рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

ЗМЕНЫ Ў ЭКАНАМІЧНЫМ СТАНОВІШЧЫ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 80 — ПАЧАТКУ 90-х гг.

ЗМЕНЫ Ў ЭКАНАМІЧНЫМ СТАНОВІШЧЫ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 80 — ПАЧАТКУ 90-х гг. - раздел Образование, Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі двух сацыльна-палітычных сістэм другая палова 40-х-80-я гг   Пoiiivki Шляхоў Рэфарміравання Эканомікі Ў Рэспубліцы Перш За...

 

Пoiiivki шляхоў рэфарміравання эканомікі ў рэспубліцы перш за ўсё звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання і павышэннем самастойнасці прадпрыемстваў (1986), з пераходам ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы да дэмакратычнай, заспаванай на эканамічных метадах, на аптымальным спалучэнні планавага цэнтраралізаванага кіраўніцтва з самакіраваннем прадпрыемстваў (1987). Гэты прамежкавы шлях партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі ўбачыла для сябе ў пераводзе галін народнай гаспадаркі па поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне, што азначала аслабленне дыктату цэнтра. У ліку першых па гаспадарчы разлік, самафінансаванне псраійшлі ў 1987 г. беларуская чыгунка, 30 прадпрыемстваў саюзнага падпарадкавання і інш. Усе яны палепшылі вытворчыя паказчыкі, аднак рашаючых зрухаў не адбылося.

Становішча ў сацыяльнай сферы заўсёды знаходзіцца ў прамой залежнасці ад стану эканомікі і той палітыкі, якую праводзяць органы дзяржаўнай улады. На Беларусі ў другой палове 80-х гг. працягваўся рост эканомікі. Нацыянальны даход рэспублікі павялічыўся, павысіліся рэальныя даходы насельніцтва. Амаль 2 млн чалавек палепшылі свае жыллёвыя ўмовы. Галоўным дасягненнем гэтых гадоў з'яўляўся пачатак пераарыентацыі эканомікі на сацыяльную сферу. Упершыню за многія гады вытворчасць прадметаў снажывання (група "Б") пачала апярэджваць вытворчасць сродкаў вытворчасці (група"А"). Ствараліся рэальныя магчымасці падпарадкаваць вытворчасць інтарэсам і патрэбам працоўных.

Аднак ва ўмовах незакончанасці пераходу ад каманднага кіравання да эканамічнага, нерапляіцення старых і новых формаў кіраўніцтва карэннага пералому ў пераводзе эканомікі на якасна новы ўзровень, які адпавядаў бы дасягненням развітых краін свету, не адбылося.

Гэта абумоўлівалася:

1) неканкрэтнасцю эканамічнай рэформы і шляхоў яе ажыццяўлення;

 

2) цяжкасцямі, якія ўзніклі на шляху канверсіі ваеннага комплексу вытворчасці;

3) інэртнасцю мышлення людзей, якія былі заня­ты вытворчасцю;

4) узмацненнем інфляцыйных працэсаў;

5) неабходнасцю ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая нанесла рэспубліцы нязмерную шкоду. Яе эканамічны ўрон ацэньваецца ў дзесяць гадавых рэспубліканскіх бюджэтаў, а вынікі для здароў'я людзей наогул непрадказальныя. Радыёактыўнымі нуклідамі забруджана 1/5 частка тэрыторыі рэспублікі, на якой пражывае болыш за 2 млн чалавек. Для перасялення жыхароў з зоны павышанай радыяцыі да сярэдзіны 1990 г. было пабудавана 173 пасёлкі.

На сацыяльнае становішча грамадства непасрэдны ўплыў аказвае экалогія. 3-за забруджвання атрутнымі рэчывамі атмасферы, водных крыніц і глебы эканамічнае становішча ў 80-я гг. усё болыш абвастралася. Шкодныя выкіды ў атмасферу прамысловых прадпрыемстваў, транспарту склалі 3 млн тон у год. Узровень забруджвання рэк, вадаёмаў і глебы ў выніку сельскагаспадарчай дзейнасці, сцёкаў неачышчаных вод дасягнуў у рэспубліцы крытычнай мяжы. У 1989 г. была распрацавана праграма аздараўлення навакольнага асяроддзя. Аднак поспех гэтай праблемы залежыць перш за ўсё ад таго, як хутка эканоміка зможа выйсці з крызісу і наколькі кожны жыхар рэспублікі прасякнецца адказнасцю за захаванне навакольнага асяроддзя.

На рубяжы 80-90-х гг. пачаліся спад вытворчасці, рост цэн, вырас узровень інфляцыі. Узровень жыцця большасці насельніцтва значна знізіўся, а мпогія на­огул аказаліся за мяжой беднасці.

Такім чынам, усе праграмы другой паловы 80-х гг. закончыліся правалам. Старыя формы кіраўніцтва аказаліся парушанымі, а новыя, якія адпавядалі б патрабаванням свабоднага развіцця эканомікі, не склаліся. Патрэбны быў рашучы паварот да рыначнай эканомікі. Але да канца 1990 г. рэспубліка не мела законаў, неабходных для правядзення рыначнай эканамічнай рэформы. У пачатку 90-х гг. Вярхоўны Савет прыняў шэраг законаў, накіраваных на пераўтварэнне эканомікі: "Аб арэндзе", "Аб уласнасці" ("Аб прыватызацыі"), "Аб фермерскай гаспадарцы" і інш. Рэформа з'явілася не прамой дарогай, а пошукамі, у якіх было шмат невядомага. I галоўнае як спыпіць абвальны спад вытворчасці і інфляцыю, якія непазбежны пры пераходзе да рынку. У 1991 г. была прыня­та праграма па стабілізацыі эканомікі, якая павінна была прадухіліць разбурэнне эканомікі распублікі. Аднак меры, якія намячаліся, ураду рэалізаваць не удалося. Крызісны стан паглыбляўся, а разам з гэтым ускладняліся ўмовы пераходу да рынку.

 

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі двух сацыльна-палітычных сістэм другая палова 40-х-80-я гг

Беларусь у пасляваенныя гады Адна ленне і развіцц народнай гаспадаркі... Грамадска палітычнае жыцц ва мовах Хрушчо скай адлігі Спробы рэфармавання... Сацыяльна эканамічнае развіцц БССР у я гады Асаблівасці грамадскага жыцця гады застоя...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: ЗМЕНЫ Ў ЭКАНАМІЧНЫМ СТАНОВІШЧЫ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 80 — ПАЧАТКУ 90-х гг.

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БССР У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 50 — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 80-х гг.
3 сярэдзіны 50-х гг. у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая адкрыла магчымасці комплекснай аўтаматызацыі вытворчасці, выкарыстання ЭВМ, новых крыніц энергіі, матэрыялаў і ін

ЗМЕНЫ Ў ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫМ ЖЫЦЦІ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 80 — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 90-х гг. СТАНАЎЛЕННЕ СУВЕРЭННАЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Галоўныя змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны ў другой палове 80 — першай палове 90-х гг. звязаны з: палітыкай "нерабудовы"; пераходам ад адпапартый

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги