рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Тэма 7. Твор як аб’ект сістэмнага аналіза

Тэма 7. Твор як аб’ект сістэмнага аналіза - раздел Кулинария, Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка У Сваёй Кнізе “100 Лучших Литераторов. Список Самых Выдающихся Романистов, Др...

У сваёй кнізе “100 лучших литераторов. Список самых выдающихся романистов, драматургов и поэтов всех времен» Д.Берт дае наступныя характарыстыкі: Дантэ “застаецца эталонам для заходняй цывілізацыі, а яго “Боская камедыя” – адным з найбольш паважаных і ўплывовых літаратурных твораў у гісторыі, верагодна, самай вялікай з існуючых паэм”. “Верагодна, ніводзін сучасны міф не з’яўляецца такім жывучым, як той, што створаны Сервантэсам у “Дон Кіхоце”. У сваёй кнізе Сервантэс аб’яднаў эпас і драму ў новую форму, якая стала сучасным раманам.... Французскі літаратуразнаўца ХІХ стагоддзя Сент-Бёў называў шэдэўр Сервантэса “Бібліяй чалавецтва”, а крытык ХХ стагоддзя Лаянел Трылінг адзначаў, што “ўся мастацкая проза – ўсяго толькі варыяцыі на тэму “Дон Кіхота”. “Дон Кіхот” набыў папулярнасць і стаў сенсацыяй з самага пачатку свайго існавання і за амаль чатыры стагоддзі не страціў сваёй значнасці”, – такія ацэнкі знаходзім у пісьменнікаў і крытыкаў адносна “залатога фонду” сусветнай літаратуры – яе неўміручай класікі.

§ 1. “Боская камедыя”

Сярод прычын, якія прадвызначылі зварот Дантэ да літаратурнай творчасці, вылучым наступныя:

а) геніяльнасць, тое, што было названа “геніяльнасцю бажаства” (сказана пра Верлена яго суайчыннікам Рэнанам), прысутнічае ў Дантэ – несумненна;

б) каханне, пачуццё. А пачуццё – з асноўных перадумоў звароту чалавека да паэзіі (паняцце «лірыка” абазначае найперш “пачуццё”). Формульнае вызначэнне закаханых, як і кахання паэта, што знайшло адлюстраваннне ў творчасці, – “двайная зорка” або “зорка-двайнятка”.

в) у першай сваёй кнізе “Новае жыццё” Дантэ выступае, як “апошні паэт Сярэднявечча” (па вызначэнні Ф.Энгельса). Аб гэтым сведчыць сімволіка лічбаў (“3” – сімвал Боскай Тройцы, “9” – сімвал Беатрычэ – каханай паэта і інш.), сімволіка колераў (белы – сімвал Веры, зялёны – Надзеі, пунсовы або чырвоны – Любові), алегарычныя вобразы (юнак, якога Дантэ ўбачыў у сне,– алегорыя кахання; жанр снабачанняў, відзенняў прысутнічае ў “Боскай камедыі”). Але ж у “Боскай камедыі” паэт паўстае і як першапачынальнік Адраджэння. Асноўны ідэал Адраджэння, што, апярэджваючы свой час, фармулюе Дантэ, – ідэал гармоніі – гармоніі зямнога і нябеснага, цялеснага і духоўнага, матэрыяльнага і ідэальнага, ідэал гарманічнага чалавека (пра гэта сведчыць другі радок чатырохрадкоўя). Другі скразны матыў Адраджэння, акрэслены ў радках Дантэ, – богароўнасць, богападабенства чалавека (апошні радок):

Любовь гласит: «Дочь праха не бывает

Так разом и прекрасна и чиста».

Но глянула – и уж твердят уста,

Что в ней Господь нездешний мир являет.

г) асабістая якасць – пачуццё выключнага гонару (тут Дантэ зноў выступае як першапачынальнік, глашатай ідэі рэнесанснага індывідуалізму), хоць гардыня з’яўляецца адным са смяротных грахоў, за што караюцца грэшнікі ў “Боскай камедыі” (у “Чыстцы” Дантэ вызначае месца і для сябе).

Адна з перадумоў творчасці – сум па радзіме, прага выгнанніка вярнуцца. Так, сабраўшы вялікае войска (“семярых”), вяртаўся ў родны горад Фівы Палінік, які вымушаны быў пакінуць горад, дзе яго родны брат застаўся царом (што стала сюжэтнай асновай трагедыі Эсхіла “Сямёра супраць Фіў”). Вяртаюцца, каб адпомсціць, героі хронік Шэкспіра. Іншая справа – гуманіст Дантэ, які спрабуе вярнуцца ў родны горад негвалтоўна (і ў гэтым ён наноў сцвярджае сваю пазіцыю сапраўднага Гуманіста). Каб вярнуцца, трэба набыць славу, шырокую вядомасць, каб ўлады Фларэнцыі лічылі за гонар запрасіць на радзіму паэта (менавіта гэту думку – праславіцца, каб вярнуцца, – выказвае Дж.Бакача – аўтар “Дэкамерона” і першы біёграф Дантэ).

Так Дантэ распачаў працу над галоўным творам свайго жыцця – “Боскай камедыяй”. Напісаны твор у 1307-21 гг. Названы аўтарам “Камедыяй”: у Сярэднія вякі камедыяй лічыўся твор, які пачынаўся дрэнна, а завяршаўся добра. Слова “Боская” дадалі не раней ХУІ ст. прыхільнікі паэта, адзначаючы непераўзыйдзенае майстэрства Дантэ. Жанр твора – свяшчэнная паэма, энцыклапедыя, падарожжа (і ў замагільны свет, і ў пошуках ідэалу). Здзіўляе дасканаласць твора: ён мае ў аснове сваёй будовы лічбы “3”, “7”, “9”, “10”. Так, паэма складаецца з 3-х частак: “Пекла”, “Чысцец” і “Рай”. Усяго ў ёй 100 песень, прычым кожная з частак мае 33 песні, а “Пекла” – 34, дзе першая песня лічыцца ўступам да ўсяго твора. Паэма напісана тэрцынамі – трохрадковымі строфамі, дзе строфы рыфмуюцца між сабой па схеме: aba bcb cdc ded … xyx yzy z.Першая спроба аднавіць на беларускай мове тэрцыны Дантэ належыць М.Багдановічу (верш “Тэрцыны” ў цыкле “Старая спадчына”). Тэрцынамі напісаны творы У.Караткевіча (“Апошняя песня Дантэ”), Я.Сіпакова (“Тэрцыны пра наручнікі”), У.Скарынкіна, перакладчыка “Боскай камедыі” на беларускую мову (“Песня перакладчыка”), і інш.

