рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Нацыяцальная мадэль свету беларуса i адлюстраванне яе у розных пластах беларускай культуры

Нацыяцальная мадэль свету беларуса i адлюстраванне яе у розных пластах беларускай культуры - раздел Искусство, План Рэферата: I. Мастацтва Першабытнаабшчыннага Ладу На Тэрыторыі Б...

ПЛАН РЭФЕРАТА: I. Мастацтва першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. II. Мастацтва Беларусі ў IV - XIII стст. Дойлідства. III. Мастацтва Беларусі ў XIII - XVI стст. Абарончае дойлідства.I. З’яўленне мастацтва ў жыцці чалавека адносіцца да далёкага перыяду гісторыі, калі ён пачаў ствараць прадметы хатняга ўжытку і прылады працы. У працэсе практычнай дзейнасці ў нашага продка пачало абуджацца пачуццё прыгажосці. Яго прыцягвала гармонія навакольнага прыроднага асяроддзя, чалавечага цела. У час палявання ён любаваўся грацыёзным спрытам звера.

Усё гэта не магло не адбіцца на прадметах быту, якія вырабляў першабытны чалавек. Сведчанне ранняй рамеснай дзейнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі - старажытныя археалагічныя помнікі. Даследаванне прылад працы, выяўленых пры раскопках, паказвае: гэта не толькі прадметы хатняга ўжытку, але і ў пэўнай ступені творы прыкладнога мастацтва.Першыя прыкметы ўзнікнення выяўленчага мастацтва ў Беларусі адносяцца да эпохі позняга палеаліту¬ ¬- прыкладна 22 - 25 стст. назад.

Пры даслядаванні стаянкі першабытнага чалавека ў вёсцы Елісеевічы Бранскай вобласці знойдзена шмат караляў з ракавінак і некалькі пласцінак з біўня маманта, упрыгожаных геаметрычным арнаментам, невялікая пятнаццацісантыметровая, выразаная таксама з біўня маманта, статуэтка жанчыны.Формы яе цела перададзены выразна і пластычна, што сведчыць аб зарадженні ў першабытнага чалавека рэалістычнага ўспрымання навакольнага свету. У эпоху позняга палеаліту людзі пачалі актыўна ўпрыгожваць сваё цела і адзення.

Магчыма, у гэтым праявілася натуральная прагада прыгожага.На стаянках верхняга Прыдняпроўя сустракаюцца падвескі з ракавін, з прасвідраваных зубоў лісіцы, воўка, пацерачкі з вапняковых трубачак марскіх чарвячкоў. Упрыгаженні дапаўняліся касцянымі трубачкамі, арнаментаванымі падоўжанымі нарэзкамі. У эпоху неаліту (V-IV тысячагоддзі да н. э.) асноўнымі дасягненнямі першабытнага чалавека былі: выраб больш дасканалых - са шліфаванага каменя - прылад працы і зброі, посуду з гліны, пражы з валакністых раслін. З разлажэннем у першым тысячагоддзі да нашай эры першабытнабшчыннага ладу ва ўсходніх славян пачынае мяняцца і характар іх гаспадарчай дзейнасці. У сувязі з развіццём земляробства вялікае значэнне набывае вытворчасць рамесных вырабоў. Здабыча і коўка жалеза адкрылі вялікія магчымасці для развіцця кавальскага і ювелірнага рамёстваў. Удасканаленне майстэрства рамеснікаў мела вялікае значэнне для развіцця дэкаратыўнага - прыкладнога мастацтва.

Тагачасныя рамяство і мастацтва былі цесна звязаны.

Нярэдка ў адной асобе выступаў і рамеснік, і мастак. Да часоў першабытнаабшчыннага ладу адносіцца зараджэнне манументальнай скульпуры.Тэматыка яе вызначалася язычніцкай міфалогіяй. У дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў, што насялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі, было даволі шмат язычніцкіх бажаствоў, якім яны пакланяліся і прыносілі ахвяры, чые скульптуры стваралі. На жаль, большасць з іх, асабліва драўляных, не захаваліся да нашага часу. З прыняццем старажытнай Руссю хрысціянства ўсе язычніцкія ідалы былі знішчаны.

Да нас дайшло літаральна некалькі каменных выяў. Прыгадаем тыя, што ўяўляюць найбольшую цікавасць. Чатырохтварны ідал, знойдзены ў 1848 г. у раце Збруч, мае выгляд чатырохграннага слупа, завершанага галавой з чатырма тварамі. Так званы «шклоўскі ідал» знойдзены ў 1963 г. на беразе ракі Серабранка - прытока Дняпра.Гэта манументальная скульптура з пясчаніка мае вышыню 120 см і вагу 250 кг. Форма яе - цыліндрычная.

Твар старажытнага бажества ўзбуйнены ў параўнанні з фігурай. Вельмі абагульненыя формы надаюць скульптуры манументальнасць.Такая прымітыўная апрацоўка, напрыклад, уласцівая галаве антрапаморфнага ідала з каменя - ракушачніка вышынёй 46 см, знойдзенага пры раскопках на ўскраіне Слоніма. Язычніцкія культавыя выявы людзей і жывёл знойдзены і ў іншых месцах Беларусі. Так, у развалінах старажытнага будынка ў Віцебску адшукана залатая статуя язычніцкага бога. Другі від старажытных манументальных скульптур - каменныя бабы. Найбольш цікавымі сярод іх з’яўляліся фігуры жанчын, знойдзеныя у Слонімскім раёне. Там жа былі выяўлены каменныя скульптуры гусака, гадзюкі і іншых жывёлін. Найбольш старажытным адлюстраваннем першага тысячагоддзя да нашай эры з’яўляецца фігурка з абпаленай гліны вышынёй 3,5 см, якая ўяўляе старога з барадой, зачасанымі валасамі (знойдзена паблізу вёскі Багушевічы Бярэзінскага раёна). Першабытнае мастацтва мае вялікае пазнавальнае значэнне для вывучэння гісторыі культуры Беларусі. II. Разглядаючы мастацтва Беларусі гэтага перыяду, неабходна падкрэсліць яго непарыўную сувязь з культурай усёй Старажытнай Русі, адзначыць характэрныя асаблівасці, уласцівыя менавіта беларускаму мастацтву, своеасаблівасць нацыянальных помнікаў дойлідства.

Агульнасць культурных сувязей праўляецца ў адзінстве будаўнічай тэхнікі і архітэктуры.

Але пры едзінстве, што вынікае з традыцый дойлідства Старажытнай Русі, архітэктура беларускіх зямель развівалася ў некалькіх самастойных напрамках.

Сведчанне гэтага - помнікі мясцовага манументальнага дойлідства, якія захаваліся да нашага часу. У эпоху Кіеўскай дзяржавы і феадальнай раздробленасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі шырока развіваецца горадабудаўніцтва. Згодна з летапісам, у IX - XI стст. узніклі гарады: Полацк (862), Тураў (980), Заслаўе (канец X ст.), Мінск і Орша (1067). У іх узводзяцца збудаванні самага рознага прызначэння: княжацкія харомы, царквы, манастыры.

Да ліку самых старых гарадоў Беларусі належыць Полацк. Ранняе паселішча ў раёне сучаснага Полацка ўзнікла на месцы ўмацаванага валамі гарадзішча, размешчанага ў нізоўях прытока Заходняй Дзвіны - Палоты.На мяжы X - XI стст. гэта ўжо быў добра ўмацаваны горад, плошча дзяцінца якога дасягала 7 га. Першым з ліку выдатных культавых збудаванняў Полацка і ўвогуле заходніх абласцей Старажытнай Русі з’яўляецца Сафійскі сабор, закладзены паміж 1044 і 1066 гг. Грэчаскае слова «сафія» літаральна азначала «майстэрства, веды, мудрасць». Але хрысціянамі сэнс яго тлумачыўся больш шырока і звязваўся, у прыватнасці, з ідэяй чалавечай «аднадумнасці і супольнасці». Узводзілі сабор усім мірам. Гэта быў галоўны будынак не толькі сталіцы, але і ўсяго княства.

У вачах жыхароў Полацкай зямлі Сафійскі сабор сімвалізаваў іх аднадумнасць і еднасць.Аб першапачатковым яго выглядзе захаваліся супярэчлівыя звесткі. У адных крыніцах храм гэты называецца сямікупальным, у другіх - пяцікупальным.

У нашы дні ад старажытнага сабора засталіся асобныя часткі падмуркаў, тры абсіды (гранёныя выступы будынка), склеп і часткі ўнутраных слупоў. Фрагменты, што захаваліся, дазваляюць меркаваць, што ў мінулым гэты помнік архітэктуры быў ў многім падобны на Кіеўскую Сафію, але меў і некаторыя адрозненні. Адной з арыгінальных асаблівасцей полацкакага сабора з’яўляюцца гранёныя абсіды. Ні ў Кіеве, ні ў Ноўгарадзе такія абсіды не сустракаюцца.

Таксама характэрная рыса храма ў Полацку - адсутнасць абходных галерэй і вежаў. Дзякуючы гэтаму вонкавы аб’ём збудавання выглядаў больш велічным і дынамічным. У XVIII ст. гэты помнік архітэктуры поўнасцю перабудавалі: зніклі купалы, з’явіліся дзве вежы на галоўным фасаде. Сабор быў пераўтвораны ва уніяцкую базіліку. Другі славуты архітэктурны помнік полацкай зямлі - Спаса - Ефрасінеўская царква, пабудаваная паміж 1128 і 1156 гг. дойлідам Іаанам.Гэта аднагаловая пабудова невялікага памеру, простага плана.

Манументальнасць яе знешняму выгляду надае ярусная вонкавая кампазіцыя. Узведзена царква па загаду славутай Ефрасінні Полацкай. Збудаванне заняло ганаровае месца ў гісторыі дойлідства і паклала пачатак распаўсюджанню пірамідальна - шатровых храмаў у Расіі, на Украіне і ў Беларусі. Выдатны помнік старажытнай манументальнай архітэктуры - Барысаглебская царква XII ст якая дагэтуль узвышаецца на Замкавай гары г. Гродна.Сцены невялікага храма выкладзены з чырвонай цеглы. У іх умураваны паліраваныя плоскія цёмна - чырвоныя камяні, а таксама керамічныя пліты, пакрытыя глазурай жоўта - залатых і бірузова - зялёных таноў. Амаль восемсот гадоў упрыгожваюць яны фасады пабудовы, але не страцілі сакавітасці і чысціні колеру.

Ствараецца ілюзія інкрустацыі каштоўнымі каменямі. У скляпенні і верхнія часткі ўнутраных сцен былі ўмураваны керамічныя гаршкі - галоснікі. Гэты дойлідскі прыём змягчаў гук, забяспечваючы тым не менш добрую акустыку.

Падлога храма была пакрыта керамічнымі пліткамі зялёнага, жоўтага, і карычневага колеру, што ўтваралі арнаментальны дыван вялікай мастацкай выразнасці. Барысаглебская царква, размешчаная на высокім абрывістым беразе Нёмана, захавалася не поўнасцю.Скляпенні яе і купал зніклі даўно, паўднёвыя і частка заходняй сцяны абваліліся ў выніку апоўзня 1853 г. Адным з найбольш значных помнікаў дойлідства раннефеадальнай эпохі на тэрыторыі Беларусі была Благавешчанская царква у г. Віцебску (сярэдзіна XII ст.). Гэты аднакупальны, трохабсідны храм размяшчаўся на левым беразе Заходняй дзвіны. Архітэктура яго была простай, але выразнай: сцены ажыўляліся толькі паўцыркульнымі кіламі і вертыкальнымі лапаткамі. На жаль, зрайнаваны ён ужо ў наш час. III. Да XIII ст. звесткі аб мураваных крапасных збудаваннях на тэрыторыі Беларусі адсутнічаюць.

Але ўжо ў перыяд феадальнай раздробленасці і распаду Кіеўскай дзяржавы з’яўляюцца першыя мураваныя збудаванні тыпу асобнай магутнай абарончай вежы, якая абкружалася землянымі і драўлянымі ўмацаваннямі. Падобныя вежы - данжоны ў VIII - XIV стст. былі пашыраныя таксама ў Польшчы, Скандынавіі, Прыбалтыцы, паўночна - заходняй Русі, на Валыні. З розных крыніцаў вядома пра вежы ў Полацку, Тураве, Гародне, Навагрудку, Бярэсці. У раённым центре Камянец Брэсцкай вобласці да цяперашніх дзён захавалася абаронна - вартавое збудаванне, вядомае як Белая Вежа. Летапіс сведчыць, што ўзведзена яна майстрам Алексай пры дапамозе мясцовых жыхароў у XIII стагодзі (паміж 1276 і 1288 гг.). Вежа круглая з вонкавым дыяметрам 13,6 м пры таўшчыні сцен 2,5 м. Вышыня - 29,4 м. Пяць яе ярусаў злучаны паміж сабой унутранай лесвіцай. А з трэцяга яруса можна было дабрацца да верхняй пляцоўкі таксама і па каменных прыступках, што знаходзіліся ў тоўстых сценах.

Агульная плошча памяшканняў на ўсіх паверхах дасягала 300 кв. м што дазваляла ў час абароны размясціць шмат воінаў. Змураваныя з цэглы сцены крыху нахіленыя ўнутр, не маюць звонку гарызантальных чляненняў і завершаныя буйнымі зубцамі, адпаведнымі агульным прапорцыям вежы. У гэтым помніку спалучыліся кампазіцыйныя, канструктыўныя і дэкаратыўныя прыёмы раманскай архітэктуры з раннегатычнымі. У другой палове XIII ст. узнікла новая дзяржава - Вялікае Княства Літоўскае. У гэты час у беларускім дойлідстве з’яўляецца новы тып манументальнага збудавання - замак, які спалучаў у сабе жылыя і абарончыя функцыі, а таксама задачы грамадскага прадстаўніцтва. Заходнія рубяжы ВКЛ аперазаў цэлы ланцуг мураваных замкаў у Крэве, Лідзе, Медніках, Троках, Навагрудку, Гародне і Вільні. Па планіровачна - кампазіцыйным вырашенні адзначаныя замкі падзеляюцца на два тыпы. Замкі ў Крэве і Лідзе, пабудаваныя ў першай палове XIV ст уяўляюць тып замка - кастэлі з рэгулярнай формай плана і тучнымі землянымі ўмацаваннямі. Яны ўзведзеныя на нізіннай мясцовасці на насыпным узвышшы і абкружаныя ровам з вадою.

Магутныя мураваныя сцены (вышынёй каля 12 м, таўшчынёй 2,75 м) утваралі ў плане неправільны чатырохвугольнік, блізкі да квадрата.

Баявую моц сценаў, якія завяршаліся крытымі навяснымі галерэямі і байніцамі, узмацнялі дзве квадратныя ў плане вуглавыя вежы, размешчаныя па дыяганалі замкавага двара.

Вежы ўяўлялі з сябе лаканічныя прызматычныя аб’ёмы без вонкавых гарызантальных гляненняў, накрытыя чатырохсхільнымі шатрамі. Унутры яны мелі некалькі ярусаў, перакрытых крыжовымі і нярвюрнымі скляпеннямі. Дапаможныя службы размяшчаліся ў драўляных пабудовах унутры двара ў адрозненне ад рыцарскіх замкаў - канветхаўзаў, якія мелі па перыметры масіўныя мураваныя будынкі з развітай сеткай памяшканняў. Другі архітэктурны тып уяўляюць нерэгулярныя замкі ў Навагрудку і Гародні, якія працягвалі развіваць традыцыі ўмацаваных гарадзішчаў і дзядзінцаў старажытных гарадоў. Яны размяшчаліся на натуральных узвышшах вышінёй 30 - 40 м і мелі ў плане паліганальную форму, адпаведную рэльефу.

Да канца XIV ст. аснову іх складалі драўляныя сцены - гародні ў спалучэнні з адной магутнай мураванай вежай, якія былі ўзведзеныя яшчэ ў XIII ст. Пасля разгрому Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдскай бітве (1410 г) будаўніцтва замкаў агульнадзяржаўнага прызначэння скарацілася, але беларускае дойлідства ў цэлым працягвала захоўваць абарончы характар.

На мяжы XV - XVI стст. пашыралася будаўніцтва прыватных замкаў. Вышэйшым дасягненнем нацыянальнага ваенна - інжынернага мастацтва пачатку XVI ст. з’яўляецца замак у Міры, які належаў старажытнаму праваслаўнаму феадальнаму роду Іллінічаў. Магутныя сцены, якія ўтвараюць амаль квадратны замкнёны двор, і пяць шматярусных вежаў былі ўзведзены у 1506 - 1510 гг. Замак абкружалі штучныя земляныя ўмацаванні - вал і роў, праз які перакінуты развадны мост. Сцены мелі тры ўзроўні бою. У ніжняй частцы сценаў прарэзаны амбразуры для гарматаў. На вышыні 8 м унутры сценаў ішла галерэя з ружэйнымі байніцамі. Завяршала сцены баёвая пляцоўка, пакрытая зубчатым парапетам.

Вежы маюць аднолькавы прынцып кампазіцыйнай будовы. Асаблівай магутнасцю вылучалася шасціярусная вежа - брама.

Дэкаратыўнае аздабленне помніка заснавана на спалучэнні адкрытай цаглянай муроўкі з украпінамі камянёў і атынкаваных арачных нішаў, раструбай амбразур, арнаментальных паясоў. Разнастайны прапарцыянальны лад і дэкор вежаў надаюць замку непаўторны мастацкі вобраз.

Падобныя кампазіцыю, дэкор і фартыфікацыйныя элементы мелі абарончыя царквы канца XV - пачатку XVI стст. у Полацку, Супраслі, Сынковічах і Мураванцы.Заснавальнікам гэтага тыпу культавых будынкаў з’явіўся, верагодна, Сафійскі сабор ў Полацку, які ў 1495 - 1501 гг. быў перабудованы і набыў абарончыя абрысы.

Самабытная архітэктура цэркваў - крэпасцей склалася на аснове знітавання структуры руска - візантыйскага крыжова - купальнага храма і традыцыйных прыёмаў мясцовага дойлідства. Найбольш выдатнымі помнікамі цэрквей - крэпасцей лічацца цэрквы ў Сынковічах і Мураванцы.Акрамя чатырохвежавых храмаў - крэпасцей да беларускай готыкі належаць яшчэ некалькі старадаўніх культавых будынкаў, якія не маюць выяўленых абарончых прыстасаванняў. Гэта найбольш раннія на беларускай зямлі мураваныя касцёлы XV - XVI стст. у вёсках Ішкалдзь, Уселюб, Гнезна, а таксама Барысаглебская царква ў Навагрудку. Ім уласцівыя гатычная канструкція і мысцовы характар дэкору: нярвюрныя скляпенні, контрфорсы, стральчастыя прыёмы, тоўстыя сцены, аздобленыя ўзорам з атынкаваных арачных нішаў і цёмнай перапаленай цеглы.

Менавіта два помнікі беларускага абарончага дойлідства: замак у Міры і царква - крэпасць у Сынковічах уключаныя ў каталог шэдэўраў сусветнай архітэктуры. Літаратура: 1. «Народная асвета» № 5, 6, 7 / 1994 г. 2. «Роднае слова» № 8, 9 / 1993 г.

– Конец работы –

Используемые теги: Нацыяцальная, мадэль, свету, беларуса, адлюстраванне, розных, пластах, беларускай, культуры0.125

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Нацыяцальная мадэль свету беларуса i адлюстраванне яе у розных пластах беларускай культуры

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным для Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Еще рефераты, курсовые, дипломные работы на эту тему:

Свет - электромагнитная волна. Скорость света. Интерференция света. Стоячие волны
Однако в начале XIX века былиоткрыты такие явления как дифракция 2 и интерференция 3 ,что дало повод для мыслей, что волновая теория окончательно… Скорость света. Существует несколько способов определения скорости света… Впервом случае промежуток между вспышками составил 48 часов 28 минут. Во второмслучае спутник опоздал на 22 минуты.…

Организационная культура (о корпоративной культуре, стратегиях коммуникативного взаимодействия, влияния психотипа руководителя на структуру и стиль управления организацией, культура персонала на примере Японии)
Знакомство с опытом таких экономических гигантов, как США и Япония, обнаруживает, что одним из признаков развитой организационной культуры является… Деловое кредо любой компании включает декларирование той роли, которую… Кредо должно работать на конечный результат деятельности предприятия. Сотрудники многих крупных преуспевающих фирм…

РАЗДЕЛ I. ОБЩИЕ ОСНОВЫ ТЕОРИИ И МЕТОДИКИ ФИЗИЧЕСКОЙ КУЛЬТУРЫ ВВЕДЕНИЕ В ТЕОРИЮ И МЕТОДИКУ ФИЗИЧЕСКОЙ КУЛЬТУРЫ Основные понятия теории и методики физической культуры
РАЗДЕЛ I ОБЩИЕ ОСНОВЫ ТЕОРИИ И МЕТОДИКИ... ФИЗИЧЕСКОЙ КУЛЬТУРЫ... ВВЕДЕНИЕ В ТЕОРИЮ И МЕТОДИКУ ФИЗИЧЕСКОЙ КУЛЬТУРЫ...

Культура средневековой Европы, культура Возрождения, новоевропейская культура
Оно обусловлено политико-экономическими, религиозно-философскими учениями и отражает насущные проблемы жизни общества. В то же время искусство живет и развивается по своим собственным законам,… И научившись ценить и понимать это особое содержание искусства, люди становятся наследниками того духовного богатства,…

Политическая культура. Уровни и типология политической культуры
Она выражает суть социально-политической системы, определяет правила игры в политике, базовые политические ценности и общественные цели. Без… Уровень политической культуры во многом определяет уровень общей культуры как… Она сравнительно часто подвергается изменениям. Но это не означает ее конъюнктурности, ибо в конечном счете…

Физическая культура личности и ценности физической культуры
Наш век — век значительных социальных, технических и биологических преобразований. Научно-техническая революция внесла в образ жизни человека наряду… Опыт десятков тысяч людей, испытавших на себе воздействие такого рода… Занятия физическими упражнениями имеют огромное воспитательное значение — способствуют укреплению дисциплины,…

Физическая культура как вид культуры личности и общества
Самые ловкие фехтовали на пиках, ходили по натянутым канатам, дюжие силачи поднимали лошадей, валили наземь быка, впрягались в груженые возы, гнули… Медленно растет значение физкультуры и спорта в международных… В 1908-1910 годах чемпионом России среди конькобежцев был российский скороход Николай Струнников.

Лекції № 7, 8. План лекцій. 7. Ларина Т.В. Англичане и русские: Язык, культура, коммуникация. – М.: Языки славянских культур, 2013. – 360 с
Language amp Communication... План лекцій... Common mistakes in English Differences between the American and the British English...

ЭВОЛЮЦИЯ МАТЕРИАЛЬНОЙ КУЛЬТУРЫ 6.1. Общие свойства культуры
Эволюция орудий тесно связана с биологической эволюцией человека и является одним из ее факторов Так при производстве каменных орудий выделяется... культуры... Второй уровень предполагает планирование операций при изготовле нии орудия Форма орудия не зависит от стечения...

Понятие культуры, культура и цивилизация
В нашу эпоху нет более острой темы и для познания, и для жизни, чем тема о культуре и цивилизации, о их различии и взаимоотношении. Это - тема об… Стрелка часов мировой истории показывает час роковой, час наступающих сумерек,… Все наше славянофильское сознание было проникнуто враждой не к европейской культуре, а к европейской цивилизации.…

0.033
Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • По категориям
  • По работам