Літаратура славянскіх краін ХХ ст.

Кастрычніцкая рэвалюцыя і яе значэнне для развіцця літаратуры ў гэтых краінах, адлюстраванне ў ёй падзей Першай сусветнай вайны. 20–30-я гады ў балгарскай, польскай, чэшскай і інш. літаратурах /Х. Смірненскі, Гео Мілеў, Н. Вапцараў, Я. Гашак, І. Волькер, М. Маерава, У. Бранеўскі, Ю. Тувім і г.д./. Тэма Другой сусветнай вайны /пісьменнікі ў эміграцыі, зварот да гэтай тэмы пасля вайны/. Літаратура 2-й паловы ХХ ст.: мастацкае засваенне тэм рэчаіснасці, маральная праблематыка /П. Вежынаў “Бар’ер”, І. Давыдкаў “Белы конь за вакном”/. Вясковае жыццё і яго адлюстраванне /Ю. Кавалец “Пераплывеш раку”, Я. Козак “Гняздо бусла”/. Росквіт рамана, размыканне яго жанравых межаў, змяненне апавядальных структур, пранікненне фальклорнай, міфалагічнай вобразнасці /І. Радзічкаў, Т. Новак, Л. Мештэрхазі/. Навуковая фантастыка, спецыфіка навукова-тэхнічнай, маральна-этычнай праблематыкі /творы С. Лема, П. Вежынава/. Літаратура на мяжы ХХ–ХХІ стст.