рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Рамантызм

Рамантызм - раздел Кулинария, Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка Ревела Буря, Дождь Шумел, Во Мраке Молнии Летали, Беспереры...

Ревела буря, дождь шумел,

Во мраке молнии летали,

Бесперерывно гром гремел,

И вихри в дебрях бушевали.

Пейзажны фон з думы Рылеева “Смерць Ермака” адметным чынам перадае “бурныя”, перапоўненыя моцнымі пачуццямі погляды рамантыкаў. Элегічны настрой, у процілегласць першаму, пераствараецца ў радках М.Багдановіча: “Сонца ціха скацілася з горкі, месяц белы, заплаканы, свеціць...”

Рамантызм вызначаецца як кірунак у развіцці літаратуры і мастацтва, адрозны і проціпастаўлены класіцызму (з яго строга акрэсленымі фармальна-змястоўнымі адзнакамі, у канцы ХУІІІ – пач. ХІХ ст.) і рэалізму (як спосабу адлюстравання жыцця ў формах, якія адпавядаюць формам самога жыцця, у ХІХ ст.), а таксама як пэўная сістэма мастацкіх прынцыпаў.

Тыпалогія рамантызмуўключае наступныя характэрныя рысы:

Грамадска-палітычныя перадумовы Вялікая французская рэвалюцыя, напалеонаўскія войны, вайна за незалежнасць (ЗША), нацыянальна-взваленчы рух (у славян), прамысловы пераварот (у Англіі), палітычная раздробленасць, эканамічны заняпад, феадальны абсалютызм (у Германіі), сацыяльная рэчаіснасць і спецыфіка яе ўспрыманне творчай асобай
Ідэйна-эстэтычныя пазіцыі творцаў вострае расчараванне, усведамленне сацыяльнай несправядлівасці, трагічнасць светаўспрымання, песімізм, адчай, безнадзейнасць; адмаўленне буржуазнага прагрэса, пратэст супраць рацыяналізму, буржуазнага прагматызму, эгаізму; прадчуванне змен, канстатацыя росту бездухоўнасці, проціпастаўленне духоўнага ідэалу рэчаіснасці; “двоеміріе”: разрыў ідэалу і рэчаіснасці, падпарадкаванне матэрыі духу, перавага духоўнага пачатку, пошук сацыяльна-эстэтычнага ідэалу, абсалютызацыя духоўнага свету, узвышэнне чалавека над рэчаіснасцю, ідэалізм, суб’ектыўны ідэалізм (Фіхтэ, Шэлінг), аб’ектыўны ідэалізм, культ асобы, перажыванне страты ідэальнага, прага дасканаласці, імкненне стварыць новую міфалогію, тэорыіі ўтапічнага сацыялізму, пошук па-за буржуазнай рэчаіснасцю, антытэза мастацтва і рэчаіснасці, мастацтва як перайманне прыроды, пераўтвараючая роля мастацтва (з боку ўплыву на рэчаіснасць, з элементамі фантастыкі, суб’ектыўнага), апазіцыйнасць, першаснасць мастацтва, паняцце “свабоды” (Фіхтэ), тэорыя іроніі (ад немагчымасці дасягнуць – сацыяльныя ідэалы, паўнаты самараскрыцця), іронія як гульня, дзёрзкасць, палкасць, суб’ектывізацыя – свет праз унутраную прызму, дэмакратызацыя паэзіі, вера ў народную мудрасць, гераізацыя, ідэалізацыя мінулага, культ мінулага, мара пра новую “боскасць” чалавека, памкненне да абсалютнага, бясконцасць, канцэпцыя неўміручасці зла і вечнасці барацьбы супраць яго; ідэалізацыя як прынцып абагульнення; рэчаіснасць як сфера сацыяльных расчараванняў або як таямнічае, ірацыянальнае; у аснове канцэпцыі светаадчування – “сусветны сум” (“мировая скорбь”), мэта – вырашэнне супярэчнасцей, ідэальны соцыум, дасканалы чалавек, культ экзатычнага ў прыродзе, культ непаўторна-індывідуальнага, выключнага, апора на спадчыну Сярэднявечча, на хрысціянскія ідэі
Праблемна-тэматычны пласт Тэмы: страчаных ілюзій, пошуку “радзімы”, тэмы трагічнага адзіноцтва, вандроўніцтва, сацыяльна-вызваленчай барацьбы, сацыяльнай няроўнасці, антыбуржуазная утопія, тэма паэта і паэзіі, нацыянальная тэматыка, дэмакратызацыя паэзіі, тэма кахання як сродка самараскрыцця асобы, тэма самаўдасканалення і ўдасканальвання асобы, тэма прыроды, “сапрадўнага жыцця” прыроды, ідэальнасць духоўнага свету, “мятущиеся порывы души”, сусветнай (нацыянальнай) катастрофы, часавая і прасторавая незамкнёнасць (ад Старажытнасці і Сярэднявечча – да будучыні, ад Усходу – да невядомых краін), зварот да нацыянальнай гісторыі, тэма пошукаў ідэалу і прыгажосці
Жанры Жанры суб’ектыўна-філасофскага, алегарычнага, казачнага кірунку. Гістарычныя жанры. Раман як самы плённы жанр. Псіхалагічная аповесць, лірычная паэма, лірычны аверш, жанры народнай творчасці (песня, казка, легенда, паданне), роздум, споведзь, прызнанне, дума, жанр (аўта)партрэта, раманс, рамантычная опрера, сімфонія, араторыя  
Сюжэт / унутраны свет твора Мясцовы каларыт. Тыпы пейзажу: начны, суровы, бурны, у “асіянаўскім” духу, у элегічных танах, лірычны, вячэрні. Увасабленне гармоніі ў прыродзе. Прырода ў дынаміцы. Апісанне знешняй абстаноўкі, побыту, адзення, мовы. Рэтраспекцыя, паэтызацыя мінулага. Народныя матывы. Фрагментарнасць
Герой Суб’ект, які фарміруе абставіны, самапазнанне, раскрыццё асобы праз творчасць / прыроду / каханне / у вандраваннях; абсалютызацыя неабмежаваных творчых патэнцый чалавека, стан душы – раскайванне або бунтарства, герой-індывідуаліст, дзівак, “мечтатель”, трагічна адзінокі, адыход у свет ілюзій, мар, у свет фантазій і мастацтва (Гофман), індывідуаліст-эгаіст (Байран, Шлегель, Л.Цік), бунтар-адзінка, індывідуаліст-бунтар (Байран), вандроўнік – бяздромны, які раскайваецца (стары марак), ваднроўнік-бунтар (Дон Жуан), у пошуках ідэалу і гармоніі, прарок, заступнік, прыхільнік простага, народных звычаяў, дамінанта пачуццяў, перажыванняў, герой з народных нізоў, лішні чалавек, вырваны са звыклага жыцця, у незвычайных абставінах
Паэтыка Сінтэз мастацтваў: літаратура і жывапіс, літаратура і музыка, літаратура і народная творчасць, паэзія і драма, літаратура і навукі, літаратура і філасофія, сінтэз з рэлігіяй, ідэя змяшэння жанраў і жанравых форм, рэтраспекцыя, увага да дэталяў, народная мова, мова народных нізоў, гатычныя рэмінісцэнцыі, метафарычнасць, асатыятыўнасць, шматзначнасць, іронія, самаіронія, фантастыка, гратэск, пафаснасць,

Параўнаем два творы, падобныя па сюжэту, тэматыцы, вобразах, – баладу нямецкага паэта-рамантыка першай паловы ХІХ ст. Людвіга Уланда “Песнярова пракляцце” (1814 г., бел.пер. У.Папковіча) і паэму Я.Купалы “Курган” (нап. 1910 г., апубл. 1912 г.). М.Багдановіч пісаў, што паэма “Курган” уваскрашае “сто год назад пахаваны “рамантызм”, але ў гэтым няма нічога дзіўнага: “Наша пісьменнасць яшчэ толькі зараджаецца, рамантызм для яе – не пройдзеная ступень, як у іншых літаратурах, а рэч зусім свежая”.

  Людвіг Уланд “Песнярова пракляцце” Янка Купала “Курган”
Зачын Паміж зямель багатых у даўнія часы Стаяў палац высокі нябачанай красы. Вакол сады і кветкі пахучыя раслі, Фантаны білі ў неба, вясёлкамі цвілі. Паміж пустак, балот беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі,– Ўдзірванелы курган векавечны... На гары на крутой, на абвітай ракой, Лет назад таму сотня ці болей, Белы хорам стаяў недаступнай сцяной,– Грозна, думна глядзеў на прыволле.
Тэма / ідэя / пафас / канф-лікт Тэма: музыка (паэт, пясняр) і ўлада, іх процістаянне Ідэя: служэнне мастацтва народу, мастацтва як адлюстраванне лёсу народа, яго душы, пакут і надзей Пафас – гераічны: герічнае процістаянне творцаў – дэспату, нягледзячы на пагрозу быць забітым самаўпраўным тыранам Канфлікт: супрацьстаянне песняра і ўладара, паміж праўдай паэтавай песні і дэспатычнай уладай
Унутра-ны свет твора Сувязь з фальклорнымі крыніцамі
Кампа-зіцыя Лінейная, храналагічная Кальцавая: вобраз кургана аб’ядноўвае пачатак і канец аповяду
Героі Кароль і два песняры (стары і малады) Князь і пясняр (стары)
Вобраз музыкі Стары пясняр грае на арфе і спявае, малады спявае Пясняр грае на гуслях і спявае
Песня Песня – пра жыццё, больш абагульнена (Уланд), гістарычна канкрэтна (Купала)
Змест песні Запелі пра каханне, пра радасці жыцця, Пра волю, гонар, годнасць і святасць пачуцця, Пра тое, што хвалюе, з чаго душа пяе, Пра тое, што ўзвышае і сілы надае.   Гуслям, княжа, не пішуць законаў... Не скуеш толькі дум ланцугамі... А ці чуў ты, аб чым там араты пяе, Дзе і як жывуць гэтыя людзі?.. Ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць.. Кроў на золаце гэтым людская блішчыць... А ці ўслухаўся ты, як плыве з яе стогн, Стогн пракляцце табе, твайму роду?!
     
   

 

Параўнанне мастацкіх вобразаў, створаных паасобна кожным з паэтаў, дазваляе акрэсліць як агульнае, так і асаблівае. Агульнае звязана са спецыфікай рамантычнага светаўспрымання, рамантычнай вобразна-стылявой сістэмай. Адрознае абумоўлена індывідуальнасцю творчай асобы, а таксама тым, што Л.Уланд застаецца на пазіцыях рамантызму, а Я.Купала, выступаючы як паэт-рамантык, выходзіць за межы ўласна рамантычнай карціны свету.

Апіраючыся на супастаўленні і проціпастаўлені вобразнай сістэмы твораў, прапануем табліцу адрозненняў тыпалагічных асаблівасцей рамантызму і рэалізму:

 

Рамантызм Рэалізм
Пачынаўся з тэорыі, затым ператварыўся ў ідэйна-культурны рух Спачатку ў рэчышчы рамантызму, адчуў уплыў пазітывізму, дакладных навук, не было адзінай эстэтычнай праграмы, толькі з 2-й пал. ХІХ ст.
Формула: выключны чалавек у выключ-ных абставінах. Герой у гераічным вымярэнні Формула: тыповы чалавек у тыповых абставінах Герой у чалавечым вымярэнні. Герой з сацыяльных нізоў, які выступае або супраць грамадства, або прыстасоўваецца да яго. Паказ “самаразвіцця харатару” або “самарухомасці” дзеяння – логіка, якой падпарадкоўваецца аўтар. Лёс чалавека празвызначаны сацыяльнай пабудовай, гістарычнымі абставінамі, часам, эканомікай, нацыянальным характарам і інш.  
Задача мастака – раскрыць унутраны свет чалавека, які фарміруецца на аснове яго індывідуальнай свабоды. У формуле чалавека (як трыадзінай істоты: біяпсіхасацыяльны арганізм) прыярытэтнасць псіхалагізму Задача – раскрыць фарміраванне характару пад уплывам асяроддзя, законы грамадскага развіцця ў сувязі з гістарычным часам. У формуле чалавека – перавага аддаецца сацыяльнаму пачатку. Псіхалагізм абумоўлены сацыяльным зместам, звязаны з пранікненнем ва ўнутраны свет героя і яго адлюстраваннем (апісанні пачуццяў, стану душы, суб’ектыўных уражанняў).
Асноўны прынцып – гістарызм. З ім звязаны зварот да нацыянальнай гісторыі і фальклору, узнаўленне мясцовага і гістарычнага каларыту. Гістарызм звязаны з праўдзівасцю адлюстравання жыцця, перастварэннем нораваў грамадства, творчым пераасэнсаваннем законаў, сувязей, прычын і наступстваў грамадскага жыцця. Замест каларыту (у рамантыкаў) – выразнасць мастацкай дэталі – падрабязнасці побыту, пейзажа, партрэта, інтэр’ера, жэстаў, суб’ектыўных рэакцый, моўнай характарыстыкі герояў, што мае значную змястоўную, ідэйна-эмацыянальную нагрузку.
Свет уяўляецца беперапынна зменлівым, прысутнасць выключнага, гераічнага, звышрэальнага Адкрыць, асэнсаваць, адлюстраваць чалавека і асяроддзе ў сацыяльным, гістарычным, маральна-этычным аспектах, даць сацыяльны аналіз: класавай структуры, сацыяльнай сутнасці, наяўных супрацьлегласцей
Абсалютызацыя духоўнага свету Рэчаіснасць праз прызму сацыяльнага. Свет поўны рэчамі, купленымі за грошы. Асноўны канфлікт – паміж асобай і грамадствам, паміж багаццем і беднасцю, ніжэйшымі і вышэйшымі
Асноўны прыём – кантраснасць (або паралелізм) Герой у развіцці, паказаць эвалюцыю характара (уплыў грамадства), дыялектыку развіцця чалавека і грамадства ва ўзаемасувязях
Тэма страчаных ілюзій Крушэнне ілюзій, спадзяванняў на разумную пабудову грамадства. Ахвяры: у маральным, фізічным, душэўным (духоўным) плане
Ідэальны пачатак. Мара пра справядлівы грамадскі лад Ідэал – у народных нізах, сцвердзіць сацыяльны ідэал
Сінтэз мастацтваў Навуковае вывучэнне чалавека і грамадства (разам і паасобку). Сувязь з філасофіяй, прыродазнаўчымі навукамі.

 

З мэтаю выявіць вобразна-выяўленчыя сродкі, уласцівыя паэтам-рамантыкам, параўнаем два пераклады аднаго верша Дж.Г.Н.Байрана, зробленыя Ю.Гаўруком і Я.Семяжонам:

 

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка

На сайте allrefs.net читайте: Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка. Г Я Адамовіч...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Рамантызм

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Тэма 1. Сусветная літаратура – множнасць і адзінства нацыянальных літаратур
Існуе шмат вызначэнняў паняцця “сусветная літаратура”. 1. Сусветная літаратура з’яўляецца “сумай” (“суматыўнай множнасцю”) усіх літаратур народаў свету. Гэта значыць, тэар

Міфалогія. Фальклор
Міфалогія – фальклор – літаратура прадстаўляюць формы (стадыі) грамадскай свядомасці, звязаныя між сабой генетычна. Літаратура вырастае як з міфа, так і з фальклора.  

Антычная міфалогія
У спадчыне старажытнагрэчаскай і старажытнай рымскай літаратур – творы, заснаваныя на міфалагічных сюжэтах і вобразах. Гамер “ Іліяда” У аснову паэмы пакладзены г

Хрысціянства як адна з крыніц літаратуры
Кнігі Бібліі даследчыкі разглядаюць таксама як крыніцу міфалагічных сюжэтаў і вобразаў, што сталі трывалай асновай сусветнай літаратуры. Адзін з сюжэтаў, распаўсюджаных у літаратуры, звяза

Беларускія і японскія казкі
Адзін з самых пашыраных фальклорных жанраў – казка. Гэты старажытны жанр змяшчае ў сябе найперш тое трывалае, наднацыянальнае і пазачасавае, што звязана з адлюстраванннем у казцы агульначалавечых з

Казка – фабліо – народная кніга – навела
Супастаўляючы беларускую казку з творамі іншых жанраў розных народаў, якія надзвычай блізкія ёй па сюжэту і сістэме вобразаў, можна аднавіць своеасаблівы ланцуг жанраў: казка – народная кніга – фаб

Нямецкая народная кніга і беларуская казка
Народная кніга была сярод вышэйшых літаратурных дасягненняў Адраджэння, якое так і засталося ў заходнееўрапейскай літаратуры прыкметаю свайго часу, а на Беларусі мае пэўныя тыпалагічныя паралелі з

Тэма 3. Склад літаратуры. Літаратурны працэс. Перыядызацыя
  § 1. Літаратурны працэс Словы Б.Тамашэўскага: “Каждый век имеет свое определение литературы”,– дазваляюць акрэсліць параметры вывучэння літаратуры, сусветнай і нацыянальнай

Перыядызацыя
Сусветная літаратура – гэта літаратура народаў свету, якая стваралася ва ўсе часы існавання чалавецтва. Менавіта Гётэ належыць вынаходніцтва тэрміна “сусветная літаратура”, ім ён пазначыў мастацтва

Асноўныя літаратурныя эпохі, склад літаратуры / кірункі
Старажытнасць Уласна літаратурныя роды. жанры: эпас, лірыка, драма; Гістарыяграфія Красамоўства Філасофія Прыродазнаўства Сярэднявечча і

Антычнасць
Межы антычнай літаратуры – стагоддзі вуснай народнай творчасці – да ІУ–У ст.н.э., прычым, старарымская літаратура з’яўляецца толькі з ІІІ ст.да н.э. Траянская вайна (як называлі адзін з вялікіх пах

Адраджэнне
Гуманістычная канцэпцыя чалавека і свету Эпоха, якая, паводле Энгельса, “мела патрэбу ў тытанах і якая нарадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па

Тэма 4. Роды, віды, жанры ў сістэме параўнальнага вывучэння літаратур
Са слоў Арыстоцеля пра тры спосабы пераймання ў паэзіі: «Подражать в одном и том же и одному и тому же можно, рассказывая о событии, как о чем-то отдельном от себя, как это делает Гомер, или же так

Эпас як аповяд пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае
Вылучаюцца два перыяды развіцця народна-эпічнай літаратуры, жанравая форма якой набыла вызначэнне эпасу (у найбольш старажытным разуменні гэтага паняцця): эпас перыяду разлажэння рода-племяннога гр

Вандроўныя сюжэты
Сюжэт як складнік мастацкага цэлага займае сваё месца на ўзроўні змястоўна-фармальнай арганізацыі твора. Таму даследаванні сюжэта звычайна звязаны непасрэдна з мастацкім творам і іншымі яго складні

Эпас пра Гільгамеша
Вандроўны сюжэт пра пошукі краіны вечнай маладосці і неўміручасці ў дадзеным творы прадстаўлены ў наступнай паслядоўнасці матываў (вобразаў), якія разглядаюцца як этапы станаўлення героя і якія мог

Вергілій. Энеіда
Узоры антычнага эпасу – паэмы Гамера “Іліяда”,“Адысея” (у аснове якой – багатырскія казкі) пра вяртанне Адысея, героя грэкаў, пасля 10 год Траянскай вайны на радзіму, востраў Ітаку. Вобраз Адысея я

Легенда пра Трыстана і Ізольду
Пераход сюжэтаў ад аднаго народа да другога, з адной эпохі ў другую яскрава ілюструецца на прыкладзе рыцарскіх раманаў. Вытокі рыцарскага рамана – на французскіх землях, у рамана-германскім культур

Параўнальным вывучэнні літаратур
  Адраджэнне названа Энгельсам эпохай, якая “мела патрэбу ў тытанах і якая нарадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці”. Напачатку Адраджэння та

Дантэ – апошні паэт Сярэднявечча і пачынальнік Рэнесансу
Дантэ (травень 1265, Фларэнцыя — 14.9.1321, Равена) – апошні паэт Сярэднявечча і першы прадстаўнік Адраджэння, першапачынальнік італьянскай літаратуры, стваральнік літаратурнай мовы. З ліку найболь

Шэкспір
«Наўрад ці выклікае здзіўленне той факт, што Вільям Шэкспір змешчаны на чале спісу самых выдатных літаратараў усіх часоў. На асноўным, самым элементарным узроўні літаратуры – узроўні стылю, формы і

Сервантэс: старонкі жыцця і творчасці
Калі звяртацца да біяграфічнага аўтара, параўнальны падыход дапамагае стварыць больш аб’ёмную карціну жыццёвага і творчага шляху. Часам “ключом” да такой сістэматызацыі з’яўляецца мастацкі твор інш

Тэма 7. Твор як аб’ект сістэмнага аналіза
У сваёй кнізе “100 лучших литераторов. Список самых выдающихся романистов, драматургов и поэтов всех времен» Д.Берт дае наступныя характарыстыкі: Дантэ “застаецца эталонам для заходняй цывілізацыі,

В.Гётэ – А.Г.Радзівіл – А.М.Кашкурэвіч – В.Сёмуха – У.Караткевіч і іншыя
Рэчышча маналагічнай навукі, культуры ў постмадэрнісцкім, постіндустрыяльным свеце ўзбагачаецца новымі кірункамі даследавання. Навукі разгаліноўваюцца, паглыбляючыся ў вузка акрэслены аб'ект вывучэ

Як аб’ект параўнальнага аналізу
  Літаратурныя рухі, кірункі, плыні, школы – літаратуразнаўчыя паняцці, з дапамогай якіх пазначаюць вялікае кола пісьменнікаў, аб’яднаных пэўнымі агульнасцямі: у светапоглядзе, звароц

Асветніцтва
Асветніцтва – 1) ідэалогія буржуазіі ў перыяд першапачатковага накаплення капіталу; 2) культурны рух, які пашырыўся ў Еўропе ў ХУШ ст.; 3) комплекс ідэй, на аснове якіх узнікла спецыфічная мастацка

Яна ідзе ў красе сваёй Як ноч у месячнай красе
Яна ідзе ў красе сваёй Як ноч у месячнай красе Бы зорка, што па небе крочыць. Яна ідзе, і аксаміты Святло і змрок з’яднаны ў ёй, Начных нябёс, і зоркі ўсе Ласкава пазіраю

Сімвалізм, імпрэсіянізм у літаратуры: П.Верлен, М.Багдановіч
Лёс караля французскіх паэтаў адным радком акрэсліў беларускі паэт Л.Дранько-Майсюк у вершы “Восень у Версалі”: Шчасцем забыты паэт, З лёсам Рэмбо ці Верлена,

Кароль Лесавік Альховы цар
Хто едзе, хто мчыцца так позна ўначы, Хто едзе так позна праз ноч у імгле? Малое дзіця на кані везучы? То бацька з сынам малым у сядле: То бацька ратуе сына свайго: Ён хлопчыка мо

Новелла Матвеева
В долгах мы. Как Сервантес! Ради шутки – Кому он должен был – давай считать: Жене-пройдохе. Дочери-малютке. Гутьерресу, умеющему ждать.   Родителям

My heart’s in the Highlands
My heart’s in the Highlands, my heart is not hear, My heart’s in the Highlands a chasing the dear, Chasing the wild dear and following the roe. My heart’s in the Hig

Вільгельм Мюлер. Катрыншчык. Шарманщик.
На вуліцы вясковай, Вот стоит шарманщик Дзе ціша і спакой, Грустно за селом, Стары катрынку круціць И рукой озябшей Азяблаю рукой. Он вертит с трудом, На колкім

Поль Верлен
Раяль цалуе тонкая рука У час вячэрні, шэра-ружаваты; І на крылах, цішэй ад вецярка, Ў паветры мяккім, пекным паплыла ты Пужліва песня, і срэдзь комнат хаты

А.Рэмбо. Адчуванне.
Блакітным вечарам замроены хадок, Пайду сцяжынай, дзе калоссем коле поле, Нагамі босымі адчую халадок І галаву сваю амыць вятрам дазволю. Ні думаць, ні казаць, н

Simples
Of cool sweet dew and radiance mild The moon a web of silence weaves In the still garden where a child Gathers the simple salad leaves. A moondew stars her hangi

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги