рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Міфалогія. Фальклор

Міфалогія. Фальклор - раздел Кулинария, Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка Міфалогія – Фальклор – Літаратура Прадстаўляюць Формы (Стадыі) Грамадс...

Міфалогія – фальклор – літаратура прадстаўляюць формы (стадыі) грамадскай свядомасці, звязаныя між сабой генетычна. Літаратура вырастае як з міфа, так і з фальклора.

 

Міф (з грэч. паданне) Паданні пра аб’екты жывой і нежывой прыроды, чалавека і грамадства, якія ўзнікалі ў свядомасці людзей у першабытным грамадстве і несвядома-мастацкім спосабам адлюстроўвалі іх уяўленні пра навакольны свет у выглядзе багоў, герояў, дэманічных істот (Л.М.Салавей) Утварэнні, у якіх у выглядзе канкрэтна-пачуццёвых персаніфікацый і адухоўленых істот паўстае абагульнена адлюстраваная першаснаю свядомасцю дзейнасць; пэўны комплекс уяўленняў, у тэрмінах і катэгорыях якога ўспрымаецца і апісваецца мадэль свету (І.Зварыч)   Траянскі цыкл міфаў, міфы пра цара Эдыпа
Фальклор (народная паэтычная творчасць) Адзін з відаў мастацкай творчасці народа, што адлюстроўвае рэчаіснасць у вобразах, створаных паэтычным словам. Віды: каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая паэзія, пазаабрадаваня (любоўныя, сямейныя, антыпрыгонніцкія, рэкруцкія і інш. песні) паэзія. Апавядальныя жанры – казка, паданні, легенды, загадкі, анекдоты, выслоўі, жарты і інш. (К.П.Кабашнікаў, А.С.Фядосік) Казкі пра жывёл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя казкі

 

Старажытныя грэкі (Фалес, Анаксімен, Геракліт і інш.) шукалі першапачатак свету і чалавека і сцвярджалі ў якасці асноўнай тую ці іншую прыродную стыхію: агонь, паветра, ваду. Такім першапачаткам хрысціяне назвалі Слова. У пэўным сэнсе слова стала крыніцай еўрапейскай цывілізацыі, калі “словам” назваць старажытную літаратуру, найперш літаратуру старажытных Грэцыі і Рыма. З антычнай літаратуры бярэ пачатак літаратура еўрапейскай цывілізацыі, якая ў сваю чаргу стала асновай цывілізацыі на амерыканскім кантыненце. Так антычная літаратура арганічна ўвайшла ў літаратуру сусветную як першапачатак-крыніца і ўзор прыгажосці і дасканаласці, стала яе класічным падмуркам.

На станаўленне і развіццё беларускай літаратуры зрабіла пэўны ўплыў як літаратура старажытных Грэцыі і Рыма, так і старажытная літаратура народаў Усходу, а таксама літаратура еўрапейскіх народаў у пазнейшыя часы. Пачатак беларускай літаратуры адносіцца да часоў Сярэднявечча, калі складваліся асноўныя культурныя зоны або рэгіёны: усходнееўрапейскі або візантыйскі, заходнееўрайскі, індыйскі, усходнеазіяцкі і блізкаўсходні. Знаходзячыся ў межах першага, нашы продкі пераймалі і культурныя каштоўнасці іншых рэгіёнаў. Таму вывучэнне беларускай літаратуры ў межах сусветнай набывае шматвектарны характар, дзе павінны быць улічаны ўсе складнікі ўзаемадзеянняў і ўплываў.

Крыніцаю старажытнагрэчаскай літаратуры як найбольш старажытнай на тэрыторыі Еўропы (яе першыя помнікі – паэмы Гамера – датуюцца ІХ–УІІІ ст. да н.э.), часткова старарымскай літаратуры (вядома з ІІІ ст.да н.э.) была вусная народная творчасць, найперш міфалогія. Міфалогія – сістэма паданняў, легенд, у якіх старажытныя людзі спасцігалі, разумелі, тлумачылі з’явы прыроднага свету і грамадскага жыцця.

1. Міфалогія выступае як сістэма ведаў першабытнага чалавека.

Міфы расказвалі пра паходжанне з’яў прыроды, родаў (этнасаў), сусвету, багоў (напр. міф пра паміраючага і ўваскрасаючага бога Азірыса – Адоніса – Дыёніса, затым у хрысціянскай міфалогіі пра Хрыста). Міфалогія падзяляецца на групы міфаў: касмаганічныя – пра ўзнікненне Сусвету, тэаганічныя – пра багоў; этыялагічныя – пра паходжанне аб’ектаў і з’яў прыроды, антропагенічныя – пра паходжанне чалавека, этнагенічныя – пра паходжанне роду або народа. Спачатку выявы багоў не былі іх партрэтамі, а сімваламі. Кожнаму з з багоў былі ўласцівыя свае прыкметы, у руках яны трымалі атрыбуты ўлады. З удасканальваннем мастацтваў грэкі надаюць багам чалавечае аблічча.

Першае пакаленне багоў: Уран і Гея. Ад іх нарадзіліся тытаны: Хронас (Час), Акіян (бацька рэчак), Атлас (увасабляе горы), Яфет (першапачынальнік чалавечага рода). Ад Хронаса (Сатурна) і Рэі нарадзіліся Зеўс (Юпітэр), Пасейдон (Нептун) і Аід (Плутон). Пасля перамогі тытанаў для чалавецтва наступілі стагоддзі спакою. Па паданнях грэкаў, гэтыя стагоддзі падзяляюцца на перыяды: 1) Залаты век (вечная вясна, малочныя рэчкі, сок дрэў як мёд, зямля нараджае плады і злакі, няма хвароб і старасці, у небыццё адыходзяць у сне), 2) Сярэбраны век (4 пары года, зямлю трэба апрацоўваць), 3) Медны век (людзі становяцца жорсткімі, ваююць паміж сабою, але няма злачынстваў), 4) Жалезны век (час агульнай сапсаванасці і грахоў), пра яго Авідзій пісаў: “Тогда пришлось поделить землю, которая до того времени была общим достоянием, как воздух и свет, и обозначить границы каждого участка. Люди стали рыться в недрах земли, ища в ней сокрытых сокровищ. Лишь только были добыты железо и золото, как тотчас же родилась Распря, и вскоре повсюду стало раздаваться бряцанье оружия».

У сувязі з развіццём цывілізацыі і культуры ўзнікаюць міфы пра Праметэя, са спробаю чалавека авалодаць прыродаю – міф пра Ікара і Дзедала, уступіць у барацьбу з ёю – міфы пра Геракла, Тэзея і інш. Вялікія гістарычныя падзеі выклікалі нараджэнне міфаў пра Траянскую вайну, паход арганаўтаў і інш. Міфы раскрываюць таксама і змены ў станаўленні грамадства: успаміны пра матрыярхат выявіліся ў міфах пра амазонак, пераход да патрыярхату знайшоў увасабленне ў міфах пра Арэста, станаўленне сям’і і барацьба з крэўна-сваяцкімі сувязямі – у міфе пра Эдыпа. Класавая няроўнасць, расслаенне грамадства на класы выклікала і падзел багоў на галоўных і другарадных.

2. Міфалогія мае асаблівую мастацкую каштоўнасць як шматмерная, шматзначная мадэль свету і чалавека ў ім.

Міфалагічны вобраз – плён калектыўнай свядомасці, творчай працы многіх пакаленняў. Наяўнасць міфалагічных вобразаў у літаратурных творах розных эпох і народаў дазваляе выявіць алгарытм іх фарміравання, гісторыю развіцця ў калектыўнай свядомасці, а таксама акрэсліць спецыфіку іх інтэрпрэтацыі ў мастацкім творы (гл. Тэму 4 § 1).

3.У сваю чаргу міфалогія выступае як крыніца мастацкай творчасці не толькі ў старажытным свеце, але і ў іншыя эпохі і ў іншых народаў. Так, старанямецкі сюжэт пра Сігурда, выкладзены ў рукапісе “Старэйшай Эды”, пераасэнсаваны ў нямецкім гераічным эпасе “Песня пра нібелунгаў”, стаў асноваю тэтралогіі “Пярсцёнак нібелунгаў” нямецкага кампазітара ХІХ ст. Рыхарда Вагнера .

З пранікненнем у літаратуру фактаў міфалагічнага паходжання звязана пашырэнне літаратуразнаўчай тэрміналогіі:

 

Міфа-паэтычныя матывы Зварот да матываў і вобразаў, запазычаных з міфалагічнай спадчыы (усходнеславянскай і антычнай), выкліканы істотнымі эстэт. запатрабаваннямі мастацкай творчасці. Літ. міфалагізацыя выступае ў якасці абагульня-льнай метафары і сродку літ. паэтызацыі (В.А.Каваленка) “Сон на кургане” Я.Купалы, міфалагічныя персанажы (вадзянікі, русалкі, змяіны цар) у паэзіі М.Багдановіча, “Сярэбраная табакерка” З.Бядулі
Міфема Выкарыстанне ў творах імён, рэалій і фактаў міфалагічнага генезісу. Мэта – выклікаць пэўныя асацыяцыі-алюзіі (І.Зварыч) у літаратуры класіцызму
Міфалагема Выразная наяўнасць у літ.творы міфалагіч-нага агульнавядомага сюжэта, сюжэтнай схемы або матыву. Прысутнасць міфу ў творы, які структурыруе твор. Найбольш выразна перастварэннямі м. з’яўляюцца традыцыйныя сюжэты і вобразы (І.Зварыч) падарожжы Адысея ў рамане “Уліс” Дж.Джойса, гісторыя Ісуса Хрыста ў “Майстры і Маргарыце” М.Булгакава, “І стаў той камень Хрыстом” М.Сільвы
Неаміфа-лагізм Плынь у еўрапейскай культуры канца 19–20 ст.: выкарыстанне міфалаг.сюжэтаў і вобра-заў, іх трансфармацыя, стварэнне “аўтарскіх” міфаў, жанраў (“раман-міф”, “драма-міф”), развіццё магічнага рэалізму “Уліс” Дж.Джойса, “Ёсіф і яго браты” Т.Мана, “Майстар і Маргарыта” М.Булгакава, “Кентаўр” Дж.Апдайка, “Касандра” К.Вольф
       

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка

На сайте allrefs.net читайте: Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка. Г Я Адамовіч...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Міфалогія. Фальклор

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Тэма 1. Сусветная літаратура – множнасць і адзінства нацыянальных літаратур
Існуе шмат вызначэнняў паняцця “сусветная літаратура”. 1. Сусветная літаратура з’яўляецца “сумай” (“суматыўнай множнасцю”) усіх літаратур народаў свету. Гэта значыць, тэар

Антычная міфалогія
У спадчыне старажытнагрэчаскай і старажытнай рымскай літаратур – творы, заснаваныя на міфалагічных сюжэтах і вобразах. Гамер “ Іліяда” У аснову паэмы пакладзены г

Хрысціянства як адна з крыніц літаратуры
Кнігі Бібліі даследчыкі разглядаюць таксама як крыніцу міфалагічных сюжэтаў і вобразаў, што сталі трывалай асновай сусветнай літаратуры. Адзін з сюжэтаў, распаўсюджаных у літаратуры, звяза

Беларускія і японскія казкі
Адзін з самых пашыраных фальклорных жанраў – казка. Гэты старажытны жанр змяшчае ў сябе найперш тое трывалае, наднацыянальнае і пазачасавае, што звязана з адлюстраванннем у казцы агульначалавечых з

Казка – фабліо – народная кніга – навела
Супастаўляючы беларускую казку з творамі іншых жанраў розных народаў, якія надзвычай блізкія ёй па сюжэту і сістэме вобразаў, можна аднавіць своеасаблівы ланцуг жанраў: казка – народная кніга – фаб

Нямецкая народная кніга і беларуская казка
Народная кніга была сярод вышэйшых літаратурных дасягненняў Адраджэння, якое так і засталося ў заходнееўрапейскай літаратуры прыкметаю свайго часу, а на Беларусі мае пэўныя тыпалагічныя паралелі з

Тэма 3. Склад літаратуры. Літаратурны працэс. Перыядызацыя
  § 1. Літаратурны працэс Словы Б.Тамашэўскага: “Каждый век имеет свое определение литературы”,– дазваляюць акрэсліць параметры вывучэння літаратуры, сусветнай і нацыянальнай

Перыядызацыя
Сусветная літаратура – гэта літаратура народаў свету, якая стваралася ва ўсе часы існавання чалавецтва. Менавіта Гётэ належыць вынаходніцтва тэрміна “сусветная літаратура”, ім ён пазначыў мастацтва

Асноўныя літаратурныя эпохі, склад літаратуры / кірункі
Старажытнасць Уласна літаратурныя роды. жанры: эпас, лірыка, драма; Гістарыяграфія Красамоўства Філасофія Прыродазнаўства Сярэднявечча і

Антычнасць
Межы антычнай літаратуры – стагоддзі вуснай народнай творчасці – да ІУ–У ст.н.э., прычым, старарымская літаратура з’яўляецца толькі з ІІІ ст.да н.э. Траянская вайна (як называлі адзін з вялікіх пах

Адраджэнне
Гуманістычная канцэпцыя чалавека і свету Эпоха, якая, паводле Энгельса, “мела патрэбу ў тытанах і якая нарадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па

Тэма 4. Роды, віды, жанры ў сістэме параўнальнага вывучэння літаратур
Са слоў Арыстоцеля пра тры спосабы пераймання ў паэзіі: «Подражать в одном и том же и одному и тому же можно, рассказывая о событии, как о чем-то отдельном от себя, как это делает Гомер, или же так

Эпас як аповяд пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае
Вылучаюцца два перыяды развіцця народна-эпічнай літаратуры, жанравая форма якой набыла вызначэнне эпасу (у найбольш старажытным разуменні гэтага паняцця): эпас перыяду разлажэння рода-племяннога гр

Вандроўныя сюжэты
Сюжэт як складнік мастацкага цэлага займае сваё месца на ўзроўні змястоўна-фармальнай арганізацыі твора. Таму даследаванні сюжэта звычайна звязаны непасрэдна з мастацкім творам і іншымі яго складні

Эпас пра Гільгамеша
Вандроўны сюжэт пра пошукі краіны вечнай маладосці і неўміручасці ў дадзеным творы прадстаўлены ў наступнай паслядоўнасці матываў (вобразаў), якія разглядаюцца як этапы станаўлення героя і якія мог

Вергілій. Энеіда
Узоры антычнага эпасу – паэмы Гамера “Іліяда”,“Адысея” (у аснове якой – багатырскія казкі) пра вяртанне Адысея, героя грэкаў, пасля 10 год Траянскай вайны на радзіму, востраў Ітаку. Вобраз Адысея я

Легенда пра Трыстана і Ізольду
Пераход сюжэтаў ад аднаго народа да другога, з адной эпохі ў другую яскрава ілюструецца на прыкладзе рыцарскіх раманаў. Вытокі рыцарскага рамана – на французскіх землях, у рамана-германскім культур

Параўнальным вывучэнні літаратур
  Адраджэнне названа Энгельсам эпохай, якая “мела патрэбу ў тытанах і якая нарадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці”. Напачатку Адраджэння та

Дантэ – апошні паэт Сярэднявечча і пачынальнік Рэнесансу
Дантэ (травень 1265, Фларэнцыя — 14.9.1321, Равена) – апошні паэт Сярэднявечча і першы прадстаўнік Адраджэння, першапачынальнік італьянскай літаратуры, стваральнік літаратурнай мовы. З ліку найболь

Шэкспір
«Наўрад ці выклікае здзіўленне той факт, што Вільям Шэкспір змешчаны на чале спісу самых выдатных літаратараў усіх часоў. На асноўным, самым элементарным узроўні літаратуры – узроўні стылю, формы і

Сервантэс: старонкі жыцця і творчасці
Калі звяртацца да біяграфічнага аўтара, параўнальны падыход дапамагае стварыць больш аб’ёмную карціну жыццёвага і творчага шляху. Часам “ключом” да такой сістэматызацыі з’яўляецца мастацкі твор інш

Тэма 7. Твор як аб’ект сістэмнага аналіза
У сваёй кнізе “100 лучших литераторов. Список самых выдающихся романистов, драматургов и поэтов всех времен» Д.Берт дае наступныя характарыстыкі: Дантэ “застаецца эталонам для заходняй цывілізацыі,

В.Гётэ – А.Г.Радзівіл – А.М.Кашкурэвіч – В.Сёмуха – У.Караткевіч і іншыя
Рэчышча маналагічнай навукі, культуры ў постмадэрнісцкім, постіндустрыяльным свеце ўзбагачаецца новымі кірункамі даследавання. Навукі разгаліноўваюцца, паглыбляючыся ў вузка акрэслены аб'ект вывучэ

Як аб’ект параўнальнага аналізу
  Літаратурныя рухі, кірункі, плыні, школы – літаратуразнаўчыя паняцці, з дапамогай якіх пазначаюць вялікае кола пісьменнікаў, аб’яднаных пэўнымі агульнасцямі: у светапоглядзе, звароц

Асветніцтва
Асветніцтва – 1) ідэалогія буржуазіі ў перыяд першапачатковага накаплення капіталу; 2) культурны рух, які пашырыўся ў Еўропе ў ХУШ ст.; 3) комплекс ідэй, на аснове якіх узнікла спецыфічная мастацка

Рамантызм
Ревела буря, дождь шумел, Во мраке молнии летали, Бесперерывно гром гремел, И вихри в дебрях бушевали. Пейзажны фон з думы Рылеева “Смерць Ермака” адметным чынам

Яна ідзе ў красе сваёй Як ноч у месячнай красе
Яна ідзе ў красе сваёй Як ноч у месячнай красе Бы зорка, што па небе крочыць. Яна ідзе, і аксаміты Святло і змрок з’яднаны ў ёй, Начных нябёс, і зоркі ўсе Ласкава пазіраю

Сімвалізм, імпрэсіянізм у літаратуры: П.Верлен, М.Багдановіч
Лёс караля французскіх паэтаў адным радком акрэсліў беларускі паэт Л.Дранько-Майсюк у вершы “Восень у Версалі”: Шчасцем забыты паэт, З лёсам Рэмбо ці Верлена,

Кароль Лесавік Альховы цар
Хто едзе, хто мчыцца так позна ўначы, Хто едзе так позна праз ноч у імгле? Малое дзіця на кані везучы? То бацька з сынам малым у сядле: То бацька ратуе сына свайго: Ён хлопчыка мо

Новелла Матвеева
В долгах мы. Как Сервантес! Ради шутки – Кому он должен был – давай считать: Жене-пройдохе. Дочери-малютке. Гутьерресу, умеющему ждать.   Родителям

My heart’s in the Highlands
My heart’s in the Highlands, my heart is not hear, My heart’s in the Highlands a chasing the dear, Chasing the wild dear and following the roe. My heart’s in the Hig

Вільгельм Мюлер. Катрыншчык. Шарманщик.
На вуліцы вясковай, Вот стоит шарманщик Дзе ціша і спакой, Грустно за селом, Стары катрынку круціць И рукой озябшей Азяблаю рукой. Он вертит с трудом, На колкім

Поль Верлен
Раяль цалуе тонкая рука У час вячэрні, шэра-ружаваты; І на крылах, цішэй ад вецярка, Ў паветры мяккім, пекным паплыла ты Пужліва песня, і срэдзь комнат хаты

А.Рэмбо. Адчуванне.
Блакітным вечарам замроены хадок, Пайду сцяжынай, дзе калоссем коле поле, Нагамі босымі адчую халадок І галаву сваю амыць вятрам дазволю. Ні думаць, ні казаць, н

Simples
Of cool sweet dew and radiance mild The moon a web of silence weaves In the still garden where a child Gathers the simple salad leaves. A moondew stars her hangi

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги