рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі двух сацыльна-палітычных сістэм другая палова 40-х-80-я гг

Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі двух сацыльна-палітычных сістэм другая палова 40-х-80-я гг - раздел Образование, Беларусь У Перыяд Спаборніцтва І Канфрантацыі Двух Сацыльна-Палітычны...

Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі двух сацыльна-палітычных сістэм (другая палова 40-х-80-я гг.)

1. Беларусь у пасляваенныя гады. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі.

2. Грамадска-палітычнае жыццё ва ўмовах Хрушчоўскай адлігі.Спробы рэфармавання эканомікі ў 50-60-я гг.

3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 70-80-я гады. Асаблівасці грамадскага жыцця ў гады застоя.

 

1.За гады нямецка-фашысцкай акупацыі было разбурана 9200 вёсак, 10338 прадпрыемстваў, 209 гарадоў і раёных цэнтраў.Знішчаны электрастанцыі, разбурана матэрыяльная база навукі, адукацыі, культуры. Па многіх паказчыках эканоміка Беларусі была на ўзроўні 1913 года. Аднаўленне гаспадаркі пачалося адразу пасля вызвалення Беларусі, а на ўсходзе з 1943 года. Першапачаткова ўвага была нададзена аднаўленню тых прадпрыемстваў, якія працавалі на абарону. У Мінску былі адноўлены станкабудаўнічы, вагонарэмонтны і авіацыйныя заводы ўжо ў 1944 годзе. У 1946 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў закон "аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946-1950 гг". За гэту пяцігодку было адноўлена і пабудавана прыкладна 6 тысяч прадпрыемстваў (у тым ліку ў Мінску, Віцебску). У пасляваенны час былі пабудаваны гіганты беларускай індустрыі – трактарны, аўтамабільны заводы, станкі і абсталяванне якіх было атрымана з Германіі ў якасці рэпарацыі. Вайна не пакінула ў баку і сельскую гаспадарку Беларусі.Збор збожжа быў на 30% менш даваеннага ўзроўню. На жаль, у гістарычнай літаратуры да нашага часу нічога не гаворыцца аб вяртанні на Беларусь эвакуіраваных трактароў, коней, а лічыцца, што гэта была бескарысная дапамога беларускаму народу. Да канца 4 пяцігодкі (1950 г.) сельская гаспадарка не справілася з заданнямі і пасяўныя плошчы дасягнулі толькі 91,5 % даваенных. Большасць калгасаў і саўгасаў былі нерэнтабельнымі і стратнымі, бо асноўныя сродкі накіроўваліся на развіццё цяжкай прамысловасці для мадэрнізацыі і вытворчасці ваеннай тэхнікі ва ўмовах халоднай вайны.

 

2. Грамадска-палітычны стан.У 50-я гады палітычае і эканамічнае жыццё ў Беларусі было даволі змрочным. Працягваліся рэпрэсіі супраць інтэлігенцыі (урачоў, яўрэяў, нацыянальныя кадры). Але нягледзячы на рэпрэсіі і цяжкае жыццё, народ верыў Савецкай уладзе.

5 сакавіка 1953 года памёр Сталін. Старшынёй Савета Міністраў стаў Маленкоў, а генсекам – Мікіта Хрушчоў. Пры ім за антыдзяржаўныя дзеянні быў растраляны міністр унутраных спраў Л.Берыя. Найбольшыя змены ў палітычным жыцці адбыліся пасля 20 з'езду КПСС (люты 1956 г.), а палітычны курс М.Хрушчова ў СССР атрымаў у гісторыі назву курсу 20 з'езда. На закрытым пасяджэнні з'езда выступіў М.Хрушчоў з дакладам "Аб кульце асобы і яго выніках" - спробы выявіць прычыну культа асобы, злоўжываннях у час яго кіравання партыяй і краінай, і не дапусціць больш такой з'явы.

