Першая сусветная вайна і літаратура

Першая сусветная вайна як вынік гістарычных, палітычных, культурных працэсаў, як пачатак усеагульнага крызісу. Раман АнрыБарбюса “Агонь” і дакументальна-мастацкія нататкі М. Гарэцкага “На імперыялістычнай вайне”: параўнальная-тыпалагічная характарыстыка твораў. Асаблівасці жыццёвага шляху і эвалюцыя светапоглядаў аўтараў. Літаратура “страчанага пакалення”: прычыны яго з’яўлення. Старонкі з біяграфіі і творчасці пісьменнікаў: Э. Хемінгуэй /апавяданні “Дома”, “На Біг Рывер”, раманы “Бывай, зброя”, “І ўзыходзіць сонца /Фіеста/”, Э.М. Рэмарк /“На заходнім фронце без змен”, “Вяртанне”/, Р. Олдзінгтан /“Смерць героя”/ і інш. Тэма вайны: асвятленне яе прычын і вынікаў. Эвалюцыя светапогляду – герояў і аўтараў. Аўтарскае слова ў раманах. Тэма вяртання. Герой у пасляваенным свеце. Мастацкая дэталь: яе канкрэтнасць і сімволіка. Пацыфісцкая літаратура: яе неаднароднасць. Пазіцыя Р.Ралана і яго антываенныя выступленні.

Антываенны, антыфашысцкі кірунак зборніка апавяданняў А.Барбюса “Падзеі” /1928, бел. пер. “Розныя факты”, 1929/. Роля Барбюса ў гісторыі /артыкул Я. Коласа “Памяці Анры Барбюса”, 1935/. Роля пісьменнікаў-рэалістаў і іх выступленняў у антываенным руху. Знаёмства з імі на Беларусі.