рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка

Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка - раздел Кулинария, Установа Адукацыі “Беларускі Дзяржаўны Педагагічны Універсітэт Імя Максіма Та...

Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

 

Г.Я.Адамовіч

 

Літаратурная класіка

ў параўнальным вывучэнні

 

Вучэбны дапаможнік

 

Рэкамендавана

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

 

 

Мінск 2007

 

ЗМЕСТ

Уступ

Тэма 1. Сусветная літаратура – множнасць і адзінства нацыянальных літаратур

Тэма 2. Крыніцы сусветнай літаратуры. Міфалогія. Фальклор

§ 1. Антычная міфалогія

§ 2. Хрысціянства як адна з крыніц літаратуры

§ 3. Казка ў сістэме фальклорных і літаратурных жанраў

Тэма 3. Склад літаратуры

§ 1. Літаратурны працэс

§ 2. Перыядызацыя

2.1. Антычнасць

2.2. Адраджэнне

Тэма 4. Роды, віды, жанры ў сістэме параўнальнага вывучэння літаратур

§ 1. Эпас як аповяд пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае

§ 2. Санет

Тэма 5. Сюжэт у сістэме “сусветная – нацыянальная літаратура”

§ 1. Вандроўныя сюжэты

§ 2. Сюжэты, якія распаўсюджваюцца шляхам кантактаў

Тэма 6. Сусветны пантэон. Праблема аўтара ў параўнальным вывучэнні

§ 1. Дантэ

§ 2. Шэкспір

§ 3. Сервантэс

Тэма 7. Твор як аб’ект сістэмнага аналіза

§ 1. “Боская камедыя”

§ 2. “Гамлет”

§ 3. “Дон Кіхот”

Тэма 8. Комплексны аналіз твора

§ 1. “Фаўст” Гётэ

Тэма 9. Літаратурныя рухі, кірункі, плыні як аб’ект параўнальнага аналізу

§ 1. Барока

§ 2. Асветніцтва

§ 3. Рамантызм: канцэпцыя чалавека і свету

§ 4. Сімвалізм, імпрэсіянізм у літаратуры: П.Верлен, М.Багдановіч

Заключэнне

Бібліяграфія

 

 

Уступ

“В современном обществе литература уже не занимает само собой разумеющегося места. Было время, когда значение литературы не ставилось под вопрос, но сегодня оно парадоксальным образом прямо пропорционально росту доступности книг. Очевидно, литература утратила некоторые функции, ранее свойственные ей в такой степени, что они и принимались собственно за литературу. Умерли определенные представления о литературе, но не сама литература»,– так пачынае сваё эсэ «Змена функцый літаратуры» адзін з вядомых даследчыкаў Вольфганг Ізер.

Пытанне пра месца і ролю літаратуры набывае асаблівую актуальнасць у пачатку ХХІ ст. у сувязі з карэннымі зменамі, якія адбываюцца ва ўсіх частках свету. Сёння гэтае пытанне набыло асаблівую вастрыню: функцыянаванне літаратуры ў тым звыклым выглядзе, у якім мы ўспрымаем літаратурны твор,– у выглядзе так ці інакш выдадзенай кнігі,– сёння выклікае спрэчкі само пытанне пра неабходнасць кнігі ў жыцці сучаснага чалавека.

Але паэт як быў, так і застаўся паэтам. Як ён успрымаў сябе ў часы “Фаўста” Гётэ, такім ён і ўспрымае сябе праз дзвесці год. Метафарычна гэта засведчыў на мяжы ХУІІІ – ХІХ стст. нямецкі паэт І.В.Гётэ ў адным з пралогаў да трагедыі “Фаўст”:

Калі прырода круціць калаўрот Хто буру выявіць у страсці апантанай:

І раўнадушна нітку вечнасці прадзе, А зладнасць дум – у сполахах зары?

Калі бязладны гурт жывых істот Хто кветкі пакладзе да ног каханай?

Рознагалоса навакол гудзе, Хто за каханне згіне без пары?

Хто ж у хаосе, у стыхійным моры Хто сімвалам геройскіх перамог

Парадак стройны навядзе, Зрабіў нязначных лаўраў вецце?

Каб загучалі ў маналітным хоры Хто аб’яднаць багоў Алімпа змог? –

Усе адзінкі сілаю з’яднанай? Паэт – пясняр вялікіх спраў у свеце!

Ва ўрыўку ёміста і лаканічна замацавана думка пра тое, што з’явы, якія адбываюцца ў прыродзе і ў грамадстве, могуць быць адмысловым чынам асэнсаваны і перададзены ў форме мастацкіх вобразаў. І гэтыя вобразы, як і паэзію (ды і літаратуру ўвогуле), немагчыма параўнаць ні з чым іншым у жыццядзейнасці чалавека, паколькі мастацкая творчасць нясе прынцыпова новыя веды і адчуванні, надае дадатковы сэнс штодзённаму існаванню чалавека і асвятляе новым святлом усё яго жыццё.

Вучэбны дапаможнік “Літаратурная класіка ў параўнальным вывучэнні” прызначаны паказаць, што беларуская літаратура, якая разглядаецца як частка сусветнай, і сусветная літаратура, якая мае ў сваім складзе творы беларускіх аўтараў, – багацейшая скарбніца назапашанага чалавецтвам за тысячагоддзі свайго існавання, таго, што ўзгадоўвалася на культурнай глебе нашых продкаў на працягу шматвекавой гісторыі. І гэта скарбніца падобна Сезамавай пячоры, толькі захоўваюцца ў ёй не залатыя сліткі і не каштоўныя камяні, а духоўныя багацці, якія здольныя наталіць духоўную смагу чалавека, асвятліць цудадзейным святлом яго паўсядзённасць, уліць сілы ў яго душу (або як пісаў М.Багдановіч: “і сілы ты ўліла ў слабеючыя жылы”), падмацаваць веру ў прыгажосць, значнасць, сэнс уласнага існавання.

У навучальных установах Беларусі дапаможнік можа быць выкарыстаны ў адукацыйна-выхаваўчым працэсе, яго асноўныя задачы:

– напоўніць канкрэтным зместам канцэпцыю вывучэння беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай;

– акрэсліць параметры той ці іншай літаратурнай з’явы, даць канкрэтныя прыклады з беларускай і іншанацыянальных літаратур;

– выявіць узроўні ўзаемадзеяння беларускай літаратуры з іншанацыянальнымі;

– знайсці прыклады падабенства паміж літаратурамі розных эпох і народаў, характарызаваць прычыны і ўмовы такіх сыходжанняў;

– замацаваць думку пра існаванне пэўных заканамернасцей у развіцці сусветнай літаратуры і літаратур асобных народаў;

– усвядоміць, наколькі багатай і разнастайнай з’яўляецца літаратурна-мастацкая спадчына чалавецтва і якія вялікія могуць быць страты, калі гэтая спадчына будзе незапатрабаванай;

– нельга не прызнаць таго факта, што наяўнасць літаратуры як асобнай часткі жыццядзейнасці чалавека здольна духоўна ўзбагаціць, надаць новы сэнс і ўпрыгожыць звыклую будзённасць чалавечага існавання;

– літаратурная спадчына ўсяго чалавецтва і асобнага народа мае незаменны выхаваўчы патэнцыял і для фарміравання патрыятычных пачуццяў, грамадзянскай пазіцыі асобы, і для набыцця ідэйна-маральных арыенціраў, і для эстэтычнага выхавання.

Таму звесткі, якія даюцца ў дапаможніку, могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні гісторыі літаратуры (нацыянальнай і сусветнай), знаёмстве з тэорыяй і метадалогіяй літаратуры, асабліва ў пытаннях параўнальнага вывучэння літаратур, для атрымання навыкаў па літаратурнай крытыцы.

Тэкст дапаможніка шматузроўневы: асноўную частку складае тэкст, у якім аналізуюцца творы беларускай і іншанацыянальных літаратур у супастаўленні і проціпастаўленні; другі ўзровень складаюць тэарэтычныя паняцці, іх тлумачэнні і прыклады; трэці – графічныя ілюстрацыі, якія фармалізуюць прадмет выказвання, дазваляючы выявіць у ім наяўнасць пэўнага алгарытму, агульнае з немастацкімі вобразамі, што сведчыць пра існаванне пэўных заканамернасцей, якія ўласцівыя не толькі фізічным аб’ектам, але і мастацкаму тэксту як “другой рэчаіснасці”, і звязваюць іх паміж сабой.

У дапаможніку вызначэнне асноўных тэрмінаў і іх характарыстыка дзеля больш выразнай тэрміналагічнай акрэсленасці і сістэматызаванай тыпалогіі часткова бярэцца са спецыяльных даведачна-энцыклапедычных выданняў: “Краткая литературная энциклопедия” (у 9 тт., М., 1962-78; артыкулы В.Жырмунскага, Ю.Мана); “Лексикон загального та порівняльного літературознавства” (Чернівці, 2001; артыкулы А.Волкава, І.Зварыча, Б.Іванюка, М.Няфёдава, Ю.Папова); “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі” (у 5 тт., 1984–87; артыкулы Л.Барага, К.Кабашнікава, В.А.Каваленкі, В.Рагойшы, Л.Салавей, А.Фядосіка).

 

Тэма 1. Сусветная літаратура – множнасць і адзінства нацыянальных літаратур

1. Сусветная літаратура з’яўляецца “сумай” (“суматыўнай множнасцю”) усіх літаратур народаў свету. Гэта значыць, тэарэтычна ў сусветную літаратуру… Калі вылучаць асобна беларускую літаратуру, яе адносіны з сусветнай (ці… Пры параўнальным вывучэнні літаратур выкарыстоўваецца група тэрмінаў: літаратурныя сувязі / узаемадзеянні / уплывы.…

Тэма 2. Крыніцы сусветнай літаратуры.

Міфалогія. Фальклор

  Міф (з грэч. паданне) Паданні пра аб’екты жывой і нежывой прыроды, чалавека і грамадства, якія ўзнікалі ў свядомасці…   Старажытныя грэкі (Фалес, Анаксімен, Геракліт і інш.) шукалі першапачатак свету і чалавека і сцвярджалі ў якасці…

Антычная міфалогія

Гамер “ Іліяда” У аснову паэмы пакладзены гераічныя паданні, якія склаліся на мяжы І тыс. да… Траянскі цыкл міфаў. У ім адлюстраваны водгукі вайны паміж ахейскімі (грэчаскімі) плямёнамі і жыхарамі малаазійскага…

Хрысціянства як адна з крыніц літаратуры

Адзін з сюжэтаў, распаўсюджаных у літаратуры, звязаны з ідэяй Богаўвасаблення, або пераўвасаблення другой іпастасі Тройцы ў сына чалавечага – Ісуса… Легендарная біяграфія Ісуса Хрыста Яго нараджэнню папярэднічала важная падзея: Дабравешчанне. Дзева Марыя атрымала “добрую вестку”, што Яна народзіць ад…

Беларускія і японскія казкі

1) Агульнымі для беларускага і японскага народаў з’яўляюцца жывёлы, якія пашыраны ва ўсім свеце: сабака, воўк, ліса, мядзведзь, заяц, жораў,… Акрамя рэальна існуючых жывёл ёсць пэўная колькасць міфалагічных і фальклорных… У японскіх казках ёсць і невядомыя беларусам тэнгу – крылатая пачвара са смешным доўгім носам («Веер тэнгу»),…

Казка – фабліо – народная кніга – навела

  Казка эпічны жанр фальклору большасці народаў свету казкі пра жывёл, чарадзейныя казкі, сацыяльна-бытавыя казкі …   Французскае фабліо і казкі беларусаў

Нямецкая народная кніга і беларуская казка

Шырокае распаўсюджванне народных кніг у ХVІ ст. было абумоўлена, з аднаго боку, цікавасцю чытачоў да кніг забаўляльнага, прыгодніцкага або казачнага… Напрыканцы ХVІ ст. з’явілася народная кніга, створаная ў рэчышчы нямецкай… “Шыльдбюргеры” ў шэрагу кніг “літаратуры пра дурняў” адметны тым, што сюжэт звязаны з гісторыяй ператварэння людзей…

Тэма 3. Склад літаратуры. Літаратурны працэс. Перыядызацыя

§ 1. Літаратурны працэс Словы Б.Тамашэўскага: “Каждый век имеет свое определение литературы”,–… Складнікамі літаратуры з’яўляюцца:

Перыядызацыя

Звязаная з гісторыка-культурным кантэкстам свайго часу, сусветная літаратура падзяляецца традыцыйна на сем перыядаў, што знайшло адлюстраванне ў… 1. Старажытнасць (тысячагоддзі існавання вуснай народнай творчасці –… 2. Сярэднявечча і Адраджэнне: ад У – УІ ст. да пач. ХУІІ ст.

Асноўныя літаратурныя эпохі, склад літаратуры / кірункі

Антычнасць

Антычная літаратура – літаратура рабаўладальніцкага грамадства. Гісторыя гэтага грамадства паўплывала на фармаванне і развіццё літаратуры. На першым… УІІ—УІ стст. да н.э. звязаны з панаваннем класічнай формы рабаўладання. Гэта… З ІІІ ст. да н.э. па У ст.н.э. – паслякласічны перыяд, адметны тым, што да літаратуры Старажытнай Грэцыі далучаецца…

Адраджэнне

Эпоха, якая, паводле Энгельса, “мела патрэбу ў тытанах і якая нарадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці”: …   Італія Дантэ, Ф.Петрарка, Дж.Бакача, М.Баярда, … У гісторыі еўрапейскай цывілізацыі ХІУ–ХУІ стст. былі стагоддзямі надзвычайнай важнасці і складанасці. Фарміраваліся…

Тэма 4. Роды, віды, жанры ў сістэме параўнальнага вывучэння літаратур

Пры спрэчнасці асобных пытанняў (напр., колькі існуе родаў – называюцца дадатковыя: сатыра, раман, або аб адрозненнях паміж відамі і жанрамі і…  

Эпас як аповяд пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае

Вывучэнне эпасу як аднаго з ключавых паняццяў гісторыі і тэорыі літаратуры мае асаблівае значэнне, паколькі з ім звязана станаўленне ўласна… Для аналізу абраны творы эпасу, адносна якіх ёсць звесткі пра гістарычныя… “Формула” эпасу як аповяду пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае, вылучана для таго, каб акрэсліць – паэтапна – шлях…

Санет

Санет – адзін з самых пашыраных жанраў паэзіі – мае складаную філасофскую структуру. Сістэмны аналіз санета выводзіць на ўзроўні, што адпавядаюць філасофскай (трохчасткавай) структуры асобы (як біяпсіхасацыяльнага арганізма), і адпаведна – да праблем узаемаадносін чалавека з навакольным асяроддзем, яго існавання ў біясферы; да праблем сацыяльна-палітычных, звязаных з уваходжаннем асобы ў склад грамадства і яго пэўную частку, – у сістэме наасферы; да анталагічных праблем існавання чалавека, асэнсавання сябе як непаўторнага свету ў псіхасферы. Санет – гэта адкрытая і закрытая сістэмы адначасова. Строгая кананічная форма санета спрыяе адмысловаму спалучэнню паэзіі і прозы, дазваляе праводзіць комплексны аналіз мастацкага твора, прыцягваючы прыёмы і сродкі іншых навук, што вывучаюць чалавека і Сусвет.

Увёў у шырокі ўжытак паняцце «філасофія санета» вядомы нямецкі паэт сярэдзіны ХХ ст. Іяганес Бехер. Але наяўнасць у гэтым жанры акрэсленай філасофскай структуры задоўга да Бехера была выяўлена Максімам Багдановічам (у артыкуле «Санет», які датуецца прыблізна 1911 годам). Беларускі паэт у вызначэнні санета выкарыстаў метафару арэха-спарыша. Так, санет надзвычай багаты сваімі метафарамі, і М.Багдановіч, майстар метафары і тэарэтык-даследчык, разважае вобразамі. Менавіта метафара арэха-спарыша аказалася той формулай, у якой выкрышталізавалася ідэя філасофіі санета. Аднак як тэарэтык, М.Багдановіч спыніўся на «паўдарозе», ён вылучыў у санеце толькі дзве часткі. Як практык, беларускі паэт пайшоў значна далей і рэалізаваў у сваіх вершах складаную (трохузроўневую) структуру санета.

Матрыца санета М.Багдановіча «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...» па гарызанталі дыялектычнага развіцця кожнай з трох частак верша (тэзіс – антытэзіс – сінтэз) змяшчае наступныя вобразы: “магіла” – “зернейкі” засохшыя – “збожжа” (першы ўзровень), “забыты краю” – “дух народны” – “а ўперад рынецца” (другі ўзровень), “з глебы” – “крыніца” – “на прастор” (трэці ўзровень). Па вертыкалі сінанімічнага рада: “магіла” – “забыты краю” – “з глебы” (першая вертыкаль – метафары небыцця), “зернейкі” засохшыя – “дух народны” – “крыніца” (другая – сінанімія ключавых, скразных вобразаў), “збожжа” – “а ўперад рынецца” – “на прастор” (трэцяя вертыкаль вобразаў перадае ідэю дыялектычнага руху). Прычым кожны з гэтых вобразаў мае адметны кантэкст у нацыянальнай літаратуры.

 

магіла зернейкі засохшыя збожжа
забыты краю дух народны уперад рынецца
з глебы крыніца на прастор

 

Матрыца філасофскай структуры санетаў Шэкспіра выглядае наступным чынам. Па гарызанталі аднаўляецца ідэя руху ад пачатка да завяршэння і трансфармацыі; яго метафары: раніца – дзень – ноч, вясна – лета – зіма, нараджэнне – маладосць – смерць. Па вертыкалі: раніца і вясна – гэта метафары нараджэння чалавека, дзень і лета – метафары маладосці, сталасці, ноч і зіма – смерці. Супаставіўшы ў якасці тэзіса і антытэзіса пачатак і канец з’явы, атрымаем сінтэз: раніца – ноч – новая раніца, вясна – зіма – новая вясна, нараджэнне – смерць – новае нараджэнне. Разам з тым “новая вясна” і “новая раніца” выступаюць метафарамі нараджэння новага жыцця (“сын” / “son”, “другі” / “another”), неўміручасці паэтычнага радка («яго красу мой абароніць верш» / «My love shall in my verse ever live young»).

Багдановічаўскія вобразы-тэзісы “магіла”, “забыты краю” пашыраюцца і ўдакладняюцца (у якасці антытэзіса) шэкспіраўскімі метафарамі: “winter”, “night”, якія таксама не з’яўляюцца «чужымі» беларускаму паэту і маюць у яго творчасці свой кантэкст. Абагульняльная ідэя, уласцівая абодвум паэтам, – ідэя новага нараджэння, абуджэння, збожжа “парой вясенняй”, “new”, “another”, “son”… Сінтэзам (калі ўлічыць іншыя творы беларускага паэта) выступае мара Багдановіча пра дачушку («Каб у мяне быў свой дзіцёнак...»), і аб гэтым жа сказана ў шэкспіраўскіх санетах («You had a father: let your son say so»). Сінтэзам з’яўляецца надзея паэтаў на адраджэнне прыгажосці і на «новае жыццё» (формула Дантэ) – у т.л. прыроды, роднага краю. У якасці абагульненай думкі выступае вера ў надыход “вясны”, у неўміручасць паэтычнага слова, а таксама любоў да жыцця. Беларускае паэтычнае слова відавочна захоўвае вялікую сілу творчага натхнення, шчырасць адкрыта выказанага пачуцця, магутнасць мастацкага пранікнення ў сутнасць Сусвету, што і «слова» англійскага паэта.

 

Тэма 5. Сюжэт у сістэме “сусветная – нацыянальная літаратура”

 

Вандроўныя сюжэты

Вандроўны сюжэт (традыцыйны, класічны сюжэт, вобразы) – сюжэтная формула, схема, “суматыўная множнасць” скразных матываў, што пераходзяць з адной…      

Эпас пра Гільгамеша

Х1 – Гільгамэш – уладар, надзелены незвычайнай сілай. Матыў выключнай фізічнай сілы героя з’яўляецца дамінантай вобраза эпічнага героя ў старажытных… Х2 – Гільгамэш – неўтаймаваны герой (“днем и ночью буйствует плотью»). Вобраз… Х3 – Для яго ўтаймавання багі стварылі Энкіду – “ляснога чалавека”. Трэці лейтматыў – наяўнасць герояў-пабрацімаў,…

Сюжэты, якія распаўсюджваюцца шляхам кантактаў

Вергілій. Энеіда

“Энеіда” старажытнарымскага паэта Вергілія ўслаўляе Рымскую імперыю ў асобе траянскага героя Энея. Паэма Вергілія “Энеіда”, напісаная ў І ст. да н.э., стала нацыянальным міфам… Вобраз Энея ў паэмы падаецца з двух бакоў: Эней – рэальная асоба, якой уласцівы звычайныя чалавечыя пачуцці і…

Легенда пра Трыстана і Ізольду

Апісанне рыцарскага ўзбраення, а таксама турніраў складае значную частку рыцарскага раман. Тэрмін “раман” узнік у 12 ст. для абазначэння тэксту на… Да “артураўскага цыклу” адносіцца і легенда пра Трыстана і Ізольду. Ён меў…

Тэма 6. Сусветны пантэон. Праблема аўтара

Параўнальным вывучэнні літаратур

Адраджэнне названа Энгельсам эпохай, якая “мела патрэбу ў тытанах і якая нарадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і… Па словах польскага літаратуразнаўцы К.Выкі (хоць ён меў на ўвазе тую… Згадваючы тое ці іншае імя аўтара, належыць яно сусветнаму пантэону ці не, пісьменнікі не толькі аддаюць даніну…

Дантэ – апошні паэт Сярэднявечча і пачынальнік Рэнесансу

Асноўныя вехі жыцця і творчасці звязаны з накступнымі пытаннямі: “малая радзіма”; палітычная дзейнасць / апазіцыя да ўладаў; выгнанне; крыніцы… Праблема “малой радзімы”. 1265 год. Фларэнцыя. Перыяд міжусобіц, раз’яднанай на гарады-камуны (з часоў падзення Заходняй Рымскай імперыі)…

Шэкспір

Шэкспіраўскае пытанне.Хтоасабіста, чыё імя (або імёны) схаваны за імем “Шэкспір”–пытанне і дагэтуль застаецца адкрытым. Сама “адкрытасць”,… Падобныя прыклады могуць быць адрасаваны не толькі тэкстолагам, але і тым, хто… Існуюць дзве версіі адносна аўтарства Шэкспіра: стрэдфардыянская і нестрэдфардыянская.

Сервантэс: старонкі жыцця і творчасці

В долгах мы. Как Сервантес! Ради шутки – Кому он должен был – давай считать: Жене-пройдохе. Дочери-малютке.

Тэма 7. Твор як аб’ект сістэмнага аналіза

§ 1. “Боская камедыя” Сярод прычын, якія прадвызначылі зварот Дантэ да літаратурнай творчасці,… а) геніяльнасць, тое, што было названа “геніяльнасцю бажаства” (сказана пра Верлена яго суайчыннікам Рэнанам),…

Тэма 8.

Комплексны аналіз твора.

«Фаўст»:

В.Гётэ – А.Г.Радзівіл – А.М.Кашкурэвіч – В.Сёмуха – У.Караткевіч і іншыя

Комплекснае вывучэнне літаратуры – «гэта даследаванне яе праблем з далучэннем аналітычных сродкаў і метадалагічнай базы іншых навук, уключаючы… Metá – з грэчаскага – паміж, пасля, праз – частка слова, што абазначае… Ной – праведнік у біблейскай міфалогіі, які выратаваўся разам з сям’ёй у час Сусветнага патопу.

Тэма 9. Літаратурныя рухі, кірункі, плыні

Як аб’ект параўнальнага аналізу

Літаратурныя рухі, кірункі, плыні, школы – літаратуразнаўчыя паняцці, з дапамогай якіх пазначаюць вялікае кола пісьменнікаў, аб’яднаных пэўнымі…  

Барока

Слова паходзіць ад barocco, што значыць ракавіна выкшталцаванай формы. У літаратуры і мастацтве барокко знайшлі ўвасабленне падзеі, звязаныя з Контррэфармацыяй, узмацненнем феадальна-каталіцкай рэакцыі. Асноўнай зброяй Контррэфармацыі былі інквізіцыя і манаскія ордэны: толькі за ХУІ–ХУІІІ стст. інквізіцыяй ў Іспаніі былі спалены на вогнішчах 30 тыс. чалавек, каля 300 тысяч знаходзілася ў турмах. Гаспадарка краіны аказася ў заняпадзе, паколькі яна трымалася за кошт паступленняў з іншых земляў, якія знаходзіліся пад уладай іспанскіх канкістадораў. Золата і іншыя каштоўнасці перасталі вывозіць за межы заваяваных краін, і ў Іспанію прыйшоў голад. З канца ХУІ да сярэдзіны ХУІІ стст. насельніцтва краіны зменшылася звыш чым на 2 млн. чалавек, прычым толькі ў Севільі – у 10 разоў. Трагічныя падзеі ў гісторыі краіны паўплывалі на фарміраванне новага светаўспрымання – барока, што знайшло адлюстраванне ў паэзіі (літаратурная плынь гангарызм), прозе (махлярскі раман), драматургіі (п’есы Педра Кальдэрона). Барока ў Германіі было народжана Трыццацігадовай вайной (1618–48 гг.), у выніку якой загінула 10 з 16 млн. чалавек. Вялікія спусташэнні прыносілі эпідэміі, паўстанні, рабаўніцтва і гвалт.

Асноўная ідэйна-эстэтычная дамінанта мастацтва барока – разуменне разделенасці двух пачаткаў, якія бачыліся знітаванымі ў творчасці гуманістаў Адраджэння, выяўленне супярэчнасцей паміж

нябесным і зямным

ідэальным і матэрыяльным

духоўным і фізічным

душой і целам.

У прадстаўнікоў «высокага» барока перавага аддавалася на карысць «першага»: нябеснага, ідэальнага, духоўнага, перастворанага ў імкненнях да вышэйшага – Бога, якога шукаюць цягам жыцця, з дапамогай розуму, пераадольваючы ўматлікі пакуты і выпрабаванні.

У «нізавым» барока праявы зямнога, матэрыяльнага, фізічнага выступаюць на першы план: чалавек пагружаецца ў варункі жыцця, якія адметны сваёй пакручастасцю, хітраспляценнямі, выпадковасцямі.

Свет паўстае дынамічным, зменлівым, рухомым.

Чалавек бачыцца істотай, якая уплеценая ў хуткі рух, ягоны лёс адметны шматлікімі зменамі (адсюль: матывы загадкавасцей, выпадковасцей, прыёмы пераапранання, выданне сябе за іншага, характэрныя для літаратуры Іспаніі).

Скразныя матывы: Memento mori (Помні пра смерць), Vanitatum! Vanitatum vanitas (Суета! Суета сует, або Марнасць! Марнасць марнасцей),– нагадваюць пра зменлівасць лёсу і рух да таго, што абрана за вышэйшы ідэал.

Жыццё чалавечае ўяўляецца ў гэтым няскончаным руху хуткаплынным, вокамгненным.

У святле вышэйшага ідэалу і хуткаплыннасці жыцця герой, свядома ці неўсвядомлена, імкнецца выпрацаваць і захаваць у сябе сэнс уласнага існавання. Для адных гэты сэнс выяўляецца ў нязломнасці, стойкасці духу, у веры ў існаванне бясспрэчных вартасцей, таго трывалага ў жыцці, што непадуладна выпадковасцям, марнасцям, смерці (драмы П.Кальдэрона, паэзія Трыццацігадовай вайны). Для другіх герояў уласціва жаданне выжыць насуперак усім жыццявым нягодам і выпрабаванням (махлярскі раман).

Стыль барока адметны майстэрскім выкарыстаннем Метафары – іншасказанне дазваляе шматкроць паглыбіць змест вобраза, выявіць яго рознабаковасць выяўлення, асэнсаваць з розных бакоў гледжання. Безумоўна, яму ўласціва шматслоўе, што звязана ці з яго метафарычнай апрацоўкай, ці з нагрувашчаннем падрабязнасцей, якія нагадваюць пра дынамічнасць, хуткаплынасць, шматвыяўнасць навакольнага свету. Метафара + шматслоўе ўскладняюцца сінтэзам вобразаў – выяўленчым – выяўленча-выразным – выяўленча-рытмічным, што сведчыць пра сінтэз мастацтваў, якім адметна барока (слова+ музыка+ жывапіс).

У маналогу (у форме санета) дона Фернанда (з драмы Кальдэрона “Стойкі прынц”) знітаваны ўсе акрэсленыя вышэй адзнакі барока:

Казались сада городостью цветы,

Когда рассвету утром были рады.

А вечером с упреком и досадой

Встречали наступленье темноты.

 

Недолговечность этой пестроты,

Не дольше мига восхищавшей взгляды,

Запомнить человеку было надо,

Чтоб отрезвить его средь суеты.

 

Чуть эти розы расцвести успели,–

Смотри как опустились лепестки:

Они нашли могилу в колыбели.

 

Того не видят люди-чудаки,

Что сроки жизни их заметны еле,

Следы веков, как миги, коротки.

Паэзія Трыццацігадовай вайны

Асноўнымі настроямі, праблемамі і вобразамі былі наступныя:

1. Стварэнне выразных карцін усеагульнага разбурэння, л΄юбыя вобразы бачацца знявечанымі, апаганенымі, гаротнымі, безабароннымі:

Край мой! Взгляд куда ни кинь –

Ты пустыннее пустынь…

Наши села сожжены,

Наши рати сражены,

Наши души гложет страх,

Города разбиты в прах,–

пісаў нямецкі паэт Паўль Флемінг. Гэтаксама і Андрэас Грыфіус у сваім вершы «Слёзы ыйчыны, год 1636» аднаўляе малюнкі-прывіды вайны, бачыць разбураныя гарады, апусцелыя саборы. Бачыць агонь, чуму і смерць. Забітыя трупамі рэкі. І за ўсім гэтым разбураныя (ці не назаўсёды? Пытаецца паэт) «сокровища души».

2. Аналізуючы трагічнае становішча Германіі, паэты прыходзяць да высновы: разбурана не толькі гаспадарка краіны, яе дабрабыт, гарады і вёскі. Жахлівае разбурэнне адбываецца і ў чалавечых душах.

