рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі

Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі - раздел Образование, 1. Прадмет, Значэнне І Мэты Курса «Гісторыя Беларусі»...

1. Прадмет, значэнне і мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі

Прадмет і задачы курса “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі”

Што сабой уяўляе гісторыя як навука? Вытокі гісторыі адносяцца да старажытных часоў, калі людзі распавядалі гісторыі з мінулага. Але гэта былі толькі папулярныя аповяды. Першыя ж навуковыя працы па гісторыі сваіх дзяржаў пачалі ствараць гісторыкі старажытнасці: старажытнагрэчаскія гісторыкі Герадот і Фукідзід, старажытнарымскія – Ціт Лівій, Палібій, старажытнакітайскі – Сыма Цянь, гісторык Арабскага халіфата – Аль Біруні і інш. Як бачым, ужо ў старажытнасці людзі адчувалі патрэбу ў гістарычных ведах. Тады ж і вызначыўся прадмет гісторыі як навукі, якая вывучае працэс развіцця чалавечага грамадства ва ўсёй яго канкрэтнасці і разнастайнасці. Важна зразумець мінулае з усімі яго асаблівасцямі, супярэчнасцямі і дасягненнямі. У гісторыі, дарэчы, як і сёння побач стаяць праяўленні духа і баязлівасці, гераізма і здрадніцтва. Разуменне гісторыі – гэта разуменне прычын і наступстваў сучаснага развіцця краіны, гэта магчымасць прагназавання яе будучага.

Прадметам гісторыі Беларусі з’яўляецца вывучэнне асаблівасцей і заканамернасцей развіцця беларускага этнасу, розных бакоў яго жыццядзейнасці, сувязей з іншымі краінамі і народамі. Гісторыя – гэта самастойная інтэгратыўная дысцыпліна, якая займае важнае месца ў сістэме гуманітарных навук. Даследаваць гістарычнае мінулае дапамагаюць такія навукі, як этналогія, археалогія, філалогія, філасофія, эканамічная тэорыя і іншыя. Кожная з гэтых навук вывучае гістарычныя праблемы, але праз прызму сваёй спецыфікі, пры дапамозе сваіх метадаў. Гэта можа быць аналіз працэсаў народанасельніцтва, вывучэнне дынамікі развіцця мовы, культуры, эканамічных заканамернасцяў развіцця асобных краін ці рэгіёнаў. Гэтыя праблемы ў комплексе даследуе і гісторыя. Такім чынам, яна са свайго боку ўзбагачае іншыя навукі гістарычнымі фактамі і аналізам і, адначасова, карыстаецца іх абагульненнямі для больш поўнага раскрыцця гістарычнага працэса.

Кожны народ імкнецца ведаць сваю гісторыю, свае гістарычныя карані. Гэта неабходна, каб адчуваць не толькі сувязь часоў, але і каб выкарыстоўваць гістарычны вопыт, не паўтараць памылак, а браць з мінулага ўрокі, неабходныя для вырашэння сучасных задач. Увогуле, нельга ўявіць сабе цывілізаванага чалавека, а тым больш грамадзяніна той ці іншай краіны, які б не ведаў гісторыю сваёй айчыны.

Ва ўсім свеце назіраецца ўстойлівая цікавасць не толькі да мінулага насельнікаў пэўнага рэгіёна, але і імкненне максімальна захаваць і зберагчы сваю гістарычную спадчыну, як матэрыяльную, так і духоўную. Гэта з’яўляецца аксіёмай, паказчыкам цывілізаванасці. У наш час фактычна ўсюды гістарычнае бяспамяцтва лічыцца вялікай заганай.

Наш народ мае багатую гістарычную спадчыну, але па шэрагу прычын яна яшчэ не поўнасцю ўзноўлена. У апошнія дзесяцігоддзі цікавасць да яе значна ўзрасла, адкрыты новыя старонкі нашай гісторыі, яна падаецца больш разнастайна і перш за ўсё праз дзейнасць людзей, гістарычных асоб. Другімі словамі, яна набыла чалавечы воблік замест гісторыі сацыяльных канфліктаў. Чым жа была выклікана гэтая цікавасць?

Тут маюць места і суб’ектыўныя, і аб’ектыўныя фактары. Трэба адзначыць, што на працягу вельмі доўгага часу гісторыя нашай Айчыны падавалася ў значнай меры аднабакова. Спачатку яна даследавалася ў межах польскай гісторыі, затым, у ХІХ ст., зыходзячы з дзяржаўнай ідэалогіі “заходнерусізма”, пазней, у даваенны перыяд, у адпаведнасці з асноўнымі ідэямі “Краткого курса истории ВКП(б)”, у пасляваенны – пад уплывам суб’ектыўных трактовак гістарычнага працэса з боку таго ці іншага кіраўніка дзяржавы. Пры гэтым галоўная ўвага ў гістарычных працах, падручніках ХХст. надавалася менавіта савецкаму перыяду і гісторыі СССР. Гэтая палітызаванасць гісторыі асабліва праявілася ў 1980-я гады (час “перабудовы”). У другой палове 80-х гадоў галоснасць пачалася з выяўлення і асвятлення так званых “белых плям” у нашай гісторыі. З’явіўся шэраг гістарычных даследаванняў, артыкулы на гістарычную тэматыку сталі часта друкавацца ў тагачаснай прэсе. Пры гэтым у некаторых даследаваннях увага канцэнтравалася галоўным чынам на негатыўных баках ў жыцці савецкага грамадства. З аднаго боку, усё гэта мела даволі выразную палітычную мэту – праз крытыку дзяржаўнага ладу разгойдаць і затым разбурыць палітычную сістэму. З другога боку, гэта садзейнічала павышэнню цікавасці да гісторыі: людзі атрымалі магчымасць мець больш поўную і ўсебаковую інфармацыю аб тых ці іншых падзеях.

Пасля распаду СССР некаторы час палітызаванасць у асвятленні гістарычнага працэсу заставалася. У пачатку 90-х гадоў працягвалі масава выходзіць публіцыстычныя выданні з негатыўным асвятленнем савецкай гісторыі. Пачала друкавацца эмігранцкая літаратура. Гэта мела і станоўчы момант, бо чытачы маглі пазнаёміцца з раней невядомымі старонкамі нашага мінулага, з іншымі ацэнкамі тых ці іншых падзей.

Нягледзячы на такі супярэчлівы шлях, з сярэдзіны 1990-х гг. навуковыя працы і падручнікі сталі набываць фундаментальнасць, грунтоўнасць, аб’ектыўнасць. Цікавасць жа людзей да гісторыі істотна павялічылася. Гэта было выклікана аб’ектыўнымі фактарамі, бо зараз ідзе пабудова суверэннай дэмакратычнай бел. дзяржавы. Зразумела, гэта патрабавала і патрабуе больш грунтоўнага вывучэння яе мінулага. Аднаўляюцца гістарычныя помнікі, адкрываюцца новыя старонкі гісторыі, што не можа не выклікаць зацікаўленасці сярод беларускай грамадскасці.

Безумоўна, гісторыю любога народа нельга вывучаць у адрыве ад гісторыі іншых, у першую чаргу суседніх краін. У школах гэта неяк кампенсуецца тым, што паралельна ідзе вывучэнне ўсеагульнай гісторыі. У ВНУ усё гэта арганічна звязана у адным прадмеце. Сувязь з гістарычнымі звесткамі аб іншых краінах асабліва патрэбна пры вывучэнні менавіта гісторыі Беларусі. У свой час акадэмік Радзім Гарэцкі, а затым навуковец Ігар Шаруха вызначылі, што геаграфічны цэнтр Еўропы знаходзіцца у трохкутніку паміж Чэрвенем, Асіповічамі і Клічавым. Але Беларусь не толькі па геаграфічным размяшчэнні, але і па сваім геапалітычным становішчы знаходзіцца ў цэнтры ўвагі іншых дзяржаў, яе гісторыя таксама цесна звязана з іх гісторыяй. З гэтага вынікае, што галоўным метадам у яе вывучэнні з’яўляецца параўнальна-гістарычны метад, таксама выкарыстоўваюцца статыстычны, структурна-функцыянальны і інш. Усе метады ўзаемазвязаны паміж сабою, дапаўняюць адзін аднаго і таму выкарыстоўваюцца ў розных спалучэннях.

Беларуская дзяржаўнасць у сучасным разуменні з дакладна акрэсленымі дзяржаўнымі межамі склалася параўнальна позна. На працягу доўгага гістарычнага перыяду беларускія землі на ўмовах большай ці меншай аўтаноміі ўваходзілі ў склад іншых дзяржаўных утварэнняў. Таму існуе небяспека падмены гісторыі Беларусі гісторыяй гэтых дзяржаў. Напрыклад, калі лічыць, што ў эпоху сярэднявечча ВКЛ было выключна беларускай дзяржавай (што не зусім верна, бо ВКЛ – гэта хутчэй поліэтнічнае дзяржаўнае ўтварэнне), то і ў гэтым выпадку нельга забываць, што ў час яго росквіту беларускія землі, хаця і з’яўляліся ядром ВКЛ, але пры гэтым займалі менш паловы яго тэрыторыі. Што ж тады трэба вывучаць – гісторыю ўсіх гэтых зямель альбо абмежавацца гісторыяй беларускіх зямель у складзе ВКЛ? Такая ж праблема паўстае і пры даследаванні перыядаў уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай, Расійскай Імперыі, БССР у складзе СССР. Адказ на гэтае пытанне наступны: трэба вывучаць гісторыю Беларусі ў кантэксце гісторыі іншых дзяржаў, у першую чаргу еўрапейскіх.

Яшчэ адна праблема заключаецца ў тым, што з прычыны складанага гістарычнага развіцця этнічныя межы беларускага этнасу не супадаюць з дзяржаўнымі. Напрыклад, як гістарычны дакумент аб утварэнні БССР быў прыняты ў Смаленску (на той час – беларускай тэрыторыі), а дакумент аб уз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР – у Беластоку, які таксама быў тады беларускім горадам. Але цяпер адзін з іх адносіцца да Расіі, другі – да Польшчы. Як быць? Калі ўзяць за аснову этнічныя межы, то трэба мець на ўвазе цяжкасці іх дакладнага вызначэння. Калі ж зыходзіць з дзяржаўных межаў, то яны хаця і дакладна акрэслены, але ў сувязі з палітычнай сітуацыяй нярэдка змяняліся. Таму правільна будзе не забываючы аб прыкладных этнічных межах, усё ж зыходзіць з дзяржаўных межаў, хаця гэта і не выключае нейкую ўмоўнасць пры вывучэнні гісторыі Беларусі.

Якія ж задачы стаяць перад намі? У шырокім плане яны вынікаюць з сац. функцый гісторыі.

Гэта перш за ўсё выхаваўчая функцыя. Вывучэнне, веданне гісторыі Беларусі дапамагае выпрацаваць грамадзянскую пазіцыю, выхаваць павагу і любоў да свайго края і народа.

Другой функцыяй з’яўляецца пазнавальная. Увесь змест нашага курса абавязвае да набыцця ведаў аб прошлым як канкрэтнага рэгіёна, так і іншых краін.

Трэцяя функцыя – прагнастычная або прыкладная. Яна заклікана выяўляць не толькі заканамернасці, але і тэндэнцыі гістарычнага развіцця, па-першае, каб не паўтараць прошлых памылак або, наадварот, выкарыстаць у практычных мэтах станоўчы вопыт продкаў, па-другое, дазваляе даследаваць не толькі адзін шлях развіцця, але і іншыя, каб выпрацаваць на будучае найбольш аптымальныя.

Калі ж звярнуцца да больш вузкіх, прагматычных задач, то яны будуць заключацца перш за ўсё ў замацаванні, паглыбленні ведаў па гісторыі Беларусі, атрыманых у школе, набыцці навыкаў самастойнай даследчай работы ў гэтай галіне.

Крыніцы і гістарыяграфія

Археалагічныя крыніцы дазваляюць даследаваць найбольш старажытныя гістарычныя перыяды, якія характарызуюцца адсутнасцю або нешматлікасцю пісьмовых… Этнаграфічныя крыніцы – гэта абрады, традыцыі, прадметы побыту, гаспадарчыя… Асобную групу крыніц складаюць кіна-фота-фона-дакументы. Яны даносяць да нас воблік, галасы непасрэдных удзельнікаў…

Перыядызацыя курса

Гэтая перыядызацыя і пакладзена ў аснову курса, але з улікам фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў. Пры гэтым увага надаецца не толькі… 3. Першапачатковае засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі

Першабытн. грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэр. Беларусі

На базе дарвінаўскай тэорыі эвалюцыі К. Маркс і Ф. Энгельс распрацавалі працоўную мадэль паходжання чалавека і чалавечага грамадства. Найбольш… Адносна месца з’яўлення першых людзей да гэтага часу няма поўнай яснасці.… Прыкладна 3,5 – 2,5 млн. гадоў з’явілася новая істота, якую навукоўцы назвалі “Homo habilis” – “чалавек умелы”. Яго і…

Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэр. Беларусі

Бронзавы век звязаны з пачаткам новага этнічнага этапу ў гісторыі Беларусі. У гэты час адбываецца рассяленне індаеўрапейцаў. Індаеўрапейская… На рубяжы III – II тысячагоддзяў да н. э. з Балкан і Прычарнаморскіх стэпаў… Увесь бронзавы век балты панавалі на тэрыторыі Беларусі, яны не мелі моцных ворагаў, таму іх жыццёвы ўклад быў даволі…

Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі

Жалезны век стаў часам, калі на тэрыторыю Беларусі прыйшоў новы этнас – славяне. Гэта адбылося пад час другога Вялікага перасялення народаў. Пытанне… Першая група славян перасялілася на Дунай. Тут яны сутыкнулася з моцным… Частка славян перасялілася далей на ўсход, у ніжні басейн Дняпра. У сярэдзіне I тысячагоддзя нашай эры гэтыя плямёны…

Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў

Паўночнае Прыдзвінне, дзе ў VІІІ – Х стст. сфарміравалася ядро Полацкай зямлі, мае шэраг геаграфічных асаблівасцяў Як вядома, сучасны рэльеф Беларусі фарміраваўся пераважна пад уплывам ледавікоу, цякучых расталых вод, асадкаадлажэння прыледавіковых азёр. Месца, дзе ўзнікла сталіца дзяржавы Полацк, знаходзіцца ў цэнтры Заходне-Дзвінскага гідралагічнага раёна, які мае шэраг адрозненняў ад суседніх тэрыторый. Гідралагічны раён вылучаецца павышанай канцэнтрацыяй азёраў. У асобных раёнах (Ушацкі і Браслаўскі) азёры займаюць 10% тэрыторыі; супольна ж у басейне Дзвіны і Нёмана больш за 35 тысяч азёр. Не менш важнымі з’яўляюцца кліматычныя ўмовы для ўтварэння на Полаччыне самастойнай дзяржаўнай адзінкі. Справа ў тым, што гэтая кліматычная вобласць Беларусі супадае з Беларуска-Валдайскай фізіка-геаграфічнай правінцыяй. У адрозненне ад іншых абласцей тут на працягу года захоўваецца больш нізкая тэмпература паветра. Гэтая вобласць падзяляецца на дзве падвобласці, мяжа паміж якімі праходзіць па ўсходняй ускраіне Полацкай нізіны. У падвобласці, куды трапляе Полацк, цяплей і больш вільготна, устойлівае снегавае покрыва ўсталёўваецца пазней, снег сыходзіць на 15 – 20 дзён раней і на 7 – 12 дзён раней пачынаюцца сельскагаспадарчыя работы. Відавочна, што падобныя кліматычныя ўмовы з’яўляюцца даволі спрыяльнымі для развіцця натуральнай гаспадаркі менавіта ў Полацкім раёне.

Да гэтага трэба дадаць, што на VIII – ХIII стст. прыпадае так званы малы кліматычны оптымум – пацяпленне. Фактарам, які ўплываў на змены клімата, была сонечная актыўнасць, унутрыатмасферныя працэсы і перамяшчэнні геамагнітных палюсоў Зямлі (апошні раз паміж 600 і 1000 гг. ён перамясціўся з раёна Паўночнай Аляскі бліжэй да Еўропы, дзе назіралася пацяпленне). Менавіта ў гэты час пачалася так званая "эпоха вікінгаў", якая пакінула значны след у гісторыі ўсёй Еўропы і яе культуры. I, нарэшце, менавіта на гэты час і на гэтай прасторы праходзіць працэс узнікнення і фарміравання многіх еўрапейскіх дзяржаваў і актыўнае, у тым ліку на дзяржаўным узроўні, распаўсюджванне і прыняцце хрысціянства.

Т. ч., не перабольшваючы ролю прыродных і кліматычных фактараў у дзяржавастваральных і геапалітычных працэсах, трэба адзнач., што сувязь паміж імі, несумненна, існавала. Да гэтай высновы прыводзіць цэлы шэраг храналагічных супадзенняў, якія нельга лічыць выпадковымі.

Як адзначае Г. Штыхаў, у найстаражытных культурных напласта-ваннях Полацкага гарадзішча знойдзены ляпны посуд, які належаў балцкай днепра-дзвінскай культуры. Змена дадзенай культуры носьбітамі культуры Банцэраўскага тыпу на гарадзішчах Паўночнай Беларусі адбывалася ў ІV – V стст. н. э. Гэта прыпадае на пахаладанне ў межах І ст. да н. э. – І ст. н. э., якое цягнулася да V ст. н. э. На змену банцэраўцам у VШ – ІX стст. прыходзіць, безумоўна, славянская культура, што ў сваю чаргу супадае з малым кліматычным оптымумам VШ – ХШ стст. Апошні перыяд звязаны непасрэдна з узнікненнем на полацкім гарадзішчы і побач з ім протагарадской структуры ў класічна прынятай форме: замак – пасад і фактычным пачаткам полацкай дзяржаўнасці.

Аналагічнае супадзенне мы назіраем і ў Еўропе. Былі франкі, готы, славяне і г. д.; потым — княствы-дзяржавы, якія падзяляліся найперш па этнічным, а затым – тэрытарыяльным прынцыпе. Еўропа прайшла тры стадыі на шляху стварэння дзяржаўна-палітычных структур. Франкі яшчэ ў III ст. н. э. на землях Галіі ўтварылі першыя племянныя саюзы, а ў V – VI стст. пры Хлодвіку і Піпіне Кароткім мелі сваю дзяржаву –каралеўства. У VІ ст. існавалі каралеўствы бургундаў і вестготаў, якія пазней трапілі пад уладу франкаў. У гэты час утварыліся і першыя брытанскія каралеўствы.

Сярод славянскіх плямёнаў першымі да дзяржаўных аб’яднанняў прыйшлі плямёны, якія ў сярэдзіне VП ст. засялялі Балканскі паўвостраў, даліны Альпійскіх гор і паўночныя раёны сучаснай Аўстрыі. Гэта быў першы славянскі этап утварэння дзяржаў, але другі агульнаеўрапейскі.

Трэцяя стадыя падзелу Еўропы як раз і прыпадае на апагей малога кліматычнага оптымума і ахоплівае храналагічны адрэзак ад VШ да кан. X стст. Геапалітычным пікам было, безумоўна, ІХ ст., пачынаючы з 814 года – смерці Карла Вялікага і пачатку распада яго імперыі. Распад імперыі франкаў даў штуршок для самастойнага развіцця меншых этнасаў, якія назапасілі ўнутраныя рэсурсы для самаразвіцця. Да гэтага дадалося тое, што агрэсіўная палітыка нашчадкаў Карла Вялікага выклікала натуральнае супраціўленне тых народаў, пратэктарат над якімі гэтыя нашчадкі імкнуліся захаваць. 2 стст. Еўропы прайшлі пад сцягам барацьбы славянаў супраць нямецкіх і французскіх каралёў. Славяне за гэты час зрабілі вялікі крок наперад: яны імкнуліся да сваёй лакальнай геаэтнічнай прасторы, да саюзаў паміж плямёнамі і саюзамі плямёнаў.

Паміж Сярэднім Дунаем і вярхоўямі Лабы і Одры ў перш. пал. IX ст. утварылася Вялікамараўскае княства на чале з Маймірам (818 г.) і Расціславам (846 – 880 гг.). Адначасова ўтвараецца аб’яднаная дзяржава харватаў і славенцаў на чале з князем Трымірам (845 – 864 гг.), сербскіх зямель – княстваў пры князі Пётры Гайніковічы (892 – 917 гг.). У 877 г. таксама ўтвараецца і першае княства віслян — правобраз будучай польскай дзяржавы. За межамі славянскага этнасу ў тым жа ст. адбываецца першае аб’яднанне англа-саксонскіх каралеўстваў пры каралі Экберце (829 г.), Нарвегіі пры Гаральдзе Прыгожавалосым (872 г.). У 862 г. з’яўляецца ў Ноўгарадзе Рурык, які раздае гарады сваім васалам: "... овому Полтескь, овому Ростовть, другому Бьлоозеро".

Такім чынам, узнікненне і пачатак Полацкай зямлі цалкам адпавядае кантэксту агульнаеўрапейскай геапалітыкі з той толькі асаблівасцю, што этнічным ядром дзяржавы стала славянскае племя крывічоў-палачан. У выніку другой хвалі славянскай каланізацыі Беларускага Падзвіння ў VШ – ІХ стст. і працэсаў узаемаасіміляцыі славянаў і балтаў утварылася новая этнічная супольнасць, якая, дзякуючы дамініруючай мове, была славянскаю.

У працэсе ўтварэння славянамі сваёй дзяржаўнасці адбываліся значныя змены іх грамадска-гаспадарчага ладу. У IX – XI стст., як лічыць Г. Штыхаў, ва ўсходніх славян суіснавалі тры сацыяльна-эканамічныя ўклады: першабытна-абшчынны, рабаўладальніцкі і феадальны. Яны цесна перапляталіся, але паступова ўсё болей і болей пачынаў панаваць феадальны лад, які вызначаўся частковай уласнасцю феадалаў на зямлю і рэнтай у выглядзе натуральнага аброка, якую ён збіраў з залежных сялян. Адначасова ў грамадстве адбываўся пераход ад ваеннай дэмакратыі да феадальнай дзяржавы. Ён вызначаўся тым, што вышэйшая вайсковая арганізацыя племянной ўлады, якая на пачатковым этапе выконвала ролю абароны племені і саюзаў плямён ад знешняй навалы, а таксама забяспечвала пашырэнне тэрытарыяльна-абшчынных уладанняў, паступова прысвойвала сабе права на гэта ўладанне. Такім чынам з вайсковага асяроддзя і старэйшых радоў утварылася феадальнае княжацка-баярскае саслоўе. Узнікненне буйных племянных саюзаў паскарала працэс класаўтварэння, адпаведна, і станаўленне дзяржаўнасці.

Адным з буйных плямёнаў былі крывічы, да іх адносіліся і палачане.

Ёсць шмат тлумачэнняў адначасовага ўжывання тэрміна "крывічы" і "палачане". Апошнім часам дамінуе думка, што "крывічы" – гэта абагульненая назва вялікага саюза плямёнаў, куды, акрамя полацкіх, уваходзілі крывічы смаленскія і ізборскія. А "палачане" – гэта назва жыхароў Полацкага княства, гэта значыць, палітычны тэрмін. Лагічна меркаваць, што княжанне палачан узнікла не шляхам інтэграцыі дробных плямёнаў, а праз іх вылучэнне з буйнага племяннога аб’яднання крывічоў. У гэтае аб’яднанне, вельмі верагодна, што, акрамя ўласна крывічоў (полацкіх, ізборскіх і смаленскіх), уваходзілі таксама вяцічы, радзімічы і севяране. Гэта пацвярджаюць данные археалогіі і тапанімікі. Разам з тым, трэба звярнуць увагу на тое, што назвы славянскіх плямён, згодна з раннямі летапісамі, ў асноўным падзяляюцца на дзве групы: з суфіксам "ан-ян" (паляне, драўляне, севяране, бужане, валыняне, мазаўшане, памаране, славені-славяне) і з суфіксам "іч" (крывічы, дрыгавічы, радзімічы, вяцічы, улічы, люцічы). Летапіс прама паказвае, што назва радзімічаў, вяцічаў паходзіць ад уласных імёнаў іх князёў – Радзіма і Вяткі. Дрыгавічы, магчыма, таксама маюць у аснове патранім "Другувіт" ці "Драгавіт", як люцічы "Люта" або "Лота", а назва крывічы утварылася ад імя родапачынальніка Крыва.

Лагічна, што пад час міграцыі – "вялікага перасялення" – гэтыя этнасы рухаліся разам. Па суседству яны і рассяліліся: крывічы, дрыгавічы, радзімічы, вяцічы. Але кіруючае племя і род заўсёды заставаліся ў цэнтры. Мабыць, менавіта гэты асноўны род і выбраў месцам свайго сталага жыцця Полацк.

Крывічы згадваюцца ў летапісах пад 856, 862, 907, 944 і 980 гг. Іпацьеўскі летапіс адзначае крывічоў нават пазней – 1128 г. і называе полацкіх князёў крывіцкімі ў 1140 і 1162 гг. Тэрмін "палачане" або "палатчаны" неаднаразова сустракаецца ў пісьмовых крыніцах ХІ – ХП ст.ст. Безумоуна, ён паходзіць ад назвы Полацка, а дакладней – ракі Палаты. Гэта гідронім балцкага паходжання паходзіць ад асновы "РАL" альбо "раlіе" – балота, лужына з наступнай славянскай асіміліяцыяй. У сваім пачатковым балцкім гучанні горад вядомы па васьмі скандынаўскім крыніцам. Часцей ён называецца Раliеsкіа.

Дарэвалюцыйны расійскі гісторык А. Нікіцкі адзначаў, што ў часы Кіеускай Русі паняцці "горад" і "дзяржава" былі непадзельны і змешваліся. У Еўропе, дзе узнікала дзяржава – там і ўзнікаў горад-сталіца; ці наадварот, дзе ўзнікаў горад – там закладаўся пачатак для дзяржавы. Пачыналі этрускі ў 1 тыс. да н.э.: яны стварылі ў Цэнтральнай Італіі вольную канфедэрацыю гарадоў: Папулонія, Ветулонія, Тарквінія і інш. А скончылі славяне: Вялікая Крэслава (УШ – ІХ ст.ст.) – сталіца першага Балгарскага царства, Бранібор (X ст.) – сталіца гаволян, Рэтра – сталіца люцічаў, Мікелін – абадрытаў, Прага – чэхаў, Познань, Гнёзна і Кракаў – палякаў, Елінга – датчанаў, Упсала – шведаў.

Скандынаўскія сагі фіксіруюць у паўночнай частцы Усходняй Еуропы – на тэрыторыі "Гардарыкі" – 11 гарадоў (12-ты Кіеў). 3 іх традыцыйна 7 звязваюцца з Ноўгарадам, Ладагай, Полацкам, Смаленскам, Суздалем, Мурамам і Растовам, Белавозерам, Ізборскам і інш. Усе гэтыя гарады належаць да трох буйных этна-культурных і геаграфічных арэалаў: фіна-вугорска-славенская Поўнач, скіфа-сармацка-палянскае Падняпроўе і балта-крывіцка-дрыгавіцкае Днепра-Дзвінне.

Самым старажытным горадам Полацкай зямлі быў, безумоўна, Полацк. Аднак у X ст. ужо згадваюцца Віцебск і Заслаўе, а ў ХІ ст. – Усвяты, Лукамль, Друцк, Браслаў, Мінск, Лагойск, Капысь, Ворша, Галацічаск. Археалагічныя доследы таксама паказваюць, што большасць беларускіх гарадоў узніклі менавіта ў XІ ст.

Шляхі паўставання гарадоў былі рознымі: этнічныя, гандлёвыя, вайсковыя і г.д. Але ў межах адной дзяржаўнай прасторы яны захоўвалі строгае іерархічнае падпарадкаванне. Былі "старэйшыя" і "малодшыя" гарады. Паколькі старэйшым горадам заусёды была сталіца дзяржаўнага ўтварэння, то па тым, як яна абрастала "малодшымі" гарадамі, у пэўнай ступені можна меркаваць пра складванне тэрытарыяльна-адміністрацыйнай сістэмы. 3 гэтага выцякае, што пачаткова межы Полацкай зямлі ў IX ст. ахоплівалі толькі землі непасрэдна вакол горада. У X ст. у сферу ўплыва Полацка ўваходзяць Віцебск і Заслаўе, што, хутчэй за ўсё, звязана не з каланізацыйнымі працэсамі, а з гандлёва-палітычнымі. Віцебск – вузлавы горад да днепра-дзвінскіх волакаў шляху "з варагаў у грэкі", Заслаўе – дрыгавіцкі гарад на крывіцкім памежжы. У ХІ ст. шляхам пабудовы новых гарадоў ідзе працэс умацавання дзяржаўнай тэрыторыі ва ужо вызначаных межах, адначасова з паступовым пашырэннем дзяржауных граніц.

Сярод інш. гарадоу, якія ўзніклі на Полаччыне ў ХІ ст., найбольшую цікавасць з пункту гледжання тэрытарыяльнага размяшчэння маюць Браслау, Копысь, Ворша, Усвяты. Усе яны былі памежнымі. Браслаў – на памежжы з літоўскімі пляменамі, Ворша,Копысь, Усвяты – з Смаленскай зямлёй, прыгаданые раней Заслаўе і Мінск – на памежжы з той жа Літвой і Тураўскай зямлёй.

Калі мы звернемся да палітычнай гісторыі, то заўважым, што згадкі аб крывічах пад 882 і 907 гадамі звязаны з паходамі князя Алега на Кіеў і Канстантынопаль, пад 944 годам – з паходам Ігара на Візантыю. У ранніх летапісных паведамленнях крывічы выступаюць як-бы пасіўна: ідуць у паходы з чужымі князямі, атрымліваюць кантрыбуцыю, плацяць даніну. Выключэннем з’яўляецца толькі 862 год, калі крывічы разам з іншымі плямёнамі запрасілі варагаў. Калі прыгледзецца ўважліва, то можна заўважыць, што вектар усходнееўрапейскай палітыкі ІХ – Х ст.ст. цалкам праходзіў па паўночна-паўднёваму мерыдыяну. Запрашэнне варагаў, іх заваёвы земляў аж да Кіева, паходы на Канстантынопаль – усё гэта нішто іншае, як паступовае палітычнае пранікненне па гандлёва-геаграфічнаму шляху " з варагаў у грэкі". Полацкая зямля на гэтым шляху займала адно з цэнтральных месцаў і ранняя палітыка Полацкай дзяржавы была падначалена менавіта здабычы большага прыбытку, карысці са свайго геапалітычнага становішча. Удзелы ў паходах на Канстантынопаль з’явіліся адлюстраваннем правядзення той жа палітыкі ў яе паўднёвым накірунку. Менавіта ў такім кантэксце трэба разглядаць палітычную актыўнасць палачанаў у Х – ХІ стст.

У "Аповесці мінулых часоў" пад 980 годам, Цвярскім і Густынскім летапісах пад 988 годам, Лаўрэнцьеўскім спісу пад 1128 годам апавядаецца пра сватанне да полацкай князёуны Рагнеды кіеўскага князя Яраполка Святаславіча і ноўгарадскага князя Уладзіміра Святаславіча. Абражаны адказам Рагнеды, Уладзімір сабраў войска з варагаў, славен, чудзі і ізборскіх крывічоў і рушыў на Полацк. Пасля аблогі горад быў узяты. Рагвалод, яго жонка і два сыны былі забітыя, а Рагнеда прымусам стала жонкаю пераможцы.

У дадзеным аповедзе ёсць вельмі важкая для разумення полацкай гісторыі рэмарка – характарыстыка самога князя Рагвалода: "Рагвалод жа прыйшоў з-за мора і меў уладу сваю ў Полацку. А Тур у Тураве; ад яго і тураўцы празваліся". У Лаўрэнцьеўскім летапісу характарыстыка князя дапаўняецца яшчэ і наступнымі словамі: "Рагвалод трымаў, валадарыў і княжыў на Полацкай Зямлі, а Уладзімір быў у Ноўгарадзе". Гэтыя радкі летапісаў характарызуюць не толькі асобу першага вядомага полацкага князя які быў скандынавам – хутчэй за ўсё, выхадцам з Паўночной Нарвегіі, але і характар знешняй палітыкі Полацкай дзяржавы. Калі ўлічыць, што, па звестках Іаакімаўскага летапісу, нападу на Полацк папярэднічаў напад самога Рагвалода на ноўгарадскія воласці (Татишев В.), то становіцца зразумелым, што спрэчка наміж Полацкам і Ноўгарадам ішла за кантроль над паўночнымі землямі Усходняй Еўропы, дакладней, над паўночным адрэзкам гандлёвага шляху "з варагаў у грэкі". Першапачаткова гэта была толькі барацьба за прыарытэт у транзітным гандлі, кантроль над днепра-дзвінскімі волакамі. У палітычным трохкутніку, які стварылі Полацк, Ноўгарад і Кіеў, безумоўны аўтарытэт быў у Кіева, як апошняй і адзінай кропкі на Дняпры непасрэдна перад "грэкамі". У той жа час Полацк і Ноўгарад стваралі два амаль роўнавартасныя пачаткі гэтага шляху. Паміж сабою ім даводзілася спрачацца за прыарытэт.

Няспраўджаны саюз Полацка з Кіевам праз шлюб Рагнеды і Яраполка, далейшая смерць Яраполка і пачатак княжання ў Кіеве Уладзіміра нанеслі моцны ўдар па самастойнасці Полацкай дзяржавы, але не здолелі знішчыць яе цалкам. Пасля захопу Уладзімірам Кіева, паступова Кіеў і падначалены яму Ноўгарад сталі галоўнымі ворагамі Полацкай дзяржавы. XI ст. прайшло пад знакам барацьбы Полацка з Кіевам.

Рагнеда нарадзіла ад Уладзіміра сына Ізяслава. Пасля яе замаху на жыццё Уладзіміра Ізяслаў разам з маці быў высланы на Полаччыну і паселены ў горадзе Ізяславе (сучаснае Заслаўе). Ад Ізяслава і пачала развівацца далей дынастыя полацкіх князёў. Верагодна, што зацікаўленасць Кіева ў захаванні апанента Ноўгараду прымусіла не толькі не забіць Рагнеду з сынам, але і аднавіць самастойнасць іх родавай вотчыны.

Па смерці ў 1000 годзе Рагнеды, якая прыняла манашаскі пастрыг пад іменем Анастасія, а у 1001 годзе і Ізяслава, у Полацку пачаў княжыць Брачыслаў Ізяслававіч. Ён быў у пэўным сэнсе прадаўжальнікам і адраджэнцам былой моцы Полацкай зямлі. Пасля смерці Уладзіміра Святаслававіча ў 1015 годзе ўся "шматковая і нетрывалая імперыя Рурыкавічаў" была падзелена паміж яго нашчадкамі. Сярод іх найбольш магутнымі былі Яраслаў Ноўгарадскі, Мсціслаў Тмутараканскі і Брачыслаў Полацкі. Есць падставы меркаваць, што гэты трыўмвірат, а пасля смерці Мсціслава – дуумвірат, праз сваіх намеснікаў кіраваў і ў Кіеве.

Уласна знешнепалітычным падзеям на Полаччыне першай паловы XI ст. прысвечаны адзін абзац "Аповесці мінулых часоў" і "Эймундава сага". "Прыйшоў Брачыслаў, сын Ізяслава, унук Уладзіміра на Ноўгарад і захапіў Ноугарад, і узяўшы ў палон ноўгарадцаў, і дабро іх, пайшоў да Полацка зноў. І прыйшоў ён да Судоміры ракі, і Яраслаў з Кіева здагнаў яго тут у сёмы дзень. І перамог Яраслаў Брачыслава, і ноўгародцаў вярнуў Ноўгараду. Брачыслаў жа збег да Полацка.” Сафійскі і Уваскрасенскі летапісы дадаюць, што Яраслаў паклікаў да сябе Брачыслава і, аддаўшы яму два гарады, Усвяты і Віцебск, сказаў: "Будзь са мною за адзін". І не ваяваў Брачыслаў з Яраславам усе дні да канца свайго жыцця".

Эйдмундава сага дапаўніла гэтыя падзеі згадкамі аб актыўным удзелу ў гэтай барацьбе скандынаваў: канунга Эйдмунда і княгіні Інгігерд – жонкі Яраслава. Эйдмунд выступіў спачатку на баку Яраслава, потым Брачыслава. У выніку менавіта Інгігерд прапанавала валадарам падзяліць землі: Яраславу аддаць Ноўгарад /Хольмград/, Брачыславу – Кіеў /Кенугард/, Эймунду – Полацк /Палтэскью/. Пры ўсёй няпэўнасці і некаторай фантастычнасці "Сагі" варта адзначыць, што з"яўленне Брачыслава ў Кіеве ў якасці вялікага князя магло мець месца. 3 гэтым часам звязваецца, у прыватнасці, заснаванне у Кіеве "Брачыславава двара", які згадваецца летапісам пад час падзей 1068 г.

Прычыны полацка-кіеўскага канфлікту маглі быць рознымі: аб’яднанне ўсіх крывіцкіх земляў пад уладаю Полацка, захоп палону і засяленне вольных полацкіх земляў, імкненне Кіева падначаліць сабе Полацк, нарэшце, пачуццё крыўды першых Рагвалодавічаў - Ізяславічаў з прычыны выключэння іх з кіеускай дынастыі і за даўнюю абразу Рагнеды, верагодней за ўсё, барацьба за кантроль над шляхам “з варагаў у грэкі". Менавіта уступка Полацку Усвятаў і Віцебска падцвярджае гэтую думку. Полацк не толькі пашырыў сваю тэрыторыю, але і атрымаў непасрэдны выхад праз волакі ад Віцебска на Дняпро. Менавіта ў гэтыя часы на берагах Дзвіны былі заснаваны гарады Кукейнас і Герцыка – цэнтры невялікіх васальных княстваў. Гэта спрыяла ўмацаванню кантроля над гандлёвым шляхам на поўнач ад Полацка – да Варажскага мора, пашырэнню сферы ўплыву на прыдзвінскае балцкае насельніцтва. Гэтым жа мэтам, трэба меркаваць, была падпаракавана ідэя заснавання ў Паазер’і горада Брачыслаўля – сучаснага Браслава.

Усё гэта не магло не спрыяць узвышэнню эканамічнай магутнасці Полацкай зямлі. Сталіца – Полацк у перш. палове ХІ ст. ужо ў тры разы перавышаў па памерах і колькасці насельніцтва горад часоў Рагвалода.

Але абсалютнай палітычнай стабільнасці ў часы Брачыслава не было. Паходы Яраслава на яцвягаў ў 1038 годзе і літву ў 1040 годзе сведчаць пра імкненне Кіева і надалей пашыраць свой уплыў нават у далёкіх ад Кіева землях, таму былі небяспечнымі для самой Полаччыны.

У 1044 годзе памёр Брачыслаў і ў Полацку пачаў княжыць Усяслаў Брачыславіч. Па звестках В. Тацішчава, адразу пасля смерці Брачыслава Яраслаў робіць свой другі паход на літву, у выніку якога засноўвае Навагародак. Гэта быу прамы выклік Полацку, улічваючы тое, што малады князь Усяслаў, якому было 16-17 гадоў, не мог супрацьстаяць Кіеву.

Пасля смерці Яраслава Мудрага ў 1054 годзе яго сыны Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад усталявалі поўную ўладу і кантроль над Кіеўскімі землямі. Адносны спакой сярэдз. XI ст. быў падманлівым.

Пасля смерці смаленскага князя Вячаслава Яраславіча і ўладзімірскага Ігара Яраславіча ў 1060 годзе трыумвіры: Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад падзялілі іх удзелы, у тым ліку і Смаленск, паміж сабою. Але згодна з запаветам Яраслава Мудрага, іх бацькі, рабіць гэтага яны не мелі права. Пасля смерці Вячаслава смаленскага застаўся яго сын Барыс. Але ён не атрымаў законнай бацькавай вотчыны, якую заняў адзін з сыноў Яраслава Мудрага – Ігар. Тым часам у трыумвіраў таксама раслі дзеці, якім трэба было даваць удзелы. Зрабіць гэта яны вырашылі за кошт пляменнікаў-сірот. Гэтым тлумачыцца падзел Смаленска і тое, што ў 1064 годзе мусіў бегчы з Ноўгарада князь Расціслаў. Усе незадаволеныя Кіевам князі збіраліся ў Тмутаракані.

Усяслаў Брачыславіч па мерках таго часу стаяў у адным шэрагу з усімі сынамі Яраслава і, адпаведна, меў роўнае права на ў межах былой дзяржавы Уладзіміра Святаславіча. I калі Яраславічы пакрыўдзілі сваіх пляменнікаў, то акрамя Усяслава, ім не было да каго звярнуцца.

Вось чаму, калі ў 1064 годзе Яраславічы прымусілі бегчы з Ноўгарада Расціслава, на наступны год Усяслаў "поча рать держаті".

Першы паход полацкага князя быу накіраваны на Пскоў. На рацэ Чарэсе ён разбіў войска Мсціслава – сына кіеўскага Ізяслава, які выйшаў супраць яго з Ноўгарада. Пасля бітвы Мсціслаў збег у Кіеў. Ноўгарад быў адкрыты для полацкага князя, а дакладней, гатовы назад прыняць свайго законнага ўладальніка – Расціслава, які хавауся ў Тмутаракані, але ў 1066 годзе падчас намеснік візантыйскага імператара падсыпаў у кубак Расціславу атруту. Можна не сумнявацца, што гэта адбылося не без удзелу Яраславічаў-дзядзькаў, тым больш, што тут жа Святаслаў-трыўмвір пасадзіў у Тмутаракань свайго сына Глеба. Відаць, тое самае збіраўся зрабіць для свайго сына і другі трыўмвір Ізяслаў: пасадзіць сына Мсціслава ў Ноўгарадзе. Апярэджваючы ворагаў, Усяслаў рушыў на Ноўгарад. Але там ужо знаходзіўся Мсціслаў. Тым не менш, у 1067 годзе Ноўгарад быў захоплены палачанамі.

У адказ тры Яраславічы аб’яднаным войскам рушылі ў бок Полацка праз Мінск. Мінск імі быу абрабаваны і спалены, а 3-га сакавіка 1067 г. на рацэ Нямізе адбылася крывавая бойка паміж кіеўскімі і полацкімі дружынамі, якая знайшла адлюстраванне на старонках "Слова пра паход Ігара". Нягледзячы на паведамленне летапісау, што "Усяслау збег", вынікі бітвы былі няпэўнымі. Яраславічы не адважыліся ісці на Полацк, наадварот, запрасілі полацкага князя на перамовы пад Воршу. Усяслаў Брачыславіч пайшоў на іх, паверыўшы крыжацалаванню, але падманам быу схоплены і пасаджаны ў кіеўскую турму-поруб. Тут яму давялося прасядзець 14 месяцаў і 5 дзён. У выніку першага ў гісторыі Усходняй Еўропы паўстання гарадскіх нізоў 15 верасня 1068 года ён не толькі быў вызвалены, але і пастаўлены вялікім князем кіеўскім. У Кіеве полацкі князь валадарыў толькі сем месяцау, пасля чаго вярнуўся ў Полацк. Аднак у красавіку 1069 г. Ізяслаў кіеўскі прымусіў яго збегчы з Полацка. Полацкім князем стаў сын Ізяслава Мсціслаў. Апошні вельмі хутка і нечакана памёр.

23 кастрычніка 1069 года над Ноўгарадам з’явілася водскае войска на чале з Усяславам Брачыславічам. Бітва з наўгародцамі была не на карысць Усяслава. Полацкі князь быў разбіты і нават трапіў у палон. Але яго тут жа адпусцілі "дзеля Бога". Два гады яго імя не сустракаецца на старонках летапісау. У 1071 годзе ён зноў з’явіўся пад Полацкам з войскам, якое складалася з літоўцаў, эстаў, ліваў, лептаў і семігалаў, выгнаў з горада кіеўскага стаўленіка Святаполка.

У 1077 – 1078 гг. Усяслаў полацкі зноў прыняў удзел у спрэчках Яраславічаў на баку малодшых князёў. У 1071 годзе ён напаў на Ноўгарад, а ў 1078 годзе – на Смаленск, які належыў сыну кіеўскага князя Усевалада – Уладзіміру Манамаху. Але вестка аб жорсткай бітве на Няжацінай ніве 3 кастрычніка 1078 г. і паражэнне малодшых князёў – Барыса і Алега, значна знізілі палітычную актыўнасць Усяслава полацкага. Разам з тым і праз многія гады Манамах не мог дараваць Усяславу падзеі 1077 – 1078 гг. У 1084 годзе ён знянацку напаў на Мінск. Захапіўшы горад, пераможцы не пакінулі у ім "ні чэлядзіна, ні скаціны".

Аж да самай смерці ў 1101 годзе імя Усяслава не ўпамінаецца болей на старонках летапісаў. Нават на княжацкіх з’ездах 1097 – 1103 гг. ні Усяслаў, ні яго сыны не прысутнічалі. Пасля смерці Усяслава Брачыслававіча Полацкае княтсва было падзелена паміж яго сынамі на 6 удзелаў.

Тураўскае княства знаходзілася ў паўднёвай Беларусі ў басейне р. Прыпяці. Яно ў асноўным адпавядае тэрыторыі рассялення дрыгавічоў. Тураў стаў галоўным горадам сваёй воласці. Тэрыторыя зямель і валасцей вызначалася гал. Чын. там, дзе прадстаўнікі дзяржаўнай улады збіралі даніну і тварылі суд. У XI–XII стст. слова “зямля” звычайна замянялі тапанімічнай назвай горада. Зямля не ўяўлялася без свайго галоўнага «старэйшага» горада. Назва жыхароў галоўнага горада пераносілася на насельніцтва ўсёй зямлі, напрыклад, Полацк – палачане, Тураў – тураўцы.

Тураў упершыню згадваецца ў летапісу пад 980 годам у аповесці аб прыходзе на беларускія землі на княжанне двух варагаў, Рагвалода і Тура. З гэтага часу горад і зямля былі падпарадкаваныя Кіеву. Тураўскія князі паводле дзейнічаючага права атрымання спадчыны траплялі на вялікакняжацкі трон у Кіеве.

ў 988 г. кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку. Пасля смерці бацькі (1015 г.) Святаполк пераходзіць на вял. княжанне ў Кіеў, застаўшыся тураўск. князем.

Калі на чале Кіеўскай Русі стаў Яраслаў Мудры, ён аддаў Тураў у валоданне свайму сыну Ізяславу, які пасля смерці бацькі апынуўся таксама на троне ў Кіеве.

Пазней у Тураве княжылі яго сыны: Яраполк і Святаполк. Атрымаўшы ў 1093 годзе кіеўскі трон, Святаполк Ізяславіч пакінуў Тураў за сабой.

Уладзімір Манамах, знаходзячыся ў Кіеве з 1113 да 1125 гг., трымаў Тураў у залежнасці ад сябе і вёў барацьбу з Менскім князем Глебам. Князь Мсціслаў, сын Уладзіміра Манамаха, накіраваў у Тураў на княжанне свайго малодшага брата Вячаслава. Вячаслаў Уладзіміравіч прымаў удзел у паходзе на полацкіх князёў у 1127 годзе. Ён двойчы пераходзіў княжыць з Турава ў Пераяслаўль і Кіеў, але ў 1142 годзе вярнуўся ў Тураў і пачаў вяртаць у склад зямлі раздадзеныя папярэднікамі ўдзелы Рагачоў, Клецк, Чартарыйск, Драгічын над Бугам і Бярэсце. У 1146 годзе войскі кіеўскага князя Мсціслава захапілі Тураў. Епіскап і пасаднік з бліжэйшага акружэння Вячаслава былі ўзяты ў палон. Вячаслаў вымушаны быў пакінуць Тураў, які зноў апынуўся ў сферы ўплыву кіеўскага князя. Разам з Кіевам Тураўская неаднарозова пераходзіла да суздальскіх і валынскіх князёў. Юрый Даўгарукі, знаходзячыся на троне ў Кіеве, у 1155 годзе перадаў Тураў сыну Барысу, а Мазыр – северскаму князю Святаславу Ольгавічу.

Барыс быў выгнаны з Турава ўнукам тураўскага і кіеўскага вялікага князя Святаполка Ізяславіча Юрыем Яраславічам, які вярнуў горад сваёй дынастыі. У 1158 г. шэсць рускіх князёў на чале з кіеўскім князем Ізяславам, у тым ліку дружыны з Полацка, зрабілі паход на Тураў з намерам адняць яго ў Юрыя Яраславіча. Дзесяць тыдняў цягнулася няўдалая асада горада. Юрый, відаць, карыстаўся моцнай падтрымкай гараджан, а горад меў добрыя ўмацаванні.

Юрый Яраславіч у 1160 годзе паспяхова вытрымаў аблогу Турава валынскімі князямі. Іх войска, прастаяўшы каля горада тры тыдні, вярнулася ні з чым назад. Пераемнікамі Юрыя на троне ў Тураве былі яго сыны. 3 летапісаў вядомы князі тураўскія: Іван (1170 г.), Святаполк (1162, 1190 гг.), Глеб (1196 г.), пінскія — Яраслаў (1183 г.), Яраполк (1190 г.).

Тураў у 50-ыя гады XII ст. выйшаў з падпарадкавання Кіеву і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя. Гарады Мазыр і Брагін заставаліся за Кіевам. Пазней тураўская зямля сама падзялілася на ўдзельныя княствы – Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае і іншыя. Дробныя княствы трапілі ў залежнасць ад галіцка-валынскіх князёў.

Такім чынам, Тураўская зямля-княства ўтварылася ў канцы X ст. Яна доўгі час не мела палітычнай самастойнасці, аднак у складзе Кіеўскай зямлі заставалася цэльным княствам. Пасля смерці Яраслава Мудрага (1054 г.) княства каля 40 год існавала самастойна, затым 60 гадоў было ў падпарадкаванні Кіева. З канца 50-ых гадоў XII ст. яно канчаткова вылучылася і ў ім зацвердзілася пастаянная дынастыя князёў. У гістарычнай літаратуры часам ужываецца тэрмін «Турава-Пінская зямля». Пінск у XII – XIII стст. меў вялікае эканамічнае значэнне для ўсёй старажытнай вобласці. Аднак Пінск згадваецца ў летапісах пазней Турава.

Пра грамадска-палітычны лад у Тураўскім княстве і яго гарадах звестак мала і яны надта важныя. Вельмі верагодна, што ў Тураве актыўна дзейнічала веча. Паводле паведамлення «Жыція Кірылы Тураўскага», ён стаў епіскапам па просьбе князя «і людзей таго горада». 3 гэтага вынікае, што гараджане ў Тураве мелі права голасу, калі вырашалася пытанне пра выбранне епіскапа. Факт цікавы яшчэ і таму. што звычайна епіскап назначаўся кіеўскім мітрапалітам.

У Тураве існавала пасада тысяцкага. Тысяцкі ўзначальваў гарадскі полк (апалчэнне). Знаходжанне ў горадзе адначасова князя і пасадніка, акрамя Ноўгарада Вялікага, з'ява незвычайная для іншых гарадоў. Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак няма. Такое параўнанне сведчыць аб асаблівасцях грамадска-палітычнага ладу ў Тураўскім княстве.

У цеснай сувязі з Туравам і Кіевам быў старажытны горад Бярэсце. 3 пачатку свайго ўзнікнення Бярэсце было важным цэнтрам Сярэдняга Пабужжа. Тут існавалі гарады Кобрын, Камянец, Драгічын, Бельск, Мельнік. Гэтая тэрыторыя, аб'яднаная вакол свайго галоўнага горада Бярэсця, складала даволі адзіную ў сацыяльна-палітычных адносінах вобласць. У другой палове XII – XIII ст.ст. яна ўваходзіла ў склад Уладзіміра-Валынскага княства. Бярэсце карысталася значнай самастойнасцю. Фактычна ўлада ў горадзе належала мясцоваму вечу, з сілай якога былі вымушаны лічыцца як валынскія, так і польскія князі. Аб самастойных дзеяннях «берасцян» неаднаразова паведамляе Іпацьеўскі летапіс. Бярэсце адыгрывала ролю фарпоста ў абароне старажытных зямель усходніх славян. Калі ў 1229 годзе пад горадам з'явіўся атрад літоўцаў, «берасцяне» сумесна з пінскім князем Уладзімірам разбілі яго. У 1282 годзе дружыны польскага князя Баляслава занялі каля Бярэсця 10 сёл. Жыхары горада на чале з ваяводам Цітам далі адпор прышэльцам і шмат воінаў узялі ў палон.

У 1287 годзе князь Юрый Львовіч у выніку тайных перамоў з баярамі атрымаў абяцанне, што пасля смерці князя Уладзіміра ён будзе запрошаны ў Бярэсце. Юрый пачаў княжыць у горадзе, але хутка быў вымушаны пакінуць яго з-за прэтэнзій Мсціслава Васількавіча на гэта княжанне.

Полацкае і тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам

На працягу VIII-IX стагоддзяў у выніку развіцця феадальных адносін, узмацнення эканамічных сувязей пачалі складвацца славянскія племянныя саюзы, якія паступова перараслі ў протадзяржаўныя аб’яднанні – княжанні. Аб’яднаўчыя тэндэнцыі прывялі да стварэння ў IX стагоддзі паўночнага саюза княжанняў з цэнтрам у г. Ноўгарадзе, куды ўвайшлі наўгародскія славены і крывічы разам з фінскім племем весь. Аналагічны працэс на базе княжання палян адбыўся ў сярэднім Падняпроўі, дзе паўднёвы саюз групіраваўся вакол горада Кіева. Пасля авалодвання ў 882 годзе ноўгарадскім князем Алегам Кіевам гэтыя два цэнтры аб’ядналіся ў адзін, які затым атрымаў назву Русь. На тэрыторыі сучаснай Беларусі ў гэты час існавалі два буйных княствы : Полацкае і Тураўскае. Полацкае княства кантралявала значны ўчастак важнейшага воднага шляху “з вараг у грэкі”, гэта значыць, з Балтыйскага да Чорнага мора, таму з самага пачатку заснавання Русі знаходзілася ў сферы інтарэсаў і Ноўгарада, і Кіева. Ужо першы ўспамін у летапісу аб Полацку пад 862 годам звязвае яго гісторыю з Ноўгарадам. Але праз некалькі гадоў, у 865 г. полацкую зямлю спрабуе падпарадкаваць Кіеў.

Пасля стварэння адзінай дзяржавы – Кіеўскай Русі Полацк уваходзіць у яе склад на правах аўтаноміі. У гэты ж час, у 885 г. кіеўскі князь Алег падпарадкоўвае радзімічаў,якія раней знаходзіліся ў залежнасці ад хазараў. Паступова самастойнасць Полацка ўзмацняецца і к 980 году, у час праўлення князя Рагвалода, ён фактычна становіцца трэцім па значнасці дзяржаўным утварэннем нараду з Ноўгарадам і Кіевам. Але пасля захопу Полацка ноўгарадскім князем Уладзімірам, які адначасова становіцца і кіеўскім князем – кіраўніком Русі, ён часова страчвае сваю незалежнасць. Першая спроба яе аднаўлення, зробленая князем Брачыславам Ізяслававічам, была няўдалай, але Полацкае княства набыло гарады Віцебск і Усвяты і такім чынам стала кантраляваць гандлёвы шлях “з вараг у грэкі” на ўсім яго працягу. Найбольшай магутнасці княства набыло пры Ўсяславе Брачыслававічу, які вядомы таксама пад іменем Чарадзей. У гэты час яно займала тэрыторыю сучаснай цэнтральнай і ўсходняй Беларусі, на поўначы межавала з Ноўгарадскай зямлёй і дасягала Балтыйскага мора, на ўсходзе – з Смаленскай, на поўдні – з Тураўскай і на захадзе – з землямі балтаў. Сярод гісторыкаў няма адзінай думкі па пытанню: Полацкае княства ў гэты час было поўнасцю незалежным або ўваходзіла ў склад Кіеўскай Русі? Але відавочна адно: у любым выпадку Усяслаў праводзіў сваю самастойную палітыку. Спачатку ён жыў у згодзе з кіеўскімі князямі, нават удзельнічаў у сумесных паходах супраць полаўцаў, але з 60-х гадоў 11-га ст. адносіны змяніліся. Усяслаў спрабаваў узмацніць княства за кошт Ноўгарада, Пскова, неаднойчы вёў войны з кіеўскімі князямі (у летапісу, “Слове аб палку Ігаравым” даволі падрабязна апісваецца бітва на Нямізе ў сакавіку 1067 года), некаторы час займаў кіеўскі вялікакняжацкі прастол, затым некалькі гадоў вёў барацьбу з вярнуўшымся на княжанне ў Кіеў Ізяславам за Полацк. Паспяхова яе завяршыўшы, ён спрабуе пашырыць межы княства за кошт Смаленска, у 1078 і 1084 годы адбіў два напады Уладзіміра Манамаха на Лагойск, Лукамль, Мінск. Пасля смерці Усяслава ў 1101 годзе Полацкае княства было падзелена на шэсць удзелаў паміж яго сынамі. У XII стагоддзі цэнтрам аб’яднання становіцца адно з гэтых удзельных княстваў – Мінскае. Мінскі князь Глеб Усяслававіч спрабаваў пашырыць межы княства ў 1116 г. за кошт дрыгавічоў, затым у 1119 г. разам з палачанамі зрабіў паходы на Ноўгарадскую і Смаленскую землі, але атрымаў паражэнне ад Уладзіміра Манамаха. Мінскае і Полацкае княствы трапілі ў залежнасць ад Кіева.

Тураўскае княства ўтварылася ў канцы IX стагоддзя. Амаль увесь час свайго існавання яно знаходзілася ў падпарадкаванні кіеўскіх князёў. Праўда, у пачатку XI стагоддзя тураўскі князь Святаполк зрабіў спробу аддзяліцца ад Кіеўшчыны, але няўдала. Пасля смерці князя Уладзіміра як старэйшы сын Святаполк некаторы час займаў кіеўскі вялікакняжацкі пасад, але ў міжусобнай барацьбе з сваімі братамі на чале з Яраславам пацярпеў паражэнне. Толькі ў другой палове XII стагоддзя ў Тураве на кароткі час было ўстаноўлена праўленне самастойнай княжацкай дынастыі, але ўжо ў канцы XII ст. княства распалася на шэраг удзельных: Тураўскае, Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае.

Сістэма кіравання ў Полацкім і Тураўскім княствах мела шмат падабенстваў. На чале іх стаялі князі, якія мелі адміністратыўную, ваенную, судовую ўладу. Але яго дзейнасць значна абмяжоўвалася радай князя і вечам - агульным сходам, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Веча магло запрасіць або пазбавіць улады князей, як гэта і здарылася ў перыяд аслаблення централізаванай княжацкай улады ў Полацку ў 1128, 1132, 1151, 1159 гадах. Пасля ўвядзення хрысціянства значную ролю ў кіраванні княствамі сталі адыгрываць епіскапы. Вышэйшую ўладу ажыццяўляла таксама княжацкая адміністрацыя: падвойскі, які выконваў распараджэнні князя і рашэнні веча, ключнік, які займаўся фінансамі, цівун – гаспадарчы кіраўнік. Ваенную сілу складала дружына на чале з ваяводай, якая у сваю чаргу падзялялася на старшую і малодшую. З ліку старшых дружыннікаў – баяр, камплектавалася і княжацкая адміністрацыя. На месцах у гарадах таксама існавалі веча. Але звестак аб іх дзейнасці практычна няма. Тым не менш можна зрабіць выснову, што гэтыя веча падпарадкоўваліся веча княжацкай рэзідэнцыі. На месцах гаспадарчымі справамі кіравалі пасаднікі, а ваеннымі – тысяцкія. Пасаднікі і тысяцкія выбіраліся вечам або прызначаліся князем. Адрозненнем у кіраванні Тураўскага княства была значна большая роля пасадніка. Звычайна тураўскі князь быў адначасова і кіеўскім, таму ён, як правіла, знаходзіўся ў Кіеве. На гэты час усе яго функцыі ў Тураве выконваў намеснік–пасаднік. Калі ж вялікі князь прыбываў у Тураў, то фактычна ўсталёўвалася дваеўладдзе. У цэлым жа палітычнае упарадкаванне Полацк. і Тураўскага княстваў было падобным да сістэмы кіравання у іншых княствах, якія уваходзілі ў склад кіеўскай Русі.

Закладзеныя ў Х-XI ст. падмуркі эканамічнай і ваеннай магутнасці Полацкага княства сталі перадумовай таго, што ў XII ст. яно даволі паспяхова адстойвала сваю самастойнасць і інтарэсы ў барацьбе з агрэсіяй крыжаносцаў і набегамі ардынцаў. Нямецкая экспансія пачалася ў Прыбалтыцы з пачатку 13 - га ст. Заснаваўшы каля вытокаў Заходняй Дзвіны ў 1201 г. крэпасць Рыгу, яны ўзялі пад свой кантроль важнейшы ўчастак гандлёвага шляху “З вараг у грэкі” і пачалі пагражаць Полацкаму княству. Спачатку ім даволі паспяхова супрацьстаялі васальныя княствы Кукэйнос і Герцыке, якія былі фарпостам Полацка ў гэтым рэгіёне. Але палажэнне змянілася праз чвэрць стагоддзя. Заснаваны рыжскім епіскапам Альбертам Буксгаўдэнам рыцарскі ордэн мечаносцаў аб’яднаўся ў 1237 г. з Тэўтонскім ордэнам, які ў гэты час падпарадкаваў балцкае племя прусаў. З благаславення папы рымскага зноў створаны лівонскі ордэн пачаў шырокамаштабную экспансію ў Прыбалтыцы і на землях Падзвіння. З др. боку, рускія княствы ў гэты час перажывалі перыяд феадальнай раздробленасці і былі аслабленымі. У выніку былі страчаны крэпасці Кукэйнас і Герцыке і на працягу дзесяткаў гадоў Полацк і інш. рускія княствы павінны былі весці жорсткую барацьбу з крыжаносцамі (так называлі рыцараў лівонскага ордэна з нагоды крыжа, нашытага на іх плашчах). Поспеху ў барацьбе з рыцарамі садзейнічаў саюз паміж Ноўгарадам і Полацкам, замацаваны дынастычным бракам Аляксандра Неўскага з дачкой князя Брачыслава. З дапамогай полацкай дружыны Аляксандр Неўскі атрымаў перамогі над крыжаносцамі ў 1240 годзе ў бітве на р. Няве і ў 1242 г. на лёдзе Чудскага возера. Гэта на значны час спыніла нямецкую экспансію на рускія княствы.

Полацкія дружыны ўдзельнічалі і ў трагічнай бітве 1223 года на р. Калка ў складзе аб’яднаных сіл рускіх княстваў супраць ардынскага татара-мангольскага войска. Атрымаўшы перамогу, татара манголы на чале з ханам Батыем пачалі буйнамаштабны шматгадовы паход на захад. Яны захапілі і разрабавалі Разань, Каломну, Маскву, накіраваліся ў бок Смаленска, але абышлі яго і ўварваліся ў паўднёварускія землі. Захапіўшы і разрабаваўшы Кіеў, Уладзімір, Галіч, яны дасягнулі прастораў цэнтральнай Еўропы.

Такім чынам, татара-манголы абыйшлі з поўдня тэрыторыю полацкага княства, але захаваліся звесткі аб сутычках з перадавымі ардынскімі атрадамі каля гарадоў Гомель, Брэст, Мазыр, аб абкладанні данню некаторых гарадоў Паўднёвай Беларусі.

7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX – XIII стст

Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў

Змены ў земляробстве прыводзілі да змен у жыцці грамадства. Вялікія патрыархальныя сем’і сталі паступова падзяляцца на больш дробныя. Цяпер… На другім полюсе раннефеадальнага грамадства знаходзіліся князь і… З цягам часу феадальная ўласнасць на зямлю пашыралася. Увесь вывучаемы перыяд феадалы імкнуліся да максімальнай…

Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў

Полацк па-ранейшаму лічыўся важнейшым палітычным і гандлёва-рамесным цэнтрам. Паступова на ролю лідэра на нашых землях пачало вылучацца Менскае… Падчас паходу на нашы землі ў 1119 годзе Манамах захапіў Менск. У выніку… Летапісы сведчаць, што феадальную раздробленасць перажывалі ў ХІІ – ХІІІ стст. і іншыя беларускія землі. Тураўская…

Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Канцэпцыі этнічнага паходжання дзяржавы. Федэратыўны прынцып пабудовы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

У ХІІІ–ХVІ стст. краіны Заходняй і Усходняй Еўропы ўступілі ў стадыю феадалізма, для развіцця якога былі характэрнымі наступныя акалічнасці: аснову эканомікі складала сельская гаспадарка, у якой усталяваліся феадальныя адносіны; таварна-грашовые адносіны былі слабымі, але з цягам часу з пашырэннем ролі гарадоў, развіццём рамёстваў і гандлю яны сталі больш развітымі. Асабліва гэта было характэрна для краін, якія былі звязаны з морам – Італіі, Англі.

Жыццё ўсяго грамадства знаходзілася пад моцным уплывам царквы. Хрысціянская ідэалогія была пакладзена ў аснову светапогляду насельніцтва.

Ішоў працэсс фарміравання нацыянальных дзяржаў, якія ўтвараліся ў форме манархій, як саслоўна-прадстаўнічых, так і абсалютных. Так, саслоўна-прадстаўнічая манархія пачала стварацца ў Англіі: з 1265 года тут пачаў дзейнічаць парламент. У ХІІІ стагоддзі адбылося аб’яднанне Францыі пад уладай дынастыі Капетынгаў. Германія з цягам часу ў выніку міжусобнай барацьбы ўвайшла ў XIV стагоддзі ў стадыю феадальнай раздробленнасці. Польшча ў пачатку ХІІІ стагоддзя таксама была раздроблена і адчувала небяспеку з боку нямецкіх феадалаў, утварыўшых у Прыбалтыцы ў 1237 года Тэўтонскі ордэн. З узмацненнем знешней пагрозы нямецкіх з боку крыжаносцаў з 1320 года князь Уладзіслаў Лакетка актывізіраваў у Польшчы аб’яднальную палітыку. Найбольшай магутнасці каралеўская ўлада ў гэтай дзяржаве набыла пры Казіміры ІІІ Вялікім (1337 – 1370 гг.). У гады яго кіравання выдадзены зводы судовых законаў (Вісліцкі, Петрыкоўскі статуты), умацаваны апарат кіравання. Але з цягам часу Польшча ператварылася ў саслоўна – прадстаўнічую манархію, дзе перавагу ў кіраванні набыло феадальна – шляхецкае саслоўе.

На ўсходе паступова ўзмацнялася Маскоўская дзяржава. Пачатак яе ўзвышэння пакладзены пры Іване І Каліце (1325 – 1340 гг.), затым пры яго яго ўнуку Дзмітрыі Іванавічу, у далейшым названым Данскім (1350 – 1389 гг.).

У гэтых абставінах паступова ўзнікла і пачало развівацца Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (далей ВКЛ).

Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя прадумовы фарміравання ВКЛ былі наступнымі.

1. Развіцце сельскагаспадарчай вытворчасці, рамяства, гандлю, рост гарадоў і іх размяшчэнне на важных гандлёвых шляхах.

2. Паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства, сацыяльных супярэчнасцей паміж саслоўямі.

3. Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай, якая была адным з асноўных фактараў для ўтварэння дзяржавы.

Стварэнне ВКЛ – складаная палітычная праблема, ад вырашэння якой залежыць і характарыстыка этнічнай дзяржаўнасці. У гістарычнай навуцы існуюць розныя тэарэтычныя падыходы да гэтай праблемы, якія ў значнай ступені залежаць ад палітычных прыхільнасцей навукоўцаў і кан’юнктуры, а больш за ўсё ад геапалітычных рэалій. Разгледзім некаторыя з іх.

Канцэпцыя “літоўскага заваявання”, ў адпаведнасці з якой заходнія землі старажытнай Русі былі захоплены літоўскімі князямі падчас аслаблення Русі міжусобіцамі і татара-мангольскімі заваяваннямі. Узнікшая ў ХVІІ ст., яна абгрунтоўвала неабходнасць “вызвалення спрадвечна рускіх зямель” Масковіяй, а потым Расіяй ад літоўскіх і польскіх заваёўнікаў. Гэтая канцэпцыя засталася пануючай у савецкія часы, яна падтрымліваецца літоўскімі навукоўцамі.

Канцэпцыя “Літоўска-рускай дзяржавы” не выключала літоўцаў з працэсу ўтварэння і развіцця ВКЛ, але, па сутнасці, ігнаравала наяўнасць ў складзе ВКЛ беларускага этнасу і ролю яго продкаў ва утварэнні дзяржавы.

Канцэпцыя “Беларуска-літоўскай дзяржавы” абгрунтавана ў 20-я гады ХХ стагоддзя У. Ігнатоўскім. Беларускі ўплыў, па гэтай канцэпцыі, пераважаў па тэрыторыі, насельніцтву, узроўню эканамічнага і культурнага развіцця беларускіх зямель, праяўляўся ў афіцыйным статусе старажытнай беларускай мовы. Літоўскі ўплыў пераважаў у палітычным жыцці (літоўская княжацкая дынастыя).

Канцэпцыя “беларускай дзяржавы” сцвярджае, што з самага пачатку ВКЛ фарміравалася як дзяржава продкаў беларусаў, якія ў той час называліся ліцвінамі. (Прыхільнікі яе В. Ластоўскі, М. Доўнар-Запольскі). Найбольш поўна яе абгрунтаваў М. Ермаловіч. На яго думку, значнай перашкодай для аб’ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння ВКЛ з’яўляецца атаясамляванне сучаснай тэрыторыі Літвы з летапіснай Літвой, якая знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі паміж Слонімам, Мінскам і Маладзечна і была часткай тэрыторыі, на якой фарміраваўся беларускі этнас.

Прыхільнікі канцэпцыі “поліэтнічнай дзяржавы” імкнуцца пераадолець крайнасці іншых тэорый. Але і сёння ў дыскусіі па праблемах утварэння і этнічнай прыналежнасці ВКЛ апошняя кропка яшчэ не пастаўлена.

Працэс станаўленя Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і іншых зямель быў працяглым і складаным. Кіеўская Русь, у склад якой уваходзілі раней і старажытнабеларускія землі, праіснавала два с паловай стагоддзі. Пасля доўгага перыяду феадальнай раздробленасці і міжусобных войн яна стала здабычай татара-мангольскіх орд, якія давяршылі знішчэнне былога палітычнага арганізма. У далейшым пастаянная агрэсія з усхода качэўнікаў – татара-манголаў, а з захаду – германскіх крыжакоў падштурхнулі ўсходніх славян да стварэння цэнтралізаванай дзяржавы. Ва ўсходніх землях цэнтрам аб’яднання стала тэрыторыя, дзе спачатку было ўтворана Уладзіміра-Суздальскае княства, потым пачала ўзвышацца Маскоўская Русь, будучая Расійская дзяржава.

У старажытнабеларускіх землях цэнтрам аб’яднання стала Верхняе Панямонне з цэнтрам у Навагародку (цяперашні Навагрудак). Першае паведамленне аб Навагародку ў летапісу адносіцца да 1252 г., а пад 1253 г. названа яго “зямля”. На гэтай тэрыторыі пражывалі сумесна славянскія і балцкія плямёны. У пісьмовых крыніцах пачатку ХІ стагодзя (1009 год) упамінаецца і Літва. Адкуль паходзіць гэтая назва, канчаткова яшчэ не высвятлена. Няма нават адзінай думкі сярод даследчыкаў аб тэрыторыі, якую займала тады Літва. Адны лічаць, што гэтая зямля размяшчалася ва ўсходняй частцы сучаснай Літоўскай Рэспублікі, якая завецца сёння Літва, другія прытрымліваюцца думкі, што яна была на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (паміж Мінскам, Навагрудкам і Слонімам), трэція сцвярджаюць, што летапісная Літва займала значную плошчу на тэррыторыі сучаснай Літвы і тэрыторыі сучаснай Беларусі. У старажытных крыніцах гаворыцца пра Літву, якая разам з Латгаліяй, Земгаліяй і зямлёй куршаў, якія пражываюць сёння на тэррыторыі сучаснай Латвійскай Рэспублікі, плацілі даніну суседнім усходнеславянскім княствам. Ёсць звесткі аб ваенных паходах старажытнарускіх і польскіх князёў на Літву. Магчыма, Літва ўяўляла сабой сукупнасць некалькіх этнічнароднасных плямён – дзяволтву, нальшаны, ўпіту, жэмайтаў, аўкштайтаў і інш. Гэтыя балцкія плямёны жылі ў частковым асяроддзі славянскіх плямён, трымаючыся язычніцкай веры і патрыярхальнага ладу жыцця. На чале іх стаялі племянныя князі (кунігасы). У час ваенных паходаў яны стваралі паміж сабой саюзы – канфэдэрацыі. Пра гэта ўспамінаецца ў летапіснным паведамленні аб заключэнні літоўскімі князямі ў 1219 г. пагаднення з Валынскім княствам. Яго падпісалі некалькі груп князёў: “старэйшыя,” у тым ліку Міндоўг (“Мендог”), Рушкавічы, Булевічы і іншыя. Пазней пад 1235 г. летапіс прыгадвае “Літву Мендога”. Міндоўг, напэўна, да гэтага часу змог выйсці на першае месца сярод сваіх суродзічаў у агульналітоўскім палітычным саюзе – канфедэрацыі. Як паведамляе Іпацьеўскі летапіс, Міндоўг адных сваіх сапернікаў забіў, другіх выгнаў з Літвы “ і нача княжыці адзін во всей земле літовской”. Неўзабаве ён са сваёй дружынай накіраваўся ў Навагарадак, дзе прыняў праваслаўе. Гэтая акалічнасць дае падставу меркаваць, што ў гэтым рэгіёне пражывала большасць славянскага праваслаўнага насельніцтва. Яшчэ ёсць меркаванне, што Міндоўг увайшоў у горад не сілай, а са згоды мясцовых жыхароў. Неўзабаве Міндоўг захапіў землі ў Верхнім Панямонні, далучыўшы іх да Навагарадка. Ён стаў, такім чынам, першым вялікім князем дзяржавы, якая пачалася фактычна з навагарадскай зямлі, і яе першай сталіцай стаў Навагародак з усходнім славянскім насельніцтвам і культурай.

Перыяд з’яўлення на палітычнай арэне новай дзяржавы быў вельмі цяжкім. У першай палове ХІІІ стагоддзя з-за Урала ў Еўропу ўварвалася вялікая армія манголаў. У дадатак да гэтага на захадзе ўзмацніўся Тэўтонскі ордэн. Крыжаносцы агнём і мячом пачынаюць ахрышчваць язычнікаў. Паступова межы ордэна набліжаюцца да Нёмана. З поўдня пагражалі галіцка-валынскія князі, якія патрабавалі даніну з Навагарадка, Бярэсця і Пінска.

Міндоўг паступова ўсталяваў кантроль над суседнімі землямі – Літвой, Берасцейшчынай, Жмуддзю і інш. Імкнучыся пашырыць тэрыторыю сваёй зямлі, ён ідзе на пагадненне з Тэўтонскім ордэнам, прымае ў 1251 годзе каталіцкую веру, а ў 1253 г. карануецца каралеўскай каронай, прысланай ад імя Папы Рымскага Інакенція ІV (Міндоўг – адзіны кароль ВКЛ). Аднак паколькі саюз з Рымам быў нетрывалым, Міндоўг у 1261 годзе адмовіўся ад хрысціянства, пасля чаго яго ўлада была прызнана язычніцкай Жамойціяй.

Становішча маладой дзяржавы было даволі хісткім ў акружэнні Галіцка-Валынскай зямлі і Тэўтонскага ордэна. У 1263 годзе Міндоўг памірае не сваёй смерцю. Верагодна, гэта смерць была санкцыяніравана ордэнам і выканана рукамі мясцовых літоўскіх феадалаў, ў якіх быў яшчэ моцны сепаратысцкі настрой.

Цэлае стагоддзе, нават крыху больш, Літоўская дзяржава станавілася Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і іншых зямель. У тэрытарыяльным збіранні пазней вылучыўся князь Віцень (каля 1295 – 1316 гг.). Да Літоўскай дзяржавы былі далучаны Гродзенская, Пінская, Полацкая землі. Пры Віцені быў зацверджаны герб “Пагоня”.

У далейшым роль кансалідатараў старажытнабеларускіх зямель узяліся выконваць князі з роду Гедымінавічаў Гедымін (1316 – 1341 гг.) рашуча ўсталяваў сваю ўладу па ўсёй Літве, да якой адносілася таксама і тэрыторыя верхняга і сярэдняга Панямоння. Пры ім былі далучаны Мінскае, Віцебскае і Тураўскае княствы. землі Падзвіння. У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню.

Пераемнік Гедыміна – яго сын, князь Альгерд (1345 – 1377 гг.) далучыў да Вялікага княства ўсходнія землі Беларусі з гарадамі Орша, Мсціслаў, Прапойск. Рагачоў, Гомель, Чарнігаўскую, Северскую землі, Кіеўскае княства, Падолле, устанавіў кантроль над Смаленскім княствам, Жамойцкімі землямі. Пры ім адбыўся падзел дзяржавы на дзве часткі. Альгерд правіў ва ўсходняй палове з цэнтрам у Вільні. Яго суправіцелем быў брат Кейстут. Цэнтрам уладання Кейстута сталі Трокі (сучасны Тракай). Пры гэтым Альгерд быў вярхоўным князем. У далейшым працяг пашырэння ВКЛ быў здзейснены Вялікім князем Вітаўтам (1392 – 1430 гг.). У 1406 г. ён замацаваў сваю ўладу ў Смаленску, а ў 1414 годзе пераможна ўехаў вярхом на кані ў воды Чорнага мора, сімвалізуючы гэтым веліч сваёй дзяржавы.

З другой паловы ХІV стагодзя Вялікае Княства Літоўскае з двухэтнічнага беларуска-літоўскага ператвараецца ў шматэтнічную дзяржаву, у межах якой пражывалі 4 асноўныя этнасы – беларусы, маларусы (украінцы), рускія і літоўцы, прычым этнічныя літоўцы былі у меньшасці (каля 10% насельніцтва), а большасць насельніцтва складаў славянскія этнасы.

Шматэтнічны характар ВКЛ абумовіў і палітычнае ўладкаванне дзяржавы. Яна паўстала ў форме своеасаблівай федэрацыі зямель “Літвы” і “Русі”, у межах якой захоўвалася аўтаномія асобных княстваў – зямель. Так, аўтаноміяй ва ўнутраных справах карысталіся Полацк і Віцебск, Мсціслаўскае, Клецкае, Кобрынскае, Слуцкае княствы. Вітаўт паспрабаваў правесці адміністрацыйную рэформу і ўмацаваць цэнтральную ўладу, стварыўшы ўнітарную дзяржаву. Ён пачаў скасоўваць аўтаномныя княствы і ўводзіць намесніцтвы на чале са сваімі намеснікамі. Але супрацьстаянне князёў з цэнтральнай уладай прымусіла яго пайсці на замірэнне і выдаць устаўныя граматы, сутнасць якіх заключалася ў прынцыпе “старыны не рушым, навіны не ўводзім”.

Унутрыпалітычная стабільнасць і адзінства поліэтнічнага дзяржаўнага аб’яднання, якім з’яўлялася ВКЛ, залежыла ад палітычнага напрамку, якога прытрымліваліся вялікія князі Літоўскія. Пачынаючы збіранне Вялікага княства Літоўскага (з далучэннем Русі княства атрымала назву Вялікае княства Літоўскае і Рускае) вялікі князь Альгерд прыняў праваслаўе. У сваёй знешнепалітычнай дзейнасці ён ажыццяўляў так званую “агульнарускую” праграму – межы сваёй дзяржавы пашырыў далёка на ўсход і поўдзень.

Утварыўшы моцную дзяржаву, Альгерд звярнуўся да Канстанцінопальскага патрыярха з просьбай заснаваць у Навагародку праваслаўную мітраполію. Трэба адзначыць, што з такой жа просьбай у Канстанцінопаль звярнуўся і князь Маскоўскі. Канстанцінопальскі патрыярх задаволіў і той, і другі бок, пасля чаго пачалося доўгае спаборніцтва паміж Літвой і Масквой за рэлігійную і палітычную ўладу ва Усходняй Еўропе.

Пасля смерці Альгерда па спадчыне ўлада ў ВКЛ перайшла да яго старэйшага сына ад другой жонкі Ульяны Цвярской – Ягайлы (1377 – 1392 гады). Ён не стаў пераемнікам у ажыццяўленні праграмы збірання ўсіх рускіх зямель вакол Вільні. Зацвярджэнне сваёй улады ён пачаў з барацьбы супраць брата Альгерда Кейстута, які быў суправіцелем Альгерда ў свой час. Пасля знішчэння Кейстута і яго сям’і барацьбу супраць Ягайлы пачаў сын Кейстута Вітаўт. Склаўшаяся сітуацыя ўнутры княства была абцяжарана захопніцкай палітыкай Лівонскага ордэна. Да таго ж набіраючы моц Маскоўскі князь робіць спробу далучыць да сваёй дзяржавы шэраг зямель былой стражытнай Русі, якія ў той час знаходзіліся ў межах ВКЛ. У выніку гэтых абставін Ягайла змяніў знешнюю палітыку ВКЛ у напрамку збліжэння з Польскім Каралеўствам. У 1385 годзе паміж ВКЛ і Польшчай была заключана Крэўская ўнія, паводле якой Ягайла, уступіўшы ў шлюб з польскай каралевай Ядвігай, пераходзіць у каталіцкую веру і становіцца адначасова Вялікім князем ВКЛ і Польскім каралём. З 1387 года ён, прыняўшы каталіцтва, стаў Уладзіславам і, як адзначаюць даследчыкі, гэты год можна лічыць годам змянення сацыяльна-прававога становішча беларускіх зямель у Вялікім княстве. Паводле граматы ад 20 лютага 1387 года феадальная знаць каталіцкага веравызнання, якая была ў большасці літоўскага паходжання, атрымлівала неабмежаваныя правы валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад выканання шэрагу дзяржаўных павіннасцей. На праваслаўных феадалаў, што вялі свой радавод з беларускіх, украінскіх, рускіх зямель, гэты прывілей не распаўсюджваўся.. Гэты дыскрымінацыйны для знаці ўсходнеславянскага паходжання закон выклікаў ў іх асяродзі рэзкае нездавальненне палітыкай вярхоўнай улады Вялікага княства, нарадзіў сепаратысцкія “антылітоўскія” настроі. Першым, хто выступіў супраць палітыкі Ягайлы, стаў Вітаўт, які ў 90-х гадах ХІV стагоддзя прапанаваў праграму стварэння самастойнага “Руска-Літоўскага” каралеўства, якое супрацьстаяла б, з аднаго боку, Польшчы, з другога – Маскве. У сваіх намаганнях Вітаўт абапіраўся ўнутры дзяржавы на праваслаўную знаць, за межамі ў саюзнікі ўзяў нават ордэн. Баючыся вайны паміж Польшчай і Літвой, Ягайла прызнаў Вітаўта Вялікім князем Літоўскім. Востраўскае пагадненне 1392 года ўзаконіла Вітаўта як главу Вялікага княства Літоўскага.

Але на гэтым супрацьстаўленне феадалаў каталіцкага веравызнання “рускім”–праваслаўным не скончылася: па Гарадзельскай уніі 1413 года праваслаўная знаць княства ставілася практычна ў дыскрымінацыйнае становішча. Так, трэці параграф Гарадзельскай пастановы устанаўліваў, што толькі “католікі рымскай царкве падуладныя” могуць карыстацца эканамічнымі і палітычнымі прывілегіямі. Так быў зроблены яшчэ адзін крок у напрамку змянення сацыяльна-прававога становішча беларускіх зямель у ВКЛ.

Сваю роль тут адыграла палітыка Рыма. Дзеля аслаблення Вялікага княства Літоўскага Ватыкан пачаў націск на яго з захаду: актывізіравалася захопніцкая палітыка Лівонскага ордэна.

Пасля смерці Вітаўта ў ВКЛ пачалася грамадзянская вайна – барацьба праваслаўных феадалаў за ўраўнанне правоў з католікамі. Да ўлады прыйшоў прадстаўнік “праваслаўнай партыі” Свідрыгайла (1430 – 1432 гг.). Але ў выніку змовы з боку “каталіцкай партыі” ён у 1432 годзе быў пазбаўлены ўлады і на чале дзяржавы стаў Жыгімонт Кейстутавіч (1432 – 1440 гг.) – малодшы брат Вітаўта. Частка ВКЛ прызнала яго ўладу, частка захавала вернасць Свідрыгайле. Гэта прывяло да грамадзянскай вайны (1432 – 1436 гг.), расколу ВКЛ і ўтварэння Вялікага Княства Рускага. Жыгімонт вымушаны быў падпісаць у 1434 годзе прывілей аб ураўнанні ў эканамічных правах баяр-католікаў з праваслаўнымі. Атрымаўшы перамогу над Свідрыгайлам, Жыгімонт пазбавіўся ад залежнасці з боку Польшчы. Пасля яго смерці на трон быў абраны Казімір Ягайлавіч (1440 – 1442 гг.). Пасля гібелі караля Польшчы Казімір быў абраны таксама і польскім каралём. Пасля смерці Казіміра вялікім князем стаў яго сын Аляксандр (1492 – 1506 гг.). У час яго княжання пачало абмежаванне вялікакняжацкай улады з боку паноў-рады. Дзейнасць далейшых князёў ВКЛ – Жыгімонта І Старога (1506 – 1548 гг.). Жыгімонта ІІ Аўгуста (1548 – 1572 гг.) была звязана з бясконцымі войнамі з Маскоўскім княствам, што прывяло да страты часткі земляў ВКЛ.

У першай палове XIII стагоддзя ў Еўропе дамінавалі некалькі буйных дзяржаўных фарміраванняў – Свяшчэнная Рымская імперыя, Францыя, Іспанія. Гэтыя каталічныя дзяржавы, асабліва Германія, прызнавалі верхавенства Ватыкана. Менавіта папства заахвочвала духоўна-мілітарысцкую актыўнасць манаскіх і рыцарскіх ордэнаў, члены якіх рэкруціраваліся пераважна на нямецкіх землях, спачатку супраць Палесціны, а затым і супраць хрысціянскіх краін, якія прытрымліваліся праваслаўя або паганскай веры. Гэтая ваенная экспансія пад выглядам абароны і распаўсюджвання каталіцызма галоўным чынам правадзілася ў прыбалтыцы, дзе дзейнічаў лівонскі ордэн. Перамога на крыжаносцамі ў 1240 і 1242 гг кааліцыі наўгародскага і полацкага княстваў на некаторы час прыпыніла яе, але пагроза засталася. Крыжаносцы працягвалі рабіць шматлікія набегі на суседнія землі. Перад раздробленымі балцкамі плямёнамі і рускімі княствамі паўстала альтэрнатыва кансалідацыі і барацьбы з захопнікамі або прызнання іх улады.

Ваенна-палітычная сітуацыя ва Ўсходняй Еўропе яшчэ больш абвастрылася ў сувязі з паходам мангольскага хана Батыя на Русь у 1237-1240 гг. Татара-манголы заваявалі і спустошылі землі Паўднёвай Русі. Хаця яны закранулі толькі ўскрайкі беларускай тэрыторыі, зрабіўшы набегі на гарады Гомель, Магілёў, Драгічын, па няпоўным звесткам, Бярэсце, Пінск, але гэта не выключала пагрозы іх далейшай экспансіі.

На захадзе, ў Польшчы, дзе манархія Пястаў распалася на тры асноўных дзяржаўных утварэнні: Вялікапольскае, Малапольскае і Мазавецкае, у гэты час назіраўся спад знешняй ваеннай актыўнасці, але ўзаемные набегі на пагранічныя тэрыторыі прадаўжаліся.

Такім чынам, прыбалтыйскія плямёны і княствы на тэрыторыі Беларусі аказаліся ў складанай геапалітычнай сітуацыі, калі практычна з усіх бакоў можна было чакаць агрэсіі. Гэта стала асноўнай знешнепалітычнай прычынай для аб’яднання ў адно дзяржаўнае ўтварэнне.

Унутранымі перадумовамі аб’яднання сталі развіццё феадальных адносін, эканамічных зносін, асаблівасці палітычнай сістэмы Русі, працяглы вопыт міжэтнічных кантактаў з суседнімі землямі, пачатак цэнтралізацыі і выкліканае гэтым з’яўленне моцных уладароў у суседняй Літве.

Гаспадарчае развіццё, рост гарадоў садзейнічала ўзмацненню гаспадарчых сувязей паміж асобнымі княствамі і землямі. Акрамя таго, пашырэнне права ўласнасці на нерухомасць вяло да абвастрэння сацыяльных супярэчнасцяў, што таксама спрыяла зацікаўленнасці землеўладальнікаў у моцнай дзяржаўнай уладзе.

У першай палове XIII стагоддзя на абсягах Кіеўскай Русі існавала вялікая колькасць раздробленых княстваў. На тэрыторыі сучаснай Беларусі Полацкае і Тураўскае княствы таксама распаліся на больш дробныя ўдзелы, утварыліся новыя княствы, у тым ліку Гарадзенскае, Новагародскае. Яны былі аслабленымі ў ваенных адносінах, але даволі развітымі ў эканамічных, культурных адносінах, пры гэтым ў аснроўным захаваліся агульныя рысы ў развіцці эканомікі, культуры, духоўнай сферы. Захавалася і развітая сістэма кіравання.

Балцкія плямёны ў пачатку XIII стагоддзя знаходзіліся на больш нізкай ступені палітычнага і культурнага развіцця.Тут існавалі плямёны, якія паступова аб’ядноўваліся ў саюзы на чале з старэйшымі князямі. Такі саюз, дзе ў ліку старэйшых адзначаецца будучы заснавльнік Вялікага княства Літоўскага Міндоўг, быў утвораны ў 30-я гады XIII ст.

Гэта была пераддзяржаўная стадыя палітычнай эвалюцыі. Племянныя князі мелі ўласныя дружыны, з якімі ажыццяўлялі грабежніцкія набегі на суседзяў, але без захопу на працяглы тэрмін тэрыторый. У XI і XII стагоддзях балцкія плямёны былі даннікамі рускіх княстваў. Да сярэдзіны 1230-х гадоў землі балцкіх плямён куршаў, латыголі і прусаў трапілі пад уладу Ордэна мечаносцаў і Тэўтонскага ордэна. Але плямёны Дзяволтва, Нальшчаны, Жамойць, Аўкштайты, Літва распачалі барацьбу з рыцарамі. Менавіта яны ў 1219 г. скансалідзіраваліся ў кааліцыю, якая затым у гістарычных крыніцах стала называцца “літвой” у шырокім сэнсе і ў асноўным адпавядала этнічнай тэрыторыі сучаснай Літвы. Гэтае аб’яднанне было даволі стабільным і менавіта з 1210 года, наадварот, назіраецца ваенная актывізацыя літоўскіх князей. Яны робяць паходы на Ноўгарад, Смаленск, Полацк (аб гэтым у паэтычнай форме нават згадваецца ў “Слове аб палку Ігаравым”), Польшчу, Валынь праз Пінскае княства. У Пскове, Полацку, Друцку, Віцебску пачынаюць правіць князі літоўскай дынастыі. Паходы, якія былі здзейснены ў 40-е гады XII стагоддзя, ужо узначальваў Міндоўг, сын кернаўскага ўладара Рынгольда, згодна з “Ліфляндскай рыфмованай хронікай”, вялікага князя, “які не меў сабе роўных у Літве”. Міндоўг атрымаў ад бацькі ўдзел, які затым пачаў называцца “Літва Міндоўга”, а пасля яго смерці ўзначаліў літоўскую кааліцыю. Прыкладна ў 1244-1246 гг. Міндоўг ужо характарызуецца “Ліфляндскай рыфмованай хронікай” як “магутны кароль” і “уладар Літоўскай зямлі”. Менавіта ён, абапіраючыся не толькі на мясцовае баярства і сваю вотчыну, але і на весь ваенны патэнцыял Літвы ў шырокім сэнсе, стаў заснавальнікам ВКЛ.

Аб’яднанне літоўскіх і рускіх зямель было выгадным абодвум бакам. Літва атрымала ўжо сфарміраваны і развіты апарат кіравання, больш высокую культуру, рускія ж княствы маглі абаперціся на ваенную моц літоўцаў.

Пачатак утварэнню ВКЛ быў пакладзены аб’яднаннем Навагародскай зямлі і Літвы пад уладай Міндоўга. Гэта амаль адразу выклікала супрацьдзеянне як з боку Жамойці, якая таксама прэтэндавала на ролю аб’яднальніка зямель, так і з боку суседзяў – Галіцка-Валынскага княства, Лівонскага ордэна і нават татара-манголаў, якія не адмовіліся ад намераў падпарадкаваць усю Русь. Галіцка-Валынскі князь Даніла тройчы рабіў паходы на Наваградак і Гародню. У такіх складаных умовах Міндоўг папрасіў заступніцтва ў Папы Рымскага, прыняў хрышчэнне па каталіцкаму абраду і ў 1253 г. каранаваўся. Саступіўшы частку Жамойці крыжаносцам, а Наваградак, Слонім і Ваўкавыск – Галіцка-Валынскаму княству, Міндоўг гэтым самым нейтралізаваў сваіх галоўных ворагаў, затым здолеў перамагчы сваіх праціўнікаў у Літве і адбіць напад татарскага войска пад кіраўніцтвам ваяводы Бурундая ў 1258 г. Умацаваўшы сваё становішча, Міндоўг парваў з каталіцтвам і падтрымаў барацьбу Жамойці супраць крыжаносцаў, але ў 1263 г. быў забіты у выніку змовы літоўскіх удзельных князей. Аб’яднаўчы працэс прадоўжыў сын Міндоўга Войшалк, які з дапамогай пінскай дружыны і войска Галіцка-Валынскага князя здолеў у 1264 г. стаць на чале ВКЛ. Ён заваяваў землі змоўшчыкаў – Нальшчаны і Дзяволтву, пашырыў уплыў княства на Полацк і Віцебск. У 1267 г. ён перадаў уладу галіцкаму князю Шварну, які праз тры гады памёр. На працягу наступных трыццаці гадоў, перш за ўсё у час праўлення Трайдзеня, да ВКЛ былі далучаны землі яцвягаў, адбіты спробы экспансіі з боку татара-манголаў і крыжаносцаў. У канцы XIII – пачатку XIV стст. пры вялікім князе Віцене прадаўжалася барацьба з крыжаносцамі, у 1307 годзе за княствам быў канчаткова замацаваны Полацк, уведзены княжацкі герб “Пагоня”. У час праўлення Гедыміна тэрыторыя ВКЛ значна пашырылася за кошт Віцебскай, Берасцейскай зямель, Мінскага і Пінскага княстваў, гарадоў Гомеля і Мсціслаўля і стала называцца Вялікім княствам Літоўскім і Рускім. Сталіцай яго з 1323 года стала Вільня. Пры Альгердзе і Вітаўце былі далучаны сучасные ўкраінскія землі, Смаленскае і Бранскае княствы. У склад ВКЛ канчаткова ўвайшла і Жамойцкая зямля, а княства з 1442 года стала афіцыйна звацца Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Яно займала тэрыторыю ад Польшы і Венгрыі на захадзе да Падмаскоўя на ўсходзе, ад Балтыйскага мора на поўначы да Чорнага мора на поўдні і па свайму памеру раўнялася буйнейшым еўрапейскім краінам. Па этнічнаму складу ВКЛ на першай стадыі фарміравання была літоўска-беларускім утварэннем, дзе на балцкія землі прыпадала каля 65% тэрыторыі, у перыяд праўлення Гедыміна і Альгерда – літоўска-беларуска-украінскім і у час канчатковага фарміравання – ўжо політэтнічным, у асноўным літоўска-беларуска- украінска-рускім, у якім тэрыторыя Беларусі склала каля 20% агульнай плошчы.

Шляхі ўваходжання ў ВКЛ беларускіх і іншых зямель былі рознымі: акрамя ваенных захопаў, праз дабраахвотнае ўключэнне на дагаворнай аснове, напрыклад, рашэнне Полацкага веча; шлюбныя сувязі, прыкладам можа быць далучэнне Віцебшчыны шляхам шлюбу Альгерда з мясцовай княжной; міждяржаўныя саглашэнні, такім чынам шляхам дамоў з Польшай было далучаны Валынь і Падляшша; у выніку вызвалення ад іншаземных захопнікаў, як гэта было з украінскімі землямі пасля перамогі Альгерда над татарамі ў бітве на рацэ Сінія Воды. Такім чынам, аб’яднанне зямель у адзіную дзяржаву ажыццяўлялася пераважна мірным шляхам, паколькі ў большасці выпадкаў гэта было выгадна абодвум бакам. Гэтаму садзейнічала і ўзважаная палітыка князёў, якія прытрымліваліся правіла “старае не рушыць, новае не ўводзіць”. На далучаных землях спачатку захоўвалася старая сістэма кіравання, розныя пласты насельніцтва практычна не прыніжаліся ў правах, не рабілася ломка форм уласнасці.

10. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Статуты ВКЛ

Дзяржаўны і грамадскі лад ВКЛ. Сацыяльна-эканамічн. развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ

З ХV стагоддзя дзяржава была падзелена на ваяводствы: Віленскае, Трокскае, Берасцейскае, Валынскае, Браслаўскае, Менскае, Смаленскае, Наваградскае,… Унутранае становішча і знешнепалітычная сітуацыя к. ХV–пач. ХVІ стст.… У др. пал. ХІІІ – перш. пал. ХVІ стст. ў Беларусі працягваўся працэс фарміравання і ўдасканальвання феадальных…

Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

У 1410 годзе супраць крыжаносцаў аб’ядналіся войскі, у якія ўваходзілі палякі, беларусы, украінцы, рускія, чэхі і татары. Пад кіраўніцтвам Ягайлы і… Канец ХV – пачатак ХVІ стагоддзяў азнаменаваўся абвастрэннем адносін паміж… У 1512 годзе па ініцыятыве Масквы пачалася чарговая вайна. У 1513 годзе войска Васілія ІІІ, авалодаўшы Смаленскам,…

Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу

У к. ХХ ст. ўзнікла тэорыя, згодня з якой узнікненне беларускага этнасу тлумачыцца славяна-балцкім сінтэзам, інакш кажучы, балты сыгралі ролю… Існуе і “польская” канцэпцыя аб этнічнай прыналежнасці насельніцтва Беларусі.… Наадварот, прыхільнікі так званай “велікарускай” канцэпцыі этнічнай прыналежнасці беларусаў лічаць беларускі этнас…

Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі

У XVI стагоддзі ў Еўропе шырока разгарнуўся рэфармацыйны рух. У выніку яго да 60-х гадоў у пратэстантызм перайшла большасць беларускіх магнатаў і… Для пашырэння і насаджэння каталіцкай веры ў ВКЛ выкарыстоўваліся розныя… У ВКЛ першыя езуіты з’явіліся ў 1570 годзе. Сюды былі накіраваны таленавітыя багасловы, прапаведнікі, літаратары. Пры…

Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад

Адзіная дзяржава ВКЛ і Польшчы была створана ў выніку Люблінскай уніі 1569 года. Якія ж прычыны прывялі да падпісання гэтай уніі і аб’яднання двух… Па-першае, гэта барацьба за лідэрства ва Усходняй Европе паміж ВКЛ (Вялікім… Да 15 ст. перавага была на баку ВКЛ, якое аб’яднала ў сваіх межах значную частку зямель былой Кіеўскай Русі. У 15…

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст.

Ваенныя разбурэнні дапаўняліся неўраджаямі і эпідэміямі. Напрыклад, эпідэмія хваробы ў пачатку XVII стагоддзя знішчыла больш за палову жыхароў… Аднак ваеннае ліхалецце паступова адыйшло. Ужо з 30-х гадоў XVIII cтагоддзя… Сярэдняя сялянская гаспадарка па-ранейшаму складала каля 0,5 валокі. Разам з тым узрасла доля пазанадзельнай сялянскай…

Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.

У канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ стагоддзя ў Еўропе інтэнсіўна ішоў працэс фарміравання індустрыяльнага грамадства – завяршаўся перыяд буржуазных рэвалюцый, у выніку якіх капіталістычная ўласнасць выцясніла феадальную, свабодная канкурэнцыя канчаткова перамагла цэхавую сістэму, а буржуазнае права – саслоўныя прывілеі. Буржуазная ідэалогія паступова пранікала і ў Расійскую імперыю, у склад якой у канцы ХVІІІ стагоддзя трапілі беларускія землі. Менавіта ўключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі з’яўляецца важнейшай падзеяй ў гісторыі беларускага народа, якая аказала велізарны ўплыў на далейшы яго гістарычны лёс.

Сярод гісторыкаў да нашых дзён ідуць спрэчкі вакол ацэнкі гэтай падзеі. Адны – прыхільнікі “заходнерусізму” – разглядаюць гэту падзею як “уз’яднанне” Беларусі і Літвы з Расіяй і “выратаванне” заходнерускага народа ад канчатковага апалячвання. Другія – прадстаўнікі “польскай” плыні ў гістарыяграфіі – адназначна адмоўна ацэньваюць падзелы Рэчы Паспалітай і палітыку царызму на беларускіх землях. Трэція, пачынаючы з М.В. Доўнар-Запольскага, разглядваюць гэту падзею з беларускіх пазіцый: наколькі яна паспрыяла станаўленню беларускай нацыянальнай ідэі і беларускай нацыі. Яны, не адабраючы палітыку царызму ў Беларусі ў цэлым, віталі рэпрэсіўныя мерапрыемствы царызму ў дачыненні да польскай культуры і паланізаванай беларускай шляхты. Таму вывучэнне дадзенага перыяду гісторыі Беларусі, безумоўна, неабходна пачынаць з разгляду гісторыі падзелаў Рэчы Паспалітай, якія істотным чынам змянілі геапалітычную сітуацыю на беларускіх землях, далейшая гісторыя якіх цяпер непарыўна была звязана з гісторыяй і лёсам Расійскай імперыі.

У 50-я гады ХVIII стагоддзя у Рэчы Паспалітай пачаліся прагрэсіўныя рэформы, скіраваныя на ўмацаванне дзяржавы. Яны ўзмацніліся, калі каралём стаў Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Пры ім робяцца спробы абмежаваць шляхецкія вольнасці і пераадолець бязладдзе ў краіне і, у першую чаргу, ліквідаваць права liberum veto. Занепакоеныя гэтым суседзі Аўстрыя, Прусія і Расія пачалі шукаць выпадак для ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалитай. Яны вырашылі выкарыстаць для гэтага дысідэнцкае пытанне – абмежаванне ў палітычных правах некатолікаў (дысідэнтаў). С. Панятоўскі і яго ўрад адмовіліся выканаць патрабаванні Расіі і Прусіі аб гарантыях правоў дысідэнтаў, бо баяліся страціць падтрымку каталіцкай шляхты, якая складала апору дзяржаўнай ўлады. У адказ на гэта ў Слуцку пры падтрымцы Расіі была створана праваслаўная, а ў Торуні пры падтрымцы Прусіі пратэстанцкая канфедэрацыі, якія запатрабавалі вырашыць дысідэнцкае пытанне і пагражалі вайной каралю.

У кастрычніку 1767 года пачаў працу сойм, які, насуперак процідзеянню католікаў, ураўняў дысідэнтаў у правах з католікамі. Аднак ў лютым 1768 годзе ў крэпасці Бар на Украіне каталіцкая шляхта стварыла канфедэрацыю, якая выказалася за адмену рашэння сойма аб дысідэнтах і аб’явіла вайну каралю. На дапамогу яму прыходзіць расійская армія. Доўгая грамадзянская вайна з канфедэратамі, дзякуючы расійскаму ўмяшальніцтву, завяршылася поўным разгромам канфедэратаў. Вайна істотна аслабіла Рэч Паспалітую і яе магчымасць працістаяць больш моцным суседзям. 5 жніўня 1772 года ў Санкт-Пецярбургу Аўстрыя, Прусія і Расія падпісалі канвенцыю аб першым падзеле Рэчы Паспалітай. Да Аўстрыі адышла Галіцыя і частка Малой Польшчы, да Прусіі – Памор’е (без Гданьска і Торуня), а Расія атрымала землі на ўсход ад Дзвіны і Дняпра – ўсяго 92 тыс. кв. км. і 1 млн. 300 тыс. жыхароў.

Пасля першага падзелу рэформы ў Польшчы ўзмацніліся. Іх апагеем стала Канстытуцыя 3 мая 1791 года, прынятая на Чатырохгадовым сойме. Яна абвясціла спадчынную канстытуцыйную манархію, ліквідавала шляхецкія вольнасці і бязладдзе, ператварыла Рэч Паспалитую ва ўнітарную дзяржаву з рэгулярным наёмным войскам, стварыла магчымасці для буржуазнага развіцця краіны. Аднак у самой Польшчы аказалася шмат праціўнікаў Канстытуцыі. 27 красавіка 1792 года у Пецярбургу яны пры падтрымцы правячых колаў Расіі падпісалі акт канфедэрацыі, які быў абвешчаны ў мястэчку Таргавіцы. Удзельнікі Таргавіцкай канфедэрацыі запатрабавалі ад караля адмяніць Канстытуцыю і звярнуліся за дапамогай ў Расію. 9 студзеня 1793 года 100-тысячная руская армія ўступіла на тэрыторыю Рэчы Паспалітай і сойм вымушаны быў адмяніць Канстытуцыю. 23 студзеня 1793 года ў Пецярбургу Прусія і Расія падпісалі канвенцыю, згодна з якой адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Прусіі адышлі Вялікапольшча, Мазовія, Гданьск, і Торунь, а Расія атрымала цэнтральную частку Беларусі па лініі Друя – Пінск, а таксама частку Украіны – усяго 280 тыс. км. кв. і 3 млн. жыхароў.

Пасля другога падзелу тэрыторыя Рэчы Паспалітай складала ўсяго 212 тыс. кв. км. З насельніцтвам 4 млн. чалавек і фактычна аказалася пад палітычным кантролем Расіі. Праціўнікі таргавічан не змірыліся з такім становішчам. У сакавіку 1794 года яны паднялі паўстанне. Яго ўзначаліў брыгадны генерал арміі ЗША, герой вайны за незалежнасць, ураджэнец Беларусі Тадэвуш Касцюшка, які на час паўстання атрымаў дыктатарскія паўнамоцтвы. Па яго загаду лідэры Таргавіцкай канфедэрацыі былі пакараныя смерцю.

Паўстанне пачалося пасля таго, як расійскі пасол загадаў польскай арміі скласці зброю і разыйсціся па дамах. Армія не выканала гэты загад і адышла ў Кракаў, дзе 24 сакавіка быў абвешчаны Паланецкі ўніверсал, які мэтай паўстання абвясціў аднаўленне Канстытуцыі 1791 года і польскай дзяржавы ў межах 1772 года. Першую значную перамогу над рускім войскам паўстанцы атрымалі пад Рацлавіцамі. Іх падтрымалі ў Варшаве і Вільні. Значная частка тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай апынулася пад поўным кантролем урада Т. Касцюшкт.

Урад Т. Касцюшкі змог забяспечыць мабілізацыю ўсіх матэрыяльных сродкаў і людскіх рэсурсаў і стварыць вялікую і бояздольную армію. Каб справіцца з ёю, Расія вымушана была паскорыць заключэнне мірнага дагавора з Турцыяй, а потым сваю армію перакінуць у Польшчу. У выніку супраць атрадаў Касцюшкі былі накіраваны значные ваенныя сілы Расіі, Аўстрыі і Прусіі. 10 кастрычніка 1794 года ў бітве пад Мацяёвіцамі паўстанцы пацярпелі паражэнне, а цяжка паранены Т. Касцюшка трапіў у палон. 16 лістапада руская армія пад камандаваннем А.В. Суворава заняла Варшаву. Паўстанне было канчаткова падаўлена.

Яшчэ да канчатковага падаўлення паўстання 24 кастрычніка 1795 года Аўстрыя, Прусія і Расія ажыццявілі апошні падзел Рэчы Паспалітай. У выніку яго польская дзяржава спыніла сваё існаванне. Прусія атрымала Мазовію з Варшавай і частку тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага да Нёмана, Аўстрыя – тэрыторыю паўднёвай і цэнтральнай Польшчы з гарадамі Кракавам, Сандамірам і Люблінам, Расія – Заходнюю Беларусь, Літву і Курляндыю, усяго 120 тыс. кв. км. з насельніцтвам ў 1,2 млн чалавек.

У першыя гады пасля падзелаў царскі ўрад праводзіў жорсткую, але асцярожную і памяркоўную палітыку. Пасля першага падзелу на далучаных землях быў уведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Спачатку было створана Беларускае генерал-губернатарства ў складзе Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай да яго была далучана Мінская губерня. Пасля трэцяга падзелу на далучаных землях стварылі Віленскую, Гродзенскую і Ковенскую губерні і аб’ядналі іх у Літоўскае генерал-габернатарства. Да яго ў хуткім часе далучылі і Мінскую губерню.

Расійскія ўлады забаранілі магнатам мець прыватныя арміі і прымусілі іх разбурыць прыватныя крэпасці. Мясцовая шляхта была абавязана прысягнуць Кацярыне ІІ. Тым, хто не жадаў прысягаць, дазвалялася прадаць маёнткі і з’ехаць за мяжу. Тыя, хто прынёс прысягу, атрымлівалі правы расійскага дваранства. У многіх дробных шляхціцаў не было ні маёнткаў, ні прыгонных сяляні, ні дакументаў аб праве на шляхецтва. Менавіта таму праз некаторы час пасля падзелаў пачаўся “разбор шляхты”, згодна з гэтай палітыкай расійскага ўрадапераважна дробная шляхта павінна была прадаставіць у спецыяльную камісію дакументы, якія падцвярджаюць шляхецкае паходжанне. Калі такія дакументы адсутнічалі, то шляхту пераводзілі ў падатковыя саслоўі. Неабходна адначыць, што да шляхецкага паўстання 1830 – 1831 гг. гэты працэс не фарсіраваўся, часта абыходзілася чуткамі і размовамі, але пасля паўстання яго правялі надзвычай хутка, і ў падатныя саслоўі было пераведзена больш за 10 тыс. чалавек.

На тэрыторыі Беларусі захоўвалася дзеянне Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года. Ён прымяняўся ў судах пры разглядзе грамадянскіх адміністрацыйных і маёмасных спрэчак. Крымінальныя справы разглядаліся па расійскаму заканадаўству і слухаліся ў расійскіх судах.

Палякам прадстаўлялася самая шырокая культурна-нацыянальная аўтаномія. На польскай мове працаваў Віленскі ўніверсітэт і гімназіі. Польская мова выкарыстоўвалася ў некаторых дзяржаўных установах. Пасля далучэння ў 1815 г. да Расійскай імперыі герцагства Варшаўскага палякі атрымалі палітычную аўтаномію і нават “канстытуцыю”, якую дараваў ім Аляксандр І. У адпааведнасці з ёй яны маглі склікаць для вырашэння пэўнага кола пытанняў сойм. Менавіта ў гэты час беларуская шляхта падверглася наймацнейшаму апалячванню.

Становішча сялян пасля падзелаў значна пагоршылася. Для іх у 1790 годзе была ўведзена рэкруцкая павінннасць, якой для сялян у Рэчы Паспалітай не існавала. Замест падымнай ўводзіўся падушны падатак, што вяло да істотнага павелічэння павіннасцей. Дзяржаўныя землі разам з сялянамі шчодра раздаваліся расійскім памешчыкам. Калі на беларускіх землях у час знаходжання іх у складзе ВКЛ налічвалася 27% дзяржаўных сялян, то пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі іх засталося толькі 9%. У 1797 годзе Павел І выдаў указ, які абмяжоўваў паншчыну трыма днямі у тыдзень, але прасачыць за яго выкананнем не было ніякай магчымасці. Гэты ўказ застаўся на паперы, а нормы паншчыны ўзрасталі.

У гарадах было адменена магдэбургскае права, яго замяніла “Даравальная грамата на правы і выгады гарадоў Расійскай імперыі”, што была ўведзена ў 1785 годзе і давалася толькі губернскім і павятовым цэнтрам. Згодна з ёй гараджане выбіралі орган самакіравання - гарадскую думу. Яны дзяліліся па ўзроўню багацця на 6 разрадаў. Ад кожнага разраду выбіраўся 1 галосны. Таму дума, якая фармальна кіравала горадам, называлася шасцігалоснай. Фактычная улада ў горадзе належыла прызначанаму губернатарам гараднічаму. Пасля далучэння да Расійскай імперыі беларускія гарады на 2 гады вызваляліся ад усіх падаткаў, а потым яшчэ 10 гадоў плацілі паменшаныя напалову падаткі.

На далучаных землях расійскія ўлады праводзілі асцярожную канфесійную палітыку. Да 1831 года каталіцкія касцёлы, манастыры і навучальныя ўстановы дзейнічалі свабодна. Землі, што належылі каталіцкай царкве, захоўваліся за ёй пры ўмове, што католікі не будуць абарачаць ў каталіцтва праваслаўных. Уплыў каталіцызму нават узмацніўся, што было выклікана пашырэннем пазіцый езуітаў. У 1773 годзе папа Рымскі распусціў ордэн езуітаў. Насуперак яго рашэнню Кацярына ІІ выдала ўказ, які дазволіў езуітам сяліцца і дзейнічаць ў межах Расійскай імперыі. Цэнтрам дыслакацыі ордэна стаў Полацк, дзе з 1812 па 1820 гг. дзейнічала езуіцкая акадэмія. У 1821 годзе ўказам Аляксандра І дзейнасць езуітаў ў імперыі была забаронена.

У дачыненні ўніятаў вялася палітыка, скіраваная на “дабраахвотнае вяртанне” іх у лона праваслаўя, з дапамогай прымусу прыхажан і подкупу іерархаў уніяцкай царквы.

Шматлікае яўрэйскае насельніцтва падверглася дыскрымінацыі. У 1894 годзе быў прыняты закон аб увядзенні мяжы яўрэйскай аседласці. Згодна з гэтым законам яўрэі маглі сяліцца толькі у межах былой Рэчы Паспалітай і толькі ў гарадах і мястэчках. Акрамя таго, яўрэям дазвалялася займацца толькі рамяством і гандлем. Шлях ў дзяржаўную службу і да афіцэрскіх пасадаў у арміі для іх быў зачынены. На яўрэяў распаўсюдзілася і рэкруцкая павіннасць. Акрамя таго, норма падаткаў для яўрэяў была фактычна амаль ў два разы вышэйшая, чым для хрысціян.

Пасля паўстання 1830 – 1831 гг. царскі ўрад рэзка мяняе сваю палітыку ў Беларусі. Ён бярэ курс на аслабленне шляхты, выкараненне паланізацыі і паслядоўную русіфікацыю краю. У верасні 1831 года пры імператары быў створаны дарадчы орган “Асобны камітэт па справах заходніх губерняў”, які распрацаваў і ажыццявіў шэраг мерапрыемстваў для дасягнення гэтых мэт. Па прапанове Камітэта быў паскораны разбор шляхты. У 1831 годзе было адменена дзеянне Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, а ў 1840 годзе – на астатняй частцы Літвы і Беларусі. У 1832 годзе, у сувязі з тым, што 2/3 студэнтаў прынялі ўдзел у польскім паўстанні, быў зачынены Віленскі ўніверсітэт. З 1836 года выкладанне ва ўсіх навучальных установах краю пераводзілася на рускую мову, а польскую мову забаранялася вывучаць нават як асобны школьны прадмет. У дзяржаўных установах, школах, судах мясцовыя чыноўнікі звальняліся, на іх месца ставіліся расійскія. Расійскім дваранам даваліся ільготы пры набыцці канфіскаваных маёнткаў, рабіліся захады па перасяленню сюды расійскіх сялян.

Каталіцкія манастыры, у якіх не было поўнага складу манахаў, былі ліквідаваныя, а манастырскія маёнткі перададзены казне. У 1841 годзе каталіцкае духавенства было пазбаўлена права мець зямельную ўласнасць. У выніку гэтых змен колькасць дзяржаўных сялян павялічылася на 100 тыс. рэвізскіх душ. Адначасова вялося наступленне на ўніяцкую царкву. Улады перацягнулі на свой бок вярхі ўніяцкага духавенства на чале з епіскапам І. Сямашкам. Менавіта ён і яго прыхільнікі ў 1839 годзе склікалі ў Полацку царкоўны сабор. На ім было прынята рашэнне аб аб’яднанні ўніяцкай царквы з праваслаўнай.

Палітыка расійскіх улад на беларускіх землях у першай палове ХIX ст.

Пасля далучэння беларускіх зямель да Расіі палітыка ўлад у цэлым была накіравана на іх зліццё з іншымі рэгіёнамі краіны і ператварэнне Беларусі ў частку Расійскай імперыі. Але першапачаткова ўлады ўлічвалі спецыфіку сацыяльна-эканамічнага і грамадскага жыцця насельніцтва гэтага рэгіёна і не пераходзілі да адкрытай русіфікатарскай палітыкі. Яна пачала пашырацца пасля паўстання 1830-1831 гг.

У сацыяльна-адміністратыўнай сферы беларускія землі да пачатку ХIX стагоддзя былі падзелены згодна з унутраным расійскім адміністратыўным падзелам на 5 губерняў, якія ў сваю чаргу аб’ядноўваліся ў 2 генерал-губернатарствы: літоўскае (Віленская, Гродзенская, Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская, Магілёўская, Смаленская губерні). Пазней тэрмін Белая Русь быў заменены паняццем – Паўночна-Заходні край. Губерні падзяляліся на паветы, паветы – на воласці. Адміністратыўны апарат у асноўным адпавядаў расійскаму, але захоўваліся некаторыя старыя назвы пасад, напрыклад, павятовы маршалак і інш. Спачатку ў беларускіх губернях прадаўжаў дзейнічаць Статут ВКЛ 1588 года, але 25 чэрвеня ён быў адменены і ў Беларусі было ўведзена расійскае законадаўства.

Прыватнаўласніцкія гарады і мястэчкі выкупляліся ўладамі і згодна з даравальнай граматай гарадам 1785 г. іх жыхары прыраўніваліся ў правах з іншым гарадскім насельніцтвам Расійскай імперыі. Магдэбургскае права скасоўвалася. Магнаты і шляхта павінны былі прынесці прысягу новым уладам, пасля чаго яны набывалі правы расійскіх дваран.Тыя ж, хто адказваўся прынесці прысягу, павінны былі за кароткі тэрмін прадаць свае маёнткі і з’ехаць за мяжу. Забараняліся канфедэрацыі, сеймы, правы шляхты былі істотна абмежаваны. Сяляне з-за іх галечнага становішча спачатку былі вызвалены на два гады ад падаткаў, у наступныя дзесяць гадоў яны браліся на ільготнай аснове, але затым яны пачаліся спаганяцца ў поўным размеры. Уводзіліся рэкруцкія наборы. Нацыянальная палітыка расійскіх ўлад спачатку была даволі памяркоўная. Справаводства, кнігадрукаванне, навучанне ў школах спачатку, як і раней, ажыццяўлялася на польскай мове. Але адначасова праводзілася палітыка пратэкцыянізма рускай мове.

Т. чын., беларусы падвяргаліся двайному нацыянальнаму прыгнёту. З 30-х гг., пасля падаўлення польскага паўстання, якое закранула і беларускія землі, польскі ўплыў пачаў выцясняцца, узамен разгарнулася актыўная русіфікацыя беларускага насельніцтва. Адначасова пачаўся так званы “разбор” шляхты. Ён заключаўся ў праверцы сапраўднасці і наяўнасці дакументаў, пацвярджаючых шляхецкае званне. Не вытрымаўшых праверку шляхцічоў пераводзілі ў саслоўе аднадворцаў у сельскай мясцовасці і грамадзян у гарадах. Для яўрэяў Указам ад 23 чэрвеня 1794 г. ўстанаўлівалася мяжа яўрэйскай аседласці. Згодна з ёй яўрэі маглі сяліцца толькі на беларускіх, літоўскіх і часткова ўкраінскіх землях, пры гэтым ім забаранялася набываць маёнткі, займацца земляробствам. Падаткі ж яны павінны былі плаціць у двайным памеры. У адносінах да рэлігійных аб’яднанняў улады спачатку таксама займалі ўзважаныя пазіцыі. Каталіцызм не забараняўся, нават была адноўлена дзейнасць ордэна езуітаў. Але дзяржаўнай канфесіяй стала праваслаўе. Улады матэрыяльна падтрымлівалі праваслаўных святароў, выдзялялі сродкі для будаўніцтва праваслаўных храмаў. Але пасля паўстання каталіцкаму і ўніяцкаму духавенству было забаронена схіляць у сваю веру людзей. Пачалася секулярызацыя царкоўных ўладанняў. Уніяцкая царква была забаронена, а ўніяты пераведзены у стан праваслаўных. Гэтыя дзеянні ўлад заканадаўча былі замацаваныя 12 лютага 1839 г. на ўніяцкім саборы ў Полацку. На ім было прынята рашэнне аб далучэнні ўніяцкай царквы да рускай праваслаўнай.

22. Грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. Шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг. і яго вынікі

Грамадска-палітычны рух у Беларусі ўпісваўся ў агульнаеўрапейскую палітычную сітуацыю і быў яе неад’емнай часткай. Гэта знаходзіла адлюстраванне як ў адзінстве ідэалаў, за якія змагаліся дзеячы рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага рухаў ў краінах Еўропы, так і ў падабенстве арганізацыйных формаў, у якіх яны праяўляліся.

У першай палове ХІХ ст. галоўнай арганізацыйнай формай грамадскага руху былі тайныя і паўлегальныя таварыствы. У еўрапейскіх краінах масавы характар набыло стварэнне розных таварыстваў: навуковых, палітычных, культурна-асветніцкіх, самаўдасканалення і інш. Шмат хто з даследчыкаў бачыць у гэтым ўплыў найбольш магутнай у тую эпоху арганізацыі, масонства. Цесна звязаны з масонствам былі таксама тайныя таварыствы студэнцкай і вучнёўскай моладзі, якія дзейнічалі ў Літве і Беларусі ў першай чвэрці ХІХ ст., а таксама дзекабрысцкія арганізацыі. У Заходняй Еўропе масонства зарадзілася як рух людзей розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў пад эгідай пошуку сапраўдных шляхоў духоўнага абнаўлення грамадства. У канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ ст. масонскія ложы выкарыстоўваліся для абмеркавання праблем развіцця асобы і грамадства ў цэлым.

У перш. чвэрці ХІХ ст. і асабліва пасля 1812 г. яны ўжо дзейнічалі ў многіх гарадах Беларусі. Кіруючым цэнтрам масонства ў Беларусі быў малы Капітул “Святыня спакою”, што знаходзіўся ў Нясвіжы і быў падпарадкаваны віленскай ложы “Дасканалае адзінства”, а праз яе “Вялікаму Усходу Польшчы”. Працавалі таксама масонскія ложы “Шчаслівае вызваленне” ў Нясвіжы, “Паўночная Паходня” ў Мінску, “Сябар чалавецтва” ў Гродне і інш.

Сярод мясцовых масонскіх ложаў вылучалася “Руплівы ліцвін” ў Вільні, членамі якой былі ў асноўным студэнты і выкладчыкі Віленскага універсітэта. У 1818 годзе члены гэтай ложы спрабавалі змяніць масонскі статут, адмовіцца ад таямнічасці і прысвяціць сябе адкрытаму служэнню грамадству. “Першым абавязкам ложы, – гаварылася ў новым статуце, прынятым на адным з яе паседжанняў, – з’яўляецца дапамога насельніцтву шляхам навучэння бедных рамёствам, удасканалення тэхнікі, выкаранення прычын галечы і заган, развіцця прамысловасці”. Але такая пазіцыя выклікала нездавальненне масонскага кіраўніцтва. У хуткім часе ложа “Руплівы ліцвін” была вымушана спыніць сваю дзейнасць.

Адносіны царскіх ўлад да масонскіх арганізацый былі неадназначнымі. Спачатку царызм падазрона адносіўся да масонаў, але жорстка не праследаваў іх. Пасля вайны 12 г. ён нават рэкамендаваў ствараць масонскія ложы, асабліва ў войску, разлічваючы на тое, што афіцэры, трапіўшы ў палон, змогуць скарыстацца дапамогай іншаземных сяброў-масонаў. Аднак ў 1822 г. спецыяльным загадам цара ўсе масонскія ложы на тэрыторыі Расійскай імперыі былі забаронены.

Амаль усе кіраўнікі або актыўныя дзеячы тайных таварыстваў ў гэты час былі масонамі. Сярод іх – А.І. Вягелін, К.Г. Ігельстром, Я. Чачот, Т. Зан і інш. Усяго ў Беларусі ў першай чвэрці ХІХ ст. налічвалася больш за 500 масонаў. Пасля вайны 1812 г. шыракае распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі атрымалі тайныя таварыствы студэнцкай і вучнёўскай моладзі і таварыствы вайскоўцаў. Сябрамі гэтых таварыстваў былі вядомыя ў далейшым таленавітыя культурныя і грамадскія дзеячы – паэты А. Міцкевіч, Т. Зан, Я. Чачот, геолаг І. Дамейка, мастак М. Кулеша і інш.

У 1817 годзе ў Віленскім універсітэце па ініцыятыве студэнтаў Т. Зана, А. Міцкевіча, А. Петрашкевіча, Я. Чачота і іншых было заснавана тайнае таварыства філаматаў. Адначасова з імі і крыху пазней утварыліся тайныя і паўлегальныя арганізацыі ў Віленскім універсітэце і гімназіях: “Заране” ў беластоцкай і свіслацкай гімназіях, “Прамяністыя” ў віленскім універсітэце, тайнае таварыства гімназістаў у Крожах і інш. Усе гэтыя арганізацыі знаходзіліся пад уплывам або кіраўніцтвам філаматаў. У 1820 годзе было створана больш шырокае таварыства філарэтаў, таксама падпарадкаванае філаматам.

Дзейнасць “таварыства філаматаў” праходзіла пад дэвізам “Айчына. Навука. Годнасць”. Сябры таварыства займаліся ўдасканаленнем сваіх навуковых ведаў, мастацкіх густаў, літаратурнай творчасці. Філаматы не ставілі сваёй мэтай узброенае звяржэнне існуючага ладу. Галоўным сродкам барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне яны лічылі асвету і выхаванне ў падрастаючага пакалення нацыянальнай самасвядомасці. На фарміраванне поглядаў філаматаў вялікі ўплыў аказаў Іахім Лелявель, які быў прафесарам Віленскага ўніверсітэта. Паралельна з таварыствам філаматаў і філарэтаў у Беларусі дзейнічалі гурткі тайнага польскага “Патрыятычнага таварыства”. У Літоўскі камітэт гэтага таварыства ўваходзілі М. Ромер, К. Прозар і інш. Яны ставілі мэтай адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года і тайна рыхтавалі паўстанне.

У пачатку 1820-х гг. у Беларусі атрымалі распаўсюджанне ідэі рускіх дваранскіх рэвалюцыянераў – дзекабрыстаў. Гэта было звязана з перамяшчэннем з Пецярбурга у Беларусь гвардзейскага корпуса. У ім праходзілі службу многія дзеячы дзекабрысцкага руху. Кіраўнік Паўночнага таварыства М. Мураўёў у Мінску ў 1821 годзе напісаў першы варыянт расійскай канстытуцыі. Вялікая група афіцэраў-дзекабрыстаў служыла ў Бабруйскай крэпасці: С.І. Мураўёў-Апостал, М.П. Бястужаў-Румін і інш. З іх удзелам распрацоўваўся план арышту цара і яго світы ў Бабруйску ў час агляду войскаў ў 1823 годзе. З гэтым планам звязвалася абвяшчэнне Расіі рэспублікай і пачатак паўстання ў Пецярбургу. Але план ажыццявіць не ўдалося.

Дзекабрысты выступалі за абмежаванне або поўную ліквідацыю самадзяржаўя, нацыяналізацыю часткі памешчыцкіх зямель, адмену прыгоннага права з надзяленнем сялян зямлёй. Яны ігнаравалі права на нацыянальнае самавызначэнне народаў Расіі. Права на незалежнасць прызнавалася толькі за Польшчай. У пачатку 1823 года у Ноўгарад-Валынску (Украіна) братамі афіцэрамі А.І. і П.І. Барысавымі было заснавана Таварыства з’яднаных славян. Яно мела сваіх прадстаўнікоў у Беларусі, выступала за ліквідацыю самадзяржаўя, увядзенне дэмакратычнага прадстаўнічага праўлення ў Расіі, аб’яднанне ўсіх славян ў адну дэмакратычную федэратыўную рэспубліку. У верасні 1825 года Таварыства аб’ядналася з Паўднёвым таварствам дзекабрыстаў. Яго 12 членаў увайшлі ў атрад царазабойцаў, створаны М.П. Бясстужавым-Руміным.

У 1825 г. ў Літоўскім асобным корпусе, раскватэраваным у заходніх губернях, было створана канспіратыўнае “Таварыства ваенных сяброў”. Яго членамі былі філамат М.І. Рукевіч, капітан К.Г. Ігельстром, паручнік А.І. Вягелін і інш. У арганізацыю ўваходзілі таксама “Таварыства згоды”, якое складалася з цывільных асоб, і таварыства “Заране”, якое дзейнічала ў Беластоцкай гімназіі.

У сувязі са смерцю Аляксандра І 14 снежня 1825 года дзекабрысты Паўночнага Таварыства вывелі на Сенацкую плошчу ў Пецярбургу некалькі падначаленых ім палкоў з мэтай ажыццявіць дзяржаўны пераварот. Але паўстанне было падаўлена.

24 снежня 1825 года ў Браньску каля Беластока “ваенныя сябры” адмовіліся прысягнуць новаму імператару Мікалаю І., але іншыя вайсковыя фарміраванні корпуса іх не падтрымалі і выступленне таксама было падаўлена. Арганізатары выступлення М.І. Рукевіч, А.І. Вягелін, К.Г. Ігельстром былі асуджаны на 10 год катаргі з пажыццёвым пасяленнем у Сібіры.

У лютым 1826 г. С.П. Трусаў, член “Таварыства з’яднаных славян”, спрабаваў падняць на паўстанне расквартараваны ў Бабруйску Палтаўскі пяхотны полк, аднак тут жа быў арыштаваны.

Паўстанне 1830 – 1831 гг. стала найважнейшай падзеяй ў грамадска-палітычным руху першай паловы ХІХ ст. Прычынай паўстання стала ўзмацненне рэакцыйнага курса царызму ў Польшчы. Урад Мікалая І пачаў груба парушаць Канстытуцыю Царства Польскага, абмяжоўваць дзейнасць сойма, арыштоўваць дэпутататаў, якія крытыкавалі дзейнасць расійскага ўрада. З 1828 года ў Варшаве дзейнічала тайная арганізацыя, асноўнай мэтай якой было аднаўленне польскай дзяржаўнасці шляхам паўстання. Яна мела шырокі ўплыў у арміі Царства Польскага. Восенню 1830 года Мікалай І планаваў накіраваць польскія фарміраванні на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі. У адказ у ноч з 29 па 30 лістапада 1830 года ў Варшаве выбухнула паўстанне. Яго пачалі курсанты школы падхарунжых, якія напалі на палац вялікага князя Канстанціна Паўлавіча.

Расійскія войскі вымушаны былі пакінуць Варшаву. Сярод паўстанцаў не было адзінства ні адносна мэт паўстання, ні адносна тактыкі яго правядзення.. Акрамя прыхільнікаў барацьбы за поўную незалежнасць Рэчы Паспалітай сярод паўстанцаў былі і тыя, хто патрабаваў толькі захавання Канстытуцыі Царства Польскага 1815 года. Вышэйшым кіруючым органам паўстання стаў Часовы урад, кіраўніком якога стаў А. Чартарыйскі, які ўзначальваў кансерватыўную плынь. Яго прыхільнікі ў большай ступені разлічвалі на дапамогу еўрапейскіх краін, чым на ўласныя сілы. Радыкальную плынь у паўстанні ўзначальваў І. Лелявель, які імкнуўся пераадолець шляхецкі характар паўстання і прыцягнуць да яго прадстаўнікоў усіх саслоўяў.

Царскі ўрад рабіў усё магчымае, каб не дапусціць пашырэнне паўстання на Беларусь, Літву і Украіну. Яшчэ 1 снежня 1830 года ён абвясціў аб увядзенні ваеннага становішча, накіраваў сюды значную колькасць войскаў. У гарадах Заходняй Украіны, Беларусі і Літвы пачалася канфіскацыя зброі ў насельніцтва, з дзяржаўных устаноў пачалі звальняць чыноўнікаў-палякаў, уплывовых польскіх памешчыкаў бралі пад хатні арышт. Тым не менш, прадухіліць паўстанне ў Беларусі не ўдалася. У студзені – лютым 1831 года ў Вільні для кіраўніцтва паўстаннем ў Літве і Беларусі быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Але кіраўніцтва камітэта не змагло забяспечыць каарданацыю дзеянняў паўстанцкіх сіл. Паўстанне працякала стыхійна, ізалявана, хваляванні насілі лакальны характар. У канцы сакавіка – красавіку 1831 года асобныя выступленні ахапілі Літву і заходнія паветы Гродзенскай і Віленскай губерняў. У чатырох наўночна-заходніх паветах Беларусі колькасць ўдзельнікаў паўстання складала каля 10 тыс. чалавек. У асноўным гэта была шляхецкая моладзь. Сяляне паўстанне не падтрымалі. Гэтаму садзейнічала палітыка царызму. Згодна з Указам Мікалая І ад 22 сакавіка 1831 года сялянам дараваўся іх удзел у паўстанні, калі яны дабраахвотна пакідалі атрады і вярталіся да дому. Шляхцічы – удзельнікі паўстання падвяргаліся суду, а іх маёнткі канфіскоўваліся.

У канцы мая 1831 года з Польшчы ў Літву прыбыў 12-тысячны корпус генерала А. Гелгуда і атрад генерала Д. Хлапоўскага ў 820 чалавек. Да іх далучылася каля 5 тысяч мясцовых паўстанцаў. 19 чэрвеня 1831 года каля Вільні адбыўся рашаючы бой паміж аб’яднанымі сіламі паўстанцаў і царскімі войскамі. Паўстанцы былі разгромлены. У пачатку жніўня 1831 года паўстанне было ўжо падаўлена на ўсёй тэрыторыі Беларусі, а ў верасні расійская армія авалодала Варшавай.

У выніку паражэння паўстання Царства Польскае, яго канстытуцыя, асобная польская армія і сойм былі ліквідаваныя. На этнічнай тэрыторыі Польшчы быў уведзены расійскі адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. На тэрыторыі Літвы, Беларусі і Заходняй Украіны пачала ажыццяўляцца палітыка русіфікацыі і вынішчэння польскага ўплыву.

Пасля падаўлення паўстання 1830 – 1831 гг. польская эміграцыя прыкладала вялікія намаганні, каб зноў падняць паўстанне. З гэтай мэтай на тэрыторыю Беларусі пасылаліся эмісары. Эмісарам арганізацыі “Маладая Польшча”, якая дзейнічала ў эміграцыі пад кіраўніцтвам І. Лелявеля, быў Ш. Канарскі. Разам з братамі Залескімі ён быў накіраваны ў Польшчу, Літву і Беларусь для стварэння шырокай сеткі канспіратыўных арганізацый. Яшчэ ў 1835 годзе ў Кракаве Ш. Канарскі стварыў тайную арганізацыю “Садружнасць польскага народа”, уплыў якой у хуткім часе распаўсюдзіўся на Правабярэжную Украіну, Беларусь і Літву. Да яе пачалі далучацца тайныя таварыствы, што ўжо існавалі на гэтых землях. Найбуйнейшым з іх было “Дэмакртычнае таварыства”, якое дзейнічала ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. “Дэмакратычнае таварыства” было створана ў 1836 годзе па ініцыятыве Ф.А. Савіча. Статут гэтай арганізацыі – “Прынцыпы дэмакратызму”, прадугледжваў дасягненне сацыяльнай справядлівасці, адмену прыгоннага права, паважлівыя адносіны да усіх народаў. У 1838 годзе паліцыя раскрыла гэту арганізацыю. Ш. Канарскі быў асуджаны да смяротнага пакарання, Ф. Савіч і яго памочнікі былі адпраўлены ў ссылку на Каўказ, астатнія - аддадзены ў салдаты.

У 1840-я гг. у Беларусі, як і ў іншых рэгіёнах Расіі, рэвалюцыйны і грамадска-палітычны рух набыване разначынны характар. Ужо ў арганізацыі Ф. Савіча былі не толькі дваране-шляхціцы, але і прадстаўнікі мяшчанскага і сялянскага саслоўяў.

У канцы 1840-х гг. склалася арганізацыя “Братні саюз літоўскай моладзі” або “Саюз свабодных братоў”. Яна была заснавана братамі Ф. і А. Данілеўскімі. Цэнтр яе знаходзіўся ў Вільні, аддзяленні існавалі ў Мінску, Гродне, Лідзе, Навагрудку, Ашмянах, Слоніме, Коўне і інш. гарадах. Арганізацыя ставіла мэтай звяржэнне самаўладдзя, ажыццяўленне дэмакратычных пераўтварэнняў ў Расіі і Польшчы, стварэнне назалежнай польскай рэспублікі. Дзейнасць “Саюза” асабліва актывізавалася ў 1848 годзе, калі пачалася рэвалюцыя ў краінах Еўропы. Удзельнікі арганізацыі распрацоўвалі планы падрыхтоўкі паўстання, узбраення “простага народу”. Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў. У 1849 года, калі афіцэры Мінскага гарнізона на чале з капітанам А. Гусевым адмовіліся ехаць на падаўленне рэвалюцыі ў Венгрыю, арганізацыя была выкрыта, да суда было прыцягнута каля 200 чалавек. Капітан А. Гусеў і яго паплечнікі былі пакараныя смерцю.

Такім чынам, грамадска-палітычны рух у Беларусі ў дадзены перыяд развіваўся ў рэчышчы расійскага і польскага рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху. У ім знайшлі адбітак усе важнейшыя падзеі грамадска-палітычнага жыцця Расіі першай паловы ХІХ ст.

Вынікі Венскага кангрэса, наданне аўтаноміі Каралеўству Польскаму, а таксама абяцанне Аляксандра 1 на Варшаўскім сейме аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г. вызвалі рост польскіх патрыятычных настрояў сярод значнай часткі шляхецкай інтэлігенцыі і вучнёўскай моладзі.

У 1817 г. сярод студэнтаў Віленскага ўніверсітэта ўзнікла тайнае таварыства філаматаў (аматараў навук). Яно мела філіалы ў іншых навучальных установах Беларусі. У 1820 г. на аснове Віленскага таварыства філаматаў было створана другое таварыства - філарэтаў, прыхільнікаў дабрачыннасці. Члены Таварыстваў выказваліся за неабходнасць набываць веды, за свабоду і роўнасць людзей і народаў. Але яны крытыкавалі царскі ўрад і таемна выказваліся за аднаўленне Рэчы Паспалітай. У 1923 г. Гэтыя таварыствы былі выкрыты і распушчаны, а найбольш актыўныя члены – высланы.

У 1923 г. пад уплывам будучых дзекабрыстаў М.М. Мураў’ёва, А.А. Бястужава, К.Г. Ігельстрома, якія адбывалі службу ў войсках, расквартараваных у Беларусі, было створана таварыства “Ваенныя сябры” з ліку афіцэраў Літоўскага корпуса, мясцовай шляхты, чыноўнікаў, вучнёўскай моладзі. Члены таварыства зрабілі спробу падняць паўстанне ў Літоўскім корпусе ў час прыняцця прысягі на вернаць імператару Мікалаю 1 24 снежня 1825 года.

У сярэдзіне 20-х гадоў тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромлены, але антыўрадавыя настроі сярод пэўных пластоў насельніцтва захоўваліся. Ідэі аднаўлення Рэчы Паспалітай былі папулярнымі сярод нацыянальна настроеных людзей польскай арыентацыі, асабліва ў Каралеўстве Польскім. Рэвалюцыя ў Францыі, нацыянальна-вызваленчыя рухі ў Бельгіі, Італіі далі штуршок для паўстання ў Варшаве, якое пачалося 29 лістапада 1830 г. Мэтай яго было аднаўленне Рэчы Паспалітай ў межах 1772 г. Яно ахапіла ўс Польшу, на бок паўстаўшых перайшла польская армія. Хутка ў кіраўніцтве выявіліся два накірункі: кансерватыўны на чале з князем А. Чартарыйскім, які ставіў адну мэту – аднаўленне РП; і левы на чале з І. Лялевелем, які выступаў таксама і за буржуазна-дэмакратычныя свабоды, надзяленне сялян зямлёй з адначасовай грашовай кампенсацыяй памешчыкам. У Варшаве быў утвораны. Часовы ўрад, пазней ён быў перайменаваны ў Нацыянальны ўрад, скліканы сейм, які прыняў “Маніфест польскага народа”.

У 1831 г. паўстанне перакінулася на беларускія землі, пераважна паўночна-заходнія паветы Мінскай губерні і Віленскую губерню.Тут дзеяннямі паўстанцаў кіраваў утвораны ў студзені 1831 г. Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. На месцах таксама ствараліся павятовыя ўрады, якія пачалі праводзіць рэкруцкія наборы. Усяго ў паўстанні на беларускіх землях прынялі ўдзел каля 10 тыс. чалавек, але дзейнічалі паўстанцкія атрады стыхійна. У канцы мая на дапамогу паўстанцам з Польшчы быў накіраваны атрад пад камандаваннем генерала Д. Хлапоўскага у колькасці 700 чалавек, пазней – яшчэ 12-тысячны корпус генералаў А. Гелгуда і Г. Дэмбінскага. 19 чэрвеня 1831 г. пад Вільняй расійскае войска нанесла паражэнне аб’яднаным сілам паўстанцаў і да канца ліпеня паўстанне ў Беларусі і Літве было падаўлена. Многія яго ўдзельнікі былі асуджаны, маёнткі канфіскоўваліся. Была скасавана аўтаномія Польшчы. Пачаўся “разбор” шляхты, адменены Статут ВКЛ. Пачалася актыўна праводзіцца палітыка русіфікацыі. Тым не менш, нягледзячы на рэпрэсіі і русіфікацыю, грамадскі рух у 30-50-е гады не спыніўся.

У 1836 г. ў Вільні пад кіраўніцтвам Франца Савіча пачало дзейнічаць “Дэмакратычнае таварыства”, якое выступала за адзінства ў барацьбе супраць самадзяржаўя, за вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. Пазней, на працягу 1846 - 1849 гг. у Вільні, Мінску і іншых беларускіх гарадах існавала тайная арганізацыя “Саюз свабодных братоў”, якая налічвала больш за 200 членаў. Саюз таксама ставіў мэтай звяржэнне самадзяржаўя і ажыццяўленне дэмакратычных пераўтварэнняў. Гэтыя арганізацыя былі выкрыты і разгромлены. Але і ўлады былі вымушаны некалькі лібералізаваць сваю палітыку ў заходніх губернях. У сярэдзіне ХIX стагоддзя палітычная сітуацыя ў Беларусі прадаўжала заставацца напружанай

23. Вайна 1812 года і Беларусь

Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя

Кантынентальная блакада цяжка адбівалася на эканоміцы Расіі, бо Англія была яе асноўным гандлёвым партнёрам у Еўропе. Таму праз некаторы час Расія… 12 чэрвеня 1812 года 600-тысячнае французскае войска пераправілася праз Нёман… Галоўнакамандуючы расійскай арміі і камандуючы 1-й арміі генерал Барклай дэ Толі аддаў загад 1-ай і 2-ой арміям…

Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя

Тым не менш, у гэтыя часы ў Беларусі пачынаецца прамысловая рэвалюцыя: на змену ручной працы пачынае прыходзіць машынная вытворчасць. У 20-х гг. ХІХ… Беларуская буржуазія была эканамічна слабай. Яна магла займацца толькі… У Беларусі ў гэты час развіваліся наступныя традыцыйныя для яе галіны прамысловасці: харчовая, тэкстыльная,…

Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя

Патрабавалася тэрміновае прыняцце мер па рэфармаванню краіны і ў першую чаргу сацыяльных адносін у вёсцы. Вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці… На этапе падрыхтоўкі рэформы ў студзені 1857 года па загаду цара Аляксандра II… Царызм баяўся вызваліць сялян увогуле без зямлі, паколькі асцерагаўся ўсеагульнага сялянскага паўстання, таму вырашыў…

Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці

Няроўнасць у валоданні зямлёй працягвала існаваць і ў 60 – 90-я гады XIX ст. Памешчыкам належыла 50,5% зямлі, дзяржаве – 9,9%, цэрквам і манастырам… Вядучым накірункам у сельскай гаспадарцы ў 60 – 70-я гг. было вырошчванне… У 80-я гады пачаўся сусветны аграрны крызіс, які быў вызваны ўвозам у Еўропу вялікай колькасці таннага зерня з ЗША,…

Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь

Вялікую ролю у складванні беларускай нацыі адыграла развіццё ў другой палове XIX стагоддзя і пачатку XX ст. пісьмовай літаратурнай мовы. Спачатку… Пад уплывам рэвалюцыі улады былі вымушаны дазволіць выкарыстанне ў друку… Складванне беларускай нацыі, галечнае становішча беларускіх працоўных, узмацненне іх рэвалюцыйнай актыўнасці…

Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей

У 60 – 80-я гады XIX ст. пачаў развівацца народніцкі рух, які аб’ядноўваў частку інтэлігенцыі, рабочых і сялян. Яго асновай была ідэя ўтапічнага… У 1861 – 1864 гг. была створана арганізацыя “Зямля і воля”, якая падтрымала… У 1876 годзе пачала дзейнічаць другая расійская падпольная народніцкая арганізацыя “Зямля і воля”, якая мела свае…

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні

У ходзе вайны руская армія несла велізарныя страты. У Беларусі нямецкія войскі, якія супрацьстаялі Заходняму фронту рускай арміі, выйшлі да лініі… Паўстанне ў Петраградзе прайшло пад лозунгам “Уся ўлада Саветам!” Другі з’езд… Трэба адзначыць, што да пачатку рашучых падзей у сталіцы імперыі большасць Саветаў Беларусі знаходзілася пад уплывам…

Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ і ЛітБел

Прынятыя канферэнцыяй пастановы паставілі ЦК РКП(б) перад неабходнасцю тэрмінова вырашыць праблему беларускай дзяржаўнасці, што і было зроблена на… 25 снежня 1918 года адбылося экстранае пасяджэнне членаў калегіі Белнацкама,… 30 снежня 1918 года ў Смаленску адкрылася VI Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя. Дэлегаты аднагалосна…

БССР у гады новай эканамічнай палітыкі

X з’езд РКП(б), які адбыўся ў сакавіку 1921 года, прыняў рашэнне аб увядзенні новай эканамічнай палітыкі (НЭП). Яе мэтай было ўмацаванне на… Спачатку сутнасцю нэпа абвяшчалася замена харчразвёрсткі харчпадаткам, які быў… Новая эканамічная палітыка ў прамысловасці прадугледжвала пераход прадпрыемстваў на гаспадарчы разлік,…

Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі

Беларусізацыя як дзяржаўная палітыка 1920-х года мела тры этапы. 1. Складванне перадумоў (1921 – пачатак 1924 гг.); 2. Рэальнае ажыццяўленне (1924 – 1928 гг.);

Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР

Існавалі і пэўныя палітычныя матывы для правядзення індустрыялізацыі. Кіраўніцтва СССР абвясціла курс на эканамічную аўтаркію, будаўніцтва… Дзеля таго, каб забяспечыць пераўзбраенне народнай гаспадаркі, падняць яе на… Эканоміка БССР была неад’емнай, арганічнай часткай эканомікі Савецкага Саюза і індустрыялізацыя рэспублікі праходзіла…

Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў СССР, у тым ліку і ў БССР

У 1924 годзе памёр першы кіраўнік Савецкай дзяржавы, У. Ленін і пасля ўнутрыпартыйнай барацьбы да ўлады ў партыі і грамадстве прыйшоў І. Сталін. З… Паступова камуністычная партыя страціла рысы грамадскай арганізацыі і стала… Пачынаючы з 20-х гадоў, як у цэлым па СССР, так і ў Беларусі сфарміраваўся своеасаблівы рэпрэсіўны механізм, які…

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы

Германскае наступленне ажыццяўлялася згодна з планам "Барбароса", які Гітлер падпісаў 18 снежня 1940 года. Аперацыя планавалася ў духу… У адпаведнасці з планам "Барбароса" нямецкія войскі размяркоўваліся… Усяго для нападу на Савецкі Саюз германскае камандаванне вылучыла больш за 4 млн. чалавек (3300 тыс. у сухапутных…

Акупацыйны рэжым, яго формы і метады

Аднак да нападу на СССР германскае кіраўніцтва мела толькі прыблізныя ўяўленні аб наступным палітычным лёсе насельніцтва заваяваных тэрыторый.… Аднак на практыцы гэтыя планы ў поўным аб'ёме не былі рэалізаваныя. Немцам на… Землі былой БССР нацысты падзялілі без уліку нацыянальнай і культурнай цэласнасці гэтага рэгіёна. Заходнія раёны…

Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі

СССР уступіў у вайну непадрыхтаваным да такого роду дзеянняў. Не было ні распрацаванай загадзя тэорыі партызанскай барацьбы, ні загадзя прадуманых… На манёўрах і ваенных вучэннях адпрацоўваліся пытанні ўзаемадзеяння рэгулярных… На жаль, пазней у СССР узяла верх устаноўка, што ў выпадку вайны агрэсар будзе разгромлены на яго ўласнай тэрыторыі, і…

Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР

Беларусь была апошняй мяжой для нямецкіх захопнікаў. Яе страта адзначала ўступленне савецкіх войск на тэрыторыю Еўропы і самой Германіі, таму тут… Савецкае камандаванне таксама разумела ўсю важнасць і складанасць наступальнай… Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя праходзіла ў два этапы. На першым этапе (23 чэрвеня – 4 ліпеня) былі…

Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь

Падзеі сакавіка 1990 г. паскорылі развіццё на прасторах СССР моцных нацыянальных рухаў. Першымі, хто заявілі аб выхадзе з СССР, былі дзяржавы… Але гэтыя надзеі не спраўдзіліся. За дзень да падпісання дагавора, 19 жніўня… 23 жніўня некаторыя дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР запатрабавалі ад М.С. Гарбачова распусціць КПСС. М.С. Гарбачоў…

Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гг. – пач. XXI ст.

Важную ролю у вырашэнні гэтай прблемы адыгралі рэпубліканскія рэферэндумы – усенароднае галасаванне па важнейшых пытаннях развіцця краіны. Першы… Другі рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 года. На галасаванне былі вынесены… Наступныя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся ў 2001 годзе, на іх атрымаў перамогу дзеючы Прэзідэнт А.…

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь

Правядзенне рэформ у 1992 – 1994 гг. дазволіла стварыць у Беларусі неабходны мінімум асноўных рыначных інстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў,… Для пераадолення крызісных з’яў і недахопаў, а таксама для вызначэння… Па-першае, у цэнтры беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця знаходзіцца чалавек з яго інтарэсамі,…

– Конец работы –

Используемые теги: Прадмет, значэнне, мэты, курса, Гісторыя, Беларусі, Крыніцы, гісторыі, Беларусі0.109

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным для Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Еще рефераты, курсовые, дипломные работы на эту тему:

Краткий курс механики в качестве программы и методических указаний по изучению курса Физика Краткий курс механики: Программа и методические указания по изучению курса Физика / С
Федеральное агентство железнодорожного транспорта... Омский государственный университет путей сообщения...

Лекція 1. Вступ до курсу історії України 1. Курс історії України в системі гуманітарних наук. Предмет, мета та завдання курсу. 2. Періодизація історії України
Лекція Вступ до курсу історії України План...

Гісторыя Беларусі Курс лекцый У дзвюх частках
Cicтэма адкрытага навучання... С Ф Шымуковіч...

Организационный этап выполнения курсовой работы 2.1 Примерная тематика курсовой работы . 3 Основной этап выполнения курсовой работы 3.1.1 Назначение и место ученого предмета дисциплины
стр Введение... Введение Реформирование национальной системы высшего образования связанное с введением нового перечня специальностей общегосударственного классификатора...

Курс русской истории Лекции I—XXXII Курс русской истории – 1 КУРС РУССКОЙ ИСТОРИИ Лекции I—XXXII Василий Осипович Ключевский
Курс русской истории Лекции I XXXII... Курс русской истории...

Социология. Краткий курс Социология. Краткий курс. : ООО Питер Пресс ; Санкт-Петербург; 2007 Социология. Краткий курс Предмет и история социологии Борис Акимович Исаев
Социология Краткий курс... RU http www litru ru bd b Социология Краткий курс ООО Питер Пресс Санкт Петербург...

Курс Екологія Курс Екологія Курс Екологія Практична робота № 1
Факультет міжнародних економічних відносин та туристичного бізнесу... Курс Екологія Практична робота...

КУРС ЛЕКЦІЙ з курсу Основи роботи з графічним редактором AutoCAD................................................................. 3
КУРС ЛЕКЦІЙ... з курсу КОМП ЮТЕРНЕ ПРОЕКТУВАННЯ...

КУРСОВОЙ ПРОЕКТ по курсу «Электрические системы и сети» «Проектирование электрической сети 110 кВ»
МОЛОДЕЖИ И СПОРТА УКРАИНЫ... ХАРЬКОВСКИЙ НАЦИОНАЛЬНЫЙ ТЕХНИЧЕСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ... ХАРЬКОВСКИЙ ПОЛИТЕХНИЧЕСКИЙ ИНСТИТУТ...

МАСТЕРСКАЯ ПРАКТИЧЕСКОГО ПСИХОЛОГА КУРС ЛЕКЦИЙ Введение в общую психодиагностику. Курс лекций
ИНСТИТУТ ИНФОРМАТИЗАЦИИ СОЦИАЛЬНЫХ СИСТЕМ... МАСТЕРСКАЯ ПРАКТИЧЕСКОГО ПСИХОЛОГА...

0.03
Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • По категориям
  • По работам