Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей

Цяжкія умовы жыцця сялян і рабочых, адсутнасць палітычных свабод і немагчымасць змяніць да лепшага іх жыццё легальнымі сродкамі заканамерна вялі да ўзнікнення падпольных рэвалюцыйных арганізацый і актывізацыі іх барацьбы супраць самадзяржаўя, улады дваран і чыноўнікаў, панавання памешчыкаў і буржуазіі.

У 60 – 80-я гады XIX ст. пачаў развівацца народніцкі рух, які аб’ядноўваў частку інтэлігенцыі, рабочых і сялян. Яго асновай была ідэя ўтапічнага “аграрнага сацыялізма”. На думку Герцэна і Чарнышэўскага, праз сялянскую абшчыну і рамесніцкую арцель Расія была здольна перайсці адразу ад феадалізма да сацыялізма, мінуючы капіталізм. Народнікі лічылі развіццё капіталізма ў Расіі выпадковай з’явай, не маючай будучага ў краіне.

У 1861 – 1864 гг. была створана арганізацыя “Зямля і воля”, якая падтрымала паўстанне 1863 – 1864 гг, у прыватнасці, дзеянні “чырвоных”. Пасля арышта кіраўнікоў і няўдалай спробы падняць сялянскае паўстанне ў Расіі яна самараспусцілася.

У 1876 годзе пачала дзейнічаць другая расійская падпольная народніцкая арганізацыя “Зямля і воля”, якая мела свае кружкі ў Мінску, Магілёве, Брэсце, Гродна, Віцебску, Пінску і іншых беларускіх гарадах. Пасля няўдалага “хаджэння ў народ” і арышта многіх народнікаў яна распалася на дзве арганізацыі – “Народная воля” і “Чорны перадзел”. Першая лічыла галоўнай задачай палітычны тэрор і захоп улады з наступнымі рэвалюцыйнымі пераўтварэннямі. Другая ў асноўным займалася рэвалюцыйнай прапагандай. У Мінску чорнаперадзельцы заснавалі падпольную друкарню, якая на працягу двух гадоў забяспечвала падпольныя арганізацыі нелегальнай літаратурай і лістоўкамі. У Беларусі існавалі кружкі як народавольцаў, так і чорнаперадзельцаў.

1 сакавіка 1881 г. ў выніку выбуху бомбы, кінутай народавольцам, беларусам І.Я. Грынявіцкім, быў забіты імператар Аляксандр II. Але народнай рэвалюцыі ў сувязі з яго смерцю, на што спадзяваліся рэвалюцыянеры, не адбылося. Паліцыя хутка выявіла і арыштавала многіх народавольцаў.

У сяр. 80-х – пач. 90-х гг. на змену рэвалюцыйным народнікам прыйшлі ліберальныя, якія імкнуліся шляхам дробных і паступовых рэформ перабудаваць грамадства, не змяняючы існуючага дзяржаўнага ладу. У 1884 годзе студэнты Пецярбургскага ўніверсітэта Марчанка, Ратнер, Статкевіч, Крупскі здзейснілі спробу стварэння адзінага народніцкага цэнтра – Беларускай сацыял-рэвалюцыйнай групы “Гоман”. Выйшлі некалькі нумароў аднайменнага часопіса, але паліцыя хутка разграміла гэтую арганізацыю.

З сярэдзіны 80-х гадоў на змену народніцтву паступова прыйшоў марксізм, які асноўную ўвагу адводзіў пралетарскай рэвалюцыі і ўстанаўленню дыктатуры пралетарыята з наступным рэвалюцыйным пераўтварэннем грамадства на прынцыпах роўнасці і справядлівасці. Першая марксісцкая арганізацыя была створана ў Жэневе былымі чорнаперадзельцамі на чале з Пляханавым. З павялічэннем колькасці рабочых, узмацненнем іх барацьбы пашыраўся і марксісцкі рух.

Першыя, яшчэ стыхійныя выступленні рабочых у Беларусі адзначаны ужо ў 60-х гадах XIX стагоддзя. У 90-я гады іх колькасць павялічылася з 7 да 59. Забастоўкі сталі больш арганізаванымі, але вылучаліся толькі эканамічныя патрабаванні. Тым не менш паступова рабочыя пераходзілі да палітычнай барацьбы.

У 80 – 90-я гады ў Мінску, Віцебску, Гомелі і іншых прамысловых цэнтрах Беларусі ўзніклі марксісцкія гурткі. Значны ўклад ў распаўсюджванне марксізму ў заходніх рэгіёнах Расійскай імперыі ўнесла польская партыя “Пралетарыят”, групы якой былі створаны ў Пінску, Вілейцы, Віцебску, Мінску. Увогуле спецыфічнай рысай марксісцкага руху на Беларусі было імкненне сацыял-дэмакратаў да стварэння партый па нацыянальнай прыкмеце, што аслабляла рэвалюцыйны рух. У 1897 годзе ў Вільні быў створаны Усеагульны яўрэйскі саюз у Польшы і Расіі (Бунд), у 1901 годзе ў Харкаве на аснове рэшткаў народніцкіх гурткоў і з удзелам рабочых арганізавана агульнарасійская партыя сацыялістаў рэвалюцыянераў (эсэраў). Пэўны ўклад у яе стварэнне ўнесла Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі, якая існавала у Мінску.

1 – 3 сакавіка 1898 года ў Мінску нелегальна прайшоў 1-ы з’езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Яна стаяла на пазіцыях марксізма і інтэрнацыяналізма. Быў прыняты Маніфест, выбраны Цэнтральны камітэт. Кіеўская “Рабочая газета” стала афіцыйным органам РСДРП. БУНД увайшоў у РСДРП на правах аўтаномнай арганізацыі. Адпаведна мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі былі пераўтвораны ў камітэты РСДРП. У 1903 годзе ў Лондане прайшоў другі з’езд РСДРП, на якім адбыўся раскол на радыкальнае крыло на чале з У.І. Леніным (бальшавікі) і на рэфарматарскае крыло на чале з Мартавым і Троцкім (меньшавікі).

У 1904 – 1905 гг. царская Расія вяла вайну з Японіяй за ўплыў на Далёкім Усходзе. Гэтая вайна яшчэ больш пагоршыла становішча народа і абвастрыла супярэчнасці ў грамадстве. У студзені 1905 года, пасля растрэлу царскімі войскамі масавай мірнай дэманстрацыі рабочых у Пецярбургу, пачалася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. Яна праходзіла пад заклікамі “Зямлю сялянам!”, “Далоў самадзяржаўе!”, “8-гадзінны рабочы дзень!”. Ужо ў студзені 1905 года забастоўкі прайшлі ў 30 гарадах Беларусі. У кастрычніку 1905 года адбылася ўсеагульная забастоўка чыгуначнікаў, якая перарасла ва ўсеагульную палітычную стачку. Пачалі стварацца Саветы рабочых дэпутатаў, але ў Беларусі пад уплывам бундаўцаў і эсэраў арганізоўваліся беспартыйныя каардынацыйныя камітэты.

Грамадскі рух ў Расіі і Беларусі у другой палове ХIX-пач.ХХ стст.

Пасля паўстання 1963-1864 гг. у апошняй трэці ХIX стагоддзя на беларускіх землях адбылося каля 400 сялянскіх выступленняў. У гэты час выразнікамі іх інтарэсаў сталі народнікі, якія лічылі, што Расія можа прыйсці да сацыялізму, мінуя капіталізм, праз сялянскую абшчыну. У 1879 г. арганізацыя “Зямля і воля” распалася на дзве часткі: “Чорны перадзел”, якая на першы план ставіла эканамічную барацьбу за раздзел памешчыцкай зямлі, і “Народную волю”, якая выступала за ўзмацненне палітычнай барацьбы і індывідуальны тэрор. Народніцкія гурткі дзейнічалі ў Віцебску, Гродна, Мінску, Магілёве, Слуцку і іншых гарадах Беларусі. У 1879-1880 гг. у Мінску існавала падпольная народніцкая друкарня, дзе выдаваліся лістоўкі і пракламацыі.

У 1884 г. беларускія студэнты, якія вучыліся ў Пецярбурзе, арганізавалі групу “Гоман”, якая імкнулася аб’яднаць народніцкія гурткі у Беларусі і ўстанавіла сувязі з некаторымі з іх. Былі таксама выдаддзены два нумары аднайменнай газеты. Пасля забойства народнікамі Аляксандра П, выканаўцам якога з’явіўся беларус І. Грынявіцкі, народніцкія арганізацыі былі разгромлены і на іх змену прыйшлі ў 90-я гады ліберальныя народнікі. Які адказаліся ад індывідуальнага тэрора. Але ў гэты час ужо пачаў пашырацца рабочы рух,што садзейнічала распаўсюджванню марскістскіх ідэй і сацыял-дэмакратычнага руху. Праўда, у адрозненне ад Расіі, у Беларусі ў сувязі з асаблівасцямі прамысловага развіцця рабочы рух быў менш арганізаваным і насіў у асноўным эканамічны характар. У 70-я гады у Беларусі адбылося 7 забастовак, у 80-я гады- дзесяць, у 90-я гады – ужо 95. У гэты час з’явіліся першыя сацыял-дэмакратычныя гурткі, дзе рабочыя вывучалі марксізм. Пачалі стварацца рабочыя арганізацыі.

У 1891 г. у Вільні адбыўся з’езд яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Літвы, Беларусі і Польшчы, на якім быў утвораны Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, польшчы і Расіі (БУНД), які галоўнай мэтай лічыў барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча яўрэйскіх рабочых.

У 1898 г. у Мінску прайшоў першы з’езд сацыял-дэмакратычных арганізацый, на якім была ўтворана Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП), якая выступіла за звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дыктатуры пралетарыята. Праўда, на другім з’ездзе ў 1903 г. РСДРП раскалолася на бальшавікоў, якія адстайвалі ідэю сацыяльнай рэвалюцыі, іменшавікоў, прыхільнікаў рэформ.

У 1902 г. узнікла партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсераў), якія дабіваліся замены самадзяржаўя дэмакратычнай рэспублікай галоўным чынам шляхам індывідуальнага тэрора, выступалі за перадачу зямлі сялянам на прынцыпах ураўняльнага размеркавання. У гэтым жа годзе групы партыі польскай сацыялістычнай (ППС), якія дзейнічалі ў Літве і Заходняй Беларусі, аб’ядналіся ў рэгіянальную арганізацыю – ППС у Літве. Яны таксама стаялі на пазіцыях народніцкага сацыялізму, але ў праграме і выпускаемай літаратуры не было нават успамінаў пра Беларусь.

Пачаткам менавіта беларускага нацыянальна вызваленчага руху можна лічыць спробу стварэння гурткамі беларускай моладзі, студэнтаў і гімназістаў Беларускай рэвалюцыйнай партыі. Але ў працэсе стварэння гэтай арганізацыі ўзніклі разнагалоссі па выбару шляхоў дальнейшай дзейнасці: рэвалюцыйнаму або нацыянальна-адраджэнскаму. Гэта закончылася расколам БРП і ў 1903 г. частка нацыянальных дзеячаў на чале з братамі Луцкевічамі правяла ў Вільні першы з’езд Беларускай рэвалюцыйнай грамады, якая была перайменована ў сацыялістычную і прыняла праграму. У ёй прадугледжвалася звяржэнне царызму, перадача зямлі сялянам, сацыялізацыя гаспадарак шляхам дабраахвотнай кааперацыі, перадача фабрык рабочым, развіццё беларускай культуры, прадстаўленне Беларусі краявой аўтаноміі з сеймам у Вільні, выбранне чыноўнікаў.

Пад уплывам левых палітычных партый у пачатку ХХ ст. пачаўся ўздым рабочага руху. У 1901-1904 гг. адбылося 408 эканамічных і палітычных стачак, у якіх прынялі ўдзел 56 тыс. чалавек. За гэты ж час 59 р. рабочыя выходзілі на дэманстрацыі. Яны, як правіла, праходзілі пад аховай узброеных дружыннікаў. У беларускіх вёсках у 1901-1904 гг. адбылося 116 сялянскіх выступленняў, у асноўн. у форме патраў і лясных парубак, захопу памешчыцкіх зямель і сервітутных угоддзяў.

33. Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг. на тэрыторыі Беларусі

17 кастрычніка 1905 года пад ціскам рэвалюцыйных выступленняў імператар Мікалай II падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод і аб скліканні Дзяржаўнай думы. Гэта паўплывала на стварэнне новых палітычных партый, напрыклад, канстытуцыйных дэмакратаў (кадэтаў), якія мелі значную колькасць прадстаўнікоў у Думе, саюза 17 кастрычніка. Фактычна часткай партыі кадэтаў была Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі.

Пасля апублікавання Маніфеста і спынення ўсеагульнай забастоўкі рэпрэсіі з боку ўлад не спыніліся. Войскі растралялі мірныя дэманстрацыі ў Мінску, Віцебску, Гомелі.Такім чынам, барацьба працягвалася.

У снежні 1905 – студзені 1906 гг. ў Маскве і ў шэрагу іншых гарадоў Расіі пачаліся хваляванні рабочых, якія былі падаўлены войскамі. У Беларусі выступленні працоўных не набылі асаблівай вастрыні з-за рознагалосся паміж рэвалюцыйнымі партыямі і некаторых мер, распачатых уладамі. Так, 2 снежня 1905 г. была адменена крымінальная адказнасць за ўдзел у стачках, а 11 снежня гэтага года рабочыя атрымалі выбарчыя правы.

Паступова ўзмацняўся сялянскі рух, але, як правіла, асобна ад выступленняў рабочых. У верасні – кастрычніку 1905 года ў Беларусі адбылося 74 сялянскіх выступленняў, у лістападзе – ужо 174, у снежні – 268. Мелі месца і хваляванні сярод салдат. Аднак усе яны паасобку падаўляліся самадзяржаўем.

У 1906 – 1907 гг. рэвалюцыя адступала пад націскам рэакцыі, але з супраціўленнем, не даючы самадзяржаўю вярнуцца да палажэння, якое існавала да 1905 года. У гэты час прайшлі выбары ў I і II Дзяржаўныя Думы, якія таксама былі распушчаны імператарам з-за радыкальных патрабаванняў рабочых і сялянскіх дэпутатаў перш за ўсё па аграрнаму пытанню. 3 чэрвеня 1907 года быў зменены выбарчы закон, у выніку большасць месцаў у III Думе змаглі атрымаць кадэты, акцябрысты ў саюзе з правымі партыямі. Згодна з новым законам 1 голас памешчыка раўняўся 3.5 галасам буржуазіі, 15 галасам сялян, 45 галасам рабочых.

Рэвалюцыя пацярпела паражэнне. Яе ўдзельніккі не дабіліся ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі, знішчэння памешчыцкага землеўладання, але і самадзяржаўе было вымушана зрабіць пэўныя крокі па пераўтварэнню дзяржаўнага ладу у буржуазна-канстытуцыйную манархію, правесці аграрную рэформу, некалькі палепшыць палажэнне рабочых, дазволіць існаванне прафсаюзаў, даць народу, хаця і вельмі абмежаваныя, палітычныя свабоды. Нявырашанасць асноўных праблем абумовіла новы рэвалюцыйны пад’ём, які пачаўся ў 1912 – 1914 гг., але быў перарваны першай сусветнай вайной.

З пачатку 1905 г. у сувязі з растрэлам 9 студзеня мірнай дэманстрацыі ў Пецярбурзе пачалася першая руская рэвалюцыя. Хваля выступленняў пратэсту пракацілася па ўсёй імперыі, у тым ліку і па Беларусі. У студзені стачкі, дэманстрацыі ахапілі 30 гарадоў і мястэчак, у іх прынялі ўдзел каля 60 тыс. чалавек. У красавіку –чэрвені пачаўся новы пад’ём рабочага руху, колькасць удзельнікаўэканамічных і палітычных стачак, дэманстрацый дасягнула 200 тысчалавек. Высокі ўзровень эканамічнай і палітычнай барацьбы рабочых назіраўся і ў наступныя месяцы. Большасцю выступленняў кіравалі мясцовыя арганізацыі РСДРП і Бунда. Адначасова за першае паўгоддзе 1905 г. адбылося 290 сялянскіх выступленняў, што амаль у тры разы перавысіла іх колькасць за папярэднія 4 гады. Да восені сялянскім рухам былі ахоплены ўсе паветы Беларусі. У кастрычніку-снежні 1905 г. палітычныя стачкі сталі спалучацца з паўстаннямі, узброенай барацьбой. Пачаліся хваляванні сярод салдат царскай арміі.

У час усерасійскай кастрычніцкай палітычнай стачкі рэвалюцыйным рухам былі ахоплены 53 гарады і мястэчкі Беларусі, а кольксць удзельнікаў палітычных стачак і дэманстрацый дасягнула 164 тыс. чалавек. У Гродне, Бабруйску, Брэсце адбыліся выступленні салдат. У гэтых умовах царскі ўрад пайшоў на ўступкі. 17 кастрычніка Мікалай П падпісаў маніфест, згодна з якім народу абяцаліся палітычныя свабоды, сялянам дараваліся нядоімкі па выкупным плацяжам, утваралася Дзяржаўная дума з заканадаўчымі правамі. Але ў той жа час на наступны дзень у Мінску былі растраляны удзельнікі мітынгу, якія сабраліся на прывакзальнай плошчы з нагоды прыняцця царскага маніфеста. Кастрычніцкая стачка і царскі маніфест актывізавалі кансерватыўны і ліберальна-буржуазны рух. Узніклі ўсерасійскія манархічныя партыі “Саюз рускага народа”, “Савет аб’яднанага дваранства”, “Айчынны саюз” з рэгіянальнымі аддзеламі, у тым ліку і ў Беларусі, а таксама ліберальна-буржуазныя – канстытуцыйныя дэмакраты (кадэты), “Саюз 17 кастрычніка”.

У лістападзе-снежні 1905 г., нягледзячы на палітычныя ўступкі царызма, рэвалюцыйны рух прадаўжаўся. Ён перарос ў снежаньскую палітычную стачку, якая ахапіла 17 гарадоў і мястэчак Беларусі. Масавы характар набылі сялянскія выступленні. Вышэйшай ступенню рэвалюцыі стала ўзброенае паўстанне ў Маскве, пасля чаго яна пайшла на спад. Пачаліся рэпрэсіі супраць актыўных удзельнікаў выступленняў. Былі разгромлены многія мясцовыя арганізацыі левых партый. 3 чэрвеня 1907 г. царскі ўрад разагнаў Дзяржаўную думу і арыштаваў сацыял-дэмакратычную фракцыю. Летам гэтага года БСГ прыняла рашэнне аб самароспуску. Найбольш актыўныя члены і кіруючыя кадры Грамады згрупіраваліся вакол газеты “Наша ніва” і перайшлі ў асноўным да культурна - асветніцкай работы. Першая рэвалюцыя пацярпела паражэнне, але яна садзейнічала ператварэнню самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію.

34. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. на тэрыторыі Беларусі

1 жніўня 1914 г. пачалася першая сусветная вайна. Паступова ў яе былі ўцягнуты 33 дзяржавы з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. Вайна была імперыялістычнай, захопніцкай з боку ўсіх удзельнікаў, за выключэннем Сербіі, якая ваявала за захаванне сваёй нацыянальнай незалежнасці.Яе мэтмі былі перадзел сфер уплыву, барацьба за калоніі, разгром эканамічных канкурэнтаў, атрыманне сверхпрыбыткаў. Барацьбу вялі два ваенна-палітычных блокі–“Траісты саюз” (Германія, Аўстра-Венгрыя, Турцыя і Балгарыя) і “Антанта” (Францыя, Англія, Расія), а таксама далучыўшыеся да іх пазней ЗША, Італія, Румынія, Японія. Расійская імперыя ваявала за захоп усёй Польшы, Галіцыі, Канстанцінопаля і праліваў Басфор і Дарданелы у Міжземнамор’і, падзел Турцыі , аслабленне Германіі і Аўстра-Венгрыі, устанаўленне ўплыву Расіі на Балканах. Акрамя таго, царызм разлічваў хуткімі і значнымі перамогамі ў атмасферы шавінізму, ва ўмовах ваеннага палажэння падавіць нарастаючы рэвалюц. рух.

Усе партыі ў Расіі падтрымалі дзеянні ўрада ў вайне, за выключэннем бальшавікоў, якія вылучылі лозунг ператварэння імперыялістычнай вайны ў грамадзянскую і звяржэння ўлады цара, буржуазіі і памешчыкаў.

У Беларусі ў сувязі з вайной таксама было аб’яўлена ваеннае палажэнне. Да паловы мужчын было мабілізавана ў армію, рэзка скараціліся пасяўныя плошчы. З-за недахопу сыравіны былі спынены каля 600 прадпрыемстваў, з іх пры набліжэнні лініі фронту вывезена 432. Аб’ём прамысловай прадукцыі на грамадзянскія патрэбы ў пачатку 1917 года складаў толькі 15 – 16 % ад даваеннага ўзроўню. У гарадах была ўведзена картачная сістэма. Рэальная заработная плата зменшылася ў 2 – 3 разы, цэны ж узраслі ў 5 – 8 разоў. Насельніцтва прымушалі ўдзельнічаць ў будаўніцтве мастоў, дарог, абарончых збудаванняў. У Мінскай губерні ўдзельнічалі ў прымусовых работах 219 тысяч чалавек, у Віцебскай – 121 тысяча. Масавы характар набыла такая з’ява, як бежанства, калі людзі са сваім невялікім скарбам уцякалі ад жахаў вайны. Да канца 1915 года на тэрыторыю Беларусі прыбыло такім чынам з заходніх рэгіёнаў каля 1 млн. чалавек і адначасова з Беларусі на ўсход уцяклі больш за 1,3 млн. беларусаў. Бежанцы пакутвалі ад голада, холаду, масавых хвароб, беспрацоўя, бо ўрад і мясцовыя ўлады не змаглі добра арганізаваць іх эвакуацыю.

Лет. 1914 – вясн. 1915 гг. ваенныя дзеянні ішлі ў асноўным на тэрыт. Польшчы і ўсходняй Германіі, але восенню 1915 г. ў выніку паспяховага наступлення германскіх войск імі былі захоплены Літва, частка Латвіі, захад Беларусі. З кастр. 1915 г. па люты 1918 гг. фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск–Паставы–Смаргонь–Баранавічы–Пінск. На гэтым фронце з расійскага боку знаходзіліся ваенныя сілы колькасцю да 1,5 млн. салдат і афіцэраў, германская армія налічвала каля 1 млн чалавек. Асобнае месца ў баявых дзеяннях рускіх войск (сярод іх было нямала і беларусаў) заняла гераічная абарона Смаргоні, якая цягнулася 810 дзён. Немцы тут упершыню выкарысталі на рускім фронце газы. У выніку баёў у Смаргоні былі знішчаны ўсе пабудовы.

На захопленай тэрыторыі, якую германскія ўлады ўключылі ў склад ваенна-адміністратыўнага ўтварэння “Обер Ост”, быў устаноўлены акупацыйны рэжым з мэтай каланізацыі і германізацыі насельніцтва.

Рэзкае пагаршэнне ўмоў жыцця, антынародны характар вайны, ваенныя няўдачы царскіх войск і іх вялікія страты вызывалі рост рэвалюцыйных настрояў. Нягледзячы на рэпрэсіі і ўстанаўленне ваеннага палажэння, зноў пачаліся забастоўкі. Нарастаў сялянскі рух, за гады вайны ў Беларусі адбылося больш за 100 буйных сялянскіх выступленняў. Пачаліся хваляванні і сярод салдат, усяго ў Беларусі зафіксіравана 63 такіх выступленні. Армія з апоры ўлад стала ператварацца ў небяспеку для іх. Такі працэс ішоў і па ўсёй Расійскай імперыі. Супраць самадзяржаўя выступіла нават частка буржуазіі і памешчыкаў, якія вялі гаспадарку капіталістычнымі метадамі і не хацелі страты сваіх ваенных звышпрыбыткаў з-за магчымага сепаратнага міра з Германіяй. “Вярхі” не маглі кіраваць па-новаму, “нізы” не хацелі жыць па-стараму.

З 23 па 27 лютага 1917 г. у Петраградзе ў выніку масавых выступленняў працоўных, падтрыманых салдатамі гарнізона, пачалося і перамагло ўзброенае паўстанне. Ім кіравалі бальшавікі і эсэры пры падтрымцы меньшавікоў і бундаўцаў. Войскі, накіраваныя на яго падаўленне, перайшлі на бок паўстанцаў. Мікалай II адрокся ад трона. У Петраградзе быў створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў – орган рэвалюцыйнай улады і адначасова Часовы ўрад, орган улады буржуазіі і памешчыкаў. Узнікла двоеўладдзе. У Мінску рэвалюцыя перамагла мірным шляхам 4 – 6 сакавіка 1917 года. Утвораная пад кіраўніцтвам бальшавіка М. Фрунзэ Мінская міліцыя хутка абяззброіла паліцыю, выпусціла з турмы палітычных вязняў. 8 сакавіка быў створаны аб’яднаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Адначасова прыхільнікі Часовага ўрада арганізавалі “Часовы камітэт парадку і бяспекі”. Такім чынам, у Беларусі, як і ў Расіі, устанавілася двоеўладдзе. Пачалі ставарацца сялянскія Саветы, а ў войсках – салдацкія камітэты. Наперадзе была вострая палітычная барацьба за выбар далейшага шляху развіцця Беларусі і Расіі.

Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская і кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. на Беларусі

У пачатку ХХ стагоддзя абвастрыліся супярэчнасці з-за калоній, рынкаў збыта і сфер уплыву паміж еўрапейскімі дзяржавамі і перш за ўсё паміж старай каланіяльнай дзяржавай Англіяй і хутка набіраючай эканамічную і ваенную моц Германіяй. Гэта прывяло да ўтварэння двух ваенна-палітычных блокаў дзяржаў: Германія, Аўстра-Венгрыя і Італія, з аднаго боку, Францыя, Англія і Расія, з другога, і пачатку 1 жніўня 1914 г. вайны паміж імі. Гэтая вайна з цягам часу перарасла ў сусветную, у якой прыняло ўдзел 38 краін з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. Першапачаткова германскі блок імкнуўся шляхам “бліцкрыга “разграміць Францыю, каб пазбегнуць вайны на два фронты. Расійскія войскі, каб аблегчыць палажэнне саюзнікаў, пачалі актыўныя дзеянні у Галіцыі і Усходняй Прусіі. Паступова пасля перадыслакацыі нямецкіх войск Усходні фронт стаў галоўным:тут к 1915 г. было сканцэнтравана 140 аўстра-германскіх дывізій супраць 91 на англа-французскім фронце. Пасля некалькі паражэнняў расійская армія аставіла тэрыторыю Польшчы, частку заходняй Беларусі і толькі ў кастрычніку 1915 года фронт стабілізіраваўся па лініі Дзвінск-Паставы-Баранавічы-Пінск. Прыкладна 25% тэрыторыі Беларусі аказалася ў акупацыйнай зоне. Тут быў устаноўлены акупацыйны рэжым, які суправаджаўся рэквізіцыямі, увядзеннем прымусовых работ, розных падаткаў і інш. Але і ў гэтых умовах беларускія палітычныя дзеячы паспрабавалі выкарыстаць вызваленне з пад расійскіх улад для нацыянальна-вызваленчага руху. У 1915 г. быў утвораны Беларускі народны камітэт (БНК) на чале з А. Луцкевічам. Пад яго кіраўніцтвам пачала выпускацца газета “Гоман”, працавалі таварыствы “Золак”,”Навуковае таварыства”,”Беларускі вучыцельскі саюз” і інш.

У снежні 1915 г. быў выпушчаны “Універсал Вялікага княства Літоўскага”, у якім адзначалася аб намеры ўтварыць канфедэратыўную дзяржаву. Але немцы аддалі перавагу літоўцам і згадзіліся на ўтварэнне ў пачатку 1917 г. літоўскай Рады (Тарыбы), кіруючага органа літоўскай дзяржаўнасці пад пратэктаратам Германіі. На неакупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі склалася складанае сацыяльна-эканамічнае становішча. У расійскую армію было мабілізавана каля паловы мужчын. 1,5 млн. чалавек эвакуіраваліся ўглыб Расіі, адначасова ў Беларусі аказалася каля 1,7 млн. бежанцаў з заходніх рэгіёнаў Расійскай імперыі. Большая частка прамысловасці таксама была эвакуіравана, астатняя пераведзена на выпуск ваеннай прадукцыі. На 70% скараціліся пасяўныя плошчы. Адпаведна пачаў адчувацца востры дэфіцыт прадуктаў харчавання, прамысловых тавараў, у некалькі разоў узраслі цэны на іх. Усё гэта вызывала нездавальненне насельніцтва. Гэта выявілася ў ажыўленні рабочага руху, захопу сялянамі памешчыцкай маёмасці. Пачаліся хваляванні сярод салдат, найбольш буйным з якіх стала выступленне 4 тыс ваеннаслужачых на Гомельскім размеркавальным пункце ў кастрычніку 1916 г. Нарастала нездавальненне і ў цэнтральных рэгіёнах Расіі. 23 лютага 1917 г. у Петраградзе пачаліся стыхійныя хваляванні, якія да 27 лютага перараслі ва ўзброенае паўстанне. 2 сакавіка цар Мікалай П адрокся ад прастола. З ліку дэпутатаў дзяржаўнай думы быў створаны часовы ўрад, які спачатку ўзначаліў князь Г.Львоў, затым А. Керэнскі. У ходзе паўстання быў сфарміраваны таксама Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які меў рэальную ўладу ў сталіцы. Такім чынам утварылася двоеўладдзе. Савет, дзе пераважалі меньшавікі і эсеры, падтрымаў Часовы ўрад, але аставіў за сабой права кантроля за яго дзейнасцю. Канчатковае рашэнне аб будучым дзяржаўным ладзе, як і пытанне аб зямлі, былі адкладзены да Ўстаноўчага схода.

Пасля атрымання звестак аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе ў Мінску 4 сакавіка быў утвораны Часовы грамадскі камітэт парадку як орган мясцовага кіравання Часовага ўрада. Падобныя камітэты ўзніклі і ў другіх буйных гарадах Беларусі. 6 сакавіка Часовы ўрад перадаў уладу на месцах сваім камісарам, як правіла, старшыням губернскіх і павятовых земскіх упраў. У гэты ж дзень быў створаны і Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Такія ж саветы пачалі ўтварацца і ў другіх гарадах. Такім чынам, у Беларусі таксама назіралася двоеўладдзе, але асаблівасцю было тое, што ў гэтым рэгіёне знаходзілася стаўка вярхоўнага камандавання і дыслацыраваліся воінскія часці. Ваенные сталі трэцяй рэальнай сілай, якая аказвала свой уплыў на дальнейшае развіццё падзей. Але і ў арміі таксама пачалася дэмакратызацыя, пачынаючы з 1 сакавіка, ва ўсіх вайсковых падраздзяленнях былі створаны вайсковыя камітэты.

Хаця яны і прызналі Часовы ўрад, але часта не падпарадкоўваліся камандаванню і нават бралі дзейнасць камандзіраў пад свой кантроль. Паступова вызначалася і чацвёртая сіла: нацыянальныя арганізацыі, якія сталі на шлях нацыянальнага адраджэння. Пасля рэвалюцыі пачалі аднаўляцца і пашыраць сваю дзейнасць палітычныя партыі: кадэты, эсеры, бундаўцы, сацыял-дэмакраты. Аднавіла сваю дзейнасць і Беларуская сацыялістычная грамада, якая летам 1917 г. ужо налічвала 5 тысяч членаў. Акрамя яе, узніклі яшчэ 23 нацыянальныя арганізацыі, найбольш буйнымі з іх з’яўляліся Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС), Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), Беларускі саюз зямельных ўласнікаў і іншыя. 25 сакавіка яны правялі ў Мінску свой з’езд і выбралі Беларускі нацыянальны камітэт на чале з буйным памешчыкам Р. Скірмунтам для падрыхтоўкі выбараў ў Беларускую краявую раду. Рада падтрымала Часовы ўрад, але дабівалася аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэрацыі. Нявырашанасць галоўных пытанняў, якія ставіліся народам у часы рэвалюцыі, пагаршэнне эканамічнага становішча мас, няўдачы на фронце падарвалі давер народа да ўлады. Палітычны крызіс асабліва абвастрыўся пасля 4 ліпеня 1917 г., калі была растраляна масавая дэманстрацыя, якая прайшла ў Петраградзе пад лозунгамі перадачы ўлады Саветам і заключэння міру. Перыяд двоеўладдзя скончыўся перамогай буржуазіі. Страціў уплыў і Беларускі нацыянальны камітэт, дзе пераважалі прадстаўнікі маёмасных слаёў насельніцтва. 10 ліпеня ў Мінску адбыўся другі з’езд беларусскіх арганізацый, на якім замест БНК была створана Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый, больш левая па свайму складу і кіраўніцтву. Пазней, у кастрычніку 1917 г. ЦБР была пераўтворана ў Вялікую беларускую раду. У яе увайшлі і прадстаўнікі Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, якая была выбрана на з’ездзе воінаў-беларусаў заходняга фронту 18-24 кастрычніка 1917 г.

35. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі

У ўмовах паглыбляўшагася палітычнага, сацыяльнага і эканамічнага крызісу галоўнакамандуючы генерал Л. Карнілаў вырашыў устанавіць ваенную дыктатуру. Для гэтага ён рушыў з фронта частку войскаў на Петраград. Адпор мецяжу аказалі бальшавікі. Пад іх кіраўніцтвам пры саветах пачалі стварацца ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, чырвонагвардзейскія атрады, якія блакіравалі ў Беларусі на шляху руху карнілаўскіх часцей вузлавыя чыгуначныя станцыі і адначасова вялі прапаганду сярод салдат. Пасля падаўлення карнілаўскага выступлення ўплыў бальшавікоў значна ўзмацніўся, у многіх саветах прайшлі перавыбары. У гэтых умовах бальшавікі ўзялі курс на ўзброенае паўстанне, якое адбылося 25 кастрычніка 1917 г. ў Петраградзе. У гэты ж дзень П з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў сфарміраваў урад на чале з У. І. Леніным, абраў Цэнтральны Выканаўчы камітэт, прыняў дэкрэты аб міры і зямлі.

Калі ў Мінску стала вядома аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе, Мінскі Савет аб’явіў аб пераходзе краявой улады ў яго рукі. 27 кастрычніка пры ім быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт. У гэты ж дзень быў таксама створаны ў Мінску Камітэт выратавання рэвалюцыі, які не прызнаў савецкую ўладу. Яго падтрымалі мінская гарадская дума, стаўка. У горад былі ўведзены ваенные часці. Але падыход з фронта на дапамогу Мінскаму Савету браняпоезда з дэсантам змяніў суадносіны сіл і Камітэт выратавання рэвалюцыі быў распушчаны. На працягу кастрычніка – лістапада адносна хутка і бяскроўна Савецкая ўлада перамагла і ў другіх гарадах Беларусі, а таксама на Заходнім фронце. У лістападзе 1917 г. адбыліся тры з’езды Саветаў: з’езд саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, трэці з’езд саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерній, другі з’езд армій заходняга фронта. Выбраныя імі выканаўчыя камітэты аб’ядналіся ў Аблвыканкамзах, які стаў галоўным органам улады на Беларусі. Выканаўчым органам стаў Абласны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці. Апошнім горадам, дзе была ўсталявана савецкая ўлада, стаў Магілёў. Толькі з дапамогай балтыйскіх маракоў 5-10 студзеня 1918 г. Тут была ліквідавана стаўка і праведзены губернскі з’езд Саветаў.