 

Рай – 3-я кантыка 33 песні 9 кругоў Дантэ і Беатрычэ дзень Сонца, месяц, 7 планет
Чысцец – 2-я к. 7 кругоў Дантэ і Вергілій ноч / дзень гара на зямлі
Пекла – 1-я кантыка 34 = 33+1 9 кругоў Дантэ і Вергілій ноч пад зямлёй

 

Першая тэрцына твора змяшчае пералік вобразаў адпаведна тым узроўням, згодна з якімі (у сярэднявечнай паэтыцы) трэба ствараць і разумець вобразы. Іх чатыры, і адпаведна з імі знаходзім у першай тэрцыне літаральны змест, палітычную праблематыку, маральныя высновы і рэлігійны (сакральны) сэнс:

У час цяжкі, у момант паваротны Я пасярэдзіне жыцця зямнога

Свайго жыцця, згубіўшы верны шлях, Раптоўна ў змрочным лесе апынуўся,

Я трапіў нечакана ў лес дрымотны. Не згледзеўшы, куды вядзе дарога.

(Пер.У.Скарынкіна) (Пер.Л.Баршчэўскага)

Замагільны свет у малюнках Дантэ паўстае як жыццёвая рэалія. Цені ў Пекле – гэта душы грэшнікаў, якія пакутуюць усімі пакутамі жывога цела, размаўляюць чалавечай моваю, часткова валодаюць пачуццямі, асноўнае з якіх – пачуццё болю, невымернае, невычэрпнае. Таму і крыкі, і стогны, і лямант. Цені ў Пекле не маюць “святла розуму”: “il ben d`intelletto” страчана імі назаўсёды. Міфічныя істоты (і паганскай, і хрысціянскай міфалогій) катуюць душы. У Пекле 9 кругоў, але заганаў, за якія чалавек мусіць расплачвацца пакутамі душы ў Пекле, нашмат болей: распусніцтва і гняўлівасць, абжорства і страта пачуцця меры, марнатраўства і скупасць, здрадніцтва і падман... Сярод душ вылучаюцца Франчэска і Паола да Рыміні, якія здрадзілі, пакахаўшы адзін аднаго (2-і круг). Высокія ідэалы гэтага кахання былі адноўленыя ў музыцы ў сімфанічнай уверцюры “Франчэска да Рыміні” П.І.Чайкоўскага (выконваецца Нацыянальным аркестрам Беларусі п/к М.Фінберга). З постаццю Фарынаты (6-ы круг) упершыню паўстае вобраз героя, які не скарыўся (пазней названы байранічным), з ім звязана вера ў нязломнасць чалавечай волі і велічнае разуменне годнасці чалавека. Па Пеклу галоўнага героя, самога Дантэ, вядзе старажытнарымскі паэт Вергілій, чыя душа знаходзіцца ў 1-м крузе.

2-я частка “Боскай камедыі” – “Чысцец” – звязана з выкупленнем у пакутах 7-і “смяротных” грахоў: гардыні, зайздрасці, гняўлівасці, паныласці, карыслівасці і марнатраўства, абжорства, распусніцтва. Сюды трапляюць грэшнікі, якія паспелі пакаяцца ў грахах (пасля Дантэ вучэнне пра Чысцец, набыўшы сваю акрэсленасць, кананізавана каталіцкай царквой, у праваслаўі замест гэтай сферы – блуканне душы па пакутах). Цэнтральным вобразам Зямнога Раю (на самай вяршыні гары Чысцілішча), а затым Нябеснага Раю (3-я частка) стала Беатрычэ – увасабленне вышэйшых дабрачыннасцей, апранутая ў адзенні белага (сімвалічны колер адной з рэлігійных дабрачыннасцяў – Веры), зялёнага (Надзеі), пунсовага (Любові) колераў (у бел.пер. – яна з’явілася “у зарыве урачыстасці анёльскай”).

3-я частка “Рай” (размешчаны на Месяцы і планетах) мае 9 кругоў. Тут знаходзяцца душы праведных: мудрацоў і філосафаў, справядлівых і тых, хто змагаўся за веру. Рай будуецца па законах любові як светлага, радаснага пачуцця зносін паміж людзьмі, на веры і надзеі ў існаванне высокай, магутнай і чыстай сілы, бо гэта – “любовь, что движет Солнце и светила» (пер.М.Лазінскага, апошні радок твора). Менавіта Любоў – аснова яднання чалавека і Сусвету. На шляху: з Пекла ў Чысцец і ў Рай – “ідзе выхаванне душы. У Пекле панавала пачуццёвасць... у Чыстцы – царства душы; у Раю будзе царства духу” (А.Дабрахотаў).

З “Боская камедыяй” Дантэ па спробах асэнсавання жыцця супастаўляльна паэма “Новая зямля” Я.Коласа. У паэме італьянскага гуманіста мастацкай праекцыяй становіцца ўвесь сусвет, уся перадгісторыя цывілізацыі і тагачаснае грамадства, у ёй пракладзены шляхі насустрач Новаму часу. Твор беларускага аўтара з’яўляецца энцыклапедыяй “малой радзімы”, жыцця беларускага селяніна на мяжы стагоддзяў, ён змяшчае ў сябе і перадае пачуцці маленькага чалавека, які сам па сабе ўяўляе не меньшую каштоўнасць, чым цэлыя народы і эпохі, выведзеныя ў “Боскай камедыі”. Да таго ж уся беларуская паэма пранізана тым самым пачуццём, гімн якому складае Дантэ ў сваім творы, знаходзячы яго на ўсіх узроўнях Рая: Любоў. «Любовь, что движет солнце и светила» (пер. М.Лазінскага), “… Пад націскам Любові, што чароўна // І Сонца ў небе рухае, і зоркі ўсе” (пер. Л.Баршчэўскага), “... Любоў, якая рухае свяцілы” (пер.У.Скарынкіна). І побач коласаўскае, добра вядомае з дзяцінства: “Мой родны кут, як ты мне мілы...” Менавіта гэтае пачуццё аб’ядноўвае малюнкі “роднага кута”, часцінкі беларускай зямлі, створаныя беларускім паэтам, і тыя краявіды Рая, што былі ўбачаныя гуманістам Дантэ.

§ 2. “Гамлет”

Каардынаты мастацкага свету “Гамлета” утвораны на скрыжаванні двух кірункаў: праблемы Часу і праблемы героя ў кантэксце Часу / Свету. Час (хранатоп – “гарызанталь”) прадстаўлены ў творы трыма перыядамі, якія раскрываюць архетыпы мінулага (“перад смерцю караля Гамлета”), сучаснасці (“пасля смерці караля Гамлета і перад смерцю прынца Гамлета”) і будучага (“пасля смерці прынца Гамлета”).

Герой – гэта “вертыкаль”, якая пачынаецца з асобнага чалавека і завяршаецца Сусветам, якому, падобна любому іншаму герою, робіць выклік кароль Клаўдзій або які так ці інакш сімвалізуе тое, што адбываецца ў Даніі, пры каралеўскім двары. Усе дзеючыя асобы твора “утрымліваюць” кожны паасобку гэты “цяжар вертыкалі”. На другім узроўні – вобраз сям’і, дзве і болей асобы: кароль Гамлет – каралева Гертруда – прынц Гамлет, кароль Клаўдзій – каралева Гертруда – прынц Гамлет, Палоній – Афелія – Лаэрт. На трэцім – вобраз грамадства (падданыя ў Дацкім каралеўстве). Чацвёрты – вобраз Даніі. Пяты – вобраз вышэйшай асобы ў дзяржаве, караля (Гамлет, Клаўдзій). Шосты – адлюстровае Час, перыяд у жыцці Дацкай дзяржавы. Сёмы – гэта Сусвет. На скрыжаванні праблем Часу і героя раскрываюцца асноўныя вобразы твора.

