Экзістэнцыялізм

Экзістэнцыялізм – новая філасофская, літаратурна-мастацкая сістэма. Час, нацыянальныя асаблівасці яе зараджэння /Л. Шэстаў, М. Бярдзяеў, М. Хайдэгер, К. Ясперс, Ж.П. Сартр, А. Камю, С. дэ Бавуар і інш./. Пытанне пра ісціну як асноўная праблема вучэння. Асноўныя паняцці: “сітуацыя”, “выбар”, “адказнасць”, “абсурднасць” і “асуджанасць”, адкрыццё ў абсурдзе новага сэнсу існавання. Філасофія Ж.П. Сартра, асноўныя тэзісы трактата “Быццё і нішто” ў тэксце лекцыі “Экзістэнцыялізм – гэта гуманізм”. Проза і драматургія Сартра як вырашэнне экзістэнцыяльных праблем “на практыцы”, у мастацкай творчасці /зб. апавяданняў “Мур” у перакладзе па-беларуску, пераклад і пастаноўка п’есы “Пры зачыненых дзвярах”/. “Мёртвыя без пахавання” ў школьнай праграме.

З гісторыі жыццёвага і творчага шляху А. Камю, схема трыпціха з яго “Запісных кніжак”. Філасофія “Абсурду”: драматургія /“Калігула”, “Непаразуменне”/, проза /“Міф пра Сізіфа”, аповесць “Чужаніца”, іх беларускія пераклады/: становішча героя ў свеце – “адарванасць”, адчужанасць ад іншых, даследаванне душы героя ў двух кірунках – судом і самім героем, імкненне знайсці ісціну за межамі вызначанага, расплата. Філасофія “Бунта” – новая праграма жыцця і паводзін чалавека ў рамане “Чума” /магчыма параўнанне з карцінаю К. Брулова “Апошні дзень Пампеі”/, прызнанне існавання іншых каштоўнасцей акрамя традыцыйных, афіцыйных або агульнапрынятых, сімволіка “чумы” на значным адрэзку часу. 3-і перыяд творчасці Камю: матывы і вобразы.

Элементы экзістэнцыялізму ў літаратуры Беларусі. Вершы М. Багдановіча “Ой, чаму я стаў паэтам...”, “Даўно ўжо целам я хварэю і хвор душой...” і інш. Разуменне свабоды на мяжы са смерцю /т.зв. “пагранічная сітуацыя”/. Экзістэнцыялісцкія матывы ў беларускай паэзіі /А. Разанаў – зборнік “Шлях-360”/ і прозе / аповесці і апавяданні В. Быкава, дылогія “Партызаны” А. Адамовіча, зборнік “Белы мурашнік” П. Васючэнкі/.

Неаавангардызм /поставангардызм/. Тэатр абсурду” /авангардысцкі кірунак – С. Бекет, памяркоўная абсурдысцкая драма – Э. Іонэска/. Эксперыментальны кірунак – “новы раман”: імкненне ўбачыць свет па-новаму, выключыўшы герояў, аўтара, падзеі і інш. Н. Сарот – французская пісьменніца, руская па паходжанню, адлюстраванне “трапізмаў” /адценняў, напаўусвядомленых пачуццяў, рухаў душы/ у раманах “Залатыя плады”, “Ці чуеце вы іх?”. Падрабязнасці рэчыўнага свету, дэталёвасць у апісанні прадметаў у раманах “Рэўнасць”, “У лабірынце”А. Роб-Грые, тэарэтыка “новага рамана”. Імкненне карэнным чынам змяніць традыцыйную раманную структуру ў творчасці М. Бютора /“Ступені”, “Час, які цячэ” і інш./. “Новы раман” як “антыраман”.