рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў1960—1980-ягг.

Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў1960—1980-ягг. - раздел Кулинария, Народ, які не ведае сваёй гісторыі, не мае будучыні афарызм. Людзі, якія не ведаюць гісторыі, назаўсёды застаюцца дзецьмі лац. прым Тэндэнцыі Сусветнага Развіцця. Галоўнымі Палітычнымі І Эканамічнымі Фактарамі...

Тэндэнцыі сусветнага развіцця. Галоўнымі палітычнымі і эканамічнымі фактарамі, якія аказвалі ўплыў на сусветнае развіццё ў 60—80-я гг. XX ст., былі:

1)фарміраванне сусветнай сістэмы сацыялізму і экана-мічнае спаборніцтва дзвюх сусветных сістэм;

2)крушэнне каланіяльнай сістэмы, утварэнне новых не-залежных дзяржаў у Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і барацьба за новы эканамічны парадак;

3)развіццё інтэграцыйных працэсаў пад уздзеяннем аб'-ектыўнай тэндэнцыі інтэрнацыяналізацыі сусветнай гаспа-даркі, стрыжнем якіх стала заходнееўрапейская інтэграцыя.

У гэтыя гады ў развіцці міжнародных адносін намецілі-ся новыя тэндэнцыі. Першай тэндэнцыяй было некаторае паслабленне канфрантацыі паміж дзвюма сусветнымі звыш-дзяржавамі. Штуршком да гэтага паслужыў Карыбскі крызіс 1962 г., які ледзь не паставіў свет на мяжу новай сусветнай вайны. Крызіс заставіў кіраўніцтва ЗША і СССР зразумець небяспеку праводзімага імі курсу ва ўмовах ядзернага сун-рацьстаянкя. У 1963 г. у Маскве быў падпісаны дагавор аб забароне выпрабавання ядзернай зброі ў трох асяроддзях: у атмасферы, космасе і пад вадой, а ў 1968 г. — дагавор аб нераслаўсюджванні ядзернай зброі.

1970-я гады вядомыя ў развіцці міжнародных адносін як перыяд разрадкі міжнароднай напружанасці. Галоўнымі фак-тарамі пацяплення адносін паміж двума супрацьлеглымі ла-герамі былі: устанаўленне ваенна-етратэгічнага парытэту яшміэк СССР і ЗША, выкарыстанне ўзаемавыгадных магчы-^асцей супрацоўніцтва для пад'ёму дабрабыту сваіх народаў. У гады разрадкі адбылася нармалізацыя адносін ФРГ з ^СР, Польшчай, Чэхаславакіяй, ГДР, што дазволіла пра-

 


58. Распачатая гітлераўскай Германіяй вайна нанесла Бе­ларусі велізарныя людскія і матэрыяльныя страты. Загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі. БССР страціла больш паловы нацыянальнага багацця. Па агульным ўзроўні развіцця зканомікі рэспубліка была адкінута да 1928 г., поўнасцю ці часткова былі разбураны гарады і больш за 9000 сельскіх населеных пунктаў. Пасля вызвалення Беларусі ўрад БССР патрабаваў ад Германіі выпла­ты рэпарацый на суму 1 млрд 500 млн амерыканскіх дол., што складала каля 10 % ад панесеных Беларуссю страт (была выплачана толькі нязначная частка).

У межах планавай сістэмы, панаваўшай у СССР, аднаўленне народнай гаспадаркі БССР меркавалася завяршыць на працягу чацвёртага пяцігадовага плана (1946-1950). Такія галіны прамысловасці БССР, як машынабудаванне і металаапрацоўка, аднаўляліся і развіваліся у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе вельмі хутка. Дзякуючы іх росту у 1950 г. прамысловасць рэспублікі перавысіла даваенны ўзровень амаль у 2,5 раза у параўнанні з 1940 г. на 20 %. Але перакос у бок вытворчасці сродкаў вытвор­часці прывёў да таго, што у заняпадзе засталіся традыцыйныя для Беларусі лёгкая, харчовая галіны, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў. Абсталяванне прадпрыемстваў адзначаных галін фізічна і маральна састарэла, не адпавядала патрабаванням навукова-тэхнічнага прагрэсу, што адбілася на забеспячэнні насельніцтва самым неабходным.

На працягу разглядаемага перыяду цяжкім заставалася становішча у сельскай гаспадарцы. Пасляваенная індустрыялізацыя БССР вялася ў многім за кошт сельскай гаспадаркі. Адбылося вяртанне да калгаснай сістэ­мы, хоць для гэтага не існавала ні матэрыяльна-тэхнічных умоў (большасць МТС засталіся без тэхнікі), ні жадання беларускіх вяскоўцаў (многія з іх спадзяваліся, што пасля вызвалення калгасы будуць распушчаны). Тым калгасам, якія добра працавалі і мелі станоўчыя вынікі, павялічвалі нормы абавязковых нарыхтовак сельгаспрадукцыі. Зверху загадвалі, што, дзе, калі і як сеяць, колькі мець жывёлы (хоць вызначаныя памеры не заўсёды адпавядалі запасам кармоў). Сітуацыю у сельскай гаспадарцы рэспублікі істотна пагоршыла масавая калектывізацыя у заходніх абласцях Беларусі. Пасля яе заканчэння у першыя гады савецкая ўлада у Заходняй Беларусі была яшчэ недастаткова моцнай. Але ў лютым 1949 г. прымаецца канчатковае рашэнне аб правядзенні калектывізацыі і за два гады была загнана (часткова заахвочана) у калгасы большасць сялянскіх гаспадарак гэтага рэгіёну Беларусі. Прымусовы характар гэтага мерапрыем-ства, наяўнасць асобных узброеных банд і груп прывялі да значных ахвяр і рэпрэсій у Заходняй Беларусі.

Па сутнасці сельскагаспадарчая палітыка, якая праводзілася на Беларусі у першыя пасляваенныя гады, завяршылася банкруцтвам. Нягледзячы на павелічэнне пагалоўя жывёлы у калгасах да 1950 г. у параўнанні з даваенным узроўнем на 1/3, мяса было атрымана амаль на столькі ж менш, чым у 1940 г. Вытворчасць малака не дасягнула і 60 % даваеннага ўзроўню. Пасля змены кіраўніцтва СССР у 1953 г. рабіліся адпаведныя захады, каб палепшыць сітуацыю ў сельскай гаспадарцы: былі павялічаны закупачныя цэны і вытворчасць сельскагаспа­дарчай тэхнікі, спісана запазычанасць з калгасаў, а самае галоўнае — зменена сістэма падаткаабкладання асабістага надзелу вяскоўца. Гэта, безумоўна, мела станоўчыя вынікі.

3 сярэдзіны 50-х гг. у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая адкрывала магчымасці комплекснай аўтаматызацыі вытворчасці, выкарыстання ЭВМ, новых крыніц энергіі, матэрыялаў і г.д. Гэта не магло не закрануць і эканоміку СССР, а разам з тым і БССР. Пераважнае развіццё атрымалі галіны прамысловасці, якія вызначалі тэхнічны прагрэс: прыборабудаванне, радыётэхнічная, хімічная, нафтахімічная, паліўна-энергетычная. Па тэмпах развіцця прамысловасць БССР пераўзыходзіла агульнасаюзныя паказчыкі.

У сярэдзіне 50-х гг. савецкім кіраўніцтвам былі зроблены спробы павярнуць эканоміку да патрэб чалавека. Было зменена падаткаабкладанне калгасаў, што дазволіла павялічыць прыбытак ад падсобнай гаспадаркі. Для непрацаздольных вялікае значэнне мела прыняцце Закона аб дзяржаўных пенсіях (1956 г.). Апошні ўстанаўліваў памер пенсіі у залежнасці не толькі ад памеру заработнай платы, але і ад працоўнага стажу. Сярэдні памер пенсій быў павялічаны амаль напалову.

У 1961 — 1964 гг. хуткімі тэмпамі развівалася цяжкая прамысловасць, асабліва машынабудаванне і металаапрацоўка (Жодзіна, МТЗ). У Беларусі з'явіўся новы від транспарту — трубаправодны. Узніклі і новыя галіны прамысловасці: радыёэлектронная, электратэхнічная, кабельная, нафтаперапрацоўчая, дакладнае прыборабудаванне, вытворчасць сінтэтычных смол. На аснове Старобінскага радовішча калійных соляў, прывазных кольскіх апатытаў і прыроднага газу з Украіны у рэспубліцы начала стварацца буйная база па вытворчасці мінеральных угнаенняў.

Разам з тым недастатковая ўвага да развіцця лёгкая прамысловасці з боку партыйных і гаспадарчых кіраўнікоў прадвызначала яе адставанне. 3 1962 г. адбываецца зніжэнне ўсіх паказчыкаў прамысловай вытворчасці, асноўнай прычынай якога стала вычарпанне экстэнсіўных шляхоў развіцця.

На пачатку 60-х гг. назіраецца зніжэнне ўраджайнасці сельскагаспадарчай прадукцыі, павелічэнне яе сабекошту. На становішчы спраў у сельскай гаспадарцы Беларусі ў першай палове 60-х гг. у значнай ступені адбілася паспешлівасць у рэарганізацыі машынна-трактарных станцый (МТС). Большасць калгасаў, не маючы магчымасці выкупіць адразу ўсю тэхніку, вымушана была залезці ў даўгі дзяржаве. Істотную небяспеку для сельскай гаспадаркі ўяўляла кампанія па ліквідацыі асабістых гаспадарак, што разгарнулася пад лозунгам непасрэднага пераходу да камунізму.

Пагаршэнне становішча спраў у вытворчасці тавараў масавага попьггу і сельскай гаспадарцы абвастрала сацыяльныя канфлікты ў рэспубліцы. У вышэйшых эталонах улады начала ўсё больш усведамляцца неабходнасць пасгуповага пераходу да эканамічна абгрунтаваных метадаў кіравання.

Мэтай эканамічнай рэформы з'яўлялася стварэнне такой сістэмы матэрыяльнага стымулявання, якая б зацікавіла прадпрыемствы адшукваць унутраныя рэзервы вытворчасці. У выніку прадугледжвалася адначасовае ўмацаванне цэнтралізаванага кіравання народнай гаспадаркай і пашырэнне гаспадарчай самастойнасці, ініцыятывы прадпрыемстваў. Зразумела, такое спалучэнне эканамічных і дырэктыўных метадаў было несумяшчальным, але гэта выявілася не адразу.

Першапачаткова эканамічная рэформа ўкаранялася толькі на добра развітых у тэхнічных адносінах і высокарэнтабельных прадпрыемствах. 3 1967 г. на новыя ўмовы гаспадарання пераводзяцца цэлыя галіны прамысловасці. Калі распаўсюджванне рэформы ўшыр адбьшалася хутка, то яе пранікненне ўглыб адбьшалася намнога складаней. Паколькі стратныя прадпрыемствы не закрываліся, то іх утрыманне вымушана была ўзяць на сябе дзяржава, прычым за кошт добра працуючых.

У сярэдзіне 60-х гг. доля прамысловасці у нацыянальным даходзе складала 43,8 % (у СССР – 50,7 %). Пераважная большасць насельніцтва па-ранейшаму жыла на вёсцы. Кіраўніцтвам Беларусі былі зроблены захады па паляпшэнні справы у гэтай галіне эканомікі. Была спісана запазычанасць з калгасаў, вызначаны цвёрдыя планы на-рыхтовак і ўстаноўлены стабільныя закупачныя цэны, прадугледжана прэміраванне за перавыкананне планавых заданняў.

У другой палове 60-х — пачатку 70-х гг. адбываецца пэўнае павышэнне матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Беларусі Нацыянальны даход за 1960 — 1970 гг. у параўнанні з папярэднім пяцігоддзем павялічыўся амаль у 2 разы і, як вынік, тэмпы росту зарплаты былі вышэй агульнасаюзных. Па ўзроўні зарплаты рэспубліка наблізілася да сярэдняга паказчыка па СССР, аднак поўнасцю гэтае адставанне не было пераадолена (1960 г. - 77,7 %, 1970 -87,5 %).

У 1966-1970 гг. акцэнт быў зроблены на ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння аграрнага сектара, пашырэнне меліярацыйных работ, хімізацыю. I вынікі сапраўды ўражваюць. Валавая прадукцыя калгасаў і саўгасаў за другую палову 60-х гг. узрасла ў параўнанні з папярэдняй пяцігодкай на 45 %, вытворчасць збожжа — на 53, мяса — на 73, малака — на 66 %. Адзначаныя паказчыкі былі дасягнуты у пераважнай ступені за кошт экстэнсіўных фактараў.

Нежаданне рэфармаваць эканоміку, якая функцыянавала паводле камандна-адмістрацыйных метадаў, у асноўным касметычныя змены вяло да эканамічнага крызісу.

3 1985 г. эканоміка рэспублікі развівалася ва ўмовах вызначанага партыйным кіраўніцгвам курсу на паскарэнне, якое меркавалася ажыцдяўляць на аснове фарсіраванага развіцця машынабудавання. У далейшым вызначаліся такія прыярытэтныя кірункі, як пашырэнне правоў прадпрыемстваў, іх «самастойнасці, укараненне гаспадарчага разліку. Такім чынам, пачаў назірацца пераход ад адміністрацыйных да пераважна эканамічных метадаў кіравання.

Грандыёзныя мерапрыемствы закончыліся распадам Савецкага Саюза. Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю беларускага народа і у сувязі з вынікамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Акрамя велізарных эканамічных страт (10 гадавых рэспубліканскіх бюджэтаў) яе вынікі для здароўя жыхароў рэспублікі з'яўляюцца непрадбачанымі.


59. Заканчэнне вайны парадзіла вялікія надзеі ў грамадстве. Сярод насельніцтва ўзніклі таксама спадзяванні на перамены ў палітычным жыцці. Аснову "крытычнай масы" складалі былыя ўдзельнікі вайны, інтэлігенцыя, моладзь, якія ўносілі прапановы аб неабходнасці рэфармавання палітычнай сістэмы і структуры ўлады у краіне. Але стыхійны пратэст супраць панаваўшай сістэмы, які ішоў знізу, хутка пачаў згасаць, бо перамогу атрымала жорсткая лінія, накіраваная на ўзмацненне таталітарызму.

Саветы як органы дзяржаўнай улады павінны былі займацца аднаўленнем народнай гаспадаркі і паляпшэннем умоў жыцця. Аднак яны поўнасцю знаходзіліся пад кантролем партыйнага апарату і рэальнай уладай не валодалі. Спецыфічнай заставалася роля прафсаюзаў, камсамола і іншых грамадскіх арганізацый, якія ўваходзілі у палітычную сістэму. Часта яны займаліся не ўласцівымі ім функцыямі, выконвалі волю ўлады і мабілізоўвалі насельніцтва на выкананне чарговых задач.

У такіх умовах грамадска-палітычнае жыццё вызначалася ўсеагульнай рэгламентацыяй і татальным кантролем, было жорстка звязана з сістэмай і падпарадкоўвалася ей. Як толькі ўзнікала небяспека, сістэма заўсёды ўключала ахоўныя механізмы — пачыналіся масавыя рэпрзсіі.

Такая палітыка не спынялася на Беларусі ў першыя пасляваенныя гады і мела тэндэнцыю да пашырэння. Рэпрэсіўны апарат НКУС лічыў, што ўсе, хто знаходзіўся ў час вайны на акупіраванай тэрыторыі і не прымаў удзелу ў партызанскай барацьбе, з'яўляюцца здраднікамі. Асабліва напружанае становішча склалася ў Заходняй Беларусі, дзе пасля вайны дзейнічалі атрады Арміі Краёвай і праходзіла калектывізацыя. Менавіта тут НКУС бачыла "гняздо нацыяналізму і кулацтва" і недавер распаўсюджваўся на ўсё насельніцтва. Толькі летам 1951 г. адсюль было выселена 1024 сям'і, якія налічвалі каля 4000 чалавек, а маёмасць іх была канфіскавана. Усяго судовымі і несудовымі органамі у рэспубліцы за 1946 — 1953 гг. было рэпрэсіравана каля 50 тыс. чалавек, а у адміністрацьійным парадку выслана 349 тыс. чалавек. Махавік рэпрэсій быў спынены толькі пасля смерці Сталіна у 1953 г.

Пачатая лібералізацыя, а таксама вызначаны курс на правядзенне палітыкі рэформаў і аздараўленне маральна-палітычных абставін у краіне выклікалі вялікія надзеі у грамадстве на хуткія перамены. У рэспубліцы аднаўлялася сацыялістычная законнасць, шырокія памеры, асабліва пасля XX з'езда КПСС (1956), набыла рэабілітацыя ахвяр культу асобы Сталіна. У 1956 — 1961 гг. Вярхоўны суд БССР разглядзеў звыш 30 тыс. спраў у адносінах больш як да 50 тыс. чалавек і рэабілітаваў каля 40 тыс. жыхароў рэспублікі. Адначасова ажыццяўляліся рэформы, якія былі накіраваны на ўдасканаленне палітычнай сістэмы і дэмакратызацыю.

У дзейнасці Кампартыі Беларусі, прафсаюзаў, камсамола паглыблялася калегіяльнасць і рабіліся пэўныя захады па пашырэнні удзелу працоўных у іх рабоце. У 1962 г. адбылася перабудова грамадскіх і дзяржаўных арганізацый Беларусі па вытворчым прынцыпе. Аднак карэнных змен у становішчы Саветаў не адбылося. Яны па-ранейшаму заставаліся пад пільным наглядам партыйнай наменклатуры і рэальнай уладай не валодалі.

Прагрэсіўныя з'явы у грамадска-палітычным жыцці не былі працяглымі і скончыліся тым, што у другой палове 60-х гг. узмацніліся кансерватыўныя тэндэнцыі. На змену "адлізе" прыйшла эпоха "застою". Гэта стала магчымым не столькі таму, што адбыліся змены у кіраўніцтве дзяржавай, колькі ў выніку супярэчнасці паміж дэмакратызацыяй і захаванай палітычнай сістэмай. Павароту грамадскім жыцці выяўляўся перш за ўсё ў тым, што адбылася кансервацыя сфарміраваных за дзесяцігоддзі формаў эканамічнай, дзяржаўнай і грамадска-палітычнай дзейнасці. Убачыўшы безвыніковасць хуткага "скачка ў камунізм", кіраўніцтва дзяржавы вылучыла канцэпцыю развітога сацыялізму. Яна была падмацавана вывадамі аб павышэнні вядучай і накіроўваючай ролі партыі у жыцці грамадства, узмацненні яго сацыяльнай аднароднасці і пашырэнні калектывізму. З'явілася новае тэарэтычнае палажэнне аб тым, што пачаўся інтэнсіўны працэс інтэграцыі нацый у новую гістарычную супольнасць — савецкі народ.

Толькі ў часы перабудовы ў 1985-1991 гг. у рэспубліцы пачалі ажыццяўляцца пэўныя захады да дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця.


60. Дзейнасць БССР на міжнароднай арэне. Другая сусветная вайна карэнным чынам змянiла палiтычную карту Еўропы.

На Тэгеранскай канферэнцыi (лiстапад–снежань 1943 г.) кiраўнiкi краін антыгітлераўскай кааліцыі прымаюць рашэнне аб утварэннi мiжнароднай арганiзацыi, якая была б здольна квалiфiкавана i аўтарытэтна вырашаць глабальныя праблемы сусветнага жыцця, быць гарантам захавання мiру i бяспекi. Кожная з вялiкiх краiн была заклапочана тым, каб як мага грунтоўней абаранiць свае iнтарэсы, чаго можна было б дасягнуць наяўнасцю ў будучай арганiзацыi пэўнай колькасцi галасоў. Верагодна, менавiта з гэтай нагоды СССР уздымае перад саюзнiкамi пытанне аб тым, каб у камiсii Аб'яднаных Нацый па ваенных злачынствах iндывiдуальнае членства атрымалi сем савецкiх рэспублiк. Вялiкабрытанiя i ЗША да гэтай iнiцыятывы аднеслiся адмоўна i сваю пазiцыю слушна аргументавалi тым, што рэспублiкi-члены СССР не маюць канстытуцыйных падстаў для заняткаў мiжнароднай дзейнасцю.

Кiраўнiцтва СССР добра разумела неабходнасць належнага прадстаўнiцтва на мiжнароднай арэне i вырашае тэрмiнова выправiць становiшча. Праблема разглядаецца на студзеньскiм (1944 г.) Пленуме ЦК УКП(б), рашэннi якога заканадаўча афармляе ў лютым 1944 г. X сесiя Вярхоўнага Савета СССР 1-га склiкання. Канстытуцыя СССР карэктуецца, у яе ўносiцца палажэнне аб тым, што саюзныя рэспублiкi маюць права: "уступаць у непасрэдныя зносiны з замежнымi дзяржавамi, заключаць з iмi пагадненнi i абменьвацца дыпламатычнымi прадстаўнiкамi".