 

    Герой Час
Мінулае (перад смерцю караля Гамлета) Сучаснае (пасля смерці караля Гамлета, перад смерцю прынца Гамлета) Будучае (пасля смерці прынца Гамлета)
Сусвет 7 + Ж – ?
Час / эпоха 6 + Е – ?
Дзяржава 2 + Б – ?
Кароль 1 + кароль Гамлет А – кароль Клаўдзій будучы кароль Фарцінбрас
Грамадства 3 + В – ?
Сям’я 4 + Г – ?
Чалавек 5 + Д – ?

Вобраз вышэйшай асобы – караля.

1 – кароль Гамлет – вобраз рэнесанснай, гарманічнай асобы: знешне богападобны (“Здаецца, кожны бог пячаць паставіў, каб даць сусвету вобраз чалавека”), моцны і мужны (перамог нарвежскага караля Фарцінбраса, разбіў палякаў), Кароль з вялікай літары (“за адвагу яго шануе ўся наша краіна”), Чалавек (“Ён чалавек быў, чалавек ва ўсім,– такі мне не сустрэнецца ніколі”). Ідэалізаваны вобраз караля-гуманіста, чалавека Адраджэння.

А – кароль Клаўдзій – поўная процілегласць Гамлету, пра што неаднаразова сцвярджаюць героі: “такі кароль выдатны,– Гіперыён, а гэта хто? – сатыр”, “Раней быў Зеўс царом у нас, цяпер царом...павук!” Той – воін, гэты – п’яніца. Таго шанавалі падданыя, у гэтага – безліч лісліўцаў, шпіёнаў.

Вобразы распаду, гніення найперш звязаны са зменаю вышэйшай асобы ў дзяржаве – з вобразам караля.

У пастаноўцы трагедыі Б.Луцэнкам на сцэне Рускага тэатра ў Мінску хор галасоў адзначае перамены часу: “Да здравствует король наш Гамлет!”, “Да здравствует король наш Клавдій!”...

Параўнаем арыгінал з перакладамі, гэта дазволіць вылучыць апазіцыі: Данія пры каралі Гамлеце і Данія пры каралі Клаўдзіі з уласцівай кожнаму часу структурай вобразаў. Супастаўленне і проціпастаўленне гэтых вобразаў падводзіць да фармулёўкі асноўнай праблемы і канфлікта твора:

 

Кароль Гамлет Hyperion`s curls; the front of Jove himself; An eye like Mars, to threaten and command; A station like theb herald Mercury New-lightedon a heaven-kissing hill; A combination and a form indeed, Where every god did seem to set his seal, To give the world assurance of a man   He was a man, take him for all at all, І shall not look upon his like again Чало Юпіцера, і валасы Віюцца – кучаравы Апалон, А вочы, як у Марса, – гнеў, адвага, І стройны стан, нібы ганец Меркурый Ў надхмарных высях, азароны сонцам, Чароўнае злучэнне форм і фарб,– Здаецца, кожны бог пячаць паставіў, Каб даць сусвету вобраз чалавека     Ён чалавек быў, чалавек ва ўсім, – Такі мне не сустрэнецца ніколі
Кароль Клаўдзій that incestuous, that adulterate beast   bloody, bawdy villain! Remorseless, treacherous, lecherous, kindless villain!   A murderer and a villain; A slave… a vice of kings; A cutpurse of the empire and the rule хцівы звер і чужаложнік Блудадзей! Паскуднік, крывапівец, гад, падлюга!     Забойца! Душагуб! Халоп... Блазен тронны! Кароль-камедыянт! Зладзюга! Жулік!
Данія пры каралі Гамлеце The fair state прекрасной, радостной
Данія пры каралі Клаўдзіі Something is rotten in the state of Denmark   But in the gross and scope of my opinion, This bodes some strange eruption to our state     Denmark`s a prison Гнiль завялася ў дацкiм каралеўстве; Какая-то в державе датской гниль; Нечисто что-то в Датском королевстве; Я бедствия отечества предвижу; Подгнило что-то в Датском государстве   ...думаю, што будзе Вялiкая ў дзяржаве перамена; ... это знак Грозящих государству потрясений; ...Мне кажется, что Дании грозит Переворот ужасный; Но в общем думается мне, что нашей Стране переворот грозит необычайный; Но полагаю, что большие беды Все это знаменует для страны; ..Но – горе предвещает нам мертвец!.. – Да, не войну ли предвещает он?   Данія – турма
Вобраз сям’і пры каралі Гамлеце From me, whose love was of that dignity That it went hand even with the vow I made to her in marriage…   … she would hang on him, As if increase of appetite had grown By what in fed on… Калі ішлі мы з ёю пад вянец, Я слова даў, і я трымаўся слова, Я так кахаў яе...   Яна ж яго больш за жыццё кахала, Жыла яго каханнем
Вобраз сям’і пры каралі Клаўдзіі … but to live In the rank sweat of an enseamed bed, Stwe`d in corruption, honeying and making love Over the nasty sty…   Could you on this fair mountain leave to feed And batten on this moor? Жыць у гнаі, ў тухліне, на пасцелі, І лашчыцца, і цешыцца любоўю Ў хляве на кучы...     Дзе твае вочы? Каб з нагорнай пашы Зваліцца ў смярдзючае балота І бруд глытаць?..
Вобраз чалавека пры кара-лі Гамлеце What a piece of work is a man! how noble in reason! how infinite in faculty! in form and moving how express and admirable! in action how like an angel! in apprehension how like a god ! the beauty of the world! the paragon of animals!” Якая мастацкая работа – чалавек! Якi ўзвышаны розум! Якiя бяскрайнiя здольнасцi! Колькi цудоўнай экспрэсii ў аблiччы i рухах! Дзейнасцю падобен да анёла! Думкаю раўняецца з богам! Краса сусвету! Вянец жывога!..» У перакладзе Б.Пастэрнака: «Какое чудо природы человек! Как благородно рассуждает! С какими безграничными способностями! Как точен и поразителен по складу и движеньям! Поступками как близок к ангелам! Почти равен Богу – разуменьем! Краса вселенной! Венец всего живущего!»   У перакладзе А.Кронеберга: «Какое образцовое создание человек! Как благороден разумом! Как безграничен способностями! Как значителен и чудесен в образе и движениях! В делах как подобен ангелу, в понятии – Богу! Краса мира! Венец всего живого!» У перакладзе паэта, вялікага князя Канстанціна Раманава, які падпісваўся ініцыяламі К.Р.: «Что за создание человек! Как он благороден разумом! Как безграничен в своих способностях! Как изумительно изящен и видом, и движениями! Как подобен ангелам своими деяниями, а разумением – самому Богу! Он – краса вселенной: венец творения!» У перакладзе Г.Радлавай:«Какое ловко сделанное существо – человек! Как благороден его разум! Как беспредельны его способности! Как его вид и движения выразительны и восхитительны! Как похож он на ангела своими поступками и своим пониманием на Бога! Он – красота мира, венец творения!» У перакладзе М.Палявога: «Какое величие являет собою человек! Какое благородство в его уме, бесконечность в способностях, прелесть в формах – это дух небесный, украшение света, образчик остальной природы!..» У перакладзе М.Лазінскага: «Что за мастерское создание – человек! Как благороден разумом! Как беспределен в своих способностях, обличьях и движениях! Как точен и чудесен в действии! Как он похож на ангела глубоким постижением! Как он похож на некоего бога! Краса вселенной! Венец всего живущего!
Вобраз чалавека пры кара-лі Клаўдзіі this quintessence of dust ... гэта квiнтэсэнцыя праху!
Вобраз часу пры каралі Клаўдзіі The time is out of joint Век вывiхнуўся (пер. Ю.Гаўрука); Порвалась дней связующая нить (пер. Б.Пастэрнака); ... пала связь времен! (пер. А.Кронеберга); Порвалась цепь времен (пер. К.Р.); Век вывихнут (пер. Г.Радлавай); Событие вне всякого другого! Преступленье проклятое! (пер. М.Палявога); Век расшатался (пер. М.Лазінскага)
Прычына ...The cease of majesty Dies not alone; but, like a gulf, doth draw What`s near it with it: it is a massy wheel, Fix`d on the summit of the highest mount, To whose huge spokes ten thousand lesser things Are mortised and adjoin`d; which, when it falls, Each small annexment, petty consequence, Attends the boisterous ruin. Never alone Did the king sigh, but with a general groan Смерць караля бясследна не праходзiць: Як ураган праносiцца яна, Ламаючы ўсё, што блiзка. Гэта – Вялiзазнае кола, што паднята У высi гор, да спiц яго магутных Прыпушчаны ў пазы i прыкаваны Дзесяткi тысяч дробненькiх iстот; Калi яно пакоцiцца, пацягне Ўвесь гэты тлум прыдаткаў за сабою I ўшчэнт зруйнуе. Каралю няўдача,– То разам з iм усё грамадства плача

 

Заганы пашыраюцца, зло пранікае паўсюдна і запаўняе сабою ўвесь свет. Галоўнаю тэмаю трагедыi «Гамлет» з`яўляецца тэма ўсеагульнага крызiсу, распаду, разбурэння, што прайшло праз усе сферы грамадскага i асабiстага жыцця ў краiне i пры двары караля Клаўдзiя. Аснова канцэптуальнага падыходу да вырашэння праблематыкі шэкспіраўскага «Гамлета» пралягае паміж двума палюсамі: дабра і ліха, што метафарызуюцца ў вобразах жыццесцвярджальнага і трагічнага; «веры» і «канца свету»; быцця і небыцця («Быць альбо не быць?»); жыцця і смерці; помсты (як задачы) і аднаўлення гармоніі («звышзадачы» Гамлета); паміж «быць альбо не быць?» і «хай жа адбудзецца».

Другі план інтэрпрэтацыі вобразаў трагедыі звязаны з гісторыяй Гамлета, прынца Дацкага. Відавочна, што сусветная традыцыя прачытання твора звязана найперш з канцэптуальнымі падыходамі ў тлумачэнні вобраза Гамлета. Беларуская сцэна давала магчымасці пазнаёміцца з рознымі варыянтамі трактоўкі вобраза галоўнага героя. Дык чаму не спяшаецца прынц Гамлет? Чаму ён не забiвае караля Клаўдзiя ў зручны на тое момант? Ён, выхаванец аднаго з лепшых унiверсiтэтаў Еўропы – Вiтэнбергскага. Ён, адзiн з лепшых людзей свайго часу. Ён, гуманiст, герой Адраджэння. Чаму ён не спяшаецца адпомсцiць, стаць забойцам караля Клаўдзiя? Адказаў шмат. Становiцца зразумелым, што ў Гамлета памiж Словам (ён даў слова адпомсцiць) i Справаю (забiць Клаўдзiя) пралягае цэлая вечнасць, адведзеная для Думкi. Бо, як прызнаецца прынц у размове з былымi сябрамi Разенкранцам i Гiльдэнстэрнам, «дабро i зло не iснуюць самi па сабе, iх утварае думка» / “For there is nothing either good or bad, but thinking makes it so...”. Герой нiбыта арыентуецца на мудрасць народнага выслоўя: «Сем разоў адмерай, адзiн раз адрэж», вядомага ў розных краiнах. Гамлет засцерагаецца ад таго, каб не ператварыцца ў Нерона – Забойцу (“звышзабойцу”): «Хай нiколi // Душа Нерона ў мяне не ўвойдзе!» – “... let not ever // The soul of Nero enter this firm bosom: // Let me be cruel, not unnatural”.

Так Гамлет становіцца героем Думкі.

Шэкспiр убачыў першааснову не столькі ў Дзеяннi, колькі ў Думцы, паставiўшы Думку ў аснову сваёй пiрамiды светабудовы. Тым самым ён яшчэ раз прыйшоў да бiблейскай iсцiны пра Слова як першапачатак. Але калi бiблейскi вобраз нагадвае пра першапачатак стварэння Свету – па законах гармонii, дык Шэкспiр раскрывае працэс разбурэння свету – Свету, у якім жыве чалавек, свету, створанага чалавекам. Працэс разбурэння пачынаецца з Думкi – разбурэнне гармонii чалавека з Сусветам i дзяржаваю, з грамадствам i блiзкiмi людзьмi, з самiм сабою, што ў сваю чаргу служыць прычынаю разбурэння дзяржавы, грамадства, сям`i, нарэшце самога чалавека.

Такім чынам, Шэкспiр паказаў два станы iснавання чалавечай цывiлiзацыi – стан гармонii i стан яе разбурэння, а разам з гэтым шлях, які абраны чалавецтвам у сваiм гiстарычным развiццi. Але куды вядзе гэты шлях, да якога суiснавання чалавека ў Сусвеце i усёй гэтай пiрамiды, –засталося пытаннем не толькi для Шэкспiра (“the rest is silence” / «цішыня – канец» / «дальнейшее – молчанье...»), але i для нас, чытачоў Шэкспiра i адначасова суб`ектаў i аб`ектаў абранага гiстарычнага шляху.

 

§ 3. “Дон Кіхот Ламанчскі”

1601 г.– дата нараджэння “Гамлета”. 1605 г. – дата нараджэння “Дон Кіхота” (другая частка рамана апублікавана ў 1615 г.). У гісторыі Адраджэння – гады крызісу, “трагічнага гумнізму” (А.Смірноў), што прыйшлі на змену рэнесансным ідэалам гарманічнага чалавека. “Свет вывіхнуты”, паводле Гамлета. “...наш жалезны век”, паводле Дон Кіхота. Мастацкі свет твораў – расколаты сусвет (палярнасць светаў “перад смерцю караля Гамлета” і “пасля смерці караля Гамлета”), неабходнасць выбару паміж “быць ці не быць?”. Сусвет, які пашыраецца,– у рамане Сервантэса: тры выезды Дон Кіхота сімвалізуюць этапы пашырэння сусвету (па законах выбуховага яго развіцця).

Тэма крызісу, распаду – у трагедыі “Гамлет”. Праблема барацьбы са шматаблічным злом – у “Дон Кіхоце”.

Вечны вобраз Гамлета сведчыць пра трагедыю гуманіста, які вагаецца паміж жыццём і смерцю, неабходнасцю і немагчымасцю помсты, выбіраючы спосаб барацьбы са злом. Вечны вобраз Дон Кіхота ўвасабляе камічнае жаданне вярнуць страчанае мінулае, трагікамічныя спробы процістаяння злу, трагічны гераізм адзінкі, што паўстае супраць цэлага сусвету зла.

Дон Кіхот у шэрагу вечных вобразаў выключны. У адрозненне ад вобразаў Праметэя, Гамлета, Дон Жуана, Фаўста, якія існавалі ў папярэдняй традыцыі, ён – арыгінальнае адкрыццё М.Сервантэса. Але будучы знаходкай Сервантэса, Дон Кіхот прайшоў праз творчасць многіх дзеячаў культуры ў наступныя стагоддзі. У выяўленчым мастацтве да вобразаў Сервантэса звярталіся Анарэ Дам’е, Анры Куапель, Гюстаў Дарэ, Пабла Пікаса, Сальвадор Далі, Кукрыніксы, Сава Бродскі, Мікалай Піскароў, шматлікія аўтары экслібрысаў. Паводле вобразаў рамана беларускі мастак Я.М.Ціхановіч у 1980 г. стварыў афорт (для экслібрыса). Вядомы экслібрыс віцебскага мастака Ю.Баранава. «Я імкнуўся адлюстраваць Дон Кіхота адарваным ад свету, мудрым і суровым, а Санча – практычным і цэпкім,– так пісаў у сваім артыкуле “Дон Кіхот” С.Г.Бродскі, мастак і графік, акадэмік-карэспандэнт Іспанскай Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў Сан-Фернанда ў Мадрыдзе.– Але гэта толькі ўяўная раздвоенасць двуадзінага вобраза. Адзін Дон Кіхот і адзін Санча існаваць не могуць, як не можа існаваць адзін бок медаля. За экзальтаваным рыцарам, які імкнецца выправіць свет, неадступна імкнецца моцная фігура кемлівага збраяносца, які здабывае дробныя выгоды з глабальнай барацьбы свайго гаспадара. Адзін увасабляе ідэю, другі – яе практычнае выкарыстанне. Вечная тэма...»

Раман «Дон Кіхот»

 

«знутры» «зне»

       
   
 

 

 


Дон Кіхот Санча Панса м-ва слова жывапіс музыка балет

               
       
 

 

 


У музычным мастацтве вядомы балет Л.Мінкуса, сімфанічная гравюра Кара Караева «Дон Кіхот», мюзікл І.Лі «Чалавек з Ламанчы» і інш. Балет Л.Мінкуса «Дон Кіхот» быў пастаўлены на сцэне Нацыянальнага (Дзяржаўнага) тэатра балета ў 1941, 1947, 1962, 1979 гг., на сцэне Тэатра музычнай камедыі ў Мінску ідзе з 1995 г. У кінамастацтве вядомы кінастужкі Г.Козінцава, а таксама грузінскіх кінематаграфістаў з Кахі Каўсадзе ў галоўнай ролі. В.Шклоўскім быў задуманы тэлефільм па раману Сервантэса. У скарбніцы тэатральнага мастацтва – п’еса М.Булгакава «Дон Кіхот». Бронзавая статуэтка Дон Кіхота – узнагарода «За гонар і годнасць таленту», якую з 1997 г. прысуджае Міжнародная грамадская арганізацыя пісьменнікаў «Літаратурны фонд» (г.Масква). Сярод першых лаўрэатаў – Васіль Быкаў і Алесь Адамовіч (апошні быў узнагароджаны пасмяротна).

Шмат пісьменнікаў будавалі свае творы, апіраючыся на вобразы рамана Сервантэса: Ш.Сарэль («Шалёны пастух»), Г.Філдзінг («Дон Кіхот у Англіі»), А.Дадэ («Тартарэн з Тараскона»), Г.Грын («Мансеньёр Дон Кіхот») і інш. Вобраз галоўнага героя інтэрпрэтаваны ў вершы беларускага паэта А.Дракахруста «Дон Кіхот».

У рамане “Дон Кіхот Ламанчскі” Сервантэс напачатку стварае пародыю на рыцарскія раманы (герой ідальга Алонса Кіхана вырашае стаць рыцарам, выбірае сабе гучнае імя Дон Кіхот, даму сэрца Дульсінею Табоскую, бярэ з сабой у вандраванні каня Расінанта, зброю і, зразумела, паўстае як камічная асоба, паколькі час рыцарскіх подвігаў ужо мінуў, і спробы аднавіць мінулае выглядаюць не толькі камічна, але і недарэчна). З другога боку, Сервантэс у гэтым рамане паказвае героя, якія імкнецца “адрадзіць залаты век”, гармонію, справядлівасць, і не задумваецца над тым, што немагчыма ў адзіночку перамагчы зло, адсюль – трагікамічнасць героя, нават яго трагічнасць, так што Санча Панса (разумны, кемлівы, хітры селянін-зброяносец Дон Кіхота) называе свайго гаспадара Рыцарам Сумнага Вобраза. Вобраз Дон Кіхота – вечны, гэта вобраз шукальніка справядлівасці, барацьбіта са злом, мужнасці, здольнасці ў адзіночку паўстаць супраць усяго “жалезнага века” з прагаю “адрадзіць залаты век”. А раман Сервантэса стаў першым раманам Новага часу, дзе функцыі рамана як вялікага апавядальнага палатна дазволілі разгарнуць малюнкі тагачаснага свету, паказаць эвалюцыю герояў.

Першы выезд ахоплівае главы 1 – 6 першай часткі. Гэтыя главы – ядро мастацкай задумы аўтара, якая пашыраецца і перарастае ў новую ідэйна-эстэтычную канцэпцыю, што пачынае ў пэўным сэнсе падпарадкоўваць аўтара сябе, патрабаваць далейшага развіцця вобразаў у адпаведным кірунку. Па сваёй жанравай характарыстыцы гэтыя главы прынята называць «пародыяй на рыцарскія раманы», паколькі творчая задума пісьменніка была скіравана якраз на напісанне парадыйнага рамана. Менавіта тут аднаўляецца «свет рыцарскай казкі», у якім дзейнічаюць героі твора.

Другі выезд – главы 7 – 27 першай часткі. Сервантэс працягвае сваю працу над раманам, падпарадкоўваючыся тым каардынатам мастацкага свету, якія былі ім зададзены ў пачатку твора. Пісьменнікам па сутнасці быў створаны новы жанр – сінтэтычны раман Новага Часу, першы ўзор уласна рамана ў еўрапейскай літаратуры. У гэтых главах пануе «свет крыўды», «жалезны век», як трапна называе свой час Дон Кіхот і з якім пачынае змагацца.

Трэці выезд Дон Кіхота – главы 8 – 48 другой часткі рамана. Жанр твора ўскладняецца: у яго ўключаюцца ўстаўныя навелы, частка «рамана ў рамане». Матыў рыцарскіх прыгод і падарожжаў раскрываецца ў новых планах і ракурсах развіцця мастацкага свету твора.

Раман «Дон Кіхот» як самастойны аб’ект, што развіваецца па закону «адкрытай сістэмы», вывучаецца і на іншым узроўні – на ўзроўні дзеючых асоб твора. Тут Дон Кіхоту і Санча Пансе процістаіць «свет крыўды» – шматвобразны, шматаблічны. Але і вобраз Дон Кіхота ўяўляе сабою сусвет, які пашыраецца. У творы вылучаюць шэраг іпастасей галоўнага героя: Алонса Кіхана Добры, Дон Кіхот Ламанчскі, Рыцар Сумнага Вобраза.

Алонса Кіхана Добры – тыповы прадстаўнік свайго часу і свайго саслоўя: мае даволі абмежаванае светаўспрыманне, вядзе па сутнасці бесклапотнае жыццё двараніна (прадстаўніка ніжэйшага дваранскага саслоўя – ідальга), бавіць час за чытаннем рыцарскіх раманаў. «Трэба ведаць, што вышэйпамянёны ідальга ў вольны час (а час гэты ў яго быў амаль увесь год) аддаваўся чытанню рыцарскіх кніжак, ды з такім задавальненнем і захапленнем, што забыўся і на паляванне, нават на сваю гаспадарку... што глузды ў яго крыху паехалі... У выніку, канчаткова звар’яцелы, ён прыйшоў да такой высновы, якая ніколі і ніводнаму вар’яту на свеце не прыходзіла ў галаву, але нашаму герою яна падалася слушнай і пераканаўчай, бо вырашыў ён як дзеля ўласнай славы, так і на карысць дзяржавы стаць вандроўным рыцарам і ездзіць на кані па свету са сваёй зброяй, шукаючы прыгодаў і займаючыся тым, чым займаліся ўсе вандроўныя рыцары ў кнігах: знішчаць несправядлівасць і ў змаганні з рознымі небяспекамі і выпадковасцямі заваяваць сабе вечную славу і бессмяротнае імя».

Другое аблічча ўвасоблена іншым імем героя, якое нарадзілася вельмі хутка: Дон Кіхот Ламанчскі. Ідальга ведае, што павінен мець сапраўдны рыцар: каня, зброю, гучнае імя і каханую дзеля служэння ёй і ўслаўлення яе. Конь – Расінант («быў, як вядома, толькі скура ды косьці..., што ні Аляксандраў Буцэфал, ні Сідаў Баб’ека з ягоным канём раўняцца не могуць... бо калі раней конь быў проста кляча, дык зараз ён стаў першай клячай на свеце...»). Прыўкрасная панна – Дульцынея Табоская («прыгожая вясковая дзяўчына, у якую ён быў закаханы некаторы час... і вось яна і падалася Дон Кіхоту прынаднай, каб стаць валадаркай дум ягоных»). І дзве мэты падарожжаў: уславіць сябе і сваю каханую і «выпраміць крыўду», або, як казаў герой у гутарцы з казапасамі: «… я по воле небес родился в наш железный век, дабы воскресить золотой». У адрозненне ад Гамлета, які прызнае непамернасць цяжару, ускладзенага на яго часам («О пракляты лёс!»), Дон Кіхот свядома і самастойна абірае для сябе свой шлях: «Я сам ведаю, хто я такі», – адказвае герой земляробу-аднавяскоўцу. «Зорны час» для героя – гэта час выбару і рашучасць ісці абраным шляхам да канца.

Калі Дон Кіхот, апантаны сваімі міражамі-прывідамі, спрабуе вярнуць мінуўшчыну, адрадзіць часы рыцарскага служэння – ён сапраўды камічны герой. А донкіхоцтва выступае як сімвал адарванасці чалавека ад рэалій жыцця, страты пачуцця рэальнасці. Калі герой змагаецца за прыніжаных, за вызваленне зняволеных, у абарону дабра, але, падмануты сваімі выдумкамі, вядзе адмысловы бой з ветракамі, са статкамі жывёл, вызваляе катаржнікаў, у гэтым выпадку Дон Кіхот – трагікамічная асоба.

Аднак ён жа – і Рыцар Сумнага Вобраза, асноўны сэнс якога, на думку рускай даследчыцы В.Багно, – «гераічны энтузіязм адзінкі», што паўстае супраць усяго свету зла і несправядлівасцей. «Жалезны век» увасоблены ў шматлікіх вобразах, сярод якіх цэнтральнае месца займаюць вобразы герцага і герцагіні, што запрасілі герояў да сябе ў госці.

У главе 49 усё быццам вяртаецца на кругі свае: скончыліся вандраванні Дон Кіхота і Санча Пансы, падыходзіць да канца жыццёвы шлях галоўнага героя. Зноў перад намі Алонса Кіхана Добры, які складае свой тэстамент. Але сапраўды, «Дон Кіхота заўсёды суправаджаў Алонса Кіхана Добры. Памылкова меркаваць, што ў рамане на апошніх старонках адбываецца пераўтварэнне аднаго ў другога: “... я ўжо не Дон Кіхот Ламанчскі, а Алонса Кіхана, за свой нораў і звычай... названы Добрым”», і «Дон Кіхот быў добрым не таму, што быў рыцарам, а рыцарам ён быў таму, што быў добрым».

Відавочна хвалевасць развіцця мастацкага вобраза з кожнай новай прыгодай героя, паэтапнасць, паслядоўнасць пашырэння яго семантычнага поля. Разам з тым варта назваць і тыя паралелі, якія ўскладняюць мастацкі свет рамана, выводзячы яго за кола ўласна літаратурнага твора. Так, існуе традыцыя параўноўваць вобраз Дон Кіхота з вобразам Ісуса Хрыста (Мігель дэ Унамуна, ілюстрацыі С.Бродскага, экслібрыс А.Містэцкага, малюнак І.Смірнова). Як у сувязі з біблейскім вобразам зарадзіліся т. зв. хрысталагічныя спрэчкі: чаго ў асобе Ісуса Хрыста болей – Боскага або чалавечага, так і ў выпадку з Дон Кіхотам: хто ён – вар’ят або герой, блазан або збавіцель, чаго болей – бязглуздых учынкаў ці шчырай апантанасці, камічнага або трагічнага, уяўнага або жыццёвага, у рэшце рэшт – чалавечага або Боскага? Здаецца, менавіта Боскі пачатак у Дон Кіхота так прываблівае да сябе жывапісцаў, музыкантаў, філосафаў, пісьменнікаў, дзеячаў тэатра і кіно.

На адной з карцін Анарэ Дам’е 1850-х гадоў, для каго раман Сервантэса быў настольнай кнігай, Дон Кіхот паказаны ў час сваіх падарожжаў, вакол яго пустыня, і толькі аднаго няма ў героя-рыцара – твару. Поўная адсутнасць хоць адной рысы на твары героя – выдатны сімвал, які мае шматлікае кола тлумачэнняў: у кожнага з чытачоў ёсць «свой» Дон Кіхот, на працягу жыцця мяняецца ўяўленне чалавека пра героя, сам Дон Кіхот мяняецца ў час сваіх падарожжаў.

Такім чынам, на прыкладзе вобраза Дон Кіхота маем пэўную сістэму дадатковых сэнсаў, множнасць якіх спрыяе фарміраванню новага аблічча, «другой» іпастасі героя, узвышае сэнс яго падарожжаў. Менавіта на гэтым прыкладзе сусвету, які пашыраецца з кожнай іпастассю вобраза, з кожнай прыгодай героя, можна казаць пра развіццё творчай задумы аўтара, пра ўзвышэнне духоўных параметраў асобы, пра рэалізацыю чалавека з «чарвяка» да «матылька» (адзін з вобразаў Дантэ), набыццё чалавекам «вобраза і падабенства да Бога» – з пераадоленнем шматлікіх перашкод і ажыццяўленнем свайго вышэйшага прызначэння.

Дон Кіхот сам змяняецца пад уплывам навакольнага свету, але сваёй прысутнасцю ён перайначвае «другога» (у канкрэтным выпадку – Санча Пансу) або ўплывае на грамадства (не столькі ў межах твора, колькі па-за яго раманнай структурай; так, розныя пакаленні звяртаюцца да рамана Сервантэса, ён уключаны ў праграму навучальных устаноў Беларусі), вобразы рамана адпавядаюць тым ці іншым інтарэсам дзяржавы (у ХХ ст. раман двойчы быў выдадзены ў Беларусі на беларускай мове), знаходзяць сваё ўвасабленне ў нацыянальным кантэксце (дзякуючы кантактным сувязям). Ад мікрасвету героя – да макрасвету жыцця, што разгарнулася навокал, – шлях рэалізацыі творчай задумы аўтара.

«Зразумела, Дон Кіхоты былі і да Сервантэса, – кажа мастак Сава Бродскі. – Яны былі заўсёды. Таму што калі б не было тых, для каго служэнне ісціне, служэнне ідэі вышэйшае за ўвесь дабрабыт, дык чалавецтва б ніколі не выйшла з пячор... Я завяршаю серыю фінальным аркушам “Набат Дон Кіхота”. Дзве знаёмыя постаці – адзін на Расінанце, другі на осліку. Яны аддаляюцца насустрач сонцу. Над іх галовамі сотні званоў, якія звоняць на ўвесь Сусвет. Пра што гэты трывожны набат? Цяжкая бронза вызвоньвае: свет хворы! Яго трэба ратаваць! Гэты набат – вечны заклік да дабра і справядлівасці».

Украінскі даследчык Б.Іванюк падкрэслівае, што паняцце “докіхоцтва” набыло значнае пашырэнне ў грамадстве і ў культуры розных эпох і народаў. Падмацоўваючы гэты выраз, прывядзем прыклад – верш рускамоўнага паэта Беларусі А.Дракахруста:

 

Донкіхоцтва Агульнапрынятае (нарицательное) паняцце, змест якога адбівае акэнтаваныя паводзіны чалавека з устаноўкай на ўвасабленне агульначалавечага ідэалу, што вядзе да канфлікту паміж ім і сапраўднай рэчаіснасцю. Належыць да т.зв.скразных матываў сусв.л-ры. Яго персаніфікаванымі носьбітамі так ці інакш з’яўляюцца Мюнгаўзен, Піквік, Уленшпігель, Інсараў, Мышкін, Эма Бавары, Сірано дэ Бержэрак, героі раманаў Рэмарка і інш. Верш рускамоўнага паэта Беларусі А.Дракахруста “Дон Кихот»: Его прозвали Дон Кихотом, Воинственного новичка. О, как смеялась наша рота Над бедным рыцарем в очках! Нескладный, с вытянутой шеей, В пилотке, сплющенной, как блин. Он не любил копать траншеи. «Уж лучше рыться среди мин». Он матерщиннику-комбату Кричал: «Майор, не смейте так!» И улыбался виновато, Нам отдавая свой табак. От грубых шуток багровея, Он драться лез, впадая в раж. Из медсанбата дульсинеи, То верный был защитник ваш. В нем непохожесть обнаружив, Мы не жалели едких слов, Все потешались: «Мол, контужен, Еще, пожалуй, до боев». Он так и умер – донкихотом, И через двадцать долгих лет Мне стыдно. За себя, за роту, И за строку: «Контузий нет».

 

Працягнутасць у вечнасць, памкненне да вышыняў дабра і справядлівасці –актуальны і сёння напрамак асэнсавання вечных вобразаў рамана Сервантэса.

 

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка

На сайте allrefs.net читайте: Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка. Г Я Адамовіч...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Тэма 7. Твор як аб’ект сістэмнага аналіза

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Тэма 1. Сусветная літаратура – множнасць і адзінства нацыянальных літаратур
Існуе шмат вызначэнняў паняцця “сусветная літаратура”. 1. Сусветная літаратура з’яўляецца “сумай” (“суматыўнай множнасцю”) усіх літаратур народаў свету. Гэта значыць, тэар

Міфалогія. Фальклор
Міфалогія – фальклор – літаратура прадстаўляюць формы (стадыі) грамадскай свядомасці, звязаныя між сабой генетычна. Літаратура вырастае як з міфа, так і з фальклора.  

Антычная міфалогія
У спадчыне старажытнагрэчаскай і старажытнай рымскай літаратур – творы, заснаваныя на міфалагічных сюжэтах і вобразах. Гамер “ Іліяда” У аснову паэмы пакладзены г

Хрысціянства як адна з крыніц літаратуры
Кнігі Бібліі даследчыкі разглядаюць таксама як крыніцу міфалагічных сюжэтаў і вобразаў, што сталі трывалай асновай сусветнай літаратуры. Адзін з сюжэтаў, распаўсюджаных у літаратуры, звяза

Беларускія і японскія казкі
Адзін з самых пашыраных фальклорных жанраў – казка. Гэты старажытны жанр змяшчае ў сябе найперш тое трывалае, наднацыянальнае і пазачасавае, што звязана з адлюстраванннем у казцы агульначалавечых з

Казка – фабліо – народная кніга – навела
Супастаўляючы беларускую казку з творамі іншых жанраў розных народаў, якія надзвычай блізкія ёй па сюжэту і сістэме вобразаў, можна аднавіць своеасаблівы ланцуг жанраў: казка – народная кніга – фаб

Нямецкая народная кніга і беларуская казка
Народная кніга была сярод вышэйшых літаратурных дасягненняў Адраджэння, якое так і засталося ў заходнееўрапейскай літаратуры прыкметаю свайго часу, а на Беларусі мае пэўныя тыпалагічныя паралелі з

Тэма 3. Склад літаратуры. Літаратурны працэс. Перыядызацыя
  § 1. Літаратурны працэс Словы Б.Тамашэўскага: “Каждый век имеет свое определение литературы”,– дазваляюць акрэсліць параметры вывучэння літаратуры, сусветнай і нацыянальнай

Перыядызацыя
Сусветная літаратура – гэта літаратура народаў свету, якая стваралася ва ўсе часы існавання чалавецтва. Менавіта Гётэ належыць вынаходніцтва тэрміна “сусветная літаратура”, ім ён пазначыў мастацтва

Асноўныя літаратурныя эпохі, склад літаратуры / кірункі
Старажытнасць Уласна літаратурныя роды. жанры: эпас, лірыка, драма; Гістарыяграфія Красамоўства Філасофія Прыродазнаўства Сярэднявечча і

Антычнасць
Межы антычнай літаратуры – стагоддзі вуснай народнай творчасці – да ІУ–У ст.н.э., прычым, старарымская літаратура з’яўляецца толькі з ІІІ ст.да н.э. Траянская вайна (як называлі адзін з вялікіх пах

Адраджэнне
Гуманістычная канцэпцыя чалавека і свету Эпоха, якая, паводле Энгельса, “мела патрэбу ў тытанах і якая нарадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па

Тэма 4. Роды, віды, жанры ў сістэме параўнальнага вывучэння літаратур
Са слоў Арыстоцеля пра тры спосабы пераймання ў паэзіі: «Подражать в одном и том же и одному и тому же можно, рассказывая о событии, как о чем-то отдельном от себя, как это делает Гомер, или же так

Эпас як аповяд пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае
Вылучаюцца два перыяды развіцця народна-эпічнай літаратуры, жанравая форма якой набыла вызначэнне эпасу (у найбольш старажытным разуменні гэтага паняцця): эпас перыяду разлажэння рода-племяннога гр

Вандроўныя сюжэты
Сюжэт як складнік мастацкага цэлага займае сваё месца на ўзроўні змястоўна-фармальнай арганізацыі твора. Таму даследаванні сюжэта звычайна звязаны непасрэдна з мастацкім творам і іншымі яго складні

Эпас пра Гільгамеша
Вандроўны сюжэт пра пошукі краіны вечнай маладосці і неўміручасці ў дадзеным творы прадстаўлены ў наступнай паслядоўнасці матываў (вобразаў), якія разглядаюцца як этапы станаўлення героя і якія мог

Вергілій. Энеіда
Узоры антычнага эпасу – паэмы Гамера “Іліяда”,“Адысея” (у аснове якой – багатырскія казкі) пра вяртанне Адысея, героя грэкаў, пасля 10 год Траянскай вайны на радзіму, востраў Ітаку. Вобраз Адысея я

Легенда пра Трыстана і Ізольду
Пераход сюжэтаў ад аднаго народа да другога, з адной эпохі ў другую яскрава ілюструецца на прыкладзе рыцарскіх раманаў. Вытокі рыцарскага рамана – на французскіх землях, у рамана-германскім культур

Параўнальным вывучэнні літаратур
  Адраджэнне названа Энгельсам эпохай, якая “мела патрэбу ў тытанах і якая нарадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці”. Напачатку Адраджэння та

Дантэ – апошні паэт Сярэднявечча і пачынальнік Рэнесансу
Дантэ (травень 1265, Фларэнцыя — 14.9.1321, Равена) – апошні паэт Сярэднявечча і першы прадстаўнік Адраджэння, першапачынальнік італьянскай літаратуры, стваральнік літаратурнай мовы. З ліку найболь

Шэкспір
«Наўрад ці выклікае здзіўленне той факт, што Вільям Шэкспір змешчаны на чале спісу самых выдатных літаратараў усіх часоў. На асноўным, самым элементарным узроўні літаратуры – узроўні стылю, формы і

Сервантэс: старонкі жыцця і творчасці
Калі звяртацца да біяграфічнага аўтара, параўнальны падыход дапамагае стварыць больш аб’ёмную карціну жыццёвага і творчага шляху. Часам “ключом” да такой сістэматызацыі з’яўляецца мастацкі твор інш

В.Гётэ – А.Г.Радзівіл – А.М.Кашкурэвіч – В.Сёмуха – У.Караткевіч і іншыя
Рэчышча маналагічнай навукі, культуры ў постмадэрнісцкім, постіндустрыяльным свеце ўзбагачаецца новымі кірункамі даследавання. Навукі разгаліноўваюцца, паглыбляючыся ў вузка акрэслены аб'ект вывучэ

Як аб’ект параўнальнага аналізу
  Літаратурныя рухі, кірункі, плыні, школы – літаратуразнаўчыя паняцці, з дапамогай якіх пазначаюць вялікае кола пісьменнікаў, аб’яднаных пэўнымі агульнасцямі: у светапоглядзе, звароц

Асветніцтва
Асветніцтва – 1) ідэалогія буржуазіі ў перыяд першапачатковага накаплення капіталу; 2) культурны рух, які пашырыўся ў Еўропе ў ХУШ ст.; 3) комплекс ідэй, на аснове якіх узнікла спецыфічная мастацка

Рамантызм
Ревела буря, дождь шумел, Во мраке молнии летали, Бесперерывно гром гремел, И вихри в дебрях бушевали. Пейзажны фон з думы Рылеева “Смерць Ермака” адметным чынам

Яна ідзе ў красе сваёй Як ноч у месячнай красе
Яна ідзе ў красе сваёй Як ноч у месячнай красе Бы зорка, што па небе крочыць. Яна ідзе, і аксаміты Святло і змрок з’яднаны ў ёй, Начных нябёс, і зоркі ўсе Ласкава пазіраю

Сімвалізм, імпрэсіянізм у літаратуры: П.Верлен, М.Багдановіч
Лёс караля французскіх паэтаў адным радком акрэсліў беларускі паэт Л.Дранько-Майсюк у вершы “Восень у Версалі”: Шчасцем забыты паэт, З лёсам Рэмбо ці Верлена,

Кароль Лесавік Альховы цар
Хто едзе, хто мчыцца так позна ўначы, Хто едзе так позна праз ноч у імгле? Малое дзіця на кані везучы? То бацька з сынам малым у сядле: То бацька ратуе сына свайго: Ён хлопчыка мо

Новелла Матвеева
В долгах мы. Как Сервантес! Ради шутки – Кому он должен был – давай считать: Жене-пройдохе. Дочери-малютке. Гутьерресу, умеющему ждать.   Родителям

My heart’s in the Highlands
My heart’s in the Highlands, my heart is not hear, My heart’s in the Highlands a chasing the dear, Chasing the wild dear and following the roe. My heart’s in the Hig

Вільгельм Мюлер. Катрыншчык. Шарманщик.
На вуліцы вясковай, Вот стоит шарманщик Дзе ціша і спакой, Грустно за селом, Стары катрынку круціць И рукой озябшей Азяблаю рукой. Он вертит с трудом, На колкім

Поль Верлен
Раяль цалуе тонкая рука У час вячэрні, шэра-ружаваты; І на крылах, цішэй ад вецярка, Ў паветры мяккім, пекным паплыла ты Пужліва песня, і срэдзь комнат хаты

А.Рэмбо. Адчуванне.
Блакітным вечарам замроены хадок, Пайду сцяжынай, дзе калоссем коле поле, Нагамі босымі адчую халадок І галаву сваю амыць вятрам дазволю. Ні думаць, ні казаць, н

Simples
Of cool sweet dew and radiance mild The moon a web of silence weaves In the still garden where a child Gathers the simple salad leaves. A moondew stars her hangi

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги