рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Прыклады

Прыклады - раздел Искусство, Белорусский фольклор Прыклады. Каляндарна-Абрадавая Паэзія: Зімовыя Песні: Да Ішлі, Ехалі Калядкі…...

Прыклады. Каляндарна-абрадавая паэзія: Зімовыя песні: Да ішлі, ехалі калядкі… Да ішлі, ехалі калядкі У маляваных санёчках, У кужэльных сарочках. А санёчкі паламаліся, А сарочкі памараліся. Прыехала каляда на белым кані… Прыехала каляда на белым кані. Яе конічак – ясен месячык, Яе дужачка – ясна зорачка, Яе пужачка – ясна звёздачка, Яе вазочак з тоўстага лядку, Яе кажушок з белага сняжку.

Веснавыя песні: Прыдзі, прыдзі, вясна… Прыдзі, прыдзі, вясна, Прыдзі, прыдзі, красна К нам у таночак. Прынясі нам збожжа, Прынясі нам красак, Каб нам звіць вяночак. Едзіць вясна, едзіць На залатым кані У зялёным саяні, На сасе седзячы, Сыру зямлю аручы, Пправай рукой сеючы, А смыком скародзячы. Вязець, вязець вясна, Вязець, вязець красна Ясныя дзянёчкі, Частыя дажджочкі, Зялёныя травы, Красныя цвяточкі Нам на вяночкі. Ой, вясна мая вясёлая… Ой, вясна мая вясёлая, Развесяліла ўсе горачкі, Усе горачкі, усе горачкі-даліначкі, Даліначкі, дзе парабачкі збіраліся, Збіраліся, на мёд-гарэлачку складаліся, Складаліся, аб помсце пану змаўляліся. Летнія песні: У полі жыта палавее… У полі жыта палавее, У багатага душа млее, Што ў засеку жыта тлее. А ў беднага радуецца, А ў беднага радуецца, Што новы хлеб гатуецца, Што з багатым зраўнуецца.

Выйшла маці жыта жаці… Выйшла маці жыта жаці, Стала сярпы перакладаці. Няма сярпа залатога – Жанца маладога.

Вышла свякроў жыта жаці, Стала сярпы раскладаці. Прыбыў сярпок залаценькі – Жанец маладзенькі. Восеньскія песні: Ой, восень мая… Ой, восень мая, Восень сцюдзёная, Чаго ты рана захаладала. Я й не раненька, Я й не позненька Калі мая пара прышла: Лісточак апаў, зямельку ўслаў, Вось мая і пара прышла. Рэчкі сталі, пазамярзалі, Во мая й другая пара. Ай, восень, восень, макрота… Ай, восень, восень, макрота, Дзецюкам жаніцца ахота, Дзевачкам ісці няволя, Заняволіла субота Усё й татулькава работа.

Замовы: Замова паляўнічага Вадзіца царыца, усяму свету памачніца. Як ты змываеш сырое карэнне, шэрае і белае каменне, так і змый і маю ружы-ну-ружніцу і булат-жалеза. Як страляе з неба Міхаіл-архангел громам і малянняй і вострай стралой і як ніхто не можа ўняць ні грома, ні маланні, ні вострай стралы, так ніхто не можа ўняць і мяне, раба божага, стральца, і маю ружыну-ружніцу і булат-жалеза. А над маёй ружынай-ружніцай і булата-жалезам няма спаругання на векі вякоў. Замова ад злога духа На сінім моры камень, на тым камні дуб, на тым дубе тры-дзевяць какатоў, на тых какатах трыдзевяць гняздоў, на тых гнёздах трыдзевяць сарок, трыдзевяць урок – ад жаночча, ад дзявочча, ад хлапечча, ад мужчынска – русы волас, чорны волас, рыжы волас, белы волас.

Святыя святочкі, хадзіце ка мне на помач; я з славамі, бог з духамі; як стала, так перастала. Прыказкі і прымаўкі: Колас добра не спее, калі сонца добра не грэе. Шмат снегу – шмат хлеба.

З агнём не жартуё і вадзе не вер. Воўка ногі кормяць Цалаваў каршун курачку да апошняга пёрушка. Што ў лесе родзіцца, у хаце знадобіцца. З голага куста і ягада пуста. Якая зіма, такое лета. Пакланіся кусту, дык ён дасць хлеба лусту. Без сахі і бараны сам цар хлеба не есць. Паміраць збірайся, а жыта сей. На сваём сметніку і певень гаспадар. Загадкі: Без кораня, а расце. (Камень) Без ног бяжыць, без воч глядзіць. (Вада) Лата на лаце, ніткі не знаці. (Капуста) Цераз мяжу брат брата не бачаць. (Вочы) Рота няма, а зубы маюцца. (Граблі) Гарбаты дзядок усё поле аббегаў. (Серп) Вісіць сіта, не рукамі звіта. (Павуцінне) Легенды і паданні: Пра скарб Там, дзе ад шляху пашла паваратка на Зялёную Параслю, у правую руку, як ісці ад Рэчыцы к Хвайнікам, у калодзезі е вя-лікі браварны казан, поўны грошай, накрыты млінавым каменем.

Сколькі раз людзі хацелі выкапаць тыя грошы, да як толькі дакапаюцца да таго каменя, каторым пакрыты кацёл, так зараз з Рэчыцы і ляцяць казакі з голымі шаблямі. Людзі паўцякаюць, то і казакі шчэзнуць, а далей і месца зараўняецца, як бы нічога ніколі. Анекдоты: Даведаўся Зайшоў селянін да пана, а той якраз паеў і парожнюю міску перавярнуў. Селянін і пытае: - Пане, а чаму вы як паелі, то перавярнулі міску? - Гэта значыць, што я наеўся. - Вось яно што! А я ўсё думаў, было, чаго гэта мая свіння, як толькі паесць, дык і пераверне карыта.

Чым частавалі пана Аднаго разу прыехаў у вёску пан дань сабіраць. Сабраў многа і адправіўся дамоў са сваімі праслугамі. Але вось пану захацелася піць, і ён сказаў хлопчыку Міхаську, каб той прынёс квасу.

Міхаська хуценька збегаў дамоў і ў гліняным чарапку прынёс квасу. Пан выпіў, хваліць, што смачны, ды пытаецца: - А ў вас яшчэ многа такога квасу? - Вой многа. Учора ў квас уваліўся пацук, дык мама лазіла даставаць, то было яшчэ па пуп. Тут пан як раззлуецца, як топне нагою ды як шпурне чарапок, той і разбіўся. А Міхаська як заплача: “А, дзядзечка, што ж вы зрабілі, куды ж я буду ноччу…” Прыпеўкі: А скрыпачка, далі бог, Не жалей жа маіх ног! Мае ножкі не баляць, Яны хочуць пагуляць.

Эх, колькі ж нас – Адна жменечка! Пагуляем жа Харашэнечка. Танцавала рыба з ракам, А пятрушка з пастарнакам, А цыбуля з часнаком. Красна дзеўка з дзецюком. Рада, рада была баба, Што дзед утапіўся. Ліха ж яму нагадзіла – За куст ухапіўся. Спіс літаратуры: 1. Э. Дубянецкі «Таямніцы народнай душы»; 2. У. Караткевіч «Зямля пад белымі крыламі»; 3. М. Ларчанка «Беларуская народна-паэтычная творчасць»; 4. К. Кабашнікаў «Беларускі фальклор».

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Белорусский фольклор

Аляксандр Рыпінскі. Уводзіны. Яшчэ задоўга да таго, калі мастацкае слова было зафіксавана ў помніках пісьменнасці, народ выяўляў свае настроі і… Яны суправаджалі працоўную дзейнасць чалавека (працоўныя песні), дапамагалі ў… Вусная паэзія народа заўсёды жывіла паэзію і літаратараў, і пісьменнікаў, была невычэрпнай крыніцай ідэй, вобразаў,…

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Прыклады

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Заключэнне
Заключэнне. Беларуская вуснапаэтычная творчасць – важная частка духоўнай культуры нашага народа. Здаўна служыць яна магутным сродкам вобразнага пазнання жыцця, праўдзіва адлюстроўвае думкі,

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги