Краіны Лацінскай Амерыкі і літаратура ХХ ст.

Спецыфіка лацінаамерыканскага рамана ў ХХ ст. Перайманне еўрапейскіх традыцый. Зварот да нацыянальнай гісторыі і народнай творчасці. Спалучэнне рэальнага і міфалагічнага, фантастыкі і гратэску ў межах магічнага рэалізму. Вобразы гвалту і адзіноты як скразныя ў лацінаамерыканскай літаратуры. Калумбія. Г. Гарсія Маркес: жыццёвы і творчы шлях – “падрыхтоўчая” праца да рамана “Сто гадоў адзіноты”: гісторыя Маконда і яе сувязь з лёсам шасці пакаленняў сям’і Буэндзіа – правобраз гісторыі краіны, кантынента, чалавецтва ў закінутым свеце; раман “Восень патрыярха” і аповесць “Палкоўніку ніхто не піша”. Асаблівасці магічнага рэалізму ў творчасці. Бразілія. Ж. Амаду “Крама цудаў”. Аргенціна. Х. Картасар “Выйгрышы”, “Гульня ў класікі”, зборнікі апавяданняў /экранізацыя “Буйным планам /фотапавелічэнне/” М. Антаніоні/. Х.Л. Борхес: прадстаўнік магічнага рэалізму /“Кніга пра выдуманыя істоты”/, “малая проза” /“Алеф”/, вяртанне да фантастыкі /“Кніга пяску”/. Мексіка: К.Фуэнтэс – гісторыя ад ацтэкаў да сучаснасці /“Месца бязвоблачнай яснасці”/. Гватэмала: М. Астурыяс – асуджэнне дыктатуры /“Сеньёр Прэзідэнт”, “Маісавыя людзі”/. Венесуэла: М.А. Сільва – “І стаў той камень Хрыстом”.