У сакавiку 1944 г. VI сесiя Вярхоўнага Савета БССР 1-га склiкання прымае Закон аб утварэннi Народнага камiсарыята замежных спраў БССР. Канстытуцыйна былi замацаваны знешнепалiтычныя прэрагатывы вышэйшых уладных iнстанцый рэспублiкi.

БССР улетку 1944 г. праводзіць непасрэдныя перагаворы з Польшчай, звязаныя са зменамi дзяржаўнай мяжы памiж краiнамi-суседзямi. Тым не менш гэта не вырашала праблему прызнання БССР у якасцi суб'екта мiжнароднага права. 28 жнiўня 1944 г. кiраўнiк дэлегацыi СССР на канферэнцыi ў Думбартан-Оксе (ЗША) А.А. Грамыка ўнёс прапанову аб уключэннi ўсiх 16 савецкiх рэспублiк у лiк першапачатковых членаў будучай ААН. Iнiцыятыва СССР выклiкала адмоўную рэакцыю як з боку дэлегацый Вялiкабрытанii i ЗША, так i кiраўнiцтва гэтых краiн.

Прэзiдэнт ЗША Ф. Рузвельт у пасланнi I. Сталiну адзначаў, што савецкiя прапановы ставяць пагрозу ўтварэнню мiжнароднай арганiзацыi, i вылучыў прапанову звярнуцца да гэтай праблемы пасля стварэння ААН. Савецкi бок не прыняў амерыканскiя прапановы i падкрэслiў, што шэраг савецкiх рэспублiк, у першую чаргу УССР i БССР, значна пераўзыходзяць памерам, колькасцю насельнiцтва асобныя краiны, чыё членства ў ААН не выклiкае нiякiх спрэчак.

Праблема была перанесена на Крымскую канферэнцыю (Ялта, люты 1945 г.) кiраўнiкоў Вялiкабрытанii, ЗША i СССР. Вынiкам напружаных перагавораў i ўзаемных кампрамiсаў стала рашэнне аб тым, што СССР адмаўляецца ад членства 16 рэспублiк i прапануе 2–3 рэспублiкi, сярод якiх БССР i УССР. Менавiта гэтыя дзяржавы сталi першымі ахвярамi германскай агрэсii, панеслi выключныя страты i ўнеслi вялiкi ўклад у барацьбу з фашысцкiм блокам. Дамоўленасць аб БССР i УССР была ўнесена ў сакрэтны пратакол канферэнцыi.

Звяртае на сябе ўвагу тая акалiчнасць, што гэтыя iнiцыятывы кiраўнiцтва СССР прапаноўвалiся без ведама кiраўнiцтва беларускага i ўкраiнскага народаў.

Нарэшце пачалi дзейнiчаць i самi рэспублiкi. У сакавiку 1945 г. улады БССР i УССР, якiя не былі запрошаны на ўстаноўчую канферэнцыю Аб'яднаных Нацый у Сан-Францыска, абвясцiлi, што накiруюць туды свае дэлегацыi. Гэта выклiкала ўсплёск дыпламатычных перагавораў, якiя скончылiся згодай Вялiкабрытанii, ЗША i Кiтая падтрымаць iнiцыятыву СССР аб афiцыйным запрашэннi прадстаўнiкоў БССР i УССР на канферэнцыю.

27 красавiка 1945 г., праз два днi пасля пачатку працы, канферэнцыя прымае рашэнне аб уключэннi УССР i БССР у лiк першапачатковых членаў арганiзацыi. 30 красавiка прымаецца рашэнне аб запрашэннi дэлегацый БССР i УССР на ўстаноўчую канферэнцыю ААН.

У хуткiм часе дэлегацыя БССР – К.В. Кiсялёў, нарком замежных спраў БССР (кiраўнiк), А.Р. Жэбрак, В.Н. Перцаў, Г.I. Байдукоў, Ф.П. Шмыгаў – удзельнiчала ў рабоце ўстаноўчай сесii ААН. 26 чэрвеня 1945 г. дэлегацыя БССР падпiсала Статут Усеагульнай мiжнароднай арганiзацыi для падтрымкi мiру i бяспекi; яго ратыфiкацыя Вярхоўным Саветам БССР адбылася 30 жнiўня таго года. БССР станавiлася паўнамоцным суб'ектам мiжнароднага права.

Аб'ектыўна шлях БССР у ААН быў адлюстраваннем яе ўкладу ў барацьбу Аб'яднаных Нацый з гiтлераўскай каалiцыяй. Варта адзначыць, гэта адбылося не з-за натуральнага асэнсавання краiнамi сусвету гэтага факта, а тлумачыцца складанымi геапалiтычнымi разлiкамi вялiкiх краiн.

Ёсць падстава гаварыць аб тым, што iснавалi планы знешне самастойных паводзiн дэлегацый БССР i УССР, нават магчымасць усталявання дыпламатычных адносiн БССР з замежнымi краiнамi. Аб гэтым сказаў кiраўнiк беларускай дэлегацыi К.В. Кiсялёў на сваёй першай прэс-канферэнцыi. Аднак рэчаiснасць была іншай. Ва ўмовах цэнтралiзаванай партыйна-дзяржаўнай сiстэмы знешнепалiтычная дзейнасць была манаполiяй саюзнага цэнтра, а рэспублiканскiя наркаматы (з 1946 г. – мiнiстэрствы) замежных спраў, iх прадстаўнiкi на мiжнародных форумах павiнны былi ісці ў фарватэры саюзнай палiтыкi. Напрыклад, на пасяджэннi Палiтычнага камiтэта, дзе абмяркоўвалася карэйскае пытанне, кiраўнiк беларускай дэлегацыi Кiсялёў з'iмправiзiраваў i вельмi негатыўна выказаўся аб выступленнi кiтайскага дэлегата (ад урада Чан-Кай-Шы). Хаця выступленне цалкам супадала з генеральнай пазiцыяй СССР, кiраўнiк дэлегацыi СССР А.Я. Вышынскі застаўся вельмi незадаволеным тым, што з ім не ўзгаднілі змест выступлення беларускага дыпламата. І толькі нечаканае адабрэнне выступлення К. Кісялёва з боку І. Сталіна ўратавала яго ад расправы.

БССР актыўна ўдзельнiчала ў вырашэннi надзённых i складаных праблем мiжнароднага супольнiцтва. Беларуская дэлегацыя стала iнiцыятарам прыняцця на I сесii Генеральнай Асамблеi ААН (1946) рэзалюцыi аб выдачы i пакараннi ваенных злачынцаў.

БССР становiцца членам многiх спецыялiзаваных мiжнарод-ных устаноў: Мiжнароднага саюза электрасувязi (1947), Сусветнай метэаралагiчнай арганiзацыi (1948), Сусветнай арганiзацыi працы (1948), Мiжнароднай арганiзацыi працы (1954), Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па справах адукацыi, навукi i культуры – ЮНЕСКА (1954). Але прадстаўнікі БССР дзейнічалі выключна ў накірунку саюзных ініцыятыў.

Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі. У сярэдзіне 50-х гадоў адбылася змена знешнепалітычнага курсу СССР. XX з'езд КПСС (1956 г.) прыняў рад палажэнняў у знешняй палітыцы, якія ішлі ўразрэз з догмамі сталінскай эпохі. Ад імя партыі Хрушчоў заявіў, што мірнае суіснаванне дзяржаў – не часовы ход, а нязменная палітычная лінія краін сацыялізму. Важным быў вывад аб магчымасці прадухілення войнаў у сучасную эпоху. Пасля XX з'езда партыі знешнепалітычная дзейнасць КПСС і Савецкай дзяржавы набыла дынамізм, у многім процілеглы той застыласці, дагматызму, якія былі характэрны для папярэдніх гадоў.

Практычныя крокі па прарыву "жалезнай заслоны" пашырылі магчымасці ўдзелу БССР у знешнепалітычнай дзейнасці. Яна праходзіла ў рэчышчы міжнароднай дзейнасці СССР, скаардынаванай палітыкі краін – членаў Варшаўскага дагавору і Савета Эканамічнай Узаемадапамогі. Усе пытанні адносін з замежнымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі вырашаліся Савецкім урадам і саюзнымі органамі. Дэлегацыі СССР, БССР, УССР выказвалі свае меркаванні і ўзгаднялі пазіцыі з саюзнікамі на рэгулярных нарадах напярэдадні сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, канферэнцыі ЮНЕСКА, якія затым супольна адстойвалі.

Характар і маштабы знешнепалітычнай дзейнасці рэспублікі вызначаліся агульнымі працэсамі развіцця міжнароднай абстаноўкі, проціборствам двух сістэм і іх знешнепалітычных саюзаў. Абедзве сістэмы свае ідэалагічныя рознагалоссі пераносілі на міжнародныя адносіны, ігнаравалі палітычныя сродкі вырашэння праблем, арыентаваліся на наро-шчванне і ўдасканальванне ўзбраення. Паміж краінамі Захаду і Усходу ў той ці іншай форме працягвалася "халодная вайна", якая перапынялася шматлікімі перыядамі змякчэння міжнароднай напружанасці. "Адліга" другой паловы 50-х гадоў змянілася абвастрэннем савецка-амерыканскіх адносін: уварванне амерыканскіх наймітаў на Кубу ў 1961 г., берлінскі крызіс таго самага года. У 1962 г. разгарэўся карыбскі крызіс, у выніку якога свет аказаўся на валаску ад ядзернай вайны.

Дасягненне ў канцы 60-х гг. раўнавагі паміж СССР і ЗША аб'ектыўна ўмацавала мір, хаця ён заставаўся нетрывалым. Палітыка разрадкі была замацавана ў Хельсінскім Заключным акце нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (жнівень 1975 г.) у Хельсінкі.

З канца 1970 да сярэдзіны 1980-х гадоў разрадка змянілася новым турам гонкі ўзбраенняў, канфрантацыі. Рэвалюцыя ў тэхніцы ўзбраенняў прывяла да магчымасці знішчэння чалавечай цывілізацыі. Рэальнасці патрабавалі новых падыходаў у міжнародных адносінах. У гэты перыяд брэжнеўскае кіраўніцтва дапусціла рад буйнейшых знешнепалітычных пралікаў. Сур'ёзным падрывам даверу да Савецкага Саюза з'явілася афганская вайна (1979–1989 гг.), якая прынесла вялікія чалавечыя і матэрыяльныя страты як народам Саюза ССР, у тым ліку беларускаму, так і Афганістана. Гэтая акцыя падверглася рэзкаму асуджэнню сусветнай супольнасці. Дэлегацыя БССР была ў ліку тых, хто не падтрымаў патрабавання ААН аб вывадзе савецкіх войскаў з гэтай краіны.

У дадзены перыяд Беларусь пашырыла знешнепалітычную дзейнасць. Рэспубліка заключыла шэраг міжнародных дагавораў, актывізавалася дзейнасць беларускіх дэлегацый у міжнародных арганізацыях. Калі ў канцы 50-х гадоў рэспубліка была ўдзельніцай 54 міжнародных дагавораў, канвенцый і пагадненняў, у сярэдзіне 80-х гадоў – больш як 160. Яна прымала ўдзел у рабоце амаль 70 міжнародных арганізацый і іх органаў. Для падтрымання кантактаў з імі былі створаны пастаянныя прадстаўніцтвы БССР пры ААН у Нью-Йорку (1958), Еўрапейскім аддзяленні ААН у Жэневе (1962), міжнародных арганізацыях у Вене. У 1974–1975 гг. БССР была пастаянным членам Савета Бяспекі.

Па ініцыятыве і пры ўдзеле дэлегацый БССР у міжнародных арганізацыях прынята было нямала канструктыўных рашэнняў, якія спрыялі пашырэнню ўзаемаразумення паміж народамі. У 1959 г. на XIV сесіі ААН дэлегацыя БССР падтрымала прапанову СССР аб усеагульным і поўным раззбраенні. На наступных сесіях БССР адстойвала лінію на згортванне гонкі ўзбраенняў, забарону выпрабаванняў ядзернай зброі і другіх сродкаў масавага знішчэння людзей. БССР прымала ўдзел у распрацоўцы і прыняцці ў 1968 г. Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Па ўмовах гэтага Дагавора ўсе неядзерныя дзяржавы абавязваліся не вырабляць, не размяшчаць, не выкарыстоўваць ядзернай зброі. У выніку на мяжы 70-х гг. была значна аслаблена міжнародная напружанасць.

Мэтанакіраваная дзейнасць міралюбівых сіл садзейнічала вырашэнню некаторых праблем раззбраення. Выконваўся Маскоўскі дагавор 1963 г. аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадой. Пад гэтым дакументам стаіць подпіс БССР. Беларусь стала ўдзельніцай Канвенцыі аб забароне ваеннага ці другога варожага выкарыстання сродкаў уздзеяння на прыроднае асяроддзе.

БССР выступала ініцыятарам абмеркавання міжнароднымі арганізацыямі шэрагу праблем. Адной з такіх праблем было пытанне выдачы і пакарання ваенных злачынцаў. У сярэдзіне 60-х гадоў урад ФРГ прыняў рашэнне спыніць судовае праследаванне нацысцкіх ваенных злачынцаў на аснове заканчэння тэрміну даўнасці ў 20 гадоў па германскаму крымінальнаму кодэксу 1871 г. Па прапанове БССР Генеральная Асамблея ААН прыняла Канвенцыю аб непрымяненні тэрміну даўнасці да ваенных злачынцаў і злачынцаў супраць чалавецтва.

Выступаючы за сацыяльны прагрэс і захаванне правоў чалавека, БССР была сааўтарам Дэкларацыі сацыяльнага развіцця (1969), Дэкларацыі аб выкарыстанні навукова-тэх-нічнага прагрэсу ў інтарэсах міру і на карысць чалавецтва (1975). БССР стала ўдзельніцай міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (1968), Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі (1966) Беларусь падтрымала Дэкларацыю аб прадстаўленні незалежнасці каланіяльным краінам і народам (1960.), а ў наступныя гады паслядоўна выступала за яе поў-нае выкананне. Па прапанове дэлегацыі БССР Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб абароне асоб, якія затрыманы ці пазбаўлены волі за барацьбу супраць апартэіду, расізму і расавай дыскрымінацыі, каланіялізму, агрэсіі і замежнай акупацыі (1977). Праз міжнародныя і міжурадавыя арганізацыі і іх органы рэспубліка далучалася да сусветнага вопыту ў многіх сферах жыцця, умацоўвала свой аўтарытэт на міжнароднай арэне.

У галіне знешнеэканамічных сувязяў савецкіх рэспублік вырашальную ролю адыгрывала дзяржаўная манаполія знешняга гандлю СССР. Міністэрства знешняга гандлю СССР ажыццяўляла аперацыі з замежнымі краінамі праз спецыяльныя арганізацыі і ведамствы. Усесаюзныя знешнегандлёвыя аб'яднанні размяркоўвалі экспартныя заказы і паміж беларускімі прадпрыемствамі, арганізоўвалі пастаўкі ў рэспубліку імпартнага абсталявання і прамысловых вырабаў.

Маштабы знешніх сувязей рэспублікі вызначаліся яе прамысловым і навукова-тэхнічным патэнцыялам, зручным транспартна-геаграфічным становішчам, а таксама агульным станам эканамічных адносін СССР з замежнымі дзяржавамі.

Беларусь у параўнанні з іншымі рэспублікамі Саюза мела лепшыя паказчыкі гаспадарчага развіцця, у прыватнасці, па росту валавага грамадскага прадукту і нацыянальнага даходу, прадукцыйнасці працы. Многія тавары па сваёй якасці адпавядалі ці былі блізкімі сусветнаму ўзроўню. Гэта садзейнічала таму, што ў другой палове 50 – першай палове 80-х гадоў экспарт прадукцыі з рэспублікі павялічыўся ў шмат разоў. Калі ў 1956 г. больш 100 прадпрыемстваў рэспублікі пастаўлялі сваю прадукцыю 47 краінам, то ў 1985 г. – 300 прадпрыемстваў – больш чым 100 дзяржавам.

У мэтах пашырэння гандлёва-эканамічных сувязяў Беларуская ССР падпісала Канвенцыю аб міжнародных выстаўках. У 60–70-я гг. на выстаўках у Бруселі, Японіі, Лейпцыгу, Канадзе, Польшчы і іншых гарадах і краінах залатымі прызёрамі выставаў былі трактары МТЗ, БелАЗы, сіласаўборачныя камбайны і прычэпы. У 60-х гадах БССР прымала ўдзел больш як у 200 міжнародных выставах і кірмашах. За гэты час 30 вырабаў 18 прадпрыемстваў атрымалі 37 ганаровых дыпломаў. БССР таксама праводзіла спецыялізаваныя міжнародныя выставы, што сведчыла аб прызнанні яе ўкладу ў тую або іншую галіну навукі і тэхнікі. У Мінску праходзілі выстаўкі: "Бульба–76", "Парашковая металургія–73, 77", "Холад–78" і інш.

Большая частка прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў накіроўвалася краінам – членам СЭУ. Каля 10 % экспартных паставак у 70-я гг. прыпадала на долю краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. На развітыя капіталістычныя краіны – 20 % экспартных паставак рэспублікі. Важнае месца ў экспарце краіны займалі беларускія трактары, грузавыя аўтамабілі, сіласаўборачныя камбайны, самаходныя скрэперы, наручныя гадзіннікі, станкі-паўаўтаматы, радыётэхнічныя прыборы, калійныя ўгнаенні, веласіпеды, тканіна і інш.

Абсталяваннем з Беларусі аснашчаліся новыя прадпрыемствы, якія будаваліся з дапамогай СССР у розных краінах свету. У іх ліку Бхілайскі металургічны камбінат у Індыі, Асуанская ГЭС у Егіпце, машынабудаўнічы завод у Алжыры, цэментны ў Йемене і інш. Беларускія трактарабудаўнікі перадалі эфіопскім спецыялістам тэхнічную дакументацыю, неабходнае абсталяванне, механізмы, аказалі дапамогу ў зборцы першых трактароў. Беларускія спецыялісты аказвалі дапамогу ў пошуку прыродных рэсурсаў і правядзенні геолагаразведачных работ у Афганістане, Іране, Мазамбіку, Сірыі, Малі і іншых краінах.

Імпартныя паступленні ў рэспубліку садзейнічалі асна-шчэнню прадпрыемстваў, пэўнаму задавальненню патрэб насельніцтва на тавары шырокага ўжытку. Толькі з 1961 па 1969 гг. ў БССР паступіла больш за 120 камплектаў імпартнага абсталявання, якім аснашчана амаль 100 прадпрыемстваў, у тым ліку Гродзенскі і Полацкі хімічныя камбінаты, Светлагорскі завод штучнага валакна, Слуцкі і Жабінкаўскі цукровыя заводы, Пінскі камбінат верхняга трыкатажу, Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна, Мінскі завод халадзільнікаў і іншыя.

З канца 70-х гадоў пачала падаць канкурэнтаздольнасць савецкіх вырабаў на сусветным рынку, зніжаўся на іх попыт, вываз пры адначасовым павелічэнні экспарту сыравіны і энерганосьбітаў. Калі ў заходніх краінах на базе "тэхнічнай рэвалюцыі ішоў працэс хуткага ўдасканалення тэхналогіі вытворчасці, аднаўлення наменклатуры, рэзкага павелічэння іх якасці, то ў СССР гэтыя працэсы ажыццяўляліся адміністрацыйнай сістэмай павольна і з вялікімі цяжкасцямі. З уводам савецкіх войскаў у Афганістан у 1979 г. заходнія краіны яшчэ больш абмежавалі эканамічныя сувязі з СССР.

Важнае месца ў адносінах з замежнымі краінамі мелі культурныя сувязі, якія ажыццяўлялі дзяржаўныя творчыя саюзы і калектывы, навучальныя ўстановы і навуковыя бібліятэкі, Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі, Камітэт маладёжных арганізацый Беларусі. Прадстаўнікі БССР удзельнічалі ў рабоце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА). Міжнародным саюзе электрасувязі (МСЭ), Міжнародным савеце архіваў, Міжнародным агенцтве па атамнай энергіі (МАГАТЭ) і інш.

У адпаведнасці са статутам ЮНЕСКА Беларуская ССР у 60 – першай палове 80-х гадоў вяла падрыхтоўку кадраў для замежных краін. Да канца 1985 г. у рэспубліцы завяршылі навучанне каля 10 тыс. замежных грамадзян, у тым ліку каля 4 тыс. навучэнцаў атрымалі вышэйшую і больш 1 тыс. сярэднюю спецыяльную адукацыю, 2,5 тыс. сталі высокакваліфікаванымі рабочымі.

Узбагачэнню культуры садзейнічаў выпуск кніг замежных аўтараў у перакладзе на беларускую і рускую мовы. За пасляваенны перыяд агульны тыраж перакладзеных кніг замежных аўтараў склаў 10 млн. экзэмпляраў. За 1946–1985 гг. за межамі СССР надрукаваны 342 асобныя кніжкі 55 беларускіх пісьменнікаў. Сярод іх творы Я. Купалы, Я. Коласа, Я. Брыля, I. Мележа, У. Караткевіча, М. Танка і інш.

Культурныя і навуковыя сувязі ў гэтыя гады развіваліся з краінамі Усходняй Еўропы. Ва ўмовах канфрантацыі дзвюх грамадскіх сістэм, празмернай ідэалагізацыі культурных адносін, сувязі ў галіне навукі і культуры з капіталістычнымі краінамі былі нязначнымі. Шырокаму, свабоднаму міжнароднаму абмену ў галіне культуры і навукі перашкаджалі строгі кантроль і адбор людзей, якія выязджалі за межы СССР і прыязджалі ў рэспубліку.


61. Культура. Другая сусветная вайна з усёй відавочнасцю паказала ролю навукі, тэхнікі ва ўсіх сферах жыцця. Невыпадкова таму ў пасляваенны перыяд савецкае кіраўніцтва надае развіццю фундаментальнай навукі, рэфармаванню адукацыі, культурнаму будаўніцтву прыярытэтнае значэнне. За гады вайны на Беларусі была амаль поўнасцю знішчана матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў навукі, адукацыі і культуры, загінулі многія навукоўцы і выкладчыкі. Але да 1950 г. школьная сетка ў рэспубліцы была адноўлена.

Рэформа ў сістэме народнай адукацыі другой паловы 50-х гадоў праводзілася ў рэчышчы агульных палітычных пераўтварэнняў. Асноўным яе стрыжнем з'яўлялася ўвядзенне політэхнічнага навучання і цесная сувязь яго з працоўным выхаваннем. У снежні 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Закон "Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым выя школы пераўтвараліся ў васьмігадовыя, сярэднія – у агульнаадукацыйныя адзінаццацігадовыя з вытворчым навучаннем. Ствараліся школы-інтэрнаты, у якіх вучыліся дзеці- сіраты і дзеці з малазабяспечаных сем'яў. Ва ўсіх сярэдніх і большасці васьмігадовых школах былі адкрыты майстэрні. Школы пераходзілі на кабінетную сістэму. Аднак у 1964 г. школы былі зноў пераведзены на дзесяцігадовы тэрмін навучання. Прафесійная падрыхтоўка стала неабавязковай.

Новая хваля мадэрнізацыі ў народнай адукацыі пачалася ў другой палове 60-х і пачатку 70-х гг. У школах уводзіліся новыя праграмы. Пачатковая школа перайшла на трохгадовы тэрмін навучання. Дзіцячыя дашкольныя ўстановы пачалі ператварацца ў першую ступень падрыхтоўкі ў школу. Да 1975 г. быў завершаны пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі.

Пашыралася падрыхтоўка кваліфікаваных рабочых праз прафесійна-тэхнічныя вучылішчы. Калі ў 1961 г. іх было 103, то ў 1985 г. – 240. У 70-я гады прафтэхвучылішчы рэспублікі перайшлі на сярэднюю сістэму адукацыі.

Развівалася вышэйшая і сярэдняя спецыяльная школы Беларусі. Былі адкрыты Беларускі тэатральны інстытут – 1945 г., Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут – 1951 г., Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі – 1953 г., Беларускі інстытут механізацыі і сельскай гаспадаркі –1954 г., Беларускі інстытут замежных моў. У 1950/51 навучальным годзе налічвалася 29 ВНУ, а студэнтаў было на 10 тыс. больш, чым перад вайной.

За 1960–1985 гг. колькасць сярэдніх навучальных устаноў павялічылася з 102 да 139, а навучэнцаў у іх – з 62,6 тыс. да 160,4 тыс. У 60–70-я гг. вышэйшая школа Беларусі развівалася вельмі дынамічна. Былі адкрыты новыя навучальныя ўстановы: Мінскі радыётэхнічны інстытут, Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, Брэсцкі інжынерна-будаўнічы, Мінскі інстытут культуры, Магілёўскі тэхналагічны, Наваполацкі і Гомельскі політэхнічныя інстытуты. У 1969 г. на базе Гомельскага педагагічнага інстытута створаны Гомельскі дзяржаўны універсітэт. У 1977 г. Гродзенскі педагагічны інстытут быў пераўтвораны ў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт. Цэнтрам універсітэцкай адукацыі заставаўся Белдзяржуніверсітэт, у якім навучалася 17 тыс. студэнтаў. У 1985 г. у 33 ВНУ навучалася 182 тыс. студэнтаў, а агульны лік выпускнікоў ВНУ вырас з 10 тыс. у 1960 г. да 31,9 тыс. у 1985 г.

Сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы забяспечвалі патрэбнасці народнай гаспадаркі і культуры рэспублікі.

Значныя зрухі былі зроблены ў развіцці навукі. Праводзілася работа па пашырэнню сеткі навукова-даследчых устаноў, умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы, падрыхтоўцы навуковых кадраў. Акадэмічныя ўстановы пачалі дзейнічаць у Гомелі, Магілёве, Гродне, Віцебску. Быў адкрыты шэраг новых інстытутаў і лабараторый у галіне фізіка-тэхнічных, хімічных, біялагічных і іншых навук. Далейшае развіццё атрымала галіновая навука. У 1970 г., напрыклад, у рэспубліцы працавала 18 спецыялізаваных навукова-даследчых інстытутаў у галіне сельскай гаспадаркі. Колькасць навуковых і навукова-педагагічных работнікаў павялічылася з 4,4 тыс. у 1956 г. да 42,4 тыс. у 1985 г. Лік дактароў навук павялічыўся са 134 да 1011, кандыдатаў – з 1606 да 13,1 тыс.

Станаўленне Беларусі як буйнога цэнтра машынабудавання, станка- і прыборабудавання выклікалі патрэбу ў паскораным развіцці фізіка-тэхнічных навук. У прыватнасці ў галіне спектраскапіі, люмінесцэнцыі, квантавай электронікі, парашковай металургіі, тэхнічнай кібернетыкі, фізікі ядзерных рэактараў вучоныя рэспублікі займалі значнае месца ў СССР. Беларускія геолагі распрацавалі асноўныя заканамернасці будовы зямной кары. Дзякуючы іх распрацоўкам у БССР былі знойдзены радовішчы калійнай солі, нафты, граніту.

На працягу 1956–1985 гг. вучоныя Беларусі атрымалі 26 Дзяржаўных прэмій СССР і 57 Дзяржаўных прэмій БССР. Званне Героя Сацыялістычнай Працы было прысвоена М. М. Аляксандраву, П.І. Альсміку, Т.В. Бірыч, М.А. Барысевічу, Т.Н. Кулакоўскай, В.Ф. Купрэвічу, М.Д. Мухіну, А.Н. Сеўчанку, Б.І. Сцяпанаву, Ф.І. Фёдараву, Б.Л. Шапашніку, М.П. Яругіну.

Пэўная работа праводзілася па інтэграцыі навукі з вытворчасцю. Пры інстытутах АН БССР, вышэйшых навучальных установах развівалася вопытна-эксперыментальная база, ствараліся навукова-вытворчыя аб'яднанні. Але праблема ўкаранення навуковых распрацовак у вытворчасць вырашалася марудна. На прадпрыемствах адсутнічалі эканамічныя стымулы. Эканамічна больш выгадным для іх з'яўлялася выкананне плана па валавых паказчыках пры нязначных новаўвядзеннях.

У гэты перыяд развівалася гуманітарная навука. Былі выдадзены "Гісторыя Беларускай ССР" у пяці тамах (1972–1975) і дванаццацітомная "Беларуская Савецкая Энцыклапедыя" (1969–1975).

Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне аказала ўплыў на самасвядомасць людзей і тым самым умацоўвала ў іх пачуццё ўласнай годнасці. Гэта праявілася ў тэматыцы пасляваеннай літаратуры і ў мастацтве.

У беларускую літаратуру прыйшлі маладыя пісьменнікі. Сярод іх празаікі І. Шамякін, Я. Брыль, І. Мележ, А. Кулакоўскі, А. Васілевіч; паэты К. Кірэенка, А. Вялюгін, У. Корбан; драматургі А. Макаёнак, К. Губарэвіч і інш. Шырокае прызнанне ў рэспубліцы і за яе межамі атрымалі творы беларускай літаратуры і мастацтва. Сведчаннем высокага грамадскага прызнання з'явілася ўзнагароджанне Сталінскай прэміяй Я. Коласа, П. Броўкі, А. Куляшова, І. Шамякіна. Лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў былі перакладзены на многія мовы народаў СССР і свету (каля 80 кніг).

Большасць празаічных твораў прысвячалася падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У раманах "Глыбокая плынь" І. Шамякіна, "Мінскі напрамак" І. Мележа, "Расстаёмся ненадоўга" А. Кулакоўскага і асабліва ў рамане-эпапеі "Векапомныя дні" М. Лынькова адлюстраваны старонкі гераічнай барацьбы беларускага народа. Я. Колас скончыў працу над трылогіяй "На ростанях", прысвечанай прыходу беларускай інтэлігенцыі ў рэвалюцыю. Тонкі лірык і ўважлівы бытапісальнік, дасціпны гумарыст і мудры філосаф, натхнёны рамантык і бязлітасны сатырык – такім выступае Я. Колас у сваіх лепшых творах.

У беларускай пасляваеннай літаратуры пачаў развівацца мемуарны жанр. Удзельнікамі вайны і партызанскага руху былі напісаны творы "Партызанскі край" В. Лівенцава, "Людзі асобага складу" В. Казлова і інш.

Палітычная "адліга" спрыяла актывізацыі літаратурнага жыцця. Са сталінскіх засценкаў вярнуліся А. Александровіч, Р. Бярозкін, Ю. Гаўрук, С. Грахоўскі, У. Дубоўка, А. Звонак, А. Пальчэўскі, Я. Пушча, Я. Скрыган, М. Хведаровіч, С. Шушкевіч і інш. Яны прынеслі сваё бачанне праблем жыцця грамадства і краіны. З'явілася новае пакаленне літаратараў – А. Адамовіч, В. Быкаў, Р. Барадулін, В. Зуёнак, У. Караткевіч, І. Навуменка, І. Чыгрынаў і інш.

Беларускія пісьменнікі, паэты, драматургі пераасэнсоўвалі вострыя праблемы гісторыі і сучаснасці, больш праўдзіва паказвалі рэчаіснасць. Аб гэтым сведчаць раманы І. Гурскага "Вецер веку", І. Мележа "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы", І. Шамякіна "Петраград-Брэст", аповесць С. Грахоўскага "Рудабельская рэспубліка" і інш.

Шырокую вядомасць атрымалі творы В. Быкава "Альпійская балада", "Жураўліны крык", "Трэцяя ракета", "Абеліск", "Воўчая зграя", "Сотнікаў" і інш. Разважанні аб жыцці, псіхалогіі чалавека на вайне гучаць у творах І. Навуменкі "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэці", І. Чыгрынава "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві", Я. Брыля "Птушкі і гнёзды". Гераічным летапісам з'яўляюцца мастацка-дакументальныя творы І. Новікава "Руіны страляюць ва ўпор", "Дарогі скрыжаваліся ў Мінску" і інш.

Гістарычная тэма ў беларускай прозе знайшла ўвасабленне ў творах У. Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі", "Зямля пад белымі крыламі", "Каласы пад сярпом тваім" і інш. Традыцыі, закладзеныя У. Караткевічам, прадоўжылі К. Тарасаў, В. Іпатава, Л. Дайнека і інш.

Шэраг цікавых твораў стварылі паэты, сярод якіх трэба адзначыць зборнікі "Між чырвоных рабін" П. Броўкі; "Новая кніга", "Сасна і бяроза" А. Куляшова; "Мой хлеб надзённы", "Глыток вады", "След бліскавіцы", "Нарачанскія сосны" М. Танка; "Пры святле маланак" П. Панчанкі. Творчай актыўнасцю адзначыўся С. Грахоўскі, які ў лютым 1956 г. прыехаў у Мінск. З'явіліся яго зборнікі вершаў "Дзень нараджэння", "Чаканне", "Табе зайздросціць сонца", "Памяць", "Паэма дарог" і інш. Крытычнае пераасэнсаванне вострых праблем гісторыі і сучаснасці прынесла новае пакаленне паэтаў. Шырокую вядомасць заваявалі зборнікі вершаў Н. Гілевіча "Песня ў дарогу", "Прадвесне ідзе па зямлі", "Неспакой", "Бальшак", "У добрай згодзе". З'явіліся зборнікі вершаў Р. Барадуліна "Рунець, красаваць, налівацца!", "Нагбом", "Неруш", "Рунь". Плённа працавалі паэты А. Вярцінскі, Г. Бураўкін, А. Грачанінаў, В. Зуёнак, А. Лойка і інш.

Буйным укладам у скарбонку драматургіі з'явіліся п'есы К. Крапівы "Брама бессмяротнасці", А. Макаёнка "Лявоніха на арбіце", "Зацюканы апостал", "Трыбунал", "Таблетку пад язык", "Святая прастата", "Пагарэльцы"; А. Дзялендзіка "Выклік багам", "Начное дзяжурства"; А. Петрашкевіча " Адкуль грэх?", "Трывога", "Укралі кодэкс" і інш. У пачатку 80-х гг. сваімі п'есамі "Выбар", "Вечар", "Радавыя" заявіў аб сабе А. Дудараў.

Сведчаннем высокага грамадскага прызнання з'явілася прысваенне звання Героя Сацыялістычнай Працы П. Броўку, І. Шамякіну, К. Крапіве, М. Танку. Ленінскай прэміі былі ўдастоены народныя паэты і пісьменнікі Беларусі П. Броўка, М. Танк, І. Мележ, В. Быкаў.

Далейшае развіццё атрымала тэатральнае мастацтва. Беларускія тэатры імкнуліся ўвасобіць на сцэне вобраз сучасніка з яго складаным і багатым духоўным светам. Паступова негатыўныя тэндэнцыі (прыхарошванне рэчаіснасці, схематызм вобразаў, павярхоўнае адлюстраванне жыццёвых канфліктаў) пераадольваліся. Лепшыя спектаклі паказвалі герояў, якія на-дзелены высокім пачуццём грамадзянскай адказнасці, духоўна багатых і стойкіх у дасягненні сваіх высакародных мэт.

Высокамастацкія вобразы стварылі таленавітыя беларускія акцёры С. Станюта, Л. Александроўская, Ц. Сяргейчык, Г. Глебаў, П. Малчанаў, Б. Платонаў, Л. Рахленка, В. Тарасаў, С. Бірыла, З. Стома, З. Браварская, З. Канапелька, Г. Макарава, У. Уладамірскі, Л. Ржэцкая, Р. Янкоўскі.

Творча працаваў Беларускі тэатр оперы і балета. На сцэне тэатра былі пастаўлены оперы "Яўген Анегін" і "Пікавая дама" П. Чайкоўскага, "Князь Ігар" А. Барадзіна, "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава, "Іван Сусанін" М. Глінкі, "Кастусь Каліноўскі" Д. Лукаса, "Фауст" Ш. Гуно, "Кармэн" Ж. Бізэ, "Зорка Венера" Ю. Семянякі, "Альпійская балада" Я. Глебава, "Францыск Скарына" Дз. Смольскага. Балетная трупа опернага тэатра паставіла спектаклі "Арлекінада" Р. Дрыгі, "Дон Кіхот" Л. Мінкуса, "Лебядзінае возера" П. Чайкоўскага.

У 60–80-я гг. павялічылася колькасць тэатраў з 11 у 1960 г. да 17 у 1985 г. Значнай падзеяй у культурным жыцці рэспублікі было адкрыццё Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР у 1971 г. і тэатра студыі кінаакцёра ў 1982 г. у Мінску. Дзяржаўны ансамбль танца БССР, вакальна-інструментальныя ансамблі "Песняры", "Верасы", "Сябры", фальклорна-харэаграфічны ансамбль "Харошкі" і інш.

У пасляваенны перыяд новымі музычнымі жанрамі авалодалі беларускія кампазітары. Яны асобую ўвагу ўдзялялі гераічнай тэматыцы. Былі напісаны оперы "Алеся" Я. Цікоцкага, "Надзея Дурава" А. Багатырова, "Машэка" і першая опера для дзяцей "Марынка" Р. Пукста, балет "Князь-возера" В. Залатарова і інш. Актыўна ствараліся масавыя песні (гімны, маршы, вальсы, гарадскія лірычныя песні: "Радзіма мая дарагая" і "Лясная песня" У. Алоўнікава, "Песня пра Нёман" Н. Сакалоўскага, "Ой, шумяць лясы зялёныя" Ю. Се-мянякі і інш. Песня Н. Сакалоўскага "Мы – беларусы" на тэкст М. Клімковіча ў перапрацаваным выглядзе ў 1955 г. стала Дзяржаўным гімнам БССР. У наступныя гады ў беларускай музыцы з'явіліся новыя імёны: У. Алоўнікаў, І. Кузняцоў, С. Картэс, Я. Глебаў, І. Лучанок, Дз. Смольскі, В. Іваноў.

Пасляваеннае жыццё Беларусі адлюстравана ў выяўленчым мастацтве ў палотнах Ф. Дарашэвіча, Р. Кудрэвіч, В. Волкава, А. Малішэўскага, У. Стальмашонка, А. Шаўчэнкі і інш. Павялічылася цікавасць мастакоў да гістарычнага жанру: "Скарына ў рабочым кабінеце" П. Сергіевіч, "Кастусь Каліноўскі" А. Гугеля і Р. Кудрэвіч, "Паўстанне рыбакоў на возеры Нарач" В. Цвіркі.

Тонкім лірызмам, любоўю да беларускай прыроды прасякнуты пейзажы В. Цвіркі ("Каля млына", "Сакавік"), В. Бялыніцкага-Бірулі ("Зялёны май", "Пачатак лета"), З. Азгура ("Лагойскія ўзгоркі"), М. Дучыца, П. Данеліі, І. Карасева і інш. Умацоўваў свае пазіцыі жанр нацюрморта (В. Жолтак, М. Тарасікаў, А. Малішэўскі).

Прыход у мастацтва моладзі, якая ўдзельнічала ў вайне ці бачыла яе сваімі вачамі, прадвызначыў імкненне да перадачы рэчаіснасці ва ўсёй яе шматграннасці – драматызмам і гераізмам. Значным укладам у развіццё беларускага і сусветнага выяўленчага мастацтва з'явіліся работы М. Савіцкага "Партызанская мадонна", цыкл "Лічбы на сэрцы", у якім паказаны жахі фашысцкіх канцлагераў, асабіста перажытых мастаком. Роздуму пра лёс роднай зямлі, працы як асноўнай каштоўнасці зямлі прысвечаны яго палотны "Ураджай", "Хлябы", "У полі", "Сказ пра хлеб". Атрымалі шырокую вядомасць палотны Л. Шчамялёва "Маё нараджэнне", А. Малішэўскага "Дочкі", "Сёстры", Г. Вашчанкі "Маё Палессе" і інш.

Шырокай і разнастайнай тэматыкай вызначалася беларускае скульптурнае мастацтва. У партрэтным жанры – выдзяляюцца творы З. Азгура, А. Глебава, А. Бембеля, С. Селіханава. Ствараюцца помнікі-бюсты Ф. Дзяржынскаму, С. Грыцаўцу, Я. Купалу ў Мінску (З. Азгур), помнік К. Заслонаву ў Оршы (С. Селіханаў). Значным дасягненнем беларускіх скульптараў стаў завершаны ў 1945 г. ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску. З. Азгур, А. Бембель, А. Глебаў і С. Селіханаў выканалі гарэльефы для абеліска-помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам (архітэктары ансамбля У. Кароль і Г. Заборскі). Традыцыі беларускай скульптуры ўзбагаціліся новымі дасягненнямі ў творчасці маладых майстроў: Г. Мурамцава, В. Палійчука, А. Анікейчыка, Л. Гумілеўскага, І. Місько, Б. Маркава.

Дзеячы навукі, літаратуры і мастацтва ўнеслі значны ўклад у развіццё адукацыі, навукі і культуры, спрыялі падняццю агульнаадукацыйнага і культурнага ўзроўню працоўных.

Дамінуючай тэндэнцыяй у мастацтве становіцца манументалізм. У жанры скульптуры гэта прадвызначыла з'яўленне мемарыяльных комплексаў "Хатынь" (скульптар С. Селіханаў, архітэктары В. Занковіч, Л. Левін, Ю. Градаў), "Брэсцкая крэпасць-герой" (кіраўнік творчага калектыву А. Кібальнікаў), Курган Славы Савецкай Арміі (скульптары А. Бембель, А. Арцімовіч, архітэктар А. Стаховіч), манумент у гонар маці-патрыёткі М.Ф. Купрыянавай у Жодзіна (М. Ражанкоў, А. Заспіцкі, І. Місько), помнікі народным паэтам Я. Купалу (А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі) і Я. Коласу ў Мінску (З. Азгур), Ф. Скарыне ў Полацку (скульптар А. Глебаў, І. Глебаў, А. Заспіцкі, архітэктар В. Марокін).

Аднаўляліся беларускія вёскі і гарады. Праектныя арганізацыі распрацавалі генеральныя планы Мінска, Брэста, Віцебска і іншых гарадоў. Распрацоўшчыкі праектаў улічвалі гістарычную планіроўку, прадугледжвалі мерапрыемствы па іх рэканструкцыі, удасканальванню планіровачнай структуры, асновы комплекснага вырашэння сацыяльных, эканамічных, архітэктурна-мастацкіх задач. Былі створаны комплексныя групы з архітэктараў, інжынераў, эканамістаў, якія працавалі пры ўдзеле вядучых майстроў з Масквы і Ленінграда (А. Шчусева, А. Мардвінава, М. Колі, У. Сямёнава, І. Лангбарда і інш.). Рэалізацыя генплана Мінска вызначыла стварэнне новага гарадскога цэнтра, новых архітэктурных ансамбляў. У распрацоўцы праспекта (Сталінскі, Ленінскі, зараз – Францыска Скарыны) прынялі ўдзел архітэктары М. Паркаў, Н. Асмалоўскі, У. Кароль і інш. Будынкі ўзводзіліся пераважна па індывідуальных праектах, упрыгожваліся дэкорам, скульптурамі, прысутнічалі элементы лжэкласіцызму. У пасляваенныя гады будаўнічая вытворчасць, заснаваная на шырокім выкарыстанні ручной працы, цэглы і тынкоўкі, адносна лёгка мірылася з любымі традыцыйнымі формамі і дэкорам. Аднак з пашырэннем маштабу і тэмпаў будаўніцтва захапленне дэкаратыўнымі сродкамі стала тармазіць развіццё будаўнічай справы.

Вялікая ўвага надавалася развіццю культурна-асветніцкіх устаноў. У 1954 г. у рэспубліцы працавала 7873 бібліятэкі, 5181 клубаў, 2049 кінаўстановак, 28 музеяў. Павялічыўся выпуск газет, часопісаў і кніг. У 1985 г. выдавалася 212 газет, з іх 130 на беларускай мове, з 3431 кніг і брашур тыражом 53,5 млн. экзэмпляраў У гэтыя гады завяршылася радыёфікацыя населеных пунктаў. У пачатку 70-х гг. дзейнічала адзіная сістэма тэлебачання.

Такім чынам, у 50–80-я гг. у развіцці адукацыі, навукі і культуры рэспублікі былі зроблены значныя поспехі.


62. ў часы перабудовы ў 1985-1991 гг. у рэспубліцы пачалі ажыццяўляцца пэўныя захады да дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Значную ролю у гэтым працэсе адыграла публічнасць. На старонках газет і часопісаў, у тэле-і радыёперадачах разгарнулася небывалая па масштабе палеміка аб умовах грамадскага жыцця, шляхах аднаўлення сацыялізму і паскарэння эканамічнай рэформы. Вялікую зацікаўленасць выклікалі працэсы дэсталіні-зацыі грамадства і пазбаўлення яго ад дэфармацый культу асобы і рэцыдываў у 70 —80-я гг. Сродкі масавай інфармацыі паступова падрыхтавалі у грамадстве думку аб тым, што лёс і паглыбленне перабудовы будуць немагчымыя без рэформы палітычнай сістэмы, якая пачалася ў 1988 г.

Важнае значэнне у рэформе палітычнай сістэмы атрымала аднаўленне поўнаўладдзя Саветаў. Яны павінны былі пашырыць свой уплыў на усе бакі кіравання, палепшыць структуру і функцыяніраванне ўсяго дзяржаўнага апарату. У сакавіку 1989 г. адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія у адрозненне ад мінулых гадоў прайшлі на альтэрнатыўнай аснове. Працоўныя атрымалі магчымасць выбіраць дэпутатаў з некалькіх кандыдатур. Аднак 1/3 частка прайшла у дэпутаты не па выбарчых акругах, а ў якасці прадстаўнікоў Камуністычнай партыі і грамадскіх арганізацый, што наглядна сведчыла аб абмежаванасці дэмакратыі.

У сакавіку 1990 г. па-новаму былі праведзены выбары ў Вярхоўны Савет і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР. У большасці выбарчых акруг разглядаліся некалькі кандыдатур. На 310 месцаў у беларускім парламенце прэтэндавала 1769 кандыдатаў, 50 дэпутатаў былі абраны ад чатырох грамадскіх арганізацый. У выніку значна абнавіліся Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь, склад мясцовых Саветаў, ажывілася іх работа, узмацніліся сувязі з працоўнымі калектывамі.

Вярхоўны Савет Беларусі разгарнуў вялікую заканадаўчую дзейнасць, накіраваную на рэфарміраванне эка-номікі, палітычнай сістэмы, усяго ладу жыцця. Былі распрацаваны і прыняты шматлікія законы, у тым ліку аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, аб уласнасці і пераходзе да рынку, аб арэндзе, прыватызацыі жылля, адукацыі і пенсіонным забеспячэнні працоўных.

У адпаведнасці з рэформай палітычнай сістэмы у 1990 г. быў прыняты Закон СССР аб грамадскіх арганізацыях, згодна з якім насельніцтва атрымала правы на стварэнне суполак і таварыстваў, а таксама палітычных партый. Гэты закон вельмі спазніўся, бо у рэспубліцы значна раней пачалі ўзнікаць шматлікія нефармальныя аб'яднанні па вывучэнні літаратурнай і гістарычнай спадчыны, краяз-наўству і асабістых інтарэсах. У чэрвені 1989 г. арганізацыйна аформіўся грамадска-палітычны рух Беларусі — Народны фронт "Адраджэнне", пасля чаго працэс утварэння новых палітычных партый і аб'яднанняў стаў інтэнсіўна нарастаць. У 1991 г. заявілі аб сабе Аб'яднаная дэмакратычная партыя Беларусі, Беларуская сялянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі, рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Рух за дэмакратычныя рэформы".

Утварэнне палітычных партый і аб'яднанняў сведчыла аб глыбокіх пераўтварэннях у грамадскім жыцці і развіцці дэмакратыі. Нягледзячы на невялікі колькасны склад, яны садзейнічалі ўзнікненню у рэспубліцы парламенцкай апазіцыі, пашырэнню правоў грамадзян, плюралізму мыслення, пошуку новых падыходаў да вырашэння складаных праблем грамадскага жыцця.


62. і 63. Другая палова 1980-х гг. увайшла ў гісторыю СССР спробай сур'ёзных рэформаў, усебаковага абнаўлення грамадства, якія атрымалі назву "палітыкі перабудовы". Да гэтага часу праявы застою ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны станавіліся ўсё больш відавочнымі і пагражалі перарасці ў агульнадзяржаўны крызіс. Жыццёвы ўзровень насельніцтва СССР быў непараўнальна ніжэйшы, чым у краінах Захаду. А да таго ж савецкі рэжым рэзка крытыкаваўся за парушэнне правоў чалавека і адсутнасць дэмакратыі.

Ініцыятары перабудовы на чале з Генеральным сакратаром ЦК КПСС М. Гарбачовым першапачаткова разлічвалі вывесці краіну з паласы застою пад лозунгам удасканальвання сацыялізму, не закранаць істотна асноў сістэмы. Выйсце бачылася ў паскарэнні эканамічнага развіцця краіны, паколькі менавіта эканамічныя праблемы найбольш адчувальна ўплывалі на настроі грамадства ў цэлым. М. Гарбачоў і яго калегі (М. Якаўлеў, Э. Шэварднадзе і інш.) адмовіліся ад шматлікіх дагматаў і прымхаў камунізму ў сацыяльна-эканамічнай сферы.

Канкрэтным праяўленнем новых падыходаў у эканоміцы стаў перавод з 1987 г. прадпрыемстваў і аб'яднанняў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне. На гэтыя ўмовы ў Беларусі з 1988 г. перайшлі прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, большасць будаўнічых арганізацый. У 1989-1991 гг. былі прыняты законы СССР аб кааперацыі, аб уласнасці, аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці, аб сялянскай гаспадарцы, аб арэндзе і арэндных адносінах, аб зямлі і інш. Узнікненне розных формаў уласнасці і гаспадарання сведчыла аб паступовым укараненні элементаў рыначнай эканомікі.

Аднак перабудова эканамічных і сацыяльных адносінаў не магла ісці ў адрыве ад рэфармавання грамадска-палітычнай сферы. Адміністрацыйна-камандная сістэма, якая склалася за гады савецкай улады, аказалася слабаўспрымальнай да пераменаў. Менавіта яна была ядром так званага "механізма тармажэння". Але нават на гэтым фоне ў параўнанні з суседнімі рэспублікамі БССР выглядала адной з самых кансерватыўных. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі дэманстравала прыхільнасць да захавання старой сістэмы і ціхае супрацьдзеянне рэформам.

Між тым, у Маскве, на Украіне, у Прыбалтыйскіх рэспубліках шырокія колы інтэлігенцыі рэфарматарскія захады Гарбачова разумелі як адыход ад таталітарнага рэжыму, распачалі інтэнсіўны перагляд ідэалагічных установак, афіцыйнай канцэпцыі гісторыі міжнацыянальных і міжнародных адносін. У грамадска-палітычную практыку ўкараніліся прынцыпы галоснасці (пераадоленне цэнзуры і закрытасці дзеянняў уладных структуп), палітычнага і светапогляднага плюралізму.

Дэмакратызацыя грамадскага жыцця на Беларусі пачалася з узнікнення нефармальных аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах. Было для іх характэрна, гэта імкненне да дэмакратычных пераменаў. Рух за дэмакратыю станавіўся сінонімам перабудовы.

