Уводзіны

Сусветная літаратура:вызначэнне паняццяў. Сусветная літаратура –сукупнасць усіх літаратур народаў свету і іх адзінства. Паняцце пра метатэкст, інтэртэкст, звыштэкст. Вандроўныя (традыцыйныя, класічныя) сюжэты. Вечныя вобразы (архетыпы).

Стадыяльнасць (перыядызацыя) сусветнай літаратуры: традыцыйныя і найноўшыя пункты гледжання. Нацыянальная літаратура (руская літаратура) у сістэме сусветнай літаратуры.

Міфалогія. Міфалогія як сістэма паганскіх міфаў, ідэалогія абшчынна-родавага ладу, крыніца сусветнай літаратуры. Сінтэз у міфе пазнання, веры, выдумкі. Мастацкі свет старажытнага міфа як мадэлі чалавечай цывілізацыі і маралі. Міф як з’ява культуры.

Вечныя вобразы антычнай міфалогіі ў беларускім кантэксце: Праметэй – у творах Я. Купалы, М. Танка, У. Караткевіча, Ц. Гартнага; Эрас – у паэме Ю. Жулаўскага “Эрас і Псіха”, цыкле “Эрас” М. Багдановіча, гісторыя пра Псіхею ў п’есе-прыпавесці С.Кавалёва “Сёстры Псіхеі”; Ікар і Дзедал – у перакладзе /з Авідзія/ М. Багдановіча, у “Паэме калодзежа” А.Разанава і інш.