рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Пачатак Другой сусветнай вайны

Пачатак Другой сусветнай вайны - раздел Кулинария, Народ, які не ведае сваёй гісторыі, не мае будучыні афарызм. Людзі, якія не ведаюць гісторыі, назаўсёды застаюцца дзецьмі лац. прым 1 Верасня 1939 Г. Гітлераўская Германія Напала На ЬяічУ. ...

1 верасня 1939 г. гітлераўская Германія напала на

ьЯіЧу. Вечарам 31 жніўня група эсэсаўцаў, апранутых у

сКую ваенную форму, арганізавала нападзенне на радыя-

нЦЬію нямецкага ў той час горада Глейвіц. Правакацыя

йыла выдадзена за дзеянні польскай арміі супраць Германіі.

1 верасня ў 4 гадзіны 45 мінут у Польшчу ўварваліся

62 нямецка-фашысцкія дывізіі колькасцю 1,6 млн салдат і

фіцэраў пры падтрымцы 2800 танкаў і каля 2000 самалётаў.

Так пачалася Другая сусветная вайна.

Маючы велізарную перавагу, фашысцкія войскі хутка рухаліся па тэрыторыі Польшчы. Польскі ўрад да 31 жніўня не праводзіў у краіне ўсеагульнай мабілізацыі і здолеў вы-ставіць супраць армій вермахта толькі каля 33 слаба ўзброе-ных дывізій колькасцю каля 1 млн чалавек, 870 танкаў і 407 баявых самалётаў. Да канца першага тыдня вайны польская абарона была прарвана. Аднак у шэрагу раёнаў краі-ны часці польскай арміі разам з насельніцтвам мужна змага-ліся з ворагам. Так было ў Варшаве, дзе няроўная барацьба працягвалася да 28 верасня, пры абароне крэпасці Модлін, у раёнах Гоцка, Гдыні. У раёне Кутна тры польскія дывізіі нанеслі контрудар па адкрытаму флангу гітлераўцаў.

У канцы верасня супраціўленне польскай арміі было злом-лена. Асноўная частка Полыпчы абвяшчалася "генерал-гу-бернатарствам", яе заходнія раёны былі ўключаны ў склад Германіі. У краіне быў абвешчаны акупацыйны рэжым, па-чалося рабаванне яе нацыянальнага багацця, знішчэнне ўлас-н&й культуры, масавы генацыд насельніцтва. У выніку ваен-ньіх дзеянняў і акупацыі ў Польшчы загінула болып за 6 Млн грамадзян,

Нападзенне Германіі на Польшчу выклікала трывогу ў

ЧРаўніцтва Англіі і Францыі, якія былі звязаны з ёй саюз-

Ыліі Дагаворамі. 3 верасня 1939 г. Лондан і Парыж аб'явілі

т8тайнуГерманіі. У той жа дзень у вайну ўступілі Аўстралія,

Вая Зеландыя і Індыя. Аднак фактычна баявых дзеянняў

Цяглы перыяд не вялося. У той час, калі галоўныя сілы

ахта грамілі польскія дывізіі, на Заходнім фронце адбы-валася тое, што ў савецкай гістарыяграфіі атрымала наа "дзіўная вайна": 110французскіх і 5 англійскіх дывізій распачыналі ніякіх сур'ёзных дзеянняў супраць толькі 2^ нямецкіх дывізій. "Дзіўная вайна" з'яўлялася працягам мю ^ хенскай палітыкі "умнротворення" агрэеара, якая прадуглед^ вала захаванне ўласнай бяспекі за кошт паглынання агрэса рам іншых краін. Гэта "вайна" працягвалася да мая 1940 г

Які ж характар насіла Другая сусветная вайна? Доўгі час у савецкай краіне існавала канцэпцыя, адпаведна якой ца. чатковы этап Другой сусветнай вайны трактаваўся як сутык-ненне дзвюх імперыялістычных груповак і несправядлівьі з усіх бакоў. Аднак нельга забываць, што не Н. Чэмберлен і Э. Даладзе, а А. Гітлер і яго акружэнне неслі асноўную ад-казнасць за развязванне Другой сусветнай вайны.

Безумоўна, галоўная віна за падрыхтоўку і развязванне вайны ляжыць на дзяржавах фашысцка-мілітарысцкага бло-ка і перш за ўсё Германіі і Японіі. Але ў канчатковым выні-ку вайна ўзнікла з таталітарызму і антыдэмакратызму. Ад-казныя палітычныя рашэнні прымаліся аднаасобна ці келей-на элітарнымі групамі, нават парламенцкімі лідэрамі, якія навязвалі свае памылковыя думкі болыпасці. Ваенную катас-трофу падштурхоўваў таталітарызм таго часу: фашызм у гер-манскай, італьянскай, іспанскай і іншых формах, а таксама самавольства вялікіх і малых "правадыроў" у розных краі-нах, камандна-адміністрацыйная сістэма і інш.