Частка грамадскіх аб'яднанняў асноўным напрамкам сваёй дзейнасці абрала захаванне і развіццё беларускай нацыянальнай культуры: "Талака" і "Тутэйшыя" ў Мінску, "Паходня" ў Гродне, "Узгор'е" ў Віцебску, "Талака" ў Магілёве, "Край" у Брэсце і інш. На аснове такіх груповак у другой палове 1980-х гг. на Беларусі ўнутры агульнага руху за дэмакратыю стала фарміравацца беларуская нацыянальна-дэмакратычная плынь.

Пэўная палітызацыя грамадскіх клубаў і аб'яднанняў у значнай ступені была выклікана не толькі агульным кансерватызмам кіраўніцтва БССР, але і яго нежаданнем улічваць рэальны стан беларускай мовы, у якім яна апынулася за папярэднія гады. Яшчэ ў снежні 1986 г. 28 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі накіравалі на імя М. Гарбачова ліст, у якім звярталася ўвага на неабходнасць развіцця беларускай мовы і адраджэння беларускай культуры. У адказ кіраўніцтва рэспублікі заявіла, што праблема надуманая і не вартая ўвагі. А між іншым, па перапісу 1979 г. каля 60% беларусаў прызнавалі сваёй роднай мовай беларускую і ў якасці другой роднай мовы называлі рускую. У выніку беларускамоўнае пытанне стала набываць палітычную афарбоўку і напрыканцы 1980-х гг. заняло важнае месца ў дзейнасці шэрагу грамадскіх аб’яднанняў, якія паступова сталі афармляцца ў апазіцыю КПСС-КПБ.

Першым за глыбокае абнаўленне беларускай рэчаіснасці з пазіцый нацыянальнага адраджэння выказаўся Беларускі народны фронт (БНФ). Устаноўчы з'езд БНФ быў праведзены ў чэрвені 1989 г. у Вільні. У прынятай праграме "Адраджэньне за перабудову" адзначалася неабходнасць забеспячэння рэальнага суверэнітэту Беларусі і надання беларускай мове статуса дзяржаўнай.

Амаль адначасова з афармленнем БНФ узнікалі іншыя групоўкі, камітэты, а пазней і палітычныя партыі. У чэрвені 1989 г. было заснавана Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. У аснову дзейнасці ТБМ была пакладзена тлумачальна-асветніцкая і адукацыйная праца. У сакавіку 1991 г. адбыўся устаноўчы з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады (БСДГ), узнік шэраг іншых партый. Пры наяўнасці істотных разыходжанняў у мэтах і задачах, партыі ў сваіх праграмах і дзейнасці важнае месца адводзілі пытанням адраджэнскага характару.

26 студзеня 1990 г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў закон "Аб мовах у Беларускай ССР", паводле якога беларуская мова юрыдычна была зацверджана ў якасці адзінай дзяржаўнай (за рускай мовай пакідаўся статус мовы міжнацыянальных зносін), а 27 ліпеня 1990 г. - закон "Аб культуры ў Беларускай ССР".

Абуджэнне нацыянальнай свядомасці грамадзян і асабліва прыняцце закона аб мовах у БССР актывізавалі на пачатку 90-х гг. як прыхільнікаў нацыянальнага адраджэння, так і яго праціўнікаў. І хаця нацыянальна-дэмакратычны рух на Беларусі не набыў такога размаху як у суседніх рэспубліках, сувязь паміж палітыка-прававымі зменамі дэмакратычнага характару і беларускім адраджэннем станавілася ўсё больш відавочнай.


64. і 65

Распачатая ў сярэдзіне 1980-х гг. перабудова стварыла прынцыпова новую сітуацыю ў грамадска-палітычнам і духоўным жыцці, але яна не спыніла спаўзанне СССР да крызісу. Больш таго, крызіс стаў сістэмным, ён ахапіў увесь сацыялістычны лагер.

У канцы 80 - пачатку 90-х гг. па краінах Усходняй Еўропы прайшла рэвалюцыйная хваля, агульны характар падзей якой можна вызначыць так: гэта былі антытаталітарныя масавыя рухі, якія прывялі да падзення старых дзяржаўна-партыйных правячых структур. Галоўным лозунгам гэтых рухаў было аднаўленне дэмакратычных свабод і барацьба за правы чалавека.

М. Гарбачоў адмовіўся ад традыцыі падаўляць сілай антыкамуністычныя масавыя выступленні ў краінах Усходняй Еўропы. Перабудова ў СССР, аслабленне пазіцыі КПСС рабілі немагчымым імперскія дзеянні ў адносінах з іншымі краінамі. Менавіта гэты аспект палітыкі, звязанай з імем М. Гарбачова, стаў асноўным пры прысуджэнні яму Нобелеўскай прэміі міру за 1990 г.

Рэвалюцыйная хваля на мяжы 80-90-х гг. у кожнай з краін Усходняй Еўропы мела свае асаблівасці. У адных яна ішла мірна, у другіх суправаджалася, на жаль, людскімі стратамі. Авангардную ролю адыграла інтэлігенцыя і студэнцкая моладзь. Пачалася з Польшчы, дзе кіраўніцтва ПАРП на пачатку 1989 г. было вымушана сесці за стол перамоў, летам таго ж года на першых свабодных парламенцкіх выбарах ПАРП пацярпела паражэнне, і ў краіне распачаўся дэмантаж сацыялізму. Потым прыйшла чарга ГДР, насельніцтва якой востра перажывала раскол Германіі. 9 лістапада адбылася кульмінацыя так званай "кастрычніцкай" рэвалюцыі - разбурэнне і поўная ліквідацыя "Берлінскай сцяны", як сімвалу падзелу Германіі. У лістападзе 1989 г. адбылася "аксамітная" або "пяшчотная" рэвалюцыя ў Чэхаславакіі. У канцы года адбыліся прэзідэнцкія выбары, на якіх атрымаў перамогу вядомы дысідэнт В. Гавел. Чэхаславацкая федэрацыя з 1 студзеня 1993 г. перастала існаваць, уступіўшы месца Чэшскай і Славацкай Рэспублікам.

Крывавы характар набылі падзеі ў Румыніі, якая з'яўлялася "востравам таталітарызму". Народнае паўстанне ў снежні 1990 г. закончылася арыштам і расстрэлам Н. Чаўшэску.

У СССР назіралася падзенне аўтарытэту і ўплыву саюзнага кіраўніцтва, пастановы і рашэнні якога ўсё часцей ігнараваліся ўрадамі саюзных рэспублік. Партыйна-палітычнае кіраўніцтва шэрагу рэспублік паступова станавілася на шлях адкрытага супрацьстаяння інтарэсаў сваіх краін і рэгіёнаў так званым агульнасаюзным інтарэсам. Усё больш відавочным і адчувальнным станавілася разбалансаванне ўсёй палітычнай сістэмы і паступовая страта манаполіі КПСС на ўладу.

Асабліва рэзка, у пэўнай ступені нечакана для савецкага кіраўніцтва, у другой палове 1980-х гг. абвастрылася нацыянальная праблема. Праявіўся крызіс той сістэмы міжнацыянальных адносін, якая стваралася і замацоўвалася ў СССР на працягу дзесяцігоддзяў. Заключаны ў 1922 г. дагавор аб утварэнні Саюза ССР грунтаваўся на ідэі федэратыўнага суполь-ніцтва савецкіх рэспублік. Ён пакідаў за яго ўдзельнікамі даволі шырокія правы. Аднак шэраг фактараў прывялі з цягам часу да пераўтварэння саюзнай федэрацыі ва ўнітарную дзяржаву, для якой характэрны абсалютызацыя ўлады адзінага палітычна-адміністрацыйнага цэнтра. Правы рэспублік, якія складалі федэрацыю, станавіліся ўсё больш абмежаванымі.

Пагаршэнне эканамічнага становішча і дэстабілізацыя палітычнай сістэмы СССР у спалучэнні з сур'ёзнымі памыл

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Народ, які не ведае сваёй гісторыі, не мае будучыні афарызм. Людзі, якія не ведаюць гісторыі, назаўсёды застаюцца дзецьмі лац. прым

С ння сілу як глабальных перадумо так і лакальных падзей месца і роля такой навукі як гісторыя значна павышаецца З аднаго боку свеце... Гісторыя мае тэарэтыка пазнавальную практычна палітычную... Народ які не ведае сва й гісторыі не мае будучыні афарызм Людзі якія не ведаюць гісторыі наза с ды застаюцца...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў1960—1980-ягг.

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Б) Тураўскае княства
Тураўскае княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавічоў — у паўднёвай Беларусі, басейне р.Прыпяць. Сталіца княства — горад Тураў — прыгадваецца пад 980 г., калі на Беларусі з’яўляюцца князі, маг

В) княствы-дзяржавы на Панямонні
Разам з Полацкім і Тураўскім княствамі ў XII ст. актыўную ролю пачалі адыгрываць Гарадзенскае і Навагарадскае княствы. Гарадзенскае княства, верагодна, зарадзілася у XI ст. Пад 1116 г. лет

Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.
Калі на пачатку паўстання Багдана Хмяльніцкага цар Аляксей Міхайлавіч не падтрымліваў украінскіх казакаў, дык пасля бітвы пад Батогам 1652 г., у якой апошнія разграмілі армію Кароны, яго адносіны д

Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі
Паглыбленне палітычнага крызісу, узрастанне замеж-нага ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай узмацнілі імкненне прагрэсіўнай часткі грамадства да змен у палітычным ладзе краіны. Лаг

Рост чыі уначыай сеткі ў асобных краінах Еўроны ў XIX ст., км
  Краіны 1840 і. 1850 г.П Анілія Францыя

Нашаніўскі перыяд” у развіцці Беларусі
Культура Беларусі ў пачатку XX ст. развівалася ў цеснай сувязі з нацыянальным рухам, культурамі суседніх народаў. У гады рэвалюцыі 1905 — 1907 гг. і пасля яе адбываецца ўздым у многіх яе галінах, а

Пачатак Другой сусветнай вайны
1 верасня 1939 г. гітлераўская Германія напала на ьЯіЧу. Вечарам 31 жніўня група эсэсаўцаў, апранутых у сКую ваенную форму, арганізавала нападзенне на радыя-

Фашысцкі Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
На працягу чэрвеня — жніўня 1941 г. на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны жорсткі акупацыйны рэжым. Асноунай яго мэтай была татальная эканамічная эксплуатацыя Беларусі дзеля патрэб Германіі, паступо

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги