Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле

Ужо ў першыя дні вайны краіна панесла вялікія людскія і матэрыяльныя страты. У выніку паражэнняў Чырвонай Арміі вораг хутка прасоўваўся ў глыбіню краіны. Да ліпеня войскі вермахта выйшлі на лінію Дняпра, захапілі амаль усю БССР. У другой палове жніўня была акупіравана астатняя, паўднёва-ўсходняя частка Беларусі. Яшчэ да поўнай акупацыі БССР прымаліся захады па пераводу эканомікі на ваенныя рэйкі. Адбывалася мабілізацыя эканомікі – перабудова яе на выпуск ваеннай прадукцыі, эвакуацыя прамысловасці і вытворчых фондаў сельскай гаспадаркі, матэрыяльных і культурных каштоўнасцяў, насельніцтва на ўсход. Знішчаліся прамысловые прадпрыемствы і іншыя каштоўнасці, якія вывезці не бола магчымасцяў.

23 чэрвеня 1941 года быў уведзены мабілізацыйны план вытворчасці боепрыпасаў. Шэраг прадпрыемстваў адразу перайшоў на вытворчасць ваеннай прадукцыі. Працоўны дзень у дабравольным парадку склаў 10-12 гадзін у суткі. Прадукцыя прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасцяў прызначалася выключна для арміі (абутак, бялізна, абмундыраванне, хлеб, сухары, мясныя кансервы). Калгаснікі паскорылі тэмпы ўборкі ўраджаю і здачы збожжа дзяржаве. У той жа дзень, 23 чэрвеня 1941 г. пачалася частковая эвакуацыя. 25 чэрвеня 1941 г. была арганізавана Цэнтральная эвакуацыйная камісія пры СНК БССР, якую ўзначаліў старшыня СНК І.С.Былінскі. Умовы правядзення эвакуацыі на Беларусі былі неспрыяльнымі. Хутка наступала германская армія і прамысловасць заходніх абласцей БССР была страчана. З Мінска 24 чэрвеня збяжала партыйнае кіраўніцтва, пачалася паніка сярод насельніцтва, марадзёрства. Чыгунка была перагружана ваеннымі цягнікамі. У гэтых умовах прымаліся захады па эфектыўнай дзейнасці эвакуацыйных структур.

Праз 24 эвакапункта на ўсход адпраўлялі дзяцей і дарослых. Усяго выехала каля 1,5 млн. грамадзян Беларусі. Было эвакуявана 161 аддзяленне Дзяржбанка, 116 ашчадных кас, больш за паўмільярда руб. грашовага фонду, вывезены матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці. Эвакуяваны навучальныя і культурныя ўстановы. Перабазіравалі прамысловыя прадпрыемствы, энергетычныя ўстаноўкі. Вывозілі найбольш важныя часткі прадпрыемстваў, агрэгаты і вузлы. Прадпрыемствы з усходняй часткі Беларусі вывозіліся амаль цалкам (з “Гомсельмашу” вывезлі 1100 вагонаў маёмасці). Усяго вывезена 124 буйных прамысловых і
14 прамысловых арцеляў. Як правіла, вывозіліся і рабочыя кадры. Частка прадпрыемстваў знішчалася (узарвана больш за 10 тыс. прамыслова-вытворчых будынкаў прадпрыемстваў).

Эвакуявалі матэрыяльныя рэсурсы сельскай гаспадаркі. Тэхніка і буйная рагатая жывёла адыходзіла на ўсход сваім ходам. Частка жывёлы перадавалася Чырвонай Арміі. Усяго ў тыл было адпраўлена 60% трактароў, 18% камбайнаў, 53% буйной рагатай жывёлы. Рэгулявалася праца чыгункі, праводзілася эвакуацыя яе рухомага саставу. Апошні эшалон з Мінска быў выведзены 28 чэрвеня, калі горад быў ужо захоплены.

Праца беларускай прамысловасці ў тыле. Асноўнымі раёнамі размяшчэння беларускай прамысловасці былі Паволжа
(47 прадпрыемстваў), Урал (35), сярэдняя паласа РСФСР (28), Заходняя Сібір (8 прадпрыемстваў). Ужо ў восень 1941 г. яны пачалі выпуск прадукцыі. На новых месцах адсутнічала вытворчая базы. Станкі часта ставіліся пад адкрытым небам або пад часовымі навесамі, выпуск прадукцыі адбываўся паралельна з будаўніцтвам карпусоў. Катастрафічна не хапала рабочай сілы. Частка заводаў і фабрык не здолела эвакуяваць працоўныя кадры, частка эвакуяваных рабочых пайшла на фронт. На заводы прымалі працаваць жанчан і дзяцей.

У выключных умовах барацьбы за выжыванне адміністрацыйна-камандная сістэма кіравання адыграла станоўчую ролю. Але адначасова былі значна пашыраны правы народных камісараў краіны, якія адказвалі за канкрэтныя галіны прамысловасці, дырэктараў і начальнікаў будоўляў у рашэнні многіх пытанняў вытворчасці, скарачалася структура кіраўніцтва апарату.