Злодейская война растлила мысль и чувство,

Так вера выдохлась, в грязи гниет искусство,

Законы попраны, оплеваны права,

Честь обесчещена и совесть в нас мертва.

Мы словно отреклись от добрых нравов немцев,

Постыдно переняв повадки чужеземцев.

С нашествием врага из всех разверстых врат

К нам хлынули разбой, распутство и разврат,–

з сумам зазначае паэт Марцін Опіц.

3. Адной з самых вялікіх страт, якія церпіць нямецкі народ на працягу дзесяцігоддзяў вайны,– разбурэнне нямецкай мовы. Менавіта ў мове знаходзіць сваё ўвасабленне розум чалавечы, замацоўваецца вышыня чалавечага духу, піша Грыфіўс у вершы “Веліч і нішчымнасць мовы”. Гэтая ж тэма працягнута ў вершы Фрыдрыха фон Логў “Нямецкая мова”:

Германия бедна… О, горестный удел!

Немецкий наш язык настолько оскудел,

Что у французского он занимает ныне.

(Неримский Рим погиб с погибелью латыни.)

В слабеющую речь, что теплится едва,

Испанские ползут и шведские слова.

Как признак тяжкого и злого нездоровья,

Немецкий сохранил одни лишь славословья.

Во всем же остальном – заемной речи груз.

Усильями почти немых немецких муз

Живой язык еще звучит в стихах поэтов,

Еще порой блеснет в строках иных сонетов,

Но оголтелый Марс, воздев кроваый меч,

Терзает нашу мысль, пытает нашу речь

И делает ее безликой, бездуховной

В разорванной стране, бесправной и бескровной.

4. Дзяцінства некаторых з паэтаў прыйшлося на самыя жахлівыя дні вайны. Таму вобразы ў вершах надзвычай трагічныя і неверагодныя. Так, герой Грыфіуса бачыць, што мяжа паміж жывымі і мёртвымі ўяўная (вершы “Мярцвяк прамаўляе са сваёй магілы”). Герой звяртаецца са сваёй магілы да жывога, што ідзе паблізу: “Ты жив. Я мертв. Но ты и я – почти одно и то же”, “как от подошвы до земли, до мертвого – живому”. Так у творчасці паэтаў з’яўляецца матыў «memento mori».

5. Аднымі з найбольш пашыраных з’яўляюцца матывы “Vanitas, Vanitatum vanitas” (марнасць марнасцяў, або суета сует), “Vanitas mundi” (марнасць быцця / свету) – па назве оды Грыфіуса.

6. Уяўляючы чалавека мізэрным, а яго жыццё хуткаплынным, прадстаўнікі барока лічылі вышэйшым ідэалам Бога. Разам з тым ў нямецкай паэзіі з’яўляецца матыў прысутнасці Божага ў чалавеку, а чалавека як адзінкі Божага («Я жив. Но жив не я. Нет, я в себе таю, // Того, Кто дал мне жизнь в обмен на смерть Свою…»)

7. Зразумела, што ў няшчасцях ваенных год, калі жыццё чалавечае бачылася больш чым хуткаплынным, як “сон пустой” (“Гость на земле, из всех гостей Ты, человек, всех тленней»), паўставала пытанне: дык у чым сутнасць жыцця, што з'яўляецца трывалым у гэткай хуткаплыннасці. Матыў пошуку гэтай трываласці праходзіць скрозь паэзію Трыццацігадовай вайны, як часта сустракаецца ў розных паэтаў свету:

… И до чего ж охота

Средь бренности найти незыблемое что-то,

Что не могло б уйти, рассыпаться, утечь,

Чего вовек нельзя ни утопить, ни сжечь..,–

пісаў Марцін Опіц у вершы “Слова суцяшэння сярод бедстваў вайны”. У пошуках “вечнага”, нязменнага паэт звяртаецца да мужнасці, несмяротнай душы чалавека, дзе ёсць прыстанне для Бога. Звяртаючыся да гэтага матыву, Паўль Флемінг найперш выказвае шчырую веру ў Бога-пакутніка, які даруе чалавеку надзею і жыццё. Гэтаксама ў самога чалавека, у самім сабе ён знаходзіць здольнасць процістаяць хуткаплыннасці жыцця і бедствам вайны (санет “Да самога сябе”).

8. Заклік да спынення вайны і ўсталявання міру гучыць у вершах нямецкіх паэтаў. Флемінг звяртаецца да язычніцкага бога Марса, каб той аддаў зброю сялянам, а тыя зрабілі з яе прылады сялянскай працы. Замест кальчуг і клінкоў павінны быць лемех ды арала (“Навагодняя ода 1633”). А Фрыдрых фон Логаў, які бачыць крыніцы людскіх няшчасцяў у заганах “нашага славутага веку”, называе асноўным стваральнік даброт на зямлі селяніна, які здабывае хлеб. Паэт сцвярджае, што сапраўдная годнасць чалавека завлежыць не ад асяроддзя, у якім ён нарадзіўся і да якога належыць, дзе ганарацца тытуламі і старажытнасцю роду. Яна ў маральнасці паводзін, у працавітасці, таму паэт выступае папярэднікам асветніцкіх ідэалаў: “В чем-то, впрочем, все едины. Все – от матери-земли».

9. Асобную старонку ў паэзіі Трыццацігадовай вайны складаюць вершы невядомых аўтараў – т.зв. народная паэзія, народныя песні. Яны звычайна звязаны з адной падзеяй (напр.«Песня пра гібель і злачыннае разбурэнне Магндэбурга») або адным героем, гэтаксама як і з адной-адзінай думкай – з думкай пра ўсталяванне міру на зямлі. Вось стары салдат (аднайменны верш) пералічвае свой няхітры скарб: яго палацы – палатка; адзенне – “хожу в худом камзоле”; ежа – хлеб, сыр, табак, добра б яшчэ “прідорожный кабачок”; ложак – “черная земля”. Няма ў салдата срэбра і золата – ёсць адзінае ў яго – салдацкі гонар. Няма асаблівых уцех – толькі “гул барабанов. Треск пальбы. Дым. Пламя...” І ніхто яго не чакае. А калі так: “вели, вахмистр, земле предать изрубленное тело! Пускай на память обо мне три залпа грянут в тишине». Вось і ўся песня старога салдата.

У народных песнях з'яўляецца вобраз птушкі міру – голуба (верш «Голуб – птушка блакітная»). Эпіграф да верша перастварае метафарычны вобраз голуба, добра вядомы ў мастацтве наступных эпох: «На з'яўленне гэтага весніка шчасця з зялёнай аліўкавай галінкаю ў амытай морам слёз, ваеннай бурай знявечанай, тройчы няшчаснай Н Я М Е Ц К А Й К Р А І Н Е». Са смяротным прысудам прайшла па краіне вайна, цэлых трыццаць год панавала яна на зямлі. І пасля вайны, уславіўшы Бога-выратавальніка, людзі пачнуць адбудоўваць сваю краіну, адраджаць палеткі, аднаўляць дамы дружнай, нястомнай працай. Просты немец заканчвае сваю песню-малітву думкамі пра родны край.

Трыцацігадовая вайна з'яўляецца, на думку гісторыкаў, першай вайной сусветнага маштабу: у ёй прынялі ўдзел войскі Іспаніі, Даніі, Францыі, Швецыі, да таго ж унутры краіны сутыкнуліся паміж сабой прыхільнікі розных рэлігійных веравызнанняў (лютэране і католікі, немец выступіў супраць немца). Таму асэнсаванне крывавых падзей і трагічнага вопыту вайны ў тагачаснай літаратура Германіі мае асаблівую каштоўнасць: паэтамі былі выказаны непасрэдныя пачуцці простых людзей, уцягнутых у віхуры бойні, сфармуляваны асноўныя праблемы, звязаныя з жыццёвым лёсам чалавека, дадзены немудрагелістыя адказы, акрэсленыя спецыфікай мастацкага светаўспрымання аўтараў. Таму творы гэтай літаратуры могуць быць з поўным правам параўнаны з творамі беларускіх аўтараў, прысвечанымі падзеям першай і Другой сусветным войнам. Тут мы знаходзім і рэалістычныя малюнкі вайны, якія раскрываюць яе бесчалавечны характар, што дазваляе наноў паўтараць сфармуляваную ў ХХ ст. А.Адамовічам думку: «У вайны не жаночы твор». Бачым сапраўдных падпальшчыкаў вайны, бачым, як знявечваецца чалавек, яго душа, калі ён, як злачынец, прыйшоў рабаваць чужую зямлю. Гэтыя вобразы духоўнай распусты, маральнага знішчэння, як і ахвяр вайны, знаходзім у творах розных аўтараў. Але са старонак, якія напісаны ў полымі пажараў, узнікае цудоўная птушка голуб, як сімвал міру, чаканне міру і надзеі на яго ўсталяванне. І гучыць вера ў тое, што чалавек выпестуе і здзейсніць сваю мару аб вольнай зямлі і велічы тых, хто працуе на ёй, аб велічы народа і яго мовы.

1) Так в бой, сыны земли родной!

Так в бой! Священный пробил час!

Отваги истинной – не мнимой

Свобода требует от вас!

 

 

2) Народ, в ружье! Нельзя терпеть,

Нельзя рабами быть!

Уж лучше стоя умереть,

Чем на коленях жить.

 

3) Таварыш мой,

Час кліча ў бой!.. Каб немец-кат

Не ўцёк назад,

Мацней агонь,

Таварыш мой!

 

4) Хутчэй разгінай свае плечы,

Случчанін, і зброю бяры!

Знішчай фашысцкую нечысць!

Хай ведаюць каты, звяры...

 

5) Узнімайся, народ! У змаганні – твой лёс.

Пакажы ўсяму свету вялікую моц.

Дружна выйдзі на бойку, каб спала ярмо,

Знікла хмара – часіна ратунку і слёз.

Відавочна, што гэтыя вершы блізкія па свайму пафасу – закліку да абароны айчыны. Першы з урыўкаў належыць нямецкаму паэту часоў Трыццацітгадовай вайны Марціну Опіцу. Астатнія – паэзія беларускіх партызан: зборнік “Лясныя песні”, 1974 г., якая па складу аўтараў (сярод іх шмат невядомых, гэта вершы непрафесійных паэтаў) з’яўляецца па сутнасці народнай паэзіяй. Так, 2-і ўрывак належыць Усеваладу Сабліну (датуецца 1942 г., верш “В ружье, белорусский народ!”), 3-ці і 4-ы – Я.Прадвеснаму (“Таварыш мой, час кліча ў бой!”, 1943 г., “Случчанін, мой брат і таварыш”, 1942 г.), 5-ы – П.Моўчану (“Мы ідзём!”, 1942 г.). Відавочна, што гэта тэма яшчэ чакае сваіх даследчыкаў.

Асветніцтва

Тыпалогія Асветніцтва: 1) Скіравана на знішчэнне рэшткаў феадальнай сістэмы і яе абмежаванняў. 2) Культ Розуму і Навукі. Паводле Канта, розум неабходны для рэалізацыі сацыяльнага прагрэсу (у гэтым бачыў сутнасць…

Рамантызм

Во мраке молнии летали, Бесперерывно гром гремел, И вихри в дебрях бушевали.

Яна ідзе ў красе сваёй Як ноч у месячнай красе

Бы зорка, што па небе крочыць. Яна ідзе, і аксаміты Святло і змрок з’яднаны ў ёй, Начных нябёс, і зоркі ўсе Ласкава пазіраюць вочы: І траў духмяных малахіты,

Сімвалізм, імпрэсіянізм у літаратуры: П.Верлен, М.Багдановіч

Шчасцем забыты паэт, З лёсам Рэмбо ці Верлена, Піша класічны санет

Заключэнне

Параўнальнае вывучэнні літаратурнай класікі – адзін са спосабаў навуковай творчасці. Падабенствы паміж літаратурнымі вобразамі існуюць незалежна ад таго, ці судакранаюцца паміж сабой гэтыя тэксты, ці не. Задача даследчыка палягае ў тым, каб выявіць мастацкія асаблівасці тэксту. Але такой задачай становіцца знаходжанне агульнага і асаблівага, што звязвае розныя тэксты і разам з тым з’яўляецца адметнай прыкметай кожнага з іх.

 

Гётэ

Кароль Лесавік Альховы цар

Малое дзіця на кані везучы? То бацька з сынам малым у сядле: То бацька ратуе сына свайго: Ён хлопчыка моцна абняў свайго – І цешыць, і лашчыць, і туліць яго. Прытульвае шчыльна і лашчыць яго.

Новелла Матвеева

Кому он должен был – давай считать: Жене-пройдохе. Дочери-малютке. Гутьерресу, умеющему ждать.

My heart’s in the Highlands

My heart’s in the Highlands a chasing the dear, Chasing the wild dear and following the roe. My heart’s in the Highlands wherever I go.

Вільгельм Мюлер. Катрыншчык. Шарманщик.

Дзе ціша і спакой, Грустно за селом, Стары катрынку круціць И рукой озябшей Азяблаю рукой. Он вертит с трудом,

Поль Верлен

У час вячэрні, шэра-ружаваты; І на крылах, цішэй ад вецярка, Ў паветры мяккім, пекным паплыла ты

А.Рэмбо. Адчуванне.

Пайду сцяжынай, дзе калоссем коле поле, Нагамі босымі адчую халадок І галаву сваю амыць вятрам дазволю.

Simples

The moon a web of silence weaves In the still garden where a child Gathers the simple salad leaves.

– Конец работы –

Используемые теги: Установа, адукацыі, Беларускі, дзяржа, педагагічны, універсітэт, імя, Максіма, Танка0.118

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным для Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Еще рефераты, курсовые, дипломные работы на эту тему:

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ МАГІЛЕЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ МАГІЛЕ СКІ ДЗЯРЖА НЫ УНІВЕРСІТЭТ... імя А А КУЛЯШОВА... Калясн ва О В Пурышава Н М...

Установа адукацыі
Установа адукацыі... МАГІЛ СКІ ДЗЯРЖА НЫ УНІВЕРСІТЭТ ХАРЧАВАННЯ... Ю М Бубна І А Пушкін...

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ... Кафедра Гісторыя сусветная і айчынная культура... ВУЧЭБНА МЕТАДЫЧНЫ КОМПЛЕКС...

З дисципліни Облік і звітність в бюджетних установах
ТЕКСТИЛЬНИЙ ТЕХНІКУМ ХЕРСОНСЬКОГО НАЦІОНАЛЬНОГО ТЕХНІЧНОГО УНІВЕРСИТЕТУ...

ОРГАНІЗАЦІЯ ЦИКЛУ ДОСЛІДЖЕННЯ – ВИРОБНИЦТВО В ОБ’ЄДНАННЯХ ПІДПРИЄМСТВ І НАУКОВИХ УСТАНОВАХ
ОРГАНІЗАЦІЯ ЦИКЛУ ДОСЛІДЖЕННЯ ВИРОБНИЦТВО В ОБ ЄДНАННЯХ ПІДПРИЄМСТВ І НАУКОВИХ УСТАНОВАХ... Поняття інновацій закономірності розвитку технологій і... Цілі та типи інноваційно технологічної політики Об єднань...

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ... БРЭСЦКІ ДЗЯРЖА НЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ А С ПУШКІНА...

Конспект лекцій З дисципліни Бухгалтерський облік в бюджетних установах
Запорізький національний технічний університет... Конспект лекцій З дисципліни...

Облік у бюджетних установах
ЖИТОМИРСЬКИЙ ДЕРЖАВНИЙ ТЕХНОЛОГІЧНИЙ УНІВЕРСИТЕТ... методичні вказівки до практичних та семінарських занять З курсу Житомир Вступ Навчальна дисципліна Облік у...

З дисципліни Облік і звітність в бюджетних установах Тема: Порядок відображення в обліку фінансово-розрахункових операцій в бюджетній установі
ТЕКСТИЛЬНИЙ ТЕХНІКУМ ХЕРСОНСЬКОГО НАЦІОНАЛЬНОГО ТЕХНІЧНОГО УНІВЕРСИТЕТУ...

Беларускія землі ў другой палове XVІІ–XVІІІ ст.
Другая палова XVII і першая палова XVIII ст перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. … Ваенная адміністрацыя не карысталася аўтарытэтам.Апісываемы заняпад… Руйнаване Беларусі працягвалася 17 год, з 1654 да 1667 году. У часы кіраваня караля Аўгуста ІІ адбывалася Паўночная…

0.03
Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • По категориям
  • По работам
  • Органы технического и тылового обеспечения, создаваемые в танковом батальоне в оборонительном бою ПТН возглавляет зам. командира батальона потехнической части. На ПТНнаходятсятакже ЗКВ рот, и могут находиться резервные члены… Органы тылового обеспечения. ПУНКТБОЕВОГО ПИТАНИЯ обеспечивает посразделения батальона боеприпасами.ПУНКТЗАПРАВКИ ГСМ обеспечивает их…
  • Организация и порядок использования в бою мотопехотной (пехотной, танковой) (бригады армий вероятного противника) В соответствии с ней были переработаны основные полевые уставы, наставления, инструкции, регламентирующие вопросы оперативной и боевой подготовки… Считается, что успех в бою достигается путем решительного разгрома противника… По уровню боеготовности и оперативного предназначения сухопутные войска подразделяются на регулярную армию и…
  • История изобретения танков Современные танки представляют собой мощные боевые машины массой в несколько десятков тонн, вооруженные пушкой калибра 105-125 мм и несколькими… Они способны развивать по шоссе скорость свыше 60км ч, передвигаться в… Уже в том виде, в каком танк впервые вышел на поля сражений в 1916 году, он представлял собой качественно совершенно…
  • Танки и САУ Великой Отечественной Войны В обход Версальского договора немцам в короткие сроки удалось создать не только боеспособную армию, но и превосходящую по техническому оснащению… Эре сверхмощных танков, в которой СССР всегда был лидером.Появление танка было… Так появилось новое оружие, с появлением которого позиционный характер войны, приводивший к огромным потерям без…
  • Полная история танков мира Прежде чем приобрести эти высокие боевые и технические качества, танки прошли сложный путь развития от тихоходных, неповоротливых и малонадежных… Лишь к началу 20 века окончательно сложились основные условия для появления… Гусеничная паровая машина, предназначенная для военных целей, была предложена французом Эдуардом Буйе-ном в 1874 году…