Постмадэрнізм

Постмадэрнізм як процістаянне мадэрнізму і памкненне да мастацка-стылявых пошукаў на новым фармальна-змястоўным узроўні. Неабходнасць пераадольвання як прыкмета аднаўлення мастацтва ў 2-й палове ХХ ст. Спалучэнне розных стыляў /класіцызм і барока, сентыменталізм і рамантызм і інш. у рэчышчы элітарнага мастацтва/ пры парушэнні ўсталяваных межаў паміж імі. Спроба вярнуць страчанае – першабытнае, першапачатковае, натуральнае, сапраўднае... – праз выйсце за межы абумоўленага, афіцыйнага, традыцыйнага. Адмова ад удзелу ў палітыцы, грамадскім жыцці, ад удзелу ў Гісторыі. Ператварэнне жыцця ў Гульню і ў Гульню – мастацтва. Тварэнне на новай гістарычнай, культурнай, мастацкай прасторы, множнасць сэнсаў нованароджанага вобраза, твора. Роля іроніі, якая дадае новыя эфекты. Зварот не да рэчаіснасці, а да культуры: гульня, тварэнне, праца з яе элементамі. Правобразы постмадэрнізму ў рамане Г. Гесэ “Гульня шкляных перлаў” /вобразы Касталіі, “гульні шкляных перлаў” і інш./. Спецыяліст па семіётыцы, італьянскі пісьменнік У. Эка як стваральнік т.зв. “філасофскага трылера” – “Імя ружы” /гістарычны раман з займальным сюжэтам, з традыцыямі рамана-дэтэктыва, рамана-здарэння, філасофскага і інш./ і “Маятнік Фуко”. Найбольш вядомыя творы: Х. Картасар “Гульня ў класікі”, Т. Стопард “Разенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя”, Дж.Барнс “Гісторыя свету ў 10 з паловай частках”. Постмадэрнізм на Беларусі /Бум-бам-літ, газета “Наша ніва”, ансамбль “Класік-авангард” і інш./.