Тым часам, нягледзячы на гераічнае супраціўленне польскіх патрыётаў, войскі гітлераўскай Германіі выйшлі на лінію Львоў — Уладзімір-Валынскі, Беласток — даўетаноу-ленага сакрэтным дадатковым пратаколам ад 23 жніун^ 1939г. рубяжа, падступілі да межаў Заходняй Беларусі і нават занялі некаторыя яе населеныя пункты, у тым л№ Брэст. 16 верасня польскі ўрад эмігрыраваў з краіны.

17 верасня па распараджэнню савецкага ўрада войс* Чырвонай Арміі перайшлі савецка-польскую граніцу і УзЯ пад сваю абарону насельніцтва Заходняй Беларусі і Заходн Украіны. Хаця стану вайны СССР з Польшчай аб'яўлеяа было, баявыя дзеяннні мелі месца. Гэты факт быў прызя В, Молатавым на сесіі Вярхоўнага Савета СССР 31 кастр іка 1939 г., калі ён адзначаў баявое "прасоўванне Чырвонай дрміі' захоп "баявых трафеяў", што Польшча развалілася

зяКуючы ўдару германскай, а затым Чырвонай Арміі. У ходзе

эТЬІх сутыкненняў 737 савецкіх байцоў загінулі і 1862былі 0аранены.

Пасля пераходу Чырвонай Арміяй граніцы Польшчы ча-стка польскай арміі, якая, нягледзячы на загад свайго галоў-накамандуючага не аказваць супраціўлення савецкім вайс-кам , яму не падпарадкавалася. У выніку каля 250тыс. польскіх ваенных, сярод якіх былі і беларусы, апынуліся ў савецкім палоне. Частка з іх была адпушчана, а частка апы-нулася ў спецыяльных лагерах для ваеннапалонных (Казельск, Старабельск, Асташкава і інш). Трагічны лёс чакаў многіх з іх. У 1940 г. толькі ў Катынскіх лясах, што пад Смаленскам, было расстраляна каля 4,5 тыс. афіцэраў польскай арміі. "Ка-тынская трагедыя" доўгі час была "белай плямай" у савец-кай гісторыі.

28 верасня 1939г. у Маскве быў падпісаны "Дагавор аб дружбе і граніцах" паміж СССРі Германіяй. У сакрэтнымдадатковым пратаколе была запісана дамоўленасць аб ады-ходзе тэрыторыі Літвы ў сферу ўплыву СССРу абмен на Люб-лінскае і частку Варшаўскага ваяводстваў, якія ўвайшлі ў сферу ўплыву Германіі.

У сувязі з разгромам Полыпчы і нарастаннем фашысц-кай пагрозы ўрады Эстоніі, Латвіі і Літвы ў верасні-кастрыч-ніку 1939 г. пагадзіліся падпісаць дагаворы з СССР аб узаем-най дапамозе. Згодна дамоўленасці Савецкі Саюз павінен быў аказваць арміям Прыбалтыйскіх краін ваенную дапамогу і атрымаў права трымаць абмежаваную колькасць сваіх войс-КаУ для сумеснай абароны граніц гэтых краін.

Вялікую занепакоенасць савецкага кіраўніцтва выкліка-Лазбліжэнне паўночна-заходняга суседа — Фінляндыі з Гер-

аніяй, У Фінляндыі фарсіраванымі тэмпамі будаваліся ва--аньш базы, аэрадромы, сетка ўмацаванняў на Карэльскім ц раіцьійку, што ў 32 км ад Ленінграда, якія атрымалі назву

ЛІ«Н Манэргейма".

у такіх абставінах СССР пачаў перагаворы з фінляндскім ОДам з мэтаю захавання бяспекі ваенных баз, марскіх шля-хоў на Ленінград. Аднак перагаворы зацягнуліся, абодва бак* не змаглі праявіць вытрымку, дзяржаўную мудрасць, гатой насць лічыцца з інтарэсамі другой краіны. Фінляндыя епр» вядліва клапацілася аб сваім суверэнітэце, а ў савецкага кіраў ніцтва рашаючую ролю адыгралі палітычныя амбіцыі, спа дзяванне на ваенную моц. Наступіла рэзкае пагаршэнне са-вецка-фінляндскіх адносін. Фінляндыя аб'явіла мабілізацыю у савецкай прэсе разгарнулася антыфінляндская кампанія' на граніцы ўзнікла напружанасць.

27 лістапада 1939 г. у галоўнай партыйнай газеце "Прав-да" з'явілася паведамленне аб абстрэле фінляндскай артыле-рыяй 26 лістапада савецкіх войскаў у раёне мястэчка Майні-лы. 29 лістапада СССР разарваў дыпламатычныя адносіны з фінляндскім бокам, а 30 лістапада войскі Ленінградскай ак-ругі перайшлі граніцу Фінляндыі. Пачалася так званая "зімняя вайна".

Нягледзячы на перавагу савецкага боку, вайна набыла зацяжны характар. Гэтаму спрыялі цяжкія ўмовы надвор'я, недастатковая падрыхтаванасць савецкіх войскаў і адчайнае супраціўленне фінаў. Цаной вялікіх страт савецкія войскі прарвалі абарону праціўніка і 12 сакавіка 1940 г. быў заклю-чаны мір. Да СССР адыходзілі Карэльскі перашыек і некато-рыя іншыя тэрыторыі. Граніца была адсунута ад Ленінграда, Мурманска і Мурманскай чыгункі. У выніку Савецкі Саюз палепшыў сваё стратэгічнае становішча на паўночным і паў-ночна-заходнім напрамках. Аднак гэты канфлікт адмоўна адбіўся на ўзаемаадносінах дзвюх краін. У ліпені 1941 г. Фінляндыя выступіла на баку Германіі супраць СССР.

Тым часам завяршылася "дзіўная вайна" на Заходнім фронце. У пачатку красавіка 1940 г. гітлераўскія войскіўвар-валіся ў Данію і Нарвегію. У маі яны перайшлі граніды Бельгіі, Галандыі, Люксембурга і пачалі наступленне на Фран-цыю. У выніку арміі вермахта прарвалі абарону саюзнікау і выйшлі да ўзбярэжжа Ла-Манша, дзе акружылі і разграміл значныя сілы англа-французскіх войскаў каля г. Дзюнке ка. 22 чэрвеня Францыя падпісала акт аб капітуляцыі і &Ф цыйна выйшла з вайны.

Італьянскія войскі спрабавалі авалодаць англійскімі лоніямі ў Афрыцы, захапіўшы летам 1940 г. Брытанскае алі» частку Кеніі, Судана. 3 тэрыторыі Лівіі яны пачалі

сТупленне на Егіпет у напрамку Суэцкага канала. Аднак

яглійскія войскі выбілі праціўніка з захопленых тэрыторый.

Восенню 1940 г. завяршылася кансалідацыя агрэсіўных

раін. 27 верасня Германія, Італія і Японія заключылі ў Бер-

ліне Траісты пакт, які ўяўляў ваенна-палітычны саюз трох

краін і выразна размяжоўваў сферы ўплыву. Потым да гэтага

пакта далучыліся Венгрыя, Румынія, Балгарыя.

Ва ўмовах нарастання агрэсіі савецкі ўрад у чэрвені 1940 г. заявіў Літве, Латвіі і Эстоніі аб значным павелічэнні сваіх войскаў у гэтых краінах. Пачаўся дадатковы ўвод савецкіх вайсковых часцей у Прыбалтыку. Уваходжанне Чырвонай Арміі спрыяла звяржэнню буржуазных урадаў і аднаўленню савецкай улады, якая была ліквідавана тут у 1919 г.

У 1940 г. савецкі ўрад патрабаваў ад Румыніі вярнуць Бесарабію, захопленую ў 1918 г., і Паўночную Букавіну, у асноўным заселеную ўкраінцамі. Бесарабія ўвайшла ў склад Малдаўскай АССР, якая была пераўтворана ў Малдаўскую ССР. Такім чынам, пачатковы этап Другой сусветнай вайны, які праходзіў з 1 верасня 1939 г. да 22 чэрвеня 1941 г., ха-рактарызаваўся актыўнымі баявымі дзеяннямі краін фашысц-кага блока. Да нападзення на СССР амаль усе краіны Заход-няй і Цэнтральнай Еўропы былі акупіраваны агрэсарамі ці апынуліся ў залежнасці ад іх.

 

 


53. 3 сярэдзіны 30-х гг. свет пачаў уцягвацца у новую вайну. Грамадзянская вайна у Іспаніі, агрэсія Італіі супраць Эфіопіі, Японіі супраць Кітая, далучэнне да Германіі Аўстрыі, затым Мюнхенская змова, у выніку якой Чэхаславакія знікла з карты Еўропы, — такія трагічныя вехі развязвання другой сусветнай вайны.

23 жніўня 1939 г. у Маскве міністры замежных спраў СССР і Германіі В.Молатаў і І.Рыбентроп у прысутнасці І.Сталіна падпісалі акт аб ненападзе тэрмінам на 10 гадоў. Да яго быў прыкладзены сакрэтны пратакол, якім размяжоўваліся сферы уплыву Германіі і СССР. Паводле тэксту пратакола Літва пачаткова была ўключана у сферу уплыву Германіі, а Вільня аднесена да Літвы. Заходняя Беларусь і частка Польшчы на ўсход ад р. Нараў, Вісла, Сан, а таксама Фінляндыя, Эстонія, Латвія і Бесарабія ўвайшлі у сферу уплыву СССР. Лёс Польшчы аўтары сакрэтнага пратакола дамовіліся вырашыць у парадку дружалюбнай двухбаковай згоды.

На другі дзень пасля ратыфікацыі дагавору Вярхоўны Савет СССР, 1 верасня 1939 г., германскія войскі без абвяшчэння вайны напалі на Польшчу. 3 верасня Францыя і Англія аб'явілі вайну Германіі. Пачалася другая сусветная вайна. Мужнае супраціўленне польскай арміі ў Вестэрплятэ, Гдыні, Модліна, Варшавы не змагло процістаяць адладжанай, высокатэхнічнай машыне гітлераўскага рэйха. Польскі ўрад і камандаванне не змаглі арганізаваць эфектыўную абарону і на трэці тыдзень пасля пачатку вайны пакінулі краіну. Праз два тыдні нямецкія войскі занялі ўсю Польшчу, а 14 верасня Брэст.

Нямецкае кіраўніцтва падштурхоўвала савецкі бок хутчэй выступіць супраць Польшчы, каб ускласці адказнасць за вайну і на СССР. Але Сталін, каб стварыць уражанне нейтралітэту, адцягваў выступление. Толькі 17 верасня 1939 г., калі польская армія у цэлым была разбіта, Савецкі ўрад ад-даў распараджэнне камандаванню Чырвонай Арміі перайсці граніцу і ўзяць пад сваю абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Чырвоная Ар­мія прасоўвалася хутка. Месцамі ей дапамагала насельніц-тва, дзейнічалі партызанскія групы. Пераважная большасць польскіх войскаў здавалася без бою. Да 25 верасня Заходняя Беларусь была поўнасцю занята Чырвонай Арміяй. Ужо 22 верасня генерал Гудэрыян і камбрыг Крывашэін на галоўнай вуліцы Брэста прынялі парад германскіх і савецкіх войскаў, затым савецкія войскі былі адведзены за Буг.

28 верасня у Маскве быў падпісаны дагавор паміж СССР і Германіяй аб сяброўстве і граніцах, па якім ўстанаўлівалася новая заходняя мяжа Савецкага Саюза па так званай "лініі Керзана". У сакрэтным дадатковым пратаколе была запісана дамоўленасць аб уваходзе тэрытбрыі Літвы у сферу уплыву СССР у абмен на Люблінскае і частку Варшаўскага ваявод-стваў, якія ўвайшлі у сферу уплыву Германіі. 7 кастрычніка 1939 г. па рашэнні ўрада СССР Літве былі перададзены Вільня і Віленскае ваяводства, а летам 1940 г. — Свянцянскі і Гадуцішкаўскі раёны, частка Астравецкага, Ашмянскага, Пастаўскага і Свірскага раёнаў.

28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся народны сход Заходняй Беларусі. Ён прыняў дэкларацыі аб абвяш-чэнні Савецкай улады на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі, канфіскацыі памешчыцкіх зямель, нацьіяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. Сход пастанавіў прасіць Вярхоўны Савет СССР, Вярхоўны Савет БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР і БССР. Народны сход выбраў палнамоцную камісію з 66 чалавек для перадачы Вярхоўным Саветам СССР і БССР яго рашэнняў. 2 лістапада 1939 г. сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада сесія Вярхоўнага Савета БССР прынялі законы аб уключэнні Заходняй Беларусі у склад СССР і ўз'яднанні яе з БССР.

У снежні 1939 г. — студзені 1940 г. быў уведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Заходняй Беларусі, створаны Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Віленская і Пінскія вобласці і раёны (101), а у лютым—сакавіку 1990 г. — сельсаветы, партыйныя і камсамольскія арганізацыі. Мясцовыя органы ўлады ў заходніх абласцях апынуліся у рэ-чышчы сталінскай камандна-адміністрацыйнай сістэмы і сталі яе састаўной часткай. Гэга адбілася на метадах работы і ходзе сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.

У лістападзе-снежні 1939 г. адбылася нацыяналізацыя прадпрыемстваў і банкаў. Былі нацыяналізаваны не толькі буйныя і сярэднія прадпрыемствы, але і большая частка дробных, што пярэчыла рашэнням народнага сходу Заходняй Беларусі.

Аднаўляліся і рэканструяваліся прадпрыемствы, буда-валіся новыя фабрыкі і заводы. Дробныя прадпрыемствы і рамесна-саматужныя майстэрні былі аб'яднаны у болып буйныя, павялічылася колькасць рабочага класа, паступова ліквідавалася беспрацоўе. К канцу 1940 г. у заходніх абласцях БССР дзейнічалі 392 прамысловыя прадпрыем­ствы з колькасцю рабочых болын 20 чалавек. Аб'ём вала-вой прадукцыі у параўнанні з 1938 г. павялічыўся больш чым у 2 разы.

Да вайны было створана 1115 калгасау, якія аб'ядналі 6,7 % гаспадарак і 7,8 % зямлі. Іх абслугоувалі 101 МТС, у якіх налічвалася 997 трактарау, 368 сеялак, 193 аутама-шьшы. На землях лепшых маёнткаў былі арганізаваны 28 саўгасаў.

Пераход да калектывізацыі выклікаў супраціўленне часткі заможных сялян. Вялася антыкалгасная агітацыя, былі выпадкі падпалу калгасных будынкаў, асобных тэра-рыстычных актаў. Але у цэлым барацьба супраць калгасау ў заходнебеларускай вёсцы не дасягнула значных памерау. адносінах да кулацтва праводзілася палітыка абмежа-вання.

Адначасова з мерапрыемствамі па пашырэнні сацыяль-най базы новай улады рэпрэсіўны апарат сталінскай дык-татуры ўзмоцнена выкарчоўваў "ворагаў народа", "выкара-няў" перажыткі і іншадумства сярод насельніцтва. Адразу пасля ўступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыі Заходняй Беларусі пачаліся палітычныя рэпрэсіі. На 22 кастрычніка было арыштавана 4315 памешчыкаў, капіталістаў, прадс-таўнікоў былой польскай адміністрацыіі, паліцэйскіх, кіраўнікоў палітычных партый і арганізацый.

Па рашэнні НКУС СССР па справах ваеннапалонных і арыштаваных у красавіку—маі 1940 г. былі расстраляны 21 857 чалавек, у тым ліку 14 700 тых, хто знаходзіўся у лагерах для ваеннапалонных у Казельску, Старабельску, Асташкаве, і 7305 — у іншых лагерах і турмах Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны.

5 снежня 1939 г. СНК СССР прыняў сакрэтную паста-нову аб высяленні з заходніх абласцей Украіны і Беларусі асаднікаў і работнікаў лясной аховы. У перыяд першай дзпартацыі (10 лютага 1940 г.), у якой удзельнічала 16 279 чалавек аператыўна-каманднага саставу, было рэпрэсіра-вана 9584 гаспадаркі (50 732 чалавекі). У красавіку было рэпрэсіравана 26 777 чалавек. 29 чэрвеня 1940 г. органы НКУС БССР правялі трэцюю аперацыю, на гэты раз па высяленні бежанцаў з заходніх абласцей. У гэты дзень было рэпрэсіравана і пагружана у вагоны 747 сямей (22 879 чалавек). Усяго з кастрычніка 1939 г. па 20 чэрвеня 1941 г. у заходніх абласцях Беларусі было рэпрэсіравана за выключэннем ваеннапалонных болып як 125 тыс. чалавек.

Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, аднавіла яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз'яд-нала беларускі народ у адзіную сям'ю. Нягледзячы на камандна-адміністрацыйную сістэму, заходнія вобласці БССР за 1 год і 9 месяцаў з моманту ўз'яднання зрабілі значны крок у сацыяльна-эканамічным развіцці і ажыц-цяўленні культурных пераўтварэнняў.


54. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі

22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія без аб'яўлення вайны напала на СССР. Ваенныя дзеянні разгарнуліся ад Баранцава да Чорнага мора, дзе вялі наступление тры буй-ныя фашысцкія групоўкі — "Поўнач", "Цэнтр" і "Поўдзень". Супраць войскаў Заходняй асобай ваеннай акругі, якая 22 чэрвеня была пераўтворана у Заходні фронт (камандуючы Дз.Р.Паўлаў), дзейнічала групаармій "Цэнтр" (камандуючы генерал-фельдмаршал Ф.Бок) у складзе 4-и і 9-й палявых арміи, 2-й і 3-й танкавых труп, усяго 50 дывізій і дзве матарызаваныя брыгады. Гэтьм сухапутныя сілы падтрымлі-ваў 2-й паветраны флот — 1600 баявых самалётаў. Удар гэтай адборнаи групоўкі прынялі на сябе 3, 4 і 10-я арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта В.І.Кузняцова, генерал-маёра К.Дз.Голубева, генерал-маёра А.А.Карабкова — усяго 11 стралковых, дзве танкавыя, адна кавалерыйская дывізіі.

У першыя часы вайны праціўнік правёў масіраваны артылерыйскі абстрэл пагранічных раёнаў Беларусі. Ма-гутныя бомбавыя удары былі нанесены па скапленнях войскаў Чырвонай Арміі, аэрадромах, чыгуначных вузлах. Бамбардзіроўцы падвергліся буйнейшыя прамысловыя цэнтры: Баранавічы, Брэст, Ваўкавыск, Гродна і інш. У выніку гэтай аперацыі вораг знішчыў 528 самалётаў Заход-няга фронту на аэрадромах, 210 збіў у паветраных баях.

Чырвоная Армія несла велізарныя людскія і матэрыяльныя страты, не атрымлівала своечасовага папаўнення, бое-прыпасаў, зброі і вымушана была адступаць. У выніку хуткага прасоўвання варожых сіл значная колькасць савецкіх вой­скаў трапіла у акружэнне, здалася у палон, хавалася у лясах.

Нягледзячы на вельмі неспрыяльныя ўмовы пачатку Вялікай Айчыннай вайны, воіны Чырвонай Арміі мужна і бясстрашна змагаліся з ворагам. Першыя удары прынялі на сябе пагранічнікі і воіны прыгранічных гарнізонаў. Да апошняга патрона абаранялі свае пазіцыі пагранічнікі 4-й заставы пад камандаваннем старшага лейтэнанта І.Г.Ціханава на паўночным захадзе ад Брэста. Выключны гераізм праявілі воіны 3-й заставы 86-га Аўгустоўскага пагранат-рада на чале з лейтэнантам В.М.Усавым, якія змагаліся у раёне Гродна. За дзесяць гадзін бою яны адбілі адну за другой сем атак. В.М.Усаў пасмяротна ўдастоены звания Героя Савецкага Саюза.

Мужнасцю вызначаліся і дзеянні ваенных лётчыкаў Заходняга фронту. Ужо у першы дзень вайны яны зрабілі больш за 1,9 тыс. вылетаў, нанеслі шэраг бомбавых удараў па аэрадромах праціўніка. У паветраных баях было знішчана больш за 100 самалётаў праціўніка. У першыя гадзіны вайны лётчыкі П.С.Рабцаў, А.С.Данілаў, С.М.Гудзімаў таранілі варожыя самалёты.

Назаўсёды застанецца у памяці людской гераізм аба-ронцаў Брэсцкай крэпасці. Невялікі гарнізон крэпасці (каля 3,5 тыс. чалавек) мужна абараняўся з першага дня вайны да канца ліпеня. Абарону ўзначалілі капітан І.М.Зубачоў, палкавы камісар Я.М.Фамін, маёр П.М.Гаўрылаў, лейтэнант А.М.Кіжаватаў і інш. Нягледзячы на колькасную перавагу праціўніка, абстрэлы, бесперапынныя удары авіяцыі, савецкія воіны пастаянна контратакавалі ворага і наносілі яму вялікія страты.

Прарваўшы абарону пагранічных войскаў, фашысты, нягледзячы на ўпартае супраціўленне з боку асобных часцей Чырвонай Арміі, даволі хутка рухаліся у глыб тэррыторыі Беларусі.

Сур'ёзная пагроза захопу ворагамі навісла над сгаліцай Беларусі Мінскам. Становішча ўскладнялася тым, што Мінскі ўмацаваны раён быў фактычна не падрыхтаваны да абароны. Рашэннем Ваеннага савета Заходняга фронту аба-рона горада была ўскладзена на войскі 44-га і 2-га стралко-вых карпусоў. Для дапамогі ім ствараліся добраахвотныя знішчальныя атрады з жыхароў сталіцы. Яны ахоўвалі прадпрыемствы, вузлы і сродкі сувязі, маеты. БітвазаМінск была кароткай, але жорсгкай. Гітлераўцы страцілі сотні салдат і афіцэраў, было спалена і падбіта больш за 300 танкаў, шмат іншай баявой тэхнікі. Адчувальныя страты нанеслі праціўніку лётчыкі. Экіпажы савецкіх бамбардзі-роўшчыкаў капітана М.Ф.Гастэлы, капітана А.С.Маслава, старшага лейтэнанта І.З.Прасайзена накіравалі свае падбі-тыя самалёты на вялікую колькасць варожай баявой тэхнікі. Сілы былі няроўныя, і, нягледзячы на ўпартае суп-раціўленне, савецкім вайскам не ўдалося ўтрымаць сталіцу Беларусі. У другой палове дня 28 чэрвеня нямецкія танкі ўварваліся у Мінск.

У гіганцкім катле на захад ад Мінска у акружэнні апынуліся амаль цалкам злучэнні 3-й і 10-й армій, а таксама частка сіл 4-й і 13-й армій. Некаторыя з іх прабіліся з акружэння, частка засталася у лясах і перайш-ла да партызанскай барацьбы, але значная колькасць трапіла у палон. Вораг захапіў шмат баявой тэхнікі, зброі і вайсковай маёмасці. Усе тэта адмоўна паўплывала на баявы стан Заходняга фронту, ускладняла яго задачы у далейшай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Адступаючы на ўсход, часці Чырвонай Арміі вялі цяжкія абарончыя баі. Увесь цяжар абароны радзімы быў ускладзены на плечы простых салдат. Толькі 29 чэрвеня была абвешчана дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б) партыйным і савецкім арганізацьіям прыфрантавых абласцей, у адпаведнасці з якои праводзілася дадатковая мабілізацыя у Чырво-ную Армію. У чэрвені — жніўні у яе рады было мабілізавана больш за 500 тыс. жыхароў рэсігублікі. Па агульнай партый-най мабілізацыі у дзеючую армію было прызвана 26,5 тыс. камуністаў і больш за 130 тыс. камсамольцаў. Аднак з-за хуткага наступления гітлераўцаў не ўдалося выканаць планы мабілізацыі ў заходніх абласцях БССР.

Для барацьбы з варожымі дыверсантамі і парашутыстамі ствараліся знішчальныя атрады. Ужо у сярэдзіне ліпеня існавала 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чалавек). Для дапамогі арміі фарміраваліся атрады і палкі натоднагаапалчэння. У Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Палескай абласцях было створана больш за 200 фарміраванняў народных апалчэнцаў (больш як 33 тыс. чалавек). Яны ўдзельнічалі у будаўніцтве абарончых аб'ектаў і у баях з захопнікамі. На прамысловых аб'ектах усходніх абласцей Беларусі наладжвалася вытворчасць боепрыпасаў, пра-водзіўся рамонт узбраення і баявой тэхнікі. Ва ўсходнія раёны СССР было эвакуіравана больш за 1,5 млн чалавек, вывезена абсталяванне 124 буйных прадпрыемстваў, больш за 17 тыс. адзінак каштоўнага тэхналагічнага абсталявання. Не менш важнае значэнне надавалася эвакуацыі сельскагас-падарчай тэхнікі, грамадскай жывёлы, сьфавіны і матэрыя-лаў, прадуктаў харчавання. У глубокі тыл было адпраўлена каля 40 тыс.т збожжапрадуктаў, амаль 5 тыс. трактараў, звьпп 220 камбайнаў. 3 неакупіраваных раёнаў на ўсход было перагнана 674 тыс. галоў жывёлы. Toe, што не змаглі вывезці, было раздадзена насельніцтву, воінскім часцям Чырвонай Арміі. Усяго у тылавыя раёны было эвакуіравана больш 60 % трактараў, 18 % камбайнаў, 53 % буйной рагатай жывёлы, 30 % запасаў прадуктовага зерня.

Трэба адзначыць, што эвакуацыйныя мерапрыемствы праводзіліся у вельмі кароткія тэрміны, у складаных умо-вах прыфрантавой абстаноўкі, пад артылерыйскімі абстрэ-ламі і налётамі варожай авіяцыі.

У пачатку ліпеня 1941 г. савецкае камандаванне зрабіла захады па стварэнні лініі абароны ўздоўж Заходняй Дзвіны і Дняпра з мэтай не дапусціць прарыву гітлераўцаў на маскоўскім напрамку. Тры дні ішлі баі у Барысаве на шашы Мінск—Масква. 8-9-га ліпеня г.п. Талачын двойчы пера-ходзіў з рук у рукі. 14 ліпеня пад Оршай упершыню прыняў удзел у ваенных дзеяннях дывізіён рэактыўных мінамётаў пад камандаваннем капітана І.А.Флёрава. Жорсткія баі раз-гарнуліся у раёне Бабруйска за пераправу праз Бярэзіну, дзе у адным з баёў фашысты страцілі 20 танкаў.

3 3 па 26 ліпеня працягвалася абарона Магілёва. Яе ажыццяўлялі войскі 61-га стралковага корпуса пад каман-даваннем генерала Ф.А.Бакуніна. Баі насілі надзвычай напружаны характар. Гітлераўцы страцілі тут шмат жывой сілы і баявой тэхнікі. Толькі у час 14-гадзіннага бою на Буйніцкім полі было знішчана болыл за батальён салдат і афіцэраў праціўніка, 39 танкаў і бронетранспарцёраў.

Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Няўдачы Чырвонай Арміі у пачатку вайны мелі свае рэальныя прычыны. Сур'ёзныя памылкі сталінскага кіраўніцтва напярэдадні вайны у знешняй палітыцы, маса-вае рэпрэсіраванне вышэйшага каманднага саставу Чырво­най Арміі, непрыняцце належных мер па ўмацаванні аба-раназдольнасщ краіны не дазволілі рэалізаваць ваенны і эканамічны патэнцыял у першыя месяцы вайны, прывялі да вялікіх матэрыяльных і людскіх страт.

Нягледзячы на цяжкае становішча, Чырвоная Армія аказала ўпартае супраціўленне моцнай ваеннай гітлераўскай групоўцы, сваімі гераічнымі дзеяннямі садзейнічала зрыву фашысцкага плана "маланкавай вайны".

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Народ, які не ведае сваёй гісторыі, не мае будучыні афарызм. Людзі, якія не ведаюць гісторыі, назаўсёды застаюцца дзецьмі лац. прым

С ння сілу як глабальных перадумо так і лакальных падзей месца і роля такой навукі як гісторыя значна павышаецца З аднаго боку свеце... Гісторыя мае тэарэтыка пазнавальную практычна палітычную... Народ які не ведае сва й гісторыі не мае будучыні афарызм Людзі якія не ведаюць гісторыі наза с ды застаюцца...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Пачатак Другой сусветнай вайны

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Б) Тураўскае княства
Тураўскае княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавічоў — у паўднёвай Беларусі, басейне р.Прыпяць. Сталіца княства — горад Тураў — прыгадваецца пад 980 г., калі на Беларусі з’яўляюцца князі, маг

В) княствы-дзяржавы на Панямонні
Разам з Полацкім і Тураўскім княствамі ў XII ст. актыўную ролю пачалі адыгрываць Гарадзенскае і Навагарадскае княствы. Гарадзенскае княства, верагодна, зарадзілася у XI ст. Пад 1116 г. лет

Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.
Калі на пачатку паўстання Багдана Хмяльніцкага цар Аляксей Міхайлавіч не падтрымліваў украінскіх казакаў, дык пасля бітвы пад Батогам 1652 г., у якой апошнія разграмілі армію Кароны, яго адносіны д

Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі
Паглыбленне палітычнага крызісу, узрастанне замеж-нага ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай узмацнілі імкненне прагрэсіўнай часткі грамадства да змен у палітычным ладзе краіны. Лаг

Рост чыі уначыай сеткі ў асобных краінах Еўроны ў XIX ст., км
  Краіны 1840 і. 1850 г.П Анілія Францыя

Нашаніўскі перыяд” у развіцці Беларусі
Культура Беларусі ў пачатку XX ст. развівалася ў цеснай сувязі з нацыянальным рухам, культурамі суседніх народаў. У гады рэвалюцыі 1905 — 1907 гг. і пасля яе адбываецца ўздым у многіх яе галінах, а

Фашысцкі Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
На працягу чэрвеня — жніўня 1941 г. на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны жорсткі акупацыйны рэжым. Асноунай яго мэтай была татальная эканамічная эксплуатацыя Беларусі дзеля патрэб Германіі, паступо

Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў1960—1980-ягг.
Тэндэнцыі сусветнага развіцця. Галоўнымі палітычнымі і эканамічнымі фактарамі, якія аказвалі ўплыў на сусветнае развіццё ў 60—80-я гг. XX ст., былі: 1)фарміраванне сусветнай сістэмы сацыял

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги