рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Перыядызацыя

Перыядызацыя - раздел Кулинария, Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка Сусветная Літаратура – Гэта Літаратура Народаў Свету, Якая Стваралася Ва Ўсе ...

Сусветная літаратура – гэта літаратура народаў свету, якая стваралася ва ўсе часы існавання чалавецтва. Менавіта Гётэ належыць вынаходніцтва тэрміна “сусветная літаратура”, ім ён пазначыў мастацтва слова, пачынаючы з часоў фарміравання буржуазнага ладу. Але сучасныя тлумачэнні паняцця “сусветная літаратура” звязаны з уключэннем у яе гісторыю ўсёй гісторыі развіцця мастацтва слова. Адным з найбольш агульных паняццяў гісторыі і тэорыі літаратуры з’яўляецца паняцце “літаратурная эпоха”. Блізкія ёй па сэнсу паняцці “літаратурны перыяд”, “стадыя літаратурнага развіцця”, якія маюць дачыненне да сусветнай літаратуры ўвогуле і да кожнай нацыянальнай літаратуры ў прыватнасці. Вылучаюць асобныя эпохі / перыяды /стадыі ў развіцці сусветнай / беларускай / інанацыянальнай літаратуры.

Звязаная з гісторыка-культурным кантэкстам свайго часу, сусветная літаратура падзяляецца традыцыйна на сем перыядаў, што знайшло адлюстраванне ў рознага тыпу выданнях, сярод якіх найбольш паказальныя акадэмічнае выданне “История всемирной литературы» (у 9 т., выйшла восем тамоў), а таксама вучэбнае выданне навукоўцаў Беларусі «История зарубежной литературы» (выд-ва «Універсітэцкае»).

1. Старажытнасць (тысячагоддзі існавання вуснай народнай творчасці – літаратура Старажытнага свету – да ІУ – УІ стст. н.э.)

2. Сярэднявечча і Адраджэнне: ад У – УІ ст. да пач. ХУІІ ст.

(Ранняе Сярэднявечча – да Х / ХІ ст., Сталае – да ХІУ / ХУ ст., Позняе – ХУІ –пач.ХУІІ ст.). Адраджэнне – пераходны перыяд гісторыі сусветнай літаратуры і мастацтва (ХІУ – ХУІ стст.).

3. ХУІІ і ХУІІІ стст. (літаратуры барока і класіцызму – ХУІІ ст., Асветніцтва – ХУІІІ ст.).

4. Класіка ХІХ ст.: рамантызм і рэалізм.

5. Літаратура апошняй трэці ХІХ—пач.ХХ ст. (з развіццём рэалізму і нерэалістычныхнапрамкаў).

6. Літаратура першай паловы ХХ ст.: рэвалюцыйны, мадэрнісцкі перыяд (процістаянне рэалізму і авангардызму).

7. Літаратура 2-й паловы ХХ ст.: постмадэрнісцкі, пострэвалюцыйны (развіваюцца літаратура мадэрнізму і немадэрнізму).

Гэта перыядызацыя звязана з вывучэннем літаратуры ў гісторыка-культурным кантэксце, што адпавядала канцэпцыі гістарызму ў развіцці сацыяльна-палітычных фармацый. Таму асноўныя перыядамі былі літаратуры Старажытнасці, Сярэдніх оўАдраджэнне, Новага часу і Найноўшага часу. Паміж т.зв. “чыстымі” даследчыкі (М.І.Конрад) вылучалі “пераходныя перыяды”: элінізм, Адраджэнне, перыяд рэвалюцый 1830/1848 гг. і Парыжскай камуны.

Пры вывучэнні літаратурных з’яў у шырокім гісторыка-культурным кантэксце значная роля належыць паняццям, якія вызначаюць сутнасць асноўных літаратуразнаўчых напрамкаў і падыходаў. Паняцце “гістарызм” арыентуе на разуменне таго ці іншага факта ў сувязі з гістарычным развіццём як грамадства, так і самой з’явы. Паняцце “тыпалогія” мае дачыненне да структурна-змястоўных характарыстык літаратурнай з’явы, якія спрыяюць яе цэласнасці нават пры некаторых зменах, што адбываюцца з цягам часу, у выніку творчай дзейнасці пісьменнікаў, а таксама адрозніваюць яе ад іншых. Тлумачэнні гэтых паняццяў знаходзім у даведачна-энцыклапедычных выданнях: “Краткая литературная энциклопедия”, “Лексикон загального та порівняльного літературознавства”, “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі”. Прыклады (3-ці слупок), падрабязна даследаваныя ў нашых кнігах: Г.Я.Адамовіч “З крыніц сусветнай літаратуры” (Мн., 1998) і “Літаратура – Кантэкст – Тэзаўрус” (Мн., 2003), дазваляюць акрэсліць іх асаблівасці:

 

Гістарызм У літ.-знаўстве: агульная метадалагічная аснова для шэрагу напрамкаў літ.-знаўчага вывучэння літ.працэсу, творчасці асобных пісьменнікаў і маст.твораў. Больш выразна выкарыстоўваецца ў метадалогіі культ.-гіст., параўн.-гіст., сацыя-культ. і іншых школ, пры вывучэнні гіст.паэты-кі і творчай гісторыі маст.твора. У л-ры: – маст. засваенне канкрэтна-гіст.зместу той ці іншай эпохі, што часцей выяўляецца ў гіст.жанрах (М.Няфёдаў). Напр., класіцызм як літ.-маст.кірунак належыць найперш л-ры ХУІІ ст., звязаны з асаблівасцямі вырашэння апазіцыі “чалавек – дзяржава” у розныя перыяды развіцця абсалютызму
Тыпалогія (грэч.адбі-так + слова, паняцце) Супастаўленне і класіфікацыя прадметаў і з’яў з пэўнымі дыферэнцыйнымі адзнакамі (параметр-амі), якія выяўляюцца шляхам выдзялення апазіцый. У філал.навуках тэрмін Т. стаў агульнаўжывальным і пашыраным з пач. 1960-х гг. (А.Волкаў) Фармальна-змястоўныя характарыстыкі франц. класіцызму: прынцыпы перамайння прыроды і антычнасці, строгага ра-цыяналізму (яго складнікі)
Параўналь-ны (пар.-гіс-тарычны, пар.-тыпала-гічны) падыход Дазваляе, на наш погляд, выявіць і акрэсліць спецыфіку паўтаральнасці той ці іншай з’явы ў розныя гіст.перыяды, у развіцці розных нац.л-р, знайсці тыповае і асаблівае ў літ.працэсе Параметры класіцызму выяўляюцца ў гіст.-культ., літ.працэсах у Беларусі ў ХХ ст., што дазваляе вылучыць у іх некалькі класіцысцкіх хваляў

 

У сувязі з пераарыентацыяй літаратуразнаўчых даследаванняў на вывучэнне літаратуры як уласна мастацка-эстэтычнага феномена ўзнікаюць новыя канцэпцыі літаратурнага працэсу. Так, прынцыпова новая пазіцыя выкладзена вядучымі расійскімі навукоўцамі С.Аверынцаваым М.Андрэевым, М.Гаспаравым, П.Грынцерам, А.Міхайлавым у артыкуле “Катэгорыі паэтыкі ў змене літаратурных эпох” (1994 г.), дзе вылучаны тры стадыі сусветнай літаратуры:

1. “архаічны перыяд”, адзначаны ўплывам фальклорнай традыцыі, міфапаэтычнай мастацкай свядомасцю, адсутнасцю роздумаў (рэфлексіі) над мастацтвам слова;

2.пачатак з літаратурнага жыцця Старажытнай Грэцыі (сяр. 1 тыс. да н.э. – да сяр. ХУІІІ ст.), уласцівы традыцыяналізм мастацкай свядомасці, “паэтыка стылю і жанру”: арыентацыя на гатовыя формы (згодна з патрабаваннямі рыторыкі), залежнасць ад жанравых канонаў, вылучаюць два этапы з мяжой –Адраджэннем, пасля чаго зроблены крок ад безасабовага пачатку ў літаратуры да асобаснага (у межах традыцыяналізму), літаратура становіцца свецкай;

3. пачатак з Асветніцтва і рамантызму – эпоха індывідуальна-аўтарскіх стыляў. На першым плане –“індывідувальна-творчая мастацкая свядомасць”, дамінанта – “паэтыка аўтара”, вызваленне ад жанрава-стылявых канонаў рыторыкі. Збліжэнне з побытам чалавека. Літаратурны працэс вызначаецца асобай пісьменніка і акаляючай яго рэчаіснасцю. Рамантызм, рэалізм, мадэрнізм.

Сярод іншых пунктаў гледжання на перыядызацыю сусветнага літаратурнага працэсу можна назваць канцэпцыю В.П.Рагойшы, які прапануе вылучаць наступныя літаратурныя (культурныя) эпохі:

1. Вялікіх усходніх цывілізацый

2. Антычнасці

3. Сярэднявечча (У ст. – ХШ ст.)

4. Адраджэння (ХІУ ст. – ХУІ ст.)

5. Барока і Асветніцтва (ХУІІ—ХУШ стст.)

6. Рамантызму (каля ХУШ ст.—сяр.ХІХ ст.)

7. Пазітывізму (з сяр. ХІХ ст.).

У развіцці беларускай літаратуры звычайна вылучаюць 2 галоўныя эпохі: 1) старабеларуская л-ра (ХІ ст. – канец ХУШ ст.) і 2) новая беларуская л-ра (з канца ХУШ ст.). Кожная з эпох мае свае перыяды:

1. Старабеларуская літаратура: а) агульнаўсходнеславянскі (старажытна-рускі, ХІ—ХШ стст.), б) перададраджэнскі (Х—ХУ стст.), в) Адраджэнне (ХУІ—1-я пал.ХУІІ ст.), г) Барока і Асветніцтва (2-я пал.ХУІІ—ХУШ стст.).

2. Новую беларускую л-ру падзяляюць на літаратуру ХІХ ст. і ХХ ст.

У кожным з гэтых стагоддзяў свая перыядызацыя. Л-ра ХІХ ст.: а) канец ХУШ ст. – 1840-ыя гг., б) сярэдзіна ХІХ ст., в) парэформеннае 40-годдзе. Л-ра ХХ ст.: а) 1-я трэць ХХ ст., б) канец 1920-х – 1-я пал.1950-х гг., в) 2-я пал.1950-х – 1-я трэць 1980-х гг., г) 2-я пал.1980-х – па наш час.

Беларуская лiтаратура ўключаецца ў кантэкст сусветнай на мяжы Ранняга i Сталага Сярэднявечча, паралельна са славеснасцю iншых маладых еўрапейскiх народаў. Суадносячы развіццё літаратурнага працэсу ў розных краінах, можна вылучыць два тыпы адпаведнасцей: сінхроннасць і асінхроннасць. Апошняя мае формы запозненасці (і паскоранасці) і апераджальнасці.

Сінхроннасць (сінхранізм) уласцівы літаратурам маладых еўрапейскіх народнасцей на раннім этапе іх станаўлення і развіцця. Так, зараджэнне славеснасці на старажытных беларускіх землях адбываецца амаль у той самы час, як і ў феадальных дзяржавах Еўропы, Адраджэнне на беларускіх землях сінхранічна еўрапейскаму Паўночнаму Адраджэнню.

Запозненасць літаратурных феноменаў выяўляецца ў тым, што аналагічныя з’явы пашыраюцца ў адной нацыянальнай літаратуры з пэўным спазненнем у часе ў параўнанні з іншай літаратурай (або іншымі літаратурамі). У літаратуразнаўстве ў сувязі з гэтым вылучаецца тэрмін паскоранасць. Падрабязна гэта адметнасць літаратурнага працэсу на Беларусі даследавана ў працах В.Каваленкі, В.Івашына і іншых. У дачыненні да нацыянальнай (балгарскай) літаратуры гэта паняцце было ўведзена ва ўжытак Г.Гачавым у яго кнізе «Паскоранае развіццё літаратуры». Разам з тым ідэя паскоранасці раней за даследаванні вучоных была сфармулявана М.Багдановічам у артыкуле “Забыты шлях”. Паняцце «запозненасці» можа быць скарыстана ўвогуле адносна ўсіх літаратур маладых еўрапейскіх народнасцей, якія пачалі сваё станаўленне ў часы Сярэднявечча запознена, у параўнанні са старажытнымі літаратурамі народаў свету.

Трэцяя заканамернасць – апераджальнасць – выяўляецца ў нацыянальнай літаратуры адносна тых ці іншых замежных літаратур у прыватнасці і ў дачыненні да сусветнай літаратуры ў цэлым. Апераджальнасць ёсць характэрная рыса і нацыянальнай беларускай літаратуры (так, напр., М.Багдановіч апярэджвае даследаванні беларускіх і замежных вучоных, фармулюючы думкі пра паскоранае развіццё літаратуры, пра дыялектыку санетнай формы і інш.), а спецыфіка суаднясення міфалагічнага / фальклорнага з рэчаіснасцю ў “Шляхціце Завальні, альбо Беларусі ў фантастычных апавяданнях” Я.Баршчэўскага пэўным чынам “апярэджвае” бум лацінаамеры-канскага рамана 1960-х гг.

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка

На сайте allrefs.net читайте: Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка. Г Я Адамовіч...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Перыядызацыя

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Тэма 1. Сусветная літаратура – множнасць і адзінства нацыянальных літаратур
Існуе шмат вызначэнняў паняцця “сусветная літаратура”. 1. Сусветная літаратура з’яўляецца “сумай” (“суматыўнай множнасцю”) усіх літаратур народаў свету. Гэта значыць, тэар

Міфалогія. Фальклор
Міфалогія – фальклор – літаратура прадстаўляюць формы (стадыі) грамадскай свядомасці, звязаныя між сабой генетычна. Літаратура вырастае як з міфа, так і з фальклора.  

Антычная міфалогія
У спадчыне старажытнагрэчаскай і старажытнай рымскай літаратур – творы, заснаваныя на міфалагічных сюжэтах і вобразах. Гамер “ Іліяда” У аснову паэмы пакладзены г

Хрысціянства як адна з крыніц літаратуры
Кнігі Бібліі даследчыкі разглядаюць таксама як крыніцу міфалагічных сюжэтаў і вобразаў, што сталі трывалай асновай сусветнай літаратуры. Адзін з сюжэтаў, распаўсюджаных у літаратуры, звяза

Беларускія і японскія казкі
Адзін з самых пашыраных фальклорных жанраў – казка. Гэты старажытны жанр змяшчае ў сябе найперш тое трывалае, наднацыянальнае і пазачасавае, што звязана з адлюстраванннем у казцы агульначалавечых з

Казка – фабліо – народная кніга – навела
Супастаўляючы беларускую казку з творамі іншых жанраў розных народаў, якія надзвычай блізкія ёй па сюжэту і сістэме вобразаў, можна аднавіць своеасаблівы ланцуг жанраў: казка – народная кніга – фаб

Нямецкая народная кніга і беларуская казка
Народная кніга была сярод вышэйшых літаратурных дасягненняў Адраджэння, якое так і засталося ў заходнееўрапейскай літаратуры прыкметаю свайго часу, а на Беларусі мае пэўныя тыпалагічныя паралелі з

Тэма 3. Склад літаратуры. Літаратурны працэс. Перыядызацыя
  § 1. Літаратурны працэс Словы Б.Тамашэўскага: “Каждый век имеет свое определение литературы”,– дазваляюць акрэсліць параметры вывучэння літаратуры, сусветнай і нацыянальнай

Асноўныя літаратурныя эпохі, склад літаратуры / кірункі
Старажытнасць Уласна літаратурныя роды. жанры: эпас, лірыка, драма; Гістарыяграфія Красамоўства Філасофія Прыродазнаўства Сярэднявечча і

Антычнасць
Межы антычнай літаратуры – стагоддзі вуснай народнай творчасці – да ІУ–У ст.н.э., прычым, старарымская літаратура з’яўляецца толькі з ІІІ ст.да н.э. Траянская вайна (як называлі адзін з вялікіх пах

Адраджэнне
Гуманістычная канцэпцыя чалавека і свету Эпоха, якая, паводле Энгельса, “мела патрэбу ў тытанах і якая нарадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па

Тэма 4. Роды, віды, жанры ў сістэме параўнальнага вывучэння літаратур
Са слоў Арыстоцеля пра тры спосабы пераймання ў паэзіі: «Подражать в одном и том же и одному и тому же можно, рассказывая о событии, как о чем-то отдельном от себя, как это делает Гомер, или же так

Эпас як аповяд пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае
Вылучаюцца два перыяды развіцця народна-эпічнай літаратуры, жанравая форма якой набыла вызначэнне эпасу (у найбольш старажытным разуменні гэтага паняцця): эпас перыяду разлажэння рода-племяннога гр

Вандроўныя сюжэты
Сюжэт як складнік мастацкага цэлага займае сваё месца на ўзроўні змястоўна-фармальнай арганізацыі твора. Таму даследаванні сюжэта звычайна звязаны непасрэдна з мастацкім творам і іншымі яго складні

Эпас пра Гільгамеша
Вандроўны сюжэт пра пошукі краіны вечнай маладосці і неўміручасці ў дадзеным творы прадстаўлены ў наступнай паслядоўнасці матываў (вобразаў), якія разглядаюцца як этапы станаўлення героя і якія мог

Вергілій. Энеіда
Узоры антычнага эпасу – паэмы Гамера “Іліяда”,“Адысея” (у аснове якой – багатырскія казкі) пра вяртанне Адысея, героя грэкаў, пасля 10 год Траянскай вайны на радзіму, востраў Ітаку. Вобраз Адысея я

Легенда пра Трыстана і Ізольду
Пераход сюжэтаў ад аднаго народа да другога, з адной эпохі ў другую яскрава ілюструецца на прыкладзе рыцарскіх раманаў. Вытокі рыцарскага рамана – на французскіх землях, у рамана-германскім культур

Параўнальным вывучэнні літаратур
  Адраджэнне названа Энгельсам эпохай, якая “мела патрэбу ў тытанах і якая нарадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці”. Напачатку Адраджэння та

Дантэ – апошні паэт Сярэднявечча і пачынальнік Рэнесансу
Дантэ (травень 1265, Фларэнцыя — 14.9.1321, Равена) – апошні паэт Сярэднявечча і першы прадстаўнік Адраджэння, першапачынальнік італьянскай літаратуры, стваральнік літаратурнай мовы. З ліку найболь

Шэкспір
«Наўрад ці выклікае здзіўленне той факт, што Вільям Шэкспір змешчаны на чале спісу самых выдатных літаратараў усіх часоў. На асноўным, самым элементарным узроўні літаратуры – узроўні стылю, формы і

Сервантэс: старонкі жыцця і творчасці
Калі звяртацца да біяграфічнага аўтара, параўнальны падыход дапамагае стварыць больш аб’ёмную карціну жыццёвага і творчага шляху. Часам “ключом” да такой сістэматызацыі з’яўляецца мастацкі твор інш

Тэма 7. Твор як аб’ект сістэмнага аналіза
У сваёй кнізе “100 лучших литераторов. Список самых выдающихся романистов, драматургов и поэтов всех времен» Д.Берт дае наступныя характарыстыкі: Дантэ “застаецца эталонам для заходняй цывілізацыі,

В.Гётэ – А.Г.Радзівіл – А.М.Кашкурэвіч – В.Сёмуха – У.Караткевіч і іншыя
Рэчышча маналагічнай навукі, культуры ў постмадэрнісцкім, постіндустрыяльным свеце ўзбагачаецца новымі кірункамі даследавання. Навукі разгаліноўваюцца, паглыбляючыся ў вузка акрэслены аб'ект вывучэ

Як аб’ект параўнальнага аналізу
  Літаратурныя рухі, кірункі, плыні, школы – літаратуразнаўчыя паняцці, з дапамогай якіх пазначаюць вялікае кола пісьменнікаў, аб’яднаных пэўнымі агульнасцямі: у светапоглядзе, звароц

Асветніцтва
Асветніцтва – 1) ідэалогія буржуазіі ў перыяд першапачатковага накаплення капіталу; 2) культурны рух, які пашырыўся ў Еўропе ў ХУШ ст.; 3) комплекс ідэй, на аснове якіх узнікла спецыфічная мастацка

Рамантызм
Ревела буря, дождь шумел, Во мраке молнии летали, Бесперерывно гром гремел, И вихри в дебрях бушевали. Пейзажны фон з думы Рылеева “Смерць Ермака” адметным чынам

Яна ідзе ў красе сваёй Як ноч у месячнай красе
Яна ідзе ў красе сваёй Як ноч у месячнай красе Бы зорка, што па небе крочыць. Яна ідзе, і аксаміты Святло і змрок з’яднаны ў ёй, Начных нябёс, і зоркі ўсе Ласкава пазіраю

Сімвалізм, імпрэсіянізм у літаратуры: П.Верлен, М.Багдановіч
Лёс караля французскіх паэтаў адным радком акрэсліў беларускі паэт Л.Дранько-Майсюк у вершы “Восень у Версалі”: Шчасцем забыты паэт, З лёсам Рэмбо ці Верлена,

Кароль Лесавік Альховы цар
Хто едзе, хто мчыцца так позна ўначы, Хто едзе так позна праз ноч у імгле? Малое дзіця на кані везучы? То бацька з сынам малым у сядле: То бацька ратуе сына свайго: Ён хлопчыка мо

Новелла Матвеева
В долгах мы. Как Сервантес! Ради шутки – Кому он должен был – давай считать: Жене-пройдохе. Дочери-малютке. Гутьерресу, умеющему ждать.   Родителям

My heart’s in the Highlands
My heart’s in the Highlands, my heart is not hear, My heart’s in the Highlands a chasing the dear, Chasing the wild dear and following the roe. My heart’s in the Hig

Вільгельм Мюлер. Катрыншчык. Шарманщик.
На вуліцы вясковай, Вот стоит шарманщик Дзе ціша і спакой, Грустно за селом, Стары катрынку круціць И рукой озябшей Азяблаю рукой. Он вертит с трудом, На колкім

Поль Верлен
Раяль цалуе тонкая рука У час вячэрні, шэра-ружаваты; І на крылах, цішэй ад вецярка, Ў паветры мяккім, пекным паплыла ты Пужліва песня, і срэдзь комнат хаты

А.Рэмбо. Адчуванне.
Блакітным вечарам замроены хадок, Пайду сцяжынай, дзе калоссем коле поле, Нагамі босымі адчую халадок І галаву сваю амыць вятрам дазволю. Ні думаць, ні казаць, н

Simples
Of cool sweet dew and radiance mild The moon a web of silence weaves In the still garden where a child Gathers the simple salad leaves. A moondew stars her hangi

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги