рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь

Пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь - раздел Образование, ...

Акадэмiя кіравання
пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь

Cicтэма адкрытага навучання

 

 

С. Ф. Шымуковіч

 

Гісторыя Беларусі

 

Курс лекцый

Частка ІI

Е выданне

 

 

Мiнск


УДК 338(475)(075.8)

 
ББК 659Я73

Ш61

 

Серыя заснавана ў 2001 годзе

Рэкамендавана да выдання Камісіяй па прыёмцы і атэстацыі электронных версій вучэбных і вучэбна-метадычных матэрыялаў Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

Друкуецца па рашэнню рэдакцыйна-выдавецкага савета Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

Шымуковiч С.Ф. Ш61 Гiсторыя Беларусi: курс лекцый. Частка II. / Шымуковiч С.Ф.– 2-е выдан-не – Мн.: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь, 2005. – 247 с. ISBN 985-457-268-4 (ч.II)     Курс лекцый прызначаны для студэнтаў сістэмы адкрытай адукацыі Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, якія навучаюцца па спецыяльнасці "Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка". УДК 338(475)(075.8) ББК 659Я73

 

 


ISBN 985-457-268-4 (ч.II) ã Шымуковiч С.Ф., 2004
ISBN 985-457-269-2 ã Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2004

 


ЗМЕСТ

 

ТЭМА 9. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ
XIX СТ. ПАЎСТАННЕ 1863 г. ПАД КІРАЎНІЦТВАМ К.КАЛІНОЎСКАГА. 10

Лекцыя 9. Гісторыя Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага. 10

Паўстанне 1863 г. 10

Вызваленчая барацьба ў 60–90-я гг. XIX ст. 14

Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух. 19

Кантрольныя пытанні да тэмы№9. 23

ТЭМА 10. ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XIX СТ. АДМЕНА ПРЫГОННАГА ПРАВА, АСАБЛІВАСЦІ ПРАВЯДЗЕННЯ БУРЖУАЗНЫХ РЭФОРМАУ 1860-1870 гг. НА БЕЛАРУСІ 24

Лекцыя 10. Эканамічнае развіццё Беларускіх земляў у другой палове XIX стагоддзя. Адмена прыгоннага
права, асаблівасці правядзення буржуазных рэформаў 1860-1870 гг. на Беларусі 24

Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы
1860-1870-х гг. 24

Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Сельская гаспадарка ў 60–90-я гг. xix ст. 31

Развіццё капіталістычнага спосабу вытворчасці ў
сельскай гаспадарцы.. 31

Сялянская гаспадарка. 32

Сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг. XIX ст. 33

Развіццё капіталізму ў прамысловасці 34

Развіццё транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту. 37

Кантрольныя пытанні да тэмы№10. 40

ТЭМА 11. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ У XIX СТ. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ 41

Лекцыя 11. Культура Беларусі ў XIX ст. Фарміраванне беларускай нацыі 41

Культура Беларусі ў першай палове XIX cт. 42

Культура Беларусі другой паловы XIX стагоддзя. Фарміраванне беларускай нацыі 54

Кантрольныя пытанні да тэмы№11. 61

ТЭМА 12. ЭКАНАМІЧНАЕ І ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ПАЧАТКУ XX СТ. РЭВАЛЮЦЫЙНЫЯ ПАДЗЕІ 1905-1907 гг. НА БЕЛАРУСІ 62

Лекцыя 12. Эканамічнае і палітычнае развіццё
Беларускіх земляў у пачатку ХХ стагоддзя. Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг. на Беларусі 62

Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. на Беларусі.
Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд. 62

Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. 72

Гарады, гарадское насельніцтва. 75

Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі 76

Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю, фінансава-крэдытнай сістэмы.. 80

Кантрольныя пытанні да тэмы№12. 83


ТЭМА 13. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ГЛАБАЛЬНЫХ СУСВЕТНЫХ ПЕРАУТВАРЭННЯУ. ПЕРШАЯ
СУСВЕТНАЯ ВАЙНА, РЭВАЛЮЦЫЯ 1917 г. НА
БЕЛАРУСІ. ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА І ЎСТАЛЯВАННЕ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ... 84

Лекцыя 13. Беларусь у перыяд глабальных сусветных пераўтварэнняў. Першая сусветная вайна, рэвалюцыя 1917 г. на Беларусі. Грамадзянская вайна і ўсталяванне савецкай улады.. 84

Беларусь у гады першай сусветнай вайны.. 84

Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. 89

Эканамічная палітыка Часовага ўрада. 94

Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі 95

Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. 98

Кантрольныя пытанні да тэмы№13. 102

ТЭМА 14. СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎ-
НАСЦІ. АБВЯШЧЭННЕ БНР. УТВАРЭННЕ БССР.. 103

Лекцыя 14. Станаўленне Беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР 103

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі 106

Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 109

Беларусь у час Савецка-польскай вайны
1919–1920 гадоў. 111

Гаспадарка Беларусі ў час грамадзянскай вайны. Палітыка “Ваеннага камунізму”. 115

Кантрольныя пытанні да тэмы№14. 118

ТЭМА 15. БЕЛАРУСКАЯ ССР У ГАДЫ НОВАЙ ЭКАНАМІЧНАЙ ПАЛІТЫКІ. ЭКАНАМІЧНАЯ, ПАЛІТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ. КУЛЬТУРНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР.. 119

Лекцыя 15. Беларуская ССР у гады новай эканамічнай палітыкі. Эканамічная, палітычная гісторыя.
Культурнае жыцце БССР. 119

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-я гадах. 119

Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры.. 122

Эканоміка БССР у перыяд НЭП.. 126

Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі 126

Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове НЭПа. 128

Прамысловасць і гандаль у БССР у 1921-1927 гг. 131

Крызісы НЭПа. Прычыны згортвання новай
эканамічнай палітыкі 132

Кантрольныя пытанні да тэмы№15. 135

ТЭМА 16. БЕЛАРУСЬ У 1930-Я гг. СТАНАЎЛЕННЕ ТАТАЛІТАРНАЙ СІСТЭМЫ ГРАМАДСТВА. КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ, ІНДУСТРЫЯЛІЗАЦЫЯ 136

Лекцыя 16. Беларусь у 1930-я гг. Станаўленне таталітарнай сістэмы грамадства. Калектывізацыя, індустрыялізацыя. 136

Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг.) 136

Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя. 139

Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі 145

Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў. 149

Кантрольныя пытанні да тэмы№16. 152

ТЭМА 17. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ
ПОЛЬСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ У 1921-1939 гг. ЭКАНАМІЧНАЯ
І ПАЛІТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ. КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ.. 153

Лекцыя 17. Заходняя Беларусь у складзепольскай дзяржавы ў 1921-1939 гг. Эканамічная і палітычная гісторыя. Культурнае развіццё 153

Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі 153

Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах. 158

Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі
(1921-1939 гг.) 160

Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах. 164

Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады.. 166

Кантрольныя пытанні да тэмы№17. 168

ТЭМА 18. БССР У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (1939–1945 гг.) 169

Лекцыя 18. БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.) 169

Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. 169

Пачатак Вялікай Айчынай вайны.. 171

Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. 172

Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на
тэрыторыі Беларусі 174

Разгортванне партызанскага руху і падпольнай
барацьбы на акупіраванай тэрыторыі 181

Вызваленне Беларусі 187

Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах. 189

Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах. 191

Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях. 194

Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі 195

Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне. 196

Кантрольныя пытанні да тэмы№18. 198

ТЭМА 19. РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ У 1950-1980 гг. АДНАЎЛЕННЕ НАРОДНАЙ ГАСПАДАРКІ І ПЕРАЎТВАРЭННЕ БССР У ІНДУСТРЫЯЛЬНУЮ РЭСПУБЛІКУ. САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ РЭСПУБЛІКІ 199

Лекцыя 19. Развіццё Беларусі ў 1950-1980 гг.
Аднаўленне народнай гаспадаркі і пераўтварэнне
БССР у індустрыяльную рэспубліку. Сацыяльна-палітычнае жыццё рэспублікі 199

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. 199

Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі 206

Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая
рэформа і яе асноўныя вынікі 209

Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-80-я гады.. 210

Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце,
сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з’яў 212

Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у 60-80-я гады.. 213

Эканоміка БССР у другой палове 80-х гадоў, рэформы гаспадарчай сістэмы.. 216

Кантрольныя пытанні да тэмы№19. 220

ТЭМА 20. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ
XX СТАГОДДЗЯ.. 221

Лекцыя 20. Культура Беларусі ў другой палове
ХХ стагоддзя. 221

Кантрольныя пытанні да тэмы№20. 228

ТЭМА 21. БЕЛАРУСЬ – НЕЗАЛЕЖНАЯ ДЗЯРЖАВА
(1991-2003 ГГ.). ПАБУДОВА БЕЛАРУСКАЙ МАДЭЛІ САЦЫЯЛЬНА-АРЫЕНТАВАНАЙ ДЗЯРЖАВЫ. КУЛЬТУРНАЕ, ЭКАНАМІЧНАЕ, ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ КРАІНЫ... 229

Лекцыя 21. Беларусь – незалежная дзяржава
(1991-2003 гады). Пабудова Беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай дзяржавы. Культурнае, эканамічнае, палітычнае жыццё краіны.. 229

Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё. 229

Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў
1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі 233

Кантрольныя пытанні да тэмы№21. 240

Экзаменацыйныя пытанні 241

ЛІТАРАТУРА.. 245

 


ТЭМА 9. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XIX СТ. ПАЎСТАННЕ 1863 г. ПАД КІРАЎНІЦТВАМ К.КАЛІНОЎСКАГА.

Лекцыя 9. Гісторыя Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага

Асноўныя паняцці:

Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух; “белыя”; “чырвоныя”; сялянская рэвалюцыя; Цэнтральны нацыянальны камітэт; Літоўскі правінцыяльны камітэт; “Мужыцкая праўда”; “Адзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы”; “Лісты з-пад шыбеніцы”; “ратацыі” чыноўніцтва; “разбор” шляхты; народніцтва; “аграрны сацыялізм”; “Зямля і воля”; “Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы”; “Чорны перадзел”; “Народная воля”; “Гоман”; “Мінскі лісток”; рабочае заканадаўства; польская партыя "Пралетарыят"; сацыял-дэмакратычныя гурткі; Бунд; сацыялiсты-рэвалюцыянеры; РСДРП.

Паўстанне 1863 г.

Напярэдадні паўстання аформіліся лагеры “белых” і “чырвоных”. Белыя прадстаўлялі інтарэсы буйной буржуазіі і заможнага шляхецтва. Яны спадзяваліся… “Чырвоныя” – гэта прадстаўнікі дробнай і беззямельнай шляхты, інтэлігенцыі,… Для кіравання падрыхтоўкай паўстання “чырвоныя” вясной 1862 г. стварылі ў Варшаве Цэнтральны нацыянальны камітэт, які…

Вызваленчая барацьба ў 60–90-я гг. XIX ст.

Калі адразу пасля рэформы, ў 1860-я гг. наглядаўся рэзкі спад выступленняў сялян, то ў 1870-я і асабліва ў 1890-я гг. наглядаецца значны іх рост.… Адметнай формай сялянскага руху ў тыя часы было імкненне да перасялення на… Народніцтвазвязана з разначынным этапам вызваленчага руху, які прыйшоў на змену дваранскаму і будзе ў сваю чаргу…

Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух

Нялёгкае становішча рабочых (13-14-гадзінны працоўны дзень, нізкая аплата працы, адвольныя штрафы, жабрацкія жыллёвыя ўмовы, адсутнасць страхавога і… На чале рабочага руху ішлі чыгуначнікі, адзін з найбольш арганізаваных і… Аб з’яўленні рабочага пытання ў краіне сведчыла рабочае заканадаўства 80-90-х гг. Заканадаўча было абмяжаваена…

Кантрольныя пытанні да тэмы№9

2. Хто кіраваў падаўленнем паўстання 1863 года? 3. Якія асаблівасці набыў сялянскі рух? 4. Якія агульнарасійскія народніцкія арганізацыі мелі папулярнасць на Беларусі?

ТЭМА 10. ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XIX СТ. АДМЕНА ПРЫГОННАГА ПРАВА, АСАБЛІВАСЦІ ПРАВЯДЗЕННЯ БУРЖУАЗНЫХ РЭФОРМАЎ 1860-1870 гг. НА БЕЛАРУСІ

Лекцыя 10. Эканамічнае развіццё Беларускіх земляў у другой палове XIX стагоддзя. Адмена прыгоннага права, асаблівасці правядзення буржуазных рэформаў 1860-1870 гг. на Беларусі

Асноўныя паняцці:

Сакрэтны камітэт па сялянскай справе»; Галоўны камітэт па ўпарадкаванню сельскага насельніцтва; Маніфест аб адмене прыгоннага права; “Агульнае палажэнне”; часоваабавязанае становішча; устаўныя граматы; выкупная здзелка; Мясцовае палажэнне; кругавая парука; Дадатковыя правілы; земская рэформа; маёмасны цэнз; гарадская рэформа; судовая рэформа; міравы суд; земскія начальнікі; рэформа адукацыі; адработачная сістэма; Сялянскі банк; сусветны аграрны крызіс; спецыялізацыя сельскай гаспадаркі; фабрычна-завадская прамысловасць; акцыянерныя кампаніі; сусветныя эканамічныя крызісы; чыгуначнае будаўніцтва; паравое суднаходства; буржуазія; пралетарыят.

Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.

Патрабавалася тэрміновае прыняцце мер па рэфармаванню краіны, і ў першую чаргу – трэба было адмяніць прыгонніцтва. На этане падрыхтоўкі рэформы ў… 20 лістапада 1857 г. віленскаму генерал-губернатару Ў.І.Назімаву быў… 8 студзеня 1858 г. «Сакрэтны камітэт» быў пераўтвораны ў Галоўны камітэт па ўпарадкаванні сельскага насельніцтва. Гэта…

Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Сельская гаспадарка ў 60–90-я гг. xix ст

Развіццё капіталістычнага спосабу вытворчасці ў сельскай гаспадарцы

Землеўладанне на Беларусі. Памешчыкам у другой палове 70-х гг. належала 8,7 млн. (50,5%) дзесяцін зямлі, казне – 1,6 млн. (9,9%), цэрквам і… Працэс пераходу да бессаслоўнага землеўладання адбываўся замаруджана.… Сельскагаспадарчая вытворчасць у памешчыцкай гаспадарке. Павелічэнне вытворчасці ішло экстэнсіўным шляхам, у выніку…

Сялянская гаспадарка

Галоўная галіна сялянскай гаспадаркі – земляробства. Раслі пасевы і ўраджайнасць збожжавых культур. Але хутчэй пашыраліся плошчы і раслі зборы… У другой палове XIX ст. на Беларусі сялянства давала каля 25% таварнага… Стрымліваючымі фактарамi развіцця сялянскай гаспадаркі былi: існаванне буйнога памешчыцкага землеўладання; шматлікія…

Сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг. XIX ст.

Вынікі крызісу для Беларусі былi вызначальныя. Адбылася пераарыентацыя памешчыцкай гаспадаркі на вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі. Для гэтага… Не ўсе памешчыцкія гаспадаркі здолелі выйсьці з крызіса, так у 1899 г. у банкі… Яшчэ больш выразнай стала спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Асноўныя галіны для Беларусі – малочная жывёлагадоўля,…

Развіццё капіталізму ў прамысловасці

Рамесная вытворчасць на Беларусi мела свае асаблівасці развіцця. Вырасла прыкладна ў тры разы колькасць прадпрыемстваў (58,1 тыс.), рабочых (110… Дробнакапіталістычныя прадпрыемствы (без паравых рухавікоў і з колькасцю… Перавага дробнакапіталістычных прадпрыемстваў на Беларусі мела свае падставы. Гэта iснаванне “мяжы аседласці…

Развіццё транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту

Чыгуначнае будаўніцтва пачалося ў 60-я гг. Як вынiк – паскорылася развіццё прамысловасці, пашырыўся гандаль, вырасла таварнасць сельскай гаспадаркі,… Пецярбургска-Варшаўская чыгунка – першая на Беларусі (прайшла праз Гродна ў… У пачатку XX ст. Беларусь была на адным з першых месцаў па насычанасці чыгункамі ў Расіі. Узніклі буйныя чыгуначныя…

Кантрольныя пытанні да тэмы№10

2. На падставе якіх дакументаў адмянялася прыгоннае права на Беларусі? 3. Чым адрозніваюцца два “Мясцовых...” палажэння, згодна з якімі праводзілася… 4. У чым была сутнасць часоваабавязаннага становішча? Калі сяляне станавіліся ўладальнікамі сваёй зямлі?

ТЭМА 11. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ У XIX СТ. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ

Лекцыя 11. Культура Беларусі ў XIX ст. Фарміраванне беларускай нацыі

Асноўныя паняцці:

Народная (сялянская) культура; старабеларуская пісьмова-культурная традыцыя; свецкасць культуры; дыферэнцыяцыя культуры; паланізацыя; русіфікацыя; Віленская навучальная акруга; каталіцкая манастырская адукацыя; беларусазнаўства; музей старажытнасцяў; «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» А.Кіркора; рамантызм; рэалізм; класіцызм; неаготыка; “мураўёўка”; жанры жывапісу; Віленская школа жывапісу; Полацкая езуіцкая акадэмія; касцёльная скульптура; рэформа адукацыі 1864 г.; газета “Мінскі лісток”; даследчыкі фальклору; “лацінка”; канфесіянізмы; “мяжа аседласці”; “заходнерусізм”.

 

Асноўнымі крыніцамі адраджэння беларускай культуры ў XIX стагоддзі сталі народная (сялянская) культура і старабеларуская пісьмова-культурная традыцыя. Перадумовамі адраджэння беларускай культуры сталі нацыянальна-вызваленчы рух у Еўропе, уплыў рускай і польскай дэмакратычнай культур на беларускае адукаванае насельніцтва (галоўным чынам праз адукацыю і літаратуру). На першым этапе нацыянальна-адраджэнскага руху, які ахопліваў пешую палову XIX стагоддзя, адбывалася станаўленне новай беларускай літаратуры (П.Багрым, Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, В.Дунін-Марцінкевіч і інш.), нацыянальнага тэатра (В.Дунін-Марцінкевіч), пачалося даследванне народнага побыту і творчасці. Другі этап (пасля паўстання 1863 года) характаразаваўся далейшым развіццём нацыянальнай самасвядомасці. Усведамленнем гістарычнай спадчыны Беларусі, адмовай ад рамантычных мар на аднаўленне Рэчы Паспалітай. Галоўны накірунак у гэты час – развіццё ўласнай культуры і дзяржаўнасці. Беларуская культура размяжоўваецца з пануючымі ў краі расійскай і польскай культурамі.

Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.

Асаблівасцю развіцця культуры Беларусі першай паловы XIX ст. быў працэс яе паланізацыі, найбольш відавочны ў першай трэці стагоддзя. Гэта было… Хаця царква і страціла манапольны ўплыў на развіццё культуры, яе роля была… Падзел беларускага грамадства па саслоўнай і канфесійнай прыкмеце прывёў да існавання на Беларусі двух культурных…

Культура Беларусі другой паловы XIX стагоддзя. Фарміраванне беларускай нацыі

Пасля падаўлення паўстання 1863 года значныя перашкоды зведала развіццё беларускай культуры. Ва ўмовах ваеннага становішча, якое дзейнічала на… У другой палове 1880-х гадоў у Мінску ўзнікла група ліберальнай інтэлігенцыі… У другой палове стагоддзя пашырылася навуковае вывучэнне Беларусі. Былі створаны буйныя працы па гісторыі беларускага…

Кантрольныя пытанні да тэмы№11

2. Якая асаблівасць суправаджала развіццё беларускай культуры ў першай палове XIX стагоддзя? 3. У чым была сутнасць рэформы адукацыі ў пачатку XIX стагоддзя? 4. Якія вышэйшыя ўстановы на Беларусі ў XIX стагоддзі вы ведаеце?

ТЭМА 12. ЭКАНАМІЧНАЕ І ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ПАЧАТКУ XX СТ. РЭВАЛЮЦЫЙНЫЯ ПАДЗЕІ 1905-1907 гг. НА БЕЛАРУСІ

Лекцыя 12. Эканамічнае і палітычнае развіццё Беларускіх земляў у пачатку ХХ стагоддзя. Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг. на Беларусі

Асноўныя паняцці:

Стачкі; працэс палітызацыі рабочага руху; “эканамізм”; Бунд; РСДРП; бальшавікі; меньшавікі; камітэты РСДРП; ППС на Літве; сацыялісты-рэвалюцыянеры; БСГ; “паліцэйскі сацыялізм” – “зубатаўшчына”; сіянізм; Дзяржаўная Дума; Усерасійская кастрычніцкая стачка; дэмакратычныя свабоды; безпартыйныя каардынацыйныя камітэты; “курлоўскі расстрэл”; Маніфест аб свабодах; прафсаюзы; выбарчыя правы; кадэты; акцябрысты; “чорныя сотні”; пагромы; зямельная рэформа; лакаўт; чэрвеньскі дзяржаўны пераваротам; земская рэформа; “Наша ніва”; сусветны эканамічны крызіс; дэпрэсія; эканамічны ўздым; вядучыя галіны вытворчасці; манапалістычныя аб’яднанні; акцыяніраванне; замежныя інвестыцыі; закон аб страхаванні рабочых; цэнзавая прамысловасць; аграрнае пытанне; Сялянскі пазямельны банк; Сталыпінская рэформа; хутарская форма гаспадарання; эміграцыя; сельскагаспадарчая кааперацыя.

Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. на Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд

Стачкі і іншыя мерапрыемствы пратэсту мелі вынікам узмацненне рэпрэсій супраць пратэстуючых. У гэтых умовах, прасякнутых безысходнасцю, адбываўся… Палітычная растаноўка сіл на Беларусі была досыць неаднолькавай і складанай.… У 1903-1904 гадах РСДРП пачала ствараць сетку мясцовых арганізацый на Беларусі. Яны хутка з’явіліся ў Мінску,…

Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг.

Расійскі імперыялізм меў большую чым на Захадзе ступень манапалізацыі прамысловасці і банкаў; вываз тавараў пераважаў над вывазам капіталу; у… Крызіс 1900-1903 гг. і дэпрэсія 1904-1908 гг. Беларускія прадпрыемствы ад… Але пераважала, як i ранней, дробная прамысловая вытворчасць, яна складала 53,5% ад агульнай, а буйная - толькі 46,5%.…

Гарады, гарадское насельніцтва

У нацыянальным складзе буржуазіі і пралетарыяту змен у пааўнанні з папярэднім перыядам, не адбылося. Доля беларускай буржуазіі складала каля 2% ад… Дабрабыт насельніцтва Беларусі. Сярэднегадавы заробак фабрычна-заводскіх… У гэты перыяд урад вымушаны быў прыняць шэраг законаў аб паляпшэнні ўмоў працы рабочых. 2 чэрвеня 1903 г. быў прыняты…

Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі

3 лістапада 1905 г. Мiкалай II падпiсаў маніфест аб адмене выкупных плацяжоў з сялян, па якому з 1 студзеня 1907 г. поўнасцю адмяняліся выкупныя… А ўказ 9 лістапада 1906 г. (з 14 чэрвеня 1910 г. – дзяржаўны закон) абвясціў… Урадавая рэформа мела пэўныя эканамічныя і палітычныя мэты, сярод якіх – разбурэнне абшчыны, замацаванне прыватнай…

Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю, фінансава-крэдытнай сістэмы

У развіцці гаспадаркі края чыгунка адыгрывала вялікую ролю. Дзякуючы ёй паскаралася распрацоўка і выкарыстанне прыродных багаццяў; спрыяльныя ўмовы… Водны транспарт атрымаў другараднае значэнне з развіццём чыгунак, аднак меў… Шашэйныя дарогі дзяржаўнага значэння злучалі прамысловыя і адміністрацыйныя цэнтры рэгіёну з іншымі рэгіенамі імперыі…

Кантрольныя пытанні да тэмы№12

2. Якія палітычныя партыі мелі найболшы аўтарытэт на Беларусі напярэдадні 1905 года? 3. Што такое “зубатаўшчына”? Як гэты рух праявіўся на Беларусі? 4. Чаму на Беларусі не ствараліся Саветы? Якія органы займаліся каардынацыяй дзейнасці партый?

ТЭМА 13. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ГЛАБАЛЬНЫХ СУСВЕТНЫХ ПЕРАЎТВАРЭННЯЎ. ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА, РЭВАЛЮЦЫЯ 1917 г. НА БЕЛАРУСІ. ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА І ЎСТАЛЯВАННЕ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ

Лекцыя 13. Беларусь у перыяд глабальных сусветных пераўтварэнняў. Першая сусветная вайна, рэвалюцыя 1917 г. на Беларусі. Грамадзянская вайна і ўсталяванне савецкай улады

Асноўныя паняцці:

Ваенна-палітычны саюз; Антанта; Траісты саюз; Стаўка; “Наша ніва”; Свянцянскі прарыв нямецкай арміі; Нарачанская наступальная аперацыя; Баранавіцкая наступальная аперацыя; акупацыя; «сухі» закон; мабілізацыя; люмпенізацыя; дэзертырства; Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны; Беларускі народны камітэт; газета “Гоман”; “Дзянніца”; Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя; Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў; Часовы ўрад; I з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый; “сепаратызм”; II з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый; Цэнтральная ваенная беларуская рада; Цэнтральная рада беларускіх арганізацый; Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя; карнілаўскі мяцеж; Устаноўчы сход; Камітэт выратавання рэвалюцыі; Ваенна-рэвалюцыйны камітэт; Заходняя вобласць; Аблвыкамзах; СНК Заходняй вобласці і фронту; губсаўнаргас; хлебная манаполія; Дэкрэт аб зямлі; камуны.

Беларусь у гады першай сусветнай вайны

Ліквідаваць наступствы Свянцянскага прарыва нямецкай арміі павінна было наступленне рускай арміі летам 1916 года. Аднак яно было дрэнна… Безвынікова скончылася і Баранавіцкая наступальная аперацыя ў червені-ліпені… Ва ўмовах вайны на Беларусі эканамічная сітуацыя мела свае адметнасці. Тэрыторыя Беларусі была падзелена на дзве…

Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года

У пачатку сакавіка ў губернскіх цэнтрах і галоўных беларускіх гарадах былі створаны Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў па прыкладу Петраграда.… Яшчэ адзін уплывовы палітычны цэнтр на Беларусі – гэта Стаўка вярхоўнага… 7-17 красавіка на I з’ездзе салдацкіх і рабочых дэпутатаў армій і тыла Заходняга фронта была выказана падтрымка…

Эканамічная палітыка Часовага ўрада

Часоваму ўраду дасталася цяжкая эканамічная спадчына. Чыгуначны транспарт быў паралізаваны. Ваенныя выдаткі дасягнулі 30,5 млрд. руб. у год, што… Мерапрыемствы Часовага ўрада мелі палавінчаты характар, былі непаслядоўныя і… Праводзілася палітыка рэгулявання цэн, барацьбы з дарагавізнай, спекуляцыяй і інфляцыяй. Аднак мерапрыемствы не мелі…

Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі

1 лістапада 1917 года ў Мінск увайшоў браняпоезд і армейскія часткі, якія падтрымлівалі бальшавікоў. Камітэт выратавання рэвалюцыі быў разагнаны.… Для ўмацавання новай улады важнае значэнне мелі з’езды Саветаў рабочых і… У Віцебскай і Магілёўскай губернях, якія хаця і ўвайшлі ў склад Заходняй вобласці, былі створаны свае органы ўлады,…

Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года

Перш за ўсё, бальшавікі стваралі сваю структуру палітычнай ўлады. Усе органы ўлады Часовага ўраду былі ліквідаваны. У Мінску адбыліся з’езды Саветаў… 22 лістапада 1917 г. адной з першых была ліквідавана старая судовая сістэма. У… Браліся пад кантроль фінансы. Дэкрэтам Усерасійскага ЦВК ад 14 снежня 1917 г. былі нацыяналізаваны ўсе прыватныя банкі…

Кантрольныя пытанні да тэмы№13

2. Калі вайна прыйшла на Беларусь? 3. Якія буйныя ваенныя аперацыі прайшлі на Беларусі пад час першай сусветнай… 4. Якія палітычныя сілы прэтэндавалі на ўладу на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі?

ТЭМА 14. СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ. АБВЯШЧЭННЕ БНР. УТВАРЭННЕ БССР

Лекцыя 14. Станаўленне Беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР

Асноўныя паняцці:

Усебеларускі кангрэс; Беларускі абласны камітэт; Вялікая беларуская рада; “абласнікі”; “радаўцы”; Усебеларускі Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў; Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага з'езда; 1-ы польскі корпус Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага; Брэсцкі мір; Народны сакратарыят Беларусі; Першая Ўстаўная грамата; Другая Ўстаўная грамата; Рада БНР; Трэцяя Ўстаўная грамата; Беларуская гандлевая палата; Белнацкам; Беларускія секцыі РКП(б); Цэнтральнае бюро беларускіх камуністычных арганізацый; VI Паўночна-Заходняя абластная канферэнцыя РКП(б); Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Беларусі; I з’езд Саветаў Беларусі; ЛітБелССР; Найвышэйшая Рада БНР; Беларуская камуністычная арганізацыя; II Усебеларускі з’езд Саветаў; Рыжскі мірны дагавор; “ваенны камунізм”; харчовая развёрстка; нацыяналізацыя.

 

Кіраўнікі Аблвыкамзаха і іншых савецкіх органаў улады займалі рэзка негатыўную пазіцыю па пытанню нацыянальнага самавызначэння Беларусі. Яны не былі беларусамі па паходжанню, на Беларусі апынуліся дзякуючы ваенным абставінам, мясцовай нацыянальнай спецыфікі не ведалі, а дзейнічалі зыходзячы з пазіцый вядомай нам тэорыі “заходнерусізма”. Аднак беларускія нацыянальныя партыі, у там ліку сацыялістычныя, прытрымліваліся іншага пункта гледжання. Вялікая беларуская рада пачала рыхтаваць Усебеларускі кангрэс, які павінен быў вырашыць далейшы лёс беларускіх губерній. Адначасова ўрад Савецкай Расіі даручыў Беларускаму абласному камітэту так сама правесці Усебеларускі з’езд з аналагічнай мэтай, на гэта мерапрыемства былі выдаткаваны грашовыя сродкі. Хутка ВБР і БАК аб’ядналі свае намаганні і прызначылі Усебеларускі кангрэс правесці ў Мінску ў снежні 1917 года.

Беларускі абласны камітэт быў створаны пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў з дэлегатаў Устаноўчага сходу, прадстаўнікоў арміі і фронту. Па палітычнай афарбоўцы гэта была больш леваэсэраўская арганізацыя. Кіраўнікамі БАК былі прадстаўнікі гэтай партыі Я.Канчар, Ф.Караткевіч, В.Селіванаў. БАК быў лаяльна настроены да савецкай улады, але не лічыў Аблвыкамзах усебеларускім органам улады. У БАК і ВБР былі разыходжанні па некаторых пытаннях правядзення з’езда, але яны вымушаны былі аб’яднаць свае дзеянні. Прадстаўнічы з’езд беларускіх арганізацый самага шырокага спектра пачаўся 14 снежня 1917 г., аднак частка дэлегатаў прыехала яшчэ 5 снежня і з гэтага дня пачала праводзіць нарады. Канчаткова на з’езд прыехала 1872 дэлегаты, 1167 з якіх мелі права рашаючага голаса. Найбольш прадстаўнічыя фракцыі мелі партыя эсэраў і БСГ. У выніку дыскусій паміж “абласнікамі” (выступалі за Беларусь у складзе федэратыўнай Расіі), “радаўцамі” (выступалі за поўную незалежнасць Беларусі) і левымі (цалкам падтрымлівалі бальшавікоў і іх праграму) была выпрацавана пастанова з’езда. Згодна з ёй З’езд абвясціў сябе вышэйшай уладай на Беларусі, устанаўліваў рэспубліканскі строй і органам часовай выканаўчай улады на Беларусі абвясціў Усебеларускі Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

СНК Заходняй вобласці і фронту (К.Ландар) ўважліва сачыў за правядзеннем з’езда, таму, калі стала вядома, што яго дэлегаты імкнуцца стварыць альтэрнатыўныя Аблвыкамзаху нацыянальныя органы ўлады, заклікаюць да рэспубліканска-дэмакратычнай формы кіравання, СНК разагнаў з’езд у ноч на 18 снежня і арыштаваў найбольш актыўных яго ўдзельнікаў. Арганізатары з’езда, якіх пакінулі на свабодзе, стварылі праз месяц Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага з’езда (старшыня – Т.Грыб), які і павінен быў узначаліць барацьбу за адраджэнне беларускай дзяржаўнасці.

Аблвыкамзаху, які захапіў уладу на Беларусі, прыйшлося сутыкнуцца з рознымі рэальнымі пагрозамі сваёй уладзе. У студзені-лютым 1918 г. пачаў ваенныя дзеянні 1-ы польскі корпус пад кіраўніцтвам Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага, сфарміраваны яшчэ ў ліпені 1917 года на тэрыторыі беларускіх губерняў як частка рускай арміі. На пачатак 1918 года корпус налічваў каля 25-30 тыс. чалавек. У корпусе не былі выкананы загады аб дэмакратызацыі войска, забаранялася агітацыя сярод салдат. Польскія легіянеры не дазвалялі праводзіць канфіскацыі памешчыцкіх маёнткаў і нацыяналізаваць прадпрыемствы, адначасова легіянера рабавалі насельніцтва. У адказ на арышт бальшавікамі камандзіра корпуса 12 студзеня 1918 года легіянеры аб’явілі вайну Савецкай рэспубліцы. Ім былі захоплены Бабруйск, Рагачоў і Жлобін. З двух апошніх палякі хутка былі выгнаны, але ім на змену прыйшла больш сур’ёзная небяспека:
16 лютага пачалі наступленне нямецкія войскі.

Яшчэ ў лістападзе 1917 года ў мястэчку Солы каля Смаргоні дэлегацыя Ваенна-рэвалюцыйнака камітэту Заходняга фронту заключыла перамір’е з камандаваннем нямецкіх войскаў, а
20 лістапада пачаліся мірныя перамівы ў Брэсце паміж савецкай дэлегацыяй, дэлегацыяй Украінскай Народнай Рэспублікі і германскім камандаваннем. Дэлегацыя ад Усебеларускага з’езда (уваходзілі С.Рак-Міхайлоўскі, А.Цвікевіч, І.Серада) па патрабаванню Л.Троцкага да перамоў дапушчана не была. Немцы патрабавалі кантролю над акупіраванымі тэрыторыямі. У адказ Л.Троцкі адмовіўся падпісваць мірны дагавор і пакінуў Брэст. Пасля ўльтыматуму, на які Савецкі ўрад не адказаў, нямецкая армія 18 лютага пачала наступленне.

Ужо да пачатку сакавіка фронт знаходзіўся на лініі Орша-Магілёў-Гомель. 3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску было заключана мірнае пагадненне паміж Савецкай Расіяй і Германіяй. Паводле пагаднення, Германія атрымала ўжо занятую яе войскамі Прыбалтыку, значную частку Украіны, Беларусі і РСФСР. Акупіраваная частка ўсходняй Беларусі пасля заканчэння ваенных дзеянняў павінна была перайсці ў склад РСФСР, заходняя перадавалася Германіі і Аўстра-Венгрыі. Беларусь не лічылася самастойным нацыянальным рэгіёнам і нават не мела свайго найменавання.

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі

Але немцы не збіраліся лічыцца з інтарэсамі беларусаў, у першыя дні акупацыі будынак Народнага сакратарыяту і яго актывы нават былі арыштаваныя. 9… 18 сакавіка выканкам ператвараецца ў Раду БНР, у склад якой былі ўведзены… Магчымасці рэалізацыі абвешчаных ідэй значна абмяжоўваліся ва ўмовах акупацыі Беларусі германскай арміяй. Урад БНР…

Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі

На канферэнцыі Беларускіх секцый РКП(б) у Маскве 21-23 снежня 1918 года было выбрана Цэнтральнае бюро беларускіх камуністычных арганізацый… Супраць стварэння асобнай, нават сацыялістычнай Беларусі выступіў Аблвыкамзах… 2-3 лютага 1919 года ў Мінску адбыўся I з’езд Саветаў Беларусі. На ім быў абраны Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК) –…

Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў

На занятых тэрыторыях польскія акупанты праводзілі надзвычай жорсткую палітыку. Ліквідаваліся не толькі бальшавісцкія органы ўлады, але не… Да арганізаваных камуністамі і эсэрамі партызанскіх атрадаў пачалі далучацца… Падпісанне перамір’я не спыніла ваенных дзеянняў. Пры падтрымцы польскага боку ў лістападзе на тэрыторыю Беларусі…

Кантрольныя пытанні да тэмы№14

2. Якую пазіцыю па пытанні беларускага самавызначэння займаў Аблвыкамзах? 3. Якія пастановы прыняў Усебеларускі кангрэс? Чаму яго разагналі? 4. Як зваўся першы беларускі ўрад БНР? Хто быў яго кіраўніком?

ТЭМА 15. БЕЛАРУСКАЯ ССР У ГАДЫ НОВАЙ ЭКАНАМІЧНАЙ ПАЛІТЫКІ. ЭКАНАМІЧНАЯ, ПАЛІТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ. КУЛЬТУРНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР

Лекцыя 15. Беларуская ССР у гады новай эканамічнай палітыкі. Эканамічная, палітычная гісторыя. Культурнае жыцце БССР

Асноўныя паняцці:

Аб’яднаныя наркаматы; I з’езд Саветаў СССР; узбуйненні; адміністратыўная рэформа 1924 года; “беларусізацыя;” Берлінская канферэнцыя БНР; НЭП; харчовы падатак; грашовая рэформа; чырвонцы; трэсты; Зямельны кодэкс БССР 1925 г.; “прышчэпаўшчына”; калгаснае будаўніцтва; саўгасы; індустрыялізацыя; «нажніцы цэн»; крызісы НЭПа.

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-я гадах

У студзені 1921 года згодна з дагаворам БССР і РСФСР ствараліся аб’яднаныя наркаматы (ваенны, знешняга гандлю, фінансаў, ВСНГ, працы, шляхоў зносін,… Пасля ўваходжання БССР у склад СССР паўстала новая праблема – неадпаведнасць… У сакавіку 1924 года VI Надзвычайны з’езд Саветаў БССР ухваліў аб’яднанне тэрыторый, праведзенае адпаведна рашэнню ЦВК…

Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры

Перадумовамі пачатку “беларусізацыі” быў пачатак НЭПа, што дазволіла стабілізаваць эканоміку рэгіёну, супакоіць насельніцтва, абуранае рэквізіцыямі.… Беларусізацыя мела вызначаныя накірункі – перавод справаводства на беларускую… Беларусізацыя мела станоўчыя вынікі як для культурнага развіцця, так і для палітычнай стабілізацыі на Беларусі. Па…

Эканоміка БССР у перыяд НЭП

Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі

На Х з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. пачалося афармленне новай эканамічнай палітыкі (НЭПа). НЭП – гэта сістэма мер, разлічаных на пераходны перыяд… Быў адноўлены Дзяржбанк у 1921 годзе і дазволена стварэнне акцыянерных і… У сваю чаргу, зрухі ў сельскайгаспадарке і гандле, стабілізацыя грашовай сістэмы стымулявалі развіццё прамысловасці. …

Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове НЭПа

Увядзенне НЭПа супала па часе з перадачай зямлі сялянам згодна з Дэкрэтам аб зямлі пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх і польскіх акупантаў. Аднак… На 1925/26 гг. сельскагаспадарчая вытворчасць у агульным дасягнула даваеннага… Зямельны кодэкс БССР прыняты ў красавіку 1925 г. пасля ўзбуйнення БССР замацаваў участкава-падворны парадак…

Прамысловасць і гандаль у БССР у 1921-1927 гг.

Аднаўляліся буйныя прадпрыемствы, за 1922-1927 гг. пераабсталявана 1, расшырана 119 фабрык і заводаў. Адноўлена палова буйных прадпрыемстаў, што… 3годна з прынцыпамі НЭПа, да канца 1922 г. дзяржаўная прамысловасць Беларусі… Буйных прадпрыемстваў на Беларусі ў 1925 г. налічвалася 76, з іх дзейнічала 67, у харчовай, дрэваапрацоўчай, папяровай…

Крызісы НЭПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі

Меры па пераадоленню крызісу былі пераважна эканамічныя: дзяржава ўстанавіла дырэктыўныя цэны на прадметы спажывання, была праведзена грашовая… Рубеж 1925/26 гг. – гэта другі крызіс, сутнасць якога была ў вострым дэфіцыце… Меры пераадолення былі пераважна эканамічныя: быў скарочаны імпарт, замарожаны новабудоўлі, павялічаны ўскосныя…

Кантрольныя пытанні да тэмы№15

2. У чым сэнс палітыкі беларусізацыі? Якія яе асноўныя накірункі? 3. Пералічыце прычыны ўвода новай эканамічнай палітыкі. 4. Якія мерапрыемствы ў рамках НЭП прымаліся для развіцця сельскай гаспадаркі?

ТЭМА 16. БЕЛАРУСЬ У 1930-Я гг. СТАНАЎЛЕННЕ ТАТАЛІТАРНАЙ СІСТЭМЫ ГРАМАДСТВА. КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ, ІНДУСТРЫЯЛІЗАЦЫЯ

Лекцыя 16. Беларусь у 1930-я гг. Станаўленне таталітарнай сістэмы грамадства. Калектывізацыя, індустрыялізацыя

Асноўныя паняцці:

Звужванне дэмакратыі; таталітарны рэжым; бюракратызацыя; рэпрэсіі; палітычныя працэсы; «нацдэмы»; Канстытуцыя БССР 1937 г.; "ворагі народа"; рэпрэсіі; “тэорыя Вышынскага”; "Саюз вызвалення Беларусі"; палітаддзелы пры МТС; “закон аб 5 каласках”; праграма «аптымальнага спалучэння»; праграма “вялікага скачка”; таталітарная сістэма кіравання; пяцігадовы план развіцця гаспадаркі; калектывізацыя; раскулачванне; Статут сельскагаспадарчай арцелі; МТС; грамадскія фонды спажывання; закрытыя рабочыя кааператывы; падсобная гаспадарка; калектыўныя агароды; картачная сістэма.

Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг.)

У канцы 1920-х гг. пачаўся курс на згортванне беларусізацыі. Усталёўваліся загадныя метады кіравання ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Бюракратычны апарат зліўся з партыйным і пераўтварыўся па сутнасці ў асобны сацыяльны клас. У выніку зрошчвання дзяржаўнага і партыйнага апарату рэзка знізілася роля выбарных Саветаў. Выканаўчая ўлада стала кантраляваць органы заканадаўчай улады. Тэрытарыяльныя рэспубліканскія прафсаюзы ліквідаваліся, у БССР быў прызначаны ўпаўнаважаны ВЦСПС. У кіраванні спалучаліся метады татальнай цэнтралізацыі, адміністрацыйна-загадныя метады кіравання і дзяржаўны тэрор у дачыненні да незадаволеных і патэнцыяльна незадаволеных асоб. Адбылася змена сацыяльных слаёў насельніцтва і яго інстытутаў, на якія зараз абапіраліся ўлады – гэта люмпенізаванае насельніцтва, бюракратыя, армія, праваахоўчыя і карныя структуры.

Адначасова Канстытуцыя СССР 1936 года і напісаная на яе аснове Канстытуцыя БССР 1937 года былі амаль не самымі дэмакратычнымі ў свеце. Яна вызначала вышэйшым органам улады Вярхоўны Савет. Дэкларавала шматлікія дэмакратычныя свабоды. Аднак выбары ў Вярхоўны Савет БССР 1938 года і давыбары 1940 года ў Заходняй Беларусі прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове, была зафіксавана 100% яўка выбаршчыкаў.

Усталяванне ў СССР дыктатуры Сталіна прывяло да масавых чыстак партыйных арганізацый ад “ворагаў народа” і палітычных рэпрэсій. “Ворагі народа” былі патрэбны, каб спісаць на іх няўдачы ў эканамічным развіцці. Гэта так сама было падставай для ліквідацыі палітычных праціўнікаў улады, паралізавання пратэстных настроеў у насельніцтва. Да тагож з абвінавачаных можна было стварыць шматмільённую працоўную армію рабоў (ГУЛАГ), на якую не распаўсюджваліся сацыяльныя гарантыі і працоўнае заканадаўства.

І.Сталін заявіў, што рэпрэсіі ў галіне сацыялістычнага будаўніцтва з’яўляюцца неабходным элементам. Карані рэпрэсій 1930-х гадоў ляжалі ў вераснеўскай пастанове СНК РСФСР яшчэ 1918 года, якая ўводзіла “чырвоны тэрор”. Падрыхтоўка да вынішчэння “класавых ворагаў” пачалася ў пачатку дзесяцігоддзя. Так, міліцыя была выведзена з падпарадкавання мясцовых уладаў і перададзена АДПУ СССР, якое ў ліпені 1934 года было перайменавана ў НКУС СССР. У рамках НКУС ствараліся Асобыя нарады, якія мелі права караць без судовых пастаноў. Пасля забойства Кірава ў снежні 1934 года спрашчалася следства па “тэрарыстычных” справах, якія праводзіліся без адвакатаў і пракурораў, “нарадамі” з 3-5 асоб. Спрошчанае следства было ў 1937 годзе пашырана на справы па шкодніцтву і дыверсіям. Смяротны прысуд выконваўся адразу. Да арыштаваных дазвалялася (а з 1939 года патрабавалася) прымяненне фізічнага ўздзеяння. Судовая “тэорыя Вышынскага” – Генеральнага пракурора СССР – дазваляла выносіць абвінаваўчыя пастановы на падставе прызнанняў падсудных. Нават дзеці падпалі пад рэпрэсіі – бо з 1935 года ўводзілася крымінальная адказнасць з узросту ў 12 год.

Рэпрэсіі ў СССР пачаліся яшчэ ў 20-я гады, у дачыненні да праваслаўнага, каталіцкага і інш. духавенства. На рубяжы дзесяцігоддзяў рыпрэсіравалі кулакоў, а на пачатак 1930-х гадоў рэпрэсіі перакінуліся на іншыя слаі грамадства, у тым ліку блізкія да ўлады. Так, па справе 1930 г. аб неіснуючым “Саюзе вызвалення Беларусі” было арыштавана 108 чалавек, у тым ліку дзяржаўныя і культурныя дзеячы, галоўным чынам, рээмігранты В.Ластоўскі, Дз.Прышчэпаў, А.Смоліч, М.Гарэцкі і інш. З кожным годам карны механізм паскараўся, дасягнуўшы піка ў 1937 годзе.

Пачала рэпрэсіі партыйная сістэма, але хутка пачаліся чысткі партыйнага апарата, сярод радавых членаў партыі і кіраўніцтва. З 1933 па 1937 год колькасць членаў партыі на Беларусі паменьшылася з 65 да 31 тыс. чалавек. Напярэдадні ліпеньскага пленума 1937 года быў арыштаваны першы сакратар партыі В.Ф.Шаранговіч, даведзены да самагубства А.Чарвякоў. У Маскве ў чэрвені 1937 года арыштавалі старшыню СНК БССР М.М.Галадзеда (пазней выкінуўся з акна НКУС БССР). Да пачатку 40-х былі рэпрэсіраваны кіраўнікі партыі на Беларусі Я.Б.Гамарнік, К.В.Гей, М.Ф.Гікала, пры якіх і распачаліся рэпрэсіі. Амаль усе наркомы БССР, камсамольскія лідары, кіраўнікі прафсаюзаў і прадпрыемстваў народнай гаспадаркі былі рэпрэсіраваны. На месцах у сельскай мясцовасці пры МТС былі ў студзені 1933 года створаны палітаддзелы пры МТС. Гэтыя надзвычайныя партыйныя органы прызваны былі замацаваць калгасы палітычна, дзеля чаго праводзілі чыстку сярод сялян-камуністаў, у выніку колькасць іх паменшылася амаль напалову. Адначасова палітаддзелы вышуквалі “падкулачнікаў” – бо сапраўдных кулакоў ліквідавалі ў пачатку калектывізацыі, наглядалі за выкананнем “закону аб 5 каласках” – закон ад 7 жніўня 1932 года “Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў, кааператываў і ўмацаванні сацыялістычнай уласнасці”. Ва ўмовах страшэннага голаду 5 каласкоў, падабраных на ўжо ўбраных калгасных палетках з’яўляліся падставай для растрэлу з канфіскацыяй маёмасці
(у 1933-34 гадах асуджана каля 10 тыс. чалавек).

Цяжкія страты панесла навука – 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў АН БССР, у тым ліку прэзідэнты акадэміі П.В.Горын, І.З.Сурта, акадэмікі Я.М.Афанасьеў, Т.Ф.Домбаль, П.Я.Панкевіч, І.А.Пятровіч, Б.Тарашкевіч. Былі абвінавачваны ў стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі і расстраляны сыны першага прэзідэнта акадэміі навук У.Ігнатоўскага Юрый і Валянцін. Расстраляны так сама пісьменнікі М.Гарэцкі, М.Зарэцкі, М.Чарот, П.Галавач і інш. Не пазбеглі арышту Я.Колас і Я.Купала.

З далучэннем да БССР Заходняй Беларусі там адразу падвегліся рэпрэсіям асаднікі, леснікі, каталіцкае духавенства, супрацоўнікі польскай адміністрацыі. Каля 50 тыс. чалавек, ці больш за 9 тыс. сямей было адразу выселена ў Сібір. Ахвярамі ўнутранага тэрору сталі многія палітычныя і культурныя дзеячы, вучоныя, артысты, пісьменнікі, святары і простыя людзі.

Рэгламентацыя паўсядзённага жыцця савецкіх людзей узмацнялася. У чэрвені 1940 года Указ ВС СССР уводзіў 8-мі гадзінны працоўны дзень і 7-мі дзённы працоўны тыдзень. Адначасова забаранялася самавольна пакідаць прадпрыемствы і ўстановы. Яшчэ раней сялянам было забаронена пакідаць без дазволу калгасы. Па сутнасці, гэта было мадэрнізаванае прыгонніцтва.

Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя

Праграма «аптымальнага спалучэння» М.І.Бухарына і спецыялістаў Дзяржплана (А.І.Рыкаў, М.П.Томскі і інш.) прадугледжвала павышэнне жыццёвага ўзроўню… Гэта была праграма развіцця рэгулюемага рынку з выкарыстаннем таварна-грашовых… Праграма “вялікага скачка” І.Сталіна (В.Куйбышаў, В.Молатаў, А.Андрэеў, Л.Кагановіч, С.Кіраў, А.Мікаян, Г.Арджанікідзе…

Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі

Да 1927 г. гэтыя задачы вырашаліся пераважна рынкавымі метадамі. Пасля хлебанарыхтоўчага крызісу зімой 1927/28 гг., метады кіравання вёскай… Артыкул І.Сталіна «Год вялікага пералому» (7 лістапада 1929 г.) абгрунтаваў… Дэталі стварэння калектыўных гаспадарак распрацаваны не былі. Жывёла і інвентар абагульняліся бясплатна. Унесены пай…

Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў

Жыццёвы ўзровень насельніцтва. Паказчык жыццёвага ўзроўню залежыць ад тэмпаў росту нацыянальнага даходу (гэта крыніца пашырэння вытворчасці і… Заработная плата – асноўная частка даходу рабочых і служачых. Кожны год на… Грамадскія фонды спажывання (выдаткі на адукацыю, культуру, ахову здароўя і інш.) – адзін з паказчыкаў матэрыяльнага…

Кантрольныя пытанні да тэмы№16

2. Якімі шляхамі прадугледжвалася развіццё гаспадаркі згодна з першым пяцігадовым планам развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР? 3. У чым прычына сутыкнення праграмм “вялікага скачка” і “аптымальнага… 4. Якімі шляхамі прадугледжвалася развіццё гаспадаркі згодна з другім пяцігадовым планам развіцця народнай гаспадаркі…

ТЭМА 17. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ ПОЛЬСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ У 1921-1939 гг. ЭКАНАМІЧНАЯ І ПАЛІТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ. КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ

Лекцыя 17. Заходняя Беларусь у складзепольскай дзяржавы ў 1921-1939 гг. Эканамічная і палітычная гісторыя. Культурнае развіццё

Асноўныя паняцці:

Белапольшча”; “Усходнія крэсы”; беларускія эсэры; Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя; Беларускія хрысціянскія дэмакраты; КПЗБ; КСМЗБ; асаднае становішча; Беларуская сялянска-рабочая грамада; рэжым санацыі; фінансавая стабілізацыя; злоты; сусветны эканамічны крызіс 1929-1933 гг.; ардынарыі; асаднікі; парцэлі; камасацыя; сервітуты; беспрацоўе; грамадскія работы; Таварыства беларускай школы; Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры; Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей.

Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі

Колькасць насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1931 г. – 4,6 млн. чалавек (беларусаў каля 70%, палякаў – 10%, яўрэяў – 11%, украін- цаў – 4%, літоўцаў –… Нацыянальны прыгнёт. Адразу пасля завяршэння савецка-польскай вайны ў 1921… Палітычная палітра ў Заходняй Беларусі была вельмі разнастайная. Тры групоўкі палітычных партый змагаліся за…

Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах

Удзельная вага ў прамысловасці Заходняй Беларусі складала каля 3%, а колькасць занятых рабочых – 4,9%. У Заходняй Беларусі адсутнічала цяжкая… У 1926 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах налічвалася 127… Эканамічнае жыццё адзначалася цыклічным развіццём, залежнасцю ад сусветных крызісаў. У 1923-1924 гг. наглядаўся пад’ём…

Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах

Вельмі цяжкімі былі ўмовы працы для рабочых прамысловых прадпрыемстваў. Адсутнічала тэхніка бяспекі і аховы працы, наглядаўся рост траўматызму.… З 1929 г. ва ўмовах крызісу адбываюцца масавыя звальненні, зніжаецца… У гады крызісаў зніжаўся рэальны заробак рабочых. У 1931 г. ён склаў каля 70%, а ў 1933 г. – каля 40% ад узроўню 1928…

Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады

Супраць гэтай сітуацыі выступіла Таварыства беларускай школы (ТБШ). Яно дзейнічала на працягу 1921-1937 гг. У розны час яго ўзначальвалі… У час, калі ў БССР пачаўся працэс згортвання палітыкі беларусізацыі,… Для заходнебеларускай літаратуры характэрна перавага паэтычнага жанру, які адзначаецца эмацыянальнай рэакцыяй на…

Кантрольныя пытанні да тэмы№17

2. Якія партыі дзейнічалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі? 3. Якія партыі ўваходзілі ў блок рэвалюцыйна-дэмакратычных? 4. У чым была сутнасць рэжыма санацыі? Калі ён быў устаноўлены?

Дагавор аб ненападзе з Германіяй; сакрэтныя пратаколы; другая сусветная вайна; “лініі Керзана”; Дагавор СССР і Германіі аб сяброўстве і мяжы; народны сход; група армій “Цэнтр”; Заходні фронт; мабілізацыя эканомікі; Цэнтральная эвакуацыйная камісія пры СНК БССР; эвакуацыя; “новы парадак”; план “Ост”; план “Барбароса”; рэйхскаміссарыят “Остланд”; генеральная акруга “Беларусь”; калабарацыя; Беларуская народная самапомач; “Вольны корпус самааховы”; Саюз беларускай моладзі; Беларуская Цэнтральная Рада; абшчынная гаспадарка; партызанскі рух; падполле; “вугальныя міны”; “Камітэт барацьбы з нямецкімі акупантамі”; партызанскія атрады; партызанская зона; “вялікая зямля”; “рэйкавая вайна”; Армія Краёва; план “Бура”; наступальная аперацыя “Багратыён”; мэты аднаўлення гаспадаркі; план развіцця грамадскай жывёлагадоўлі; калектывізацыя ў Заходняй Беларусі; камерцыйны дзяржаўны гандаль; нарміраванае размеркаванне; дэнамінацыя.

Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР

1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу, а 3 верасня Германіі аб’явілі вайну Англія і Францыя, пачалася другая сусветная вайна. Праз два… 28 верасня 1939 года зноў у Маскве быў падпісаны дагаворпаміж СССР і… 22 кастрычніка 1939 года адбыліся выбары прадстаўнікоў народнага сходу, які сабраўся 28-30 кастрычніка 1939 года ў…

Пачатак Вялікай Айчынай вайны

На дзяржаўнай мяжы адразу адбыліся цяжкія баі. Да канца ліпеня абараняўся гарнізон састарэлай Брэсцкай крэпасці. Аднак немцы прарвалі абарону і… У пачатку ліпеня 1941 уздоўж Заходняй Дзвіны і Дняпра была створана лінія…

Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле

23 чэрвеня 1941 года быў уведзены мабілізацыйны план вытворчасці боепрыпасаў. Шэраг прадпрыемстваў адразу перайшоў на вытворчасць ваеннай прадукцыі.… Праз 24 эвакапункта на ўсход адпраўлялі дзяцей і дарослых. Усяго выехала каля… Эвакуявалі матэрыяльныя рэсурсы сельскай гаспадаркі. Тэхніка і буйная рагатая жывёла адыходзіла на ўсход сваім ходам.…

Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі

Мэты агрэсараў у адносінах да тэрыторыі СССР былі абазначаны ў плане “Ост” і “Дырэктывах па кіраўніцтву эканомікай у зноў акупіраваных усходніх… Адначасова з акупацыяй знішчаліся органы савецкай улады, мяняўся тэрытарыяльны… Для падтрымання парадку на тэрыторыі былі размешчаны 5 ахоўных дывізій і створаны паліцыйскі апарат. Акрамя таго,…

Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі

У другой палове 1941 года было створана Мінскае гарадское падполле, і ў снежні яно здзейсніла першыя буйныя дыверсіі на чыгуначным вузле. Дыверсіі… У 1942 годзе падпольныя цэнтры наладзілі сувязь з партызанамі і “вялікай… У Віцебску ў 1941-42 гадах дзенічала 56 падпольных груп, аднак 13 лістапада 1942 года ў выніку масавых арыштаў была…

Вызваленне Беларусі

Супрацьстаялі немцам войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту (І.Баграмян), 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (К.Ракасоўскі, г.Захараў, І.Чырняхоўскі).… Аперацыя “Багратыён” пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 года, і ўжо 24 чэрвеня…

Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах

Вызваленая Беларусь была разрабавана і зруйнавана, велізарныя страты панесла не толькі гаспадарка рэспублікі, але і насельніцтва, прыроднае… Было разбурана, у тым ліку савецкімі спецатрадамі пры адступленні ў 1941 годзе… Першапачатковыя мэты аднаўлення гаспадаркі БССР прадугледжвалі наладжванне работы транспарту – для сваечасовых…

Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах

Пад канец вайны беларускія прадпрыемствы былі вызвалены ад вытворчасці прадукцыі для патрэб фронту, іх перавялі на выпуск тавараў народнага… Пад час аднаўлення акрэсліліся асаблівасці, якія паўплывалі на далейшае… Аднаўляўся транспарт, сувязь. На пачатак 1946 г. эксплуатацыйная даўжыня чыгунак складала 5 тыс. км, (87% ад…

Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях

Пасля вызвалення Беларусі на ўсходзе і ў цэнтры была адноўлена калгасная сістэма. Меў месца недахоп рабочай сілы. А засуха 1946 г. і неабходнасць… Згодна з пяцігадовым планам на чацьвёртую пяцігодку (1946-1950 гг.) сельскай… У верасні 1946 г. Савет Міністраў СССР і ЦК ВКП(б) прынялі пастанову “Аб мерах па ліквідацыі парушэнняў Статута…

Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі

У выніку выканання пяцігадовага плана пасяўныя плошчы павялічыліся на 28%, але гэта толькі 94,3% ад 1940 г. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы дасягнула…

Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне

Аднак у выкананні гэтых задач былі цяжкасці. Асноўныя сродкі выдаткоўваліся на аднаўленне народнай гаспадаркі, таму да канца 1947 г. у рэспубліцы… Нарміраванае размеркаванне харчовых і прамысловых тавараў існавала разам з… Калі рынак пачаў пакрыху напаўняцца таварам (з 1946 г.), урад пачаў збліжаць камерцыйныя і нарміраваныя цэны.…

Кантрольныя пытанні да тэмы№18

2. Хто быў абвінавачаны ў хуткім захопе немцамі Беларусі? 3. Як была арганізавана эвакуацыя гаспадарчых, культурных і людскіх… 4. У якіх дакументах утрымліваеццы інфармацыя аб намерах акупантаў на захопленыя тэрыторыі?

ТЭМА 19. РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ У 1950-1980 гг. АДНАЎЛЕННЕ НАРОДНАЙ ГАСПАДАРКІ І ПЕРАЎТВАРЭННЕ БССР У ІНДУСТРЫЯЛЬНУЮ РЭСПУБЛІКУ. САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ РЭСПУБЛІКІ

Лекцыя 19. Развіццё Беларусі ў 1950-1980 гг. Аднаўленне народнай гаспадаркі і пераўтварэнне БССР у індустрыяльную рэспубліку. Сацыяльна-палітычнае жыццё рэспублікі

Асноўныя паняцці:

Тайныя таварыствы; “Саюз беларускіх патрыётаў”; “Свободная Беларусь”; рэпрэсіі; Цанава; пастанова ЦК КПБ “Аб рабоце пісьменніцкіх арганізацый”, XIX з’езд партыі; выбары ў ВС БССР; Арганізацыя Аб'яднаных Нацый; ХХ з'езд КПСС; Праграма партыі; дысідэнты; “Канстытуцыя развітога сацыялізму”; "перабудова"; галоснасць; культ асобы Сталіна; апазіцыйныя грамадскія арганізацыі; Беларускі дэмакратычны блок; Садружнасць Незалежных Дзяржаў; навукова-тэхнічная рэвалюцыя; сацыяльная пераарыентацыя народнай гаспадаркі; саўнаргасы; рэформы ў прамысловасці і сельскай гаспадарке; гаспадарчы разлік; меліярацыя; хімізацыя; харчовая праблема; Харчовая праграма СССР на перыяд да 1990 года; “Белаграпрам”; эканамічны крызіс; “застой”; жыллёвая праблема; самафінансаванне; рэспубліканскі гаспадарчы разлік; праграма «500 дзён»; “Праграма пераходу да рыначных адносін у БССР”.

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг.

Тым не менш, моладзь актыўна стварала тайныя таварыствы, абменьвалася думкамі. Тайнае таварыства “Чайка” існавала ў сярэднне-спецыяльных і… Але былі на тэрыторыі БССР і сапраўдныя бандыцкія фарміраванні. Пасля… У СССР пачаўся перыяд “закручвання гаек”. У 1949 годзе па так званай “ленінградскай справе” было асуджана шмат…

Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі

Часткова гэтыя задачы былі закладзены ў пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР на пятую пяцігодку (1951-1955 гг.). На жнівеньскай (1953 г.) сесіі ВС СССР старшыня СМ СССР Г.М. Малянкоў выступіў… Для падтрымкі сельскай гаспадаркі прадугледжвалася павысіць нарыхтоўчыя цэны ў некалькі разоў. Спісваліся нядоімкі з…

Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі

Пад час сямігодкі (1959-1965 гг.) хуткае развіццё павінна была атрымаць хімічная прамысловасць (асабліва вытворчасці мінеральных угнаенняў). Быў… Адбылося павелічэнне ў паліўным балансе долі нафты і прыроднага газу. Спрыяла… На прыканцы сямігодкі адбылася змена кіраўніцтва краіны. З-за пралікаў быў адхілены ад кіравання краінай Н.Хрушчоў, а…

Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-80-я гады

Калгасы і саўгасы ўмацоўваліся на прынцыпах гаспадарчага разліку, адмянялася рэгламентацыя гаспадарчай дзейнасці (Статут сельскагаспадарчай арцелі… Праводзілася меліярацыя, асушана 957 тыс. га зямельных плошчаў. Буйныя памеры… Сітуацыя ў карэнным чынам змянілася. Калгасы цяпер не былі крыніцай, за кошт якой будавалася прамысловасць. Сельская…

Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з’яў

За годы пяцігодак было ўведзена 170 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку шынны камбінат у Бабруйску, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, металургічны ў… Ажыццяўляліся агульнасаюзныя комплексныя праграмы па тэхнічным пераўзбраенні… Фінансавая сістэма БССР заставалася стабільнай. У дзяржаўным бюджэце БССР даходы склалі 3,5 млрд. руб. у 1970 г. і 8,1…

Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у 60-80-я гады

1 сакавіка 1951 г. у чацьвёрты раз за пасляваенныя гады было праведзена зніжэнне рознічных цэн (адбыліся так сама ў 1956, 1957, 1958, 1962 і 1965… Адбыўся рост грамадскіх фондаў спажывання. Дзяржава аплочвала 2/3 выдаткаў… 14 чэрвеня 1956 г. новы пенсійны закон павялічыў памеры пенсій і пашырыў кола асоб, якія сталі мець права на пенсію.…

Эканоміка БССР у другой палове 80-х гадоў, рэформы гаспадарчай сістэмы

Першы этап рэфармавання мае храналагічныя рамкі 1985-1987 гг. Прадугледжвалася, што на аснове мадэрнізаванага машынабудавання будзе праведзена… З 1986 г. ў выглядзе эксперыменту было ўведзена самафінансаванне. Сутнасць… Першы этап рэфармавання быў правалены. Прычын было шмат – вялізныя матэрыяльныя страты ад аварыі на ЧАЭС і…

Кантрольныя пытанні да тэмы№19

2. Хто такі Цанава і чым ён вядомы ў гісторыі Беларусі? 3. Дзеля чаго БССР было дазволена выходзіць на міжнародныя зносіны? 4. Калі быў асуджаны культ асобы Сталіна?

ТЭМА 20. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XX СТАГОДДЗЯ

Лекцыя 20. Культура Беларусі ў другой палове ХХ стагоддзя

Асноўныя паняцці:

Пастанова ЦК ВКП(б) «Аб часопісах «Звязда» і «Ленінград»; «нацыяналізм» і «касмапалітызм»; дыскусія па мовазнаўству 1950 г.; усеагульнае сямігадовае навучанне; “сацыялістычны рэалізм”; ансамбль Плошчы Перамогі; манументалізм – “сталінскі ампір”; генпланы рэканструкцыі гарадоў; рэабілітацыя дзеячаў навукі і культуры; “адліга”; фундаментальныя даследаванні ў навуке; гістарычная праблематыка ў літаратуры; кінастудыя «Беларусьфільм»; беларуская школа балета; вакальна-інструментальныя ансамблі; мемарыяльныя ансамблі; фестывалі мастацтваў; культура беларускага замежжа.

 

За гады 2-й сусветнай вайны была знішчана амаль уся матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў навукі і культуры, не прыйшлі з вайны многія адукаваныя і прафесійна падрыхтаваныя людзі. У такіх умовах адразу пасля вызвалення пачынаецца культурнае аднаўленне БССР.

Але першыя пасляваенныя гады адзначыліся новай хваляй шырокамаштабных рэпрэсій на Беларусі, звязаных з дзейнасцю паплечніка Берыі Я.Цанавы. На 25 год лагероў была асуджана Ларыса Геніюш. Зноў арыштаваны пісьменнікі А.Александровіч, Б.Мікуліч, А.Пальчэўскі, С.Грахоўскі, С.Шушкевіч, А.Звонак і інш. У аснову кампаніі супраць інтэлігенцыі была пакладзена пастанова ЦК ВКП(б) Аб часопісах "Звязда” і “Ленінград” (1946) і інш. Для актывізацыі барацьбы з “нацыяналізмам” і “касмапалітызмам” у БССР быў прысланы прадстаўнік ЦК кампартыі М.Гусараў. Крытыкаваліся як асобныя творцы (М.Танк, К.Буйло), так і цэлыя выданні. У скажэнні жыцця беларускай вёскі быў абвінавачаны і зняты з пасады рэдактара часопіса “Маладосць” аўтар аповесці “Дабрасельцы” А.Кулакоўскі. Наступленне накіроўвалася і на дзеячаў беларускай навукі. Ад яго пацярпелі прэзідэнт АН БССР А.Жэбрак (1947), славуты генетык, які не падтрымліваў лысенкаўскія метады ў біялогіі; наркам асветы П.Саевіч (1951), абвінавачаны ў “югаслаўскім шпіянажы”. Ішоў працэс падпарадкавання партыі ўсіх сфер жыцця. Рэальную ўладу ўтрымлівалі партыйныя камітэты. Узмацняліся русіфікатарскія тэндэнцыі ў палітыцы цэнтральных органаў улады, гэтаму спрыяла дзейнасць на Беларусі прысланых з Масквы партыйных і савецкіх работнікаў, асабліва пасля дыскусіі па мовазнаўстве ў 1950 г.

Але адбывалася аднаўленне сістэмы адукацыі. Да 1950 г. ўдалося аднавіць даваенную сетку агульнаадукацыйных школ, ішло павелічэнне колькасці сярэдніх школ. Да сярэдзіны 50-х гг. быў завершаны пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання. У 1944-1945 гг. працавалі 22 ВНУ. Хутка адраджалася акадэмічная навука, флагманам якой стала аднавіўшая сваю работу ў 1944 г. АН БССР. К канцу 1950 г. ў рэспубліцы дзейнічала 77 навуковых устаноў.

Развіццё беларускай літаратуры ішло ў вельмі складаных умовах. Дыктат камуністычнай партыі, перавага стылю “сацыялістычнага рэалізму” прывёў да таго, што многія літаратурныя творы вызначаліся бесканфліктнасцю і ідэалізацыяй савецкага ладу (раманы А.Стаховіча, М.Паслядовіча і інш.). Галоўная тэма беларускай літаратуры – гэта вайна (І.Мележ, М.Лынькоў, І.Шамякін і інш). Гэтаму ж былі прысвечаны і першыя пасляваенныя п’есы К.Крапівы, А.Маўзона, А.Кучара.

Тэатральнае мастацтва таксама адчувала на сабе ўціск партыйнага кіраўніцтва. Калі ў сезоне 1944-45 гг. у БССР працавала 12 тэатраў, то ў 1950 г. іх засталося толькі 8. У касмапалітызме былі абвінавачаны тэатральныя рэжысёры В.Галаўчынер, Я.Рамановіч. Пачаліся нападкі на п’есы А.Макаёнка, оперу Я.Цікоцкага “Алеся”, кампазітара П.Падкавырава. У той жа час на сцэне ззялі таленты актораў Б.Платонава, Г.Глебава, Л.Ржэцкай, Л.Аляксандроўскай.

Адной з галоўных тэм мастацтва становіцца гераізм савецкіх людзей у гады вайны, увасабленне героя з багатым унутраным светам. Героіку савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны ўвасабляюць мастакі Я.Ціхановіч, І.Давідовіч, Я.Зайцаў, В.Волкаў. З пачатку 50-х гадоў пачынаюць набываць папулярнасць жанравыя карціны (Г.Бржазоўскі, А. і І.Ткачовы, П.Гаўрыленка). Ярка праявіўся талент скульптара З.Азгура. Ён стварае цэлую серыю партрэтаў гістарычных дзеячаў і герояў сучаснасці. Значным дасягненнем стаў ансамбль Плошчы Перамогі (1954), створаны З.Азгурам, А.Бембелем, А.Глебавым, С.Селіханавым.

Манументалізмам адзначаецца і пасляваенная архітэктура (кампазіцыі праспекта Скарыны, Прывакзальнай плошчы). Пануе так званы імперскі стыль – “сталінскі ампір”. Ствараюцца генпланы рэканструкцыі гарадоў. Значная ўвага надаецца аднаўленню прамысловых прадпрыемстваў і жылога фонду (пераважна малапавярховыя дамы). Такім чынам, асаблівасцю пасляваеннага развіцця культуры стаў партыйны дыктат, барацьба з прагрэсіўнай інтэлігенцыяй, русіфікацыя. Але важна адзначыць, што адбылося аднаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы адукацыі, навукі і культуры.

Супярэчлівы характар насіла культурнае жыццё рэспублікі і ў далейшы перыяд: 50-80 гады ХХ ст. З аднаго боку, ішла дэмакратызацыя, звязаная з наступленнем “адлігі”, рэабілітацыя дзеячаў навукі і культуры, аслабленне партыйнага ўціску, а з другога, – русіфікацыя ўсіх сфер жыцця, абгрунтаваная тэзісам аб пабудове камуністычнага грамадства, дзе будуць зліты мовы і культуры ўсіх савецкіх народаў, ваяўнічы атэізм, шаблоннасць. У адукацыі ў гэты час праходзіць некалькі рэформ. У 1958 г. адбываецца пераход да ўсеагульнага 8-гадовага навучання і ўвядзенне ў сярэдняй школе адзінаццацігадовага тэрміну з вытворчым навучаннем. Дзесяцігадовае навучанне вярнулася ў
1964-1984 гг., а ў 70-я гг. была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі. У прафесійна-тэхнічнай адукацыі стваралася адзіная сістэма гарадскіх і сельскіх прафесійна-тэхнічных вучылішчаў. У 1950 г. ў БССР працавала больш за сто тэхнікумаў, 29 ВНУ. Але вышэйшая і сярэдняя спецыяльная адукацыя адзначалася экстэнсіўнасцю, калі пры пастаянным павелічэнні колькасці выпускнікоў не заўсёды захоўвалася якасць іх навучання.

Адной з адмоўных рыс адукацыі таго часу стала звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы. У БССР не было ніводнай сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай навучальнай установы з беларускай мовай навучання. Бацькі атрымалі права вызваляць дзяцей ад вывучэння беларускай мовы ў школе. Дапускалася выкладанне беларускай мовы па-руску. У сярэдзіне 80-х гг. усяго каля 19% дзіцячых садкоў і 23% школ працавалі на беларускай мове. У выніку такой моўнай палітыкі стварыліся вельмі неспрыяльныя ўмовы для развіцця беларускай культуры.

Навука гэтага перыяду характарызуецца станаўленнем фундаментальных даследаванняў. У сістэме АН БССР адкрываюцца інстытуты фізікі і матэматыкі, генетыкі, цепла- і масаабмену і інш. Ствараюцца цэлыя навуковыя школы (у галіне звычайных дыфференцыяльных ураўненняў — школа Н.П.Яругіна, спектраскапіі і лазераў – Б.І.Сцяпанава, цепла- і масапераносу – А.В.Лыкава, тэарэтычнай фізікі – Ф.І.Фёдарава, антрапагенэзу – Г.І.Гарэцкага, кардыялогіі – Г.І.Сідарэнкі, вылічальнай матэматыкі – У.І.Крылова, геалогіі і тэктонікі – Р.Г.Гарэцкага). Шырока вядомымі ў свеце сталі біёлаг В.Купрэвіч, матэматык У.Платонаў, фізік М.Барысевіч. Пераважнае развіццё ў рэспубліцы атрымалі тэхнічная і фізіка-матэматычная навукі, што звязана з развіццём навукова-тэхнічнага прагрэсу. Аднак толькі нямногія навуковыя распрацоўкі знаходзілі прымяненне на практыцы.

У беларускім рэчышчы развіваецца літаратура. Узмацняецца яе сувязь з жыццём. Але захоўваецца партыйнае кіраўніцтва, цэнзура, асабліва пашыраныя ў другой палове 60-х гг. У якасці вядучага жанру прозы ўсталёўваецца раман. Галоўнай застаецца тэма мінулай вайны, але зараз мастакі слова большую ўвагу надаюць раскрыццю ўнутранага свету чалавека ў такіх экстрэмальных умовах (раманы А.Адамовіча, В.Быкава, І.Навуменкі, І.Чыгрынава, дакументалістыка С.Алексіевіч і інш.). Гістарычная праблематыка таксама прыцягвае да сябе пільную ўвагу (раманы Л.Дайнекі, В.Іпатавай, У.Караткевіча, К.Тарасава, п’есы А.Макаёнка, А.Петрашкевіча).

Шмат твораў прысвячалася праблемам сацыялістычнай рэчаіснасці (Я.Брыль, Г.Далідовіч, К.Крапіва, І.Мележ, І.Шамякін). Паэзія адзначана творамі Р.Барадуліна, П.Броўкі, Н.Гілевіча, П.Глебкі, П.Панчанкі і інш. Беларускія літаратары цесна супрацоўнічалі з кінастудыяй “Беларусьфільм”, якая аднавіла сваю работу ў 1944 г. Кожны год на ёй выпускалася каля 70 фільмаў розных накірункаў. Сярод найбольш вядомых – мастацкія стужкі “Міколка-паравоз”, “Белыя росы”, “Крушэнне імперыі”, “Альпійская балада”.

З 60-х гг. беларускія тэатры захапляюцца маральна-этычнай праблематыкай. Ставяцца п’есы беларускіх драматургаў (А.Дударава, А.Макаёнка, М.Матукоўскага), рускіх і сусветных класікаў, савецкіх аўтараў. Сусветнае прызнанне атрымлівае балетная трупа Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета пад кіраўніцтвам В.Елізар’ева, свайго роду заснавальніка беларускай школы балета ("Стварэнне свету" А.Пятрова і інш.). К сярэдзіне 80-х гг. у БССР працавалі 2 музычныя, 6 лялечных, 9 драматычных тэатраў, але толькі тры з іх былі беларускамоўныя.

У музычным мастацтве развіваюцца жанры сімфоніі і інструментальнай музыкі (кампазітары У.Алоўнікаў, М.Аладаў, А.Багатыроў, І.Лучанок, У.Мулявін, П.Падкавыраў, Я.Цікоцкі). Наладжваецца цеснае супрацоўніцтва з тэатрамі (оперы М.Аладава, Дз.Лукаса, Р.Пукста, Дз.Смольскага, Ю.Семянякі). Кампазітары звяртаюцца да ваенна-патрыятычнай тэматыкі, увасаблення вобразаў рэальных гістарычных асоб. Большасць кампазітараў працуе ў розных жанрах. У 70-80-я гг. з’яўляюцца новыя тыпы музычных і танцавальных калектываў (вакальна-інструментальныя ансамблі “Песняры”, “Верасы”, “Сябры”, фальклорна-харэаграфічны ансамбль “Харошкі”).

Дзяржава садзейнічае масаваму развіццю самадзейнай мастацкай творчасці: многія аматарскія калектывы сталі вядомы далёка за межамі рэспублікі. У 1983-1985 гг. у БССР было створана 652 калектывы мастацкай самадзейнасці, якія аб’ядноўвалі 18 тысяч удзельнікаў.

У гады “адлігі” пачалі сваю працу таленавітыя мастакі А.Кішчанка, Я.Шчамялёў, Г.Вашчанка, У.Стальмашонак, М.Савіцкі. Пашыраецца так званы “суровы стыль”, які праўдзіва адлюстроўвае жыццё (М.Савіцкі — цыкл “Лічбы на сэрцы” і інш. работы). Пераважае ваенная (М.Данцыг, В.Грамыка) і гістарычная (А.Марачкін, Я.Шчамялёў) тэматыка. Ствараюцца цэлыя серыі партрэтаў знакамітых людзей Беларусі (З.Паўлоўскі, У.Стальмашонак, І.Ахрэмчык, В.Сахненка). У 50-60 гг. набывае папулярнасць новы жанр гарадскога пейзажа (П.Масленікаў, М.Данцыг), развіваецца нацюрморт (В.Жалток, Я.Радзялоўская, С.Каткова). Але некаторыя мастакі, нязгодныя з стэрэатыпнасцю ў жывапісе, вымушаны былі пакінуць краіну і набылі шырокую вядомасць за яе межамі (В.Баброў, А.Ісачоў, Н.Паўлоўскі, г.Хацкевіч). У выяўленчым мастацтве замацавалася сістэма творчых заказаў, што, безумоўна, зніжала ўзровень мастацкіх твораў. Беларуская графіка гэтага часу прадстаўлена серыямі па гісторыі і сучаснасці, з выкарыстаннем розных прыёмаў (работы У.Басалыгі, С.Геруса, В.Шаранговіча).

Значныя змены адбываюцца ў гэты час у архітэктуры. Пачынаецца масавае будаўніцтва жылля; распрацоўваюцца генпланы забудовы гарадоў, у якіх плануецца месца пад цэлыя жылыя раёны і мікрараёны. Распаўсюджваецца буйнапанэльнае будаўніцтва. Хуткія тэмпы, імкненне да зніжэння кошту жылля прывялі да тыпізацыі забудовы; гарады страцілі сваё адметнае аблічча. У 70-я гг. паступова пераадольваецца жорсткі рацыяналізм, выкарыстоўваюцца новыя праекты на аснове блок-секцыйных метадаў. Знешні выгляд гарадоў вызначаюць буйныя прамысловыя комплексы. Новым аб’ектам для беларускіх будаўнікоў становіцца сталічны метрапалітэн (з 1977 г.). Архітэктары працуюць над стварэннем мемарыяльных ансамбляў і комплексаў (манумент “Мінск — горад- герой”, комплексы “Хатынь”, “Брэсцкая крэпасць-герой”, “Прарыў”).

У той жа час у сярэдзіне 50-х гг. узмацнілася палітыка канфрантацыі дзяржавы ў адносінах да рэлігіі і вернікаў, што звязана з ідэяй пабудовы на працягу аднаго пакалення ў краіне камунізму, дзе рэлігіі няма месца. Пасля пастановы СМ СССР (1961 г.) пачалася кампанія па масавым закрыцці і нават знішчэнні храмаў, рэпрэсіі ў адносінах да служыцеляў культаў.

Культура БССР сярэдзіны 50-80 гг. была цесна звязана з культурамі саюзных рэспублік і краін сацыялістычнага лагера. Ладзіліся тыдні і дэкады культуры Беларусі ў іншых краінах, фестывалі мастацтваў (“Дружба народаў”, “Беларуская музычная восень” і інш.), на гастролі выязжалі славутыя беларускія творцы, умацоўваліся сувязі творчых саюзаў і мастацкіх калектываў.

Неад’емнай часткай агульнай беларускай культуры з'яўляецца культура беларускага замежжа. Далёка ад радзімы працуюць таленавітыя навукоўцы і творцы: нобелеўскі лаўрэат, вучоны І.Прыгожын, літаратары Н.Арсеннева, М.Сяднёў, М.Галіна (родны брат Я.Коласа), У.Дудзіцкі, Р.Жук-Грышкевіч, архітэктар і мастак М.Навумовіч, гісторыкі Я.Запруднік, В.Жук-Грышкевіч, літаратуразнаўца З.Кіпель, дырэктар Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку В.Кіпель і многія іншыя.

Такім чынам, беларуская культура перыяду 40-80 гг. прайшла вельмі складаны і цяжкі шлях праз празмернае партыйна-савецкае кіраўніцтва, класавы падыход. Абмяжоўвалася свабода творчасці, і, што найбольш цяжка для нацыянальнай культуры, выцісканне беларускай мовы было ўведзена ў ранг дзяржаўнай палітыкі. Культура, навука і адукацыя не атрымлівалі дастатковага фінансавання, што сур’ёзна адбілася на іх узроўні і якасці. У той жа час увесь свет ведае нашых навукоўцаў, літаратараў, мастакоў, акцёраў, што сведчыць аб глыбіні і высокім прафесійным узроўні культуры.

Кантрольныя пытанні да тэмы№20

2. Як у 40-я гады адбывалася адраджэнне сістэмы адукацыі? 3. Якая тэма ў беларускай літаратуры 1940-1950-х гадоў была галоўнай? 4. Якая тэма была галоўнай у вяўленчым мастацтве пасляваеннага дзесяцігоддзя?

ТЭМА 21. БЕЛАРУСЬ – НЕЗАЛЕЖНАЯ ДЗЯРЖАВА (1991-2003 ГГ.). ПАБУДОВА БЕЛАРУСКАЙ МАДЭЛІ САЦЫЯЛЬНА-АРЫЕНТАВАНАЙ ДЗЯРЖАВЫ. КУЛЬТУРНАЕ, ЭКАНАМІЧНАЕ, ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ КРАІНЫ

Лекцыя 21. Беларусь – незалежная дзяржава (1991-2003 гады). Пабудова Беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай дзяржавы. Культурнае, эканамічнае, палітычнае жыццё краіны

Асноўныя паняцці:

Путч; незалежнасць Беларусі; нацыянальныя сімвалы; закон “Аб грамадскіх арганізацыях”; З’езд беларусаў свету; Канстытуцыйная камісія; Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь; прэзідэнцкая рэспубліка; рэферэндумы; Першы Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь; “Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 1996-2000 гады”; Нацыянальнае Сабранне; Саюз Беларусі і Расіі; Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі; “Беларуская мадэль”; мадэль сацыяльна арыентаванай рынкавай эканомікі; адзіная эканамічная прастора; Праграма неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу 1994 г.; Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг.

Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё

Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі спрыяла далейшаму развіццю дэмакратычных адносін. Хутка развівалася незалежная прыватная прэса. Быў спрошчаны выезд… У 1992 г. былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны з ЗША, Германіяй,… У верасні 1991 года пачалося стварэнне беларускай арміі, у 1992 годзе было заснавана міністэрства абароны, абвешчана…

Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі

У кастрычніку 1991 г. паміж Расіяй, Беларуссю, Арменіяй, Кыргыстанам, Таджыкістанам, Туркменістанам і Ўзбекістанам, Украінай, Малдовай і… Была распрацавана дзяржаўная праграма па стабілізацыі эканомікі і сацыяльнай… Утваралася сістэма дзяржаўнага рэгулявання эканомікі, асноўныя элементы якой: ўласная банкаўская і крэдытная сістэмы…

Кантрольныя пытанні да тэмы№21

2. Калі Рэспубліка Беларусь стала прэзідэнцкай рэспублікай? 3. Якія змяненні былі ўненсены ў Канстытуцыю па выніках другога народнага… 4. Якую мадэль гаспадарчага ўкладу будуець беларускі ўрад у Рэспубліке Беларусь? У чым яе сутнасць?

Экзаменацыйныя пытанні

1. Гісторыя Беларусі – састаўная частка сусветнай гісторыі. Фармацыйны і цывілізацыйны падыход да гістрарычнага працэсу. 2. Гістарычныя крыніцы, гісторыяграфія беларускага мінулага. 3. Праблема паходжання чалавека. Працэс засялення тэрыторыі Беларусі. "Неалітычная рэвалюцыя".

ЛІТАРАТУРА

2. Анішчанка Я.К. Беларусь ў часы Кацярыны II (1772-1796) / Пад рэд. У.А.Сосна. Мн.: Веды, 1998. 220 с. 3. Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мінск, 1993. 4. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: А.А.Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. 620 с.

Гiсторыя Беларусi

Курс лекцый Частка II 2-е выданне

– Конец работы –

Используемые теги: Пры, Прэзiдэнце, Рэспублiкi, Беларусь0.069

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным для Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Еще рефераты, курсовые, дипломные работы на эту тему:

Пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь
Cicтэма адкрытага навучання...

Оценка деятельности преподавателя-лектора и преподавателя, ведущего практические занятия
Повышается значимость фундаментальных знаний, усиливается курс на индивидуализацию, интенсификацию и компьютеризацию учебного процесса, возрастает… Предстоит огромная и напряженная работа.Поэтому очень важно, чтобы уже с… Глубокая теоретическая подготовка, высокие моральные качества, предъявление к себе строгих требований в отношении…

Денежно-кредитная политика и особенности ее реализации в Республике Беларусь ее реализации в современной экономике Республики Беларусь
Поэтому денежно-кредитная полити -ка ДКП это особая деятельность государства. Она заключается в разработке и осуществлении системы мероприятий,… Денежно-кредитная политика состоит в изменении денежного предложения с целью стабилизации совокупного объема…

Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
Вучэбна метадычнае аб яднанне вышэйшых навучальных устано... Рэспублiкi Беларусь па адукацыi галiне культуры i мастацтва... ЗАЦВЯРДЖАЮ...

Рэспублiкi Беларусь па адукацыi ў галiне культуры i мастацтва
Вучэбна метадычнае аб яднанне вышэйшых навучальных устано... Рэспублiкi Беларусь па адукацыi галiне культуры i мастацтва... ЗАЦВЯРДЖАЮ...

Использование краеведческих материалов в процессе преподавания экологии в средней школе
Содержание дипломной работы: Литературный обзор включает 32 источника Методы исследований: литературный, сравнительно-экологический, статистический … Руководитель работы к.г.н доцент В.Н. Масляев Задание к исполнению принял… Список использованной литературы составляет 32 наименований. Ключевые слова: экологическое образование, учебный…

Методика преподавания английского языка в средней школе
Данная работа посвящена обзору так называемой коммуникативной методики обучения английскому языку в средней школе, которая представляется автору… Этот подход представляет собой реализацию такого способа обучения, при котором… Коммуникативный системно-деятельностный подход предполагает полную и оптимальную систематизацию взаимоотношений между…

Агропромышленный комплекс Республики Беларусь
Кратко рассмотрим эти фазы воспроизводства 1. производство - это процесс создания полезного продукта или услуги. 2. распределение - то есть… Для познания предмета используют следующие методы 1. Метод индукции - движение… Здесь формируется 3 часть дохода страны и занято примерно 1500млн.человек или 30 всех рабочих в народном хозяйстве.

Юридические лица в Республике Беларусь
Право Древнего Рима, например, наделяло способностью иметь права и обязанности не всех людей, а лишь свободных граждан Рима (рабы не являлись… Поэтому некоторые виды объединений людей, существовавшие на протяжении истории… Таким образом, объективно существующие объединения и выделенное имущество для удобства имущественных отношений были…

Шпоры по ПР
Кроме этого нужно определить и тип необходимой нам презентации.Какова природа места формальная, неформальная, деловая.Ведущий должен быть… При вызывающем поведении кого-либо из аудитории необходимо сохранять… Цели такой презентации ясны создать осведомленность о марке, создание имиджа, демонстрация своих преимуществ перед…

0.03
Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • По категориям
  • По работам
  • Шпаргалки к ГАку по ПР Рынок современной прессы. 22. Возникновение теории менеджмента. Общая характеристика школ управления. 23. Теория коммуникации в системе научного… Эффект и эффективность рекламы. 31. Внутренняя среда фирмы и основные… Аудитория.
  • Методика преподавания литературы Борзякова Урок 1. Художественная литература как учебный предмет. Учебник по литературе и особенности работы с ним. Вступительное слово учителя о литературе.… Чтение в учебнике статьи "Фольклор", беседа по вопросам. Устное описание… Наблюдение над построением сказки: присказка, зачин, своеобразная концовка сказки.Чтение статьи Ю.Г. Круглова "Русские…
  • МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ Углубленное исследование рынка предполагает необходимость его рас смотрения как дифференцированной структуры в зависимости от групп потребителей и… С другой стороны, — это управленческий подход к процессу принятия предприятием… Объектами сегментации являются, прежде всего, потребители. Выделенные особым образом, обладающие определенными общими…
  • Финансовый рынок ценных бумаг в Республике Беларусь Участниками рынка государственных ценных бумаг в Республике Беларусь (РБ) являются: – Министерство финансов – эмитент, выступающий от имени… Решением Правления Национального банка было утверждено «Положение об операциях… В Статье 53 Банковского кодекса Республики Беларусь [2] определены следующие операции Национального Банка с ценными…
  • Методика преподавания темы "Элементы логики" в курсе математики 5-6 классов Именно поэтому развитие мышления является основной задачей школьного курса обучения. Перед учителем математики стоит задача – не просто давать… Ломоносов говорил: «Математику уже, зачем учить следует, что она ум в порядок… За осознанием структуры математической теоремы должно прийти понимание методов ее доказательства. Специальное…