўна звязаны з шматгранным жыццём народа, яго барацьбой з сіламі прыроды, а ў класавым грамадстве – за роўнасць, сацыяльную справядлівасць. Казкі як творы сапраўднага мастацтва задавальнялі эстэтычныя запа-трабаванні народа і ў той жа час былі важным сродкам пазнання навакольнага свету і абагульнення працоўнага вопыту многіх пакаленняў, а таксама сродкам выхавання.

Класіфікацыя казак даволі ўмоўная. Звычайна іх падзяляюць на казкі аб жывёлах, чарадзейныя, або міфічныя, і сацыяльна-бытавыя.

Кожная з груп беларускіх казак вылучаецца асаблівасцямі зместу, сістэмай вобразаў, характэрнымі прыёмамі мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Усім ім уласціва высокае паэтычнае майстэрства.

Беларускія казкі маюць шмат агульнага з казкамі іншых народаў, асабліва славян, але ў той жа час узбагачаюць казачны эпас славянскіх народаў новымі сюжэтамі, ідэямі, вобразамі. Ў наш час казачная традыцыя паступова затухае, але многія казкі трывала захоўваюцца ў народным рэпертуары і па-ранейшаму выконваюць значную ролю ў выхаванні падрастаючага пакалення.

У апошнія гады ў розных раёнах Беларусі было запісана шмат гэтых твораў, у асноўным казкі пра жывёл і чарадзейныя, якія карыстаюцца асаблівай увагай дзіцячай аўдыторыі. Былі выяўлены і таленавітыя казачнікі, рыпертуар якіх вылучаецца багаццем і разнастайнасцю, а майстэрства выканання прыцягвае шырокую аўдыторыю. Ад 20 да 30 твораў расказалі К. Мельнікава, Ф. Вяргун, С. Ляўчэня. Як і ў мінулым, сярод сучасных казачнікаў можна вылучыць два тыпы: імправізатараў, якія ў межах традыцыі свабодна абыходзяцца з матэрыялам, і традыцыяналістаў, што строга прытрымліваюцца вядомай сюжэтнай схемы і нават вядомага ім тэксту.

Легенды і паданні. Да легенд звычайна адносяць трывала замацаваныя ў фальклорнай традыцыі вусныя апавядальныя творы, ў аснове якіх ляжыць фантастычны вобраз або ўяўленне, звязаныя з гісторыяй людзей або тлумачэннем розных прыродных і грамадскіх з’яў. У больш вузкім разуменні, якога прытрымліваюцца некаторыя даследчыкі, легендамі з’яўляюцца толькі творы на біблейскія сюжэты, г.зн. апакрыфічныя творы.

Легенды – мастацкія творы, але даменантнай ў іх з’яўляецца не эстэтычная, як ў казках, а пазнавальная функцыя.

Беларускія легенды разнастайныя па тэматыцы. У апублікаваных запісах прадстаўлены легенды касмаганічныя, этнагенічныя, гістарычныя, апакрыфічныя і інш. У іх адлюстраваны розныя ўяўленні народа, спробы растлумачыць паходжанне сусвету і зямлі, чалавека і жывёл, сутнасць розных з’яў прыроды і грамадскага жыцця. Часам у легендах адчуваецца рэлігійны ўплыў, але ў той жа час многім легендам ўласцівы элементы стыхійнага матэрыялізму, у якіх асуджаецца эксплуатацыя чалавека чалавекам, сацыяльная няроўнасць, выказваюцца крытычныя адносіны да рэлігійнага вучэння.

У некаторых беларускіх легендах распрацоўваюцца розныя маральна-этычныя праблемы, сцвярджаецца неабходнасць добрасумленных адносін да працы, справядлівых і добразычлівых адносін паміж людзьмі, але часам гэтыя станоўчыя ідэі атрымліваюць рэлігійную афарбоўку. Нягледзячы на агульную тэндэнцыю затухання гэтага жанра, у часы Вялікай Айчыннай вайны ўзніклі легенды пра мужных абаронцаў нашай Радзімы, пра партызанскіх камандзіраў. Па сваёй асноўнай функцыі – перадача выпрацаваных папярэднімі пакаленнямі пэўных ведаў або ўяўленняў – да легенд набліжаюцца паданні. Але калі легенды заўсёды фантастычныя па зместу і ў сувязі з гэтым маюць адпаведную паэтыку, паданні даюць звесткі аб рэальных асобах і сапраўдных падзеях, хаця, натуральна, пры перадачы з вуснаў у вусны аддаляюцца ад першаасновы, жыццёвы матэрыял набывае ў іх паэтычную інтэрпрэтацыю.

Найбольш распаўсюджаныя ў беларускім фальклоры паданні гістарычныя і тапанімічныя, многія з якіх маюць гістарычную афарбоўку. З вуснаў у вусны перадаваліся паданні аб асілках, якія нібыта некалі жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі і пакінулі пасля сябе старажытныя гарадзішчы ды велізарныя камяні з адбіткамі сваіх пальцаў ці рук. Тэма многіх паданняў – барацьба беларускага народа с іншаземнымі захопнікамі. Яны маляўніча апавядаюць аб адзінаборстве рускага воіна з татарскім, пра перамогу над шведамі, пра Айчынную вайну 1812 г. Адначасова ў гэтых творах адлюстраваны цяжкія пакуты, якія прыносілі войны народу, з гневам і болем апавядаецца аб рабунках і здзеках, што чынілі захопнікі на беларускай зямлі. Вядомы таксама шматлікія паданні аб заснавані розных населеных пунктаў, паданні аб рэках, азёрах, урочышчах і нават асобных збудаваннях.

Такія паданні таксама дапамагаюць глыбей пазнаць мінулае, перадаюць адносіны народа да розных падзей, яго ўяўленні аб гісторыі роднага краю і любоў да сваёй зямлі. Анекдоты, жарты, гумарэскі. Празаічныя жанры малой формы – анекдоты, жарты і гумарэскі – узніклі амаль адначасова з сацыяльна-бытавымі казкамі, развіваліся ў цеснай сувязі з імі, актыўна бытуюць і ў наш час. Пад анекдотам да палавіны 19 ст. разумелі кароткае камічнае апавяданне пра смешны выпадак з жыцця вядомага гістарычнага дзеяча.

Пазней анекдотамі сталі называць невялікае вуснае аднаэпізоднае апавяданне пра незвычайную, смешную падзею, сітуацыю, рысу характару чалавека ці ўчынак з неспадзявана камічнай развязкай.

Блізкім да анекдота з’яўляецца жарт, у аснове якога таксама апавяданне пра смешнае здарэнне, дасціпная насмешка.

У параўнанні з анекдотам, які выстаўляе на смех і сацыяльна-палітычныя з’явы, жарт звычайна незласліва высмейвае бытавыя здарэнні, паасобныя малаістотныя, але смешныя рысы і якасці людзей, іх дзіўныя ўчынкі. Як і для анекдота, для жарта характэрна аднаэпізоднасць, нечаканасць выніку. Найбольш папулярная форма жарта дыялагічная. Праз кароткі дасціпны дыялог выяўляецца асноўны ідэйны сэнс твора, накіраванасць насмешкі. Добразычлівым характарам смеху вызначаецца і гумарэска, або досціп – таксама невялікі апавядальны твор, у якім трапна высмейваюцца прыватныя з’явы, паводзіны людзей.

Для гумарэскі не абавязковыя нечаканы камічны вынік, аднаэпізоднасць. Жанравыя межы паміж анекдотам, жартам, гумарэскай невыразныя і нярэдка творы гэтых жанраў у зборніках змешваюцца. Прыпеўкі. Прыпеўка – невялікая лірычная песенька, якая складаецца з чатырох радкоў і выконваецца на які-небудзь сталы матыў. Вядомы і іншыя назвы гэтага жанру: вытанкі, скакушкі, брандушкі, выдрыганцы і інш. Тэрмін “прыпеўка” запазычаны з рускай навуковай тырміналогіі і ў першыню ў навуковую беларускую літаратуру ўведзены В. Астаповічам. Вытокі жанру ў танцавальных прыпеўках, а таксама ў прыпеўках вясельных і дударскіх. У прыпеўках адлюстраваны многія бакі жыцця сялянства.

Аднак асноўная тэма гэтага жанру – любоў. У прыпеўках прыкметнае месца займае грамадска-палітычная тыма. Сярод фальклорных жанраў, якія адлюстроўваюць сучаснасць, адно з першых месц належыць прыпеўцы. Першыя публікацыі беларускіх прыпевак адносяцца да 40-х гг. XIX ст. Пазаабрадавыя песні. Пазаабрадавыя песні, як відаць з самой назвы гэта песні, якія выконваюцца незалежна ад абрада ці календара, у любы час і ў розных канкрэтных жыццёвых абставінах. У народзе пра гэтыя песні гавораць, што яны спяваюцца “абы калі”, “калі давядзецца”, “калі надумаешся”, “хоць дзе”, “дзе можна” і інш. Спяваюць іх у час адпачынку і на рабоце, дома і ў полі, “на міру” і сам-насам.

Песні гэтыя не звязаны ні з гульнямі, ні з дзеяннямі. Мелодыя ў пазаабрадавай песні замацавана непасрэдна за адным тэкстам (рэдка адзін тэкст выконваецца на некалькі мелодый), тады як у каляндарна-абрадавай паэзіі на адзін і той жа напеў (асабліва ў вясельнай песнятворчасці) спяваецца многа тэкстаў. Пазаабрадавыя песні ў адрозненне ад каляндарна-абрадавых характарызуюцца большай актыўнасцю, што дало ім магчымасць шырока адлюстроўваць самыя розныя бакі побыту народа.

Пазаабрадавыя песні часта называюць проста лірычнымі, бо лірычны пачатак (а ён уласцівы таксама каляндарна-земляробчым і сямейна-абрадавым песням) з’яўляеццы дамінуючым. Гэта песні пра асабістыя пачуцці і перажыванні чалавека, пра яго адносіны да акаляючай рэчаіснасці. Сіла ўздзеяння пазаабрадавай лірычнай песні ў тым, што яна перадае пачуцці і перажыванні, сугучныя, блізкія, зразумелыя многім людзям, вылучаецца глыбінёй, багаццем і разнастайнасцю чалавечых эмоцый.

Тут радасць і гора, любоў і нянавісць, весялосць і смутак чалавека.

У гэтых песнях выяўляюцца лепшыя рысы нацыянальнага характару беларусаў: смеласць, адвага, праўдзівасць, працавітасць, гасціннасць, гуманізм, чуласць, сціпласць, імкненне да свабоды і нянавісць да прыгнятальнікаў. У іх знайшла адлюстраванне народная мараль, светапогляд працоўных. Пазаабрадавая песенная лірыка дае шырокую карціну жыцця народа, яго сямейна-бытавых і сацыяльна-грамадскіх адносін, таму не выпадкова яе называюць энцыклапедыяй жыцця народа. Балады.

У народнай пазаабрадавай песеннай творчасці асобную групу складаюць балады – ліра-эпічныя творы. Тэрмін “балада” ў народзе невядомы. Спевакі іх называюць доўгімі або жалоснымі песнямі. У навуковы ў жытак гэты тэрмін быў уведзены ў XIX ст. Збіральнікі і даследчыкі беларускай вуснапаэтычнай творчасці называлі балады думамі або думкамі. Балады – творы драматычнага зместу, напоўненыя высокім эмацыянальным пачуццём. Тэма іх – сямейнае або асабістае жыццё чалавека, незвычайныя, трагічныя здарэнні. Як і многія іншыя фальклорныя жанры, балада ўзыходзіць да глыбокай старажытнасці і прайшла складаны эвалюцыйны шлях станаўлення.

Паводле распрацаванай беларускімі фалькларыстамі класіфікацыі, балады дзеляцца на пяць асноўных груп: 1. Песні з міфалагічнымі матывамі, у якіх тлумачыцца паходжанне раслін, жывёл, каменняў, апавядаецца пра пераўтварэнне чалавека ў расліну, жывёлу, птушку, камень і г. д.; 2. Песні казачнага і легендарнага зместу, у якіх побач з рэальнымі героямі дзейнічаюць персанажы, тыповыя больш да фантастычных казак і легенд; 3. Песні-загадкі, у якіх героі загадваюць, на першы погляд, неверагодныя, невырашальныя загадкі; 4. Песні гульнёва-падарожнага складу, якія характарызуюц-ца своеасаблівай кампазіцыяй – “паўтарэнне з нарастан-нем” і пэўнай умоўнасцю зместу; 5. Песні навелістычнага зместу, у якіх апавядаецца пра неверагодныя падзеі, пераважна драматычнага ці трагічнага характару ў асабістым жыцці людзей.

У іх адсутнічае фантастыка.

Асноўная тэма – нешчаслівае каханне, здрада, сямейныя канфлікты і інш. Народны тэатр. Народны тэатр – адметная з’ява ў традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў. Яго вытокі – у глыбокай старажытнасці, звязаны ён з першымі спробамі чалавека да пераўвасаблення. У аснове народнага тэатра, як і ва ўсёй вуснапаэтычнай творчасці, ляжыць працоўная дзейнасць чалавека. Народны тэатр адыграў вялікую ролю ў гісторыі культуры беларускага народа, бо з’явіўся папярэднікам прафесійнага тэатральнага мастацтва.

Гісторыкі народнага тэатра вылучаюць тры асноўныя складаемыя: абрадавыя ігрышчы, народныя драматычныя гульні і ўласна народную драму. Асобае месца ў гісторыі народнага тэатральнага мастацтва займае батлейка – тэатр лялек, вядомы на Беларусі з XVI ст. Зараз у жывым бытаванні сустракаецца рэдка.

Заключэнне

Беларуская вуснапаэтычная творчасць – важная частка духоўнай культуры ... На працягу многіх стагоддзяў вуснапаэтычная творчасць была амаль адзін... Фальклор – няспынная творчасць народа, якая бытуе ў вуснай перадачы лю... Заключэнне.

Прыклады

Каляндарна-абрадавая паэзія: Зімовыя песні: Да ішлі, ехалі калядкі… Да... Яе конічак – ясен месячык, Яе дужачка – ясна зорачка, Яе пужачка – ясн... Прыбыў сярпок залаценькі – Жанец маладзенькі. Як страляе з неба Міхаіл-архангел громам і малянняй і вострай стралой ... Рада, рада была баба, Што дзед утапіўся.

– Конец работы –

Используемые теги: Белорусский, Фольклор0.051

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Белорусский фольклор

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным для Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Еще рефераты, курсовые, дипломные работы на эту тему:

Белорусская экономическая модель – компонент идеологии белорусского государства
Она определяет уровень и качество жизни народа, протекание политических и социальных процессов.Экономика, как системное единство отношений… Экономика выступает базой и важнейшим элементом при разработке идеологии… Таким образом, идеология экономической политики при построении белорусской экономической модели должна учитывать, что…

Белорусская экономическая модель – компонент идеологии белорусского государства
Она определяет уровень и качество жизни народа, протекание политических и социальных процессов.Экономика, как системное единство отношений… Экономика выступает базой и важнейшим элементом при разработке идеологии… Таким образом, идеология экономической политики при построении белорусской экономической модели должна учитывать, что…

Образ белорусской хаты в белорусской культуре
Жылл. З м звязаны лс чалавека ад яго залежыць. Вусная народная творчасць шмат месца адводзць хатняй тэматыцы. Вывучаючы яе, мы знаходзм той магчны сэнс, як народ надава свайму жыллю. Шмат… Гэта уласцва творчасц Втольда Бялынцкага-Брул, мастака, чые творы зраблся набыткам культуры Беларус Рас. У яго…

Предмет и задачи курса Основы идеологии белорусского государства. Понятийный аппарат курса Понятие источников идеологии. Источники идеологии белорусского государства
Предмет и задачи курса Основы идеологии белорусского государства Понятийный аппарат курса... Эволюция содержания понятия идеология и его современное значение Теория... Понятие источников идеологии Источники идеологии белорусского государства...

Белорусский фольклор
Глыбокая народная мудрасць, высокая паэтычнасць вобраза, нязломная светлая вера чалавека, у яго слы магчымасц, маральная цнатлвасць чысцня,… Усе беларускя казк класфкуюцца звычайна па трох асноных раздзелах казк пра… Чарадзейныя казк па свам паходжанн таксама належаць да найбольш старажытных.Галонае х зместе - гэта мары спадзяванн…

Образ белорусской хаты в белорусской культуре
Жылл. З м звязаны лс чалавека ад яго залежыць. Вусная народная творчасць шмат месца адводзць хатняй тэматыцы. Вывучаючы яе, мы знаходзм той магчны сэнс, як народ надава свайму жыллю. Шмат… Гэта уласцва творчасц Втольда Бялынцкага-Брул, мастака, чые творы зраблся набыткам культуры Беларус Рас. У яго…

Детский музыкальный фольклор. Считалки и жеребьёвки. Дразнилки
В результате длительного и серьезного общения с искусством развиваются не только те стороны личности школьника, которые питаются в первую очередь… Способность понимать, чувствовать прекрасное является не только определенным… Программа "Оберег" (автор - Е.Г. Боронина) акцентирует внимание на народном творчестве как азбуке познания мировой…

Белорусская кухня
Лишенный до Октября 1917 г. своей национальной государственности, испытавший перекрестное влияние православной униатской и католической церквей,… В этих условиях белорусская кухня, с одной стороны, продолжала сохранять… Кроме того, кулинарное искусство в восточной и западной частях Белоруссии, долгое время изолированных друг от друга,…

Мировоззренческо-философские основы идеологии современного белорусского государства
Как обобщенная система представлений, убеждений, знаний об этих аспектах жизни мировоззрение выполняет ориентирующую функцию, позволяющую человеку… Иначе говоря, благодаря мировоззрению формируются программы деятельности… Как известно, существуют три основных типа мировоззрения - мифологическое, религиозное и…

Мифологическое содержание древнерусского фольклора
Для нас естественно, что накопленные разными науками знания сохранялись, распространялись и передавались следующим поколениям сначала в виде… Создание человеком самых первых, наивных объяснений устройства окружающего… Мифология отвечает на те же вопросы, что и наука, но со своих позиций.Мифологическое знание так же логично, как и…

0.038
Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • По категориям
  • По работам
  • Система жанров средневекового фольклора В то время как в старших классах изучаются поэтические миры целых культурных эпох (например, Серебряный век), обсуждаются сложнейшие вопросы… Данная статья является попыткой целостного взгляда, своего рода схемой и… Начиная разговор о фольклоре как составной части средневековой культуры, следует подчеркнуть, что фольклорная традиция…
  • Белорусская государственность В Х - начале ХІІІ века на землях Беларуси существовало несколько государственных образований, из которых наиболее значительными были Полоцкое,… Эти княжества входили в состав Киевской Руси - своеобразной, чрезвычайно… С середины ХІІІ в. до 1569 г. ВКЛ существовало как фактически независимая суверенная держава, связанная после Кревской…
  • Новые методы работы с фольклором в украинской музыке 70-х годов (на примере "Musica Rustica" Верещагина) Предметом нашего анализа будет "Musica Rustica" Я.Верещагина, написанная в 1978 г. для сборника "Киево-Лейпцигская фортепианная тетрадь". По словам… Начиная с возникновения украинской профессиональной музыки и по сегодняшний… Черты нового метода проявляются в следующих факторах (цитируем по книге Г.Головинского "Композитор и фольклор" М…
  • Перевод поэмы Н. Гусовского "Песня про зубра" на белорусский и русский языки В это время творили Цицерон, Вергилий, Гораций, Овидий, Цезарь, Саллюстий». (http://latinsk.ru/) 4. Постклассический период I-II вв. н. э. Язык… Но в эпоху средневековья на латинском языке ведется преподавание в школах и… Кроме того, он функционирует как общий письменный язык. «Эпоха средневековья в истории латинского языка…
  • Фольклор Произведение фольклора существует только тогда, когда слушатель находится рядом. Разумеется, теперь текст можно записать на бумагу или магнитную… Текст закреплен и может храниться сколько угодно. А всякое произведение… Поэтому и говорят: из песни слова не выкинешь. Но заменить, изменить можно. Фольклорное произведение живет, движется…