У БССР пасаду першага сакратара ЦК КПБ з 1956 года займаў Кірыла Трафімавіч Мазураў. Гэта быў актыўны ўдзельнік партызанскай барацьбы ў гады ВАВ, першы беларус, які заняў гэтую пасаду (да яго пасля вайны ўсе першыя асобы рэспублікі займалі яе па накіраванні Масквы). Мерапрыемствы, якія праходзілі ў СССР і БССР пасля смерці Сталіна, атрымалі назву палітыкі "адлігі" (1953-1964 гг.). Спынены масавыя рэпрэсіі, пачала ажыццяўляцца рэабілітацыя бязвінна асуджаных (было рэабілітавана каля 40 тысяч жыхароў рэспублікі, у тым ліку вядомыя палітычныя дзеячы Беларусі, як А.Чарвякоў, пісьменнікі С.Грахоўскі, С.Шушкевіч і інш.). Толькі на Беларусі за 6 гадоў (1956-1962 г.) было рэабілітавана 12012 чалавек. Да сярэдзіны 60-х гадоў рэабілітацыя бязвінных ахвяр палітычнага тэрору зусім прыпынілася.

Але ўсе гэтыя змены былі накіраваны не на злом таталітарнага палітычнага рэжыму, а на яго рэфармаванне. З сярэдзіны 50-х гг. рабіліся спробы ўзвысіць ролю Саветаў у кіраўніцтве краінай. Па-ранейшаму выбары ў Саветы насілі фармальны характар, праводзіліся на безальтэрнатыўнай аснове, пад строгім кантролем партыйных органаў.

Насельніцтва БССР выказала давер дэмакратызацыі грамадства. Але палітыка адноснай дэмакратызацыі ў гады кіравання М.Хрушчова (хрушчоўская адліга) праводзілася без уліку аб'ектыўных законаў развіцця грамадства і рэальных абставін, характарызуецца як "палітычны валюнтарызм". Яго праявай, звязанай з воляй кіруючай асобы, стала прыняцце ў 1961 годзе Праграмы КПСС, накіраванай на будаўніцтва камунізму ў СССР. Былі вызначаны і тэрміны, калі гэта павінна было завяршыцца – 80-я гады 20 ст. Гэтага не адбылося, а праграма засталася толькі на паперы. Палітыка Хрушчова была першай спробай дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. У СССР, як і ў БССР, адбываўся пераход ад таталітарнага да аўтарытарнага палітычнага рэжыму. Галоўным здабыткам тагачаснай палітыкі былі:

частковая рэабілітацыя рэпрэсіраваных

крытыка культу асобы

пашырэнне правоў саюзных рэспублік

пачатак жыллёвага будаўніцтва гараджан (хрушчоўкі).

Сацыяльна-эканамічнае жыццё. Перавод прамысловасці на новы тэхнічны ўзровень ажыццяўляўся марудна. Гэта азначала, што ў грамадстве і эканоміцы дзейнічалі сілы тармажэння, якія былі звязаны з захаваннем каманднай сістэмы кіравання.

У 1957 годзе зроблена спроба рэфармаваць кіраўніцтва эканомікай: замест міністэрстваў, якія былі створаны па галінах вытворчасці, уведзены Саветы народнай гаспадаркі (саўнаргасы). Яны павінны былі кіраваць усёй прамысловасцю і сельскай гаспадаркай ў межах вызначанай тэрыторыі. Лічылася, што на месцах "знізу" можна значна лепш кіраваць гаспадаркай, чым з цэнтра "зверху". Але камандныя метады кіраўніцтва цалкам захаваліся, і гэта прывяло да няўдачы гэтай рэформы.

У кастрычніку 1961 года адбыўся 22 з'езд КПСС, які прыняў праграму пабудовы камунізму на бліжэйшыя 20 год (да 1981 года). Гэтыя праекты будаваліся на аснове поспехаў СССР у эканоміцы ў пачатку 60 гг. У гэты час СССР першы асвоіў атамную энергію, зрабіў атамны ледакол ("Ленін"). Упэўненасці прыдало яшчэ і тое, што міжнароднае становішча стала больш мяккім. Аднак выканаць гэта не ўдалося. У першыя гады 60-х гадоў рэзка замарудзіліся тэмпы развіцця эканомікі.Узараныя і засеяныя цалінныя землі пасля першых 2-3-гадоў добрага ўраджаю вырадзіліся.

Ужо ў гэты час пачалася масавая закупка зерня за мяжой у капіталістычных краінах. М.Хрушчоў быў ініцыятарам перабудовы прамысловасці з мэтаю прыдання ім большай самастойнасці. Замест існавання міністэрства СССР быў падзелены на эканамічныя рэгіёны (нархозы). Але ў кастрычніку 1964 года незадаволеная наменклатура дзеяннямі Хрушчова сабрала пленум ЦК КПСС, на якім Хрушчоў быў адпраўлены на пенсію. Генсекам стаў Л.Брэжнеў. На гэтым закончыўся перыяд хрушчоўскай адлігі, якая мела двубаковы характар:

шмат зроблена ў бок савецкага грамадства

захаваўся стары партыйны і савецкі апарат, якому гэтыя навацыі былі невыгадны.

Асабліва выступілі супраць тыя, хто штосьці страціў: пасаду, прывілеі, перспектыву далейшай кар'еры.

У кастрычніку 1964 года пад уціскам партыйна-бюракратычных колаў М.Хрушчоў вызвалены з пасады. Між тым у час Хрушчова эканоміка Савецкага Саюза набыла даволі бурны характар развіцця, асабліва да пачатку 70-х гадоў. Толькі на Беларусі за гэты час (50-60-я гг.) была створана радыётэхнічная і радыёэлектрычная прамысловасць, пабудаваны "Гарызонт", аптычна-механічны завод імя Вавілава (1967 г.), прадпрыемства па вытворчасці інтэгральных схем і паўправаднікоў "Інтэграл". У 1963 г. пабудавана нафта-перапрацоўваючая прамысловасць, Полацкі і Мазырскі нафтаперапрацоўваючыя заводы. Усяго за гэты час было пабудавана 150 буйных прадпрыемстваў.

Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы. Першай спробай яе рэфармаваць былі рашэнні вераснёўскага пленума 1953 года. Тады з калгасаў і саўгасаў была спісана запазычанасць, павышаны закупачныя цэна на сельскагаспадарчыя прадукты, зніжаны падаткі на сялянскую гаспадарку. Пачалося асваенне цаліны.

Другая спроба – сакавіцкі пленум 1965 года, які яшчэ больш павялічыў закупачныя цэны і спісаў запазычанасць калгасаў. Было вырашана правесці меліярацыю зямлі за кошт дзяржавы. Вельмі важным стала рашэнне ўстанавіць пенсіі для калгаснікаў. Хоць яны былі невялікія, але ў сельскай гаспадарцы яны давалі магчымасць старым людзям выжыць. Яшчэ раней прынята рашэнне выдаваць пашпарты жыхарам саельскай мясцовасці. Гэта мера фактычна раўнялася адмене прыгоннага права. Валавая прадукцыя сельскай гаспадарцы павялічылася на 70%, ураджайнасць узрасла з 11,5 ц/га да 16 ц/га. Але эканамічныя рэформы не былі завершаны, бо яны не спалучаліся з палітыкай. Палітычная ўлада з кожным годам больш бюракратызавалася і тармазіла рэформы.

Цэнтралізаваная планавая эканоміка не спрыяла росту творчай актыўнасці і прадпрымальнасці работнікаў. У сувязі з гэтым была зроблена рэформа 1965 года, аўтарам якой стаў тагачасны старшыня Савета Міністраў СССР-А.Касыгін. Рэформа прадугледжвала ўключэнне элементаў рыначнай эканомікі(таварна-грашовыя механізмы) не паслабляючы камандна-адміністрацыйных метадаў у кіраўніцтве эканомікай. Вынікі гэтай рэформы на Беларусі праявіліся ў тым, што:

адбылося паляпшэнне работы прамысловасці

пабудаваны новыя прадпрыемствы

новым напрамкам стала выкарыстанне ў вытворчасці робататэхнікі.

Але развіццё прамысловасці праходзіла экстэнсіўным шляхам: павелічэнне колькасці выпускаемай прадукцыі за кошт колькасці працуючых, колькасці грошай на развіццё прамысловасці, колькасці прдпрыемстваў. Пераход на інтэнсіўны шлях (паляпшэнне якасных паказчыкаў) аказаўся немагчымым. Гэты было сведчаннем няўдачы эканамічнай рэформы 1965 года, якая праводзілася па-ранейшаму каманднымі метадамі.

У 1965 годзе было таксама пастаўлена пытанне аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканалення панавання. Меры, якія ажыццяўляліся на аснове рашэння пленумаў, называліся рэформы. Яны складаліся з 2 частак:

1. у верасні 1965 года было вырашана перайсці да галіновага прынцыпу кіравання прамысловасцю (замест аднаго саўнаргаса былі створаны 6 міністэрстваў саюзна-рэспубліканскага і 3 рэспубліканскага маштабу).

2. вызначаліся мерапрыемствы па ўдасканаленню планавання і эканамічнага стымулявання эканомікі (змена сістэмы тэхніка-эканамічных паказчыкаў, якія даводзіліся зверху. Замест ранейшых 109 патрабавалі 9).

3. вышэйстаячыя органы планавалі асноўныя заданні (аб'ём рэалізацыі прадукцыі; наменклатура вырабаў; фонд зарплаты; прыбытак; рэнтабельнасць).

4. па-новаму вырашалася пытання мат. заахвочвання работнікаў (на прадпрыемтвах ствараліся фонды для мат. заахвочвання і правядзення сацыяльна-культурных мерапрыемстваў).

Такім чынам, прадугледжвалася ўмацаванне цэнтралізаванага кіравання народнай гаспадаркай і адначасова пашырэнне гаспадарчай самастойнасці, ініцыятыва калектыва прадпрыемства. Зразумела, што такое спалучэнне дырэктыўных і эканамічных метадаў немагчыма.

Першым у рэспубліцы пачаў па-новаму працаваць калектыў гомельскага шклозавода. А ўсяго з 1966 года – 40 прадпрыемстваў. Распаўсюджванне рэформы на Беларусі ішло паспяхова, бо на новыя ўмовы гаспадарання сталі пераходзіць лепшыя ў сваіх галінах прадпрыемствы. Але хутка стала відавочным, что міністэрствы па-ранейшаму забіраюць сродкі ад перадавых прадпрыемстаў і аддаюць адстаючым. Галоўным паказчыкам дзейнасці прадпрыемства заставаўся план. Перадавым лічылася прадпрыемства не тое, у каго цяжэй заданне, а той, хто перавыканаў план. Усялякае перавашэнне плана выклікала змену прапорцый і садзейнічала арытміі вытворчасці.

У другой палове 60-х гадоў выразна акрэсліліся супярэчнасці, характэрныя для развіцця беларускай прамысловасці ў пасляваенныя дзесяцігоддзі. З аднаго боку, высокія тэмпы развіцця электраэнергетычнай, нафтаздабываючай і перапрацоўваючай, хімічнай прамысловасці, а з другога – нізкі ўзровень тэхнічнай арганізацыі працэсаў, на прадпрыемствах не было зацікаўленасці ў зніжэнні вагі ручной працы. Такім чынам, пераход на гаспадарчы разлік пры пры неадладжанай сістэме не даў нічога добрага.

Адной з асаблівасцей эканамічнага развіцця Беларусі быў хуткі рост цяжкай прамысловасці, якая ў 70-я гг. 20 ст. ператварался ў галіну вытворчасці для абслугоўвання абароннай прамысловасці (ВПК). У той жа час лёгкая прамысловасць, якая вырабляла спажывецкія тавары, аказалася другараднай галіной.

Паляпшэнне матэрыяльнага становішча працоўных адбывалася на аснове ўздыму эканомікі ў 50-60-я гады 20 ст.:

1. устаноўлены больш высокія мінімальныя ўзроўні заработнай платы і пенсій

2. павысілася аплата працы калгаснікам, якія да гэтага працавалі толькі за працадні

3. з 1956 года калгаснікам сталі назначацца пенсіі па старасці і інваліднасці

4. сяляне атрымалі пашпарты і сталі адчуваць сябе паўнапраўнымі грамадзянамі краіны

5.палепшыліся жыллёвыя ўмовы (хрушчоўкі паклалі пачатак панэльнаму домабудаванню; 5-павярховыя дамы з сілікатных блокаў).

Грамадска-палітычны стан.У кастрычніку 1964 года М.Хрушчоў быў зняты з пасады Першага сакратара ЦК КПСС. Кіраўніком Кампартыі стаў Л.Брэжнеў, гады кіравання якога (1964-1982 гг.) атрымалі назву "застой". У гэтыя гады рабіўся выгляд, што ў краіне існуюць дэмакратычныя формы ўлады. На самой справе ўся ўлада належыла партыйнаму апарату. Аднапартыйная палітычная сістэма няздольна да самаўдасканалення. Асаблівасцю палітычнай сістэмы таго часу стала прамое партыйнае кіраўніцтва эканомікай. Напрыклад, планы пяцігодак прымаліся на з'ездах КПБ. У краіне адбываўся паварот да кансерватызму – захавання старых камандных метадаў кіравання і кантролю дзяржавы над грамадствам. Кіруючая роля Камуністычнай партыі была замацавана ў Канстытуцыі БССР 1978 года, якая атрымала назву "Канстытуцыі развітога сацыялізму".

З 1965 па 1980 гады партыйным кіраўніком на Беларусі стаў Пётр Міронавіч Машэраў. Ён карыстаўся павагай сярод насельніцтва за прастату, дэмакратычнасць, актыўны ўдзельнік падпольнай і партызанскай барацьбы. У асабістых размовах П.Машэраў выказваў незадаволенасць становішчам у кіраўніцтве партыяй і дзяржавай. Але ў тагачасных умовах, калі склалася жорсткая цэнтралізаваная сістэма кіраўніцтва краінай, ён быў абмежаваны ў сваіх дзеяннях распараджэннямі зверху.

Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў 70-першай палове 80-х – з'ява складаная. Гэта тлумачылася тым, што ўзмацненне аўтарытарнага рэжыму ў гэтыя гады адбывалася ва ўмовах, калі эканоміка яшчэ знаходзілася на ўздыме, і многія яе супярэчнасці згладжваліся. На аснове росту эканомікі адбывалася павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Адчуванне таго, што курс партыі не зусім аптымальны, з'явілася толькі ў пачатку 80-х. Такім чынам, аўтарытарны палітычны рэжым 70-х – першай палове 80-х гадоў 20 ст. характарызаваўся абмежаванасцю дэмакратычных свабод, узмацненнем ролі цэнтральных органаў у кіраўніцтве краінай, усеахопным кантролем за жыццём грамадства з боку палітычнай партыі, якая па сутнасці з'яўлялася "дзяржавай у дзяржаве".

 

3. Сацыяльна-эканамічнае жыццё.У 70-пачатку 80-х гадоў працягвалася развіццё прамысловай базы, што было магчымым, дзякуючы павелічэнню фінансавання сельскай гаспадаркі. Гэтыя грошы ў СССР з'явіліся, дзякуючы адкрытым нафтавым запасам ў Сібіры. Больш іх ішла на ВПК. У 70-я гады СССР стварыў такую ваенную прамысловасць, якую не мела ні адна дзяржава ў свеце. Эканоміка Беларусі ў гэты час таксама стала хутка развівацца, былі заснаваны 186 фабрык і заводаў (металургічны завод у Жлобіне, Бабруйскі шынны камбінат і інш.). У 1984 г. была здана першая чарга Мінскага метрапалітэна.

На Беларусі таксама быў створаны магутны ВПК. БССР, дзякуючы добраму геапалітычнаму становішчу, стала зборачным цэхам усёй прамысловасці СССР, паколькі дэталі рабіліся ў СССР, а збіраліся ў нас. Такім чынам, БССР, якая займала менш 1% тэрыторыі СССР, пачынаючы з 1981 года вырабляла 52% калійных угнаенняў, 22% хімічных валокнаў, 15% металарэжучых станкоў, 10-15 % аўтамабілей. Тэмпы роста прадукцыйнасці працы з года ў год паніжаліся, асабліва пасля падзення цэнаў на нафту на сусветным рынку. Эканоміка набывала затратны характар. У сельскай гаспадарцы больш за 1/3 прадукцыі гублялася падчас захавання і транспартыроўкі. Пошукі выйсця з гэтых эканамічных абставін "застоя" пачаліся пасля смерці Л.Брэжнева.

У 70-80-я гг. дабрабыт насельніцтва павысіўся. Калі ў другой палове 50-сярэдзіне 60-х гадоў абсалютная большасць насельніцтва абыходзілася без кватэрных тэлефонаў, радыёпрыёмнікаў, тэлевізараў і халадзільнікаў, то ў 70-80-я гады назіралася іх выкарыстанне. Вытворчасць звыклых для нас каляровых тэлевізараў, персанальных камп'ютэраў, відэатэхнікі знаходзілася ў пачатковым стане. Значным дасягненнем стала распаўсюджанне халадзільнікаў, газа- і электрапліт, пыласосаў. Значныя сродкі, якія маглі б палепшыць матэрыяльны ўзровень насельніцтва ва ўмовах абвастрэння "халоднай вайны" з капіталістычнымі краінамі, ішлі на развіццё ВПК, а выпуск якасных прадуктаў народнага спажывання станавіўся другарадным.

Першым сакратаром ЦК КПСС стаў у 1982 годзе Ю.Андропаў, ён рашуча пачаў барацьбу з карупцыяй, стаў умацоўваць дысцыпліну чыноўнікаў. Пасля яго стаў Чарненка, але праз год ён памірае. На пасаду генсека абраны М.С.Гарбачоў, і яго імем звязана перабудова.

 

 

Версія 2

ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БССР У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 50 — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 80-х гг.

У канцы 50-х гг. адбыліся перамены ў кіраўніцтве гаспадаркай, у 1958 г. быў створаны Савет народнай гаспадаркі БССР (Саўнаргас). Саўнаргасы… За 1956 — 1965 гг. у рэспубліцы было ўведзена ў строй звыш 450 буйных… Такім чынам, развіццё прамысловасці Бсларусі характарызавалася спробамі яе пераходу да навукова-індустрыяльнага тыпу…

ЗМЕНЫ Ў ЭКАНАМІЧНЫМ СТАНОВІШЧЫ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 80 — ПАЧАТКУ 90-х гг.

Пoiiivki шляхоў рэфарміравання эканомікі ў рэспубліцы перш за ўсё звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання і павышэннем самастойнасці… Становішча ў сацыяльнай сферы заўсёды знаходзіцца ў прамой залежнасці ад стану… Аднак ва ўмовах незакончанасці пераходу ад каманднага кіравання да эканамічнага, нерапляіцення старых і новых формаў…

ЗМЕНЫ Ў ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫМ ЖЫЦЦІ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 80 — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 90-х гг. СТАНАЎЛЕННЕ СУВЕРЭННАЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Галоўныя змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны ў другой палове 80 — першай палове 90-х гг. звязаны з: палітыкай "нерабудовы"; пераходам ад адпапартыйнай сістэмы да шматйартыйнасці;

– Конец работы –

Используемые теги: Беларусь, перыяд, спаборніцтва, канфрантацыі, двух, сацыльна-палітычных, сістэм, Другая, палова, 40-х-80-я0.135

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі двух сацыльна-палітычных сістэм другая палова 40-х-80-я гг

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным для Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Еще рефераты, курсовые, дипломные работы на эту тему:

Денежно-кредитная политика и особенности ее реализации в Республике Беларусь ее реализации в современной экономике Республики Беларусь
Поэтому денежно-кредитная полити -ка ДКП это особая деятельность государства. Она заключается в разработке и осуществлении системы мероприятий,… Денежно-кредитная политика состоит в изменении денежного предложения с целью стабилизации совокупного объема…

Взаимодействия двух радикально пульсирующих пузырьков газа в жидкости
Полученные в этом отношении результаты имеют важное теоретическое и прикладное значение. Вместе с тем, в реальных жидкостях, как правило,… В данной курсовой работе исследуется взаимодействия двух радиально… В модели, использующейся в курсовой работе, жидкость считается невязкой несжимаемой, пузырьки – осесимметричными.…

Образы двух столиц в русской литературе
Но Пушкин, при всем его восхищении Москвой, не питает иллюзий относительно ее жителей. В «Евгении Онегине» он говорит о пустоте, бессвязности и… Никто не испытывает ни к чему сколько-нибудь живого интереса. Исключение… Береговой ее гранит Такие стихи мог написать лишь человек, истинно любящий Петербург. Для Пушкина этот город -…

Концепция национальной безопасности Республики Беларусь. Понятие «Безопасность государства». Принципы обеспечения безопасности государства
Одним из документов, дающим основные определения безопасности для образования «Государство», является Модельный Закон «О безопасности», который… При этом (ст.2) отмечается, что «Законодательство государства в области… Формы собственности на материальные и информационные ресурсы Значительное внимание в Модельном законе «О безопасности»…

Основные направления молодежной политики в Республике Беларусь
Молодежь как социально-демографическая группа включает в себя людей в возрасте от 16 лет до 30-31 года. Именно на эти годы приходятся главные… Молодежь - это главный ресурс общества, это его будущее. Но свое… В связи с этим возникает необходимость периодического исследования молодежи, сбора достоверной информации об ее жизни,…

Агропромышленный комплекс Республики Беларусь
Кратко рассмотрим эти фазы воспроизводства 1. производство - это процесс создания полезного продукта или услуги. 2. распределение - то есть… Для познания предмета используют следующие методы 1. Метод индукции - движение… Здесь формируется 3 часть дохода страны и занято примерно 1500млн.человек или 30 всех рабочих в народном хозяйстве.

Разработка двух уроков по истории Великобритании
At this time she was entirely unknown to her people, as she had been brought up in much seclusion; but her education and training had been good and… In 1840 she married her cousin, Albert of Saxe-Coburg- Gotha, who came to live… By his refined tastes and intellectual interests he gave encouragement to the arts and to literature at a time when…

Оптимальная последовательность обработки деталей на двух и четырех станках
Известно, что детали обрабатываются на четырех станках, известно время обработки.Необходимо определить оптимальную последовательность обработки…

Беларускія землі ў другой палове XVІІ–XVІІІ ст.
Другая палова XVII і першая палова XVIII ст перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. … Ваенная адміністрацыя не карысталася аўтарытэтам.Апісываемы заняпад… Руйнаване Беларусі працягвалася 17 год, з 1654 да 1667 году. У часы кіраваня караля Аўгуста ІІ адбывалася Паўночная…

Международная деятельность Республики Беларусь в области окружающей среды
Разрушение озонового слоя земли, загрязнение атмосферного воздуха, Мирового океана, пагубное влияние ядерных взрывов распространяются не только на… Они содержатся отчасти в межгосударственных договорах и актах, в нормативных… Впервые принципы международного экологического сотрудничества были обобщены и объединены в декларации Стокгольмской…

0.026
Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • По категориям
  • По работам
  • Прямой импорт в Республике Беларусь Для достижения наибольшего экономического эффекта следует импортировать те товары, собственное производство которых потребовало бы наибольших затрат… Импортная операция - покупка у иностранного контрагента товара и ввоз его в… Главной функцией международного менеджмента является планирование, потребность в котором вытекает из огромных…
  • Республика Беларусь и ООН В итоге обострились противоречия, с которыми и прежде сталкивалась ООН (между принципом суверенитета и правом народов на самоопределение, между… Спустя полвека после создания ООН и коллапса двуполярного мира глобализация… Действительно, в течение последнего десятилетия в ходе распада полиэтнических государств неоднократно вспыхивали…
  • Деятельность Республики Беларусь в рамках СНГ Участники встречи единодушно приняли Алма-Атинскую Декларацию, подтвердившую приверженность бывших союзных республик к сотрудничеству в различных… Государства-члены Содружества являются самостоятельными и равноправными… Совет глав государств обсуждает и решает принципиальные вопросы, связанные с деятельностью государств в сфере их общих…
  • Внешнеэкономические связи Республики Беларусь в рамках СНГ Такой доли экспортной продукции промышленности не имела ни одна из стран Восточной Европы.К тому же промышленность Беларуси сконцентрирована на… Поэтому Республика Беларусь была заинтересована в создании и развитии СНГ.… В 1992 г. в состав СНГ вошли Армения, Кыргызстан и Узбекистан, в 1993 г. Азербайджан и Грузия. 10 декабря соглашение…
  • В двух шагах от управления разумом Было обидно жить в вакууме, но зав. лабораториейпсихокоррекции Московской медакадемии Игорь Смирнов вспоминает эти недавние времена, как райские. … Когда американцы опубликовали свои идеи по неосознаваемой психодиагностике… Шумок непростой: в нем скрыты вопросы в самую «душу», о главном - семья, работа, деньги, профессия, учеба, наука,…