рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Культура беларускіх губерняў у складзе Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX стст.

Культура беларускіх губерняў у складзе Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX стст. - раздел Образование, МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ   Імператары Расійскай Імперыі: Кацярына Ii (17...

 

Імператары Расійскай імперыі:

Кацярына II (1762-1796 гг.), Павел I (1796-1801 гг.), Аляксандр I (1801-1825 гг.), Мікалай I (1825-1855 гг.), Аляксандр II (1855-1881 гг.), Аляксандр III (1881-1894 гг.), Мікалай II (1894-1917 гг.).

 

Асноўныя паняцці і асобы, якія адносяцца да палітычнага развіцця беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі:

адміністрацыйна-тэрытарыяльныя падзелы (1796-1797 гг., 1802 г.), саслоўі (прывілеяваныя, падатковыя, непадатковыя), паланізацыя, русіфікацыя, “Даравальная грамата гарадам” (1785г.), канфесія, Беларуская каталіцкая епархія, ваенныя паселішчы, Камітэт заходніх губерняў (1831 г.), канфіскацыя, “разбор шляхты”, мяжа яўрэйскай аселасці (1794г.), Полацкі царкоўны сабор (1839г.), секулярызацыя, заходнерусізм, рэформы, контррэформы, ваенная рэформа 1862г. (усеагульная воінская павіннасць), судовая рэформа 1872 г. (прысяжныя засядацелі, прысяжныя павераныя, міравыя суды, акруговыя суды), гарадская рэформа 1875 г. (гарадская управа, маёмасны цэнз), школьная рэформа 1864 г. (бессаслоўнасць у адукацыі, класічныя і рэальныя гімназіі), цэнзурная рэформа 1865 г., земская рэформа 1911 г. (земствы), контррэформы Аляксандра III.

Асобы: І. Сямашка, М.Мураўёў, П. Сталыпін.

 

Асноўныя паняцці, тэрміны вайны 1812 г.:

Тыльзіцкі мір, Герцагства Варшаўскае, “план Агінскага”, Камісія Часовага ўрада ВКЛ, Ухалоды, Студзёнка, Жарцы.

Асобы:Напалеон, Аляксандр I, Дамінік Радзівіл, М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі, Л. Плятэр, М.Б. Барклай дэ Толі, П.І. Баграціён, А.П. Тармасаў, С. Солтан, Раеўскі, Я.П. Кульнёў, Н. Дурава, М. Маркаў.

 

Асноўныя паняцці і асобы, якія адносяцца да грамадска-палітычнага руху на тэрыторыі беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі:

· студэнцкі рух: Віленская асацыяцыя (1796-1797 гг.), філаматы (1817-1820 гг.), філарэты (1820-1823 гг.), Дэмакратычнае таварыства (1836-1839 гг.), Саюз свабодных братоў.

Асобы:А. Міцкевіч, Т. Зан, Я. Чачот, Ф. Савіч.

· дзекабрысцкі рух: Таварыства ваенных сяброў (1825 г.), Таварыства з’яднаных славян.

Асобы: М. Мураўёў, С. Мураўёў-Апостал, М. Рукевіч, С. Трусаў.

· шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг.: Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт, кансерватары і дэмакраты, “За нашу і вашу свабоду”.

Асобы: А. Чартарыйскі, І. Лялевель.

· паўстанне1863-1864 гг.: Цэнтральны нацыянальны камітэт, Літоўскі правінцыяльны камітэт, Адзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, “Беларуска-літоўскі чырвоны жонд”, “белыя” і “чырвоныя”, левыя і “правыя”.

Асобы: К. Каліноўскі, З. Серакоўскі, Л. Звяждоўскі, В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі, Р. Гершуні.

· народнікі: “хаджэнне ў народ”, “Зямля і воля” (1876 -1879 гг.), “Чорны перадзел” (1879-1882 гг.), “Народная воля” (1879 г.), група “Гоман” (1884 г., Пецярбург), ліберальныя народнікі, палітычны тэрор.

Асобы: І. Грынявіцкі, М. Судзілоўскі, С. Кавалік, Р. Ісаеў, К. Брэшка-Брэшкоў­ская, Г. Пляханаў, А. Марчанка, Х. Ратнер.

· марксізм і сацыял-дэмакратычны рух: марксізм, сацыялізм, “Пралетарыят” (1882 г.) “Вызваленне працы” (1883 г.), Усеагульны яўрэйскі саюз у Літве, Польшчы і Расіі – Бунд (1897 г., Вільня), Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя – РСДРП (1898 г., Мінск), партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў- эсэры (1902 г.).

Асобы: Э. Абрамовіч, І. Гурвіч, С. Трусевіч, Я. Спонцы, В. Сяліцкі, А. Крэмер, У. Ленін, Мартаў.

· ліберальна-буржуазны рух: кадэты, акцябрысты.

· манархічны лагер: чарнасоценцы, Рускі ўскраінны саюз, Саюз рускага народа.

· беларускі нацыянальны рух: беларуская нацыянальная ідэя, Беларуская сацыя­лістычная грамада – БСГ (канец 1902-пач. 1903 гг.).

Асобы:І. і А. Луцкевічы, В. Іваноўскі, А. Пашкевіч (Цётка), К. Кастравіцкі (Ка­русь Каганец), А. Бурбіс.

· рэвалюцыя 1905-1907 гг.: “крывавая нядзеля”, Булыгінская дума (6 жніўня 1905 г.), Усерасійская Кастрычніцкая палітычная стачка 1905 г., Маніфест Мікалая II ад 17 кастрычніка 1917 г., аўтанамісты, Дзяржаўная Дума, Курлоўскі растрэл (18 кастрычніка 1905 г.), Снежаньскае узброеннае паўстанне 1905 г., Трэцячэрвеньскi дзяржаўны пераварот 1907 г.

Асобы: Г.Гапон, Р. Скірмунт, Курлоў, П. Сталыпін.

· Лютаўская рэвалюцыя 1917 г.: адрачэнне ад трону, двоеўладдзе, Петраградскі Савет рабочых і сялянскіх дэпутатаў, Часовы ўрад, Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, грамадскія камітэты парадку, Беларускі нацыянальны камітэт, карнілаўскі мяцеж.

Асобы: Р. Скірмунт, А. Керанскі, Л. Карнілаў, М. Фрунзэ.

 

Асноўныя паняцці і асобы, якія адносяцца да сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі:

феадальна-прыгонніцкая сістэма, аброк, чынш, паншчына, рэкрутчына, інвентарная рэформа, рэформа ў дзяржаўнай вёсцы, люстрацыя, трохпольная сістэма, шматпольны севазварот, Беларускае вольнае эканамічнае таварыства (1826-1841 гг.), падворнае землекарыстанне, абшчыннае землекарыстанне, дробна-таварная вытворчасць, мануфактура, фабрыка, Хомск, Косава, “гасцінцы”, Зэльва, Бешанковічы, адмена прыгоннага права (Сакрэтны камітэт, губернскія дваранскія камітэты, часоваабавязаныя сяляне, устаўны граматы, “Мясцовыя палажэнні”, выкупная аперацыя, выкупныя плацыжы, дзевяць і сорак дзевяць год, міравыя пасрэднікі, павятовыя міравыя з’езды, сельскія і валасныя праўленні, губернскія па сялянскіх справах прысутнасці, валасны сялянскі суд), капіталізм, прамысловая рэвалюцыя, пралетарыят, буржуазія, прускі”і “амерыканскі” шляхі развіцця капіталізму, цераспалосіца, сервітуты, адпрацовачная сістэма, шматукладнасць эканомікі, манапалітсычныя аб’яднанні, акцыянерныя таварыствы, абшчына, хутар, водруб.

Асобы: П. Кісялёў, Ю. Бакшанскі, В. Пуслоўскі, У. Назімаў, Шарашэўскі, А. Стульгінскі, П. Сталыпін.

 

Асноўныя паняцці,я кія адносяцца да перыяда Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі:

ваеннае становішча, Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага (Баранавічы, Магілёў), Свянцянскі прарыў (27.08-19.09.1915 г.), Двінск – Паставы – Смаргонь – Баранавічы – Пінск, акупацыя, рэквізіцыі, падушны падатак, Нарачанская аперацыя (5-15.03.1916 г.), Баранавіцкая аперацыя (19.06-16.07.1916 г.), першае выкарыстанне на Усходнім фронце атрутнага газу (Смаргонь), Беларускае таварыства дапамогі ахвярам вайны (Вільня, 1915 г.; А. і І. Луцкевічы, В. Ластоўскі).

 

Культура беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі:

Асноўныя паняцці:паланізацыя, русіфікацыя, беларусазнаўства, заходнерусізм, класіцызм, рамантызм, рэалізм.

 

Архітэктурныя стылі і архітэктурныя пабудовы: класіцызм, эклектыка, готыка, псеўдарускі стыль, мадэрн; палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі, Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, сабор Іосіфа ў Магілёве, капліца князёў Паскевічаў у Гомелі, Пакроўскі сабор у Гродне, Свята-Уваскрасенскі сабор у Барысаве, цэрквы-“мураўёўкі”, касцёлы ў Відзах, Вілейцах, Іўі, Паставах, касцёл Святога Роха ў Мінску, касцёл святых Сымона і Алены ў Мінску, гасцініца “Еўропа” ў Мінску.

 

Адукацыя: Віленская навучальная акруга, Віленскі ўніверсітэт, Беларуская навучальная акруга, царкоўнапрыходскія школы, павятовае вучылішча, народныя і гарадскія вучылішчы, класічныя і рэальныя гімназіі, ланкастэрскія школы ўзаемнага навучання, езуіцкія калегіўмы, Горы-Горацкая земляробчая школа, Маладзечанская настаўніцкая семінарыя, настаўніцкія інстытуты, Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства.

 

Друк: “Мужыцкая праўда”, “Гомон”, ”Минский листок”, “Дзянніца”, “Светач”, “Загляне сонца і у наша ваконца”,“Наша хата”, “Мінчук”, “Наша доля”, “Наша ніва”, , “Вольная Беларусь”, “Саха”, “Лучынка”, “Крапіва”.

Навука: Я. і А. Снядэцкія, К.Д. Шміт, П. Шпілеўскі, І. Грыгаровіч, Т. Нарбут, Я. і К. Тышкевічы, А. Кіркор, П. Шпілеўскі, У. Сыракомля, Я. Чачот, І. Дамейка, К. Чарноўскі, К. Шыльдэр, І. Насовіч, П. Шэйн, М. Каяловіч, І. Чэрскі, М. Баброўскі, М. Нікіфароўскі, Е. Раманаў, М. Доўнар-Запольскі, В. Ластоўскі, Я. Карскі, Я.Наркевіч-Ёдка.

 

Літаратура: ананімная (“Гутарка Данілы са Сцяпанам”, “Вось які люд стаў”, “Вясна гола перапала”), В. Равінскі (“Энеіда навыварат”), К. Вераніцын (“Тарас на Парнасе”), Я. Баршчэўскі (“Дзеванька”, “Рабункі мужыкоў”, “Гарэліца”, “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”), П. Багрым (“Зайграй, зайграй, хлопча малы …”), У. Сыракомля (“Паштальён”, “Добрыя весці”, “Ужо птушкі пяюць усюды”), В. Дунін-Марцынкевіч (“Сялянка”, “Гапон”, “Пінская шляхта”), А. Міцкевіч (“Пан Тадэвуш”, “Свіцязь”, “Дзяды”), Ф. Багушэвіч (зборнікі “Дудка беларуская”, “Смык беларускі”), Я. Лучына (зборнік “Вязанка”, “Роднай старонцы,”), А. Гурыновіч, М. Багдановіч (зборнік “Вянок”), Я. Купала (“Мужык”, зборнікі “Жалейка”, “Гусляр”, “Шляхам жыцця”, паэмы “Курган”, “Бандароўна”, п’есы “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”), Я. Колас (зборнік “Песні жальбы”), Ц. Гартны (“Сокі цаліны”), Цётка (зборнікі “Хрэст на свабоду”, “Скрыпка беларуская”), З. Бядуля.

 

Жывапіс: І. Аляшкевіч (партрэт А.Чартарыйскага, магнатаў Л. Сапегі і М. Радзівіла, “Групавы партрэт”, “Партрэт дзяўчынкі”), В. Ваньковіч (“Напалеон каля вогнішча”, партрэты Напалеона, А. Манюшкі, А.С. Пушкіна (не скончыў), “А. Міцкевіч на скале Аюдаг”.), Я. Дамель(“Смерць Глінскага ў няволі”, “Вызваленне Т.Касцюшкі з цямніцы”, “Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.”, “Смерць князя Панятоўскага”, “Пераход Напалеона праз Беразіну”), В. Дмахоўскі ( “Радзіма”, “Возера Свіцязь”, “Заход сонца”), І. Хруцкі (“Кветкі і садавіна”, “Гародніна, грыбы і рыба”,“Грыбы і агуркі”), Ю. Пешка (партрэты С.Манюшкі, Т. Радзівіла), К. Альхімовіч (“Пахаванне Гедыміна”, “Жніво”, “Парабкава хата”, “Найманне работнікаў”), Н. Орда (У Беларусі зрабіў каля 200 замалёўкаў. У тым ліку, Камянецкай вежы, палацаў і замкаў у Міры, Навагрудку, Нясвіжы, Гродне, Лідзе.), Н. Сілівановіч (“Дзеці на двары”, “У школу”, “Стары пастух”), А. Гараўскі (“Вечар у Мінскай губерні”, “На радзіме”, “Рака Бярэзіна”), В. Бялыніцкі-Біруля (увасабляў вобраз вясны, якой ён прысвяціў каля 200 сваіх палоцен), Ю. Пэн (“Гадзіншчык”), І. Рэпін (“Беларус”), Х. Суцін (“Аўтапартрэт каля мальберта”).

 

Тэатр: батлейка, тэатры народнай драмы, прыватныя тэатры (тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Зорыча ў Шклове, Агінскага ў Слоніме), аматарскія тэатры (В. Дунін-Марцынкевіч), Беларускія вечарынкі, Беларускі музычна-драматычны гурток (А. Бурбіс), прафесійны тэатр (І.Буйніцкі).

 

Музыка: С. Манюшка (“Рэкруцкі набор”, “Сялянка”), А. Абрамовіч (“Беларускае вяселле”), М. К. Агінскі (“Развітання з Радзімай”), Д. і В. Стэфановічы, Мінскае музычнае таварыства.

 

Асноўныя падзеі:

1772, 1793, 1795 гг. – тры падзелы Рэчы паспалітай і далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі ,

1812 г. - вайна з Напалеонам,

1820-я гг. - будаўніцтва першых фабрык на тэрыторыі Беларусі,

1830-1831 гг.- шляхецкае паўстанне,

1829 г. - стварэнне Беларускай навучальнай акругі,

1832 г. - закрыццё Віленскага універсітэта,

1831, 1840 гг. - увядзенне расійскага заканадаўства,

1839 г. - Полацкі царкоўны сабор, ліквідацыя уніяцкай царквы,

1840-1857 гг. - правядзенне рэформы П.Д. Кісялёва у дзяржаўнай вёсцы,

1844-1857 гг. - правядзенне інвентарнай рэформы у памешчыцкай вёсцы,

1848 г. - сварэнне Горы-Горацкага земляробчага інстытута,

19 лютага 1861 г. - адмена прыгоннага права,

1862 г. - будаўніцтва першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі,

1863-1864 гг. - шляхецкае нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі,

1861-1882 - буржуазныя рэформы (военная, судебная, земская, городская, школьная, цензурная),

1884 г. - стварэнне беларускімі студэнтамі-народнікамі групы “Гоман” у Санкт-Пецярбургу,

1897 г. - стварэнне партыі БУНД (першы з’езд у Вільні),

1898 г. – Першы з’езд РСДРП у Мінску,

1902 г. – стварэнне партыі эсэраў (ПСР)

зіма 1902-1903 гг. - стварэнне Беларускай сацыялістычнай грамады,

1905-1907 гг. - першая расійская рэвалюцыя,

1906 г.- пачатак аграрнай рэформы П.А. Сталыпіна,

1910-1913 гг. - дзейнасць першага беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра пад кіраўніцтвам І. Буйніцкага,

1911 г. - увядзенне земстваў у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях,

1914-1918 гг. - Першая сусветная вайна,

1917 г.- Лютаўская рэвалюцыя.

 

Пытанні для абмеркавання і разважання:

1. Вызначце асноўныя этапы палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – пач. XX стст. і растлумачце чым абумоўлены такі падзел. Ахарактарызуйце сутнасць палітыкі расійскіх уладаў на кожным этапе.

2. Зрабіце параўнаўчы аналіз паўстання 1830-1831 гг. і паўстання 1863-1864 гг. на тэтыторыі Беларусі па наступным крытэрыям: прычыны паўстання, мэты, праграма яго кіраўнікоў, органы кіравання, сацыяльная база паўстання, ход баявых дзеянняў, вынікі паўстання.

3. Як насельніцтва беларускіх зямель адносілася да Напалеона і французкай арміі падчас вайны 1812 г.? Які характар мела гэта вайны на беларускіх землях? Абгрунтуйце свой адказ.

4. Чаму рэформы 60-х гг. XIX ст., якія праводзіліся ў Расійскай імперыі, называюцца буржуазнымі? У чым заключалася спецыфіка правядзення гэтых рэформаў на тэтыторыі Беларусі? Як у цэлым гэтыя рэформы паўплывалі на развіццё беларускіх губерняў?

5. Параўнайце эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у першай палове XIX ст. і ў другой палове XIX ст. Якія змены ў прамысловасці, сельскай гаспадацы, гандлі, шляхах зносін у беларускіх губернях Вы можаце назваць? З чым былі звязаны гэтыя змены?

6. Назавіце дзеячоў навукі, культуры, грамадска-палітычнага руху на беларускіх землях у XIX ст. – пачатку XX стст., якія, на вашу думку, паўплывалі на фарміраванне беларускай ідэі і ў цэлым на фарміраванне беларускай нацыі? Як Вы лічыце, чаму працэс фарміравання беларускай нацыі скончыўся дастаткова позна ў параўнанні, напрыклад, с іншымі ўсходнімі славянамі?

7. Раскажыце пра ход першай расійскай рэвалюцыі 1905-1907 гг. на тэтыторыі Беларусі і вызначце асноўныя палітычныя лагеры, якія склаліся ў расійскім, у тым ліку і беларускім, грамадстве напярэдадні і падчас гэтай рэвалюцыі? Што Вы можаце сказаць пра сацыяльную базу, партыі і арганізацыі, якія уваходзілі ў кожны з палітычных лагераў, а таксама пра асноўныя патрабаванні і мэты, якія яны ставілі перад сабой?

8. Вызначце мэты, характар і вынікі рэвалюцыі 1905-1907 гг. і лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Якія змены адбыліся ў грамадска-палітычным жыцці Расійскай імперыі пасля гэтых падзей?

9. Што абазначала патрабаванне БСГ аб нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі, і чаму Часовы ўрад адмовіўся весці перамовы з Беларускім нацыянальным камітэтам наконт аўтаноміі Беларусі?

10. Раскрыйце прычынна-выніковыя сувязі паміж наступнымі гістарычнымі з’явамі (фактамі):

· паўстанне 1830-1831 гг. → узмацненне “разбора” шляхты;

· укючэнне Беларусі ў агульнарасійскі рынак → паляпшэнне шляхоў зносін і развіццё гандлю;

· далучэнне уніятаў да Рускай праваслаўнай царквы →узмацненне пазіцый самаўладдзя;

· паўстанне 1863-1864 гг. → скасаванне часоваабавязанага стану сялян у беларускіх губернях;

· сталыпінская аграрная рэформа → стварэнне ўмоў для развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі па “амерыканскаму” шляху;

· Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. → пачатак дэмакратызацыі грамадства.

Тэмы рэфератаў:

1. Камітэт заходніх губерняў: асноўныя напрамкі дзейнасці (1831-1848 гг.).

2. Саслоўны і рэлігійны слад насельніцтва паводле перапісу 1897 г.

3. Беларускія старонкі дзекабрыстаў.

4. Адлюстраванне падзей вайны 1812 г. у творчасці беларускіх мастакоў першай паловы XIX ст.

5. В. Дунін-Марцынкевіч і С. Манюшка: творчае супрацоўніцтва класіка новай беларускай літаратуры і заснавальніка польскай класічнай музыкі.

6. М.М. Мураўёў і яго праграма мадэрнізацыі беларускіх земляў у складзе Расійскай імперыі.

7. Станаўленне і развіццё беларусазнаўства.

8. Класіцызм у архітэктура Беларусі першай паловы XIX ст.

9. Эклектыка ў архітэктуры Беларусі другой паловы XIX ст.

10. Гісторыя Беларусі ў мастацкіх творах Н.Орды.

11. Станаўленне беларускага нацыянальнага тэатра.

12. Культурнае жыццё Мінска на пачатку ХХ ст.

13. “Наша Ніва” у нацыянальным адраджэнні беларусаў (1906-1915 гг.).

14. Дэпутаты-беларусы ў I і II Дзяржаўных Думах.

15. Ідэалогія заходнерусізму і яе ўплыў на грамадска-палітычнае жыццё Беларусі.

 

 

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ... Кафедра Гісторыя сусветная і айчынная культура... ВУЧЭБНА МЕТАДЫЧНЫ КОМПЛЕКС...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Культура беларускіх губерняў у складзе Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX стст.

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Мінск, 2012
УДК ББК     Складальнікі: Бажанаў В.А., Бяляеў А.В., Лепеш А.В., Якубінская А.Дз. &nbs

УВОДЗІНЫ
Прадмет і задачы гістарычнай навукі. Паняцце гістарычнай навукі, яе роля ў сістэме гуманітарных ведаў. Тэарэтыка-метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі. Гісторыя Беларусі – саст

Літаратура
Беларусы: Гіст.-этнагр. даслед.: у 8 т. / рэдкал.: В.К. Бандарчык (гал.рэд.) [і інш.]. – Мінск: Бел.навука, 1998-2005. – т.3. Гісторыя этналагічнага вывучэння / В.К. Бандарчык [і інш.]. – 1999.

ТЭМА 1. БЕЛАРУСЬ Ў СТАРАЖЫТНЫ ПЕРЫЯД
(2 гадзіны)   Першабытнае грамадства – агульны этап у гісторыі чалавецтва. Асноўныя рысы першабытнага ладу. Сучасныя навуковыя погляды на прычыны, час

ТЭМА 2. БЕЛАРУСЬ У РАННІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ ЎСХОДНІХ СЛАВЯН. ПЕРШЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
(VIII – першая палова XIII ст.ст.) (2 гадзіны) Эпоха сярэднявечча ў Еўропе: асноўныя тэндэнцыі палітычнага, эканамічнага, рэлігійнага, кул

Старажытны перыяд
Асноўныя паняцці: палеаліт, мезаліт, неаліт, археалагічная культура, праабшчына, родавая абшчына, племя, неалітычная рэвалюцыя, спажывецкая гаспадарка, паляванне, збірал

Перыяд станаўлення дзяржаўнасці
Кіеўскія князі: Рурык (862-879), Алег (879-912), Ігар (912-945), Вольга (945-957), Святаслаў (957-972), Яраполк (972-980), Уладзімір Святы (980-1015), Святаполк Акаянны

Культура беларускіх зямель у ІХ-ХІІІ стст.
Асноўныя паняцці: хрысціянізацыя, двухвер’е, царква, епархія, манастыр, “стоўпніцтва”, скрыпторый, кірыліца, “Рагвалодавы (Барысавы) камяні”, берасцяныя граматы, летапіс

Пытанні для абмеркавання і разважання
1.Запоўніце табліцу “Археалагічныя культуры старажытнай эпохі”. Перыяд Назва культуры, арэал Характэрныя расы Этнічная прыналеж

Тэмы рэфератаў
1.Тапаніміка Беларусі як гістарычная крыніца. 2. Асноўныя канцэпцыі паходжання індаеўрапейцаў. 3. Язычніцтва ўсходніх славян і яго асаблівасці на беларускіх землях. 4. Ро

Літаратура
Арлоў, У.А. Таямніцы полацкай гісторыі / У.А. Арлоў. – Мінск: Полымя, 2000. Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі / Пад рэд. Чарняўскі М.М., Калечыц А.Г. – Мінск: Белар

Тэма 3. БеларусКІЯ ЗЕМЛІ Ў СкЛАДЗЕ Вялікага княства Літоўскага, Рускага І Жамойцкага
(СЯРЭДЗІНА XIII – першая палова XVI стст.) (2 гадзіны) Асноўныя тэндэнцыі ў палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці Заходняй і Ус

Культура беларускіх зямель у складзе ВКЛ.
  Гаспадары (князі) ВКЛ: Міндоўг (1235-1263); Трайнята (1263-1264); Войшалк (1263-1267); Шварн Данілавіч (1267-1270

Тэмы рэфератаў
1. Вытокі беларускага этнасу. Канцэпцыі паходжання назвы «Белая Русь». Станаўленне старабеларускай мовы і развіццё літаратуры ў XIV – першай палове XVI стст. 2. Распаўсюджванне ідэй Адрадж

Літаратура
  Асветнікі зямлі Беларускай. Х – пачатак ХХ ст.: энцыклапедычны даведнік / рэдкал. Г.П. Пашкоў (гал.рэд) [і інш.]. - Мінск: БелЭн, 2006. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і

Тэма 4. ПАЧАТАК НОВАГА ЧАСУ Ў АЙЧЫННАЙ ГІСТОРЫІ.
беларускія землі ў складзе Рэчы паспалітай (дрУГАЯ палОВА XVI – XVIII стст.) (2 гадзіны) Новыя тэндэнцыі ў развіцці Еўропы. Эпоха вялікіх адкрыцц

Культура беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай.
  Каралі Рэчы Паспалітай: Сігізмунд (Жыгімонт) ІІ Аўгуст (1548-1569-1572); Генрых Валуа (1573-1574); Стэфан Баторый (1576-

Тэмы рэфератаў
1. Гістарычныя партрэты: С.Баторый, Л.Сапега, С.Панятоўскі, Т.Касцюшка. 2. Ваенныя дзеянні на Беларусі ў 1648-1667 гг. і іх наступствы для беларускіх зямель. 3. Паўстанне 1794 г.

Літаратура
  Асветнікі зямлі Беларускай. Х – пачатак ХХ ст. Энцыклапедычны даведнік. - Мінск: БелЭн, 2006. Баландзін, К.І. Культурнае развіццё Беларусі ў ХVП-ХVІІІ стагоддзях: вучэбны д

ТЭМА 5. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў ЧАС СТАНАЎЛЕННЯ ІНДУСТРЫЯЛЬНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ Ў СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў КАНЦЫ XVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX СТСТ.
(2 гадзіны)   Тэрыторыя і насельніцтва.Адміністрацыйны падзел. Сацыяльная і нацыянальна-рэлігійная структура насельніцтва. Яе асаблівасц

ТЭМА 6. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ І РАЗВІЦЦЯ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА Ў СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ
(ДРУГАЯ ПАЛОВА XIX – ПАЧАТАК XX СТСТ.) (2 гадзіны)   Фарміраванне сацыяльнай структуры буржуазнага грамадства, незавершанасць гэтаг

Літаратура
Абезгауз, З.Е. Развитие промышленности и формирование пролетариата Белоруссии во второй половине XIX века / З.Е. Абезгауз. — Минск: Наука и техника, 1971. Болбас, М.Ф. Развитие промышленно

АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
ТЭМА 7. БЕЛАРУСКIЯ ЗЕМЛI Ў ПЕРЫЯД САЦЫЯЛЬНЫХ УЗРУШЭННЯЎ У ПАЧАТКУ ХХ СТ. (частка 2) (1 гадзіна)   Абвастрэнне палітычнага і сацыяль

Вайна Польшчы і Савецкай Расіі. Другое абвяшчэнне БССР. Рыжскі мір.
Асноўныя паняцці, тэрміны, асобы: Савецкая улада, дыктатура пралетарыяту, Першы Усебеларускi з’езд, Ваенная интэрвенцыя Германii, Беларуская Народная Рэспублiка, Брэсцкi м

Літаратура
Беляев, А.В. История Беларуси 1917-1985 гг. (Советский период). Конспект лекций / А.В. Беляев, А.А. Киселёв. – Минск: Изд-во УО «Военная академия Республики Беларусь», 2009. Гісторыя Белар

АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
  ТЭМА 8. БССР У МIЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1921-1939 гг.) (2 гадзіны) Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага

Савецкае грамадства ў канцы 20–х – 30-я гг. Усталяванне рэжыму “дзяржаўнага сацыялізму” у БССР.
    Галовы урада Беларускай Народнай Рэспублiкi:Я. Варонка, Р. А. Скiрмунт, I. Серада, А. I. Луцкевiч , В. У. Ластоўскi. Кіраўнікі

Літаратура
Адамушка, У. Палітычныя рэпрэсіі 20 - 50-х гадоў на Беларусі / У. Адамушка. – Мінск: Беларусь, 1994. Беларусізацыя, 1920-я гады: дакументы і матэрыялы / Пад агул. рэд. Р.П. Платонова і У.К

ТЭМА 9. СССР І БССР У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XX-XXI cтСТ.
Станаўленне І РАЗВІЦЦЁ суверэннай Рэспублікі Беларусь (1990 – 2012 гг.) (2 гадзіны) Пасляваеннае пераўладкаванне свету. Складванне новай сістэмы

Тэмы рэфератаў
1. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. 2. П.М. Машэраў - Першы сакратар ЦК КПБ. 3. Канстытуцыя БССР 1978 г. 4. Гаспадарчая рэформа 1965 г.: дасягненні і недахопы.

Літаратура
Антонович, С.В. Пётр Машеров: Жизнь, судьба, память… / С.В. Антонович. − Минск: Юнацтва, 1998. Беляев, А.В. История Беларуси 1917-1985 гг. (Советский период). Конспект лекций / А.В.

ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ І АФАРМЛЕННЯ РЭФЕРАТАЎ
  Рэферат з’яўляецца адной з важных формаў смастойнай працы студэнта, ён паказвае уменне студэнта працаваць з літаратурай і іншымі крыніцамі інфармацыі, самастойна знаходзіць неабходн

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги